Эпоха Адраджэння i асаблiвасцi гуманiзма у Вялiкiм княстве Лiтоускiм. Ф. Скарына i М. Гусоускi
Станаўлення і развіцця культуры Адраджэння у ВКЛ. Тыповыя рысы рэнесанса і яго асаблівасці у Беларусі. Культурна-асветніцкая дзейнасць выдатных прадстаунiкаў беларускага гуманiзма ХVI ст.: Ф. Скарына - прадвеснiк Рэфармацыi i паэт-лацiнiст М. Гусоускi.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 05.01.2011 |
Размер файла | 20,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Рэферат
па тэма:
Эпоха Адраджэння i асаблiвасцi гуманiзма у Вялiкiм княстве Лiтоускiм.
Ф. Скарына i М. Гусоускi
Назва «Адраджэнне» звязана з сапраўдным адраджэннем інтарэсу да культурных здабыткаў і каштоўнасцяў Старажытнай Грэцыі і Рыма, якое пачалося ў паўночнай Італіі і пазней распаўсюдзілася на іншыя еўрапейскія краіны.
У эпоху Адраджэння былі зроблены важныя адкрыцці і вынаходкі ў розных галінах навукі і тэхнікі, створаны выдатныя ўзоры рэалістычнага мастацтва. Для культуры Адраджэння былі ўласцівыя антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць, адмаўленне дагматызму і схаластыкі, узрастанне асобаснага пачатку, індывідуалізму, пашырэнне вольнадумства, свабодалюбных, патрыятычных настрояў. Адной з найбольш важных адметных рыс рэнесансавай культуры з'яўляецца гуманізм.
Характэрнай асаблівасцю эпохі Адраджэння быў зварот да культуры антычнасці як зыходнага пункта для фармавання новай, пераважна свецкай культуры, апорай якой станавіліся гарады, двары і маёнткі феадалаў, багатых мяшчан, а галоўнымі выразнікамі -- прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і палітычныя дзеячы. Рэнесансныя ідэі і матывы найбольш яскрава выявіліся ў творчасці выдатных мастакоў, скульптараў (Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэль, А. Дзюрэр, Тыцыян, Данатэла), архітэктараў (Ф. Брунелескі, Д. Брамантэ), літаратараў (У. Шэкспір, М. дэ Сервантэс, Ф. Рабле, Лопэ дэ Вега, Ф. Петрарка), вучоных (Г. Галілей, М. Капернік, Дж. Бруна), мысліцеляў (Т. Мор, М. Лютэр, Э. Ратэрдамскі, М. Мантэнь) і інш.
У эпоху Адраджэння культура выйшла з-пад поўнай апекі царквы, што прывяло да хуткага развіцця свецкага мастацтва; найбольшыя поспехі былі дасягнутыя ў галіне выяўленчага мастацтва. Рэнесансная культура 15 -- пачатку 17 ст. еўрапейскіх краін (Германія, Нідэрланды, Англія, Францыя, Іспанія, Швецыя і інш.), размешчаных на поўнач ад Італіі і Альпаў, традыцыйна называецца Паўночным Адраджэннем. Яго асаблівасцямі былі кампраміс з сярэднявечнымі традыцыямі, моцная сувязь з рэлігійнымі і нацыянальна-культурнымі рухамі.
Мэта рэферата заключаецца у адлюстраванні эпоха Адраджэння i асаблiвасцi гуманiзма ў Вялiкiм княстве Лiтоускiм.
Другая палова ХV ст. вызначалася у большасцi заходнееурапейскiх краiн пачаткам новага перыяду у iх жыццi, бо на змену эпохе Сярэднявечча прыйшоу новы час, якi пачалi называць Адраджэннем, або Рэнесансам.
Ва усiх галiнах жыцця адбывалiся надзвычай важныя перамены, якiя закранулi эканамiчную, сацыяльную i культурную сферы. У заходнееурапейскiх краiнах пачауся працэс зараджэння новых, капiталiстычных адносiн i ломкi старых - феадальных. Узмацнялася роля гарадоу i вельмi хутка развiвалася новая iдэялогiя. Непасрэдным вынiкам гэтага працэсу з'явiлiся развiццё нацыянальных моу i лiтаратур, крытыка царквы i перабудова былых рэлiгiйных вучэнняу.
Храналагiчныя рамкi эпохi Адраджэння прыпадаюць на сярэдзiну ХIV ст., калi гаворка iдзе аб Iталii, - ХVI - пачатак ХVП ст.ст., калi гаворка iдзе пра краiны Усходняй Еуропы.
З Адраджэннем быу цесна звязаны гуманiзм - вядучая iдэйная плынь эпохi, якi склау падмурак яго прагрэсiунай культуры. На думку акадэмiка М.I. Конрада, для эпохi сусветнага Рэнесансу былi характэрны тры асаблiвасцi:
1. Амаль касмагенiчнае, адноллькавае пачуццё чалавечнасцi;
2. Апора на старажытныя аутарытэты, аутарытэты антычнасці.
Апошняму належала выключная роля у развiццi рэнесансавай культуры. Спадчына антычнасцi стала тым падмуркам, на якi абапiралiся дзеячы Адраджэння, Яна была пэунай супрацьвагай аутарытэту Святога Пiсання, якi большасць i не адмауляла. З цягам часу на Захадзе i на Усходзе Еуропы гуманiстычныя iдэялы i прадказаннi антычных i новых аутарау аб наступленнi “залатога веку” вымушаны былi саступiць цвярозым поглядам на жыццё. Марам аб еурапейскай рэспублiцы вучоных, iдэям Томаса Мора давялося вытрымаць выпрабаванне часам i быць забытымi.
Аднак гуманiзм, як iдэйная плынь эпохi, не страцiу сябе i змянiушы знешнiя формы, характар выяулення працягвау развiвацца. Вялiкае значэнне набыла крытыка тэкстау Старога i Новага запаветау, якую выканалi выдатныя гуманiсты. Гуманiстычная лiтаратура i, асаблiва, бiблiстыка зрабiлi iстотны уплыу на развiццё рэфармацыйнага руху, усiх яго напрамкау: ад памяркоуных да радыкальных. Прынцыпы гуманiстычнай крытыкi бiблейскiх тэкстау аказалiся не толькi вельмi жывучымi у рэфармацыйным асяродку, але i былi развiты яго дзеячамi, у тым лiку i на Усходзе Еуропы.
Складаная карцiна культурнага жыцця назiралася у гэты час i на беларускiх землях, бо у канцы ХV - пачатку ХVI ст.ст. ВКЛ з'яулялася сваеасаблiвай культурнай мяжой памiж Захадам i Усходам. Культурныя iдэi i уплывы даходзiлi да iх адносна вольна, а далей на усход затухалi.
З прычыны свайго геаграфiчнага становiшча Беларусь стала той мясцiнай, дзе сышлiся дзве найгалоунейшыя еурапейскiя культурныя традыцыi: заходняя i усходняя.
Пад iх уплывам беларускi народ зрабiу у ХVI ст. наймагутнейшы скачок у сваiм развiццi. З'явiлiся важныя дасягненнi у розных галiнах жыцця, у тым лiку i у культуры. Сусветныя сацыяльна-палiтычныя рухi тут пауплывалi на усё. У вынiку ХVI ст. прайшло пад сцягам значных канфесiйных размежаванняу, утварэння сваеасаблiвых палiтычных партый. Услед за адраджэннем, якое пусцiла у ВКЛ даволi глыбокiя каранi, на арэну культурнага жыцця выступiла Рэфармацыя ва усiх яе разнастайных праявах. У ВКЛ гэты рух i яго антыпод - контррэфармацыя сталi вызначальнымi на многiя гады. У грамадстве, побач з дастаткова звычайным i узаконенным каталiцызмам, з'явiлiся тыя, хто актыуна выступау супраць яго, часам гуртуючыся дзеля гэтага з праваслаунымi. Рэфармацыя так моцна скалынула ВКЛ i пакiнула у яго гiсторыi такi значны адбiтак, што беларусау можна было лiчыць народам трох выравызнанняу: праваслаунага, каталiцкага i пратэстанцкага, з улiкам iх разгалiнаванняу.
З пункту гледжання культурна-тыпалагiчнага ВКЛ адносiлася да краiн Пауночнага Адраджэння, для якiх былi характэрнымi сувязь з Рэфармацыяй, iстотная залежнасць ад феадальных сярэдневяковых традыцый. Аднак усходнееурапейскi рэгiён вызначауся i асаблiвымi рысамi у развiццi матэрыяльнай i духоунай культуры, што дало магчымасць вылучыць яго у самастойны усходнееурапейскi Рэнесанс.
У Заходняга i Усходняга Адраджэння былi агульныя рысы: даволi працяглае гiстарычнае жыццё, устойлiвая духоуна-культурная традыцыя, развiтая эканамiчная i палiтычная гарадская культура.
Былi i асаблiвасцi: адсутнасць у эканомiцы капiталiстычных праяу, большая залежнасць на усходзе гарадоу ад феадалау, сувязь са старажытнай усходнеславянскай традыцыяй, незавершанасць працэсау нацыянальнай дыферэнцыяцыi i культурнай кансалiдацыi, наяунасць адноснай верацярпiмасцi, сiнтэз рэнесансна-гуманiстычных i антычных культурных форм. адраджэння гуманiзма скарына гусоускi
Культура эпохi адраджэння замацавалася у ВКЛ некалькi пазней i засваiвалася ва умовах узмацняушайся антыфеадальнай i саслоунай барацьбы, контррэфармацыi, што наклала свой адбiтак на характак айчыннага гуманiзма.
Асновай культуры Адраджэння у ВКЛ стау рэнесансны гуманiзм - канкрэтна-гiстарычная iдэйная канцэпцыя, якая узнiкла у вынiку распаду сярэдневяковага тэалагiчнага светапогляду i выражала адносiны прагрэсiуных сiл да прыроды, грамадства i чалавека. Рэнесансны гуманiзм меу тры асноуныя прынцыпы:
1. Вучэнне аб каштоунасцi чалавечага жыцця (адраджэнчаскi антрапацэнтрызм), дзе у цэнтры увагi знаходзiцца не праблема усеагульнага граха i яго iскуплення, а зямное прадвызначэнне чалавека;
2. Ввучэнне аб абсалютнай духоунай свабодзе (неабмежаваных духоуных магчымасцях чалавека);
3. Натуралiзм, як асноуны прынцып узаемадзеяння чалавека i прыроды.
Найбольш выдатнымi прадстаунiкамi беларускага гуманiзма ХVI ст. былi Ф. Скарына i М. Гусоускi. Ф. Скарына (каля 1490 - каля 1551 гг.), распачаушы у 1517 г. кнiгавыдавецкую дзейнасць, надрукавау 23 кнiгi Бiблii, “Малую падарожную кнiжыцу” (1522 г.) i “Апостал” (1525 г.). Да сваiх выданняу ён змяшчау прадмовы i пасляслоу'i, у якiх засведчыу сябе як выдатны гуманiст, якi садзейнiчау распаусюджванню на тэрыторыi ВКЛ еурапейскiх культурных традацый, гуманiстычных iдэалау.
Ф. Скарына верыу у розум чалавека i жадау ачысцiць яго ад мiстыкi i схаластыкi. Ён размяжоувау паняццi дзяржавы i грамадства i ставiу апошшняе на першае месца у сiстэме каштоунасцяу. У кнiгах Бiблii ён знайшоу прынцыпы дасканалага грамадства, якое заусёды кiруецца справядлiвымi законамi. У прадмове да “Першай кнiгi царствау” Ф. Скарына ставiу на адзiн узровень закон божы i чалавечы i адзначау, што старажытныя законы для афiнян напiсау Салон, для спартанцау - Лiкург, для рымлян - Нума Пампiлiй. Сапраудны хрысцiянiн не абавязаны iх шанаваць, хопiць яму i Бiблii, бо там законы унiверсальныя, аденак кожны народ мае права мець уласныя законы.
Ф. Скарына сцвярджау, што дзейныя людзi падабаюцца Богу i звяртау увагу на дзелавiтых, разумных i мужных людзей. З гэтай нагоды ён дау характарыстыку Iсусу Навiну, Сiмеону.
Вельмi цiкавымi былi яго погляды на грамадства, як сукупнасць людзей. А паколькi чалавек - сукупнасць душы i цела, “дык i пасылаеть нам господь бог пастарей i докторов, онi же научають нас протiвiтiся бесовскiм спокусам, те же князей i воевод добрых, iже боронят нас от рук поганскiх.”
Побач з М. Лютэрам i Э. Ратэрдамскiм Ф. Скарына стау прадстаунiком агульнаеураейскай iдэi обнаулення хрысцiянскай веры. У ВКЛ ён адыграу ролю прадвеснiка Рэфармацыi, бо па-першае, рэфармавау мову царкоуных кнiг; па-другое, адкрыу iх змест для людзей “посполiтых i русского языка”.
Другiм выдатным прадстаунiком беларускай культуры эпохi Адраджэння быу паэт-лацiнiст Мiкола Гусоускi (1470 - каля 1533 гг.). Аутар трох паэм, звыш 10 вершау, у тым лiку паэмы “Песня пра зубра”. У сваiх творах Гусоускi выступiу як выразнiк перадавых грамадска-палiтычных поглядау, папулiрызатар гiсторыi Бацькаушчыны, прадстаунiк рэнесанскага гуманiзму. У паэме “Песня пра зубра” змясцiу заклiк да яднання розных па веры еурапейскiх народау перад пагрозай турэцкага нашэсця, выказау утапiчную iдэю гарманiчных узаемаадносiнау прыроды, чалавека i грамадства. Усе часткi твора былi аб'яднаны тэмай лёсу радзiмы, адданасцi роднай зямлi. Вобраз зубра выступау у ёй, як вобраз Бацькаушчыны, сiмвал былой магутнасцi ВКЛ.
Перадумовамі станаўлення і развіцця культуры Адраджэння на беларускіх землях сталі ўзаемасувязі ВКЛ з краінамі Заходняй Еўропы, адносна дэмакратычны лад жыцця, рост гарадоў, завяршэнне працэсу фармавання беларускага этнасу і старабеларускай мовы. Тыповыя рысы рэнесанснай культуры (гуманізм, свабодалюбства, патрыятызм, антыдагматычнасць) выразна праявіліся ў культурна-асветніцкай, творчай дзейнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Гусоўскага, Сімяона Полацкага і інш. Расквітнела летапісанне, заняпала жыційная літаратура, былі створаны хронікі, гістарыяграфічныя творы, на старабеларускую мову перакладаліся ўзоры свецкай прозы. Пашырэнню рэнесансных ідэй паспрыяла ўзнікненне і хуткае развіццё мясцовага кнігадрукавання.
Літаратура пераставала быць ананімнай, цэлая плеяда літаратараў, публіцыстаў (М. Сматрыцкі, А. Волан, А. Філіповіч, А. Рымша, Л. і С. Зізаній, І. Пацей і інш.) гучна заявіла пра сябе творамі высокага мастацкага і эстэтычнага ўзроўню, напісанымі на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. З'явіліся прафесійныя паэты, атрымала развіццё мемуарная літаратура.
Паспяхова развівалася архітэктура, што знайшло адлюстраванне ў будаўніцтве шматлікіх ратуш, храмаў, палацаў, шпіталяў, дамоў цэхавых брацтваў і інш. Спачатку рэнесансныя рысы спалучаліся з элементамі готыкі (Мірскі замак, Мураванкаўская царква-крэпасць). У 16 ст. - сярэдзіне 17 ст. рысы Адраджэння праявіліся і ў выяўленчым мастацтве, якое спалучала заходнееўрапейскія традыцыі, асаблівасці візантыйскай мастацкай спадчыны і адметныя рысы творчасці мясцовых мастакоў.
Пашырыўся жанр партрэта, у якім праявілася рэнесансавае разуменне асобы чалавека. Фармаваўся жанравы і батальны жывапіс. У беларускім іканапісе ўзнікла наватарская плынь, што выявілася ва ўвядзенні ў сюжэтную канву бытавых і этнаграфічных дэталяў. У беларускім мастацтве першай паловы 17 ст. формы Адраджэння суіснавалі з рысамі маньерызму, але паступова пачалі саступаць вядучае месца стылістыцы барока.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Белорусский просветитель Ф. Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве. Сб. М., Наука, 1979.
2. Гусоускi М. Песня пра зубра. Мн., 1981.
3. Подокшин С.А. Франциск Скорина. М., 1981.
4. Падокшын С.А. Фiласофская думка эпохi Адраджэння у Беларусi: ад Ф.Скарыны да С.Полацкага. МН., 1990.
5. Прадмовы i пасляслоў'і Ф. Скарыны. Мн., 1969.
6. Францыск Скарына i яго час. Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1988.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Францыск Скарына — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. План старажытнага Полацка. Заснаванне беларускага кнігадрукавання. Асветніцкая дзейнасць і светапогляд Скарыны.
презентация [1,5 M], добавлен 03.04.2014Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.
реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.
реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Асаблівасці узнікненне гарадоў Беларусі. Стан развіцця гораду Полацк, які служыў феадалу як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт. Прыняцця магдэбурскага права, аналіз органаў самакіравання, развіццё культуры. Прычыны заняпад гарадоў.
реферат [59,2 K], добавлен 27.07.2012Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.
контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі. Беларусізацыя 20-30-х гадоў. Моўная палітыка, развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.
реферат [37,9 K], добавлен 18.05.2013