Новая эканамічная палітыка ў БССР

Першая сусветная вайна і грамадзянская вайна, разбурэнняў у Расіі і на Беларусі, гаспадарчая разруха та распыленне рабочага класа. "Ваенны камунізм" пасля заканчэння грамадзянскай вайны. Шлях народа Беларусі да аднаўлення дзяржаўнасці, адзінства нацыі.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 21.01.2011
Размер файла 38,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Новая эканамічная палітыка ў БССР

сусветны вайна грамадзянскы камунізм

Першая сусветная вайна і грамадзянская вайна прывялі да велізарных разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Панавала гаспадарчая разруха, разваліліся або аслаблі ранейшыя эканамічныя сувязі, ішло распыленне рабочага класа. Вельмі востра паўстала пытанне збяднення большай часткі насельніцтва. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі складала 50% ад 1913 г. Не хапала хлеба, запалак, солі. Не ў лепшым стане знаходзілася прамысловасць, агульны аб'ём валавой прадукцыі якой складаў 15-20% ад даваеннага ўзроўню.

«Ваенны камунізм» пасля заканчэння грамадзянскай вайны страціў усе аргументы на сваю карысць. У гэты час рашаючым фактарам сталі адносіны да Савецкай улады сялян, чыя лаяльнасць да яе і падпарадкаванне харчразвёрстцы былі выкліканы страхам страты сваіх зямельных надзелаў у выпадку «белай рэстаўрацыі». Як толькі гэта пагроза знікла, сяляне сталі патрабаваць права свабодна распара-джацца зямлёй і прадукцыяй сваёй працы, выказваць незадаволенасць харчразвёрсткай. Сяляне ўсё часцей супраціўляліся прадстаўнікам улады, у розных рэгіёнах краіны ўспыхвалі паўстанні.

Супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 1921 г. хлебны паёк рабочых быў скарочаны. Галадала па ўсёй Савецкай краіне каля 40 млн. чалавек. Улады лічылі, што уціхамірыць сялян толькі армія. Толькі ў Тамбоўскую губерню было паслана да 50 тыс. чырвонаармейцаў на чале з М. Тухачэўскім. 1 сакавіка 1921 г. паўсталі маракі Кранштата, якіх называлі «гонарам рэвалюцыі». Яны патрабавалі свабоды слова, друку, шматпартыйнасці, ліквідацыі харчразвёрсткі, свабоды гандлю, «поўнага права сялян над зямлёй». Падаўленнем мяцяжу кіраваў старшыня Рэўваенсавета Л. Троцкі сумесна з дэлегатамі Х з'езда РКП(б).

Л. Троцкі ўнёс прапанову ў Палітбюро абмежаваць развёрстку, прычыну крызісу ён бачыў у высокіх заданнях. У. Ленін убачыў іншае - крызіс ваенна-камуністычных метадаў будаўніцтва сацыялізму. Аднак фактычна гэта быў больш глыбокі крызіс - крызіс усёй канцэпцыі сацыялізму, якую прапаноўвалі К. Маркс і У. Ленін. «Ваенны камунізм», або эксперымент па стварэнню камуністычнага грамадства, з'явіўся сацыяльнай утопіяй. У далейшым гэты эксперымент адважыліся паўтарыць толькі кітайскія камуністы падчас грамадзянскай вайны ў 30-я гады, ды групоўка ў Кампучыі ў 70-я гады. Кіраўніцтва расійскай кампартыі ўжо на пачатку 20-х гадоў зразумела, што, каб пераадолець крызіс, захаваць сваю ўладу, трэба рэзка змяніць палітычны курс.

Першай антыкрызіснай мерай нэпа стала замена харчразвёрсткі натуральным падаткам. Гэта было адобрана Х з'ездам РКП(б), які адбыўся 8-16 сакавіка 1921 г. Натуральны падатак быў менш развёрсткі, аб'яўляўся перад пасяўной, не мог быць павялічаны на працягу года. Падатак першапачаткова складаў 20% ад чыстага прадукту, затым быў зменшаны да 10%, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прадукцыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна.

Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнага, кааператыўнага і дзяржаўнага гандлю. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. На яго долю ў 1922/1923 г. прыходзілася 90% гандлёвых прадпрыемстваў і 85% тавараабароту. Дзяржаўны гандаль меў першынство ў аптовай сферы.

Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апрацоўкі зямлі і гарантыю землекарыстання. З усіх рэспублік СССР Беларусь з'яўлялася найбольш сельскагаспадарчай: у 1920-1923 гг. тут налічвалася 89% сельскага насельніцтва. Зразумела, што сельская гаспадарка была стрыжнем, вакол якога варочалася ўся эканоміка рэспублікі. Асаблівасцю эканамічнага становішча Беларусі было тое, што ўвядзенне нэпа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У 1921 г. сялянства павялічыла сваё землекарыстанне на 11,4% коштам былых уладанняў памешчыкаў. Але гэта была нязначная прырэзка - менш чым па адной дзесяціне на двор, бо 70% нацыяналізаваных зямель была перададзена ў дзяржаўны лясны і зямельны фонд. У выніку забяспечанасць сялян зямлёй у БССР была ніжэй сярэдняй па СССР на 41%.

У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦВК БССР прыняў закон аб працоўным землекарыстанні. У ім аднолькава законнымі прызнаваліся арцелі, абшчыны, прыватнае ўладанне ў выглядзе водрубаў ці хутароў. Дазвалялася здача зямлі ў арэнду і выкарыстанне наёмнай працы, праўда калі працуюць і члены сям'і.

Зямельны крызіс можна было пераадолець толькі інтэнсіфікацыяй формаў вядзення сялянскай гаспадаркі. Наркамат земляробства БССР распрацаваў курс на замену трохполля шматполлем, на развіццё жывёлагадоўлі і кааперацыі. Паралельна пачаў дзейнічаць новы Зямельны кодэкс БССР (прыняты ў жніўні 1924 г.).

За аснову землеўпарадкавання быў прыняты ўчасткава-падворны парадак землекарыстання ў форме пасёлкаў - аб'яднанняў 10-20 двароў з агульным шматпольным севазваротам (да 200 дзесяцін), а таксама хутароў. Ліквідацыя цераспалосіцы дазваляла павялічваць прадукцыйнасць працы, змяншаць выдаткі на апрацоўку зямлі, паляпшаць культуру земляробства. Быў створаны рэзервовы зямельны фонд, з якога надзяляліся бяднейшыя сяляне. Праўда, дзейнічалі мінімальныя (5,6 дзесяціны) і максімальныя (11,9 дзесяціны) нормы землекарыстання на адну гаспадарку. Да 1928 г. больш за 25% двароў выйшла на хутары і водрубы, на 1,4 млн. га былі створаны пасёлкі. Заахвочвалася сялянская кааперацыя, якая насіла крэдытна-збытавы характар і аб'ядноўвала ў 1928 г. 50% гаспадарак.

З адменай дэкрэта аб нацыяналізацыі ўсёй прамысловасці ажыццяўлялася дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці і вяртанне яе былым уладальнікам. Каля 300 прадпрыемстваў было аддадзена ў арэнду. Прычым кожны грамадзянін мог сам арганізаваць саматужную або прамысловую вытворчасць з наймам рабочых: да 10 пры рухавіку, да 20 без рухавіка. Былі зняты абмежаванні на іх дзейнасць і дадзены правы юрыдычных асоб.

Нармальнае функцыянаванне гаспадарчага механізма было немагчымым без грашовай рэформы. Рэформа пачалася ў 1922 г. з выпуску новай грашовай адзінкі - савецкага чырвонца. Чырвонцы абменьваліся на золата: 1 чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным рублям або 7,74 г. чыстага золата, або 5,14 доларам ЗША. У снежні 1921 г. пачала працаваць Усебеларуская кантора дзяржаўнага банка ў Мінску, якая ў далейшым арганізавала 9 філіялаў у акруговых цэнтрах. Ствараліся камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту. У адшчадных касах былі адменены абмежаванні на сумы прыватных асоб і арганізацый. Дзяржава абвясціла гарантыю тайны ўкладаў, сярэдняя велічыня якіх павялічылася ў 3,3 раза.

Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. Арганізацыя працы пачала будавацца на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання - здзельнай аплаты. Укараненне гаспадарчага разліку дазволіла пазбавіцца ад ураўнілаўкі, улічваць кваліфікацыю работніка і яго працоўную актыўнасць. У зарплату ўключаўся кошт камунальных паслуг для сем'яў рабочых і служачых. І, як вынік, рост прадукцыйнасці працы, якая ў 1927 г. перавысіла даваенны ўзровень у 1,8 раза.

Нэп меў спрыяльныя вынікі для эканомікі Беларусі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. Пры гэтым на долю дзяржаўнага сектара прыходзілася амаль 3/4 усёй прадукцыі.

Партыйны і дзяржаўны апарат не мог прыняць новы эканамічны курс, таму што той адмаўляў камандныя метады кіравання: таварна-грашовыя адносіны патрабавалі гнуткай прафесійнай палітыкі, ведаў і вопыту. А ў партдзяржапараце адсутнічалі стымулы да перабудовы: гарантаваная заработная плата, дачы, санаторыі - усё гэта ён атрымліваў незалежна ад эфектыўнасці працы.

Нэпам былі незадаволены таксама малакваліфікаваныя рабочыя, беспрацоўныя, беднякі, батракі. Яны склалі тую сацыяльную глебу, якая падтрымала дзеянні партапарату па ліквідацыі новай эканамічнай палітыкі.

Масавая ўзброеная барацьба рабочых і сялян Беларусі супраць акупантаў, супраціўленне ўсім эканамічным, палітычным і культурным мерапрыемствам польскай адміністрацыі, актыўная дапамога Чырвонай Арміі адыгралі значную ролю ў вызваленні Беларусі. Ваенныя поспехі бальшавікоў летам 1920 г. паставілі на парадак дня пытанне аб паўторным абвяшчэнні Беларускай савецкай рэспублікі.

Як і ў канцы 1918 г., беларускае пытанне звязвалася з палітычнай сітуацыяй у Еўропе і перспектывай сусветнай рэвалюцыі. Аднаўленне Беларускай рэспублікі мела вялікае значэнне. Чырвоная Армія станавілася ў вачах польскага і іншых народаў вызваліцельніцай прыгнечаных нацый. Яшчэ адной прычынай паўторнага абвяшчэння Беларускай рэспублікі была папулярнасць ідэі савецкай Беларусі сярод камуністаў-беларусаў, якія яшчэ ў маі 1920 г. пачалі ставіць перад ЦК РКП(б) пытанне аб яе аднаўленні.

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Беларускай рэспублікі быў створаны 30 ліпеня 1920 г. У яго склад увайшлі: А. Чарвякоў - старшыня, В. Кнорын - намеснік старшыні, І. Адамовіч - кіраўнік вайсковымі справамі, І. Клішэўскі - сакратар ваенрэўкома. Членамі ВРК сталі: А. Вайнштэйн - ад Бунда, У.Ігнатоўскі - ад БКА. Ад беларускіх левых эсэраў абмяркоўвалася кандыдатура А. Трафімава, але калі было выяўлена поўнае непрызнанне левымі эсэрамі палітыкі савецкай улады, было прынята рашэнне прадстаўніка гэтай партыі ў склад ваенрэўкома не ўключаць.

31 ліпеня 1920 г. Ваенрэўком Беларускай рэспублікі, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі кампартыі, БКА, Бунда і Цэнтральнага Бюро прафсаюзаў Мінска, выдаў «Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі». Да склікання з'езда саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў уся дзяржаўная ўлада ў рэспубліцы пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Беларусі. Арганізацыі, якія падпісалі Дэкларацыю, заклікалі ўсіх працоўных аб'яднаць сілы для пераможнага заканчэння вайны, аднаўлення гаспадаркі і павышэння культурнага ўзроўню краіны. У адрозненне ад Маніфеста 1 студзеня 1919 г. Дэкларацыя закранала тэрытарыяльнае пытанне толькі ў самых агульных рысах. Гэта тлумачыцца тым, што ў 1920 г. БССР аднаўлялася толькі ў складзе дзвюх няпоўных губерняў - Гродзенскай і Мінскай. Беларускія раёны Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў па-ранейшаму заставаліся ў РСФСР. Акрамя таго, дакладнае вызначэнне заходняй мяжы рэспублікі магло ўскладніць ход перагавораў з Польшчай, выклікаць непажаданыя спрэчкі з Літвой.

У сувязі з гэтым тэрыторыя БССР у Дэкларацыі была толькі акрэслена. Яе заходняя граніца ўстанаўлівалася па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю, Польшчай і Літвой. Граніцу з РСФСР і Украінскай ССР меркавалася вызначыць свабодным волевыяўленнем беларускага народа на павятовых і губернскіх з'ездах саветаў у згодзе з урадамі РСФСР і УССР.

Падтрымка палітыкі бальшавікоў, палітычная вага партыі ў грамадстве і памяркоўная пазіцыя па тэрытарыяльным пытанні - вось крытэрыі, павод-ле якіх адбіраліся партыі для ўдзелу ў падпісанні дэкларацыі аб паўторным абвяшчэнні БССР. Праводзячы перагаворы з іншымі партыямі, бальшавікі перш за ўсё імкнуліся даведацца, ці не настойвае кіраўніцтва гэтых партый на ўстанаўленні граніц рэспублікі ў адпаведнасці з «картай Я. Карскага». Такі падыход да вырашэння тэрытарыяльнага пытання выклікаў сур'ёзны канфлікт паміж партыяй эсэраў і бальшавікамі. Беларускія эсэры адмовіліся падпісаць Дэкларацыю і запатрабавалі, каб у склад Беларускай ССР былі вернуты ўсе ўсходнебеларускія землі. У адказ бальшавікі пазбавілі сваіх апанентаў пасад ва ўрадзе БССР і пачалі пераслед партыі.

Недакладна вызначаны палітычны статус і тэрытарыяльны склад Беларускай савецкай рэспублікі быў прычынай стрыманых адносін да БССР не толькі з боку палітычных партый, але і з боку найбольш дасведчанага і нацыянальна свядомага насельніцтва Беларусі. Нярэдка жыхары валасцей задавалі інструктарам пытанні аб тым, дзе праходзіць граніца БССР з Польшчай, чаму польскія войскі не адыходзяць за Буг, а Чырвоная Армія - за Дняпро, і чаму яны не бачаць рэальнага самавызначэння Беларусі. Аднак контрнаступленне польскай арміі пад Варшавай паклала канец гэтым дыскусіям.

Першыя два месяцы «Другой Рэспублікі» расчаравалі вельмі многіх. Пасля распаду кааліцыі бальшавікоў і беларускіх эсэраў рэспубліка перажывала востры палітычны крызіс. БПС-Р, якая заявіла пра сваю гатоўнасць неадкладна правесці ў жыццё самыя шырокія пераўтварэнні ў палітычным і сацыяльным жыцці Беларусі ў інтарэсах і ў адпаведнасці з патрабаваннямі працоўных мас, зрабілася рэальнай альтэрнатывай КП(б) Б, чыя «ваенна-камуністычная» і «ультрапралетарская» ідэалогія страціла папулярнасць у масах [4, с. 481].

Шлях народа Беларусі да аднаўлення дзяржаўнасці быў доўгі і цяжкі. Адсутнасць палітычнага адзінства нацыі і складаная знешнепалітычная сітуацыя абумовілі два магчымыя напрамкі самавызначэння Беларусі - БНР і БССР. Дзве формы беларускай дзяржаўнасці - пэўны час яны існавалі паралельна, атаясамліваючы сабой дзве альтэрнатывы, выбар паміж якімі павінен быў зрабіць беларускі народ. 3 двух варыянтаў гістарычнага развіцця - БНР ці БССР - лёсам і часам Беларусі было наканавана пайсці па другім напрамку. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала своеасаблівай формай беларускай дзяржаўнасці, у якой правы рэспубліканскіх органаў улады былі з самага пачатку моцна ўрэзаны на карысць цэнтра. Велізарны ўплыў на вынікі працэсу, безумоўна, адыгралі знешнепалітычпы фактар і інтарэсы бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расіі, у тым ліку ў Беларусі.

Праца па ўтварэнню адзінай савецкай дзяржавы распачалася яшчэ ў час Грамадзянскай вайны і была абумоўлена шэрагам прычын. У свой час тэрыторыі савецкіх рэспублік, што ўвайшлі ў СССР, знаходзіліся ў межах Расійскай імперыі. Паміж імі існавалі эканамічныя сувязі. Складаныя ваенна-палітычныя абставіны, якія ўзнікалі ў гады Грамадзянскай вайны, таксама патрабавалі аб'яднання намаганняў. У першыя пасляваенныя гады ўзаемаадносіны РСФСР з іншымі савецкімі рэспублікамі будаваліся на аснове двухбаковых дагавораў аб супрацоўніцтве. Аднак дагаворная федэрацыя як форма дзяржаўнага ўладкавання не магла задаволіць ЦК РКП(б) і савецкі ўрад, паколькі ўскладняла палітычнае і гаспадарчае кіраванне краінай.

Падрыхтоўчая праца і абмеркаванне прынцыпаў, на якіх павінны былі грунтавацца ўзаемаадносіны паміж савецкімі рэспублікамі ў адзінай дзяржаве, ішлі на працягу 1922 г. Кіраўніцтва БССР прымала ўдзел у гэтым працэсе. Яно цесна звязвала статус рэспублікі ў саюзнай дзяржаве з вырашэннем беларускага тэрытарыяльнага пытання. Аб гэтым сведчыць пазіцыя ЦБ КП(б) Б адносна праекта аўтанамізацыі. На пасяджэнні, прысвечаным яго абмеркаванню, партыйныя ўлады рэспублікі выступілі супраць прынцыпаў аб'яднання, прапанаваных І. Сталіным. ЦБ КП(б) Б выказалася за захаванне дагаворных адносін, так, як гэта было паміж наркаматамі Расіі і Украіны. Адначасова на гэтым жа пасяджэнні было вырашана паставіць перад ЦК РКП(б) пытанне аб пашырэнні тэрыторыі рэспублікі. Сумяшчэнне дадзеных двух пытанняў было не выпадковым. Яно яшчэ раз падкрэсліла імкненне кіраўніцтва БССР да большай самастойнасці ў вырашэнні пытанняў унутранага жыцця. Лепшым гарантам суверэнітэту рэспублікі і ўліку інтарэсаў была яе тэрытарыяльная цэласнасць.

У верасні 1922 г. меркаванні ЦБ КП(б) Б былі выкладзены на пасяджэнні камісіі ЦК РКП(б), якая займалася распрацоўкай палажэнняў саюзнага дагавора. Выказваючы заклапочанасць тым, што вырашэнне тэрытарыяльнага пытання не прадугледжана ніводным пагадненнем паміж РСФСР і БССР, кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства савецкай Беларусі прапанавала паставіць яго на абмеркаванне, а рашэнне замацаваць у форме міжнароднага дагавора. На думку кіраўніцтва НКЗС БССР, вяртанне Віцебскай, Гомельскай і часткі Смаленскай губерняў дыктавалася гаспадарчымі (эканамічнае адзінства гэтых губерняў і БССР), культурна-асветніцкімі (цяга большасці насельніцтва да беларускай культуры), унутрыпалітычнымі (улік асаблівасцей нацыянальнага і сацыяльнага складу жыхароў Беларусі) і знешнепалітычнымі (узмацненне міжнароднага становішча БССР) фактарамі. Аднак гэты зварот рэспубліканскіх улад ніякіх вынікаў не даў. Вырашэнне дадзенага пытання выходзіла за межы кампетэнцыі камісіі ЦК РКП(б) і Наркамата замежных спраў РСФСР, таму беларускаму боку было прапанавана перадаць яго непасрэдна ў ЦК РКП(б) [2, с. 180].

Тым часам працэс утварэння СССР уступаў у завяршальную стадыю. У кастрычніку - снежні 1922 г. пленумы ЦК кампартый Беларусі, Украіны, Азербайджана, Грузіі, Арменіі выказаліся за аб'яднанне савецкіх рэспублік у Саюз ССР. 30 снежня 1922 г. у Маскве адбыўся I з'езд саветаў СССР, які прыняў Дэкларацыю аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор. Старшынямі вярхоўнага заканадаўчага органа дзяржавы - ЦВК СССР - былі выбраны М. Калінін, Г. Пятроўскі, А. Чарвякоў, Н. Нарыманаў.

Палітыка беларусізацыі, уздым нацыянальнай культуры і адукацыі. Згортванне палітыкі беларусізацыі напрыканцы 1920 г. прычыны і вынікі.

Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. беларускі нацыянальна-вызваленчы рух прыкладаў вялікія намаганні па ажыццяўленні ідэі стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Аснову дзяржаўнага суверэнітэту яго прадстаўнікі бачылі ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У выніку шматгадовай паланізацыі і русіфікацыі яе ўзровень знаходзіўся на крайне нізкай адзнацы. Таму дзеячы абвешчанай у сакавіку 1918 г. Бела-рускай Народнай Рэспублікі (БНР) разгарнулі работу па развіцці беларускай мовы і культуры. У красавіку 1918 г. пастановай Народнага сакратарыята БНР яна абвяшчаецца дзяржаўнай мовай рэспублікі (1; С. 45)

Ідэя нацыянальна-культурнага адраджэння была ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў нацыянальнага руху, якія перайшлі на бок Саветаў, хаця па іншых пытаннях паміж імі і дзеячамі БНР ішла даволі жорсткая барацьба. Створаны ў лютым 1918 г. Беларускі нацыянальны камісарыят(Белнацкам) праводзіў культурна-асветніцкую работу, меў агітацыйна-палітычны, культурна-асветны, бежанскі, выдавецкі і іншыя аддзелы. Да мая 1918 г. яго ўзначальваў А.Р. Чарвякоў (1892-1937). Тут працавалі такія вядомыя дзеячы нацыянальна-культурнага адраджэння, як І.С. Дварчанін (1895-1937), Дз.Ф. Жылуновіч (Ц. Гартны) (1887-1937), Янка Нёманскі (І.А. Пятровіч) (1890-1937), Б.А. Тарашкевіч (1892-1938) і інш. Белнацкам заснаваў першую савецкую газету на беларускай мове «Дзянніца» (рэдактар Дз. Жылуновіч), выдаваліся таксама часопісы «Чырвоны шлях», «Беларуская крыніца», працы па гісторыі і культуры Беларусі, мастацкія творы, марксісцкая літаратура. За кароткі час выйшла 17 кніг, з якіх 10 - на беларускай мове.

Па ініцыятыве Белнацкама з ліпеня да жніўня 1918 г. у Маскве працаваў Беларускі народны універсітэт, заняткі

якога наведвалі 57 чалавек, пераважна школьныя настаўнікі Беларусі. Яны праслухалі лекцыі па беларускай гісторыі, літаратуры, мове, эканоміцы, геаграфіі і інш. Частка лекцый была выдадзена ў 1920 г. ў Маскве пад назвай «Курс беларусазнаўства». Сярод лектараў былі У.І.Пічэта (1878-1947), П.А. Растаргуеў (1881-1959), Дз. Жылуновіч і інш.

3 пазітыўнымі набыткамі БНР у нацыянальна-культурным адраджэнні не магла не лічыцца ўтвораная ў 1919 г. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Таму пасля вызвалення ў ліпені 1920 г. Беларусі ад палякаў робяцца важныя крокі па шляху нацыянальна-культурнага адраджэння. Гэтаму спрыялі рашэнні X з'езда РКП(б) (сакавік 1921 г.), які ў рэзалюцыі «Аб чарговых задачах партыі ў нацыянальным пытанні» указаў на вялікадзяржаўны шавінізм як галоўную небяспеку ў той час. У гэтай сувязі падкрэслівалася неабходнасць дабівацца даверу раней прыгнечаных нацый, развіваць на іх роднай мове органы ўлады, суды, курсы і школы як агульнаадукацыйнага, так і прафесіянальна-тэхнічнага напрамку, культурна-асветныя ўстановы, прэсу, тэатр.

«Такая пастаноўка пытання супадала з імкненнямі нацыянальнага беларускага руху. Каб прыстасаваць рэзалюцыю з'езда да «мясцовых умоў жыцця Беларусі», у кастрычніку - лістападзе 1921 г. прайшлі дыскусійныя сходы адказных работнікаў Мінскай партыйнай арганізацыі па беларускім пытанні. У выніку былі выпрацаваны 13 тэзісаў пад агульнай назвай «Беларускае нацыянальнае пытанне і Камуністычная партыя». Яны былі зацверджаны ЦБ КП(б) Б і надрукаваны 5 снежня 1921 г.

У тэзісах аб'ектыўна выкладаліся нацыянальныя аспекты гістарычнага мінулага Беларусі. Падкрэслівалася, што разам «з палітыка-сацыяльным уціскам беларускія працоўныя масы падлягалі і нацыянальна-культурнаму прыгнёту. Ішла русіфікацыя краю, які з'яўляўся як бы калоніяй імперыі… Пануючы прыгнятацель стараўся канчаткова адвязацца ад непрыемнай яму культуры, якая насіла ў сабе зародак і факты палітыка-сацыяльнага прагрэсу». У іх ставілася задача неабмежаванага ўжывання беларускай мовы і развіцця беларускай нацыянальнай культуры. Але ад некаторых палажэнняў у недалёкім будучым партыйнаму кіраўніцтву прыдзецца адказацца.

Да гэтага часу былі прыняты канкрэтныя захады па разгортванні культурна-адраджэнчаскіх працэсаў.

- Але напружаная праца, якая разгортвалася ў рэспубліцы, ускладнялася няхваткай настаўнікаў, культурна-асветных работнікаў. Многія з іх у 1915-1920 гг. пакінулі Бацькаўшчыну. Таму ЦВК Беларусі (люты 1921 г.) звярнуўся з заклікам да раскіданых вайной культурных работнікаў вяртацца на Радзіму 'Ураджэнцы Беларусі: навукоўцы, літаратары, школьныя, дашкольныя работнікі, ўвогуле культурныя дзеячы, - гаварылася ў звароце. - Ваша вызваленая радзіма кліча вас да сябе. Яна прызывае вас прыкласці сваю руку, узброеную вопытам савецкай культурнай работы, да яе адраджэння. Мы не абяцаем пакуль спрыяльных умоў, лепшых, чым у цэнтры, пайкоў і больш высокіх ставак. Можа быць, вам прыдзецца ў першы час цярпець нястачу, нязручнасць, але працоўныя масы Беларусі не забудуць тых, хто пажадае стаць удзельнікам у іх вялікай творчасці, дапамагчы ім выкаваць светлы меч іх новай культуры. Не саромцеся тыя, хто недастаткова валодае беларускай мовай. Тут сярод беларускага сялянства вы і ўспомніце гэту мову вашага дзяцінства і навучыцеся ёй, калі ў вас будзе да гэтага жаданне''.

У сувязі са зваротам СНК РСФСР прыняў спецыяльны дэкрэт, на выснове якога «культурнікі-беларусы» адкамандзіроўваліся на Радзіму. Адпушчаны былі нават настаўнікі, якія знаходзіліся ў арміі і займалі пасады ніжэй ротнага камандзіра. Да канца 1921 г. каля 300 чалавек, сярод якіх былі беларусы, палякі, яўрэі, вярнуліся на Бацькаўшчыну для правядзення культурнай работы.

Ідэя будавання роднага дзяржаўнага і культурнага дома натхняла многіх нацыянальна свядомых беларусаў, якія па волі лёсу апынуліся далёка за яе межамі, на служэнне Радзіме. У 1921 г. толькі з Адэсы вярнуліся такія выдатныя дзеячы беларускай культуры, як Сцяпан Некрашэвіч (1883-1937), які працаваў загадчыкам беларускай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы, вучоны і паэт Міхайла Грамыка (1885-1969), які настаўнічаў у Адэсе, Міхайла Піятуховіч (1891-1938) і інш.

Аб жаданні дапамагчы Радзіме на ніве нацыянальна-культурнага адраджэння шчыра сказаў паэт М. Грамыка ў вершы «Апошняе даруй».

Гэта былі не «высокія» словы, а жаданне ўнесці свой уклад у справу нацыянальна-культурнага адраджэння. Кожны з названых асоб, як і многія іншыя, хто прыехаў у Беларусь, нямала зрабілі для развіцця Бацькаўшчыны. С.М. Некрашэвіч працаваў старшынёй навукова-тэрміналагічнай камісii, старшынёй Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), віцэ-прэзідэнтам БАН. М. Грамыка займаўся літаратурнай, навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю, М.Піятуховіч працаваў прафесарам кафедры гісторыі беларускай літаратуры, деканам педфака БДУ, да астатка аддаючы сябе росквіту Радзімы. У хуткім часе яны і сталі ахвярамі набіраўшага моц сталінскага рэжыму.

« Вялікай цяжкасцю на шляху нацыянальнага адраджэння з'яўлялася адсутнасць кніг, падручнікаў, слоўнікаў на беларускай мове. Таму пачалася работа па стварэнні і выпуску вучэбнай і навукова-папулярнай літаратуры на роднай мове. У 1921 г. ЦВК БССР асігнаваў на выдачу прэмій складальнікам лепшых вучэбнікаў 5 млн руб., а таксама выдзеліў у распараджэнне Народнага камісарыята асветы 2 млн руб. на выдачу субсідый літаратарам і навукоўцам, якія працавалі на мясцовых мовах рэспублікі і (адчувалі недахоп сродкаў.

3 1 снежня 1920 г. па 1 снежня 1921 г. было надрукавана пяць падручнікаў на беларускай мове агульным тыражом 79 тыс. экземпляраў. Ужо да сярэдзіны 1922 г. па ўсёй тэрыторыі рэспублікі было размеркавана каля 150 тыс. беларускіх кніг. Сярод іх такія каштоўныя выданні, як «Разразная азбука», «Роднае слова», «Правапіс беларускае мовы» Я. Лёсіка, «Граматыка для школ» Б. Тарашкевіча, «Лемантар» С. Некрашэвіча (упершыню надрукаваны ў Берліне) і шмат іншых. (2; С. 14.)

Традыцыі нацыянальна-адраджэнчаскага руху, рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, ініцыятыва інтэлігенцыі дыктавалі неабходнасць выпрацоўкі дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да нацыянальна-культурнага будаўніцтва. Афіцыйны курс на ажыццяўленне беларусізацыі пачаўся ў ліпені 1924 г., калі пленум ЦК КП(6) Б намеціў шырокую праграму нацыянальна-культурнага адраджэння.

15 ліпеня 1924 г. II сесія ЦВК БССР прыняла пастанову «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі». 3 гэтага часу праграма беларусізацыі набыла сілу закона. Пад беларусізацыяй у шырокім сэнсе слова разумелася наступнае:

1) развіццё беларускай культуры: стварэнне школ, тэхнікумаў, ВНУ на беларускай мове навучання, адкрыццё культурна-асветных устаноў, развіццё беларускай літаратуры, выданне на беларускай мове кніг, газет, часопісаў, разгортванне навукова-даследчай работы па ўсебаковым вывучэнні гісторыі Беларусі;

2) вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафесійную і грамадскую работу;

3) перавод справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага, кааператыўнага апаратаў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову.

Адной з «далікатных» праблем беларусізацыі з'яўлялася «карэнізацыя». У пачатку 20-х гг. склалася ненармальнае становішча, калі ў партыйных, савецкіх, гаспадарчых органах усіх узроўняў удзельная вага прадстаўнікоў карэннай нацыянальнасці не адпавядала агульнай колькасці беларускага насельніцтва. Трэба было выпраўляць становішча, таму што гэта з'яўлялася справай нацыянальнага гонару. 3 павышэннем агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўняў насельніцтва, ростам праслойкі нацыянальнай інтэлігенцыі названыя пытанні ўсведамляліся ўсё вастрэй. «Карэнізацыя» балюча ўспрымалася некаторай часткай інтэлігенцыі нацменшасцяў, якая бачыла ў гэтай справе толькі выдзяленне бела-русаў.

Тым не менш пры вырашэнні гэтай праблемы асноўным крытэрыем з'яўлялася не нацыянальная прыналежнасць, а дзелавыя якасці, веданне ўмоў і асаблівасцяў Беларусі, валоданне беларускай мовай. Дзякуючы такому памяркоўнаму падыходу, які характэрны для беларусаў, у 1927 адказныя працаўнікі ў розных установах былі прадстаўлены наступным чынам (у працэнтах).

беларусы

рускія

яўрэі

палякі

адмістрацыйныя ўстановы

51,3

18,0

24,8

0,1

гаспадарчыя ўстановы

30,8

13,1

49,3

1,1

судовыя органы

26,3

21,1

42,1

-

зямельныя органы

59,5

24,1

10,1

-

Як відаць з прыведзеных лічбаў, беларусы пераважалі ў адміністрацыйных і зямельных органах, яўрэі - у гаспадарчых і судовых. Тлумачылася гэта лепшай падрыхтоўкай апошніх у галіне юрыдычных і эканамічных ведаў.

Пры ажыццяўленні кадравай палітыкі важнае месца займалі пытанні валодання беларускай мовай. Таму невыпадкова II сесія ЦВК БССР прыняла рашэнне аб беларусізацыі работнікаў апаратаў наркаматаў у адпаведныя тэрміны.

Прыклад у гэтай справе паказвалі ЦВК, СНК, Наркамасветы, дзе да пачатку 1927 г. усё справаводства было пераведзена на беларускую мову. У той час беларускай мовай валодалі 80% супрацоўнікаў цэнтральных і 70% акруговых устаноў. У 1925 г. гэтыя паказчыкі былі больш сціплымі: у цэнтральных органах добра і сярэдне ведалі беларускую мову 21,9% работнікаў, у акруговых і раённых - 36,2%. - Беларусізацыя ведамстваў, устаноў праходзіла ва ўмовах негатыўных адносін да яе з боку русіфікаваных чыноўнікаў, якіх нямала захавалася ў дзяржаўных і гаспадарчых апаратах. Да таго ж былі і аб'ектыўныя прычыны, звязаныя з дрэннай работай курсаў, недахопам падручнікаў, кваліфікаваных выкладчыкаў. Замест паляпшэння ўмоў па вывучэнні мовы, узмацненні растлумачальнай работы з боку партыйных і савецкіх структур распаўсюджваліся метады адміністравання і камандавання. 18 верасня 1926 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову аб праверцы беларусізацыі апаратаў савецкіх і кааператьіўных арганізацый і ўстаноў рэспублікі. Яе ажыццяўлялі спецыяльныя праверачныя камісіі, якія для цэнтральных устаноў і арганізацый стварала Камісія ЦВК БССР па ажыццяўленні нацыянальнай палітыкі, а для акруговых, раённьгх і сельскіх устаноў і арганізацый - акруговыя нацкамісіі. Да кіраўнікоў ведамстваў, устаноў і арганізацый, якія не праявілі дастатковай актыўнасці ў ажыццяўленні дырэктыў па нацыянальнай палітыцы, прадугледжваліся наступныя меры ўздзеяння: папярэджанне, вымова, адданне дысцыплінарнаму суду, перамяшчэнне на ніжэйшую пасаду, зняцце з адказнай работы на тэрмін і наогул. За ўпартае нежаданне вывучаць беларускую мову было звольнена 27 чалавек.

25 верасня 1928 г. бюро ЦК КП(б) Б разгледзела пытанне «Аб ходзе беларусізацыі дзяржаўных, прафесіянальных, гаспадарчых і кааператыўных устаноў БССР». Адзначалася, што, нягледзячы на агульныя дасягненні ў галіне беларусізацыі, шэраг цэнтральных і акруговых устаноў (ВСНГ, Дзяржплан, Шркамфін, Наркамгандаль, ЦСУ, Камгас, Ваенкамат, Інспектарыят аховы здароўя) не выканалі пастанову ўрада аб поўнай беларусізацыі сваіх апаратаў не толькі да ліпеня 1927 г., але і да моманту заслухоўвання гэтага пытання на бюро. I тут не абышлося без адміністравання. Кіраўнікам Белпапертрэста, Харчтрэста, Белдзяжспірта, Белдзяржгандлю, Скуртрэста, Белкаапсаюза, Лесбела была аб'яўлена вымова і прапанавана на працягу шасці месяцаў поўнасцю перавесці працу сваіх апаратаў на беларускую мову.

Пытанні авалодання беларускай мовай членамі партыі не пакідалі без увагі ЦК КП(б) Б, яе мясцовыя органы. Як падкрэслівалася ў партыйных дакументах, гэта не «з'яўлялася для партыі самамэтай: авалоданне беларускай мовай ёсць ключ да кіруючай ролі партыі ва ўсім культурным будаўніцтве БССР». 3 гэтай устаноўкі па іншаму бачыцца лозунг, высунуты кастрычніцкім (1926 г.) плену-мам ЦК: «Уся КП(б) Б павінна гаварыць на беларускай мове». Можна меркаваць, што галоўнай яго скіраванасцю з'яўлялася не фарміраванне нацыянальнай свядомасці камуністаў, а ажыццяўленне палітычных задач.

Кастрычніцкі пленум пастанавіў: «усю рабогу партыйнага і камсамольскага апаратаў перавесці да 1 студзеня 1927 г.на бела-рускую мову». Яшчэ раней (26 жніўня 1926 г.) было прынята рашэнне аб пераводзе на беларускую мову з 1 студзеня 1927 г. свайго друкаванага органа газеты «Звязда». Калі на беларускую мову перайшлі ЦК, акруговыя камітэты, то на месцах пастанова пленума ажыццяўлялася слаба. Аб гзтым сведчылі наступныя даныя. У канцы 1927 г. з 347 гарадскіх партыйных арганізацый беларуская мова на сходах ужывалася толькі ў кожнай трэцяй. На вёсцы справа абстаяла лепш: роднай мовай кары-сталіся звыш 2/3 ячэек. У цэлым з агульнай колькасці 1005 ячзек беларускай мовай карысталіся 560.

Беларусізацыя стрымлівалася тым, што ў пачатку 1919 г. значная частка беларускіх тэрыторый адышла Расіі. Па стану на май 1923 г. шасціпавятовая Беларусь раўнялася 52,3 тыс. км, дзе пражывала крыху больш 1,5 млн чалавек. Вядо-ма, што без узбуйнення тэрыторыі рэспублікі немагчыма было поўнае вырашэнне нацыянальнага пытання. Таму XII Усебеларуская канферэнцыя (сакавік 1923 г.) паставіла задачу аб «канчатковым вызначэнні тэрыторыі праз далучэнне да скла-ду Беларусі аднародных з ёю суседніх раёнаў».

На далучаных да РСФСР тэрыторыях працягвалася інтэнсіўная русіфікацыя, што не магло не турбаваць як змагароў за нацыянальнае адраджэнне, так і вышэйшыя партыйна-дзяржаўныя ўлады. У дакладной запісцы ЦК КП(б) Б па пытанні ўзбуйнення рэспублікі, накіраванай у ЦК РКП(б) у 1923 г., адзначалася, што спроба адкрыць беларускую школу ў Віцебскай і Гомельскай губернях сустракала не толькі раўнадушша, але і часцей за ўсё варожыя адносіны. Асабліва характэрна такая з'ява для Віцебскай губерні. Тут, нягледзячы на неаднаразовыя ўказанні Наркамасвета РСФСР, не была адкрыта беларуская секцыя, якая б занялася правядзеннем культурна-асветнай работы на беларускай мове. I гэта ў той час, калі па падліках беларусы складалі 65 - 68%. Такія адмоўныя адносіны да ўсяго нацыянальнага абумоўліваліся выключна рускім складам кіруючых работнікаў, якія «свята ахоўвалі рускую чысціню гэтых губерняў, не давалі магчымасці развівацца нярускай культуры».

Пытанне аб далучэнні да Беларусі аднятых тэрыторый было пакладзена ў цэнтр дзейнасці дэлегацыі Беларусі на нарадзе ў ЦК РКП(б) з адказнымі работнікамі нацыянальных рэспублік (чэрвень 1923 г.). Па свайму прадстаўніцтву гэта фактычна быў пленум. 3 11 членаў і кандыдатаў у члены Палітбюро прысутнічала 9, за выключэннем хворага Леніна і занятага справамі СНК Рыкава. У склад дэлегацыі ўваходзілі сакратар ЦБ КП(б) Б В.А. Багуцкі (1884-1937), старшыня ЦВК А.Р. Чарвякоў і У.М.Ігнатоўскі (1881-1931), які працаваў ў той час наркамам асветы. Пры абмеркаванні пытання «Практычныя мерапрыемствы па правядзенню ў жыццё рэзалюцыі XII з'езда партыі па нацыянальнаму пытанню " В.А. Багуцкі ў сваім дакладзе засяродзіў увагу на неабходнасці хутчэйшага вырашэння гэтай праблемы.

У сакавіку 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР 15 паветаў і асобных валасцей Гомельскай, Віцебскай, Смаленскай губерняў. Са складу Віцебскай губерні да Беларусі адышлі Віцебскі, Гарадокскі, Дрысенскі, Лепельскі, Аршанскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі паветы; са складу Гомельскай губерні - Магілёўскі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі і Чавускі, некалькі валасцей Рэчыцкага павету; са складу Смаленскай губерні - Горацкі павет поўнасцю і некалькі валасцей Мсціслаўскага павету. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у 2 разы і склала 110 584 км. Колькасць насельніцтва дасягнула 4,2 млн чалавек. Беларусы складалі 70,4%.

Узбуйненне БССР паставіла перад органамі ўлады но-выя задачы. Першапачатковай з іх з'яўлялася перакананне шырокіх колаў русіфікаванага насельніцтва ў неабходнасці адраджэння беларускай культуры. Нацыянальны нігілізм атрымаў значнае распаўсюджванне не толькі сярод сялян, але і сярод камуністаў, камсамольцаў, кіруючых партыйных, савецкіх, гаспадарчых работнікаў. Многія з іх не змаглі правільна зразумець значэнне ўзбуйнення Беларусі, выступалі супраць правядзення беларусізацыі.

На далучаных тэрыторыях разгарнулася работа па ўліку нацыянальнага складу насельніцтва. Аб памерах нацыянальнага нігілізму, які ахапіў мясцовых жыхароў, сведчылі шматлікія факты, калі сяляне на пытанне аб нацыянальнасці катэгарычна заяўлялі: «Мы не беларусы - мы тутэйшыя». Пасля ўдакладнення нацыянальнага складу насельніцтва разглядалася перспектыва адкрыцця школ. Іх беларусізацыя вялася паступова, пачынаючы з пачатковых класау. Да 1927 г. ва ўсіх школах выкладанне вялося на беларускай мове.

Пасля далучэння ў снежні 1926 г. яшчэ двух паветаў - Гомельскага і Рэчыцкага ЦВК БССР прыняў пастанову «Аб парадку беларусізацыі ўстаноў і арганізацый Гомельскай акругі» (лістапад 1927 г.). Прадугледжвалася перавесці ўсе адміністрацыйныя ўстановы на беларускую мову да 1 ліпеня 1929 г. Трохгадовы тэрмін быў вызначаны для беларусізацыі ўстаноў сацыяльнага выхавання, палітычнай і прафесіянальнай асветы.

Па меры асэнсавання складанасці ажыццяўлення працэсаў нацыянальна-культурнага дзяржаўныя ўлады пайшлі на тое, каб ажыццяўляць супрацоўніцтва ў развіцці эканомікі, навукі, культуры Беларусі з інтэлігенцыяй, якая знаходзілася ў эміграцыі. Важную ролю ў гэтым адыграла прынятая 11 ліпеня 1923 г. сумесная пастанова ЦВК СССР і ЦВК БССР аб абвяшчэнні амністыі для шэрагу катэгорый асоб.

1. Удзельнікам антысавецкіх нацыянальных беларускіх аб'яднанняў перыяду 1918, 1919 і 1920 гг., якія паходзяць з працоўных.

2. Усім беларускім палітычным і культурным дзеячам, былым удзельнікам беларускіх нацыянальных антысавецкіх арганізацый, членам так званых беларускіх нацыянальных ўрадаў: Вялікай Беларускай Рады, Найвышэйшай Рады, урада БНР і інш., якія не прымалі актыўнага ўдзелу ў змаганні з савецкай уладай.

3. Былым сябрам партыі беларускіх эсэраў і іншых партый, хто публічна аб'явіў аб сваім выхадзе з партыі і лаяльнасці да савецкай улады.

Яшчэ да выхаду гэтай пастановы ў жніўні 1922 г. атрымаў дазвол вярнуцца на Бацькаўшчыну адзін з актыўных дзеячаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ) і ўрада БНР А.А. Смоліч (1891-1938). Спачатку ён ўзначальваў планава-эканамічны аддзел наркамата земляробства БССР, а з 1926 г. працаваў намеснікам старшыні Інстытута беларускай культуры. На гэтай пасадзе ён унес значны ўклад у развіццё айчыннай навукі.

У кастрычніку 1923 г. вярнуўся ў Мінск пісьменнік Максім Гарэцкі (1893-1939). Да арышту 18 ліпеня 1930 г. ён плённа працаваў у Камуністычным універсітэце, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, Інбелкульце і Беларускай акадэміі навук. Яго практычная дзейнасць на кожным з гэтых участкаў прыносіла вялікую карысць нацыянальнай справе беларускага народа, цалкам адпавядала патрэбам яго духоўнага адраджэння. Акрамя педагагічнай дзейнасці ён плённа займаўся даследаваннямі ў галіне беларускай мовы, фальклору. За гэты час М. Гарэцкі напісаў аповесці «На імперыялістычнай вайне», «Ціхая плынь» і інш.

Умовы для далейшага вяртання на радзіму прадстаўнікоў палітычнай эміграцыі стварылі рашэнні Беларускай канферэнцыі дзеячаў БНР (кастрычнік 1925 г.). Яна прыняла рашэнне спыніць барацьбу супраць савецкай улады, зыходзячы з таго факта, што БССР з'яўляецца адзіным цэнтрам кансалідацыі беларускага народа і адраджэння яго самабытнай культуры. Пайсці на такі рашучы крок маглі толькі людзі, моцна адданыя высакародным нацыянальным ідэалам свайго народа. Адпаведныя пастановы бюро ЦК КП(б) Б і ўрада рэспублікі, прынятыя пасля канферэнцыі, дазволілі вярнуцца на Бацькаўшчыну як кіраўнікам, так і радавым работнікам БНР, гарантуючы ім грамадзянскія правы. Ужо ў канцы 1925 г. на працу ў Беларусь прыехалі больш 40 чалавек, сярод іх А. Цвікевіч (1888-1937), Л.3 аяц (1890-1935), У. Пракулевіч (1887-1939) і інш.

Пасля ўдзелу ў акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Мінску застаўся прыехаўшы з Прагі паэт У. Жылка (1900-1933). У канцы 1927 г. вярнуўся на Бацькаўшчыну актыўны беларускі нацыянальна - палітычны дзеяч, былы прэм'ер урада БНР В.Ю. Ластоўскі (1883-1938). Але лёс мала адвёў ім часу папрацаваць на ніве нацыянальна культурнага адраджэння, Як толькі на Беларусі зашугала полымя барацьбы з «нацдэмаўшчынай», яны першымі сталі ахвярамі сталінізму.

У разгортванні працэсаў беларусізацыі важная роля на лежала інтэлігенцыі. Яна аддавала ўсе веды і сілы для таго, каб зрабіць свой народ адукаваным і культурным. Плённа працаваў у гэтым накірунку Наркамат асветы, які ў снежні 1920 г. узначаліў адзін з актыўнейшых прадстаўнікоў нацыянальна-адраджэнчаскага руху У.М. Ігнатоўскі. Хутка наркамат пераўтварыўся ў своеасаблівы штаб па кіраўніцтве беларусізацыяй. Вакол яго гуртаваліся такія патрыёты Бацькаўшчыны, як Я. Лёсік (1884-1940), С. Некрашэвіч, М. Грамыка і інш. Акрамя У.М. Ігнатоўскага сярод іх былі прадстаўнікі бальшавікоў Дз. Жылуновіч, А. Бурбіс (1885-1922), А. Баліцкі (1891-1937), П. Ільючонак (1891-1945) і інш. Яны былі людзьмі розных палітычных поглядаў, але ўсіх іх аб'ядноўвала жаданне прысвяціць свой талент і арганізацыйныя здольнасці справе развіцця беларускай культуры, служэння роднай Бацькаўшчыне. Пра такі тып беларускіх патрыётаў добра сказаў Я. Лёсік у 1922 г. на пахаванні А. Бурбіса: «Яны былі не толькі пісьменнікамі, паэтамі, не толькі вучонымі і грамадскімі дзеячамі, не толькі рэвалюцыянерамі-сацыялістамі і камуністамі, а былі яны яшчэ і беларусамі. Яны неслі на плячах сваіх падвойны крыж і гэтым другім крыжам была іх беларуская справа, нацыянальнае адраджэнне.

КП(б) Б прыкладвала вялікія намаганні да таго, каб адцясніць на абочыну ад правядзення беларусізацыі, культурнага будаўніцтва нацыянальна свядомых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, дабіцца манаполіі ў гэтай справе. У рэзалюцыі XII Усебеларускай партканферэнцыі адзначалася засілле некамуністычных дробнабуржуазных нацыяналістычных элементаў, якія выкарыстоўваюць права свабоднага развіцця нацыянальнай культуры з свядомага адхілення гэтай работы ў бок развіцця вузкага нацыяналізму. Ставілася задача ўскласці кіраўніцтва культурнай работай «на партыйныя арганізацыі цалкам, як ў цэнтры, так і на месцах».

Не губляць «пільнасць» у развіцці нацыянальна-культурных працэсаў заклікаў ЦК УКП(б) з нагоды заслухоўвання 4 лістапада 1925 г. даклада ЦК КП(б) Б «Аб стане і рабоце Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі». Адной з галоўных ставілася задача растлумачэння «небяспекі нацыяналістычных уклонаў, як беларускага, так і перажыткаў вялікадзяржаўнага.

У жніўні 1926 г. у самы разгар беларусізацыі ЦК КП(б) Б пасылае на месцы закрытае пісьмо, у якім ставіцца пытанне аб неабходнасці ўзмацнення кіруючай ролі партыі ў культурным будаўніцтве праз кожнага камуніста, і асабліва тых, дзейнасць якіх звязана з культурнай сферай. Але адсунуць інтэлігенцыю ў бок з дарогі нацыянальна-культурнага адраджэння не ўдавалася. Заставаўся адзіны выхад: сілай ўлады ўбіраць з дарогі найбольш свядомых яе прадстаўнікоў. Таму XI з'езд КП(6) Б (лістапад 1927 г.) канстатуе аб тым, што нацыяналістычныя колы інтэлігенцыі падмяняюць пралетарскі змест культуры дробнабуржуазным, адыходзяць ад формулы «культура пралетарская па зместу і нацыянальная па форме». Гэта азначала канчатковую падмену ў культурным развіцці агульначалавечых каштоўнасцяў класавымі.

Рабіўся страшэнны, абсурдны вывад аб контррэвалюцыйнасці нацыянал-дэмакратаў. «Калі дробнабуржуазны нацыяналізм і нацыянал-дэмакратызм на Беларусі ў мінулым быў прагрэсіўнай з'явай, - гаварылася ў пастанове з'езда, - змагаўся з самадзяржаўем і даваў адпор уціску рускага царызму, дык ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту ён зрабіўся контррэвалюцыйнай з'явай, накіраванай супраць дыктатуры пралетарыяту. Таму барацьба супраць нацыяналізму ўсіх нацый і адценняў, супраць нацыяналістычных ухілаў і нацыянал-дэмакратызму павінна быць і надалей рашуча працягнута». Гэта ўжо быў сігнал да падрыхтоўкі фізічнай расправы з тымі, хто марыў аб паглыбленні нацыянальна-культурнага адраджэння Бацькаўшчыны.

«Рашучасць» узрастала па меры згортвання НЭПа, вяртання да апрабаваных камандна-адміністрацыйных формаў кіравання. 1929 г., па выказванні Сталіна, з'явіўся годам «вялікага пералому» ў жыцці грамадства. Гэты пералом, на яго думку, заключаўся ў тым, што партыя змагла выкарыстаць адступленне на першых стадыях новай эканамічнай палітыкі для таго, каб затым арганізаваць пералом і павесці паспяховае наступленне на капіталістычныя элементы».

Галоўным зместам новага курсу з'яўляліся паскарэнне індустрыялізацыі краіны, гвалтоўная калектывізацыя сельскай гаспадаркі на выснове ліквідацыі кулацтва як класа, правядзенне культурнай рэвалюцыі. У палітычных, эканамічных, культурна-ідэалагічных структурах пачалося згортванне астаткаў дэмакратычных свабод і плюралізму. Замест іх зацвярджаліся жорсткі цэнтралізм, монаідэалогія, голае адміністраванне. Неабмежаваная ўлада ў цэнтры і на месцах пераходзіла да партыйнага апарату, які пераўтвараў у свой прыдатак усе дзяржаўныя і грамадскія структуры.

Так трагічна была абарвана беларусізацыя. Распачалася жорсткая, бязлітасная вайна супраць інтэлігенцыі, усяго народа, якую павёў Сталін, яго апрычнікі, каб утрымацца пры ўладзе. Малапісьменныя, цынічныя, упэўненыя ў сваёй беспакаранасці каты з ДПУ і НКУС глуміліся над людзьмі, галоўнай сілай якіх былі толькі розум, інтэлект, талент.

Література

1 Шалўбовіч А. Крокі гісторыі. Даследванні, артыкулы, успаміны. Мн., 1993.

2 Глы6інны Ул. Доля беларускае культуры пад Саветамі. Мюнхен, 1958.

3 Два гады нацыянальнай работы ў БССР: Збор прамоў, артыкулаў і рэзалюцый па нацыянальным пытанні. Мн., 1929

4 Гісторыя Беларусі: Кароткі нарыс Мн., 1993. Ч. 4.

5 Лыч У., Навіцкі У. «Гісторыя культуры беларусі» Мн., 1996

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Падстава для развязвання вайны і разгул шавінізму. Паражэние расійскай арміі на франтах. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

    реферат [45,2 K], добавлен 03.12.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.