Адукацыя ў БССР (50-80 гг. ХХ ст)

Развiццё вышэйшай i сярэдняй адукацыi у Беларусі. Перабудова сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Актывізацыя культурнага і літаратурнага жыцця, развіццё драматургii, музычнай культуры, манументальнага мастацтва. Поспехi беларускай навукi i тэхнiкi.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 09.01.2011
Размер файла 29,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Установа адукацыі

«гродзенскі Дзяржаўны універсітэт

імя янкі купалы»

Факультэт Матэматыкі і інфарматыкі

Рэферат па курсу

« Гісторыя Беларусі »

на тему:

Адукацыя ў БССР (50-80 гг. ХХ ст.)

Выканала

cтудэнтка 1 курса 1 группы

завочнай фомы навучання

факультэта Матэматыкі і інфатматыкі

спецыяльнасці “Праграмнае забяспячэнне інфармацыйных тэхналогій”

Лаўрыеня Анастасія Аляксандраўна

Праверыў:

Гецэвіч Андрэй Казіміравіч

Гродно 2010

План

1. Развiццё вышэйшай i сярэдняй адукацыi

2. Лiтаратура i мастацтва

3. Поспехi беларускай навукi i тэхнiкi

Вывад

Лiтаратура

1. Развiццё вышэйшай i сярэдняй адукацыi

Важнай перадумовай развіцця культуры з'яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд павялічыліся асігнаванні на патрэбы сістэмы адукацыі. За 1946-1950 гг. на аднаўленне і развіццё агульнаадукацыйнай школы было ддпушчана 3598,7 млн р. Гэта дазволіла толькі за кошт дзяржаўных сродкаў пабудаваць 205 школ на 62,4 тыс. вучнёўскіх месц. У канцы 1950 г. у БССР у асноуным была адноулена даваенная сетка агульна-адукацыйных школ. У 1951-1955 гг. адбылося далейшае пашырэнне сярэдняй адукацыі, якое ішло шляхам арганізацыі новых школ і пераўтварэння сямігодак у сярэднія школы. Іх колькасць за гэтыя гады вырасла амаль у 2 разы. Палепшыўся і склад настаўніцкіх кадраў: калі у 1944/45 навучальным годзе працавала 19,7 % настаўнікаў з вышэйшай і няпоўнай вышэйшай адукацыяй, то у 1950/51 -- 30,2, а у 1955/56 - каля 50 %.[2; с. 328]

Паступоваму павышэнню ўзроўню работы агульнаадукацыйнай школы спрыяла паляпшэнне складу настаўніцкіх кадраў. Калі ў 1944/45 навучальным годзе у школах Беларусі працавала 19,7 % настаўнікаў з вышэйшай і незакончанай вышэйшай адукацыяй, то у 1950/51 навучальным годзе такую адукацыю мелі ужо 30,2 % настаўнікаў, а у 1955/56 навучальным годзе -- каля паловы. У гэты час настаўнікаў, якія не мелі сярэдняй адукацыі, засталося не больш 2,5 %, тады як у 1944/45 навучальным годзе яны складалі 23,8 %.[3; с. 401-402]

У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі у СССР". Адпаведны закон быў прыняты ў 1959 г. у БССР. Ён прадугледжваў увядзенне ўсеагульнага 8-гадовага навучання.

3 мэтай ажыццяўлення політэхнічнага навучання і працоўнага выхавання была праведзена рэарганізацыя сярэдніх дзесяцігадовых школ у агульнаадукацыйныя адзінаццацігадовыя з вытворчым наву-чаннем. Пашыралася матэрыяльная база працоунага навучання. 3 1959 па 1967 г. ва ўсіх сярэдніх і большасці васьмігадовых школ БССР былі адкрыты майстэрні болып чым на 100 тыс. месц. У 1964 г. адзінаццацігадовыя школы зноў сталі пераўтварацца ў дзесяцігадовыя, а з 1966 г. - прафесійная падрыхтоўка стала неабавязковай.[2; с. 328-329]

Аднак у развіцці агульнаадукацыйнай школы за пасляваеннае дзесяцігоддзе меліся значныя недахопы. Яшчэ у 1955/56 навучальным годзе 7260 школ размяшчаліся ў прыстасаваных і 2088 -- у наёмных будынках, малападыходзячых для заняткаў. Многія школы не мелі спартыўных залаў, пакояў для размяшчэння вучэбных кабінетаў, правядзення пазакласнай працы. Больш 6 тыс. школ працавалі у дзве змены. Значным заставаўся адсеў вучняў, шмат было пераросткаў.

На нізкім прафесійным узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў, дрэнна ўлічваліся на-цыянальныя асаблівасці ў вучэбна-выхаваўчай рабоце. Гэтаму спрыялі ўмовы, звязаныя з ка-мандзіраваннем у рэспубліку многіх кадраў, якія не валодалі мовай карэннага насельніцтва і не жадалі, каб яе вывучалі іх дзеці. Абыякава адносіўся да беларускай мовы русіфікаваны партыйна-дзяржаўны апарат.[1; с.395]

Нездавальняюча вырашаліся пытанні стварэння неабходнай базы для вытворчай падрыхтоўкі і забеспячэння свабоднага выбару прафесіі. Адчуваліся цяжкасці ў падборы выкладчыцкіх кадраў, адсутнічалі навучальныя праграмы. Больш таго, з 1964 г. адзінаццацігадовыя школы пачалі пераводзіцца на дзесяцігадовыя. 3 1966 г. прафесійная падрыхтоўка стала неабавязковай. Яна ажыццяўлялася толькі у тых школах, дзе для гэтага былі адпаведныя ўмовы, і ў асноўным у парадку гуртковай ці іншых форм пазакласных заняткаў. Увогуле, розныя новаўвядзенні ў канцы 50-ых -- першай палове 60-ых гадоў не садзейнічалі паляпшэнню работы агульнаадукацыйнай школы. Яна пазбавілася стабільнасці, без чаго немагчыма паспяховая работа.[3; с.402]

Перабудоўвалася сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Шматлікія навучальныя ўстановы сістэмы працоўных рэзерваў у канцы 50-х і пачатку 60-х гадоў былі пераўтвораны ў адзіны тып навучальных устаноў -- гарадскія і вясковыя прафесійна-тэхнічньц вучылішчы. Іх колькасць у БССР вырасла са 103 у 1961 г. да 233 у 1985 г. (колькасць навучэнцаў - з 33 тыс. да 161 тыс.). У 70-я гады прафтэхвучылішчы перайшлі на падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых з сярэдняй адукацыяй.

Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя. У 1944/45 навучальным годзе працавалі 22 вышэйшыя навучальныя установы (з 2І існаваўшых да вайны). У 1945 г. у Мінску аднавіў работу Беларускi лесатэхнічны інстытут, які з 1930 г. працаваў у Гомелі. У 1961г. ён быў пераўтвораны у Беларускі тэхналагічны інстытут. Адкрыліся новыя вышэйшыя навучальныя установы: у 1945 г. - Беларускi тэатральны інстытут (з 1953 г. - тэатральна-мастацкі), у 1948 г.- Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1950 г - Брэсцкі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута).

У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй нацыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў павялічылася з 94 у 1946 г. да 139 у 1985 г, вышэйшых навучальных устаноу -- з 24 да 33 (колькасць студэнтау адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс.). Былі адкрыты: 1951 г. -- Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут; 1952 г. -- Мазырскі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута); 1953 г. - Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту у Гомелі; 1954 г. - Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі у Мінску; 1958 г. - Гродзенскі медыцынскі інстытут; 1961 г. - Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут; 1964 г. - Мінскі радыётэхнічны інстытут; 1965 г. - Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці; 1966 г. - Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут; 1975 г. -- Мінскі інстытут культуры. У 1969 г. на базе Гомельскага педагагічнага інстытута быў створаны Гомельскі, дзяржаўны універсітэт, а у 1977 г. на базе Гродзенскага педагагічнага інстытута - Гродзенскі дзяржаўныя універсітэты.

Аднак у сферы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі бесперапынны рост выпуску спецыялістаў не заўсёды суправаджаўся неабходным паляпшэннем якасці іх падрыхтоўкі. ВНУ недастаткова фінансаваліся, развіццё іх матэрыяльнай базы адставала ад патрабаванняў часу.

За 1946--1986 гг. вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы падрыхтавалі 1773 тыс. спецыялістаў.

Нельга не адзначыць, што адукацыя у рэспубліцы паступова губляла нацыянальныя рысы. Напэўна, вытокі гэтага працэсу трэба шукаць у мінулым - на працягу стагоддзяу беларуская мова на Беларусі не была афіцыйнай і не магла нармальна развівацца; на Беларусі склаўся рускамоўны горад; беларусізацыя 20-х гадоў была дачасна спынена. Ёсць і аб'ектыўная прычына - гістарычная і марфалагічная блізкасць рускай і беларускай моў, што таксама не пайшло на карысць апошняй. Да таго ж у першыя пасляваенныя гады ў сувязі з недахопам кадраў рознай кваліфікацыі ў рэспубліку прыязджалі (у тым ліку і накіроўваліся) спецыялісты з усяго Саюза. Будаўніцтва новых прадпрыемстваў вяло да росту гарадоў, а у гарадах захоўвалася тэндэнцыя да выкарыстання рускай мовы. Безумоўна, вялікую ролю у гэтым пытанні магла адыграць пазіцыя ЦК Кампартыі Беларусі, партыйных і савецкіх органаў. Аднак яны не зрабілі нічога істотнага, каб змяніць сітуацыю. У выніку ў сярэдзіне 80-х гадоў толькі 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове.[2; с.329-330]

Такім чынам, з сярэдзіны 50-ых гадоў прымаліся даволі актыўныя меры па выпрацоўцы новых падыходаў да развіцця адукацыі. Аднак рэалізаваны яны былі далека не поўнасцю, многія з іх насілі непаслядоўны характар. Гэта нярэдка вяло да абвастрэння школьных праблем.[3; с.403]

2. Лiтаратура i мастацтва

Другая палова 50-ых гадоў і далейшы час вызначаліся актывізацыяй культурнага, у першую чаргу літаратурнага, жыцця, што было звязана з палітычнай «адлігай», выкрыццём культу асобы Сталіна. Пачаўся працэс пасмяротнай рэабілітацыі работнікаў культуры, асабліва літаратараў, якія загінулі ў часы сталінскага тэрору. Разам з рэабілітацыяй грамадскасці вярталася іх творчая спадчына. У канцы 50-ых -- пачатку 60-ых гг. зноў пачалі друкавацца некаторыя творы С. Баранавых, Ц. Гартнага, П. Галавача, А. Дудара, М. Зарэцкага, Т. Кляшторнага, Б. Мікуліча, М. Чарота і інш.

Са сталінскіх засценкаў да творчай працы вярнуліся Р. Бярозкін, Ю. Гаурук, С. Грахоускі, У. Дубоука, А. Звонак, С. Новік-Пяюн, А. Пальчэўскі, .А. Александровіч, Я. Пушча, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, іншыя літаратары. Многія чытачы ўпершыню знаёміліся з іх імёнамі і творамі, у тым ліку тымі, у якіх праз прызму перажытага адлюстроўвалася асабістае бачанне праблем сталінізму, драматычнага развіцця грамадства. [3; с.403-404]

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстрнванне у літаратуры.

Творы празаікаў пра вайну, створаныя у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ("Глыбокая плынь" І.Шамякіна, "Векапомныя дні" М.Лынькова, "Мінскі напрамак" І.Мележа і інш.), у цэлым праўдзіва шлюстроўвалі ўсенародную барацьбу з ворагам. У пасляваенныя гады напісаны такія значныя творы, як раман П.Пестрака "Сустрэнемся на барыкадах", трэцяя частка трылогіі Э.Коласа "На ростанях". У творах аб мірным жыцці пісьменшкі імкнуліся па магчымасці ярчэй перадаць аптымістычны настрой свайго сучасніка. Гэты жыццесцвярджальны пачатак з'явіўся асноўным напрамкам апавяданняў Я.Брыля, І.Мележа, І.Грамовіча, А.Стаховіча, М.Паслядовіча, І.Шамякіна. .[5; с.448]

Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця. Пачаўся працэс пераадолення апісальнасці, паглыблення ва унутраны свет герояў, у сутнасць канфліктаў пасляваеннай эпохі. У пісьменніцкім асяроддзі разгарнулася дыскусія аб месцы пісьменніка у жыцці грамадства, аб неабходнасці перагляду ўсталяваных у літаратуры канцэпцый бесканфліктнасці. На першы план паступова вылучаюцца агульначалавечыя, маральна-этычныя каштоўнасці, барацьба за маральную чысціню. Яскрава гэта праявілася ў аповесці Я.Брыля "На Быстранцы" і ў рамане І.Шамякіна "Крыніцы".

У першай палове 60-х гадоў у выніку ўнутранага ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларуская проза прыйшла да значных здабыткаў. Прыкладам з'яўляюцца раманы: "Людзі на балоце" І.Мележа, "Птушкі і гнёзды" Я.Брыля, "Сэрца на далоні" І.Шамякіна, "Сасна пры дарозе" І.Навуменкі, "На парозе будучыні" М.Лобана, "Засценак Малінаўка" А.Чарнышэвіча.

Цікавай з'явай у беларускай прозе стаў твор У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" (1965), які адкрывае чытачу паэзію і філасофію гісторыі Беларусі. У творах пра сучаснасць (раманы "Нельга забыць" (1962), "Чорны замак Альшанскі" (1979-1980)) У.Караткевіч таксама звяртаўся да гісторыі, каб раскрыць пераемнасць мінулага і сённяшняга.

У 60-я гады ўслед за "Жураўліным крыкам" адна за адной выходзяць аповесці В.Быкава "Здрада", "Трэцяя ракета", "Альпійская балада", "Пастка". Імя В.Быкава становіцца шырока вядомым у СССР і за яго межамі. Гуманізм 1 антымілітарызм - аснова яго твораў. Тэму вайны ён працягваў і у наступныя гады: "Сотнікаў" (1970), "Абеліск" (1971), "Воўчая зграя" (1974), "Пайсці і не вярнуцца" (1978) і іншыя аповесці.

Тэма вайны і лес людзей заставаліся галоўнымі для многіх выдатных пісьменнікаў - І.Навуменкі (трылогія "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці" (1962-1973 гг.)), І.Чыгрынава ("Плач перапёлкі" (1970), "Апраўданне крыві" (1976)), А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка ("Я з вогненнай вёскі" (1975)).

Пiльная ўвага да маральна-этычных праблем сучаснасці, узаемаадносін навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і лесу чалавека асабліва характэрна для творау І.Шамякіна - раманы "Атланты і карыятыды" (1974), "Вазьму твой боль" (1978), І.Пташнікава - "Мсціжы" (1972), В.Адамчыка "Чужая бацькаўшчына" (1977), "Год нулявы" (1982).

Даволі паспяхова развівалася беларуская паэзія. У росквіце творчых сіл сустрэлі мірны дзень такія вядомыя майстры паэтычнага слова як А.Куляшоў, П.Броўка, П.Панчанка, П.Глебка, М.Лужанін. Творчай сталасці дасягнуў талент В.Віткі, С.Дзяргая, А.Бялевіча, А.Зарыцкага. 3 першымі зборнікамі вершаў выступілі А.Вялюгін, М.Аўрамчык, К.Кірэенка. Бадзёра, з непасрэдным радасным адчуваннем ходу жыцця гучаў у той час голас старэйшай паэтэсы К.Буйло (зборнік "Май", 1965).

У канцы 60-х гадоў заявіла пра сябе новае пакаленне паэтаў: А.Вярцінскі, Р.Барадулін, П.Макаль, Н.Гілевіч, С.Гаўрусёў, Е.Лось, У.Караткевіч, Я.Сіпакоў, Г.Бураўкін, Ю.Свірка, В.Зуёнак, А.Грачанікаў і інш. Яны паспяхова працавалі і у наступныя гады.[2; с.330]

Аднак нягледзячы на некаторую лібералізацыю палітычнага жыцця, заставалася ўмяшанне ў творчы працэс з боку партыйна-дзяржаўных структур. Рэзкаму асуджэнню, у прыватнасці, была падвержана аповесць А. Кулакоўскага «Дабрасельцы» (1958). Аўтара абвінавацілі ў скажэнні жыцця калгаснай вёскі, савецкай рэчаіснасці. Кваліфікавалася гэта «недаравальна ганебным выпадкам» у творчай практыцы. Яго вызвалілі ад пасады галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», у якім убачыла свет аповесць.[3; с.404]

Развіццё беларускай драматургii у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе было запаволенае, толькі у жанры гераічнай драмы і сатырычнай камедыі назіраліся пэўныя поспехі. Жывым сведчаннем бесперапыннасці развіцця драматургічных традыцый з'явілася творчасць К.Крапівы. Яго сатырычнай камедыяй "Мілы чалавек" пачынаецца беларуская драматургія пасляваеннага перыяду. Аднак патрыятычная скіраванасць камедыі, яе выкрывальны пафас не былі ў свой час зразуметы. Асобныя недахопы камедыі тлумачыліся як грубыя памылкі ідэалагічнага характару. П'еса была знята з рэпертуару. Аднак яна і сёння не страціла сваёй эстэтычна-мастацкай вартасці.

Да мастацкага асэнсавання ваенных падзей звярнулася болыпасць беларускіх драматургаў: К.Крапіва - "3 народам", А.Маўзон -"Канстанцін Заслонаў", А.Кучар - 'Тэта было ў Мінску", К.Губарэвіч -"Брэсцкая крэпасць" і інш.

У канцы 40-х гадоу у Беларусі пачаў ажыўляцца такі драматургічны жанр, як лірычная камедыя. Адной з найбольш вядомых камедый з'яўляецца п'еса К.Крапівы "Пяюць жаваранкі".

Пачынаючы з 1953 г. у беларускай драматургіі, як і ва ўсім мастацтве, пачынаюць выяўляцца новыя тэндэнцыі ў эстэтычным асэнсаванні падзей сучаснасці. Першым такім творам стала сатырычная камедыя А.Макаёнка "Выбачайце, калі ласка!" (1953). З'явілася некалькі востраканфліктных п'ес, у якіх рэзка крытыкуюцца сацыяльныя недахопы тагачаснай рэчаіснасці. Найбольш прыкметны з гэтых твораў -- камедыя К.Губарэвіча "На крутым павароце" (1954).

На тэму вайны напісаны: "Людзі і д'яблы" К.Крапівы, "Рашэнне" В.Быкава, "Дзеці аднаго дома" І.Шамякіна, "Грэшная любоў" А.Дзялендзіка.

Вельмі цікавыя беларускія драмы аб сучаснасці - "Выклік багам", "Начное дзяжурства", "Аперацыя "мнагажонец"" А.Дзялендзіка.

Навогул намаганні тэатраў Беларусі былі накіраваны на ўвасабленне героя са складаным і багатым духоўным светам. 3 пасляваеннага часу у рэпертуар уваходзяць творы пра гераізм савецкіх людзей у гады вайны. I гэта тэма застаецца на працягу наступных дзесяцігоддзяў адной з галоўных. З 60-х гадоў пачынаецца захапленне маральна-этычнай праблематыкай. Тэатры ставяць п'есы беларускіх драматургаў, рускай і сусветнай класікі, савецкіх аўтараў.

У музычнай культуры у пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музыкі. Аб гэтым сведчыць творчасць М.Аладава, Я.Цікоцкага, А.Багатырова, У.Алоўнікава, П.Падкавырава. Была напісана значная колькасць музычна-сцэнічных твораў пераважна гераічнай і гераічна-легендарнай тэматыкі (оперы "Машэка" і "Марынка" Р.Пукста, "Андрэй Касценя" М.Аладава і іншыя, балет "Князь-возера" В.Залатарова).

3 другой паловы 50-х гадоу у развіцці беларускай музыкі пачаўся новы этап, характэрны больш глыбокім засваеннем рэчаіснасці i адыходам ад ілюстрацыйнасці. У сімфанічным жанры паспяхова працуюць М.Аладаў, Л.Абеліёвіч, Р.Бутвілоўскі, Я.Глебаў, А.Мдзівані, Дз.Смольскі, Г.Вагнер; у творах канцэртнага жанру -- С.Картэс, Г.Вагнер, Дз.Смольскі, В.Раінчык. З'явамі культурнага жыцця сталі балеты "Выбранніца", "Курган", "Альпійская балада", "Тыль Уленшпігель", "Маленькі прынц" Я.Глебава (апошні быў пастаўлены ў Вялікім тэатры СССР у 1983 г.), 'Пасля балю" Г.Вагнера; оперы 'Новая зямля" Ю.Семянякі, 'Сцежкаю жыцця" Г.Вагнера, 'Сівая легенда" Дз.Смольскага, 'Матухна Кураж" С.Картэса. [2; с.331]

Цікава, што кампазітары звяртаюцца да лесу рэальных гістарычных асоб, напрыклад оперы "Францішак Скарына" Дз.Смольскага, "Зорка Венера" (вобраз М.Багдановіча) Ю.Семянякі.

У жанры аперэты актыуна працуюць Ю.Семяняка, А.Мдзівані, Р.Сурус; у песенным жанры -- У.Алоўнікаў, Я.Глебаў, Дз.Смольскі, У.Буднік, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, В.Іваноў, І.Лучанок, Э.Ханок. У іх творчасці прысутнічае і патрыятычная тэматыка, і тэма гераізму, і лірыка. Трэба адзначыць, што большасць кампазітараў працавала у розных жанрах. [3; с.404]

Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. Таму ўвага звярталася на асобныя эпізоды, ваенныя ўмовы, цяжкасці, радасці, баявыя справы партызанскіх груп і атрадаў. Так падыходзілі да вырашэння тэмы Я.Ціхановіч ("Партызаны ў разведцы", 1948), І.Давідовіч ("Партызаны на прывале", 1948), П.Гаўрыленка ("Пераправа", 1946; "На партызанскім аэрадроме", 1950), Г.Бржазоўскі ("Партызаны", 1961), А.Шыбнеў ("Палонных вядуць", 1947), У.Хрусталёў ("Вяртанне партызан з аперацыі", 1946). Тэме гераізму савецкіх людзей у гады вайны прысвечаны эпічныя палотны Я.Зайцава, В.Волкава, В.Цвіркі, У.Сухаверхава, Н.Воранава.

У 50-я гады гістарычны жанр як бы зліваўся ў адзіны акорд з тэматыкай Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. Мастакі працавалі і над беларускай гісторыяй (А.Гугель, Я.Кудрэвіч "Кастусь Каліноўскі", 1958; П.Сергіевіч "Скарына ў друкарні", 1957; А.Кроль "Я. Купала і Цётка ў Пецярбургу ў 1913 годзе", 1954; Я.Ціхановіч, І.Давідовіч "Янка Купала з калгаснікамі", 1961).

У 60-я гады пачала творчую дзей-насць новая плеяда таленавітых беларускіх мастакоў - Л.Шчамялёў, У.Стэльмашонак, А.Кішчанка, М.Данцыг, Г.Вашчанка, М.Савіцкі. Асабліва яскрава беларускае мастацтва заявіла пра сябе ў 1967 г., у час Усесаюзнай выстаўкі ў Маскве.

Сярод тых, чый творчы лес адбыуся, - выдатны беларускі жывапісец М.Савіцкі. Яго творчасць -- шматпланавая. Пачуццём гісторыі, роздумам пра лес роднай зямлі прасякнута большасць яго палотнау. Карціны М.Савіцкага пра партызан Беларусі - значная з'ява ў беларускім нацыянальным жывапісе. Гэта "Партизанская мадонна" (1967) - класічны сюжэт, выражаны у драматичным проціпастаўленні сялянскай жанчыны-маці з рэаліямі вайны, "Партызаны. Блакада" (1967), "Аршанскія партызаны" (1968), "Клятва" (1969) і інш. Бадай, самы буйны твор мастака -- "Айчынная вайна. 1944 год" -- насценны роспіс для музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску (1970-1971).

У жанры пейзажа найболып плённа працавалі мастакі старэйшага і сярэдняга пакаленняў, чыё майстэрства праявілася яшчэ ў даваенныя гады: В.Бялыніцкі-Біруля, І-Ахрэмчык, У.Кудрэвіч, М.Дучыц, В.Цвірка, М.Максімцоў, М.Чураба.

У канцы 50-х і у 60-я гады развіваецца гарадскі пейзаж (П.Масленікаў, М.Данцыг, М.Манасзон, П.Гаўрыленка, А.Каржанеўскі, А.Мазалёў, Н.Воранаў).

Цэнтральнай фігурай у беларускай пасляваеннай пластыцы з'яўляецца З.Азгур, ярка і важна праявілася творчасць А.Бембеля, А.Глебава, С.Селіханава і іншых скульптараў.

У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта помнікі і курганы Славы, якія стаяць амаль ва ўсіх насе-леных пунктах Беларусі. Лепшыя манументы 50-х гадоў - помнікі К.Заслонаву ў Оршы і Марату Казею ў Мінску - выкананы С.Селіханавым. А самым значным дасягненнем беларускіх архітэктараў і скульптараў гэтага перыяду стаў ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску з абеліскам-помнікам воінам Савецкай Арміі і партызанам, загінуўшым у баях з фашызмам (1954, скульптары З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў, С.Селіханаў, архітэктары У.Кароль і Г.Заборскі).

Да канца 50-х гадоў у манументальнай скульптуры, як і ў мастацтве ў цэлым, з'явіліся новыя тэндэнцыі. У мастацтва прыйшло новаі пакаленне мастакоў са сваімі ўяўленнямі аб сучаснасці і прыгажосці Паступова манументальнае мастацтва пачынае адыгрываць усё больш важную ролю ў стварэнні горадабудаўнічых структур.[2; с.331-332]

Далейшае развіццё атрымала сетка культурна-асветных устаноў. Калі ў 1960 г. у рэспубліцы былі 5333 клубныя ўстановы, то ў 1985 г. іх колькасць павялічылася да 6374. Але астаткавы прынцып фінансавання накладваў негатыўны адбітак і на іх дзейнасць. У 1985 г. у Магілёўскай вобласці, напрыклад, 8 раённых дамоў культуры не мелі тыпавых памяшканняу, 172 клубныя ўстановы размяшчаліся ў прыстасаваных памяшканнях. У 24 населеных пунктах, у кожным з якіх пражывала больш за 300 чалавек, не было клубау увогуле. Не стаў прыкладам арганізацыі культурнага жыцця і абласны цэнтр. Тут доўгі час у аварыйным стане знаходзіўся гарадскі Дом культуры, летні тэатр, абласная бібліятэка. У горадзе, насельніцтва якога пастаянна павялічвалася, 18 гадоў не будаваліся кінатэатры. Увогуле, на пачатак 1986 г. у 21 раёне БССР адсутнічалі дамы культуры.

Асабліва абдзеленымі ў культурным абслугоўванні заставаліся невялікія населеныя пункты, неабдумана аб'яўленыя «неперспектыўнымі». У Мінскай вобласці, дзе 64 % сельскіх населеных пунктаў аднеслі да гэтай катэгорыі, звыш дзвюх пятых з іх не мелі клубных устаноў. Гэта з'яўлялася адной з прычын высокай міграцыі сельскага насельніцтва, асабліва моладзі.

У той жа час шмат якія культпрасветустановы праводзілі значную працу сярод насельніцтва. Яны займаліся арганізацыяй лекцый, спектакляў, канцэртаў і іншых мерапрыемстваў. Установы культуры з'яўляліся базай развіцця народнай творчасці. У 1960 г. у 12,6 тыс. гурткоў мастацкай самадзейнасці клубных устаноў Міністэрства культуры БССР і прафсаюзных арганізацый займаліся 191 тыс. чалавек. У 1985 г. дзейнічалі ужо 34,5 тыс. калектывау, у якіх налічвалася 507 тыс. чалавек.У 1983--1985 гг. прайшоу усесаюзны агляд самадзейнай мастацкай творчасці, лаўрэатамі якога сталі 227 мастацкіх калектывау Беларусі. Аднак формы работы многіх культпрасветустаноў не мяняліся дзесяткамі гадоў, адставалі ад запатрабаванняў часу, агульнаадукацыйнага ўзроўню людзей. Часта дубліраваліся і мерапрыемствы, якія праводзіліся культурна-асветнымі ўстановамі, спартыўнымі і грамадскімі арганізацыямі. Для больш поўнага і рацыянальнага выкарыстання магчымасцей устаноў культуры, спорту сталі стварацца культурна-асветныя комплексы. Да пачатку 1987 г. у БССР налічвалася 726 такіх комплексаў.[3; с.405]

Такім чынам, нават невялікі аналіз таго, што было створана у сферы культуры, дае падставы гаварыць пра рознабаковае духоўнае жыццё беларускага народа.[4; с.167]

3. Поспехi беларускай навукi i тэхнiкi

Паспяхова развівалася навука. Аднаўляліся навукова-даследчыя інстытуты меліярацыі, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, лясной гаспадаркі. Да канца 1950 г. у БССР дзейнічала 77 навуковых устаноў, а у 1958 г. гэта лічба ўзрасла да 83.

Цэнтрам навуковай працы у рэспубліцы з'яўлялася Акадэмія навук БССР. Тут праводзіліся работы па стварэнні новых сплавау, вывучэнні ферамагнетызму, тэхналогіі апрацоўкі металаў. Паспяхова распрацоўваліся пытанні калоіднай хіміі, рацыянальнага выкарыстання торфу, праводзіліся даследаванні, накіраваныя на павышэнне ўрадлівасці глебы, культуры земляробства, развіццё жывёлагадоўлі ў калгасах і саўгасах рэспублікі.

У 1955 г. у сістэме АН БССР быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі -спектраскапія, люмінесцэнцыя, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў і вылічальная матэматыка. У гэтым жа годзе ствараецца Інстытут матэматыкі з Вылічальным цэнтрам, адкрываецца Аддзел фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, які хутка рэарганізуецца ў інстытут таго ж профілю. На базе энергетычнага сектара ў 1952 г. ствараецца Інстытут энергетыкі, пераўтвораны ў 1963 г. у Інстытут цепла і саабмену. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней у Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын.

Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем. Так, значныя навуковыя даследаванні праводзіліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, політэхнічным і лесатэхнічным інстытутах, аднаўлялася навуковая дзейнасць сельскагаспадарчых ВНУ. У Беларускім політэхнічным інстытуце ў 1957 г. былі арганізаваны дзве навукова-даследчыя праблемныя лабараторыі аўтамабіляў, сілікатаў і шкла. Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.

Пашыралася сетка навуковых устаноў, умацоўвалася іх матэрыяльная і даследча-эксперыментальная база. Было завершана будаўніцтва навуковых гарадкоў для Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР (г.п. Сосны), Інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (г.п. Бараўдяны), Інстытута пладаводства, агародніцтва і бульбы (г.п. Самахвалавічы), Iнстытута земляробства, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (г.Жодзіна). Пачалося будаўніцтва акадэмічнага гарадка. Акадэмічныя навукова-даследчыя падраздзяленні былі створаны і ў абласных цэнтрах Беларусі. Толькі за гады дзевятай-адзінаццатай пяцігодак у рэспубліцы было створана звыш 30 навуковых устаноў. У 1985 г. навуковыя даследаванні і распрацоўкі праводзілі каля 200 акадэмічных і галіновых інстытутаў, ВНУ і праектна-канструктарскіх арганізацый.

Калі ў 1960 г. у Беларусі было 6840 навуковых работнікаў (уключаючы навукова-педагагічныя кадры ВНУ), у 1970 г. - 21 863, то у 1985 г. - 42 452.[2; с.333]

Вядучым навуковым цэнтрам у рэспубліцы заставалася Акадэмія навук. У 1985 г. тут працавау 5761 навуковы супрацоўнік, у тым ліку 273 дактары і 2076 кандыдатаў навук. Пачынаючы з 1977 г. АН БССР стала адной з першых у краіне выкарыстоўваць праграмна-мэтавае планаванне фундаментальных даследаванняу (у галіне прырода-знаўчых, тэхнічных і грамадскіх навук).

Значную ролю у развіцці Акадэміі навук адыгралі выдатныя вучоныя і арганізатары навукі, якія ўзначальвалі яе на пасадзе прэзідэнта АН - біёлаг В.Ф.Купрэвіч (з 1952 па 1969 г.) і фізік М.А.Барысевіч (з 1969 па 1987 г.).[1; с.396]

Па шэрагу напрамкау у БССР узніклі навуковыя школы, вынікі даследаванняу якіх былі признаны як у краіне, так i за мяжой. Вядомы беларускія школы акадэміка М.П.Яругіна ў галіне звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў; акадэміка У.П.Платонава ў галіне алгебры, алгебраічнай геаметрыі і тэорыі лічбаў; акадэміка Б.І.Сцяпанава ў галіне фізікі. Вялікі аўтарытэт у колах навуковай грамадскасці маюць школы акадэмікаў М.А.Барысевіча, Ф.І.Фёдарава, В.І.Крылова, В.А.Белага, М.С.Казлова, А.С.Махнача, М.А.Дарожкіна. Значны уклад унеслі беларускія вучоныя у распрацоўку фізікі элементарных часціц, атамнага ядра, квантавай электронікі, радыёфізікі, фізікі плазмы, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў.

Паспяхова распрацоўвалі праблемы хіміі І.Н.Ярмоленка, П.Ф.Ярмоленка, Б.В.Ерафеева, П.І.Бялькевіч, І.І.Ліштван і іншыя. Былі вырашаны важныя задачы ў матэрыялазнаўстве, прыборабудаванні, фізіялогіі. Высокага ўзроўню дасягнулі геалагічная, біялагічная, сель-скагаспадарчая, геаграфічная галіны навукі.

Далейшае развіццё атрымала галіновая навука. Да канца 1975 г. на прамысловых прадпрыемствах Беларусі налічвалася 1579 лабараторый, у якіх працавалі амаль 16,5 тыс. чалавек, а таксама 135 вопытна-эксперыментальных падраздзяленняў. Але належнага развіцця навуковыя даследаванні на вы творчасці не атрымалі.

Прымаліся меры па паляпшэнню планавання і кіраўніцтва навуковымі даследаваннямі. Укараняўся праграмна-мэтавы Метад фінансавання навукі, які забяспечваў канцэнтрацыю рэсурсаў на прыярытэтных напрамках. Аднак у цэлым фінансаванне навукі было недастатковым. У сярэдзіне 80-ых гадоў доля асігнаванняў на навуку у нацыянальным даходзе БССР складала 2,2 %, у той час калі па СССР выдаткоўвалася 5,1 %. Але і агульнасаюзныя паказчыкі былі значна ніжэй сусветных. Ігнараваўся гасразлік і самафінансаванне. Навуковыя ўстановы мелі вялікую патрэбу ў даска-налых прыборах, матэрыялах, сродках вылічальнай тэхнікі.

Развіццю інтэграцыі навукі з вытворчасцю спрыяла стварэнне навукова-вытворчых аб'яднанняў. У 1974 г. упершыню у СССР узнікла аб'яднанне «МАЗ -- БПІ», куды ўвайшлі Беларускі і Мінскі аўтамабільныя заводы, Беларускі політэхнічны інстытут. I ўсё ж праблема ўкаранення навуковых распрацовак не атрымала кардынальнага вырашэння. Тлумачыцца гэта тым, што ва ўмовах затратнага механізма кіравання эканомікай у прадпрыемстваў адсутнічалі эканамічныя стымулы для ўкаранення распрацовак вучоных у прамысловасць і іншыя галіны народнай гаспадаркі. Эканамічна больш выгадным для іх з'яўлялася выкананне плана па валавых паказчыках пры нязначных новаўвядзеннях. Нават калі навуковая распрацоўка і ўкаранялася, то у большасці выпад-каў не адбывалася яе тыражыраванне на ўсю галіну.[3; с.405]

Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых распрацоўках, звязаных з развіццём абароннага комплексу і асваеннем космасу. Гонарам рэспублікі з'яўляюцца касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.

Па мовазнаўству была падрыхтавана вялікая праца "Граматыка беларускай мовы" у 2 тамах 1962, 1966), выдадзены "Русско-белорусский словарь" (1953) і "Беларуска-рускі слоўнік" (1962). Па літаратуразнаўству былі выдадзены працы: "Гсторыя дакастрычніцкай літаратуры" (Т.1, 1968; Т.2, 1969 ), "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" (Т.1-2, 1965-1966). У гістарычнай навуцы ў 50-60-я гады была падрыхтавана і выдадзена першая абагульняючая праца "История Белорусской ССР" у 2 тамах, потым 5-томная "Гiсторыя Беларускай ССР" (1972-1975), "История рабочего класса Белорусской ССР" у 4 тамах (1984-1987), трохтомнік "Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны" (1967-1982). Былі падрыхтаваны і выдадзены "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" у 12 тамах (1969-1975), "Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі" ў 5 тамах (1984-1987) і інш.

Аднак гуманітарныя навукі ў найбольшай ступені залежалі ад грамадска-палітычнага жыцця, былі вельмі палітызаваны і ідэалагізаваны. У 40-50-я гады пад лозунгам барацьбы супраць "праяўленняў безыдэйнасці і апалітычнасці", "за чысціню марксісцка-ленінскага светапогляду" ўкараняўся дагматызм, падаўляліся праяўленні іншадумства. Звярталася ўвага на памылкі "нацыяналістычнага характару" у школьных падручніках, хрэстаматыях, даследаваннях па гісторыі беларускага народа.

Пасля XX з'езда КПСС у краіне змянілася грамадска-палітычная атмасфера, што садзейнічала дасягненню істотных зрухаў у даследаванні гісторыі Беларусі, гісторыі грамадска-палітычнай думкі і беларускай культуры. Разам з тым гістарычная і іншыя грамадскія навукі былі пастаўлены ў абмежаваныя рамкі.[2; с.333-334]

Як бачым, у гэты перыяд у рэспубліцы нямала было зроблена для падрыхтоўкі навуковых кадраў, пашырэння сеткі даследчых устаноў, развіцця навуковых распрацовак. Але у гэтай важнай справе мелі месца сур'ёзныя недахопы: нярэдка дробная тэматыка, невысокі ўзровень шмат якіх даследаванняў, цяжкасці з укараненнем дасягненняў навукі у вытворчасць.[2; с.406]

беларускі адукацыя культура літаратура

Вывад

Такім чынам, на працягу 2-ой паловы 50-ых -- 80-ых гадоў у развіцці адукацыі, навукі і культуры Беларусі былі дасягнуты значныя поспехі. Але разам з тым ігнаравалася іх нацыянальная аснова, накопліваліся дэфармацыі ў нарошчванні інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства. Стварыўся дэфіцыт нацыянальнай культуры -- самы небяспечны з усіх дэфіцытаў, які аказаў адмоўны ўплыў на маральны стан беларускага грамадства.

Лiтаратура

1. Гісторыя Беларусі: дапаможнік для паступаючых у ВНУ/ Пад рэд. А.Г.Каханоўскага і інш. -- Мн.:"Экаперспектыва",1998.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 : Вучэб. дапам./ Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. - Мн.: Універсітэцкае, 1998.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2.-- Мн.: Беларусь, 1995.

4. Филимонова С.В. История мировой художественной культуры. Часть IV. -- Мозырь: РИФ "Белый ветер,. 1998.

5. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т. IV -- Мн.: БелЭн, 1997.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.

    реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013

  • Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі. Беларусізацыя 20-30-х гадоў. Моўная палітыка, развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.

    реферат [37,9 K], добавлен 18.05.2013

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

  • Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.

    реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Старажытныя паселішчы на тэрыторыі сярэдняй частцы Месапатаміі. Уплыў прыродных умоў на развіццё жывёлагадоўлі і земляробства Паўднёвай і Сярэдняй Месапатаміі. Ваеннае мастацтва Шумера і Акад. Месапатамскай правіцеляў, бажаства і міфалагічныя істоты.

    курсовая работа [52,4 K], добавлен 26.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.