Эвалюцыя палітычная сістэмы Беларусі
Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, развал СССР і палітыка перабудовы, абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў, фарміраванне шматпартыйнай сістэмы.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 09.01.2011 |
Размер файла | 25,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Установа адукацыі
«гродзенскі Дзяржаўны універсітэт
імя янкі купалы»
Факультэт Матэматыкі і інфарматыкі
Рэферат па курсу
« Гісторыя Беларусі »
на тему:
Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі
Выканала
cтудэнтка 1 курса 1 группы
завочнай фомы навучання
факультэта Матэматыкі і інфатматыкі
спецыяльнасці “Праграмнае забяспячэнне інфармацыйных тэхналогій”
Лаўрыеня Анастасія Аляксандраўна
Праверыў:
Гецэвіч Андрэй Казіміравіч
Гродно 2010
План
1. Развал СССР. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь
2. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы
палітыка дэмакратызацыя беларусь партыя
1. Развал СССР. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь
Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця i дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Ён быў абвешчаны ў 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гарбачовым i атрымаў назву палітыкі перабудовы. Беларусь у той час набыла аблічча адной з самых капсерватыўных рэспублік, дзе па-ранейшаму існавала iмкненне да захавання аўтарытарнага палітычнага рэжыму i супрацьдзеяння ў адносінах да рэформаў. Аднак палітычная актыўнасць насельніцтва рэспублікі нарастала па меры таго, як партыя, што з'яўлялася кіруючай сілай у грамадстве, губляла свае дзяржаўныя функцыі. Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя i алътэрнатыўныя. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны i мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ -- магчымасць адкрыта гаварыць праўду пра сваю гісторыю i сучаснасць, адкрыта выказваць крытычныя адносіны да ўлады i існуючай ідэалогіі, рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў i шэсцяў. Pyx за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ўзмацніўся ў канцы 80-х -- пачатку 90-х гг. XX ст. i быў звязаны з дасягненнем палітычнай незалежнасці i самастойнасці дзяржаўнай улады ва ўмовах палітыкі перабудовы. У Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне прадугледжваў перш за ўсе карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверенных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць i не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнкаў рэферэндуму ў 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР пры ўмове яго абнаўлення. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікi ў той жа час захаваць СССР аказаліся нежыццяздольнымі. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівенъскага путчу -- спробы дзяржаунага перавароту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР абн аданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. Нa наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні пaлiтычнaй i эканамічнай самастойнасці БССР», згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі i ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторьыі рэспублікі, пераводзілся ва ўласнасць Беларускай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена.
19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспублікай Беларусь.
Без сур'ёзных абмеркаванняў, ва ўмовах тагачаснай палітычнай істэрыі сілы, стаўшыя на шлях змены дзяржаўнага і грамадскага ладу, сцвярджалі аб тым, быццам сапраўднымі нацыянальнымі сімваламі беларусаў з'яўляюцца герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг і яны павінны стаць дзяржаўнымі сімваламі новай Беларусі. А каб прыдаць гэтаму аб'ектыўнасць і навуковасць, сілы буржуазнай рэстаўрацыі выкарысталі “навуковыя аргументы” некаторых гісторыкаў Інстытута гісторыі АН БССР. Не вельмі дасведчаныя ў гэтым пытанні і вельмі “памяркоўныя” дэпутаты Вярхоўнага Савета, большасць з якіх складалі члены КПСС, прагаласавалі за сімвалы тых, хто люта ненавідзеў Савецкую ўладу і бальшавізм, хто заўсёды змагаўся з імі. Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.
8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л. Краўчук), ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым канчаткова разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. І гэты дзяржаўны пераварот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М. Гарбачова. На руінах СССР была створана аморфная, нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Дакументы сустрэчы ў Віскулях былі адобраны Вярхоўнымі Саветамі Расіі, Беларусі і Украіны, большасць дэпутатаў якіх складалі былыя камуністы.
Сцвярджэнне некаторых вучоных і палітыкаў аб тым, быццам бы Савецкі Саюз развальваўся сам, дажываў апошнія дні, а тыя, хто сабраўся ў Белавежскай пушчы, толькі зрабілі надпіс на надмагільнай пліце СССР, як і сцвярджэнне аб тым, быццам бы СССР быў імперыяй, з'яўляюцца міфамі, якія запушчаны ў народ для дыскрэдытацыі шматнацыянальнай краіны і апраўдання дзеянняў тагачасных кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны. На рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г. народ выказаўся за захаванне СССР, а воля народа - гэта самы важны аргумент за існаванне краіны, у якой былі, безумоўна, праблемы і цяжкасці.
Разгром КПСС і развал СССР адносяцца да ліку самых трагічных падзей сусветнай гісторыі ХХ ст. Закончылася існаванне біпалярнага свету з раўнавагай палітычных і ваенных сіл паміж СССР і ЗША і наяўнымі ваенна-палітычнымі блокамі. Усё больш і больш выяўляецца роля ЗША як гаранта “новага сусветнага парадку”, як міжнароднага жандарма, у якога ёсць інтарэсы ва ўсіх кропках планеты. Расія ж з-за развалу яе эканомікі, сацыяльнай і духоўнай сфер, з-за адкрыта праамерыканскай палітыкі кіраўніцтва, разгрому ваенна-прамысловага комплексу і арміі не можа адыгрываць ролю сусветнай дзяржавы і як роўная з ЗША ўдзельнічаць у вырашэнні міжнародных праблем. Будучыня сусветнай супольнасці стала яшчэ больш непрадказальнай.
15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую Канстытуцыю - Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Згодна з ёю, Беларусь з'яўляецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыяй уведзена ў рэспубліцы прэзідэнцкая форма кіравання. 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка. Для забеспячэння эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфарміраванне сістэмы выканаўчай улады, створана падпарадкаваная ўсенародна абранаму прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключае выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах.
У мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, якія ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для забеспячэння згоды ў грамадстве, па ініцыятыве прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з яго перадвыбарнай платформай 14 мая 1995 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, развіцці эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг на рэферэндуме народам не былі прызнаны нацыянальнымі дзяржаўнымі сімваламі. Чаму?
Па-першае, як сведчаць першакрыніцы, герб “Пагоня” быў вядомы як герб Вялікага княства Літоўскага ўжо ў ХІІІ ст. Але гэта не дае падстаў сцвярджаць, што ён з'яўляецца беларускім нацыянальным і дзяржаўным сімвалам, бо Вялікае княства Літоўскае не было толькі беларускай дзяржавай, як пішуць некаторыя гісторыкі, а з'яўлялася поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных народаў - беларускага, літоўскага, рускага і ўкраінскага, таму і герб “Пагоню” можна лічыць гістарычным сімвалам усіх гэтых чатырох народаў.
Па-другое, герб “Пагоня” - гэта рыцарскі сімвал воінскай славы, воінскай магутнасці, выява народнай традыцыі пагоні, якая была характэрнай не толькі для беларусаў ці літоўцаў, а для ўсіх тых, хто ваяваў, падвяргаўся нападу і рабіў пагоню за пераможаным ворагам ці ворагам, адступіўшым без бітвы. А калі ў той час (XII-XIV стст.) ваявалі амаль усе - і народы Захаду і народы Усходу (а не толькі беларусы ці літоўцы), то і традыцыя народнай пагоні была традыцыяй і ўсходнеславянскіх народаў і заходнееўрапейцаў, і выява пагоні сустракаецца і на Усходзе і на Захадзе.
Па-трэцяе, герб “Пагоня” не меў усебеларускага распаўсюджання, аб чым сведчыць наступнае. Сярод 47 гербаў губерняў і гарадоў Беларусі, якія прыведзены ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, толькі 11 мелі выяву “Пагоні”. У XVI-XVIII стст. з 70 гербаў гарадоў Беларусі знак “Пагоні” быў толькі ў 5 - Магілёва, Лепеля, Дрысы, Чэрыкава і Ліпнішак.
Па-чацвёртае, герб “Пагоня” ўзнік гістарычна, ён цалкам належыць сівой феадальнай даўніне. Як факт нашай гісторыі герб “Пагоня” можа выкарыстоўвацца ў прозе, вершах, кінастужках, тэатры, музыцы, архітэктуры, наогул, у жыцці беларускага народа, як і іншых народаў. Як культурна-гістарычны знак герб “Пагоня” - чысты, як дзяржаўна-палітычны сімвал - заплямлены, бо ў 1941-1944 гг. знаходзіўся ў руках здраднікаў, катаў і ворагаў беларускага народа. А што можа як дзяржаўны герб сімвалізаваць сёння гэты феадальны знак “Пагоня”? Агрэсіўнасць, ваяўнічасць, помслівасць, пагоню, тэакратычнасць дзяржавы? Не, гэта не ўваходзіць у менталітэт беларускага народа. Больш таго, у суседняй Літве герб “Пагоня” ўжо даўно з'яўляецца дзяржаўным гербам.
Яшчэ менш даследаванай з'яўляецца праблема паходжання бела-чырвона-белага сцяга. Дакументаў амаль ніякіх няма. Ёсць толькі публікацыі тых, хто пад гэтым сцягам змагаўся за буржуазную будучыню Беларусі. Сярод іх прафесар-здраднік Р. Астроўскі (у гады Вялікай Айчыннай вайны служыў акупантам, узначальваў Беларускую Цэнтральную Раду). Ён у замежным часопісе “Беларуская думка” (1965. № 7) сцвярджаў, што “упершыню пытанне аб гербе і сцягу абмяркоўвалася на пасяджэнні Беларускага нацыянальнага камітэту ў Мінску ў сакавіку 1917 г. Іменна ў гэты час вырашылі карыстацца “Пагоняй” і вядомым сцягам, узор якога быў прыняты тады ж. На сцягу зрабілі надпіс “Няхай жыве вольная Беларусь”. Як сведчыць інфармацыя часопіса, бела-чырвона-белага сцяга да таго часу ў беларусаў не існавала.
Яшчэ больш дакладная спраўка маецца ў артыкуле Г. Альгердзіча (беларускі калабарацыяніст перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Адамовіч) у газеце “Раніца” (месца выдання Берлін) за 26 лістапада 1944 г. У ім напісана: “Паходжанне нашага сённяшняга бела-чырвона-белага сцягу параўнальна нядаўняе і звязана з часам рэвалюцыі 1917 г. таму, што пытанне аб агульна-нацыянальным ці дзяржаўным сцягу ў мінуўшчыне было недаследаваным. А нашым нацыянальным дзеячам 1917 г. і зусім невядомым. Давялося ім выступіць у гэтай галіне вольнымі тварцамі. У выніку гэтай творчасці адразу з'явіўся быў у якасці нацыянальнага сцягу аднаколерны белы штандар. Відаць, у прызнанні яго за нацыянальны сцяг кіраваліся расшыфраваннем самога назову “Беларусь”. Аднак хутка выявілася неадпаведнасць такога аднаколернага белага суягу: ён занадта біў у вочы на фоне рэвалюцыйнага разумення сымболікі колераў (чырвонае - колер рэвалюцыі, белае - колер контррэвалюцыі). Да таго ж, аддаўна меў міжнароднае значэнне знаку паддачы, капітуляцыі на вайне. Таму неўзабаве пасярод белае палатніны сцягу была праведзена чырвоная, “рэвалюцыйная” паласа. Гэтак і з'явіўся наш сённяшні сцяг”.
Артыкул А. Адамовіча быў надрукаваны ў 1944 г., калі яшчэ былі жывымі многія беларускія дзеячы 1917-1920 гг., дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, якія б маглі не пагадзіцца, паправіць аўтара, калі б была надрукавана няпраўда.
Такім чынам, герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг з'яўляюцца не нацыянальнымі сімваламі, а сімваламі палітычнай барацьбы за ўладу пэўных палітычных сіл, не падтрыманых большасцю беларускага народа. Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг - сімвалы буржуазнай Беларусі, чырвона-зялёны сцяг з белым арнаментам і герб з серпам і молатам - сімвалы Савецкай Сацыялістычнай Беларусі.
Выбіраючы сімвалы новай дзяржавы - Рэспублікі Беларусь, большасць народа зыходзіла з таго, што дзяржаўныя герб і сцяг павінны быць незаплямленымі, чыстымі, не звязанымі ў думках беларусаў са злачынствамі і генацыдам перыяду Вялікай Айчыннай вайны. На рэферэндуме 1995 г. большасць народа выказалася за новую сімволіку, якая ўяўляе сабой крыху змененую дзяржаўную сімволіку Савецкай Беларусі.
На працягу 1995-1996 гг. палітычная апазіцыя, частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і членаў Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь намагаліся навязаць грамадству палітычны курс на безуладдзе, хаос, безадказнасць, дзікую грабежніцкую “прыхватызацыю”, узбагачэнне ценявых структур і расцягванне нацыянальнага багацця па прыватных кватэрах, узмацненне канфрантацыі ў грамадстве, арыентацыю знешняй палітыкі на Захад і адказ ад саюза Беларусі з Расіяй і іншымі краінамі СНД, далейшае зніжэнне ўзроўню жыцця народа. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка і ўрад прапанавалі палітычны курс, накіраваны на стварэнне сацыяльна арыентаванай эканомікі, развіццё дэмакратычных працэсаў, забеспячэнне палітычнай стабільнасці і згоды ў грамадстве, паглыбленне інтэграцыі з Расіяй і іншымі дзяржавамі СНД, шматвектарнасць знешняй палітыкі дзяржавы, развіццё навукі, адукацыі і культуры, павышэнне дабрабыту народа.
Ва ўмовах палітычнай канфрантацыі А.Р. Лукашэнка ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь вынес пытанні, якія вызначаюць лёс дзяржавы, на рэферэндум. Палітычная апазіцыя і некаторыя прадстаўнікі дзяржаўных структур пры падтрымцы Захаду рабілі неаднаразовыя спробы сарваць рэферэндум, не дапусціць правядзення канстытуцыйнай рэформы, адхіліць ад улады ўсенародна абранага прэзідэнта і ўрад рэспублікі, змяніць палітычны курс дзяржавы.
19-20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права рашаць своё лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода, якія прадстаўлялі народ Беларусі, адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіла кіраўніцтва дзяржавы.
Ініцыіраваны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам рэспубліканскі рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. Беларускі народ прагаласаваў за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прапанаванымі А.Р. Лукашэнкам, выказаўся супраць свабоднай, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі, супраць адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь.
На рэспубліканскім рэферэндуме была падтрымана прапанова А.Р. Лукашэнкі аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызваленя Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне (“за” прагаласавалі амаль 5,5 млн чалавек, ці 88,18 % грамадзян, што прынялі ўдзел у галасаванні).
Дзень 27 ліпеня ў памяці людзей звязваецца не толькі з прыняццем Дэкларацыі аб суверэнітэце, але і з некаторымі змрочнымі падзеямі ў айчыннай гісторыі. 27 ліпеня 1942 г. кат беларускага народа, гаўляйтэр В. Кубэ, падтрымаў беларускіх здраднікаў і выдаў распараджэнне, якім дазволіў “пры розных урачыстасцях і для распазнавання нацыянальнасці беларускай побач нямецкіх адзнакаў на дамах вывешваць і насіць “бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоню””. Іменна ў гэты дзень (выпадкова ці невыпадкова), 27 ліпеня 1990 г., была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З гэтым днём і з гэтым дакументам большасць народа звязвае не толькі крок да незалежнасці Беларусі, але і да развалу вялікай і магутнай дзяржавы - Савецкага Саюза. Беларускі народ адмовіўся ад таго, каб дзень 27 ліпеня і далей лічыць сваім галоўным дзяржаўным святам - Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём рэспублікі).
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, выбіраемых народам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца прэзідэнтам). Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з'яўляецца прэм'ер-міністр урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў, зменены парадак прызначэння асоб на некаторыя дзяржаўныя пасады і вызвалення гэтых асоб ад пасад у адпаведнасці з канстытуцыяй і заканадаўствам. Пашыраны правы грамадзян, ажыццяўляюцца працэсы далейшай дэмакратызацыі беларускага грамадства. У 2000 г. адбыліся свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу, а ў 2001 г. - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
А.Р. Лукашэнка ў 2001 г. быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. большасць удзельнікаў праведзенага рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку ўдзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 г. i прыняцці часткі першай артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнай рэдакцыі. 19 сакавіка 2006г. А. Лукашэнка ў трэці раз стаў Прэзідэнтам Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары у Рэспубліцы Беларусь 2010 года -- чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галасаванне па якім адбылося 19 снежня 2010 года. Па папярэдніх дадзеных на выбарах перамагае дзеючы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які набраў каля 80% галасоў выбаршчыкаў.
2. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы
Працэс зараджэння i фарміравання новых партый у пачатку 90-х гг. быў немагчымы без ліквідацыі ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай i палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады. У 1990 г. на XXXI з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай i накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных партый. Права на аб'яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, фізкультурна-спартыўных i іншых аб'яднанняў i таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Гэта садзейнічала разгортванню працэсу ўтварэння новых палітычных партый. У Беларусі ў 1990--1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак 1998 г. ix было ўжо 35. Аднак працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць створаных партый заставаліся невялікмі. Практычна па рубяжы 80--90-х гг. гэта былі аб'яднанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай падтрымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу. Была прадпрынята спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі i ператварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч (спроба дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. у Маскве, звязаны з утварэннем Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС). Яго няўдача паскорыла крах КПСС (КПБ). У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г. У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці палітычных партый. БНФ, што ўзнік як грамадска-палітычны рух у падтрымку палітыкі перабудовы з мэтай нацыянальна-культурнага адраджэння, аформіўся ў 1993 г. як палітычная партыя з антыкамуністычнай накіраванасцю. У 1996 г. была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада». Яе мэта -- пабудова гуманнага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шматукладнай эканоміцы, усталяванні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адна з найбольш шматлікіх партый. Aсновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай - пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая абвясціла сябе палітычнай пераемніцай КПСС. Партыя выступае за адраджэнне адноўленага СССР, за развіццё краіны па сацыялістычным шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову на Беларусі прававой дэмакратычнай рэспублікі. Такім чынам у рэспубліцы адбыўся пераход да шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый i аб'яднанняў не прывяла да радыкальных змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. На 1 студзеня 2000 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 20 палітычных партый. Іх дзейнасць рэгулюецца Законам «Аб палітычных партыях», прынятым у 1994г. У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць таксама прафсаюзы i грамадскія аб'яднанні. Так, у 1991 г. утварыліся Свабодныя прафсаюзы Беларусі. У 1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (у 2002 г. рэарганізаваны ў рэспубліканскі). Галоўнай мэтай саюза з'яўляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў і дзяўчат для абароны правоў i законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай справядлівасці.
У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь існуюць палітычныя партыі розных ідэалогій і пазіцый. Кожная партыя па-свойму адносіцца да цяперашняй улады.
На тэрыторыі краіны зарэгістравана 15 палітычных партый.
Партыі, якія падтрымліваюць палітыку прэзідэнта:
- Аграрная партыя;
- Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя;
- Камуністычная партыя;
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя;
- Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці;
- Беларуская патрыятычная партыя Рэспубліканская партыя.
Апазіцыйныя партыі:
- Партыя БНФ;
- Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»;
- Аб'яднаная грамадзянская партыя;
- Беларуская партыя аб'яднаных левых «Справядлівы свет» (былая Партыя камуністаў беларуская);
- Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ;
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада);
- Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды;
- Беларуская партыя «Зялёныя».
Партыі, не зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:
- Беларуская партыя працы;
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада);
- Беларуская экалагічная партыя зялёных «БЭЗ»;
- Партыя свабоды і прагрэсу (ПСП);
- Беларуская партыя свабоды;
- Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД);
- Над бар'ерам (праваабарончая);
- Рускія нацыяналісты:
o Беларускае аддзяленьне НБП;
o Беларуская рэгіянальная арганізацыя РНЕ;
o Славянскі сабор Белая Русь;
- Леворадикалы:
o Беларускае аддзяленне АКМ;
o Рэвалюцыйны дзеянне.
Партыі, якія спынілі існаванне:
- Аб'яднаная габрэйская сацыялістычная рабочая партыя (1917 -? Гг.);
- Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (1923-1938 гг.);
- Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя (1933-1944 гг.);
- Партыя аматараў піва (1993-1997 гг.);
- Беларуская партыя жанчын «Надзея» (1994-2007 гг.).
Партыі, якія знаходзяцца ў працэсе стварэння:
- Белая Русь (партыя нацыянальна-дэмакратычная, прапрэзідэнцкая);
- Беларуская хрысціянская дэмакратыя (апазіцыйная);
- Над бар"ерам (апазіцыйная).
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.
реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.
реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.
реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.
контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.
реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.
реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.
контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011