Бежанцы і беларускі нацыянальны рух ў гады Першай сусветнай вайны
Прычыны і Першай сусветнай вайны. Уступленне немецкіх войскаў і ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Ваенныя аперацыі расійскай арміі 1916 года. Беларускія бежанцы. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Становішча на незахопленай тэрыторыі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.03.2012 |
Размер файла | 31,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Бежанцы і беларускі нацыянальны рух ў гады Першай сусветнай вайны
Уводзіны
1. Прычыны і мэты вайны
2. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі
2.1 Пачатак вайны. Набліжэнне фронта да Беларусі
2.2 Уступленне немецкіх войскаў на тэрыторыю Беларусі
2.3 Ваенныя аперацыі Расійскай арміі 1916 года
3. Становішча Беларусі ў час вайны. Беларускія бежанцы
3.1 Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Заходняй Беларусі
3.2 Бежанства - нацыянальная трагедыя
3.3 Становішча на незахопленай тэрыторыі
3.4 Нардныя хвалявання ў час вайны
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Больш за дзевяноста год таму большасць еўрапейскіх краін пераступіла парог мірнага жыцця і стала на дарогу адной з самых крывавых ў гісторыі войнаў - Першай Сусветнай вайны. Падзеі вайны, яе вынікі знайшлі адлюстраванне у навуковых работах розных аўтараў. Першыя такія работы з'явіліся ўжо ў 20-я гг. Яны былі напісаны непасрэднымі ўдзельнікамі гэтых падзей. Перавага ў іх аддавалась пераважна палітычным падзеям таго перыяду, барацьбе бальшавікоў за савецкую ўладу. Іншыя работы, напрыклад, І.Я. Варонкі, А.І. Цвікевіча, Д.Ф. Жылуновіча, асвятлялі нацыянальна-культурнае адраджэнне, барацьбу за стварэнне беларускай дзяржаўнасці у час вайны. Да гэтых работ можна таксама аднесці працы У.М. Ігнатоўскага і М.В. Довнар-Запольскага.У савецкі перыяд адлюстраванне падзей на Беларусі ў час Першай сусветнай вайны было аднабаковым. Асноўнай тэмай даследвання была дзейнасць бальшавікоў і народныя хваляванні. У гады перабудовы значна павялічылася колькасць навуковых артыкулаў, якія прысвячаліся новым падыходам да падзей на Беларусі ў час вайны. У газетах і часопісах з'явіліся цікавыя архіўныя матэрыялы, якія дагэтуль захоўваліся ў спецсховішчах. У гэты перыяд большасць даследаванняў разглядалі праблемы баявых дзеянняў, унутранай ды знешняй палітыкі ваюючых дзяржау, палгтычныя рухі.
Але, на маю думку, недастаткова увагі ўдзялялася адлюстраванню жыцця беларускага народа, цяжкаму становішчу на акупаванай тэрыторыі і самаадданай працы ў незахопленых паветах. Только ў апошні час гісторыкі звярнулі пільную ўвагу на праблему бежанства як на народную трагедыю. З'явілася шмат артыкулаў, успамінаў, меркаванняў на гэту тэму. Сярод іх трэба адзначыць артыкулы гісторыка і літаратуразнаўца Мікалая Улашчыка, які займаўся вывучэннем уцякацтва у 1915 годзе, а таксама ўспаміны В. Грыневіча, якія былі надрукаваны яшчэ ў 1918 годзе і зноў убачылі свет у часопісы “Спадчына” ў 1997 г. Вельмі падрабязна асвятляецца дзейнасць грамадскіх арганізацый па абароне праў бежанцаў на тэрыторыі Беларусі і Расіі ў артыкулы М. Шчаўлінскага “Бежанцы і беларускі нацыянальны рух ў гады Першай сусветнай вайны”. У апошнія гады цікавасць да падзей Першай сусветнай вайны значна ўзрасла. Гэтая тэма, якая займае вельмі важнае месца ў курсы гісторыі Беларусі, стала больш поўна і аб'ектыўна выкладацца ў падручніках. Пры напісанні работы я карысталася вучэбным дапаможнікам па гісторы Беларусі, кнігамі “Нарысы гісторыі Беларусі”, “Гісторыя Беларусі”Я. Новіка і Г. Марцуля, а таксама перыядычнымі выданнямі.1. Прычыны і мэты вайныПершая сусветная вайна пачалася 19 ліпеня (1 жніўня 1914 г. па новаму стылю). Яна ўзнікла ў выніку абвастрэння супярэчнасцей паміж дзвума блокамі капіталістычных дзяржаў, якія вялі барацьбу за перадзел свету. Маладыя, хутка развіваючыеся краіны (США, Германія і Японія) спазніліся да падзелу калоній і рынкаў збыта і імкнуліся навярстаць упушчанае, а старыя каланіяльныя дзяржавы (Англія і Францыя) намагаліся зберагчы свае ўладанні і перашкодзіць эканамічнай і палітытчнай экспансіі маладых сапернікаў.Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі буйных імперыялістытчных краін. Англія жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Германія таксама імкнулася стаць "Вялікай Германіяй", куды павінны былі ўвайсці Аўстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.У барацьбе за перадзел свету капіталістытчныя краіны пачалі ствараць міжнародныя саюзы. У 1879 -- 1882 гадах склаўся Тройственны саюз, які аб]яднаў Германію, Австро-Венгрыю і Італію супраць Францыі і Расіі. У сваю чаргу, Францыя і Расія заключылі ў 1891 -- 1893 гадах саюз супраць Германіі. Англія спачатку не ўступала ў блокі, аднак у 1904 годзе заключыла згадненне з Францыяй, а потым і з Расіей, што прывяло да стварэння кааліцыі трох дзяржаў - Антанты - супраць Германіі і яе саюзнікаў. Абодва лагеры рыхтаваліся да вайны.Непасрэднымі прычынамі ўзнікнення вайны былі англа-германскія і германа-французскія эканамічныя, ваенна-палітіыныя і каланіяльныя антаганізмы. Германія імкнулася адабраць у Англіі калоніі і хуткімі тэмпамі нарашчвала моц свайго флота. Францыя імкнулася адпомсціць Германіі за паражэнне ў франка-прусскай вайне 1870 --1871 гг. і спадзявалася не толькі вярнуць Эльзас і Латарынгію, але і захапіць Рурскі басейн, пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. Германія марыла захапіць Францыю і яе калоніі ў Афрыцы. Важную ролю ў развязванні вайны мелі супярэчнасці паміж еўрапейскімі краінамі на Балканах і Бліжнім Усходзе. У царскай Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія імперыялісты імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Германія хацела адарваць ад Расіі і захапіць Польшчу, Фінляндыю, Беларусь і Украіну.Такім чынам, абвастэнне міжнародных супярэчнасцей з'явілася асноўнай прычынай вайны.“Акрамя эканамічных сур'ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух. Расійская рэвалюцыя 1905 -- 1907 гг. садзейнічала ўзмацненню барацьбы працоўных Еўропы і Амерыкі, абуджэнню нацыянальна-вызваленчага руху народаў Усходу. Імперыялісты нацкоўвалі адны народы на другія, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы” [7, 365].Непасрэднай падставай для развязвання вайны з'явілася забойства 15 (28 ліпеня) 1914 года сербскімі нацыяналістамі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда. Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Сербіі. Расія пачала мабілізацыю войска. У сувязі з гэтым Германія аб'явіла вайну Расіі, а затым і Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 3 другога боку, Англія, каб зберагчы свае каланіяльныя ўладанні, аб'явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі - Турцыя. Паступова ў вайну апынуліся ўцягнутымі 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, г.зн. 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.
2. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі
беларускій бежанец сусвітна вайна
2.1 Пачатак вайны. Набліжэнне фронта да Беларусі
Абедзве ваюючыя групоўкі ўступілі ў вайну, разлічваючы на хуткі разгром сваіх праціўнікаў. Былі створаны шматмільённыя арміі. Германа-аўстрыйскі блок налічваў больш за 3,5 млн. чалавек (193 дывізіі), а дзяржавы Антанты -- звыш 6 млн. чалавек (291 дывізія). Наступленне немцаў на Заходнім фронце ў першыя дні вайны было паспяховым. Пад пагрозай германскага захопу аказаўся Парыж. У сувязі з гэтым расійскае камандаванне, ідучы насустрач саюзнікам, пачало наступленне ва Усходняй Прусіі. 4(17) жніўня 1914г. пачалося наступленне расійскіх войск ва Усходняй Прусіі, а на другі дзень такую ж задачу атрымалі войскі Паўднёва-Заходняга фронту. Яны развівалі наступленне супраць аўстра-венгерскіх войск у Галіцыі.Аднак у выніку дапушчаных расійскім камандаваннем пралікаў і памылак, наступленне войск Паўночна-Заходняга фронту закончылася гібеллю і палонам 116 тыс. салдат і афіцэраў і адступленнем на зыходныя пазіцыі -- да Нёмана і Нарвы.У маі-чэрвені расійскія войскі вымушаны былі пакінуць Галіцыю, а ў ліпені-жніўні -- Польшчу і частку Літвы. Фронт наблізіўся да Беларусі.
2.2 Уступленне немецкіх войскаў на тэрыторыю Беларусі
16 жніўня 1915 г. у Ваўкавыску Вярхоўны галоўнакамандуючы вялікі князь Мікалай Мікалаевіч правёў нараду вышэйшых службовых асоб Стаўкі і Паўночна-Заходняга фронту. На ёй было прынята рашэнне падзяліць Паўночна-Заходні фронт на два новых -- Заходні і Паўночны.Перад Заходнім фронтам ставілася задача абароны шляхоў на Маскву. Арміі фронту павінны былі ўтрымліваць раён Гродна, Беластока, Брэста. Працягласць лініі фронта складала 500 км -- ад мястэчка Відзы да ракі Прыпяць. 3 лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў.У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў.На тэрыторыі Беларусі пасля адыходу расійскіх войск з Прыбалтыкі і Польшчы немцы разгарнулі буйную армейскую групоўку -- 41,5 пяхотных і 6 кавалерыйскіх дывізій ад Дзвінска да Палесся працягласцю 370 кіламетраў. Германскае камандаванне планавала нанесці галоўны ўдар па слабазабяспечанаму стыку двух франтоў -- Паўночнага і Заходняга з раёна Коўна ў абход Вільна і далей на паўднёвы ўсход. Дадатковыя ўдары меркавалася зрабіць у накірунку Ліды і Баранавіч.9 верасня 1915 г. германскія войскі пачалі наступленне і прарвалі фронт на 60-кіламетровым участку ў раёне Свянцян. У прарыў была ўведзена буйная групоўка праціўніка. 12 верасня была занята станцыя Нова-Свянцяны, 19 верасня перадавыя раз'езды праціўніка перарэзалі чыгуначную лінію Мінск--Масква ў раёне Смалявіч. Расійскім войскам пагражала акружэнне. Яны былі адведзены за лінію Міхалішкі--Ашмяны--Навагрудак--Баранавічы--возера Выганаўскае. Адначасова былі прыняты меры па ўзмацненню пазіцый расійскіх войск Заходняга фронту дадаткова 7 карпусамі. 18 верасня пачалося наступленне, 20 верасня арміі Заходняга фронта выйшлі на лінію Верхняя Вілія--Маладзечна--Смаргонь. 21 верасня яны занялі Смаргонь, адагналі немцаў у раён азёр Свір і Нарач. Прарыў быў ліквідаваны.У кастрычніку фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск--Паставы--Баранавічы--Пінск. У выніку Беларусь была перарэзана на дзве часткі: заходняя (чвэрць тэрыторыі Беларусі) -- была акупавана германскімі войскамі, усходняя стала прыфрантавой паласой, на якой дыслацыраваліся войскі больш чым паўтарамільённага Заходняга фронту. Пад акупацыяй апынулася больш за 2 млн. жыхароў Беларусі.
2.3 Ваенныя аперацыі Расійскай арміі 1916 года
3 18 па 28 сакавіка 1916 г. у раёне возера Нарач была праведзена наступальная аперацыя расійскіх войск. Яна ажыццяўлялася ў сувязі з цяжкім становішчам французскіх войск пад Вердэнам. Расійскае камандаванне згодна з саюзніцкімі абавязацельствамі планавала адцягнуць частку германскіх войск з французскага фронту. Аперацыя праводзілася левым флангам Паўночнага і правым флангам Заходняга франтоў у раёне Дзвінск--возера Нарач. Галоўны ўдар наносіла 2-я армія з мэтай прарваць фронт паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. Часці 5-й арміі дзейнічалі ў раёне Дзвінска, 1 -й -- у раёне Відзаў, 10-й -- у напрамку Крэва--Ашмяны. Расійскія арміі не былі падрыхтаваны да наступлення. Да таго ж войскі дзейнічалі ў складаных пагодных умовах. У выніку наступленне было спыне-на. Расійскія войскі панеслі вялікія страты -- 78 тыс. забітымі і параненьші. Але яны адцягнулі на сябе значную частку войск праціўніка. аслабіўшы яго наступленне на Вердэн.Неўзабаве, па настаянню аб'яднанага камандавання англа-французскіх войск, Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве распрацавала план новай аперацыі, паводле якога войскі Заходняга фронту павінны былі нанесці галоўны ўдар з Маладзечна на Вільна. Войскі Паўднёва-Заходняга і Паўночнага франтоў пры гэтым выконвалі дапаможную ролю. Аднак наступлення не адбылося. Галоўнакамандуючы Заходняга фронту генерал А. Эверт адклаў наступленне з-за непадрыхтаванасці войск.3 ліпеня войскі Заходняга фронту прадпрынялі наступленне, але яно не мела станоўчага выніку. Галоўны ўдар павінны былі ажыццявіць войскі Паўднёва-Заходняга фронту. Імі быў зроблены 280-кіламетровы прарыў фронту на адлегласць 60--120 кіламетраў. Аўстра-венгерскія войскі пацярпелі паражэнне. Загінула і было паранена 1,5 млн., трапілі ў палон звыш 400 тыс. чалавек. Захоплена вялікая колькасць тэхнікі і ўзбраення. Расійскія войскі ў гэтай аперацыі страцілі каля 500 тыс. чалавек.Састаўной часткай стратэгічнай кампаніі на расійска-германскім фронце ў гэты час была Баранавіцкая аперацыя. Яна ажыццяўлялася з 2 па 29 ліпеня з мэтай падтрымаць наступленне войск на Паўднёва-Заходнім фронце. Для правядзення аперацыі было сканцэнтравана 19,5 пяхотных і 2 казацкія дывізіі (340 тыс. чалавек) 40-й арміі. Узбраенне складалі 364 кулямёты, 1001 гармата. Пазіцыі праціўніка былі ўмацаваны некалькімі лініямі акопаў з драцянымі загарожамі паміж імі. Аперацыя ішла з пераменным поспехам. Але немцам удалося вярнуць страчаныя пазіцыі. Расійскія войскі страцілі забітымі, параненымі і ўзятымі ў палон каля 80 тыс. чалавек. Летняя кампанія 1916 г. пры ўсіх яе недахопах мела і станоўчыя вынікі. Аўстра-Венгрыя апынулася перад фактам капітуляцыі і пачала тэрмінова перакідваць свае войскі з-пад Вердэна на Усход. Сітуацыя змянілася не на карысць войск Паўднёва-Заходняга фронту. Не атрымаўшы падтрымкі як з боку Заходняга і Паўночна-Заходняга франтоў, так і ад саюзнікаў па Антанце, яны вымушаны былі спыніць наступленне.У ходзе баёў на Беларусі руская армія панесла вялікія страты. Толькі ў нарачанскай аперацыі было забіта, паранена і захоплена ў палон звыш 90 тыс. чалавек.
3. Становішча Беларусі ў час вайны. Беларускія бежанцы
3.1 Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Заходняй Беларусі
3 першых дзён вайны, ўжо 18 ліпеня 1914 года заходнія губерні краіны былі пераведзены на ваеннае становішча. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура.Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі, дзе жыло да вайны амаль 2 млн чалавек. “Захопленая тэрыторыя была ўключана ў склад так званай "зямлі Обер-ост". Насельніцтва цярпела масавыя грабяжы, якія нярэдка заканчваліся падпаламі дамоў, забойствамі людзей. У жыхароў Гродна немцы запатрабавалі 10 тыс. руб - у якасці кантрыбуцыі” [2, 299]. Дзейнічала жорсткая сістэма розных падаткаў, прымусовых работ, штрафаў, рэквізіцый. Насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў плаціла падушную подаць. Акрамя таго, падатак браўся з бальніц, рынкаў, відовішчных устаноў і г. д.Абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчыя прадукты, жывёла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся ў Германію. Сяляне захопленых паветаў абавязаны былі здаваць усё зерне, скуры, воўну, масла, пражу і інш. У сялян германскія акупацыйныя ўлады адбіралі эямлю, якую яны набылі ў час рэвалюцыі, і вярталі яе былым гаспадарам. За любое супрацьдзеянне сялян строга каралі, тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію. Акупанты здзекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа, знішчалі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы. Цяжкае становішча на захопленай тэрыторыі стала тэмай для артыкула Р. Платонава “Пад пятой германскага кайзера”. Вось як ен апісвае акупацыйны рэжым у беларускай весцы: “Акупанты ўзялі на ўлік усе сялянскія эемлі, будынкі, жывёлу, а маёмасць перапісалі. Кіраўніцтва паветаў распараджалася, дзе і што вырошчваць, якую жывёлу трымаць, як яе карміць. Сялян абкладвалі до-ўга- і кароткатэрміновымі падаткамі, роэнымі абавяэ-камі. Падаткі і эборы паступалі ў акупацыйную адміністрацыю, і тая вырашала, што адправіць у Германію” [8, 22-23].Нямецкія ўлады планавалі каланізаваць і германізаваць мясцовых жыхароў шляхам перасялення немцаў на захопленыя землі. Пашыралася дзейнасць каталіцкага касцёла, адкрываліся прыватныя нямецкія школы, у астатніх школах уводзілася нямецкая мова.
3.2 Бежанства - нацыянальная трагедыя
У сувязі з наступленнем германскіх войск велізарная колькасць бежанцаў пацягнулася на ўсход. 3 Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі рушыла ў радах бежанцаў болын за 1320 тыс. чалавек. Лавіна бяздомных людзей расцягнулася па дарогах на сотні кіламетраў праз усю Беларусь ад Буга да Дняпра. Многія тысячы людзей, асабліва старыя і дзеці, знясіленыя ад голаду, гінулі ў дарозе.Усяго за гады першай сусветнай вайны Беларусь пакінула больш 1,5 млн. чалавек. Многія апынуліся на Урале, у Сібіры, цэнтральных раёнах Расіі і інш. месцах. Бежанства стварыла неймаверныя цяжкасці сацыяльна-эканамічнага плана, пэўную напружанасць у грамадстве. Востра паўстала праблема эвакуацыі, занятасці, харчовага, медыцынскага забеспячэння бежанцаў. Масавае скапленне людзей прыводзіла да многіх захворванняў, якія нярэдка насілі характар эпідэмій, распаўсюджваліся і сярод мясцовага насельніцтва. Павялічылася колькасць рабункаў, разбояў.Групы бежанцаў немцы пастаянна абстрэльвалі і бамбілі. Адступаючая руская армія часта прымушала жыхароў пакідаць свае населеныя пункты. У некаторых месцах казакі, што адступалі апошнімі, палілі вёскі і мястэчкі ды гналі беларусаў і яўрэяў на ўсход амаль з пустымі рукамі. Перш за ўсё падлягала высяленню мужчынскае насельніцтва ад 15 да 45 гадоў. Шмат бежанцаў, якія не мелі сродкаў, каб рухацца ў глыб краіны, заставаліся ў прыфрантавой паласе. У Мінскай і Віцебскай губернях у канцы 1915 г. іх налічвалася 247 тыс. Дапамога, якая аказвалася бежанцам з боку саюзаў земстваў і гарадоў, Чырвонага крыжа, была недастатковая. М. Улашчык у артыкуле “Бежанства” прыводзіць успаміны застаўшыхся ў жывых да нашага часу бежанцаў, якія вярнуліся на Беларусь: “Выехалі ў 15 року на другі дзень пасля Зелны! Выехалі таму, што страшылі немцамі, казалі, што б'юць людзей яны і ўсяляк іздзяваюцца. Баяліса, таму і паехалі. Да Мінска ехалі конямі. Ехалі доўго, аш надаело, а як даехалі да Мінска, та ўсе кінулі і вазы, і коні, самы селі на поязд і завязлі нас аш у Сібір” [9, 215]. Але не ўсім так пашанцавала, як аўтару гэтых слоў. Тыя, хто не мог выехаць у Расію, асядалі ў прыфрантавой паласе. Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Становішча гэтых людзей было надзвычай цяжкім. Яны ператварыліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаўленых сродкаў існавання. Вось як піша аб гэтым А. Мікалаевіч у артыкуле “Бежанцы”: “Толькі на станцыі МІнск у кастрычніку 1915 г. пад адкрытым небам знаходзіпася 13 000 чалавек. За некалькі дзён тут было пахавана 1516 чалавек. Падчас адыходу рускіх войск сярод бежанцаў зарэгістравана захворванняў халерай 9 000 выпадкаў. Не здзіўляе таму загад па рускіх войсках Паўночна-Заходняга фронту ў жніўні 1915 г: «В случае смерти беженца хоронить в братских могилах, применительно к правилам, установленным для войск» [5, 60].Царскія ўлады, ваенныя і цывільныя, спрабавалі выкарыстоўваць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы на разгрузцы чыгуначных эшалонаў, пабудове дарог, мастоў, на прамысловых прадпрыемствах, што выраблялі прадукцыю для фронту, на работах па ўмацаванні баявых пазіцый, а таксама ў памешчыцкіх маёнтках, што засталіся без работнікаў. “Аднак разлікі на бежанцаў у гэтых адносінах не апраўдаліся, бо, як прызнавалі самі чыноўнікі, на 80 працэнтаў яны складаліся са старых, жанчын і дзяцей, няздольных да фізічнай працы” [6, 445].Каб абараніць інтэрэсы бежанцаў і паклапаціцца аб іх, на Беларусі ў пачатку 1915 года сталі стварацца бежанскія камітэты, а ў красавіку пачала работу створаная ў Вільні дабрачынная арганізацыя -- "Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны". У многіх расійскіх гарадах -- Петраградзе, Саратаве, Казані, Яраслаўлі, Самары і інш. -- пачалі стварацца беларускія бежанскія камітэты, дзе праводзілася культурна-нацыянальная работа. Пры бежанскіх камітэтах адбываліся штотыднёвыя сходы, на якія збіраліся беларускія грамадскія дзеячы, студэнты, святары, рабочыя і інш., абмяркоўвалася становішча на Беларусі, чыталіся лекцыі.“Адной э самых актыўных бежанскіх арганізацый было Беларускае таварыства ў Петраградэе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. ... Таварыства аказвала дапамогу бежанцам грашыма і рэчамі, адкрывала інтэрнаты для беларускіх студэнтаў і вучняў, дзіцячыя прытулкі, выдавала лістоўкі з заклікам ахвяраваць грошы для беларускіх бежанцаў, якіх у Петраградзе ў канцы 1916 г. налічвалася 100 704 чалавекі”, - адзначае М. Шчаўлінскі [10, 25]
3.3 Становішча на незахопленай тэрыторыі
На работы, звязаныя з патрэбамі арміі, у прымусовым парадку пасылаліся тысячы сялян прыфрантавых паветаў (пешшу і з фурманкамі), не зважаючы на самыя пільныя патрэбы ўласных гаспадарак і сямей. Летам 1916 г. у Менскай губ. на прымусовых ваенных работах былі заняты 219 300 мужчын і жанчын, у Віцебскай губ. - 121 200 пешых рабочых і 44 000 фурманак [6, 445]. Па сутнасці, да гэтых работ прыцягвалася ўсё мясцовае насельніцтваВелізарныя страты неслі беларускія сяляне ад бясконцых рэквізіцый на патрэбы арміі: коней, буйной рагатай жывёлы, зерня, мукі, фуражу. Афіцыйнымі цыркулярамі прадпісвалася забіраць у бежанцаў перад выездам з дому ўсю хатнюю жывёлу, а пры пасадцы на чыгунку -- і коней. Тым, хто заставаўся, належала пакідаць аднаго каня і карову і месячны запас мукі, зерня, фуражу. Для правядзення рэквізіцый стваралІся спецыяльныя камісіі -- цывільныя, а ў прыфрантавой паласе і ваенныя (армейскія, карпусныя і дывізіённыя атрады).Царскі ўрад не здолеў арганізаваць эвакуацыю абсталявання прамысловых прадпрыемстваў. Усяго з Беларусі было вывезена 432 прамысловыя прадпрыемствы, г. зн. каля 1/3 тых, што працаваліў 1913 г. У незахопленых паветах Беларусі многія галіны прамысловасці з-за адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфікаваных рабочых скарацілі або зусім спынілі сваю вытворчасць. У 1917 г. доля прадукцыі мясцо-вай прамысловасці, прызначанай для цывільнага насельніцтва, складала толькі 15 -- 16 % даваеннага ўзроўню.Разам з тым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапрацоўчая, хлебапякарна-сухарная і некаторыя інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія існаваўшыя фабрыкі і заводы і зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. На вытворчасць боепрыпасаў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыштунку былі пераключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. У Мінску снарады і гранаты рабілі 5 заводаў. Гранаты і чыгунныя снарады выпускалі заводы Гомеля. Бомбы выраблялі Рэчыцкі і Аршанскі драцяна-цвіковыя заводы. У Гомелі, Оршы, Віцебску, Мінску і іншых пунктах былі створаны майстэрні для вырабу і рамонту зброі і транспартных сродкаў.Вялікія заказы ваеннага ведамства па забеспячэнні арміі вопраткай і абуткам выконвала ў час вайны беларуская прамысловасць. Усе дробныя майстэрні, а таксама саматужнікі выконвалі заказы па пашыву вайсковага адзення, абутку, вырабу прадметаў вайсковага рыштунку. Было адкрыта шмат новых майстэрань па рамонту армейскага абмундзіравання.На тэрыторыі Беларусі на ўсіх прадпрыемствах, што абслугоўвалі фронт, працавала вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з Расіі. Усе рабочыя прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыю для арміі, былі пастаўлены пад кантроль ваенных ведамстваў. На іх пашырыліся спецыяльныя правілы, паводле якіх устанаўліваліся строгі рэжым і дысцыпліна. Работа на гэтых прадпрыемствах вызначалася як спецыфічны від вайсковай службы. За спыненне работы без дазволу адміністрацыі прадпрыемства і вайсковых улад рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты. Рабочы дзень не рэгламентаваўся. Былі адменены выхадныя і святочныя дні, шырока практыкаваліся звышурочныя работы і нізкааплачваемая праца жанчын, падлеткаў і дзяцей. У пачатку 1917 г. жанчыны, падлеткі і дзеці складалі 58,4 % усіх фабрычных рабочых Беларусі.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Акрамя гэтага, на абаронныя работы: капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г. д. -- прымусова пасылалася ўсё насельніцтва . “Пасяўныя плошчы ў неакупіраваных паветах скараціліся ў 1914-1917 гг. на 15,6 %, пагалоўе жывёлы зменшылася на 11,4 %” [2, 300]. Шмат часу і сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці. За нявыхад на абарончыя работы селяніну пагражалі штрафы і турэмнае зняволенне. У 1915 г. у многіх паветах Беларусі па ваенных абставінах засталася нявыкапанай бульба, а пасевы азімых былі знішчаны перамяшчэннямі войскаў, хваляй бежанцаў, прагонам ваенных гуртоў.Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з'яўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. За гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі. 3-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5 -- 8 разоў у параўнанні з 1913 г [2, 301].
3.4 Народныя хвалявання ў час вайны
Становішча рабочых у гады вайны значна пагоршылася. 3 пачаткам вайны былі адменены ўсе абмежаванні, што датычылі працягласці рабочага дня і выкарыстання працы жанчын і дзяцей. На прадпрыемствах павялічваўся рабочы дзень, уводзіліся звышурочныя работы, дзейнічала шырокая сістэма штрафаў. Фактычна былі адменены выхадныя і святочныя дні. Абавязковымі сталі звышурочныя работы. У дробнай і рамеснай вытворчасці працоўны дзень працягваўся 15--16 гадзін у суткі. Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху.
У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі, а ў 1916 г. -- дэпо станцый Маладзечна і Віцебска. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і адпраўлялі на фронт. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы.Аднак рабочы рух на Беларусі ў гады вайны не набыў такога размаху, як у прамысловых цэнтрах Расіі.
Больш таго, напярэдадні лютаўскай рэвалюцыі ён амаль спыніўся. Да сакавіка 1917 г. вядомы 34 стачкі, 32 з якіх насілі эканамічны характар. За гэты перыяд адбыліся 202 сялянскія выступленні. Разам з традыцыйнымі формамі сялянскага руху з'явіліся новыя -- адмаўленне ад выканання ваенных павіннасцяў і прымусовых ваенных работ, супраціўленне рэквізіцыям і інш.Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антываенных настрояў сярод салдат. Расло дэзерцірства. Адзначаліся выпадкі адмовы цэлых часцей і злучэнняў ісці ў наступленне, братання з немцамі.
Узмацнялася антыўрадавая агітацыя сярод салдат з боку ўдзельнікаў рабочага руху, мабілізаваных у армію, падпольных бальшавіцкіх груп, што дзейнічалі на фронце і ў тыле. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем. У многіх месцах салдаты ўдзельнічалі ў разгромах лавак, нападалі на памешчыцкія маенткі.Вось як апісваецца салдацкае хваляванне ў хроніке У. Арлова і Г. Сагановіча: “Цяжкія паразы, дрэннае забеспячэнне правіянтам і боепрыпасамі вялі ў арміях Заходняга фрону да росту незадаволенасці і салдацкіх выступленняў.
Самае моцнае з іх адбылося ў кастрычніку 1916 года ў Гомелі. Штуршком да яго стаў арышт казака М. Башкіна, якога турэмшчыкі жорстка збілі. У адказ на гэта паўсталі чатыры тысячы салдат і казакоў, якія абяззброілі вартавых, вызвалілі з гауптвахты 800 арыштаваных і знішчылі абвінаваўчыя дакументы. Паўстанне было задушана, дзевяць яго кіраўнікоў і чынных удзельнікаў - пакараныя смерцю” [1, 23].
Заключэнне
Першая сусветная вайна з'явілася цяжкім выпрабаваннем для беларускага народа. Зверствы і гвалт нямецкіх акупаніаў з аднаго боку, масавыя рэквізіцыі, мабілізацыя і прымусовая праца на царскі ўлад - з другога непасільным цяжарам лажыліся на плечы беларусаў. Асабліва цяжка адбілася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбураны многія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні вёсак. Уся прамысловасць была пераарыентыравана на патрэбу фронту. Становішча рабочых было надзвычай цяжкім.Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Царызм ужо быў няздольны вывесці краіну з гэтага тупіка. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.Абагульняючы ўсе вышэй сказанае, можна зрабіць вынік, што Першая Сусветная вайна карэнным чынам змяніла светапогляд тагачаснага еўрапейца, падарвала ягоную веру ў немагчымасць вайны ў цывілізаваным грамадстве і выратавальную моц прагрэсу навукі і тэхнікі. Больш таго, гэтая вайна не толькі знішчыла такія, здавалася б, непарушныя Расійскую, Аўстра-Венгерскую, Германскую Імперыі, але і карэнным чынам змяніла лёс беларускага народа, прынёсшы нашаму краю ў канчатковым выніку падзел на дзве часткі паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
Спіс літаратуры
1. Арлоў У, Сагановіч Г. Гісторыя Беларусі 1914 г. //Беларуская мінуўшчына, 1996. - № 5. - с. 22-23.
2. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік.Мн., 1997.
3. Грыневіч В. На рэках Вавілону. //Спадчына, 1997. - № 4. - с. 161-181.
4. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.
5. Мікалаевіч А. Бежанцы. // Беларуская мінуўшчына, 1994. - № 3. - с. 60-61.
6. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках. Ч. 1. Мн, 1994.
7. Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1, Мн, 1998.
8. Платонаў Р. Пад пятой германскага кайзера.// Беларускі гістарычны часопіс, 2001. - № 5. - с. 22-25.
9. Улашчык М. Бежанства // Спадчына, 2001. - № 3. - с. 211-222.
10. Шчаўлінскі М. Бежанцы і беларускі нацыянальны рух у гады Першай сусветнай вайны. //Беларускі гістарычны часопіс, 1999. - № 3. - с. 24-28.
Размещено на Allbest
Подобные документы
Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.
курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.
реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.
контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.
творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.
дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.
реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011