Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
Стабілізацыя ў галіне міжнародных адносін з заканчэннем так званага Рурскага крызісу 1923 г. Міжнародная канферэнцыя 1925 г. у Лакарна. Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе і праца Жанеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 05.01.2011 |
Размер файла | 17,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
13
Реферат
Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гадах XX ст. У 30-я гады міжнародныя адносіны прайшлі складаны перыяд у сваім развіцці. У іх выдзяляецца некалькі этапаў ў цэнтры якіх знаходзілася Германія. Яе роля вызначалася найбольш уплывовым у Еўропе эканамічным і ваенна-палітычным патэнцыялам. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне краіны Антанты і ЗША аказаліся ў няроўным становішчы. За гады вайны ЗША ўмацавалі сваё становішча, развіваючы гандаль з абедзьвюмі ваяваўшымі групоўкамі, што дазволіла ёй з краіны-даўжніка ператварыцца ў краіну-крэдытора. Рост эканамічнай моцы дазволіў ЗША прэтэндаваць на сусветнае лідэрства.
Стабілізацыя ў галіне міжнародных адносін пачалася ў сувязі з заканчэннем так званага Рурскага крызісу 1923 г., які быў выкліканы ўвядзеннем Францыяй сваіх войск у гэты важнейшы прамысловы раён Германіі з мэтай прымусіць яе выплочваць рэпарацыі. Крызіс паказаў, што эканамічнае адраджэнне Германіі адпавядае інтарэсам пераможцаў, інакш немагчыма было атрымліваць кампенсацыю за страты, якія панеслі краіны Антанты ў Першай сусветнай вайне. Для вырашэння пытання аб рэпарацыях летам 1924 г. у Лондане адбылася канферэнцыя краін-пераможцаў. Яна зацвердзіла план камітэта спецыялістаў пад кіраўнІцтвам амерыканскага банкіра Ч. Даўэса, які выходзіў з прапановай аб неабходнасці аказаць Германіі дапамогу ў аднаўленні эканомікі, каб яна змагла выплачваць рэпарацыі. Восенню 1925 г. у Лакарна (Швейцарыя) адбылася міжнародная канферэнцыя, на якой быў падпісаны так званы "Рэйнскі гарантыйны пакт". Дагавор гарантаваў недатыкальнасць германа-французскай і германа-бельгійскай межаў, прычым, ніяк не гарантавалася граніца Германіі з Чэхаславакіяй і Польшчай.
Ужо на наступны год пасля падпісання пагадненняў у Лакарна Германія была прынята ў Лігу Нацый і атрымала, як і іншыя вялікія дзяржавы, пастаяннае месца ў яе Савеце. Такім чынам, лакарнскія пагадненні сталі важным дыпламатычным поспехам Германіі. Адначасова ў 1926 г. у Берліне быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні і нейтралітэце. СССР заручыўся падтрымкай Германіі ў тым, што апошняя не будзе ўдзельнічаць у прыняцці Лігай Нацый рашэнняў, якія будуць накіраваны супраць СССР.
У 1932 г. Германія дабілася канчатковай адмены рэпарацый, што выклікала незадавальненне ЗША, якой выплачвалі даўгі Вялікабрытанія і Францыя за ваенныя пастаўкі ў гады Першай сусветнай вайны. Тым не менш, Германіі ўдалася атрымаць прызнанне з боку заходніх дзяржаў на яе права ў галіне ўзбраенняў, аднак пры ўмове, што будзе створана сістэма калектыўнай бяспекі пры яе ўдзеле.
Пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыстаў, кіраўнік нацыянал-сацыялістычнай партыі А. Гітлер паставіў мэтай усімі магчымымі сродкамі дабівацца скасавання абмежаванняў, якія былі ўстаноўленны ў Версалі, а таксама вяртання Германіі калоній, страчаных пасля Першай сусветнай вайны. Гэтыя дзеянні суправаджаліся адмовай Германіі ўдзельнічаць у стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі. Тым самым Германія ператваралася ў небяспечны ачаг ваеннай пагрозы ў Еўропе і ў свеце.
Прыход нацыстаў да ўлады стаў паваротным момантам не толькі ў палітычным жыцці Германіі, але і еўрапейскіх краін. Цэнтральная задача германскай эканамічнай палітыкі, на думку германскага фюрэра састаяла ў тым, каб уключыць усіх немцаў у вытворчы працэс і забяспечыць іх усім неабходным.
Як бачна, нацысты паставілі сваёй мэтай пашырыць жыццёвую прастору для германцаў і дасягнуць сусветнага панавання. Для гэтага неабходна было на першым этапе забяспечыць эканамічную аўтаркію. Насельніцтву абяцалася вырашэнне праблемы беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці, значнага павышэння ўзроўню жыцця і ў карацейшы тэрмін дасягнення эканамічнай незалежнасці. 3 гэтай мэтай германскі фюрэр патрабаваў, каб ваенная прамысловасць выкарыстоўвала тыя рэчывы, якія ў выпадку вайны неабходна будзе прымяняць замест каштоўных металаў.
Важна падкрэсліць, што ідэалагічным забеспячэннем палітыкі нацыянал-сацыялізма стала прапаганда шавінізма, стымуляцыя расавай выключнасці германскай нацыі, распальванне варожасці і нянавісці да іншых народаў. Нагадаем, што нацыстскія ідэі аказаліся не толькі папулярнымі, але ўспрымальнымі ў асяроддзі германскага грамадства. Нацыстскаму кіраўніцтву і яго ідэалагічнаму апарату ўдалося ў кароткі тэрмін разбэсціць значную частку грамадства, стварыць у краіне шавіністычны ўгар, насадзіць ідэі расізма, жорсткасці, рэваншу за "версальскую ганьбу." Найбольшую падтрымку ідэі нацыянал-сацыялізму знаходзілі ў дробных уласнікаў, беспрацоўных, а таксама ў часткі інтэлігенцыі, працоўных і моладзі.
Галоўным напрамкам дзейнасці нацысцкага кіраўніцтва на міжнарод-най арэне было патрабаванне адмены абмежаванняў на ўзбраенне Германіі, якія прадугледжваліся ўмовамі Версальскага дагавору. Вялікабрытанія і Францыя выявілі гатоўнасць да ўступак у абмен на ўзаемныя гарантыі бяспекі. Яны лічылі, што такім чынам можна ўміратварыць гітлераўскі рэжым. Імкнучыся вырашыць супярэчнасці, якія ўзніклі паміж Англіяй і Францыяй, з аднаго боку, і Германіяй, Італіяй - з другога, накіраваць сваю дзейнасць на разгром камуністычнага руху і савецкага ўплыву. 3 гэтай нагоды 15 ліпеня 1933 г. прадстаўнікі чатырох дзяржаў падпісалі ў Рыме “Пакт чатырох".
Разнагалоссі паміж буйнейшымі краінамі сталі нарастаць. Ужо ў кастрычніку 1933 г. Германія дэманстратыўна выйшла з Лігі Нацый і Жанеўскай канферэнцыі па разбраенню. Германская дыпламатыя імкнулася забяспечыць прыкрыццё агрэсіўнай палітыкі, разгарнуўшы наступальную дзейнасць. Ужо ў пачатку 1934 г. Паміж Германіяй і Польшчай падпісваецца пакт аб ненападзенні, у якім падкрэслівалася, што германскі бок не мае агрэсіўных намераў да Польшчы. Аднак, неўзабаве Гітлер заявіў у коле бліжэйшага акружэння, што "ўсе нашы дамоўленасці з Польшчай маюць толькі часовае значэнне."
Значнай падзеяй умацавання палітычнага рэжыму Гітлера ў міжнародным і ўнутрыпалітычным жыцці з'явілася грамадскае апытанне ў Саарскай вобласці, якая 15 гадоў знаходзілася пад кіраваннем Лігі Нацый. На пытанне "Ці хочуць жыхары вярнуцца ў склад Германіі, альбо пажадаюць быць часткай Францыі?" быў атрыманы ашаламляльны вынік. Каля 90,9% удзельнікаў выказаліся 13 студзеня 1935 г. за ўз'яднанне з Германіяй. Плебісцыт прывёў да таго, што 1 сакавіка 1935 г. Саар адыйшоў да Германіі.
У 1935 г. правячыя колы Германіі аб'явілі аб аднаўленні ў краіне ўсеагульнай вайсковай павіннасці. Германія прыступіла да стварэння моцнай арміі і авіяцыі. 21 мая 1935 г. фюрэр перамяноўвае рэйхсвер у вермахт, назначыўшы сябе вярхоўным галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі. Прычым, захад не праяўляў настойлівасці выканання Версальскіх дамоўленасцей. Наадварот, летам 1935 г. было заключана англа-германскае марское пагадненне, якое адкрыла шлях для германскага кіраўніцтва да павялічэння танажу ваенна-марскога флоту і будаўніцтва падводных лодак. Ужо да канца 1935 г. Германія сфарміравала 31 баяздольную дывізію. У кароткі тэрмін, пры фінансавай падтрымцы заходняга капіталу, было пабудавана 300 новых ваенных заводаў, рэканструявана і мадэрнізіравана авіяцыйная промысловасць. У 1938 г. у Германіі мелася 30 самалёта-будаў-нічых, 15 авіаматорных і 110 дапаможных авіацыйных заводаў. Калі да 1932 г. у Германіі не было ніводнага ваеннага самалёта, то ўжо ў 1934 г. іх было пабудована 840, у 1936 г. - 2 530, у 1938г. - 3 350, а ў 1939 г. ужо мелася 4 733 самалёты навейшых мадыфікацый. Ваенная вытворчасць Германіі з 1934 г. па 1940 г. вырасла ў 22 разы. Значную ролю ў аднаўленні ваеннага патэнцыялу Германіі адыграў замежны капітал. 3 1924 -- 1930 гг. Германія атрымала столькі ж займаў, колькі ЗША за 40 гадоў да Першай сусветнай вайны. Да сярэдзіны 30 - х гадоў XX ст. у германскую прамысловасць было ўкладзена 27 млрд. марак замежнага капіталу, 70% якога належыла амерыканскім фірмам.
Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў, рост ваеннай напружанасці. Германскае кіраўніцтва імкнулася ўмацаваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва з найболып экстрэмісцкімі рэжымамі і стварыць блок ваенна-палітычнай падтрымкі для паспяховай рэалізацыі сваіх агрэсіўных намераў. Так, 24 кастрычніка 1936 г. падпісваецца пакт аб утварэнні "восі Берлін - Рым", згодна якому Германія прызнала анэксію Абісініі, і абедзве дзяржавы абяцалі праводзіць агульную лінію ў адносінах вайны ў Іспаніі. У лістападзе 1936 г. Германія і Японія заключылі так званы "Антыкамінтэрнаўскі пакт.". Ужо у верасні 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі ў Берліне ваенна-палітычны і эканамічны саюз - "Траісты пакт" ("вось Берлін - Рым - Токіё"). У далейшым Антыкамінтэрнаўскі блок значна пашырыўся. Да пачатку 1939 г. да яго далучыліся Венгрыя і Іспанія, а ў лістападзе 1941 г. - Балгарыя, Фінляндыя, Румынія, Сіам, Манчжоў-Го і кіраўніцтва. Кітая на чале з Ван Цзінвэем, а таксама акупіраваныя гітлераўскімі войскамі Данія, Славакія і Харватыя.
Акрамя акрэсленных у дагаворы мер барацьбы супраць уплыву Камінтэрна ў сакрэтным дадатку да яго прадугледжвалася абавязацельства бакоў не аказваць дапамогу СССР, калі ён будзе ў стане вайны з адным з яго ўдзельнікаў. Фармальна, з'яўляючыся ідэалагічным пагадненнем, Антыкамінтэрнаўскі пакт закладваў асновы ваенна-палітычнага саюзу паміж трыма агрэсарамі, што прывяло да падзелу сфер ўплыву ў Еўропе і Азіі.
Важным крокам далейшай мілітарызацыі і ўмацавання ўплыву нацыстаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы з'явіўся ўвод 7 сакавіка 1936 г. германскіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную вобласць.
Беспакаранасць агрэсіі натхняла нацыстаў да новых акцый. Калі ў ліпені 1936 г. у Іспаніі пачаўся ваенна-фашысцкі мяцеж супраць рэспубліканскай улады, Германія і Італія арганізавалі ў падтрымку мяцежнікаў ўзброенную інтэрвенцыю.
Англія і Францыя прытрымліваліся "палітыкі неўмяшання" ў справы Іспаніі. "Пагадненне аб неўмяшанні" падпісалі 27 еўрапейскіх краін, якое забараняла ўвоз зброі, ваенных матэрыялаў і тэхнікі ў Іспанію. Аднак Германія, якая таксама далучылася да "Пагаднення", працягвала аказваць значную дапамогу франкістам. Агрэсары выкарыстоўвалі іспанскую тэрыторыю ў якасці выпрабавальнага палігона для сваёй авіяцыі і танкаў, набыцця вайскоўцамі баявога вопыту і майстэрства, ўдасканалення ваеннай стратэгіі.
3 1936 г. па 1939 г. на баку франкістаў ваявала каля 150 тыс. ваеннаслужачых з Італіі, 50 тыс. з Германіі, 20 тыс. партугальцаў і каля 100 тыс. мараканцаў. БяздзейнІчала Ліга Нацый, якая выказала толькі "хваляванне наконт падзей у Іспаніі". Перад ударамі пераўзыходзячых сіл, у сакавіку 1939 г. рэспубліка пала, устанавілася дыктатура генерала Ф. Франка. Урады Вялікабрытанія і Францыя афіцыйна прызналі дыктатарскі рэжым.
Палітыка "уміратварэння" англійскага і французкага ўрадаў дазволілі Германіі свабодна дзейнічаць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Новым актам агрэсіі з'явіўся аншлюс Аўстрыі. Пад лозунгам аб'яднання зямель, населеных немцамі, 11 сакавіка 1938 г. 200 - тысячнае германскае вонска, без супраціўлення захапіла Аўстрыю, а 13 сакавіка было аб'яўлена аб яе "уз'яднанні" з Германіяй.
Агрэсіўную знешнюю палітыку ў 1935 - 1939 гг. праводзіла фашысцкая Італія, якая ўзяла курс на стварэнне каланіяльнай імперыі ў Афрыцы і ў басейне Міжземнага мора. Добраўзброенная італьянская армія ўварвалася ў кастрычніку 1935 г. у Абісінію (Эфіопія). У маі 1936 г. агрэсары захапілі сталіцу краіны - Аддзіс-Абебу, Абісінія была аб'яўлена калоніяй Італіі. У красавіку 1939 г. італьянскія фашысты ўварваліся ў Албанію і захапілі яе.
Узброенная агрэсія супраць Абісініі стала магчымай у выніку бяздзеяння з боку заходніх дзяржаў. Французкі ўрад, напрыклад, уступіў у прамую здзелку з Італіяй. За адмову ад агрэсіўных яе дзеянняў у Экватарыяльнай Афрыцы, дзе пераважаў уплыў Францыі, Б. Мусаліні атрымаў свабоду дзеянняў у Абісініі. Пад уздзеяннем міжнароднай грамадскасці Ліга Нацый была вымушана аб'явіць Італію агрэсарам і ўнесці некаторыя абмежаванні ў гандлі з ёй. Але гэтыя меры не змянілі становішча, так як Італія змагла павялічыць гандаль з краінамі, якія не ўдзельнічалі ў санкцыях, напрыклад, з ЗША.
Ачаг ваеннай напружанасці разрастаўся і на Далёкім Усходзе, дзе барацьбу за тэрытарыяльны перадзел вяла Японія, якая імкнулася ўстанавіць сваё панаванне ў Кітаі і ў басейне Ціхага акіяна. Яшчэ ў верасні 1931 г. японскія войскі акупіравалі Маньчжурыю і стварылі марыянетачную дзяржаву Маньчжоў-Го з праяпонскім урадам. Толькі ў лютым 1933 г. Ліга Нацый прыняла рэзалюцыю, якая асуджала захоп Маньчжурыі і патрабавала вярнуць яе Кітаю. Адказам на дзейнасць міжнароднай арганізацыі быў выхад Японіі з Лігі Нацый у сакавіку 1933 г. і падрыхтоўка да новых тэрытарыяльных захопаў. У 1937 г. японскія агрэсары разгарнулі шырокамаштабную агрэсію ў цэнтральным Кітаі, захапіўшы вялізарную тэрыторыю і багатыя прыродныя рэсурсы. Японскі ўрад заявіў, што мэтай вайны з'яўляецца ўстанаўленне "новага парадку ва Усходняй Азіі". Савецкі Саюз аказаў падтрымку Кітаю заключыў з ім 21 жніўня 1937 г. дагавор аб ненападзенні. У лістападзе 1937 г. у Бруселе адкрылася канферэнцыя 19 краін, якая абмяркоўвала пытанне японскай агрэсіі. Савецкі ўрад патрабаваў прымяніць санкцыі супраць Японіі. Але ўдзельнікі канферэнцыі толькі маральна асудзілі агрэсара і абмежавалася добрымі пажаданнямі ў адрас Кітая. У 1938 г. японскія войскі захапілі частку савецкай тэрыторыі каля возера Хасан, але ў жніўні былі разгромлены. У маі - жніўні 1939 г. у раёне р. Халхін-Гол у Мангольскай народнай рэспубліцы савецкія і мангольскія войскі сумелі разбіць буйную японскую групоўку (38 тыс. салдат).
Такім чынам, рост мілітарызму і рэваншысцкіх настроеў у Германіі, агрэсіўныя акцыі Японіі і Італіі ў сярэдзіне 30-х гадоў прывялі да рэзкага абвастрэння міждзяржаўных адносін. Узніклі тры ачагі ваеннай напружанасці, якія маглі перарасці ў сусветны пажар. Адзначым, што кіруючыя колы Англіі і Францыі ў гэты час займалі пазіцыю так званага "уміратванэння"", і рабілі шмат, каб адхіліць ад сябе германскую агрэсію і накіраваць яе на Усход супраць Савецкага Саюза. Такая палітыка мела пастаянную падтрымку і з боку ЗША.
Мюнхенскае пагадненне. У 1938 г. стала заўважна, што Германія рыхуе ўзброеную агрэсію супраць Чэхаславакіі. Вясной 1938 г., урады Вялікабрытаніі і Францыі заявілі, што яны не збіраюцца ваяваць за Чэхаславакію, і патрабавалі ад апошняй уступак Гітлеру.
Кіраўніцтва Савецкага Саюза у пісьмовай форме запэўніла ўрад Чэхаславакіі аб тым, што з мэтай процідзеяння германскай агрэсіі СССР гатоў перавысіць меры, што былі прадугледжаны савецка-чэхаславацкім пагадненнем і аказаць аднабаковую дапамогу Чэхаславакіі без Францыі, калі такая просьба паступіць ад чэхаславацкага боку. У гэты час Вялікабрытанія і Францыя ўзмацнілі націск на ўрад Чэхаславакіі, патрабуючы прыняць германскія ўмовы і адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам, якое было заключана ў 1935 г. Для прыняцця рашэння па чэшскай праблеме 29 - 30 верасня 1938 г. у Мюнхене была. склікана канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел А. Гітлер, Н. Чэмберлен і Б. Мусаліні. Было падпісана . пагадненне аб расчляненні Чэхаслава'кіі, якая страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5млн. чалавек насельніцтва, а таксама 33% прамысловых прадпрыемстваў. У сакавіку 1939 г. Чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі "германскім пратэктаратам", іншыя раёны краіны перадаваліся Полышчы і Венгрыі, а ў "незалежнай" Славакіі быў створаны марыянетачны ўрад. Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны.
Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з'явілася праца Жанеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню. Яе дзейнасць працягвалася з 1932 па 1935 гг., з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. На гэтым форуме прадстаўнікі Савецкага Саюза настойліва прапанавалі здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага разбраення, але заходнія дзяржавы не падтрымалі савецкую прапанову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французкі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Такія міралюбівыя захады і прапановы савецкага боку магчыма было патлумачыць нарастаннем у знешняй палітыцы СССР шэрагу негатыўных тэндэнцый, сярод іх былі - планы УКП(б) і Камінтэрна аб хуткай "сусветнай рэвалюцыі" і краху сістэмы капіталізму. Так, у прынятай на VI кангрэсе Камінтэрна праграме у 1928 г. меўся вывад аб непазбежнасці крушэння капіталізму і хуткай перамозе сусветнан сацыялістычнай рэвалюцыі. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да "камунізацыі" Еўропы. Яны з'яўляліся сур'ёзнай падставай таго неканструктыўнага дыялогу, што складваўся паміж СССР і заходнімі краінамі. Адмоўную ролю адыгрывалі масавыя сталінскія рэпрэсіі, якія ўспрымаліся заходняй грамадскасцю з вялікай перасцярогай і не дабаўлялі міжнароднага аўтарытэта Савецкаму Саюзу. У сувуязі з гэтым правячыя колы заходніх дзяржаў не праяўлялі неабходнай зацікаўленасці ў стварэнні калектыўнай сістэмы бяспекі, а палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне савецкага кіраўніцтва ў 30- я гады ўспрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы. рурскаг крызіс жанеўскай канферэнцыя
Тым не менш у 1939 г. савецкая дыпламатыя прадаўжала актыўныя захады, каб схіліць урады Англіі і Францыі да стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі на еўрапейскім кантыненце. Кіраўніцтва Савецкага Саюза выступіла 17 красавіка 1939 г. з канкрэтнай прапановай аб заключэнні паміж СССР, Англіяй і Францыяй дагавора, які прадугледжваў "заключыць тэрмінам на 5 -- 10 гадоў пагадненне аб узаемадапамозе, у тым ліку і вайсковую, на выпадак агрэсіі ў Еўропе”.
Дадзеныя прапановы былі рэалістычнымі і канструктыўнымі, размова ішла аб узаемным абавязку аказання дапамогі, у тым ліку і ваеннай, у выпадку агрэсіі ў Еўропе супраць любой з дагаварваючыхся краін. Парыж і Лондан зрабілі сустрэчныя захады, у якіх Савецкі Саюз павінен быў аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было заведама непрыемлівай для савецкага ўрада ўмовай. Яны былі адхілены СССР, так як, не ўтрымлівалі прынцыпа ўзаемнасці і ставілі СССР у нероўнае становішча. У іх не прадугледжвалася абавязкаў Англіі і Францыі ў выпадку нападзення Германіі на Совецкі Саюз.
Перамовы праходзілі ў Маскве з 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г., адбылося 12 паседжанняў. Аднак станоўчых рашэнняў не было знойдзена. Начальнік штаба Чырвонай Арміі Б.М. Шапашнікаў вымушаны быў 15 жніўня заявіць, што СССР гатоў выставіць супраць агрэсара ў Еўропе 136 дывізій, 5 тысяч гармат, 9-10 тысяч танкаў і каля 5,5 тысяч самалётаў. Былі прапанаваны тры варыянты сумесных дзеянняў. Некатрорыя краіны, у тым ліку Польшча, на значны кавалак тэрыторыі якой, спакусіўся СССР, убачылі ў савецкіх прапановах слушную пагрозу для сваёй незалежнасці. Перамовы зайшлі ў тупік.
Савецка-германскія дагаворы. Тым часам, як перамовы паміж СССР і заходнімі саюзнікамі зайшлі ў тупік, яны саступілі месца савецка-нямецкім перамовам. Так, 20 жніўня Гітлер прыслаў тэлеграму I. В. Сталіну, у якой прапанавалася заключыць дагавор аб ненападзенні. Згода была атрымана і германскі міністр замежных спраў I. Рыббентроп прыляцеў 23 жніўня 1939 г. у Маскву. Пасля перамоў, вечарам 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны "сакрэтны дадатковы пратакол.", які датычыўся пытання падзелу сфераў уплыву ва Усходняй Еўропе. Згодна з гэтым дакументам СССР развязваліся рукі ў дачыненні да Прыбалтыйскі краін, а таксама Польшчы, Румынііі і Фінляндыі, чым ён у хуткім часе і скарыстаўся. Так, фактычна, г. зв. “Пакт-Рыбентрола-Молатава (Гітлера--Сталіна)” вызначаў лёс Польшчы і падзел ейнай тэрыторыі паміж СССР і Трэцім Рэйхам.
Заключаны дагавор, нягледзячы на ўсю яго неадназначнасць, у пэўнай меры садзейнічаў ўмацаванню абароны СССР. За перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Большая іх частка будавалася' на Усходзе краіны, што садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы.
Як бачна, напярэдадні Другой сусветнай вайны, міждзяржаўныя адносіны буйнейшых краін свету характарызаваліся складанасцю і супярэч-лівасцю. Пад уздзеяннем рэакцыйных рэжымаў Германіі, Італіі і Японіі быў утвораны агрэсіўны блок, накіраваны на ваеннае вырашэнне палітычных праблем, якія існавалі ў сусветным супольніцтве, і забеспячэнне яму манапольнага права на вызначэнне лёсу чалавечай цывілізацыі.
Ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце не знайшлі паразумення з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Разам з тым урады гэтых краін імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт савецкай дзяржавы, накіроўваючы агрэсію нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў на Усход. У выніку Савецкі Саюз быў пастаўлены перад альтэрнатывай: апынуцца ў ізаляцыі перад прамой пагрозай вядзення вайны на Захадзе і Усходзе, ці падпісаць прапанаваны Германіяй дагавор аб ненападзенні. Быў выбраны апошні варыянт.
Спіс крыніц
1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч.- Мн., 2003. - Ч. 2. С. 217 - 279.
2. Великая Отечественная война // Щетинов Ю.А. История России. ХХ в.: Учебное пособие. - М., 1998. - С. 208 - 234.
3. В годы суровых испытаний // Новейшая история Отечества. ХХ в.: Учеб. для студентов вузов: В 2 т.- М., 1998. - Т. 2. С. 129 - 233.
4. Вторая мировая война // Новейшая история стран Европы и Америки. ХХ век: Учеб. для студ. высш. учеб. заведений. В 3 ч.- М., 2001. - Ч. 1: 1900 - 1945. С. 97 - 126.
5. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя. - Мн, 1990.
6. Военная энциклопедия. М., 1997.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Барацьба СССР за дасягненне сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Асамблея Лігі Нацый и канферэнцыя па раззбраенню. Падпісанне франка-савецкага і савецка-чэхаславацкага дагавораў. Вонкава-палітычныя адносіны СССР з Германіяй (пакт Молатава-Рыбентропа).
дипломная работа [72,8 K], добавлен 25.04.2012Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015Крызіс каланіялізму ў пачатку ХХ ст.; канчатковая ліквідацыя каланіяльнай сістэмы пасля Другой сусветнай вайны і адукацыю незалежных дзяржаў. Асноўныя фактары распаду каланіяльных імперый. Бандунгскай канферэнцыі краін Азіі і Афрыкі, Рух недалучэння.
курсовая работа [41,4 K], добавлен 29.05.2012Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010Аднаўленне і рэканструкцыя эканомікі ў СССР пасля вайны. Ацэнка страт Савецкага Саюза. Унутраная палітыка савецкага ўрада ў пасляваенны перыяд. Палітыка рэпрэсій супраць некаторых нацыянальнасцяў. Одергивание нярускіх народаў. Апагей сістэмы канцлагераў.
курсовая работа [44,1 K], добавлен 27.04.2012Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.
дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.
дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012Разгром германскіх войскаў у Сталінградской бітве. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі. Вынiкi Берлінскай аперацыi. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Дасягнення Патсдамскай міжнароднай канферэнцыі кіраўнікоў краін-пераможцаў.
контрольная работа [20,1 K], добавлен 11.10.2012Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі, аснова для її ўтварэння. Сутнасць Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржаў. Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну.
контрольная работа [21,2 K], добавлен 22.08.2011План Маршала - гэта праграма эканамічнай дапамогі Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, высунутая ў 1947 дзяржсакратаром ЗША Джорджам К. Маршала. Узмацненне "пагрозы камунізму". Ідэалагічнае абгрунтаванне плана Маршала. Сутнасць і задачы "Плана Маршала".
курсовая работа [34,3 K], добавлен 25.07.2012