Стан беларускага школьніцтва ў ХХ в.
Палiтыка польскiх улад у сферы адукацыi i культуры. Эканамічнае, палітычнае становішча Зоходняй Беларусі. Нацыянальны прыгнёт. Арганiзацыйнае станаўленне, роль ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі Таварыства беларускай школы, створанай ў 1921 г.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.03.2012 |
Размер файла | 35,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
- Уводзiны
- 1. Палiтыка польскiх улад у сферы адукацыi i культуры
- 1.1 Эканамічнае і палітычнае становішча Зоходняй Беларусі
- 1.2 Нацыянальны прыгнёт
- 2. Арганiзацыйнае станаўленне ТБШ(Таварыства беларускай школы)
- 3. Практычная дзейнасць ТБШ
- Заключэнне
- Спіс літаратуры
- Уводзiны
Пасля канчатковай ліквідацыі сістэмы пачатковай і сярэдняй адукацыі ў Заходняй Беларусі, Літве і Латвіі, спынення дзейнасці беларускіх культурна-асветных таварыстваў вывучэнне гісторыі беларускага школьніцтва ў названых краінах фактычна не вялося. Многія актывісты і ўдзельнікі школьнага руху былі рэпрэсаваны (К. Езавітаў, С. Сахараў, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі, Б. Тарашкевіч і інш.) ці праявілі сябе як калабаранты ў час вайны 1939-1945 гг. (Р. Астроўскі).
У беларускай савецкай гістарыяграфіі стан беларускага школьніцтва ў Вільні і Віленшчыне, дзейнасць ТБШ вывучаліся, але пераважна ў рэчышчы нацыянальна-вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі. Найбольшая ўвага надавалася перыяду 1926-1936 гг., калі таварыства знаходзілася пад уплывам БСРГ і КПЗБ. Пра першы ж перыяд дзейнасці (1921-1926) толькі згадвалася, што ў той час ТБШ знаходзілася пад уплывам беларускіх нацыяналістычных партый.
Першыя беларускія школы за межамі сучаснай беларускай дзяржавы ўзніклі на Віленшчыне, якая была цэнтрам культурна-асветнага і нацыянальна-вызваленчага руху ад пачатку стагоддзя і да канца 1930-х гг. Ужо ў 1915-1918 гг. у зоне нямецкай акупацыі былі створаны беларускія школы. Першая пачатковая школа ўзнікла ў Вільні ў 1915 г. Тут жа, у час акупацыі, былі адкрыты спецыяльныя беларускія настаўніцкія курсы. У 1917 г. на Віленшчыне (разам з Гродзеншчынай і Навагрудчынай) дзейнічала 126, а ў 1918 г. 350 нацыянальных школ. У той час станаўленне і развіццё нацыянальнай школы звязвалася многімі дзеячамі з незалежнасцю і тэрытарыяльнай непадзельнасцю Беларусі.
Пры Дэпартаменце асветы дзейнічаў аддзел беларускіх школ на чале з Б. Тарашкевічам, узнікла Таварыства беларускай школы (1921), існавала каля 200 пачатковых школ, настаўніцкія курсы і гімназія ў Вільні. Але пасля правядзення 20 лютага 1922 г. польскімі ўладамі выбараў у часовы сейм ён пастанавіў далучыць тэрыторыю Віленшчыны да Польшчы.
1. Палiтыка польскiх улад у сферы адукацыi i культуры
1.1 Эканамічнае і палітычнае становішча Зоходняй Беларусі
беларуская школа палiтыка адукацыя
У вынку польска-савецкай вайны 1919-- 1920 гг. Беларусь была падзелена на дзве часткі. Заходнія землі яе далучаны да буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавжа 1921. г. да Польшчы адышлі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага i Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленскай губерні. У кастрычніку 1920 г. польскія войскі захапілі г. Вільню i тэрыторыю Biленскага, Свянцянскага, частку Трокскага ўездаў, якія былі ў складзе польскай дзяржавы.
На гэтых землях устанавілася польская буржуазна-памешчыцкая ўлада. Быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел -- ваяводствы, паветы, гміны. За тэрыторыяй Віленскага, Навагрудскага, Палескага, большай часткі Беластоцкага ваяводстваў замацавалася неафіцыйная назва «Заходняя Беларусь». У склад яе уваходзілі паветы з пераважна беларускім насельніцтвам, а таксама некалькі паветаў са змешаным беларускім i польскім, беларускім i ўкраінсктм, беларускім i літоўскім этнасамі. Плошча яе складала больш 112 тыс. кв. км, а насельніцтва ў 1931 г.-- 4,6 млн. чалавек [3, c. 109].
Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай польскай дзяржавы. У 1931г. 85 % насельніцтва краю жыло ў вёсцы i толькі 15 % -- у горадзе, 79 % было занята ў сельскай гаспадарцы. Складаючы 23 % тэрыторыі i 11 % насельніцтва Польшчы, Biленскае, Навагрудскае i Палескае ваяводствы мелі у 1937 г. толкі 2,8 % прадпрыемстваў i 1,9 % рабочых краіны.
Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць «усходнія крэсы» (ycкраіны) у становішчы аграрна-сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Ка-рыстаючыся таннай сыравінай i рабочай сілай ва ўмовах аграрнага перанасялення i масавага беспрацоўя, польскія i замежныя капіталісты асуджалі край на адсталасць i галечу.
Эканоміка Заходняй Беларусі насіла рысы, характэрныя для адсталых напаўкаланіяльных кpaiн. Пераважную большасць прамысловых прадпрыемстваў складалі дробныя. Яны займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі i некаторых відаў мясцовай сыравіны. На долю харчовай i дрэваапрацоўчай прамысловасці прыходзілася 2/з прадпрыемстваў i рабочых. Прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш 20 чалавек у Віленскім, Навагрудскім, Палескім ваяводствах у канцы 1926 г. было 127, а звыш 100 чал.-- усяго 19. У 1928 г. на такіх прадпрыемствах было занята 11,6 тыс. рабочых -- менш, чым у 1913 г. У 1931 г. агульная колькасць прамысловых рабочых у трох ваяводствах склала 38 тыс. Усяго ў прамысловасці, на транспарце, у гандлі i ўстановах камунальнага абслугоўвання было занята 86 тыс. рабочых.
Рабочы клас падвяргаўся жорсткай эксплуатацыі. Працуючы па 10--12 гадзін, рабочыя Заходняй Беларусі атрымоўвалі у 1,5--2 разы менш, чым рабочыя у центральных i заходніх раёнах Польшчы. Штрафы, вымагальніцтва майстроў яшчэ больш памяншалі заробкі. Нярэдка прадпрыемцы затрымлівалі разлік з рабочымі на некалькі месяцаў. Больш адной трэці заробку паглынала кватэрная плата. Рабочыя жылі часта ў напауразбураных халупах, сырых падвалах i халодных дашчаных бараках. Цяжкiя ўмовы працы прыводзілі да частых пакалечанняў i захворванняў. Большасць рабочых не атрымлівала аплачваемага адпачынку, не была застрахавана або страхавалася за свой кошт (касы хворых) i з прычыны хваробы ці нешчаслівага выпадку пазбаўлялася сродкаў да існавання.
Пастаянным спадарожнікам прамысловага развіцця у Заходняй Беларусі было беспрацоўе. Яно няўхільна павялічвалася. Беспрацоўныя цярпелі вострую нястачу. У 1927 г. толькі 13,6 % зарэгістраваных беспрацоўных атрымоўвалі мізэрную дапамогу.
Ажыўленне вытворчасці, выкліканае павышэннем попыту на прамысловыя тавары пасля вайны i патрэбамі экспарту, аказалася кароткачасовым. Пераход Польшчы да капіталістычнай стабілізацыі зацягнуўся. У канцы 1924 г. эканоміка краіны апынулася ў стане крызісу. Прамысловы уздым, які пачаўся ў другой палове 1926 г., працягвауся толькi да 1929 г.
Эканамічны крызіс 1929-- 1933 гг. праявіўся ў Польшчы з асаблівай сілай i быў больш глыбокім i працяглым, чым у іншых капіталістычных краінах. Асабліва ў цяжкім стане апынулася эканоміка Заходняй Беларуси. Тут крьзіс выклікаў вялікі спад вытворчасці. Колькасць прадпрыемстваў скарацілася на 17 %, а лік занятых рабочых -- на 42 %. Крызіс асноўным цяжарам клаўся на плечы працоўных. Заработная плата да 1931 г. зменшылася на 30,5 %, а да сакавіка 1933 г.-- яшчэ на 31,2 % супраць узроўню 1928 г. За гады крызісу рэзка ўзрасло беспрацоўе.
1.2 Нацыянальны прыгнёт
Цяжкае сацыяльнае i эканамічнае становішча спалучалася з не менш цяжкім нацыянальным прыгнечаннем беларускага народа. Польскія ўлады i пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць ix i гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Каб неяк «абгрунтаваць» свае права на захопленыя землі, польскія ўлады не спыняліся нават перад фальсіфікацыяй статыстычных звестак аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусь. Так, па матэрыялах афіцыйнай статысткі, у 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім i Палескім ваяводствах да палякаў залічылі амаль ycix беларусаў-католкаў i шмат праваслаўных. Яшчэ 707 тыс. чалавек, пераважна на Палессі, былі запісаны «тутэйшымі, як пазбаўленыя нацыянальнай свядомасці. Гэта было зроблена дзеля павелічэння ў Заходняй Беларусі ўдзельнай вагі палякаў[2, c. 298].
На самай жа справе, згодна са звесткамі перапісу 1897 г., палякi на тэрыторыі пазнейшых трох заходнебеларускіх ваяводстваў складалі каля 5,5%. Праўда, у 20--30-ыя гады тут пасялілася яшчэ пэўная колькасць палякаў з ліку вайсковых i цывільных каланістаў-асаднікаў, чыноўнікаў, інтэлігенцыі, паліцыі, рабочых. У цэлым у Віленскім, Навагрудскім i Палескім ваяводствах беларусаў было не 22,5 %, як сцвярджала афщыйная польская статыстыка, а 67 %, палякаў не 42, а 12--13 %, украінцаў -- 5-6 %, яурэяў -- каля 9 %, pycкix -- 2 %, літоўцаў -- 3%.
3 першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-- 1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925 г. засталіся ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія i рускія школы былі ператвораны ў польскія. Тыя, хто змагаўся за адкрыццё беларускіх школ, праследаваліся ўладамі. У 1927--1928 гг. урад Пілсудскага пад націскам нацыянальна-вызваленчага руху вымушаны быў адкрыць 29 беларускіх i 49 змешаных польска-беларускіх школ. Icнaвaлi 4 беларускія гімназіі -- у Вільні, Радашковічах, Клецку i Навагрудку, якія маглі працаваць дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы грамадскасці. У 1932--1934 гадах тры з ix былі закрыты. Апошняя беларуская гімназія у Вільні, у якой навучалася каля 200 вучняў, была ператворана ў філіял польскай гімназіі. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не стала нi адной беларускай школы.
Польскіх школ было недастаткова, каб забяспечыць навучанне ўcix дзяцей. У 1927/28 навучальным годзе ў трох ваяводствах працавала 3455 агульных школ, у якіх было 292,9 тыс. навучэнцаў, а у 1937/38 гг.-- 4421 школа з 546,6 тыс. навучэнцаў. Каля 13 % дзяцей школьнага ўзросту не вучыліся ў школе. У сапрауднасці ix было значна больш. У выніку непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Беларусі ва ўзросце звыш 10 гадоў у 1931 г. налічвалася 43 %.
У 1927/28 навучальным годзе ў тых жа трох ваяводствах дзейнічалі 85 гімназій, у якіх налічвалася 17,8 тыс. навучэвцаў. Праз 10 гадоў -- у 1938 г, колькасць гімназій зменшылася да 54, а навучэнцаў у ix --да 15,9 тыс.: У 1929/30 навучальным годзе ў 15 настаўніцкіх семінарыях навучалася 2258 чалавек. Іх было яўна недастаткова, каб забяспечыць школы настаўнікамі. Нягледзячы на гэта, да 1938 г. колькасць семінарый зменшылася да 8, а навучэнцаў -- да 300. Высокая плата за навучанне, беднасць i перашкоды з боку ўлад абмяжоўвалі доступ дзецям працоўных у сярэднія школы. Вышэйшыя навучальныя ўстановы па сутнасці былі для ix недаступныя.
Адным з вынакаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі. Па звестках польскай адміністрацыі, на долю беларусаў (каля 65 % насельніцтва) у Палескім ваяводстве (без Камень-Кашырскага павета) у 1928 г. прыходзілася толькі 2,5 % інтэлігенцыі, а на долю палякаў (8 % насельніцтва) -- 75 % інтэлігенцыі.
У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Культурнае жыццё беларускага народа пастаянна абмяжоўвалася i падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хатычытальні, створаныя ў мінулыя гады намаганнямі беларускай грамадскасці. Прагрэсіўныя газеты канфіскаваліся i закрываліся, ix рэдактараў садзілі ў турму.
Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэспублікай. Аднак абвешчаныя канстытуцыяй 1921 г. свабоды слова, друку, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на «крэсах». Тут панавалі самавол i здзекі над насельніцтвам з боку паліцыі, чыноўнікаў. Паліцыя сачыла i арыштоўвала ўcix, каго падазравала ў прыналежнасці да кампартыі ці камсамола, а таксама беспартыйных актывістаў з рабочых i сялян. Асабліва ўзмацняліся рэпрэсіі ў перыяды уздыму вызваленчага руху. У пачатку 30-ых гадоў у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволеных. Новая хваля масавых арыштаў ахапіла край пасля таго, як у 1934 г. на Палесci, у Бярозе Картузскай, быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных.
Выбарчая сістэма служыла інтарэсам памешчыкаў i буржуазіі. У сейм праходзілі пераважна прадстаунікі пануючых класаў, буржуазных i дробнабуржуазных партый i толькі нязначная колькасць ад радыкальных партый i арганізацый працоўных. У час выбараў 1922 г. у сейм былі абраны 11, а у сенат -- 3 беларусы з агульнай колькасці 444 дэпутаты і 111 сенатараў. У 1928 г. у сейм трапілі 10 белаpycкix дэпутатаў i 2 сенатары. Толькі частка ix прадстаўляла радыкальныя партыі i аргашзацыі. На выбарах 1935 i 1938 гг. не было абрана ні аднаго беларуса, ні аднаго прадстауніка левых сіл.
Мала што маглі зрабіць для народа органы мясцовага самакіравання -- гарадскія i гмінныя рады, якія падпарадкоўваліся адміністрацыі. З імі звычайна ўлады не лічыліся.
Панаванне манаполій i буйнога памешчыцкага землеўладання, узмацненне уціску працоўных, рэакцыйная зямельная i падатковая палітыка буржуазна-памешчыцкага ўрада, малазямелле i паўперызацыя сялян абвастралі сацыяльныя супярэчнасці. Жорсткі нацыянальны прыгнёт i палітычнае бяспраўе рабочых i сялян ва ўмовах буржуазнай дыктатуры яшчэ больш паглыблялі супярэчнасці паміж народам i пануючымі класамі [3,c.66].
2. Арганiзацыйнае станаўленне ТБШ (Таварыства беларускай школы)
Кадравая палітыка польскіх уладаў у галіне асветы у Заходняй Беларусі мела каланізацыйны характар. Беларускія настаунікі ва умовах рэзкага скарачэння нацыянальных школаў папаунялі рады беспрацоуных, накіроуваліся пасля заканчэння курсаў у Кракаве у польскія навучальныя установы, па-за межы заходнебеларускіх земляў. Для пашырэння "польскасці" на апошнія накіроўвалі настаунікаў з цэнтральных і заходніх ваяводстваў Польшчы. Даволі спрыяльныя умовы для развіцця беларускай адукацыі у Сярэдняй Літве склаліся ў 1920--1922 гг., калі там пры дэпартаменце асветы дзейнічаў аддзел беларускіх школаў пад кірауніцтвам Б. Тарашкевіча, працавала Таварыства Беларускай школы, ісснавалі каля 200 нацыянальных пачатковых школаў, настаўніцкая семінарыя у Барунах, настаўніцкія курсы і гімназіі ў Вільні і Радашковічах. Пасля далучэння Сярэдняй Літвы да Польшчы там таксама пачаліся рэпрэсіі. Школы зачыняліся, а настаўнікаў звальнялі. Адукацыйная сістэма ў Заходняй Беларусі рабілася не толькі аб'ектам паланізацыі, але і яе дзейсным фактарам.
У 1921 г. Было створана Таварыства беларускай школы, з адзінай мэтай: “распаўсюджваць і дапамагаць асвеце сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асвету наогул”. Так сказана ў статуце ТБШ [1, c. 209].
Антон Луцкевіч, які разам са шмат навуковай інтэлігенцыяй кансалідаваў сваі сілы ля музея ў Вільні ў гонар яго брата Івана Луцкевіча (памёр 1919 годзе) пайшлі на стварэнне Таварыства Беларускай Школы (ТБШ). Іменна ТБШ распачала шырокую асветніцка-культурна-духоўнае Адраджэнне, яно ўвабрала ў сябе наступныя функцыі: выданне часопісаў, кніг, газет, падручнікаў(на беларускай мове), накіроўвалі настаўнікаў у школы, аберагалі нацыянальныя скарбы, стваралі музеі і творчыя калектывы, збіралі фальклор, абаранялі літаратуру і мову Беларусі, праз некалькі месяцаў дзяяння налічвала 40 тысяч актывістаў (сяброў, членаў). ТБШ супрацоўнічала з усемі рэжвалюцыйна-нацыянальна-дэмакратычнымі гурткамі, з Беларускай Сялянска-Рабочай Грамадой Браніслава Тарашкевіча. Іменна дзве гэтыя арганізацыі ТБШ і БСРГ з 1925 году набралі моцнасці, каб стаць цэнтрам кансалідацыі нацыянальна-вызваленчага гурта.
За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Да пачатку 30-х гадоў Таварыства беларускай школы стала масавай прагрэсіўнай культурна-асветнай арганізацыяй і налічвала каля 500 гуртоў і 30 тыс. актывістаў.
Станкевіч Адам (1891-1949), каталіцкі святар заходняга абраду, кандыдат кананічнага права, рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, адзін з тэарэтыкаў і заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху 20 ст., душпастыр, гісторык, палітык, рэдактар, выдавец, публіцыст. У 1922 г. абраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі, дзе стварыў фракцыю Беларускага сялянскага саюза. Узначальваў Таварыства беларускай школы (1924-1926). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. З 1926 г. разгарнуў шырокую кнігавыдавецкую дзейнасць. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каталіцкага выдавецтва і друкарні імя Ф.Скарыны ў Вільні[5].
Рыгор Шырма быў адным з найбольш вядомых i аўтарытэтных кiраўнiкоў Таварыства беларускай школы (ТБШ), праводзiў вялiкую работу па арганiзацыi ў Заходняй Беларусi нацыянальных школ, на яго рахунку - шматлiкiя спектаклi i канцэрты з беларускiм рэпертуарам, лекцыi па гiсторыi нацыянальнай культуры. Тэматыка i змест прачытаных лекцый, апублiкаваных артыкулаў сведчаць аб шырынi творчых iнтарэсаў Рыгора Раманавiча. Вось невялiкi спiс некаторых з iх:
"Што такое лiтаратура i для чаго яна патрэбна",
"Беларуская народная песня",
"Музычныя апрацоўкi беларускiх мелодый",
"Iдэi свабоды ў паэзii Якуба Коласа",
"Дзве стыхii ў паэме "Нарач" Максiма Танка".
Шмат якiя выказваннi з названых лекцый i артыкулаў актуальныя i сёння: "Мова не толькi выражае сабою жыццёвасць народа, але ёсць iменна само гэта жыццё"; "Кожны народ, асаблiва ж народ абяздолены, у музыцы, у любовi да песнi бачыць i носiць свае высокiя iдэалы"; "Калi рэакцыя пачынае перамагаць народную свабоду, тады ў душы паэта падымаюцца буры пратэсту - ён шукае волi, складае ёй гiмны, тужыць па ёй, клiча да яе". Вядома, што ТБШ ставiла сваёй мэтай дэмакратызацыю нацыянальнай адукацыi, змагалася супраць паланiзацыi беларускай школы, складала праграмы i падручнiкi для беларускiх школ, стварала гурткi для самадукацыi. У гэтай справе Рыгор Шырма прымаў актыўны ўдзел. Ён з'яўляўся арганiзатарам, выдаўцом i аўтарам друкаваных прац ТБШ, часопiсаў "Летапiс ТБШ" i "Беларускi летапiс". Многiя перадавыя артыкулы ў абарону беларускай мовы, беларускай школы, беларускай культуры ў названых выданнях былi напiсаны Рыгорам Раманавiчам. Няма сумнення ў тым, што кожны радок яго артыкулаў праходзiў праз сэрца гарачага патрыёта: "...як сiмвал нашай веры, як дакора сумленню праз увесь час павiнна стаяць пытанне, як здабыць родную школу, як пашырыць у масах роднае слова i культуру. Без гэтага цяжка будзе здабыць сабе лепшую будучыню...". Рэдакцыйная i выдавецкая дзейнасць Рыгора Шырмы ў 20 - 30-я гады займае пэўнае месца ў развiццi беларускай лiтаратуры Заходняй Беларусi. Ужо ў 1927 годзе рэдактар-выдавец Шырма выпускае ў свет зборнiк вершаў "Шум баравы" Мiхася Васiлька. У 1936 годзе ён рыхтуе зборнiк "З сялянскiх нiў" таго ж аўтара, крыху пазней - тры зборнiкi вершаў Максiма Танка: "На этапах" (1936), "Журавiнавы цвет" (1937), "Пад мачтай" (1938). Пры падтрымцы Шырмы паэт Валянцiн Таўлай пераклаў з рускай на беларускую мову песнi, якiя выконвалiся хорам гiмназiстаў. Якой бы шматграннай i разнастайнай нi была дзейнасць Рыгора Раманавiча ў розных галiнах грамадскага жыцця i культуры, ён нi на адзiн дзень не спыняў непасрэднай работы з хорамi, i перш за ўсё з унiверсiтэцкiм хорам, якi з'яўляўся калектывам Беларускага саюза студэнтаў у Вiльнi, рэгулярна праводзiў канцэрты ў бiблiятэках, школах i iншых установах. Шырма не ўяўляў свайго жыцця без харавых спеваў, бо лiчыў, што яны здольны згуртаваць людзей, даць iм адчуванне адзiнства, прыналежнасцi да высокага мастацтва, да агульнай iдэi. Маэстра пастаянна напамiнаў сучаснiкам, што харавыя спевы - мастацтва народнае, што помнiкi харавой культуры маюць выключна важнае значэнне. Таму, складаючы праграмы да сваiх канцэртаў, Рыгор Шырма ўключаў у iх сапраўдныя жамчужыны народнай песнятворчасцi ў харавых апрацоўках такiх буйнейшых майстроў, як А. Грачанiнаў, А. Кошыц, М. Гайваронскi, К. Галоўскi. Уваходзiлi ў гэтыя праграмы i лепшыя з твораў, якiя з'явiлiся ў той час у Савецкай Беларусi: "Лета" М. Аладава (словы Янкi Купалы), "Вечар" А. Туранкова (словы М. Багдановiча), "Над ракою ў спакою" (словы Якуба Коласа) i "Песня батрака" (словы Я. Журбы) М. Чуркiна. Каштоўнасць музычнага твора для Шырмы была перш за ўсё ў змесце, прыгажосцi вобразаў, глыбiнi думак, сiле эмацыянальнага ўздзеяння, даступнасцi мовы, у нацыянальнай глебе. Нават такiя праўрадавыя заходнебеларускiя газеты, як "Наше время", пiсалi ў той час, што "...хору Шырмы ўдалося паказаць свае артыстычныя дасягненнi i незвычайнае багацце беларускай музычнай творчасцi. Хор Шырмы мог бы стаць гонарам вiленскiх радыёперадач". I ўрад Польшчы вымушаны быў арганiзаваць па радыё перадачу канцэртаў хору пад кiраўнiцтвам Рыгора Шырмы. Творчыя ўзлёты самавiтага творцы чаргавалiся з цяжкiмi момантамi жыцця i ў заходнебеларускi перыяд, i ў гады савецкай дзяржаўнасцi. Тройчы ўлады тагачаснай Польшчы падвяргалi Р. Р. Шырму судоваму праследаванню з-за яго дзейнасцi, звязанай з ТБШ i Народным фронтам. Двойчы прыйшлося яму сядзець за кратамi ў Лукiшках.
Калі ў 1927 г. пад націскам масавага нацыянальна-вызваленчага руху, звязанага з дзейнасцю Беларускай сялянска-рабочай грамады, Таварыствам беларускай школы выдавался 23 беларускія легальныя газеты i часопісы, то у 1932 г. ix засталося толькі 6 [4, c. 190].
3. Практычная дзейнасць ТБШ
Значную ролю у нацыянальна-вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі у другой палове 20-ых -- пачатку 30-ых гадоў адыграла Таварыства беларускай школы. У 1926 г. на хвалі ўздыму вызваленчага руху, звязанага з дзейнасцю Грамады, Таварыства ператварылася ў буйную дэмакратычную культурна-асветную арганізацыю. У 1928 г. 430 гурткоў ТБШ аб'ядноувалі больш 14 тыс. членаў -- пераважна сялян, вясковай моладзі, якія ў большасці стаялі на рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцыях. Дзейнічалі 12 акруговых упраў ТБШ -- у Баранавічах, Беластоку, Вілейцы, Гродне, Глыбокім, Косаве, Лідзе, Міры, Навагрудку, Слоніме, Свіслачы, Вільні [1, c. 204].
Таварыства беларускай школы разгарнула шырокую культурна-асветную працу. Яно арганізоўвала падачу заяў насельніцтвам аб адкрыцці беларускіх школ, абараняла існуючыя, дапамагала утрымліваць беларускія гімназіі, адкрывала клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала гурткі мастацкай самадзейнасці, народныя хары, выступала за абарону беларускай культуры. Члены яго распаўсюджвалі вызваленчыя ідэі у масах.
Польскія ўлады не змаглі падпарадкаваць Таварыства свайму уплыву, а група Р. Астроўскага і А. Луцкевіча звярнуць яго на шлях лаяльнай уладзе культурнай працы. На з'ездзе 19 мая 1929 г. у склад галоўнай управы ТБШ былі абраны прагрэсіўныя дзеячы беларускай культуры Ф. Стацкевіч (старшыня), М. Пяткевіч (наместнік старшыні), Р. Шырма (сакратар), I. Дварчанін, Ф. Валынец, I. Грэцкі, П. Крынчык, М. Кепель, М. Марцінчык, П. Пяткун, А. Лябецкая. З'езд выключыў Р. Астроускага і А. Луцкевіча і іх прыхільнікаў з Таварыства. Аднак рэпрэсіі з боку улады прывялі да значнага аслаблення яго дзейнасці.
У 1931-1932 гг. культурна-асветная дзейнасць ТБШ у сувязі з паліцэйскімі праследаваннямі і адміністрацыйнымі перашкодамі значна звузілася. За даны прамежак часу ўлады закрылі больш 200 гурткоў. У 1933 г. засталася толью адна акруговая ўправа каля 50 гурткоў. Адмоўна адбіліся на стане нацыянальна-вызваленчай барацьбы левасектанцкія пазіцыі КПЗБ, прыніжэнне значэння агульнадэмакратычных нацыянальных патрабаванняў. Больш таго: у 1933 г. кампартыя неабгрунтавана разгарнула кампанію супраць прагрэсіўных кіраўнікоў ТБШ -- Ф. Стацкевіча, Р. Шырмы, М. Пяткевіча.
На развіцці нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі балюча адбіліся рэпрэсіі ў БССР над былымі кіраўнікамі Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, Грамады, клуба «Змаганне», яикія у 1932 г. у выніку абмену палітвязнямі паміж СССР і Польшчай пераехалі ў БССР, дзе атрымалі палітычнае сховішча і працавалі ў розных установах. У ліку рэпрэсіраваных былі Л. Радзевч, Я. Бабровіч, А. Капуцкі, П. Клінцэвіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын, П. Мятла, М. Бурсевіч, I. Дварчанін, Я. Гаўрылік, Ф. Валынец, П. Крынчык.
У 1929--1930 гг. актывізавалася дзейнасць групы А. Луцкевіча і Р. Астроўскага. Яна выказвала палітычныя настроі часткі беларускай дробнай буржуазіі і нацыянальна настроенай інтэлігенцыі. Выступаючы пад сцягам беспартыйнасці, члены групы удзельшчалі ў працы розных нацыянальных культурна-асветных, грамадскіх і маладзёжных арганізацый -- Беларускім студэнцкім саюзе, жаночым, дабрачынным і навуковым таварыствах. Група выдавала антыкамуністычную газету «Наперад». Газета сцвярджала, што у беларускім грамадстве няма розніцы паміж багатым і бедным, што ўсе аднолькава прыгнечаны, няма і класавай барацьбы.
У верасш 1930 г. група заснавала грамадска-палітычную арганізацыю пад назвай «Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый» (Цэн-трасаюз) з газетай «Беларускі звон», а у 1932 г.-- Таварыства беларускай асветы (ТБА), якое супрацьпастаўлялася ТБШ. ТБА пачало выпускаць газету «Родны край». Група заяуляла, што не будзе ставіць «вузкіх мэтаў той ці іншай партыі» [2, c. 88].
Таварыства беларускай школы актыўна ўдзельнічала ў палітычным жыцці Заходняй Беларусі.
Так, разам з прагрэсіўнай культурна-асветнай арганізацыяй - Таварыства беларускай школы Грамада арганізавала кампанію падачы заяў насельніцтвам за адкрыццё беларускіх школ.
Клуб «Змаганне» праводзіў палітычную і арганізацыйную працу сярод сялян і сельска-гаспадарчых рабочых, ствараў спажывецкія кааператывы і гурткі ТБШ, арганізоўваў выступленні сялян супраць зямельнай і падатковай палітыкі ўрада, выдаваў радыкальную газету. Ён выступаў супраць палітыкі польскіх буржуазных і дробнабуржуазных партый, беларускіх нацыянальных партый і груповак, разам з КПЗБ прымаў удзел у правядзенні кампаніі пратэсту супраць суда над кіраунікамі актывімтамі Грамады, па падрыхтоўцы да Еурапейскага сялянскага кангрэса, арганізоўваў дапамогу галадаючым. Радыкальная праграма і актыўная палітычная дзейнасць абумовілі значны уплыў клуба «Змаганне» сярод працоуных, асабліва сялян.
За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Да пачатку 30-х гадоў Таварыства беларускай школы стала масавай прагрэсіўнай культурна-асветнай арганізацыяй і налічвала каля 500 гуртоў і 30 тыс. актывістаў. ТБШ змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за беларускія школы, стварала бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, выдавала падручнікі, песеннікі. Мясцовыя аддзелы ТБШ стваралі драматычныя гурткі, якія актыўна працавалі сярод насельніцтва. Найбольш папулярнымі ў вясковых жыхароў былі пастаўленныя гэтымі гурткамі п'есы: “Паўлінка” Я. Купалы, “Збянтэжаны Саўка” Л.Родзевіча, “Модны шляхцюк” К. Каганца, “Суд” У. Галубка і інш.
Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, якую яна выконвала амаль 16 гадоў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх ўмовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта - грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч, музыкант і кіраўнік народнага хору Рыгор Шырма, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп Пестрак і многія іншыя.
Педагагічная і грамадская дзейнасць Паўловіча была цесна звязана з Таварыствам беларускай школы (1921-1937 гг.), некаторы час ён уваходзіў у склад кіраўніцтва гэтай культурна-асветнай арганізацыі. Ён рэдагаваў часопісы "Летапіс Таварыства беларускае школы" (з 1936 г. -- "Беларускі летапіс") і "Беларускі календар", якія выдаваліся гэтым Таварыствам. Акрамя таго, Паўловіч дапамагаў Беларускаму выдавецкаму таварыству, з' яўляўся членам Беларускага навуковага таварыства, выступаў з рэфератамі па гісторыі хрысціянства на яго паседжаннях. Пэўны час Таварыства беларускай школы было канцэсіянерам Віленскай беларускай гімназіі, г. зн. яна ўтрымлівалася на яго сродкі. Палітыка паланізацыі не спрыяла дзейнасці Таварыства. Гэта датычыла і беларускай гімназіі: польскі кураторыум не пацвердзіў кандыдатуру Паўловіча на пост дырэктара ў 1928-29 навучальным годзе і забараніў дзейнасць Таварыства. Узнікла пагроза закрыцця гімназіі, але канцэсію на ўтрыманне гімназіі пашчасціла замацаваць за сабой бацькоўскаму камітэту.
16 кастрычніка 1930 г. і ў 1933 г. Паўловіч быў арыштаваны і сядзеў у турме на Лукішках. У канцы 1936 г. дзейнасць Таварыства беларускай школы была канчаткова забаронена польскімі ўладамі.
3 канца 1920-х гадоў рэзка ўзмацнілася паланізацыя школы. Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы запланавала на 1929-30 навучальны год увядзеннеў беларускія школы падручніка Ст. Любіч-Маеўскага. Крытычны аналіз яго быў зроблены С. Паўловічам у брашуры "Некалькі ўваг аб беларускім "Лемантары" Ст. Любіч-Маеўскага" (пад псеўданімам Паляшук), дзе аўтар выкрываў шкоднасць гэтага дапаможніка для нацыянальнай свядомасці дзяцей. Прыкмечаныя Паўловічам 88 арфаграфічных памылак вымусілі чыноўнікаў зняць буквар з карыстання, але ў наступным годзе "выпраўлены" падручнік усё ж такі быў уведзены ў навучальчы працэс.
На працягу 1920-30х гадоў заходне-беларускай грамадскасцю актыўна абмяркоўвалася пытанне беларускай школы. Інтэлігенцыя, сяляне дабіваліся школы, зразумелай для іх і іх дзяцей. Аднак у канцы 1937 г. 60% беларускіх дзяцей не мелі сваёй школы. Зразумелыя таму намаганні дзеячоў беларускай культуры актывізаваць самаадукацыю сярод беларускага насельніцтва. У 1929 г. у Вільні, у беларускай друкарні імя Ф. Скарыны быў выдадзены падручнік С. Паўловіча "Пішы самадзейна. Развіццё навыку самастойнага пісьма. Пасобнік для беларускае школы і самавукаў. Ч. 1: першы год навучання (пасля азбукі)".
У тым жа годзе выйшлі ў свет і "Метадычныя ўвагі" да пасобніка "Пішы самадзейна". Яны былі дапушчаны Міністэрствам асветы ў настаўніцкія бібліятэкі пачатковых школ з беларускай мовай навучання. У іх С. Паўловіч змясціў асноўныя прынцыпы навучання ў пачатковай школе, якія не згубілі сваёй вартасці і да сёння:
1. Творчы падыход. Пісьмо павінна быць накіраваным на выказванне сваіх думак і пачуццяў, для чаго ва ўмовах вясковых школ Паўловіч прапаноўвае праводзіць як мага больш экскурсій з загадзя вызначанай мэтай. Пасля перапрацоўкі ўражанняў разам у класе ў вуснай форме можна даваць дзецям заданне напісаць пра экскурсію. Галоўным для настаўніка Паўловіч лічыць сумесную творчую працу з вучнем. Паводле Паўловіча, у адукацыйным працэсе заўсёды павінны прысутнічаць элементы хрысціянскага выхавання -так, пра экскурсіі ён заўважае, што назіранне за прыродай не можа не прымусіць нас падумаць пра Вышэйшую сілу, якая заклала мэтазгоднасці у існаванне ўсяго жывога, і пра маральны закон, якім павінны кіравацца чалавек у адрозненне ад жывёльнага свету, дзе гаспадарыць сляпая неабходнасць.
2. Пранікненне ў сэнс слова, дзеля чаго яно заўсёды падаецца ў кантэксце і ў жывой сувязі з прадметам, які яно азначае. Для гэтага шырока выкарыстоўваюцца непасрэднае назіранне і малюнкі. Паўловіч прапаноўвае наступны ланцужок: падумаць - прагаварыць - выправіць - уявіць - напісаць. Паколькі на першых этапах навучання такая сувязь магчыма толькі ў тым выпадку, калі гаворка ідзе пра добра знаёмыя вучню рэчы, Паўловіч прапа-ноўвае настаўніку шырока выкарыстоўваць роднае для вучня багацце народнай творчасці.
3. Неабходнасць ручной працы, таму што развіццё мыслення праходзіць і практычным шляхам. Паўловіч прапанаваў стварыць сетку беларускіх працоўных школ, у якіх усе работы павінны выконвацца вучнямі. Адны з вынікаў таго, як ён спадзяваўся, магло быць і паляпшэнне культуры вядзення гаспадаркі сярод сялян. Працоўная школа, паводле Паўловіча, адпавядала іменталітэту беларусаў.
У 1936 г. у Вільні быў надрукаваны буквар Паўловіча "Першыя зерняткі".
Нацыянальнай азбукай беларусаў С. Паўловіч лічыў кірыліцу і абгрунтоўваў гэта прычынамі гісторыка-культурнага характару. Ва ўмовах паглыблення паланізацыі ён быў вымушаны надрукаваць другое выданне буквара (193? г.) лацінкай пад назвай "Zasieuki”. Нягледзячы на гэта, тыраж быў канфіскаваны.
Заключэнне
Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя - Таварыства беларускай школы (ТБШ), створаная ў 1921 г. З адзінай мэтай: “распаўсюджваць і дапамагаць асвеце сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асвету наогул”. Так сказана ў статуце ТБШ.
За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Да пачатку 30-х гадоў Таварыства беларускай школы стала масавай прагрэсіўнай культурна-асветнай арганізацыяй і налічвала каля 500 гуртоў і 30 тыс. актывістаў. ТБШ змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за беларускія школы, стварала бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, выдавала падручнікі, песеннікі. Мясцовыя аддзелы ТБШ стваралі драматычныя гурткі, якія актыўна працавалі сярод насельніцтва. Найбольш папулярнымі ў вясковых жыхароў былі пастаўленныя гэтымі гурткамі п'есы: “Паўлінка” Я. Купалы, “Збянтэжаны Саўка” Л.Родзевіча, “Модны шляхцюк” К. Каганца, “Суд” У. Галубка і інш.
Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, якую яна выконвала амаль 16 гадоў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх ўмовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта - грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч, музыкант і кіраўнік народнага хору Рыгор Шырма, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп Пестрак і многія іншыя.
Спіс літаратуры
1. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / М.П.Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі і інш. - Мн.: Беларусь, 1995. - Ч. 2. - С. 77 - 264.
2. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік: У 2 ч. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Т.С.Марцуля. - Мн.: Універсітэцкае, 1998. - Ч. 2. -С. 108 - 216.
3. Эканамічная гісторыя Беларусі. - Мн.: Экаперспектыва, 1999. - С. 232 - 318.
4. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. - Мн.: БелЭн, 2000. -
С. 125 - 179.
5. http://www.soch.iitt.ru/index.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.
контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.
реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.
реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.
реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.
реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011