Палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне ядзернага раззбраення

Распрацоўка канцэпцыі бяз’ядзернай зоны. Дасягненне бяз’ядзернага статусу для Беларусі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце прыдаць канкрэтныя рысы ідэі пераўтварэння краіны ў бяз’ядзерную і нейтральную дзяржаву. Падпісання шматбаковай канвенцыі.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 13.12.2011
Размер файла 21,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне ядзернага раззбраення

Яшчэ у другой палове 50-х гг. Савецкі Саюз вылучаў розныя ініцыятявы па сварэнні ў цэнтры Еўропы зоны, вольнай ад ядзернай зброі. Аднак гэтыя палажэнні не знайшлі разумення ў вядучых краін НАТО - ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і ФРГ. Пазіцыя НАТО была прадыктавана меркаваннямі, аб якіх адкрыта выказаўся адзін з тагачасных высакапастаўленых ваенных прадстаўнікоў НАТО, які заўважыў, што «любое пагадненне не размяшчаць ядзерную зброю ў Цэнтральнай Еўропе паставіць нашу стратэгічную канцэпцыю пад удар». Такое становішча было выклікана логікай «халоднай вайны», калі супрацьстаялыя бакі ўсе бачылі ў рамках катэгорый канфрантацыі і супрацьстаяння.

І тым не менш, распрацоўка канцэпцыі бяз'ядзернай зоны працягвалася. Важкі ўклад у гэтую справу ўнесла Беларусь.

Беларуская бяз'ядзерная ініцыятыва ўпершыню была вылучана Міністрам замежных спраў Беларускай ССР П.К. Краўчанка 23 кастрычніка 1990 г. на пленарным пасяджэнні 45-й сесіі Генеральнай Асамблеі (ГА) ААН пры абмеркаванні пытання «Даклад Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі». Новы міністр замежных спраў, прызначаны на гэтую пасаду некалькі месяцаў таму, адзначыў свій знешнепалітычны дэбют на форуме Аб'яднаных Нацый смелай прапановай аб стварэнні ў Еўропе бяз'ядзернага пояса ў складзе Беларусі, Украіны і рэспублік Прыбалтыкі, да якога маглі б далучыцца краіны Цэнтральнай Еўропы. Пры вылучэнні прапановы было заяўлена, што дасягненне бяз'ядзернага статусу для Беларусі закранае стратэгічныя інтарэсы многіх бакоў і патрабуе адказнага і ўзважанага падыходу. У сувязі з гэтым П.К. Краўчанка выказаў гатоўнасць сваёй краіны дзейнічать такім чынам, каб крокі ў рэалізацыі пастаўленай мэты не супярэчылі законным інтарэсам бяспекі і зацікаўленых дзяржаў, як і ўвогуле стабільнасці на кантыненце.

Беларуская ініцыятыва зыходзіла з бяз'ядзерных палажэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 г., адпаведных палажэнняў Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце Украінскай ССР, ініцыятыва СССР аб ператварэнні Балтыкі ў бяз'ядзерную зону, імкнення Літвы, Латвіі і Эстоніі як мага хутчэй вызваліцца ад савецкай ваеннай спадчыны, у тым ліку ў ядзерных пытаннях. Яна вылучалася ў развіццё прапаноў цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў аб зонах паніжанай ваеннай актыунасці ў іх рэгіёне і ўлічвала тое, што патэнцыяльныя ўдзельнікі пояса - Польшча, Чэхаславакія, Венгрыя, Румынія, Балгарыя - з'яўляліся няядзернымі ўдзельнікамі Дагавору аб нераспаўсюджванні ядернай зброі (ДНЯЗ).

Летам 1996 г. П.К. Краўчанка ўжо ў якасці старшыні камісіі па міжнародных справах Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь нагадаў перадгісторыю ўзнікнення беларускай ініцыятывы. Ён адзначыў, што імкнуўся на падставе Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце прыдаць канкрэтныя рысы ідэі пераўтварэння краіны ў бяз'ядзерную і нейтральную дзяржаву. Па яго словах, у той час гэтая ідэя «не магла быць рэальнай, насіла хутчэй рамантычны характар». Але «гэтая прапанова не з'яўлялася штучнай, яна ўвасабляе ў сабе волю беларускага народа, магутны імператыў яго шматпакутнай гісторыі».

Беларуская дыпламатыя прыкладала намаганні па рэалізацыі ініцыятывы. Наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона пасля жнівеньскага путчу 1991 г. адкрыла значна большыя магчымасці для самастойных дзеянняў. П.К. Краўчанка правеў перагаворы з міністрам замежных спраў краін Скандынавіі, якія падстымалі ідэю бяз'ядзернай зоны. Але непасрэдна суседзі Беларусі - Польшча і краіны Балтыі - не ўступілі ў актыўны дыялог. трэба было пераводзіць ініцыятэву ў русла доўгатэрміновай палітэкі і ставіць яе на трывалую міжнародна-прававую аснову. На 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (кастрычнік 1991 г.) беларускі міністр замежных спраў прапанаваў правесці прадметныя кансультацыі з усімі зацікаўленымі бакамі аб неабходных мерах па рэальнаму стварэнню такой зоны, а таксама аб працэдурах, метадах і шляхах па яе афармленню, уключаючы міжнародна-прававыя аспекты яе лігітымізацыі.

Праз два тыдні пасля перамовы П.К. Краўчанкі ў ААН пазіцыю Беларусі па пытаннях міжнароднай бяспекі выклаў старшыня Вырхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С.С. Шушкевіч. У выступленні ў парламенце Літвы 24 кастрычніка 1991 г. ён адэначыў, што канчатковая мэта Беларусі - гэта інтэграцыя ў бяз'ядзерную Еўропу, нейтралітэт і сістэма калектыўнай бяспекі ААН. Беларускі кіраўнік, аднак, ні слова не сказаў пра бяз'ядзерную ініцыятыву. Старшыня Літоўскага парламента В. Ландсбергіс у прамове ў Вярхоўным Савеце 22 кастрычніка 1991 г. таксама ніяк не адрэагаваў на беларускую прапанову.

2 кастрычніка 1991 г. беларускі парламент прыняў заяву «Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь», у якой прапанаваў парламентам і ўрадам краін Еўропы пачать перагаворы аб знішчэнні ядзернай зброі і абвяшчэнні еўрапейскага кантэнента бяз'ядзернай зонай. Гэта было яшчэ аднім сведчаннем палітычнага рамантызму беларускіх парламентарыяў пад час абвяшчэння незалежнасці.

У 1992-1993 гг. Кіраўніцтва Беларусі фактычна спыніла прасоўванне ініцыятывы. Аб ёй не ўпаміналася ў прамовах П.К. Коайчанкі на 47-й і 48-й сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Краіны Цэнтральнай Еўропы не праяўлялі канкрэтнага інтарэсу да гэтай ідэі, не выказвалі гатоўнасці садзейнічаць яе рэалізацыі. Але ініцыятыва даволі нечакана «ўсплыла» у выступленні прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.М. Чыгіра на 49-й сесіі ГА ААН ў кастрычніку 1994 г. ён нагадаў пра яе ў сувязі з нядаўнімі крокамі Беларусі па датэрміноваму вываду ядзернай зброі з яе тэрыторіі, што дае падставу разглядаць істотную частку гэтага рэгіёна як бяз'ядзерную прастору.

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Л. Сянько на Канферэнцыі па разгляду дзеяння і працягванню ДНЯЗ у маі 1995 г. прапанаваў новы падыход да ідэі бяз'ядзернай зоны ў Еўропе. Беларуская дэлегацыя пры падтрымцы ўкраінскай прыклала значныя намаганні, каб уключыць сваю прапанову ў заключны дакумент, аднак патэнцыяльныя удзельнікі зоны выступілі супраць гэтага. У прамовах Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на ўрачыстым пасяджэнні 50-й сесіі ГА ААН з нагоды 50-годдзя ААН і Міністра замежных спраў У.Л. Сянько на агульнапалітычнай дыскусіі гэтай жа сесіі (верасень, кастрычнік 1995 г.) пра бяз'ядзерную ініцыятыву не ўпаміналася.

Пашырэнне НАТО на ўсход падштурхнула беларускае кіраўніцтва да аднаўлення сваёй ініцыятывы. А.Р. Лукашэнка ў выступленні па плошчы Перамогі 3 ліпеня 1996 г. прапанаваў «у раёнах былых сацыялістычных дзяржаў Усходняй Еўропы, на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, іншых дзяржаў, якія выказалі сваё жаданне стварыць бяз'ядзерную зону. Я прапаную ўсім прыхільнікам руху НАТО на ўсход сродкі, якія спатрэбяцца на ажыццяўленне гэтай небяспечнай і дарагой задумы, выкарыстаць на гуманітарную дапамогу ахвярам Чарнобыля на пераадоленне экалагічных вынікаў катастрофы». Ён падкрэсліў, што сёння недастаткова аднабаковых мер па ядзернаму раззбраенню з боку Беларусі. Трэба гатоўнасць да канкрэтных крокаў з боку ўсіх яе суседзяў. Прэзідэнт заявіў аб гатоўнасці Беларусі ўзяць на сябе ролю каардынатара такіх крокаў, якія павінны быць шматбаковымі.

11 ліпеня 1996 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў зварот да парламентарыяў і народаў Еўропы і выступіў з ініцыятывай распрацоўкі і падпісання шматбаковай канвенцыі, накіраванай на стварэнне без'ядзернай зоны у Цэнтральнай Еўропе. У звароце пералічваліся магчымыя ўдзельнікі гэтай канвенцыі: Расія, Беларусь, Україна, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Румынія, Балгарыя і іншыя краіны як цэнтральнай Еўропы, так і іншых рэгіёнаў кантынента, а таксама дзяржавы - члены НАТО.

Вылучэнне прэзідэнтам і парламентам ініцыятыў на адну і тую ж тэму было сведчаннем пэўнага супрацьстаяння двух галін улады, якое летам 1996 г. ужо дастаткова выразна адкрэслілася. Гэта ідэя была ініцыіравана ў парламенце вясной 1996 г. і толькі фракцыйныя разнагалоссі не дазволілі прыняць зварот Вярхоўнага савета у чэрвені. Па словах П.К. Краўчанкі, А.Р. Лукашэнка сваёй заявай выказаў падтрымку парламенцкай ініцыятыве. Дэпутаты сацыял-дэмакратычнай фракцыі «Саюз працы» расцанілі прэзіддэнцкую прапанову як перахоп, скажэнне і выданне яе ў непрыймальнай форме. П.К. Краўчанка параўнаў заяву Прэзідэнта з ультыматумам.

Важнае значэнне дыпламатычнай ініцыятывы Беларусі было падкрэслена ў прамове У.Л. Сянько на 51-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у кастрычніку 1996 г. і выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 54 краін - удзельніц АБСЕ ў Лісабоне 2 снежня 1996 г. Апошні ахарэктарызаваў як неадэкватную пазіцыю многіх замежных партнёраў Беларусі, якія, з аднаго боку, вітаюць вывад з яе тэрыторыіі ядзерных ракет, з другога, не праяўляюць гатоўнасці ўзяць на сябе абавязацельствы не размяшчаць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю.

У студзені 1997 г. Генеральны сакратар НАТО Хаўер Салана накіраваў пасланне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку, у якім адзначалася, што краіны Паўночнаатлантычнага альянсу не могуць падтрымаць прапанову кіраўніка Беларусі аб утварэнні ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе зоны, свабоднай ад ядзернай зброі. Хаўер Салана высказаў жаданне Альянсу, каб Беларусь паўнацэнна ўдзельнічала ў структуры еўрапейскай бяспекі, заснаванай на сапраўдных прынцыпах супрацоўніцтва. У гэтым кантэксце адзначалася, што «адносіны Беларусі і НАТО будуць у значнай ступені залежыць ад прагрэсу ў накірунку дэмакратычных рэформ у Беларусі».

Бяз'ядзерная ініцыятыва з'яўляецца прыкметнай і цікавай дыпламатычнай прапановай Беларусі пасля абвяшчэння незалежнасці. На працягу 90-х гг. Яна прайшла эвалюцыю ад рамантычнай ідэі да алнаго з прагматычных праектаў, закліканых спыніць пашырэнне НАТО на ўсход і дапамагчы Беларусі ў пераадоленні чарнобыльскай катастрофы. Пасля першага абвяшчэння ў кастрычніку 1990 г. ініцыятыва нарадзілася другі раз у ліпені 1996 г. у больш гнуткай форме стварэння бяз'ядзернай прасторы. У абодвух выпадках большасць патэнцыяльных удзельнікаў бяз'ядзернай зоны (Польшча, краіны Балтыі і іншыя краіны Цэнтральнай Еўропы), зы выключэннем Украіны, скептычна ці ўвогуле адмоўна сустрэлі беларускую прапанову, якая не адпавядала іх стратэгічным мэтам уключэння ў НАТО і іншыя заходнееўрапейскія структуры бяспекі. Паўночнаатлантычны альянс таксама не падтрымаў беларускую ініцыятыву і не прывёў абгрунтаваных матываў яе адхілення.

Бяз'ядзерная прапанова стала прадметам унутрыпалітычнай барацьбы ў Беларусі, што знайшло адлюстраванне ў вылучэнні Прэзідэнтам і Парламентам двух аналагічных па зместу знешнепалітычных заяў. Трэба адзначыць, што канфрантацыя заканадаўчай і выканаўчай уладаў і абвастрэнне ўнутрыпалітычнага становішча ў Беларусі ў канцы 1996 - пачатку 1997 гг. Не спрыялі пазітыўнаму ўспрыманню бяз'ядзернай прапановы з боку суседніх дзяржаў, уплывовых міжнародных арганізацый, еўрапейскай і сусветнай грамадскасці.

Беларусь як дзяржава, якая найбольш пацярпела ад тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, лічыць недапушчальным прымяненне і пагрозу прымянення ядзернай зброі ў вырашэнні любых міжнародных спрэчак. Аб гэтым было заяўлена Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Сяргеем Алейнікам, які выступаў ў рамках агульнай дыскусіі другой сесіі Падрыхтоўчага камітэта Агляднай канферэнцыі Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ) 2010 года. Форум праходзіў з 28 красавіка па 9 мая ў Жэневе.

Адзначыўшы, што ДНЯЗ ужо на працягу сарака гадоў застаецца асноўным элементам сістэмы міжнароднай бяспекі, дыламат падкрэсліў: Беларусь надае аднолькава важнае значэнне ўсім ключавым элементам Дагавора - раззбраенню, нераспаўсюджванню і праву на мірнае выкарыстанне ядзернай энергіі.

«Беларусь стала першай дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад магчымасці валодання ядзернай зброяй, што знаходзілася на нашай тэрыторыі пасля распаду Савецкага Саюза. Пацвярджаючы сваю прыхільнасць абавязацельствам у рамках ДНЯЗ, Беларусь заклікае не выпускаць з віду стратэгічную мэту ДНЯЗ - ядзернае раззбраенне. У гэтых адносінах заявы шэрага ядзерных дзяржаў аб прынятых мерах па скарачэнню стратэгічных ядзерных узбраенняў маюць, безумоўна, пазітыўнае значэнне. Разам з тым лічым гэтыя крокі яўна не дастатковымі, асабліва на фоне далейшага ўдасканалення ядзернай зброі, распрацоўкі яе новых узораў, роўна як і захавання абаронных дактрын, якія дапускаюць магчымасць прымянення ядзернай зброі. Перакананы, што намаганні сусветнай супольнасці па ядзернаму раззбраенню павінны быць дапоўнены адчувальнымі крокамі ядзерных дзяржаў як у рамках існуючых і будучых дагаворных абавязацельстваў, так і ў аднабаковым парадку», - сказаў Сяргей Алейнік.

Паводле яго слоў, беларускі бок вітае прагрэс, які намеціўся на шляху ўступлення ў сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) у сувязі з ростам колькасці дзяржаў, што ратыфікавалі яго, у тым ліку са спіса Дадатка ІІ да Дагавора. Беларусь таксама заклікала краіны, ад якіх залежыць уступленне ў сілу гэтага важнага раззбраенчага Дагавора, ратыфікаваць яго як мага хутчэй. «На нашу думку, існуючы мараторый на правядзенне ядзерных выпрабаванняў не можа замяніць юрыдычных абавязацельстваў, што вынікаюць з ДУЗЯВ», - дадаў прадстаўнік Беларусі.

У час форуму ў Жэневе дзяржавы - удзельніцы ДНЯЗ праводзілі работу па выпрацоўцы рэкамендацый, накіраваных на ўмацаванне Дагавора і выкананне яго асноўных задач: ядзернага раззбраення, нераспаўсюджвання і забеспячэння доступу да мірнага выкарыстання ядзернай энергіі.

Пра тое, што Беларусь падтрымлівае ўсе намаганні міжнароднай супольнасці, накіраваныя на нераспаўсюджанне, забарону і поўнае знішчэнне ядзернай зброі, 27 жніўня 2010 г. заявіў дарадца ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі міністэрства замежных спраў Беларусі Іван Грыневіч. Па яго словах, Беларусь не магла не падтрымаць ініцыятыву Казахстана аб зацвярджэнні 29 жніўня Міжнароднага дня дзеяння супраць ядзерных выпрабаванняў.

Прадстаўнік МЗС таксама заявіў, што Беларусь вітае заяву Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна аб неабходнасці актывізаваць намаганні ўсіх краінаў свету па нераспаўсюджанні ядзернай зброі і ўвядзенні поўнай забароны на яе. Па словах Івана Грыневіча, Беларусь падтрымлівае хутчэйшае ўступленне ў сілу дамовы аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Гэты дакумент быў падпісаны беларускім бокам у 1996 годзе, а ў 2000 - ратыфікаваны парламентам.

Іван Грыневіч адзначыў, што Беларусь з'яўляецца прыхільнікам актыўнай лініі ў плане ядзернага раззбраення. «Мы зыходзім з таго, што раззбраенне і мерапрыемствы павінны весціся як на двухбаковым узроўні (тут маюцца на ўвазе ЗША і Расія), так і адначасова павінны быць міжнародныя дамоўленасці глабальнага характару», - заявіў прадстаўнік МЗС.

Такім чынам, уся пералічаная інфармацыя дазваляе зрабіць вывад, што Рэспубліка Беларусь праводзіць актыуную і паступовую знешнепалітычную дзейнасць, накіраваную супраць распаўсюджвання ядзернай зброі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Больш таго, краіна лічыць недапушчальным прымяненне і пагрозу прымянення ядзернай зброі ў вырашэнні любых міжнародных спрэчак. Тым не меньш, беларуская ініцыятыва не атрымала істотнай падтрымкі з боку іншых актораў міжнародных адносінаў, таму што палітыка ядзернага раззбраення не адказвае іх знешнепалітычным амбіцыям.

бяз'ядзернай суверэніт дзяржава канвенцыя

Літаратура

1. Бжэзінскі З. Бязладдзе. Геапалітычная пустка //Arche. 1998. №1. С. 195 - 202.

2. Бухарин Н.И. Республика Беларусь и европейская безопасность // Вестник Московского университета. Сер. 18, Социология и политология. 1996. №4. С. 69 - 72.

3. Выступление министра иностранных дел П. Кравченко на 46-й сесии Генеральной Ассамблеи ООН // Сов. Белоруссия. 1991. 5 окт.

4. Давыдов В.Ф. Распад СССР и нераспространение ядерного оружия // США: экономика, политика, идеология. 1992. №3. С. 18-32.

5. Пимошенко И. Особенности современного геополитического положения Республики Беларусь // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2002. №4. С. 66 - 68.

6. Снапкоўскі У.Е. Беларуская ініцыятыва аб стварэнні бяз'ядзернай зоны ў Цэнтральнай і Усходняй Еуропе: да гісторыі пытання // Перспективы создания в Центральной и Восточной Европе пространства, свободного от ядерного оружия. Материалы международной конференцыи. Мн., 1997. С. 76 - 82.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Аб'ява Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Вярхоўным Саветам БССР як вынік рэакцыі на знешнюю сітуацыю - абвяшчэнне незалежнасці Расіі. Новая рэдакцыя Канстытуцыі і асноўных законаў краіны. Прыняцце дзяржаўнай сімволікі і правядзенне выбараў.

    реферат [28,2 K], добавлен 19.12.2010

  • Абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Рэспублікі ў складзе савецкай федэрацыі як вынік рэакцыі на знешнюю сітуацыю. Прыняцце галоўнага закона краіны - Канстытуцыі, рэфармаванне выканаўчай улады, абраньне Лукашэнкі на пост Прэзідэнта.

    реферат [28,0 K], добавлен 19.12.2010

  • Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.

    реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

    реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Радыкальныя сацыяльна-палітычныя ператварэння ў Беларусі і нарастанне крызісных з'яў у жыцці савецкага грамадства. Палітыка Перабудовы як канцэпцыя "паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", разлічаная на пераразмеркаванне фінансавых сродкаў.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пераўтварэнняў у галінах фiнансаў і цэнзуры. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі 1870-90-х.

    реферат [29,0 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.