СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР. Колькасць працоўных і служачых у народнай гаспадаркі. Стан адукацыі, ідэалагічнай работы ў БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Рэканструкцыя гарадоў і рабочых пасёлкаў. Грамадскія арганізацыі, саюзы.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 05.01.2011 |
Размер файла | 24,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Рэферат:
СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
Мерапрыемствы партыйнных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны. У выніку індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Савецкім Саюзе была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць і калектывізаваная сельская гаспадарка. У планах эканамічнага развіцця СССР прадугледжвалася асваенне ўсходніх раёнаў краіны, стварэнне новых прамысловых цэнтраў. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, болыпая іх частка будавалася на Усходзе краіны. Асноўнымі месцамі іх размяшчэння былі Паволжжа, Урал, Сібір, Казахстан, тыя раёны, якія знаходзіліся далёка ад заходняй мяжы і былі недасягальнымі для варожай авіяцыіі, што ў значнай ступені садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Партыйнае і савецкае кіраўніцтва СССР імкнулася фарсіраваннымі тэмпамі развіваць цяжкую індустрыю. На яе долю прыходзілася звыш 30% усіх капіталаўкладанняў, гэта дазволіла стварыць трывалую матэрыяльную базу для абароннай прамысловасці. Новыя прадпрыемствы будаваліся з разлікам іх магчымага пераводу на вытворчасць баявой тэхнікі і зброі.
У кароткі тэрмін былі пабудаваны такія гіганты, як Магнітагорскі, Кузнецкі і Нова-Тагільскі металургічныя камбінаты, ажыццёўлена тэхнічная рэканструкцыя вугальнай базы на Украіне, створаны новы вугальны басейн у Сібіры і на Урале, асвоены Волга-Уральскі нафтавы раён. Да 1940 г. СССР меў усе неабходныя прамысловыя вытворчасці для паспяховага развіцця ваенна-эканамічнага патэнцыялу.
Хуткімі тэмпамі будаваліся прадпрыемствы каляровай металургіі. Былі ўведзены ў эксплуатацыю нікелевыя камбінаты на Кольскум паўвостраве, Паўдневым Урале і ў Запаляр'і, алюміневы завод на Урале, свінцовыя заводы ў Казахстане. Завяршылася будаўніцтва буйнейшых Сярэдне-Уральскага, Орскага і Балхашскага медзяплавільных камбінатаў. Рост выпуска каляровых металаў у перадваенныя гады дазволіў значна скараціць, а па некатарым матэрыялам поўнасцю адказацца ад іх увозу з-за мяжы.
У перадваенны час дзяржава зрабіла гіганцкі скачок у развіцці прамысловасці, перагнаўшы Англію і Францыю. 3 1928 г. па 1940 г. уключна, нацыянальны даход СССР вырас больш чым у пяць разоў, вытворчасць электраэнергіі ўзрасла ў 9,7, здабыча вуглю - у 4,7, выплаўка сталі павя-лічылася больш чым у 4, нафты - у 2,7, вытворчасць машынабудавання -у 20 разоў. Пагроза вайны патрабавала выдзяляць значныя сродкі на абарону. Так, калі ў 1938 г. на патрэбы абароны было выдаткавана 23 мільярды рублёў, то ў 1940 г. - амаль 57 мільярдаў, што складала 32,6 % дзяржаўнага бюджэту.
Разам з тым, у прамысловым развіцці меліся і негатыўныя тэндэнцыі. Так, чорная металургія, якая складала аснову ваеннага машынабудавання, напярэдадні вайны значна адставала і не задавальняла народнагаспадарчых і абарончых патрэб краіны. Выпуск сродкаў вытворчасці за тры гады трэцяй пяцігодкі (1938 -- 1940) вырасла на 53%, а прадукцыі машынабудавання -- на 76%, выплаўка сталі і чугуну за гэты час узрасла толькі на 3%. Такая дыспрапорцыя адмаўна адбівалася на развіцці абарончай прамысловасці. .
Значна выраслі магутнасці танкавых і авіяцыйных заводаў. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны іх магчымасці ў 1,5 раза перавышалі германскую прамысловасць. Усё гэта дазволіла наладзіць выпуск новай тэхнікі і боепрыпасаў. Са снежня 1939 г. да ліпеня 1941 г. Чырвоная Армія атрымала 7 тыс. танкаў, каля 18 тыс. баявых самалётаў. Прамысловасць выпусціла 82 тыс. мінамётаў і гармат, больш чым 105 тыс. кулямётаў розных мадыфікацый, каля 100 тыс. аўтамабіляў.
Палітычнае кіраўніцтва СССР значную ўвагу ўдзяляла ўмацаванню Узброенных Сіл. Значнымі крокамі у гэтым напрамку з'явілася прыняцце 1 верасня 1940 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці. Чырвоная Армія пераводзілася на кадравую сістэму камплектацыі, зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 гада да 19 годоў. Праведзеная работа дазволіла за два перадваенныя гады павялічыць армію ў 3,5 разы, яе колькасць дасягнула 5,3 млн. чалавек.
Быў створаны моцны падводны флот, праведзена значная мадэрнізацыя баявых караблёў, прадугледжвалася далейшае пашырэнне будаўніцтва вялікага марскога і акіянскага флота. Уперадваенныя гады была ўзмоцнена дзейнасць палітычных органаў арміі і флота. У студзені 1939 г. Прэзідыўм Вярхоўнага савета СССР зацвердзіў новы тэкст прысягі.
Пагроза распальвання вайны патрабавала мадэрнізацыі ўзбраення арміі і флота. Ужо ў 1939 г. быў выпушчаны штурмавік ІЛ-2, а знішчальнік ЯК-1 у пачатку 1940 г. Аднак у войскі гэтыя самалёты сталі паступаць толькі ў 1941 г. Лепшыя ў свеце танкі КВ і Т-34 былі сканструіраваны і прыняты на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г. Да 22 чэрвеня 1941 г. на ўзбраенні паветраных сіл было толькі 593 знішчальнікі і бамбардыроўшчыкі новых тыпаў, а ў танкавых войсках мелася 594 танкі КВ і 1 225 танкаў Т-34. Хоць да пачатку 1941 г. вытворчасць самалетаў і танкаў павялічылася ў параўнанні з 1937 г. у 2 разы, а гармат і вінтовак - больш чым у 2,5 разы, абарончая прамысловасць не забяспечвала патрэбы Чырвонай Арміі ў навай тэхніцы і ўзбраенні.
Наркамат абароны вельмі зацягнуў рашэнне аб пераўзбраенні арміі новымі тыпамі самалётаў, танкаў, артылерыйскай і стралковай зброі. Толькі ў ліпені 1940 г. былі прыняты на ўзбраенне самалеты МІГ-1, МІГ-3, ЯК-1, ЯК-4, ІЛ-2, ПЕ-2, якія валодалі вялікай хуткасцю і павышанай бомбавай нагрузкай. 3 вялікім спазненнем было прынята рашэнне аб серыйнай вытворчасці танкаў КВ і Т-34. Усё гэта значна паўплывала на боездольнасць Чырвонай Арміі ў трагічнум 1941г. Асноўныя мерапрыемствы па пераўзбраенню арміі планавалася ажыццявіць у 1941 г.
Савецкі Саюз яўна адставаў у вытворчасці новай зброі і тэхнікі ад германскай прамысловасці.
Вялікая работа па ўмацаванню заходніх рубяжоў праводзілася ў Бела-русі, Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкамах і райкамах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыцяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Кожны камуніст, асабліва кіруючы склад, абавязаны былі валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый. Кіраўніцтва рэспублікі і камандаванне Заходняй Асобай ваеннай акругі значную увагу ўдзялялі інжынернаму абсталяванню заходняй мяжы, асабліва Беластоцкага выступу. Планавалася пабудаваць 4 умацаваныя раёны (УР):
Гродненскі, Асавецкі, Замброўскі, Брэсцкі. Кожны УР меў працягласць ад 80 да 180 кіламетраў і глыбіню абароны ад 3 да 8 кіламетраў. Аднак, да чэрвеня 1941 г. было пабудавана толькі 505, а абсталявана і ўзброена толькі 193 доўгатэрміновых агнявых збудаванняў, з запланаваных 1 174, ці' толькі 38,4%. Зразумела, што такая колькасць не дазволіла ў пачатку вайны стварыць устойлівую сістэму абароны заходніх межаў Беларусі.
Магутнай групоўцы германскіх узброенных сіл, якія былі сканцэн-траваны ўздоўж заходняй мяжы СССР і падрыхтаваныя для нападу супраць-стаялі Паўночны флот, вайска Ленінградскай ваеннай акругі, Балтыйскі флот, вайска Прыбалтыйскай, Беларускай, Кіеўскай асобных Адескай акруг і Чарнаморскі флот. 3 пачаткам вайны кіраванне кожнай акругі (акрамя Адескай) павінна было быць пераарганізавана ў кіраванне фронтам.
У сувязі з абвастрэннем агульнай абстаноўкі ў маі - чэрвені 1941 г. у вайсках Чырвонай Арміі праводзіліся значныя перагрупоўкі. Спачатку яны ахапілі толькі прыгранічныя ваенныя акругі, а з 13 мая пачалася пераброска войск бліжэй да мяжы з унутраных акруг.
Увогуле ў заходніх прыгранічных акругах перад самай вайной налічвалася 170 дывізій -- стралковых, кавалерыйскіх, танкавых і механізаваных - і 2 стралковыя брыгады. Вайска гэтых акруг складалі больш паловы колькасці ўсёй Чырвонай Арміі (каля 54%). Аднак рэальныя магчымасці нашых войск не адпавядалі колькасці дывізій. Большасць дывізій утрымлівалася па скарочаным штатам мірнага часу. Асабліва дрэнна былі ўкамплектаваны танкавыя дывізіі, якія знаходзіліся ў стадыі фарміравання. Усе войскі былі разгрупаваны на вялікай тэрыторыІ: да 4,5 тыс. км. па фронту і на 400 км. у глыбіню. Бліжэй за ўсіх каля дзяржаўнай мяжы знаходзіліся войскавыя злучэнні першага эшалону ваенных акруг, якія налічвалі 56 дывізій і 2 брыгады. Але яны былі разгрупаваны на глыбіню да 50 км. Дывізіі другога эшалону былі аддалены ад мяжы на 50 - 100 км., а злучэнні рэзэрва - на 150 - 400 км. Усе танкавыя дывізіі ўваходзілі ў склад другога эшалону і рэзэрваў. Пралікі меліся і ў размяшчэнні мабілізацыйных прыпасаў. Іх вялікая колькасць знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы, што ў першыя месяцы вайны непазбежна паставіла іх пад пагрозу знішчэння.
Сітуацыя на мяжы з Германіяй. Новая граніца пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР заставалася неабсталяванай: будаўніцтва ўмацаванняў толькі разгортвалася. Асабовы састаў Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37 - 71% штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40 - 45%. 3 6 механізіраваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыы былі машыны ўстарэлых марак. Ваенна-паветраныя сілы размяшчаліся скучана, блізка ля мяжы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. Не было і сучасных сродкаў сувязі.
Узброенныя сілы, у тым ліку і тая іх-" частка, якая дыслыцыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Яны пазбавілі Чырвоную Армію каля 45 тыс. вопытных камандзіраў. Агульны лік афіцэраў з вышэйшай адукацыяй паменшыўся ў два разы. Гэта адмоўна адбілася на стане асабовага саставу часцей і падраздзяленняў. Суадносіны ваенных сіл СССР і Германіі складваліся не на карысць СССР.
Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Д.Р.Паўлаў) складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чалавек.
Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР. Ваенна-палітычныя намаганні кіруючых колаў СССР у 1939 - 1940 гг. значна ўзмацнілі краіну. Ва ўмовах нарастання пагрозы вайны былі праведзены дадатковыя мерапрыемствы для паляпшэння арганізацыі вытворчасці, умацавання эканамічнай і ваеннай магутнасці краіны. IX пленум ВЦСПС заклікаў усіх працоўных краіны перайсці на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізаваць барацьбу за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці.
Колькасць працоўных і служачых у народнай гаспадаркі БССР павялічылася з 645 тыс. у 1937 г. да 1 136 тыс. да пачатку 1941 г. У перадваенныя гады карэнным чынам змянілася спецыялізацыя прамысловага комплексу Беларусі. Значна павялічыўся ўдзельны аб'ём металапрацоўкі, з'явіліся новыя галіны. У рэспубліцы шырокім фронтам вялося прамысловае будаўніцтва. Удасканальвалася тэхналогія вытворчасці электрастанцыя ў Мазыры, другая чарга БелДРЭС, кансервавы завод у Рагачове. Ажыццяў-лялася рэканструкцыя машынабудаўнічых заводаў, прадпрыемстваў хіміч-най, дрэваапрацоўчай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці. Была праве-дзена карэнная рэканструкцыя машына-і станка-будаўнічых заводаў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Оршы. Інтэнсіўна развіваліся галіны прамысловасці, якія працавалі на мясцовай сыравіне: мэблевая, тэкстыльная, абутковая, кандытарская, макаронная, мяса-малочная, кансервавая. За гады пяцігодак гарбарна-абутковая і тэкстыльная вытворчасці павялічыліся амаль у 17 разоў.
Уздым культурна-тэхнічнага ўзроўню рабочага класа, развіццё са-цыялістычнага спаборніцтва, укараненне новай тэхнікі забяспечылі рост прадукцыйнасці працы. За тры гады пяцігодкі аб'ём прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы павялічыўся на 22%.
За гады трох перадваенных пяцігодак Беларусь ператварылася ў індустрыяльна-калгасную рэспубліку. Былі створаны новыя галіны буйной прамысловасці: торфаздабыўная, станкабудаўнічая, сельскагаспадарчага машынабудавання, цэментная, хімічная, ільноапрацоўчая, трыкатажная, кансервавая. Умацавалася энергетычная база. Прамысловасць усходніх абласцей БССР (Мінская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская і Палеская) у 1940 г. выпусціла прадукцыі на 2348 млн. руб. (у цэнах 1926-1927 г.), амаль у 20 разоў перавысіла ўзровень 1913 г. У цэлым па СССР прамысловая вытворчасць павялічылася за гэты час у 7,7 раза.
У 30-я гады разгарнулася рэканструкцыя гарадоў і рабочых пасёлкаў. У буйнейшыя прамысловыя цэнтры ператварыліся Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, узрасла прымысловая значнасць Баранавіч, Бабруйска, Барысава, Брэста, Гродна, Пінска. Ужо да пачатку 1941 г. у рэспубліцы было 65 гарадоў, у Мінску, Віцебску, Гомелі пражывала больш чым па 100 тыс. жыхароў. У гарадах, раённых цэнтрах і рабочых пасёлках з разгортвалася жыльёвае будаўніцтва. Да 1941 г. гарадскі жыллёвы фонд складаў каля 10 млн. квадратных метраў. Дзяржаўнымі, каператыўнымі прадпрыемствамі і насельніцтвам было пабудавана і ўведзена больш за 580 тыс. квадратных метраў жыльёвай плошчы.
Адным з накірункаў, якое не толькі акрэслівала эканамічнае развіццё рэспублікі, але і мела важную ваенна-стратэгічную значнасць, з'яўлялася транспартная сітэма, дзе ў перадваенныя гады было занята 142 тыс. рабочых і служачых. Значная ўвага надзялялася ўдасканаленню работы чыгуначнай транспартный сітэмы. Напярэдадні вайны некаторае развіццё атрымаў аўтамабільны транспарт. Даўжыня аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём, у перадваенныя гады складала ў Беларусі 11,2 тыс. кіламетраў.
Да пачатку трэцяй пяцігодкі калектывізацыя ў Беларускай ССР была ў асноўным завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючым. Значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў і саўгасаў, павысіўся ўзровень механізацыі сельскагападарчых работ, павялічыліся аб'ём валавой прадукцыі збожжавых і тэхнічных культур, а таксама пагалоўе жывёлы. Аднак у сельскай гаспадарцы ўсе яшчэ назіраліся нізкая ўраджайнасць, адставанне жывёлагадоулі, недахоп механізатараў і калгасных кадраў масавых спецыяльнасцей, слабае выкары-станне сельскагаспадарчых машын. Адной з галоўных задач, пастаўленых трэцім пяцігадовым планам у галіне сельскай гаспадаркі, з'яўлялася аргані-зацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў. У вырашэнні яе важная роля адводзілася далейшаму ўмацаванню матэрыяльна-тэхшчнай базы, механіза-цыі сельска-гаспадарчай вытворчасці. Планавалася значна павялічыць колькасць машынна-трактарных станцый, забяспечыць іх новай тэхнікай.
Стан адукацыі, культуры, ідэалагічнай работы ў БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Развіццё адукацыі і навукі, падрыхтоўка прафесійных кадраў дазволілі беларускаму народу паспяхова рашаць задачы эканамічнага развіцця. Напярэдадні вайны намаганнямі беларускага народа была створана наладжаная сістэма адукацыі. Значная ўвага ўдзялялася развіццю сеткі дашкольных устаноў. У канцы 30-х гг. БССР выйшла на чацвёртае месца ў СССР па колькасці ахопленых такімі ўстановамі дзяцей. Дзейнічалі тры тыпы агульнаадукацыйных школ:
пачатковая - 4 гады, няпоўная сярэдняя - 7 гадоў і сярэдняя - 10 гадоў навучання. У 1940/41 навучальным годзе ў БССР працавалі 12294 агульна-адукацыйныя школы (у тым ліку 450 школ для працоўнан і вясковай моладзі, а таксама для дарослых). Іх наведвала 1731,1 тыс. вучняў (у тым ліку 45,6 тыс. чалавек з ліку працоўнай і вясковай моладзі, а таксама дарослых). Заня-ткі ў школах праводзілі 56,9 тыс. настаўнікаў (у тым ліку 1,3 тыс. педагогаў давалі ўрокі для працоўнай і вясковай моладзі, а таксама для дарослых).
Акрамя шырокай сеткі школьных навучальных устаноў, на тэрыторыі БССР мелася 116 пазашкольных дзіцячых устаноў: 47 станцый юных тэхнікаў і натуралістаў, 17 палацаў піянераў і дамоў мастацкага выхавання, 10 дзіцячых спартыўных і 17 музычных школ і г. д. У перыяд летніх канікул піянерскія лагеры прымалі 35500, а школьныя пляцоўкі 18700 дзяцей.
Важную ролю ў абароназдольнасці краіны адыгрывалі грамадскія арганізацыі, саюзы. Іх дзейнасць праходзіла пры цесным супрацоўніцтве і кантролем партыйных і дзяржаўных органаў. Значная частка падрастаючага пакалення была аб'яднана ў дзіцячыя і маладзёжныя арагнізацыі, якія адыгрывалі важную ролю ў ідэйна-палітычным і ваенна-патрыятычным выхаванні дзяцей. Так, піянерская арганізацыя Беларусі ў 1940 г. наліцвала 18478 піянерскіх атрадаў, якія аб'ядноўвалі каля 400 тыс. дзяцей.
Важную ролю ў м'ал'адзёжным асяроддзі адыгрываў камсамол Беларусі, рады якога пастаянна папаўняліся новымі членамі. Калі ў чэрвені 1938 г. ЛКСМБ аб'ядноўваў 118 тыс. чалавек, то напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў яго шэрагах знаходзілася 264 621 чалавек, якія стаялі на ўліку ў 15 791 пярвічнай арганізацыі, якія дзейнічалі на прамысловых прадпрыемствах, калгасах і саўгасах, навучальных установах.
Камсамольскія арганізацыі займаліся наладжваннем палітычнай работы, як у асяродзі саюзнай, так і несаюзнай моладзі. Па сутнасці ЛКСМБ з'яўляўся важнейшым інстытутам, які праводзіў палітычныя ідэі партыі. Была створана сістэма палітнавучання моладзі. Ужо ў 1939 г. у рэспубліцы працавала 8115 палітшкол і кружкоў, у якіх займалася звыш 155 тыс. камсамольцаў і несаюзнай моладзі. 3 гэтай жа мэтай праводзіліся шматлікія канферэнцыі, семінары, цыклы лекцый, дыспуты. Пры Цэнтральным Камітэце і абкомах камсамола былі створаны ўнештатныя лектарскія групы, мэтай якіх была прапаганды марксісцка-ленінскай тэорыі сярод моладзі. Толькі з красавіка 1939 г. па жнівень 1940 г. камсамольскія лектары прачыталі для юнакоў і дзяўчат 1560 лекцый.
У адказ на патрабаванні народнай гаспадаркі краіны ў 1940 г. пачалі стварацца навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых. Паводле загаду Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 кастрычніка 1940г., былі ўстаноўлены тры тыпы прафесійна-тэхнічных устаноў -рамесныя вучылішчы, чыгуначныя вучылішчы і школы фабрычна-заводскага навучання (ФЗН). У 1940/41 навучальным годзе ў Беларусі было 40 такіх школ (у іх займаліся 22 тыс. чалавек), а таксама 15 рамесных і 6 чыгуначных вучылішч. Навучэнцы ФЗН знаходзіліся на поўным дзяржаўным забеспя-чэнні. Пашыралася сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Так, у 1940/41 навучальным годзе дзейнічала 128 тэхнікумаў і вучылішч.
Разам з пашырэннем прафесійна-тэхнічнай і спецыяльнай адукацыі да пачатку вайны ў Беларусі была створана сістэма вышэйшай адукацыі. Ужо ў 1940 г. працавала 25 ВНУ. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі дзейнічалі 4 педінстытуты і 9 настаўніцкіх інстытутаў, якія рыхтавалі настаўнікаў 5-7 класаў для 7-гадовай і сярэдняй школы.
Цэнтрамі культурна-асветнай работы сярод насельніцтва былі клубы, хаты-чытальні, масавыя бібліятэкі. У 1940 г. у рэспубліцы налічвалася 3919 клубаў і Дамоў культуры, 1387 хатаў-чытальняў і 4172 масавых бібліятэк. Болып чым у два разы, у адрозненні з 1930 г. узрасла колькасць выдаваемых у рэспубліцы перыядычных выданняў. У 1940 г. выходзілі 252 газеты, 27 часопісаў, гадавы тыраж якіх перавышаў 194851 тыс. экзэмпляраў.
Перадваенныя гады сталі часам паспяховых творчых пошукаў і здзяйсненняў для беларускай літаратуры. У гэты перыяд яна абагацілася новымі мастацкімі творамі Я. Купалы, Я. Коласа,.К. Крапівы, М. Лынькова, К. Чорнага, П. Броўкі, П. Глебкі, А. Куляшова, П. Панчанкі. 1938 -- 1940 гады адзначаны новымі творамі беларускай паэзіі. У гэты час выйшлі ў свет зборнікі вершаў Я. Купалы «Ад сэрца», П. Броўкі «Шляхамі баравымі», драматычная паэма П. Глебкі «Над Бярозай-ракон», М. Клімковіча «Кацярына Жарнасек». У цыкле вершаў «Юнацкае святло» і зборніку «Мы жывём на граніцы» выявіўся паэтычны талент А. Куляшова.
Беларускі тэатр у 1938--1941 гг. дасягнуў новых творчых поспехаў. Болып багатым, разнастайным стаў яго рэпертуар. У 1938 г. калектыў Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра паставіў п'есу К. Крапівы «Парты-заны». Аглядам творчых дасягненняў работнікаў мастацтва рэспублікі стала дэк'ада беларускага мастацтва, якая адбылася ў Маскве ў і 1940 г. За вы-датныя поспехі ў развіцці мастацтва Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і ба-лета быў узнагароджаны ордэнам Леніна, Першы Беларускі дзяржаўны тэатр і Беларуская дзяржаўная філармонія ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Спіс крыніц і літаратуры
прамысловасць сельскі айчынны вайна
1. Великая Отечественная война // Щетинов Ю.А. История России. ХХ в.: Учебное пособие. - М., 1998. - С. 208 - 234.
2. В годы суровых испытаний // Новейшая история Отечества. ХХ в.: Учеб. для студентов вузов: В 2 т.- М., 1998. - Т. 2. С. 129 - 233.
3. Вторая мировая война // Новейшая история стран Европы и Америки. ХХ век: Учеб. для студ. высш. учеб. заведений. В 3 ч.- М., 2001. - Ч. 1: 1900 - 1945. С. 97 - 126
4. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя. - Мн, 1990.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", "Партызанскае жыгала", іх ідэйна-тэматычная накіраванасць i асаблівасці
курсовая работа [66,9 K], добавлен 02.05.2011Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.
реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.
реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012Разбурэнні Беларусаў пасля Вялікай Айчыннай вайны і фашысцкай акупацыі. Ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік для аднаўлення эканомікі краіны. Недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін як фактар тармажэння ўздыму эканомікі.
реферат [23,0 K], добавлен 17.12.2010Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гг. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.
контрольная работа [40,9 K], добавлен 08.10.2012Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.
реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011