Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны

Заходняя Беларусь у геапалiтычных планах Германii i Савецкага Саюза. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі, гераізм савецкіх воінаў. Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны няўдач Чырвонай Арміі леіам-восенню 1941 г.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 03.01.2012
Размер файла 352,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

1. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны.

вайна чырвоны армія гераізм

Заходняя Беларусь у геапалiтычных планах Германii i Савецкага Саюза. Германа-савецкi дагавор аб ненападзе 23 жнiўня 1939 г., сакрэтныя пратаколы да яго. Пачатак Другой сусветнай вайны. Ваенныя дзеяннi германскiх войскаў на беларускай тэрыторыi. Бежанства.

Паход Чырвонай Армii ў Заходнюю Беларусь. Асобныя баявыя аперацыi савецкiх войскаў супраць польскай армii. Адносiны беларускага насельнiцтва да Чырвонай Армii, дапамога насельніцтва ва ўстанаўленнi савецкай улады. Савецка-германскi дагавор аб дружбе i гранiцах ад 28 верасня 1939 г.

Арганiзацыя часовых органаў кiравання, iх дзейнасць. Перадача Вiльнi i Вiленшчыны Лiтве. Народны сход Заходняй Беларусi i яго рашэннi. Прыняцце Заходняй Беларусi ў склад СССР i ўз'яднанне яе з БССР. Стварэнне органаў савецкай улады, iх дзейнасць. Выбары ў Вярхоўныя Саветы СССР i БССР.

Сацыяльна-эканамiчныя i культурныя пераўтварэннi ў заходнiх абласцях БССР. Пачатак стварэння калгасаў i МТС. Накiраванне ў заходнiя вобласцi БССР партыйных, савецкiх i гаспадарчых работнiкаў з усходнiх раёнаў рэспублiкi. Змены ў культурным жыццi.

Польскi падпольны рух Супрацiўлення. Дэпартацыi з заходнiх раёнаў БССР асаднiкаў, служачых лясной аховы i iнш.

Уз'яднанне беларускага народа ў адзiнай дзяржаве - акт гiстарычнай справядлiвасцi.

2. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Гераізм савецкіх воінаў

22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай інфармацыі, сабранай на тэрыторыі рэспублікі з дапамогай агентурнай сеткі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнікі. Часці Чырвонай Арміі неслі велізарныя страты. Удар групы армій «Цэнтр» прынялі на сябе арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. А. Кіжаватаў загінуў як герой. Сем атак, адна за другой, адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым. Лейтэнанта пяць разоў ранілі, але ён працягваў кіраваць боем. Лейтэнант В. Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Штаб абароны ўзначаліў капітан I. Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Ім давялося абараняць цэнтральную частку крэпасці. Абаронай Усходняга форту кіраваў маёр П. Гаўрылаў.

Толькі нямногім абаронцам удалося вырвацца з крэпасці і прадоўжыць барацьбу з фашыстамі. Большасць з іх пазней падверглася сталінскім рэпрэсіям.

Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Стойка трымалі абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывізіі. Але гераізм воінаў не мог кампенсаваць адсутнасці рэзерваў і прадуманай сістэмы абароны. Сілы былі няроўныя, і 28 чэрвеня нямецкія танкі прарвалі абарону, уварваліся ў Мінск. У акружэнні праціўніка аказаліся 11 баяздольных злучэнняў. Гэта пазбавіла магчымасці стрымліваць націск праціўніка ў цэнтральнай частцы Беларусі.

Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі працягвалі весці цяжкія абарончыя баі. У пачатку ліпеня арганізуецца лінія абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпры. Упартае супраціўленне ворагу было аказана пад Оршай, дзе 14 ліпеня ўпершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінамётаў (камандзір - капітан I. Флёраў). Каля тыдня цягнуліся баі за Віцебск. 23 дні савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы ў раёне Магілёва. Больш месяца ішлі баі за Гомель. Толькі 19 жніўня цаной вялікіх страт гітлераўцам удалося захапіць горад.

Беларусь у пачатку Вялікай Айчыннай вайны

У канцы жніўня была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі. Адказнасць за гэта нясуць перш за ўсё Сталін і яго бліжэйшае акружэнне. Але ўсю віну несправядліва ўсклалі на кіраўніцтва Заходнім фронтам. Яго камандуючы Д. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.

Разам з тым двухмесячныя абарончыя баі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны».

Прычыны няўдач у пачатковы перыяд вайны:

1. Да пачатку вайны праціўнік меў колькасную і якасную перавагу ў жывой сіле, артылерыі, разведвальнай інфармацыі.

2. На Германію працавала большасць краін Заходняй Еўропы, і ў яе была перавага ў матэрыяльных сродках вядзення вайны.

3. Нямецкая армія была добра падрыхтаваная, поўнасцю ўкамплектаваная і аснашчаная навейшай тэхнікай, мела вопыт сучаснай вайны.

4. Сталін ігнараваў верагоднасць нападу фашысцкай Германіі на СССР. У данясеннях савецкіх разведчыкаў, што паступалі ў Маскву, называлі тэрміны ўварвання, аднак Сталін не прымаў іх пад увагу і разглядаў як правакацыйныя. Ён верыў свайму партнёру па дагаворы аб дружбе і граніцы.

5. Савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць.

6. Савецкія войскі былі расцягнуты ўздоўж фронта і ў глыбіню, і нямецкія, зжатыя ў тры ўдарныя кулакі, значна пераважалі на галоўных напрамках.

7. Узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Чырвоная Армія страціла каля 45 тыс. вопытных камандзіраў. У выніку рэпрэсій на пачатак вайны амаль 75% камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш года.

3. Аб'ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны няўдач Чырвонай Арміі леіам-восенню 1941 года

Прычыны таго, што вайна пачалася для Савецкага Саюза з грандыёзных паражэнняў на франтах, самыя розныя. Яны датычацца як палітычных, так і ваенна-тэхнічных і тактычных бакоў.

Перш за ўсё, у краіне складваўся культ асобы І. Сталіна, састаўной часткай якога было сталінскае «прадбачанне» палітычнай сітуацыі ў свеце. Згодна з яго шапказакідальніцкімі заявамі, накшталт «…калі вайна і пачнецца, то яна будзе весціся на тэрыторыі агрэсара і малою крывёю, а на варожы ўдар Чырвоная Армія здольная адказаць сакрушальным трайным ударам». Сур'ёзна дэзарыентавала камандаванне Чырвонай Арміі, асабліва штабы заходніх ваенных акруг, заява ТАСС ад 14 чэрвеня 1941 г., абвяргаючая як беспадстаўныя чуткі аб намеры Германіі ў хуткім часе напасці на СССР. Гэтая ўпэўненасць Сталіна мацавалася на тых падставах, што Германія яшчэ ваявала з Англіяй. Да таго, па ацэнках савецкага Генштаба суадносіны сіл паміж Германіяй і СССР былі на карысць СССР.

Данясенні савецкіх разведчыкаў, а так сама інфармацыя, якая паступала ад англійскага кіраўніцтва і па дыпламатычным каналам, дзе ўказваліся дні і нават гадзіны пачатку вайны, эфектыўна нейтралізавалася нямецкай дэзінфармацыяй.

Планы вядзення вайны, распрацаваныя ў савецкім Генштабе перад вайной не адпавядалі сітуацыі, якая складвалася на франтах. Замест выкарыстання падзвіжнай абароны, якая прадугледжвала адыход пад націскам ворага ад аднаго падрыхтаванага рубяжа да другога, пры гэтым затрымліваючы яго пранікненне, выкарыстоўвалася тактыка контрудараў, у якіх гінулі дзесяткі тысяч салдат і яшчэ больш пападалі ў акружэнні, пры нязначных аператыўных выніках.

Германія своечасова перавяла сваю эканоміку на ваенны лад, ажыццявіла мілітарызацыю ўсёй краіны, далучыла да свайго патэнцыялу эканоміку Заходняй Еўропы. Вермахт меў дэталёва распрацаваны план «Барбароса» і двухгадовы вопыт вядзення буйнамаштабных баявых аперацый, загадзя правёў мабілізацыю і канцэнтрацыю высокамабільных ўдарных груповак на заходніх савецкіх граніцах. Якасная перавага нямецкіх узброеных сіл была відавочнай.

Баяздольнасць Чырвонай Арміі была нізкай з прычын раскіданасці частак на вялікай тэрыторыі, незавершанасці будаўніцтва абарончых аб'ектаў на новай мяжы, недахопу падрыхтаваных камандных кадраў, незавершанасці ваеннай рэформы. Тым не менш, савецкае кіраўніцтва лічыла, што колькаснай перавагі над ворагам дастаткова, каб яго разграміць.

На баяздольнасці Чырвонай Арміі вельмі адмоўна сказаліся масавыя рэпрэсіі супраць ваенных кадраў. Асабліва гэтае датычылася вышэйшага каманднага саставу. Масавыя рэпрэсіі паралізавалі ініцыятыўнасць тых камандзіраў, якім пакінулі жыццё. Сляпое выкананне дырэктыў Стаўкі і Генштаба не адпавядала хуткім зменам абставін на франтах і вяло да вялізарных страт і паражэнняў.

Вельмі адмоўна сказалася на развіцці ваенных падзей выключна дрэнная сувязь у арміі, якая базіравалася на правадных тэлефонах. Перад нападам нямецкія дыверсанты паралізавалі амаль усю сістэму сувязі. У будучым ні Стаўка, ні Генштаб часта не будуць дакладна ведаць аб сітуацыі на франтах, што прывядзе да прыняцця памылковых загадаў.

Да прычын паражэнняў можна дадаць яшчэ дзесяткі фактараў. Гэта і недастатковая ўвага да выкарыстання авіяцыі пры правядзенні вайсковых аперацый, забарона адступаць нават пад пагрозай акружэння і шмат чаго яшчэ. Але галоўнае, трагедыя паражэнняў праявілася не ў першыя дні памежных баёў, а пад час контрбаёў 23-30 чэрвеня. Яны паказалі, што нашы войскі на ўсіх узроўнях - ад Стаўкі да малодшых камандзіраў не былі падрыхтаваныя ў сваёй масе не толькі да першых, нечаканых баёў, а да вайны наогул.

Заключэнне

Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям'і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас 65 год таму назад.

Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх - маёр авіяцыі П.Я. Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І. Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф. Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І. Якубоўскі - двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней - савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі. Дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы: А.В. Глебаў, М.А. Макараў. І.П. Першукевіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі.

Спiс лiтаратуры

1. Крыніца: Шарова Н.С. Гісторыя Беларусі% Матэрыялы да экзамену. - Мн.: ВП «Экаперспектыва», 1997. - 124 с.

2. Электронны даведнiк: http://search.tut.by

3. Электронны даведнiк: http://www.istoriya.org

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

  • Аднаўленне і рэканструкцыя эканомікі ў СССР пасля вайны. Ацэнка страт Савецкага Саюза. Унутраная палітыка савецкага ўрада ў пасляваенны перыяд. Палітыка рэпрэсій супраць некаторых нацыянальнасцяў. Одергивание нярускіх народаў. Апагей сістэмы канцлагераў.

    курсовая работа [44,1 K], добавлен 27.04.2012

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.

    контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

    контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.