Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі

Народная (сялянская) культура і старабеларуская пісьмова-культурная традыцыя - асноўныя крыніцы адраджэння беларускай культуры ў першай палове XIX. Асвета, навука, архітэктура і жывапіс. Культурныя цэнтры Беларусі. Этапы фарміравання беларускай нацыі.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.01.2011
Размер файла 34,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі

Змест

  • 1. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
  • 1.1 Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
  • 1.2 Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
  • Спіc выкарыстаных крыніц
  • 1. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
  • Асноўнымі крыніцамі адраджэння беларускай культуры ў XIX стагоддзі сталі народная (сялянская) культура і старабеларуская пісьмова-культурная традыцыя. Перадумовамі адраджэння беларускай культуры сталі нацыянальна-вызваленчы рух у Еўропе, уплыў рускай і польскай дэмакратычнай культур на беларускае адукаванае насельніцтва (галоўным чынам праз адукацыю і літаратуру). На першым этапе нацыянальна-адраджэнскага руху, які ахопліваў пешую палову XIX стагоддзя, адбывалася станаўленне новай беларускай літаратуры (П.Багрым, Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.), нацыянальнага тэатра (В.Дунін-Марцінкевіч), пачалося даследванне народнага побыту і творчасці. Другі этап (пасля паўстання 1863 года) характаразаваўся далейшым развіццём нацыянальнай самасвядомасці. Усведамленнем гістарычнай спадчыны Беларусі, адмовай ад рамантычных мар на аднаўленне Рэчы Паспалітай. Галоўны накірунак у гэты час - развіццё ўласнай культуры і дзяржаўнасці. Беларуская культура размяжоўваецца з пануючымі ў краі расійскай і польскай культурамі.
  • 1.1 Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
  • Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя з іх - свецкасць культуры і рацыяналізм ў развіцці грамадскай свядомасці. Царква згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры. Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры, з'яўленне яе новых накірункаў (навука, мастацкая літаратура, свецкі жывапіс, тэатр і інш.). У грамадстве пашыраецца сістэма перадачы культурных каштоўнасцей (свецкая школа, выдавецтва кніг, газет, часопісаў, развіццё тэатра і інш.). Духоўнае жыццё беларускага грамадства становіцца больш багатым. У першай палове XIX ст. абывалася дэмакратызацыя агульнакультурнага прагрэсу: пашыралася кола вытворцаў і спажыўцоў культурных каштоўнасцяў, павялічылася магчымасць далучэння да культуры розных сацыяльных груп. Аднак саслоўныя абмежаванні стрымлівалі працэс дэмакратызацыі культуры.
  • Асаблівасцю развіцця культуры Беларусі першай паловы XIX ст. быў працэс яе паланізацыі, найбольш відавочны ў першай трэці стагоддзя. Гэта было абумоўлена палітыкай Аляксандра I, якая была накіравана на аднаўленне польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку ў асяроддзі польскіх магнатаў і паланізаванага беларускага шляхецтва. Цэнтрам польскага ўплыву была Вільня з яго ўніверсітэтам. Працэс паланізацыі некалькі паменьшыўся, але не спыніўся пры Мікалаі I, які праводзіў адначасова палітыку русіфікацыі Беларусі.
  • Хаця царква і страціла манапольны ўплыў на развіццё культуры, яе роля была яшчэ вельмі вялікай. Уплывовым фактарам развіцця культуры Беларусі гэтага часу стала супрацьстаянне дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай, носьбітаў розных культурных і духоўных каштоўнасцяў. Каталіцызм, у асноўным, з'яўляўся рэлігіяй прывілеяванага, дваранскага саслоўя. Праваслаўе было звязана пераважна з сялянствам і мяшчанствам Беларусі. Цэнтрам праваслаўнай культуры Беларусі быў Магілёў з духоўнай семінарыяй, якую заснаваў архіяпіскап Георгі Каніскі. Выхаванцы гэтай установы шмат зрабілі для адраджэння праваслаўнай культуры. Сярод іх буйнейшы лінгвіст, фалькларыст і этнограф I.Насовіч (1788-1877).
  • Падзел беларускага грамадства па саслоўнай і канфесійнай прыкмеце прывёў да існавання на Беларусі двух культурных накірункаў: польскага, носьбітам якога ў асноўным было беларускае дваранства, і «заходнерускага», прадстаўнікамі якога з'яўляліся: праваслаўнае і часткова ўніяцкае духавенства, купецтва, мяшчанства. Абапіраючыся на праваслаўе, прыхільнікі «заходнерускага» накірунку аднаўлялі, як ім здавалася, асновы традыцыйнай, народнай культуры Беларусi. Наяўнасць гэтых дзвюх плыняў у агульнай культуры Беларусі, безумоўна, стрымлівала працэс стварэння адзінай беларускай нацыі.
  • Культура Беларусі разглядаемага перыяду адлюстроўвала сацыяльную структуру тагачаснага грамадства. Яе складанымі часткамі былі: магнацкая культура, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан і нерадавітага насельніцтва гарадоў і мястэчак, сялянская культура. Па ўзроўню развіцця культуры розныя рэгіёны Беларусі істотна адрозніваліся паміж сабою. Ролю галоўных культурных цэнтраў адыгрывалі буйныя гарады Беларусі. Напрыклад, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. прызнаным навуковым і літаратурным цэнтрам Беларусі была Вільня, дзе знаходзіўся ўніверсітэт; у сценах якога атрымлівала адукацыю беларуская моладзь.
  • Іншымі важньмі культурнымі цэнтрамі Беларусі былі Магілёў, Віцебск, Мінск, Слонім. Вельмі значны ўклад у развіццё культуры Беларусі ўносілі магнацкія цэнтры: рэзідэнцыя Храптовічаў у Шчорсах, маёнтак М.Агінскага ў Залессі, маёнтак Ваньковічаў у Мінску і інш.
  • Асвета і навука. У першы гады XIX стагоддзя ў Расійскай імперыі была праведзена рэформа сістэмы адукацыі, навучанне было падзелена на тры прыступкі: вышэйшае, сярэдняе і пачатковае. Створанае Міністэрства народнай асветы (1802 г.) цэнтралізавала дзяржаўнае кіраўніцтва школай. У кожным губернскім горадзе стваралася гімназія, у павятовым горадзе - павятовае вучылішча. Пры кожным царкоўным прыходзе - царкоўнапрыходскія вучылішча, у якія прымаліся дзеці “ўсялякага стану” без розніцы “полу і год”. Прадугледжвалася пераемная сувязь паміж школамі розных ступеняў.
  • Асноўным асяродкам навукі і адукацыі Беларусі ў першай трэці XIX ст. быў Віленскі ўніверсітэт, з 1803 г. - Імператарскі. Адначасова ён з'яўляўся вучэбным і адміністрацыйным цэнтрам навучальнай акругі. Ён не толькі ажыццяўляў кантроль за работай школ, але яго выкладчыкі прымалі ўдзел у складанні праграм навучання, у напісанні падручнікаў.
  • Падзеі 1820-30 гг. прывялі да ліквідацыі Віленскай навучальнай акругі, закрыцця ўніверсітэта, ўнеслі істотныя змены ў сістэму асветы Беларусі. Пераемнасць навучання была парушана. Выпускнікам Віленскага ўніверсітэта, як удзельнікам рэвалюцыйных падзей, забаранялася выкладаць у мясцовых школах. Настаўніцкія кадры для Беларусі рыхтаваліся Пецярбургскім педагагічным інстытутам і створанай у 1834 г. Віцебскай настаўніцкай семінарыяй.
  • Асаблівасцю развіцця асветы Беларусі першай паловы XIX ст. з'яўлялася наяўнасць каталіцкай манастырскай адукацыі (вучылішчы піяраў, францысканцаў і інш. манаскіх ардэноў), нягледзячы на паступовае яе скарачэнне. Новай з'явай у развіцці адукацыі стала стварэнне сістэмы духоўнага, а таксама зараджэнне ваеннага і прафесійнага навучання.
  • Вялікая роля ў духоўным жыцці грамадства належала інтэлігенцыі. Па свайму сацыяльнаму складу інтэлігенцыя Беларусі была ў асноўным дваранскай. Аднак у асяроддзі мастацкай і навуковай інтэлігенцыі з'явіліся разначынцы. Заслугай пакалення беларускай інтэлігенцыі стала спроба аб'яднаць, звязаць народную і прафесійную культуру. У адукаванага выхадца з беларускай шляхты, разначынца з'явілася цікавасць да мясцовай гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, фальклору, мовы. Гэтыя галіны навуковых ведаў звязаны з імёнамі I.Грыгаровіча, М.Баброўскага, 3.Даленгі-Хадакоўскага, Т.Нарбута, А.Кіркора, I.Даніловіча, братоў Я. і К.Тышкевічаў і шмат іншых. Гэта былі людзі розных палітычных поглядаў і культурных накірункаў. Так, з імем пратаіерэя I.Грыгаровіча (1792-1852) звязана дзейнасць гісторыка-асветніцкага гуртка ў Магілёве, удзельнікі якога былі аб'яднаны пошукам, зборам і апрацоўкай гістарычных матэрыялаў, аднаўленнем мінулага роднага краю. Ім быў складзены і выданы першы зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі пад назвай «Беларускі Архіў старажытных актаў» (1824). Дзейнасцю гуртка цікавіўся граф М.Румянцаў, пад кіраўніцтвам і на сродкі якога былі сабраны рукапісныя, этнаграфічныя, нумізматычныя калекцыі, створана бібліятэка, якая паклала пачатак вядомаму ў Маскве Румянцаўскаму музею.
  • Прадстаўніком гістарычнай навукі быў прафесар Віленскага ўніверсітэта I.Даніловіч (1788-1843). Прыхільнік аднаўлення суверэнітэту ВкЛ, ён свае працы звязваў з яго гістарычньм мінулым. Ім былі выдадзены Статут ВКЛ 1529 г., Судзебнік Казіміра IV 1468 г., Супрасльскі летапіс і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Прыкладна ў тым жа накірунке развівалася навуковая дзейнасць гісторыка, прафесара Віленскага ўніверсітэта М.К.Баброўскага (1784-1848), заснавальніка беларусазнаўства і славяназнаўства. М.К.Баброўскі адкрыў Супрасльскі летапіс і старадрукі Ф.Скарыны. З дзейнасцю гэтых навукоўцаў звязана зараджэнне на Беларусі археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, а таксама беларусазнаўства.
  • Вялікую вядомасць у першай палове XIX ст. атрымала дзейнасць Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага (1784-1825), які лічыцца пачынальнікам беларускай археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства; братоў Канстанціна (1806-1868) і Яўстафія (1814-1873) Тышкевічаў, стваральнікаў беларускай археалогіі і музеязнаўства. Па ініцыятыве братоў Тышкевічаў у 1842 г. быў створаны першы на Беларусі прыватны музей старажытнасцяў у Лагойску. Экспанаты лагойскага музея склалі аснову першага публічнага музея старажытнасцяў у Вільні (1855 г.). У 1855 г. Я.Тышкевіч арганізаваў і ўзначаліў Віленскую археаграфічную камісію, якая займалася зборам, вывучэннем і публікацыяй дакументаў, якія звязаны з гісторыяй Беларусі, Украіны і Літвы. Свой уклад у развіццё беларусазнаўства ўнёс П. Шпілеўскі (1823-1861), аўтар «Падарожжа па Палессі і беларускім краі», «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках». У 1840-я гг. пачынаецца творчая, культурна-асветніцкая і выдавецкая дзейнасць А. Кіркора (1818-1886). Ён надрукаваў шматлікія навуковыя матэрыялы ў польскай і рускай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для станаўлення беларускай этнаграфіі была яго праца «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857-1859), напісаная ў адпаведнасці з праграмай Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй было надрукавана больш за сотню беларускіх песен і прыказак, слоўнік беларускай мовы.
  • Вялікая цікавасць да гісторыі, этнаграфіі, археалогіі Беларусі, якая выразна праявілася ў першай палове XIX ст. - сведчанне развіцця працэсу духоўнага адраджэння Беларусі. Аднак першая палова стагоддзя была звязана з развіццём не толькі гуманітарных, але і прыродазнаўчых навук. Так у Віленскім універсітэце працавалі ўраджэнцы Беларусі батанік і біёлаг С.Юндзіл, фізіёлаг М.Гамаліцкі. 3 Горы-Горацкім земляробчым інстытутам была звязана дзейнасць заснавальнікаў хімічнай навукі Беларусі К.Шмідта і I.Цютчава.
  • Мастацтва. У мастацкай культуры Беларусі першай паловы XIX ст. змяніліся ідэйна-мастацкія накірункі ў параўнанні з папярэднім часам, адначасова суіснавалі розныя мастацкія стылі. Адбываўся паступовы адыход ад класіцызму, які ляжаў у аснове асветніцкай ідэалогіі (матывамі дзеянняў героя - грамадзянскі абавязак і служэнне грамадству) да рамантызму. Узрастае ўвага да чалавека, яго ўнутранага свету. На Беларусь рамантызм прыйшоў у пачатку XIX ст. Сутнасцю рамантызма было імкненне супрацьпаставіць рэльнай рэчаіснасці абагулены ідэальны вобраз.
  • Рамантызм мастакоў Беларусі нельга аддзяляць ад расійскага і агульнаеўрапейскага. Яго асаблівасцю быў інтарэс да мясцовай гісторыі, стварэнне на палатне моцнай, свабоднай асобы. Гэта цікавасць была звязана з гісторыяй ВкЛ, і распрацоўка гэтай праблематыкі садзейнічала абуджэнню інтарэса да гісторыі Беларусі ўвогуле. Да гістарычнай тэматыкі звярталіся многія пісьменнікі, паэты. Гісторыя была прадметам творчасці А.Міцкевіча. Яго творы, напісаныя на польскай мове, трэба лічыць і культурным скарбам Беларусі. У сваіх ранніх творах «Мешка, князь Навагрудка», «Бульба», а таксама ў паэмах «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Гражына» А.Міцкевіч выкарыстоўваў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі. Блізкімі па настрою, думках да Міцкевіча былі У.Сыракомля, Я.Чачот. Празаічны зборнік Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» прадстаўляюць сабой, па водгукам сучаснікаў, беларускі цыкл «1000 і адной ночы».
  • У 1840-я гады ў культуры Беларусі праявіўся пераход ад рамантызму да рэалізму. Аб гэтым сведчыць творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча. Першым творам пісьменніка сталі лібрэта аперэт «Рэкруцкі яўрэйскі набор» «Спаборніцтва музыкаў», «Чароўная вада» - п'есы, напісаны на польскай мове і пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет музычная п'еса В.Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» («Ідылія»), у якой упершыню загучала жывая беларуская мова. У 1850-я гг. пісьменнік стварае вершаваныя расказы «Вечарніцы» і «Гапон», «Халімон на каранацыі», займаецца перакладамі. На пачатку 1860-х гадоў ён стварае свой лепшы твор - фарс-вадэвіль «Пінская шляхта».
  • У першай палове XIX ст. усё большую ролю ў грамадска-культурным і ідэйным жыцці Беларусі адыгрывае тэатр. Асноўнай формай тэатральнай дзейнасці ў гэты час з'яўляецца прыватная антрэпрыза. Як правіла, такі тэатр быў «аб'яздны», гэта значыць меў базу ў губернскім або буйным павятовым горадзе і перыядычна вандраваў па навакольным гарадам, мястэчкам, маёнткам і кірмашах. Пастаянныя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродна (тэатр Саламеі Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У выніку рэфармавання тэатральнай дзейнасці ў 1845-1847 гг. у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя тэатры, якія знаходзіліся пад кантролем тэатральнай дырэкцыі, вызначаўся тэатральны сезон. Тым не менш дзейнасць «аб'язных» груп пасля гэтага не спынілася. Яны існавалі і ў больш позні час. Адлюстроўвая моўную сітуацыю ў краі, рэпертуар тэатра быў двухмоўным - польскім і рускім. На сцэне ставіліся п'есы польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.
  • Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў вельмі папулярны сярод шляхецтва, чыноўнікаў і афіцэраў. Падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала ўзнікненні першай аматарскай трупы беларускага нацыянальнага тэатра В.Дуніна-Марцінкевіча. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм'ера спектакля - камічнай оперы «Рэкруцкі яўрэйскі набор», лібрэта да якога напісаў В.Дунін-Марцінкевіч, а музыку - С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі. 9 лютага 1852 г. адбылася прэм'ера «Ідыліі» на музыку тых жа аўтараў.
  • Адным з асноўных накірункаў мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. была музыка. У грамадстве ўзмацнялася цікавасць да камерных і публічных канцэртаў. Музыка гучала ў салонах мясцовай магнатэрыі, яе выкладалі ў навучальных установах, адбываліся сольныя выступленні, аркестровыя канцэрты, праходзілі музычныя спектаклі. Першая палова XIX ст. - час пачатку збора і публікацыі беларускай народнай песні, спробы яе кампазітарскай і канцэртнай апрацоўкі (дзейнасць ўраджэнца Віцебшчыны А.Абрамовіча, асабліва яго паэма «Беларускае вяселле»). Шырокую вядомасць атрымалі творы М.Агінскага, Д.Стэфановіча, Ф.Міладоўскага і іншых таленавітых музыкантаў і выканаўцаў.
  • Свой след у беларускай музычнай культуры пакінуў класік польскай музычнай культуры, ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвенскі р-н) павета Мінскай губерні С.Манюшка. Беларускія народныя песні і мелодыі ўвайшлі ў творы кампазітара. Музычную адукацыю С.Манюшка атрымаў у Мінску ў таленавітага музыканта і настаўніка Д.Стэфановіча. 3 Мінскам звязана стварэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і опер. Асабліва плённым аказалася творчае сяброўства кампазітара з В.Дуніным-Марцінкевічам.
  • Архітэктура. У канцы XVIII ст. стыль барока змяніўся класіцызмам. Для яго развіцця на Беларусі характэрна аб'яднанне як заходнееўрапейскага, так і рускага накірункаў з мясцовымі мастацкімі традыцыямі. Галоўную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў адыграла Віленская архітэктурная школа, творчасць рускіх архітэктараў: М.Львова, В.Стасава, А.Мельнікава, англічаніна Дж.Кларка. Гэта быў час рэгулярнай тыпавой забудовы гарадоў і мястэчак Беларусі. У адрозненні ад сярэдневяковай хаатычнай забудовы, горад разглядаўся як цэласная, строга спланаваная сістэма, заснаваная на прынцыпах рацыяналізма і класічных ідэалаў. У старых гарадах Беларусі - Мінску, Віцебску, Полацку і інш. вялося ўпарадкаванне вулічнай сеткі, узбуйняліся кварталы, ствараліся новыя плошчы. У гэтых гарадах праекцыйны цэнтр звычайна сумяшчаўся з гістарычна склаўшымся ансамблем горада. Архітэктура цэнтра вызначалася як новай забудовай, так і манументальнай архітэктурай XVII-XVIII стст., галоўным чынам манастырамі, касцёламі, калегіўмамі. Гэта прыдавала цэнтрам беларускіх гарадоў некаторую сваеасаблівасць.
  • Асаблівасцю горадабудаўніцтва гэтага часу было развіццё ансамблевай забудовы, узвядзенне будынкаў спецыяльнага дзяржаўнага і грамадскага прызначэння (адміністрацыйныя, навучальныя, бальніцы). У кожным губернскім горадзе на цэнтральнай плошчы акрамя сабораў узводзіліся дзяржаўныя ўстановы і тарговыя рады, якія сталі прадметам новага грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Тут узнікалі школы, музеі, бібліятэкі. Прынцыпы прамавугольнай планіроўкі найбольш паслядоўна здзейснены ў Клімавічах, Суражы, Мсціслаўі, Чавусах.
  • У дварцова-сядзібным будаўніцтве Беларусі класіцызм абумовіў геаметрычнасць планіроўкі тэрыторыі. З'явіўся новы тып палаца - цэнтрычная кампактная забудова з купалам, у кампазіцыі якой часта пабудаваны галерэі-каланады, размешчаныя паўкругам або франтальна. Галоўны кампазіцыйны акцэнт прысядзібнага дома быў манументальны порцік. Сярод выдатных помнікаў гэтага тыпу патрэбна назваць палац графа М.Румянцава (з 1830-х гадоў ён перайшоў да фельдмаршала I.Паскевіча) у Гомелі, палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродна. Да выдатных помнікаў гэтага архітэктурнага накірунку адносяцца культавыя забудовы: Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чачэрску, Пакроўская царква ў Стрэшневе, касцёлы ў Лідзе і Шчучыне.
  • Класіцызм не быў адзіным архітэктурным накірункам Беларусі першай паловы XIX ст. Побач з ім развіваецца неаготыка - архітэктурны аналаг эпохі сентыменталізму і рамантызму. Захапленне сярэдневяковым гатычным стылем на Беларусі пачынаецца на рубяжы стагоддзяў. Неаготыка да 1830-40 гг. суіснавала побач з класіцызмам, прымяненне яна знайшла ў культавых збудаваннях і «англійскім» пейзажна-паркавым мастацтве, загарадных прысядзібных комплексах.
  • У першай палове XIX ст. у культавых пабудовах праваслаўнай царквы наглядаецца ўплыў старажытнарускай архітэктурнай культуры. Пачаткам развіцця «руска-візантыйскага стылю» лічацца 1830-я гады. Развіццё гэтага стылю адбывалася ў дзвух накірунках: перабудова існуючых каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў і ўзвядзенне новых цэркваў па праектам Сінода і прыватных асоб. Найбольшага росквіту стыль дасягніў у другой палове XIX - пачатку XX ст., калі пачалося масавае будаўніцтва цэркваў-“мураўёвак” за дзяржаўны кошт.
  • Жывапіс. Распаўсюджанне класіцызму і рэалізму першай палове XIX ст. азначала сур'ёзныя змены ў жывапісу Беларусі. У 1830-40-я гг. ідэйныя каноны акадэмізма (іерархічнасць каштоўнасцяў жанраў) станавіліся неактуальнымі. Захоўваўся прыярытэт гістарычнага жывапісу, але набываў папулярнасць бытавы жанр, пейзаж, з'явіўся новы жанр - нацюрморт.
  • Важную ролю ў развіцці жывапісу ў гэты перыяд адыграла Віленская школа жывапісу - аддзяленне выяўленчага мастацтва факультэта літаратуры і мастацтва Віленскага ўніверсітэта, якая прытрымлівалася класічных канонаў у жывапісу. Яе заснавальнікам быў прафесар Ф.Смуглевіч, які ўвайшоў у гісторыю жывапісу як майстар вялікіх шматфігурных кампазіцый на гістарычныя і рэлігійныя тэмы, пейзажыст і бытапісец. За чвэрць стагоддзя свайго існавання школа падрыхтавала больш 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў і выкладчыкаў малявання для навучальных устаноў Беларусі. Для ўдасканналення ведаў і атрымання вышэйшай адукацыі найбольш адораныя студэнты накіроўваліся ў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў або ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (Строганаўскае вучылішча). Падрыхтоўцы прафесійных мастакоў на Беларусі вялася так сама і ў Полацкай езуіцкай акадэміі.
  • Буйным майстрам партрэтнага жанра на Беларусі быў член Акадэміі мастацтваў I.Аляшкевіч (1777-1830). Мастак стварыў партрэты А.Чартарыйскага, Л.Сапегі, М.Радзівіла, А.Міцкевіча і інш. У апошнія гады жыцця I.Аляшкевіч пісаў рэлігійныя кампазіцыі, напрыклад, «Мадона з дзіцяцям». Не менш цікавым партрэтыстам быў Ю.Пешка (1767-1831). Ён шмат пісаў партрэтаў прадстаўнікоў віленскай шляхты і духавенства - віленскага саветніка Вейса, партрэт С.Солтана і партрэт вядомай мецэнаткі Тэафілы Радзівіл.
  • Выдатным партрэтыстам быў В.Ваньковіч (1799-1842), аўтар партрэтаў дзеячаў літаратуры і мастацтва, навукі (кампазіцыйны партрэт «Міцкевіч на скале Аю-Даг», партрэты містыка А.Тавянькоўскага і яго жонкі Караліны, піяністкі М.Шыманоўскай, паэта А.Гарэцкага. Радавы маёнтак В.Ваньковіча ў Сляпянкі пад Мінскам быў цэнтрам, які групаваў вакол сябе лепшыя мастацкія сілы Беларусі першай паловы XIX ст. Тут бывалі Я.Дамель, М.Кулеша і іншыя мастакі, скульптары, кампазітары Беларусі.
  • Вядомым гістарычным жывапісцам гэтага часу быў Я.Дамель (1789-1840). На сваіх палотнах ён адлюстроўваў найбольш драматычныя моманты гістарычнага развіцця. Гэта карціны «Смерць князя Панятоўскага», «Гібель прадвадзіцеля крыжаносцаў Ульрыха ў Грунвальдскай бітве», «Павел I вызваляе Касцюшка з няволі» і інш. Большую вядомасць атрымала карціна «Пераход Напалеона праз Беразіну». Акрамя гістарычных палотнаў для творчасці Я.Дамеля характэрны шматлікія рэлігійныя кампазіцыі, а таксама партрэты, якія адрозніваюцца глыбокім псіхалагізмам.
  • Вялікі ўклад у беларускі пейзажны жывапіс унеслі мастакі В.Садоўнікаў, I.Герасімовіч, В.Дмахоўскі. Крыху ў баку ад агульнага развіцця пейзажнага жывапісу Беларусі стаіць творчасць мастака-этнографа і гісторыка Напалеона Орды (1807-1883). Усё сваё жыццё мастак прысвяціў адлюстраванню цікавых месцаў Беларусі, Літвы і Ўкраіны, якія звязаны з вялікімі гістарычнымі падзеямі і выдатнымі асобамі, якія тут нарадзіліся. Н.Орда ў асноўным працаваў як акварэліст («Разваліны замка ў Лідзе», «Крэва», «Мір», «Нясвіж», «Белая вежа» і інш.).
  • Выдатным прадстаўніком беларускага жывапісу быў І.Т.Хруцкі (1810-1885). Гэты мастак увайшоў у сусветны жывапіс як заснавальнік жанра класічнага нацюрморта. У 1839 г. за нацюрморт «Кветкі і плады» ён атрымаў званне акадэміка. Аднак не менш яскрава мастак праявіў сябе ў жанры партрэта і пейзажа.
  • У творчасці жывапісцаў Беларусі першай паловы XIX ст. інтэнсіўна развіваўся бытавы жанр. Мастакі стварылі шмат яркіх жывапісных палотнаў, дзе паказана багацце матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Першымі ў гэтым жанры на Беларусі сталі выхавальнікі Віленскай школы жывапісу К.Кукевіч, Ю.Карчэўскі, К.Русецкі і інш. Нягледзячы на ўплыў класіцызму ў творчасці прадстаўнікоў бытавога жанру ўсё больш зацвярджаецца рэалістычны элемент.
  • Жывапіс Беларусі першай паловы XIX ст. багаты і разнастайны. Яго станаўленне і развіццё адбывалася ў агульным накірунку развіцця рускага, польскага, літоўскага і ўкраінскага жывапісу. Эвалюцыя яго ад класіцызма да рэалізму складала не толькі сутнасць развіцця беларускага жывапісу, але і шляхі яго далейшага ўдасканалення.
  • Блізка да жывапісу знаходзіцца мастацтва складання мазаічных пано. Выдатным беларускім мазаістам Нікадзімам Сілівановічам (1834-1919) у Ісакіеўскім саборы Пецярбурга была выканана мазаічная кампазіцыя для галоўнага іканастаса “Тайная вячэра”. За бліскучую работу Н.Сілівановіч атрымаў званне акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
  • Адной з форм выяўленчага мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. была скульптура. Сярод скульптараў таго часу найбольшую вядомасць набылі сям'я Ельскіх (Караль і яго сыны Казімір і Ян), Я.Астароўскі, Р.Слізень. Іх творчасць была разнастайна па жанру. Гэта былі партрэты-бюсты, медальёны і барэльефы гістарычных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, родных, знаёмых. Вялікае месца ў іх творчасці займала касцёльная скульптура.
  • К сярэдзіне XIX ст. завяршыўся адзін з вялікіх этапаў у гісторыі беларускай культуры. У цяжкіх умовах, калі ўплывала польская культура і пачаўся працэс русіфікацыі, ішоў працэс фарміравання і развіцця нацыянальнай культуры. Перш за ўсё ён вызначыўся ў станаўленні сучаснай беларускай мовы, новай беларускай літаратуры, асэнсаванні гістарычнага шляху, які прайшоў народ.
  • Разам з тым к канцу прыгоннай эпохі ў грамадска-культурным жыцці народа Беларусі выразна праявілася неадпаведнасць паміж дасягнутым узроўнем духоўнай культуры і авалоданнем культурнымі каштоўнасцямі. У грамадстве былі абмежаваны магчымасці для распаўсюджвання асветы і народнай адукацыі. Гэта сведчыла аб крызісе ў духоўным жыцці беларускага народа. Феадальны строй уступаў у супярэчнасць не толькі з сацыяльна-эканамічным, але і з грамадска-культурным прагрэсам.
  • 1.2 Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
  • беларуская культура асвета навука архітэктура
  • Адукацыя і навука. На Беларусі правядзенне Адукацыйнай рэформы 1864 года супала з пераадоленнем наступстваў паўстання 1863 года, у якім актыўны ўдзел узялі навучэнцы Горы-Горацкага земляробчага інстытута і сярэдніх навучальных устаноў. Гэта абумовіла асаблівасці рэфармавання адукацыі на Беларусі. Так, у 1864 г. быў зачынены земляробчы інстытут - апошняя вышэйшая навучальная ўстанова на Беларусі часоў імперыі. З гэтага часу вышэйшую адукацыю беларусы атрымлівалі за межамі Радзімы. Зачыняліся так сама некаторыя гімназіі - Навагрудская і Свіслацкая. Забаранялася выкладанне на польскай і беларускай мовах. Пачатковых школ было вельмі мала. Таму абвешчаныя прынцыпы рэформы - усесаслоўнасць, свецкасць, даступнасць, пераемнасць адукацыі, на Беларусі не дзейнічалі. На Беларусі не была праведзена Земская рэформа - таму не існавалі земскія пачатковыя школы для сялянскіх дзетак. А царкоўна-прыхадскія школы былі пастаўлены пад нагляд паліцыі і праваслаўнай царквы, а не міністэрства адукацыі. Сярэднюю адукацыю атрымлівалі ў павятовых вучылішчах (няпоўную) ці гімназіях, але навучанне там было платным і для большасці жыхароў з гэтай нагоды недаступным. Да тагож, у 1887 годзе з'явіўся ўказ “Аб кухарчыных дзецях”, згодна з якім у гімназіі недапушчаліся дзеці прыслугі. Асобнымі ўказамі ўводзіўся цэнз на навучанне ў гімназіях і вну для асоб яўрэйскага паходжання. З гэтай нагоды на Беларусі заставаўся высокі ўзровень непісменнасці.
  • Пасля падаўлення паўстання 1863 года значныя перашкоды зведала развіццё беларускай культуры. Ва ўмовах ваеннага становішча, якое дзейнічала на Беларусі, любая грамадская дзейнасць, не адобраная ўрадам, была амаль немагчымай. Таму часта культурная дзейнасць беларусаў разгортвалася за межамі беларускіх губерняў. Так, у 1868 годзе ў Пецярбурге паэт В.Савіч-Заблоцкі стварыў асветніцкую арганізацыю “Крывіцкі вязок”, у межах якой меўся намер наладзіць выданне літаратуры на беларускай мове, у тым ліку падручнікаў для простых людзей. Але з-за праследванняў з боку ўлад культурны гурток распаўся.
  • У другой палове 1880-х гадоў у Мінску ўзнікла група ліберальнай інтэлігенцыі (М.В.Доўнар-Запольскі, У.З.Завітневіч, А.І.Слупскі, Я.Лучына) якія імкнуліся абудзіць нацыянальную самасвядомасць легальнымі сродкамі. Для гэтага выкарыстоўвалася першая прыватная (недзяржаўная) газета на Беларусі “Мінскі лісток” і календары. На іх старонках друкаваліся матэрыялы А.Багдановіча, І.Янчука, М.Доунар-Запольскага пра гісторыю, мову, беларускі этнас, а так сама літаратурныя творы Янкі Лучыны і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Гэтыя выданні па сведчанні сучаснікаў, абудзілі беларускі нацыянальны рух. Да з'яўлення “Мінскага лістка” перыядычны друк Беларусі быў прадстаўлены толькі ўрадавымі “Губернскімі ведамасцямі...” і “Епархіальнымі ведамасцямі”, якія кантралявала праваслаўная царква. Разам з гэтым гуртком, на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вялікі ўплыў зрабіла творчасць Ф.Багушэвіча. Яго прадмова да “Дудкі беларускай” з'яўляецца маніфестам нацыянальнага адраджэння.
  • У другой палове стагоддзя пашырылася навуковае вывучэнне Беларусі. Былі створаны буйныя працы па гісторыі беларускага края М.Доўнар-Запольскім, М.Любаўскім, М.Уладзімірскім-Буданавым, А.П.Сапуновым, А.Кіркорам.
  • Вялікае значэнне мела дзейнасць шматлікіх збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лінгвістаў і этнографаў. Так, у 1870 годзе І.І.Насовіч выдаў “Слоўнік беларускай мовы”; М.Я.Нікіфароўскі у 1895 годзе - “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку”; Я.Ф.Карскі ў 1885 годзе “Агляд гукаў і форм беларускай мовы”; П.В.Шэйн ў 1887-1893 гадах выдаў “Матэрыялы да вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю”; Е.Р.Раманаў у 1886-1891 гадах выдаў першыя пяць выпускаў “Беларускага зборніка”. Руская адміністрацыя садзейнічала выданням гэтых навуковых прац, бо лічыла, што яны падтрымліваюць тэзіс аб “рускім” характары краю. Тым часам змест прац паказваў, што Беларусь - самастойны ў этнічным плане рэгіён.
  • Беларуская літаратура развівалася ў другой палове стагоддзя ў неспрыяльных умовах. Забарона на выданне польскіх кніг недазволіла друкаваць беларускія творы на “лацінке”, найбольш пашыранай у тыя часы сярод простага народа і інтэлігенцыі. Да тагож, літаратура развівалася разам з сацыяльнай самасвядомасцью творцаў - гэта азначае, што літаратурныя творы мелі дэмакратычны характар, антыўрадавы па сваёй сутнасці.
  • Бацькам беларускага культурнага адраджэнне стаў Францішак Багушэвіч, які адным з першых абгрунтаваў самастойнасць беларускай мовы. Яго зборнікі вершаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” выйшлі за межамі Радзімы - у Кракаве і Познані (тэрыторыя Аўстра-Венгерскай імперыі, дзе нацыянальныя меньшасці мелі права на культурную аўтаномію). У прадмовах да зборнікаў паэт адстойваў роўнасць роднай мовы з іншымі еўрапейскімі, заклікаў шанаваць і захоўваць яе. У вершах Ф.Багушэвіч галоўным чынам пісаў пра гаротнае жыццё беларускага сялянства, аграбленага пад час рэформы 1861 года і прыгнятаемага як эканамічна - панамі, так і нацыянальна - царскім урадам. Багушэвіч стварыў у паэзіі напрамак рэалізму і народнасці. Вядома, такія вершы ў Расійскай імперыі друкаваць было нельга. Паслядоўнікамі Ф.Багушэвіча былі Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) і Адам Гурыновіч.
  • Янка Лучына аднолькава добра пісаў на некалькіх мовах - рускай, польскай і беларускай. Але яго беларускія вершы доўгі час не друкаваліся, што не дало раскрыцца паэту цалкам як таленту і вялікай постаці беларускай літаратуры. Толькі пасля яго смерці гурток беларускага студэнцтва выдаў у Пецярбургу яго беларускамоўны зборнік “Вязанка”. А.Гурыновіч замацаваў у беларускай паэзіі пазіцыі рэалізму і народнасці. Ён адводзіў паэзіі важную ролю - будзіць у народа прагі да лепшага жыцця, да барацьбы за гэтае жыццё. У 1890-я гады ў беларускую літаратуру прыйшлі такія новыя імёны, як Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі), Цётка (Элаіза Пашкевіч), талент якіх яскрава раскрыецца ў пачатку XX стагоддзя.
  • Тэтральнае жыццё беларускіх гарадоў было звязана галоўным чынам з паказам твораў рускай і сусветнай класікі лепшымі трупамі Расіі, якія гастралявалі па Беларусі. Асабліва актывізавалася тэтральнае жыццё Мінска пасля ўзвядзення асобнага будынка тэатра ў 1890 годзе на тэрыторыі Аляксандраўскага сквера. Так, у 1890-я гады тут паказвалі спектаклі трупы знакамітай А.Яблачкінай, А.Южынай, Пецярбургская оперная трупа Я.Ізмайлова, украінская трупа М.Старыцкага. З гастролямі выдатных выканаўцаў была звязана актывізацыя музычнага жыцця ў беларускіх губернях. Беларусь у 1890-я гады наведалі Ф.Шаляпін, Л.Собінаў, А.Мазіні, С.Рахманінаў, Л.Скрабін, А.Зілоці і інш. Высокая музычная культура беларускай публікі прываблівала сюды выдатных спевакоў і выканаўцаў. Яе атрымлівалі ў навучальных установах - у навучальных праграмах семінарый і гімназій музычнай адукацыі надавалася значная ўвага. У 1871 годзе было створана Мінскае музычнае вучылішча арганістаў, адзінае на Беларусі. Да таго, у буйных беларускіх гарадах дзейнічалі музычныя таварыствы, якія ставілі мэтай падняцце ўзроўню музычнай культуры насельніцтва. У 1898 годзе ў Мінску ўзнікла культурна-асветніцкая арганізацыя “Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў”, якая складалася з літаратурнай, драматычнай, мастацкай і музычнай секцый. Арганізацыя стала цэнтрам літаратурнага і тэатральнага жыцця Мінска, наладжвала выставы, літаратурные чытанні і г.д.
  • Выяўленчае мастацтва другой паловы XIX стагоддзя развіваецца ў межах рэалізму. Выдатным беларускім мастаком гэтага перыяду лічыцца К.Э.Альхімовіч (1840-1916), які працаваў у жанрах гістарычным (“Пахаванне Гедыміна”, “Смерць Глінскага ў турме”), бытавым, а так сама ў графіке (ілюстрацыі да твораў А.Міцкевіча). На гэты час прыходзіцца росквіт дзейнасці акадэміка Акадэміі мастацтваў, мазаіста і мастака Н.Ю.Сілівановіча (1830-1918). Ён спецыялізаваўся ў бытавым жанры - “Дзеці ў двары”, “У школу”, “Салдат з хлопчыкам” - у гэтых картынах выяўляюцца сацыяльныя сімпатыі мастака. Сярод беларускіх пейзажыстаў трэба адзначыць А.Гараўскага (1833-1900). Пейзажыст імкнуўся пісаць маляўнічыя краявіды беларускай зямлі (“Вечар у Мінскай губерніі”, “Бераг ракі Свіслач”), тым самым зрабіць сваё мастацтва зразумелым для шырокіх колаў простага насельніцтва.
  • На развіццё архітэктуры значны ўплыў аказала хуткае развіццё прамысловасці і рост гарадоў менавіта ў другой палове стагоддзя. Вялікую ролю набыло грамадзянскае, жыллёвае і прамысловае будаўніцтва, якое вялося згодна з тыпавымі праектамі. Развівалася будаўнічая тэхніка, шырока выкарыстоўваліся новыя будаўнічыя матэрыялы - бетон, металічныя канструкцыі. Гэта суправаджалася пошукам новага архітэктурнага стылю, які павінен быў адпавядаць новым умовам, новым каштоўнасцям капіталітычнай гаспадаркі і буржуазнай ідэалогіі. А пакуль ішлі пошукі - у архітэктуры панавала эклектыка - спалучэнне элементаў разных архітэктурных стыляў (готыкі, барока, класіцызму, старажытнарускага дойлідства і г.д.) пры будаўніцтве і ў афармленні аднаго будынка.
  • Фарміраванне беларускай нацыі. Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў у другой палове XIX стагоддзя. Так, згодна з дадзенымі ўсерасійскага перапісу 1897 года (нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове) 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у тым ліку 43% дваран лічылі сябе беларусамі. Да гэтага часу зніклі такія варыянты саманазваў беларусаў як “чорнарусы”, “ліцвіны”. Аднак і саманазва “беларусы” яшчэ не была трывалай. Вялікую ролю адыгрывалі канфесіянізмы - калі этнічная прыналежнасць вызначалася ад канфесійнай прыналежнасці (католік - значыць “паляк”, а праваслаўны - гэта “рускі”). Перашкаджала нацыянальнай кансалідацыі палітыка царскага ўрада на асіміляцыю беларусаў. Так, на працягу другой паловы XIX стагоддзя вага “рускага” насельніцтва павялічылася ў 12 разоў і склала на 1897 год 3,6% жыхароў Беларусі. Русіфікацыя закранула пануючыя саслоўі - дваран і буржуазію, духавенства. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс ішоў у гарадах.
  • Тэрыторыя пераважнага рассялення беларусаў уваходзіла ў межы пяці губерняў так званага Паўночна-заходняга края - Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Згодна з перапісам 1897 года насельніцтва Беларусі ў яе сучасных межах налічвала 6.387 тыс. чалавек. Але згодна з дадзенымі тагож перапісу былі паветы ў Смаленскай, Чарнігаўскай, Ковенскай і інш. губернях, дзе пераважную большасць (болей за 50%) складала беларускае насельніцтва. Асаблівасцю нацыянальнага складу жыхароў Беларусі было тое, што беларусы жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Гарадское насельніцтва было пераважна яўрэйскім (дзяржаўныя законы Расійскай імперыі забаранялі ім пасяляцца ў сельскай мясцовасці а так сама за межамі губерній, уключаных у “мяжу аседласці”), а так сама рускім і польскім. Па сутнасці, не існавалі ні беларускай прамысловай буржуазіі (яна яўрэйская і польская), ні беларускага прамысловага пралетарыята (ён пераважна яўрэйскі, рускі і польскі). Толькі сельская буржуазія была амаль выключна беларускай (але яшчэ не ўсведамляла нацыянальнага адзінства, бо была падзелена па рэлігійных прыкметах) і сельскі пралетарыят (батракі) - так сама быў беларускім па складзе. Вядома, гэта вельмі адмоўна сказалася на тэмпах і характары культурнага адраджэння беларускай нацыі.
  • Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя была нешматлікай і неўплывовай. Адсутнічала пераемнасць паміж рознымі яе пакаленнямі - гэта было вынікам рэпрэсій супраць удзельнікаў паўстанняў і тайных таварыстваў, масавай эміграцыі, ссылак. Тым не меньш, пэўную эвалюцыю можна праследзіць - ад “краёвага” патрыятызму прафесараў Віленскага ўніверсітэта, студэнтаў-філаматаў да лібералізму дзеячаў сярэдзіны стагоддзя (А.Кіркор, В.Дуніна-Марцінкевіча), дэмакратычных поглядаў і ўсведамлення нацыянальных беларускіх інтарэсаў у К.Каліноўскага, В.Урублеўскага, гоманаўцаў, Ф.Багушэвіча. адной з асноўных прыкмет нацыі з'яўляецца існаванне развітай літаратурнай мовы. Станаўленне беларускай мовы адбывалася на рубяжы XIX-XX стагоддзяў. З сярэдзіны XIX стагоддзя рабіліся спробы напісаць граматыку мовы - П.Шпілеўскім у 1846 і К.Нядзвецкім у 1854 гадах. Аднак рукапісы не былі надрукаваны. У 1862 годзе А.Аскерка, мінскі маршалак, выдаў у Варшаве беларускі буквар (лемантар). Тармазіла развіццё правіл пісьмовай мовы тое, што выкарыстоўвалася пісьменнікамі як кірылічны, так і лацінскі алфавіты. Толькі ў пачатку XX стагоддзя са з'яўленнем газеты “Наша ніва” і пашырэннем магчымасцяў для беларускага друку, выпрацоўка навуковай тэрміналогіі і вырміраванне літаратурнай мовы паскорылася.
  • Супрацьстаяла стварэнню беларускай нацыі і афіцыйная ідэалогія “заходнерусізму”. Распрацаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя праваслаўнымі дзеячамі І.Сямашкай і М.Каяловічам яна сцвярджала, што беларусы, як і ўкраінцы і вялікарусы - частка адзінай рускай нацыі. Беларусы маюць толькі нязначныя лакальна-дыялектныя адрозненні ад рускіх. У межах “заходнерусізму” аформілася дзве плыні - кансерватыўная, прыхільнікі якой імкнуліся як мага хутчэй гэтыя адрозненні ліквідавац і ліберальная - прыхільнікі якой імкнуліся як мага паўней гэтыя адрозненні вывучыць і гэтым узбагаціць вялікарускую культуру. Але абодвы бакі адмаўлялі беларусам у праве лічыцца самастойнай нацыяй.
  • Насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах да пачатку XX стагоддзя завяршылася.
  • Спіc выкарыстаных крыніц
  • 1. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн.: Экаперспектыва, 1996. 453 с.
  • 2. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф.- Мн., 2005. - 235 с.
  • 3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.
  • Размещено на Allbest.ru

Подобные документы

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.

    реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Паняцце "этнас". Асноўныя тлумачэнне паходжання беларусаў: "балцкая" канцэпцыя, крывіцкая тэорыя, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, старажытнаруская канцэпцыі. Паходжанне назвы Белая Русь. Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі.

    реферат [38,9 K], добавлен 11.11.2013

  • Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін.

    реферат [17,5 K], добавлен 02.06.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.