Беларусь ў войнах другой паловы XVII-пачатак XVIII ст.

Распачатае у 1648 г. на Украіне казацкае паустанне на чале з гетманам Б. Хмяльніцкім вылілася у вызваленчую вайну. Ва украінскага гетмана і казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з‘явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой вхадила бы і Беларусь.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 04.01.2011
Размер файла 20,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Заданне № 1

Распачатае у 1648 г. на Украіне казацкае паустанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася у вялікую вызваленчую вайну. Ва украінскага гетмана і казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з`явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднева-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Яшчэ у маі 1648 Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у гэтая раёны сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні.Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва,заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў. Сацыяльная глеба для паўстання у Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся у барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і пэўнай ступені рэлігійны характар. Як адзначалі ваяводы памежных маскоўскіх гарадоў, паміж беларусамі і палякамі пачалася "сварка за веру.

Ужо летам 1648г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты,купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыўся, сяляне-паустанцы грамілі галоуным чынам маенткі сваіх паноу, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры. Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава "усе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошняга". Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавам, Пінскам і іншымі гарадамі. Перапужаная шляхта ўцякала ў глыб краіны. Хоць колькасна аснову ўзброеных фарміраванняў паўстанцаў складалі мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, стрыжнёвай і арганіцыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі.

Састарэлы Ян Кішка, вялікі гетман, разгубіуся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўлнёва - ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміравнні. Казацка- сялянскі полк Сакалоўскага паспрабаваў здабыць горад Слуцк-буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднака пасля бясплённай аблогі адышоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў захапіць другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі- Стары Быхаў.

Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастрычніку таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкавам, а ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з'явіліся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.

Гетман рушыў уздоўж Беларускага Палесся, ад Бярэсця на Тураў, Мазыр і д. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу і бязлітасна расправіўшыся з абаронцамі, ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляваннаяў.

Аднак вясной 1649г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казакі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Дзякуючы далучэнню мясцовага сялянства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. Чалавек.У чэрені Януш Радзівіл пачаў аперацыю супраць казацка - сялянскіх фарміраванняў і неўзабаве разграміў полк Галоты ў бітве каля Прыпяці. Тады Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакаў на чале з Гаркушкам і Пабадайлам, да якіх пазней быў накіраваны і загон палкоўніка Міхаіла Крычэўскага. Для ўкраінскага гетмана, які ўзнаўляў ваенныя акцыі супраць кароннага войска, важна было затрымаць сілы Вялікага Княства ў Беларусі, не дапусціць іх супольных дзеянняў з палякамі.

Апошнім значным подыхам казацка - сялянскай вайны стала ажыўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне ў 1650 і летам 1651 гг., але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Радзівілам. Летам 1651 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава - полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман рушыў на Украіну. Злучэнне Марціна Нябабы (15 тыс.), высланае Хмяльніцкім з мэтай затрымаць Радзівіла ў Бедарусь, было цалкам разгромлена каля лоеўскіх перапраў. Неўзабаве Радзівіл пераможна ўвайшоў у Кіеў. Параженне Б.Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Берасцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі.

У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва - ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, а таксама Берасцейшчына. Шляхта Старадубскага павета пакінула свае маёнткі і больш не вярнулыся. Улічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або зусім вызваліў ад іх шэраг паўдневых паветаў Беларусі.

Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка - сялянская вайна 1648- 1651 гг. у Беларусі з'яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на ўкраінскіх землях, а была працэсам перманентным, серыяй лакальных паўстанняў. Не было ў Беларусі і мясцовага казацтва - арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб'екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіёне, ахопленым хваляваннямі, не дазваляе разглядяць яе як самастойную з'яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэта была несумненна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгнёту.

Заданне № 2

казацкае паустанне хмяльніцкій беларусь

Калі на пачатку паўстання Багдана Хмельніцкага цар Аляксей Міхайловіч не падтрымліваў украінскіх казакоў, дык пасля бітвы пад Баготам 1654г. Маскоўскае царства актыўна рыхтавалася да вайны: закупала зброю, наймала афіцэраў, вяло дыпламатычную прапаганду. Пасля Пераяслаўскай рады 1654г., якая прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Маскоўскага царства, вайна з Рэччу Паспалітай стала непазбежна.

У маі 1654г. тры вялікія групіроўкі маскоўскай арміі з Вялікіх Лукаў,Масквы і Бранска рушылі на Беларусь. У дапамогу ім з поўдні спяшалася 20 тыс. украінскіх казакаў на чале з наказным Іванам Залатарэнкам, перададзеных Багданам Хмяльніцкім пад вярхоўнае камандаванне цара. У фарміраваннях, якія ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, налічвалвся каля 100 тыс. чалавек.

Вялікае Княства Літоўскае было не падрыхтавана да вайны, бо не чакала яе. Памежныя гарады і замкі на Дзвіне і Дняпры былі не падраўлены , іх залогі не павялічаны. Да лета 1654 гю яшчэ нават не быў прызначаны галоўнакамандуючы. Усё войска, сабранае вялікім гетманам Янушам Радзівілам для абароны края, не перавышала 10-12 тыс. , ды і сярод іх палову складалі малабаяздольныя павятовыя харугвы паспалітае рушэнне.

Каб нейтралізаваць ці схіліць на свій бок праваслаўных жыхароў Беларусі, у краіну засылаліся царскія граматы з заклікам да праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць "проклятых ляхов". У некатарых месцах гэтыя прапаганды дасягнула пэўнага поспеху і жыхары сустрылі маскоўскіх ратнікаў лаяльна, але такое здаралася толькі ў самым пачатку вайны.

Выступіўшы насустрач галоўнай маскоўскай арміі на ўсход Беларусі, вялікі гетман Януш Радзівіл у жніўні 1654 г. здолеў выйграць першую бітву, але ў другой быў заціснуты каля Цяцерына Друце і разгромлены перавашаючымі сіламі непрыяцялей. Край застаўся фактычна безабаронны, і царскія ваяводы займалі горад за горадам. За першы год вайны яны авалодалі абшарамі па Дняпро на ўсходзе і па Дзвіну на поўначы Беларусі. Шэраг беларускіх гарадоў на самым пачатку вайны капітуляваў (Магілёў, Крычаў, Невель, Чавусы, а пасля некалькіх тыдняў абароны здаўся і Полацк),іншыя ж мужна адбівалася. Асабліва ўпартай была абарона Віцебска, якую больш за тры месяцы трымала ў асноўным мяшчанства.

Цар загадваў ваяводам бязлітасна караць тыя гарады, якія не паддаюцца ім адразу, у навучанне іншым. І калі ваявода А. Трубяцкі захапіў Місціслаў штурмам, ён пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хто хаваўся ў замку, а горад знішчаў.

Вясной 1655 г. пачаўся другі паход царскіх ваявод. Ужо 3 ліпеня маскоўскае войска і ў украінскія казакі занялі Менск і рушылі на Вільню. Занятыя царскім войскам беларускмя землі ператвараліся ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада ў якіх перадавалася ваяводам. Новыя ўлады імкнуліся пашырыць у Беларусі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі ў прыватных дамах шляхты і мяшчанства.

Жыхары акупіраваных раёнаў або на месцы пераводзіліся ў палоне, у Маскоўскім царстве. Да царя з першых месяцаў вайны пайшлі шматлікія скаргі ад адзінавернага яму духавенства Беларусі, але стрымаць гвалт, які чыніла маскаскоўскае войска, было немагчыма. У выніку баявых дзеянняў і гаспадарыня чужога войска акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустрэчу. Праехаўшы дарогамі Панямоння, каралеўскі сакратар Стэфан Мядэкша яшчэ ў 1655 г. адзначыў у сваім дыярыўшы, што там "трупаў па дарогах поўна, вёскі, мястэчкі, сядзібы папаленыя, беднай хаткі цяжка побачыць цэлай". Яшчэ ў 1654 г. занятых беларускіх зямлях сталі ўтварацца сялянскія фарміраванні самаабароны. Партызанскі рух найбольш актыўна разгортваўся на Смаленшчыне, ваколіцах Мсціслава, Могілёва, віцебска і Полацка.

Вясной 1656 г. ён ахапіў раёны Менска і Барысава, затым перакінуўся на Навагрудчыну, а ў 1657 г. портызанская вайна зноў ахапіла ўсходнія паўночныя землі Беларусі. У 1658 г. калі ў лясы масава пайшла шляхта, якая раней прысягала цару, і ўзнавіліся ваенныя дзеянні паміж арміямі Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народна-вызваленчы рух у Беларусі дасягнуў свайго найвышэйшага развіцця. Ідэя вызвалення ад тыранні часова кансалідавала прадстаўнікоў розных саслоўяў- сялян, мяшчан, шляхты. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона, знішчылі яго. Па прыкладзе Магілёва мяшчане самастойна ліквідавалі царскія залогі ў Дзісне, Мсціславе, Себежа, Шклове, Гомеле, а ў 1664 г. - у Старым Быхаве. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у стужзені 1667 г. у вёсцы Андросава, што на ўсходзе Беларусі, быў падпісаны кампрамісны дагавор аб міры на 13 гадоў і 6 месяцаў.

Сотні тысяч простых людзей з Беларусі назаўсёды засталіся ў гарадах і манастырах Маскоўскай дзяржавы. У адной толькі Зброевай палаце Крамля яшчэ вайна, у 1660 г. працавала 68 полацкіх і віцебскіх майстроў. Для самой Беларусі вайна 1654-1667 г. абярнулася трагічнымі вынікамі. Мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады- абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.

У самым глыбокіх заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпнлі, пусткай ляжала амаль усё поле. Напрыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся 74% зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводства такіх закінутых палёў збіралася да 70%. І праз пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад, у Дубровенскім графстве, Прапойскім і Крычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля 2/3 усіх сялянскіх гаспадарак. Яшчэ доўга базлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытая мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далёка назад.

Заданне № 3

У канцы 17 ст. склаліся ўмовы для перадзелу сфер уплыву на поўначы Еўропы. Да гэтага часу Швецыя ператварылася ў адну з буйнейшых еўрапейскіх краін за кошт адсутнасці ў краіне прыгоннай сістэмы, добра развітай жалеза і медзі, развіцця гандлю, утварэння рэгулярнай арміі і марскога флоту, вытворчасці зброі. За другую палову 16 і 17 ст. Швецыя заваявала і фактычна валодала землямі вакол Балтыйскага мора. У пачатку 18 ст. яе кароль Карл 12 меў намер умацаваць свае пазіцыі ў Еўропе.

Галоўным сапернікам Швецыі з `яўлялася руская дзяржава. Умацаваўшы ў 17 ст. свае пазіцыі на заходзе за кошт часткі беларускіх і ўкраінскіх зямель. На поўдні- за кошт узяцца Азова і выхаду да Чорнага мора, яна, словамі яе цара Пятра 1, імкнулася. Ссаюзнікамі Расіі маглі быць у той час Данія, Рэч Паспалітая і брандэрбург, якія сталі ахвярамі захопніцкай палітыкі Швецыі.

Другім спрыяльным фактарам для Расіі была наяўнасць глыбокага міжнароднага канфлікта з-за падзелу ўладанняў Іспанскай манархіі. Таму ні Францыя, ні Англія і Галандыя, звязаны са Швецыяц саюзнымі дамовамі, не маглі аказаць ёй неабходнай ваеннай і матэрыяльнай дапамогі. Восенню 1699 г. Расія, Саксонія і Данія падпісалі пагадненне аб саюзе і сумеснай барацьбе супраць Швецыі. Кааліцыя ўвайшла ў і гісторыю пад назваю "Паўночны саюз". Адсюль і назва Паўночнай вайны 1700-1721 гг. Да саюза меркавалася далучыць Рэч Паспалітую і Брандэнбург. Кожны з саюзнікаў заходзіў са сваіх інтарэсаў. Данія ждала атрымаць паўднёвую частку Скандынаўскага паўстрава, Саксонія-Эстляндыю і Ліфляндыю, Расія-выхад да Балтыйскага мора, Карэлію і Інгрыю.

У пачатку 1702 г. шведы ўступілі на тэрыторыю ВКЛ, паколькі саксонскі курфюрст з 1697 г. адначасова з'яўлялся і каралём Рэчы Паспалітай. 19 лістапада 1700 г. 20-тысячная войска канфедэратаў пад Алькенікамі (Літва) перамагло 9-тысячнае войска на чале з гетманам Казімірам. Дзеля прымірэння бакоў сейм Рэчы Паспалітай у студзені 1702 г. прыняў рашэнне вярнуць Сапегам іх пасады і маёнткі. У 1702-1701 гг. Руская дзяржава заключыла з ВКЛ тры дагаворы. Тым часам Карл 12 з войскамі заняў Варшаву, а затым Кракаў і запатрабаваў пазбавіць Аўгуста 2 кароны Рэчы Паспалітай, што і абвясціла Варшаўская канфедэрацыя ў красавіку 1704 г. А 12 ліпеня 1704 г. новым каралём Рэчы Паспалітай яна абрала пазнанскага ваяводу Станіслава Ляшчынскага. 19 жніўня 1704 г. пад Нарвай прадстаўнікі Сандамірскай канфедэрацыі заключылі саюз з Рускай дзяржавай ад імя Рэчы Паспалітай склалася двоеўладдзе. 20 жніўня 1704 г. Пётр 1 аддаў загад аб накіраванніў раён Полацка генерала М. Рапніна з 10-тысячным войскам. На працягу зімы і вясны шведы 1706 г. ў заходняй і паўднёвай частках Беларусі:рабавалі і спальвалі вёскі, мястэчкі і гарады прыхільнікаў Аўгуста 2. Затым Карл 12 рушыў на Саксонію, заняў яе, і 13 верасня 1706 г. у мястэчку Альтранштат каля Лейпцыга быў падпісаны мірны дагавор.

Аднак Сандамірская канфедэрацыя ў лютым 1707 г. не прызнала ўмоў Альтранштацкага дагавора. У студзені 1708 г. 35- тысячнае войска Карл 12 зноў уступіла ў Беларусь і захапіла Гародню, Ліду, Смаргонь, Менск. 57-тысячнае войска пад камандаваннем Б. Шарамецьева адыходзіла на ўсход і па загаду Пятра спаліла Мсціслаў, Оршу, Віцебску, Магілёў, знішчала на сваім шляху харчовыя і фуражныя запасы.

Аднак паражэнне шведаў 28 верасня 1708 г. каля Лясной на Магілёўшчыне і пад Палтавай ва Укрвіне 27 чэрвеня 1709 г. сарвалі планы Карла 12 змянілі ход Паўночнай вайны на карысць расіі. Перамога Пятра 1 пад Палтавай змяніла ваенна-палітычнае становішча ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве. Варшаўскі сейм 1710 г. зноў зацвердзіў Аўгуста 2 каралём, ратыфікаваў мірны дагавор з Рускай дзяржавай 1686 г. Пазіцыі апошняй на паспалітых землях рэзка ўзмацнілася. У многіх гарадах, у тым ліку ў Полацку і Быхаве, размяшчаліся рускія гарнізоны. Аўгуст 2 паспрабаваў умацаваць каралеўскую ўладу, але польская шляхта не ждала страчваць свае "вольнасці" і 26 лістапда 1715 г. утварыла Тарнадградскую канфедэрацыю. Шляхта ВКЛ падтрымала яе. Тым часам Расія зноў выкарастала канфлікт і павялічыла ў Рэчы Паспалітай колькасць сваіх гарнізонаў. 1 лютага 1717 г. (у Варшаве) "нямы сейм" Рэчы Паспалітай без спрэчак зацвердзіў пагадненне паміж і шляхтай на ўмовах, выгадных Расіі.

Паўночная вайна,якая закончылася падпісаннем міру ў 1721 г. істотна змяніла расклад сіл у Паўночнай Еўропе. Швецыя пераўтварылася ў другарадную дзяржаву і пасля 1814 г. перастала ўдзельнічаць у войнах. Руская дзяржава пераўтварылася ў Расійскую імперыю і стала адной з вялікіх краін свету. Яна атрымала частку Карэліі, Інгрыю, Эстляндыю і Ліфляндыю. Захавала свае межы і Рэч Паспалітая. Аднак у ходзе вайны яна аслабла і пачала страчваць палітычную самастойнасць.

Больш за ўсіх Паўночнай вайны пацярпела Беларусь. І рускія, і шведскія войскі адчувалі сябе на землях беларусаў як поўныя гаспадары:рабавалі, спальвалі вёскі, мястэчкі і гарады. Аднак самая істотная страта- гэта гібель каля 700 тысяч чалавек беларускага насельніцтва. Прыйшла ў запусценне гаспадарка, асабліва ў тых раёнах, дзе панавалі рускія і шведскія войскі.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.