Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі БССР у гады ВАВ
Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на захопленых тэрыторыях. Падзел на асобныя часткі з падпарадкаваннем цывільнаму і ваеннаму акупацыйнаму апарату. Сістэмы турмаў і канцэнтрацыйных лагераў. Праяві вынішчэння, рабавання і эксплуатацыі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 02.01.2011 |
Размер файла | 24,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі БССР у гады ВАВ
У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 млн чалавек ці 12,7% ад усяго насельніцтва, якое заставалася на захопленай тэрыторыі СССР. У жніўні-кастрычніку 1941 г. на акупіраваных тэрыторыях СССР ўсталёўваецца германскі "новы парадак" -- нацысцкая сістэма ваенных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных мер, рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны.
Ідэалагічнай падставай гэтай палітыкі з'яўлялася чалавеканенавісніцкая тэорыя нацыстаў аб "расавай перавазе" нямецкай нацыі над іншымі народамі, неабходнасці пашырэння "жыццёвай прасторы" для немцаў, іх "права" на сусветнае панаванне. Згодна з генеральным планам "Ост", германскія захопнікі планавалі пакінуць на Беларусі да 25% мясцовага насельніцтва для анямечвання і выкарыстання ў якасці працоўнай сілы. Астатнія падлягалі знішчэнню і прымусоваму высяленню. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню "новага парадку" былі выкладзены ў "Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21 (план "Барбароса"), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія яскрава сведчаць аб тым, што гітлераўцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення сваёй злачыннай акупацыйнай палітыкі.
Усе захопленыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы аб'яўляліся ўласнасцю рэйха. У адпаведнасці з дырэктывамі Гітлера, захопленая тэрыторыя падлягала падзелу на асобныя часткі з падпарадкаваннем цывільнаму і ваеннаму акупацыйнаму апарату. Тэрыторыя Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама значная частка Беларусі (53% ад перадваеннай тзрыторыі) былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыятаў "Остланд" і "Украіна". Беластоцкую вобласць была далучана дда Усходняй Прусіі. На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілеўскай і ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей акупанты ўтварылі так званую вобласць армейкага тылу групы армій "Цэнтр". Прыфрантавая паласа знаходзілася ў непаср'эдным вядзенні ваеннага камандавання.
Пытанні агульнага кіравання на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў “Остланда” і “Україна” былі сканцэнтраваны ў Усходнім міністэрстве, паліцэйская улада -- у Гімлера (рэйхсфюрэра СС і начальніка паліцыі Германіі). Узоне дзеяння верахта ўлада прыналежыла ваенным камендантам. У захопленых раёнах і на тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі мясцо-выя адміністрацы і самакіравання "'.
Была вызначана структура ваенных, паліцэйскіх акупацыйных улад, канкрэтызаваны метады "кіравання" акупіраванымі савецкімі землямі. Так, тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі аднесены да вобласці армейскага тылу групы армій "Цэнтр". Улада на гэтай тэрыторыі знахо-дзілася ў руках камандавання ваенных і паліцэйскіх органаў. Вышэйшым органам на гэтай тэрыторыі быў штаб тылу групы армій "Цэнтр".
Паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласцей з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск, Брэст былі далучаны да Рэйхскамісарыята Украіна, граніца якога праходзіла прыкладна за 20 км на поўнач ад чыгункі Брэст-Гомель. Беластокскую, паўночныя раёны Брэсцкай, частку раёнаў Баранавіц-кай абласцей гітлераўцы ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-за-ходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральнай акругі Літва.
Усклад уласна Беларусі, ці як яе акупанты называлі "Генаральбецырк Вайсрутэніэн" (Генеральная акруга Беларусь), было ўключана 68 раёнаў з агульнага ліку 192 сельскіх і 9 гарадскіх раёнаў, якія ўваходзілі ў склад БССР напярэдадні вайны. Агульная плошча ГАБ складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек (на 04.12.41 г.) і ГАБ была ўключана ў склад Рэйхскамісарыята Остланд з рэзідэнцыяй у Рызе.
Генеральная акруга Беларусь падзялялася на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Слонімскую, Слуцкую, Навагрудскую. Мінск з'яўляуся цэнтрам Генеральнай акругі Беларусь і выдзяляўся ў аддзельную акругу. Вышэйшым выканаўчым органам тут з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў В. Кубэ. Яму падпарадкоўваліся гебітскамісарыяты, штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты (раёны). Дзейнасць акупацыйнага апарата адбывалася на прынцыпе "фюрэрства"-адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па свайму меркаванню, кіруючыся толькі указаннямі вышэйшых германскіх інстанцый. У воласцях прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках -старасты. Работу раённых, валасных упраў і стараст вёсак накіроўвалі і жорстка кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы - камісары, каменданты, крайсляндвірты, зондэрфюрэры і г. д.
Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. У раёнах дыслакацыі ахоўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры і т. зв. мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся і шматлікія вайсковыя гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі (ГФП). Усяго на гэтай тэрыторыі дзейнічала 8 груп ГФП (Полацк, Віцебск, Орша, Барысаў, Лепель, Бабруйск, Старыя Дарогі, Магілёў), якія мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі групай ГФП, якая дзейнічала ў Оршы, з верасня 1941 г. па верасень 1942 г. было павешана і расстраляна болып за 17 500 савецкіх патрыётаў.
Узброенай апорай створанага рэжыму з'яўляліся акупацыйныя войскі вермахта - ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб'ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і насельніцтва. Акрамя сіл вермахта для падтрымкі акупацыйнага рэжыму быў прыдадзены значны паліцэйскі аппарат. Каб утрымліваць пад кантролем тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты вымушаны былі трымаць тут ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс.чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан.
Калабарацыянізм. Няўдачы вермахта на савецка-германскім фронце, нарастаючая барацьба ў тыле акупантаў вымушалі германскія ўлады шукаць падтрымкі сярод мясцовага насельніцтва. Не была выключэннем і Беларусь.
Акупанты стваралі розныя структуры грамадзянскай улады і вайскова-паліцэйскія фарміраванні, прыцягваючы ў іх пэўныя колы жыхароў. Гэта з'ява атрымала назву калабарацыянізм. У беларускай калабарацыі вызначаліся тры сілы:
1. Частка беларусаў, што пражывалі ў Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі і іншых краінах, якія былі ў апазіцыі да бальшавізму, рабілі стаўку на гітлераўскую Германію, разлічваючы з яе дапамогай адразіць беларускую дзяржаўнасць. Прапановы аб супрацоўніцтве паступалі ад I. Ермачэнкі, В. Захаркі, В. Гадлеўскага, Я. Станкевіча і інш.
2. Частка жыхароў даваеннай Беларусі, якія свядома перайшлі на службу да акупантаў, падзялялі іх палітыку.
3. Людзі, якія па волі лёсу вымушаны былі працаваць у адміністрацыйна-гаспадарчых установах і на прадпрыемствах, адкрытых акупантамі на захопленай тэрыторыі Беларусі.
Па апошніх падліках навукоўцаў у шэрагах беларускай калабарацыі загады акупацыі знаходзілася да 130 тыс. чал.
У залежнасці ад характару супрацоўніцтва калабарацыю падзяляюць на : 1) палітычную, 2) вайсковую, 3) гаспадарчую (эканамічную).
У кастрычніку 1941 г. была створана Беларуская народная самадапамога, на чале якой стаў I. Ермачэнка. Камісар генеральнай акругі Беларусь В. Кубэ зацвердзіў склад кіраўніцтва БНС, а таксама праграму яе дзейнасці, якая ставіла мэтай "дапамагчы" пацярпеўшым ад ваенных дзеянняў, бальша-вісцкага і польскага праследавання беларусам, "дапамагчы адбудаваць" зруйнаваны чужынцамі беларускі край, "пашырыць і развіць" беларускую культуру. Пры кіраўніцтве БНС быў створаны цэнтральны савет ("цэнтраль") у складзе 10 чалавек. Члены савета прызначаліся і звальняліся гаўляйтарам Кубэ. У акругах (гебітскамісарыятах) ствараліся акруговыя адзелы БНС, якія ўзначальвалі старшыні, прызначаныя акруговымі камісарамі.
Нямецкае акупацыйнае кіраўніцтва пільна сачыла за дзейнасцю БНС, абмяжоўваючы яе самастойнасць. Кіраўнікі БНС намагаліся стварыць беларускія ўзброеныя атрады для барацьбы з партызанамі. Аднак, пакуль захопнікі мелі перавагу над савецкімі войскамі, неабходнасці ў арганізацыі і на акупіраваных тэрыторыях якіх-небудзь нацыянальных вайсковых фарміраванняў не было. Тым не менш, ідучы насустрач патрабаванням калабарацыяністаў, В. Кубэ 29 чэрвеня 1942 г. абвясціў аб заснаванні беларускага "Вольнага корпуса самаабароны", а таксама дазволіў адкрыць галоўную раду БНС у складзе 12 чалавек. Пры галоўнай радзе дзейнічала 13 аддзелаў: адміністрацыйны, палітычны, вайсковы, школьны, аховы здароўя і інш. Адпаведныя падраздзяленні дзейнічалі ў акругах. Ствараўся апарат, які меў нязбытнае жаданне ў адпаведны час пераняць ад нямецкіх улад дзяржаўнае кіраўніцтва. Акрамя таго, былі арганізаваны: Беларускае навуковае аб'яднанне, прафсаюзы, беларускія судовыя структуры.
Асаблівая ўвага надавалася корпусу Беларускай самааховы (БСА). Планавалася стварыць у кожным раёне адзінкі БНС, а таксама фарміраванні самааховы ад роты да батальена, усяго 3 дывізіі. Камандуючым быў прызначаны I. Ермачэнка. Ён і яго штаб распачалі актыўную дзейнасць па стварэнні БСА, бачачы ў ёй правобраз будучага беларускага войска. У Мінску былі адкрыты курсы па перападрыхтоўцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася актыўная прапагандысцкая кампанія ў акругах па вярбоўцы ў шэрагі БСА. Справай БСА зацікавілася разведка партызан, якая рабіла ўсёмагчымае, каб сарваць вайсковую акцыю. Узнікшыя фарміраванні БСА падвяргаліся ўзмоцненай апрацоўцы і ваеннаму ўздзеянню. Да таго ж немцы не спяшаліся ўзбройваць гэтыя фарміраванні, у выніку чаго яны лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. інтарэс акупантаў да арганізацыі корпуса самаабароны стаў слабець. Замест БСА яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны пад кіраўніцтвам нямецкіх афіцэраў, а вясной 1943 г. зусім адмовіліся ад беларускай самаабароны.
27 чэрвеня 1943 г. было аб'яўлена аб стварэнні з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пастаянна дзеючага дарадчага органа - Беларускага даверанага бюро ці "Рады даверу". Усклад яе ўвайшлі па аднаму прадстаўніку з акруг, якія вызначаліся акруговымі камісарамі, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: В. Іваноўскі - бургамістр Мінска, Ю. Сабалеўскі -ад Беларускай самадапамогі, К. Рабушка - ад прафсаюзаў, М. Ганько і Н. Абрамова - ад Саюза беларускай моладзі.
21 верасня 1943 г. у Мінску падпольшчыкамі быў знішчаны В. Кубэ. Яго пераемнікам на пасадзе генеральнага камісара стаў генерал-лейтэнант фон Готберг, які пачаў інтэнсіўна шукаць сродкі для барацьбы з антыгерманскім рухам. Перш за ўсё планавалася выкарыстаць мясцовыя сілы, а таксама тых, хто ўжо супрацоўнічаў з акупантамі і пад націскам Чырвонай Арміі адступіў разам з германскай арміяй на тэрыторыю Беларусі. У канцы 1943 г. тут дыслацыраваліся шматлікія паліцэйскія і ваенныя фарміраванні, што адступілі з усходу: рускія, украінскія, татарскія, грузінскія, армянскія, літоўскія, эстонскія , у тым ліку італьянскія, польскія і французскія падраздзеленні, супрацоўнікі службы бяспекі і тайнай палявой паліцыі;
У верасні-лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады, прымяняючы метад прымусовых мабілізацый, распачалі фарміраванне беларускіх паліцэйскіх ахоўных (шутцманшафт) батальёнаў. Да канца 1943 г. былі сфарміраваны тры такія батальёны: у Мінску, Слоніме, Снове агульнай колькасцю 1 481 чалавек. Да пачатку сакавіка 1944 г. было арганізавана яшчэ 7 батальёнаў (Навагрудак, Глыбокае, Мінск і інш.), у якіх налічвалася 3 648 чал. Акрамя таго, у студзені 1943 г. быў створаны 13-ы беларускі батальён СС пры СД. Беларускія паліцэйскія аддзелы былі задзейнічаны немцамі ў карных акцыях. Так, напрыклад, 13-ы батальён СС нейкі час выконваў ахову Калдычаўскага лагера смерці, а таксама браў удзел у пацыфікацыі яўрэйскага гета ў Валожыне.
Імкнучыся ўцягнуць у барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў як мага больш шарокае кола мясцовага насельніцтва акупанты прыбягалі не толькі да прымусовых мабілізацый. 3 гэтай нагоды ствараліся не толькі батальёны беларускай паліцыі, але і т. зв. абарончыя вёскі, дзе пасяліліся сем'і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР, у тым ліку казакоў, што супрацоўнічалі з немцамі і інш. Узброеныя жыхары гэтых паселішч, павінны былі супрацьстаяць партызанам і падпольшчыкам. Больш шырокія памеры гэта акцыя мела на тэрыторыі заходніх раёнаў Беларусі, дзе было створана некалькі дзесяткаў такіх вёсак.
У 1943 г. пад уплывам перамог Чырвонай Арміі, прапагандысцкай дзейнасці партызан і падпольшчыкаў, актывізаваўся пераход на бок партызан ваеннаслужачых са створаных акупантамі розных воінскіх дапаможных фарміраванняў і паліцыі. У лютым 1943 г. да віцебскіх партызан перайшла большая частка байцоў 825-га волга-татарскага батальёна, легіена "Ідэль-Урал", які быў створаны з ліку ваеннапалонных татар, башкіраў і іншых прадстаўнікоў народаў Паволжа. 16 жніўня 1943 г. на бок партызан перайшла т.зв. 1-я руская нацыянальная брыгада падпалкоўніка У. У. Гіль-Радыёнава, агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек. Свой пераход байцы 1-й Антыфашысцкай брыгады (так яна стала называцца) адзначылі разгромам нямецка-фашысцкіх гарнізонаў у Докшыцах і Крулеўшчызне. Было знішчана больш за 400 варожых салдат, вадакачка, 4 чыгуначныя масты, 4 паравозы, 85 вагонаў з ваеннымі грузамі, склады з нафтапрадуктамі і боепрыпасамі, захапілі 3 гарматы, больш 100 аўтаматаў і вінтовак, 2 склады з боепрыпасамі, 5 складоў з рознай маёмасцю і прадуктамі.
У снежні 1943 г. акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР). Гэта была толькі бачнасць беларускага нацыянальнага ўрада. Захопнікі бачылі ў ім сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомікі Беларусі ў сваіх інтарэсах. Беларускія калабарацыянісцкія сілы разлічвалі выкарыстаць дадзеную сітуацыю для ажыццяўлення сваёй даўняй мары - стварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктарам. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. У іх ліку Р. Астроўскі, (прэзідэнт), М. Шкеленак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю. Сабалеўскі (2-гі віцэ-прэзідэнт). Былі створаны 13 аддзелаў: фінансавы, культуры, сельскай і лясной гаспадаркі, прафесійных спраў, рэлігіі і судовых спраў, вайсковы і інш.
Між тым, гітлераўцы не спяшаліся дзяліць уладу. Фармальна акупанты перадавалі БЦР толькі кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай і вайсковымі пытаннямі. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем германскіх акруговых камісараў. Лідэры БЦР дамагліся ад немцаў дазволу на правядзенне прымусовай мабілізацыі і стварэння беларускага войска. У выніку немцы далі згоду на фарміраванне Беларускай краёвай абароны. Мабілізацыя пачалася ў адпаведнасці з загадам Р. Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г., ёй падлягалі ўсе мужчыны 1908-1924 г.н. За няяўку на зборны пункт ў выкліканы тэрмін пагражала смяротная кара. Да канца сакавіка 1944 г. удалося стварыць 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў БКА, куды было мабілізавана да 25 тыс.чалавек. Яны ўдзельнічалі ў гаспадарчых работах, у ахове збудаванняў і складоў, а таксама ў барацьбе супраць партызан. Асабліва ў гэтым напрамку вызначаўся батальён пад камандаваннем Б. Рагулі на Навагрудчыне, а таксама аддзелы на Случчыне. Жаўнеры БКа мелі ўласную беларускую ўніформу. Аднак, большасць з іх немцы не паспелі абмундзіраваць, таму беларускія жаўнеры хадзілі ў цывільнай вопратцы.
Пад уплывам агітацыі патрыётаў, а таксама баявых аперацый партызан, што былі накіраваныя на зрыў мабілізацыі, поспехаў Чырвонай Арміі на франтах вайны, адбывалася масавае дэзерцірства з БКА і пераход яе членаў са зброяй да партызан.
27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да Мінска, у гарадскім тэатры было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыемства БЦР - Другі усебеларускі кангрэс. Кангрэс абвясціў сябе "паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа", выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці, аб'явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі, выбраў Р. Астроўскага прэзідэнтам БЦР. Трэба адзначыць, што пасля вызвалення Беларусі, дзеячы БЦР адступілі разам нямецкімі войскамі на захад, дзе працягвалі дзейнічаць да канчатковага разгрому немцаў. Намаганнямі БЦР на тэрыторыі Германіі быў створаны шэраг вайсковых фарміраванняў, у тым ліку - 30-я грэнадзёрская штурмавая дывізія СС “Беларусь” і батальён камандас “Дальвіц”. 25 студзеня 1945 г. было абвешчана аб ствпарэнні беларускага легіёна СС. Некаторыя беларускія легіянеры бралі ўдзел у баях супраць англа-амерыканскіх войскаў на заходнім фронце - ў Францыі і Германіі. У прывітальнай тэлеграма А.Гітлеру ад Другога усебеларускага кангрэса, падпісанай Р.Астроўскім, адзначалася, "тто Беларускі Народ будзе нязломна змагацьца побач з нямецкш жаўнера.м супроць супольнага нашага ворага -- бс'ілынавізму.
Мы спадзяёмся і верым у канчатковую перамогу. каторая, пад Вашым кіраўніірпвам. пры будове Новае ^ропы, прынясе тчасьлівую будучыню вольнаму Беларускаліу Народу".
Маладзёжная палітыка захопнікаў. У доўгатэрміновай палітыцы германскіх улад стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, уцягненне моладзі ў сферу інтарэсаў Германіі. 3 гэтай нагоды ішла актыўная работа па стварэнні маладзёжных арганізацый, дзейнасць якіх будавалася на ўзор германскай маладзёжнай арганізацыі Гітлер-югенд. Так, 22 чэрвеня 1943 г. афіцыйна быў абвешчаны Саюз беларускай моладзі на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай. Каля трох месяцаў працягвалася актыўная арганізатарская работа. Толькі 17 ліпеня былі назначаны кіраўнікі аддзелаў галоўнага штаба і акруговыя кіраўнікі. Згодна са статутам, у члены СБМ маглі ўступаць толькі беларусы 10-20-гадовага ўзросту.
У чэрвені 1943 г. былі адкрыты школы па падрыхтоўцы кіруючых кадраў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г. у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, рыхтаваліся вышэйшыя кіраўнікі СБМ. У Драздах пад Мінскам і ў Фларыянаве, недалека ад Ляхавіч, навучанне праходзілі кіраўнікі жаночай моладзі, а ў Альберціне, што пад Слонімам, абучаліся будучыя важакі павятовых і валасных арганізацый. За час дзейнасці школ СБМ было падрыхтавана звыш 1300 кіраўнікоў саюза, што дазволіла стварыць даволі шырокую сетку арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 12,5 тысяч юнакоў і дзяўчат.
3 канца 1943 г. у СБМ пачалася актыўная вярбоўка ў дапаможныя воінскія фарміраванні і атрады СС. У снежні 1943 г. шэф-праведнік СБМ Ганько выдае сакрэтны загад аб мабілізацыі ў роту СС юнакоў 1920 -1927 г.н. Радыё, газеты, шматлікія каляровыя лістоўкі заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію. У выніку беларускія юнакі былі паступалі на службу у дапаможныя аддзелы Люфтвафэ і зенітную артылерыю, якая займалася барацьбой з саюзнай авіяцыяй, якая бамбіла Берлін, Гамбург і інш. гарады Германіі. Вясной 1944 г. германскія вайсковыя ўлады дазволілі стварыць Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы супраць бальшавізма, Саюз татарскай моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу германскіх інтарэсаў.
Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі быў звязаны і з жахлівымі праявамі вынішчэння, рабавання і эксплуатацыі: лагерамі ваеннапалонных, ваенна-катаржнымі работамі, лагерамі смерці і месцамі прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва, гета, дэпартацыяй беларускага насельніцтва на прымусовыя работы ў рэйх і інш..
Мясцовае насельніцтва павінна было выконваць розныя працоўныя павіннасці. Да канца 1941 г. была праведзена дэталаёвая інвентарызацыя ўсіх прамысловых прадпрыемстваў. У выніку гэтага 1 снежня ў Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. -- 117, а ў красавіку 1943 г. -- 140. Усяго на тэрыторыі Беларусі была адноўлена праца звыш чым на 800 прамысловых прадпрыемствах.
Сельскае насельніцтва выконвала "гадавыя гаспадарчыя заданні" па абавязковых пастаўках зерня, мяса, яек і іншых прадуктаў харчавання, а таксама воўны, ільну, канапель і г.д. 3 мэтай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці акупацыйная адміністрацыя ў пачатку 1942 г. правяла зямельную рэформу, мэтай якой з'яўлялася надзейнае забеспячэнне харчовых патрэб фронту і рэйху.
Побач з задачамі па ваенным захопе Тэрыторыі СССР дырэктывамі гітлераўскага камандавання вызначаліся канкрэтныя планы па ўключэнні германскага вермахта ў праграму па масавым вынішчэнні асобных груп мясцовага насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах. У масавых маштабах злачынная палітыка вынішчэння праводзілася на ўсёй акупіраванай савецкай тэрыторыі. Аднак Беларусь панесла найбольш вялікія страты -- 2.200.000 чал. (у тым ліку 800.000 савецкіх ваеннапалонных і 700.000 яўрэйсканга насельніцтва).
Акупанты стварылі на тэрыторыі Беларусі сістэму турмаў і канцэнтрацыйных лагераў, дзе без суда і вызначэння тэрміну зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей. Болыы за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя лагеры, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета, дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі. Адзін з першых лагераў смерці быў створаны ў в. Дразды каля Міснка, дзе ў ліпені -- верасні 1941 г. ўтрымліваліся ваеннапалонныя і цывільныя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Самым буйным не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй захопленай савецкай зямлі з'яўляўся Трасцянецкі лагер смерці, дзе было знішчана больш за 206 тыс. чалавек. Адным з буйнейшых гарадскіх лагераў смерці было мінскае гета. У ім было загублена каля 100 тыс. чалавек.
3 9200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых акупантамі ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 628 былі знішчаны з усімі жыхарамі, 4667 -- з часткай насельніцтва.
370.000 жыхароў Беларусі былі выгнаны немцамі на прымусовыя працы ў Рэйх ў якасці дармаввой працоўнай сілы. Вышэйзгаданыя асобы атырмалі назву “остарбайтэры” (усходнія працоўныя). Не менш 100.000 пасля вайне гэтак і не вярнуліся да хаты.
Загады акупацыі Беларусь страціла палову свайго нацыянальнага багацця. Амаль поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, 90 % станочнага парку, на 40 % скараціліся пасяўныя плошчы, без даху над галавой засталося амаль 3 мільёны чалавек. Пасля вызвалення ў рэспубліцы налічвалася 60 тыс.дзяцей-сірот. Поўнасцю было знішчана 6177 і час'гкова 2648 школьных памяшканняў, 40 ВНУ,, 24 навуковыя ўстановы, 200 і бібліятэк, 4756 тэатраў і клубаў, 1377 балыпц і амбулаторый, 2188 дзіцячых ўстаноў.
Такім чынам, на акупіраванай тэрыторыі Беларусі германскае палітычнае кіраўніцтва, абапіраючыся на жорсткую сілу, імкнулася стварыць умовы для найбольш эфектыўнага рабавання мясцовых рэсурсаў на карысць Германіі. Паражэнні германскіх войск пад Масквой, Сталінградам, Арлом і Курскам прымусілі нацысцкіх лідэраў да пошуку шляхоў больш актыўнага супрацоўніцтва з мясцовымі жыхарамі. Стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, якое павінна было быць выхавана ў нацысцкім духу. 3 гэтай нагоды адкрываліся школы, засноўваліся маладзёжныя саюзы, якія павінны былі стаць праваднікамі нацысцкай ідэалогіі ў асяроддзі падрастаючага пака-лення Беларусі. Ажыццяўляемая захопнікамі палітыка не находзіла падт-рымкі з боку агульнай большасці насельніцтва акупіраваных тэрыторый. Яна не адпавядала ні нацыянальным, ні дзяржаўным, ні эканамічным ітарэ-сам людзей, будавалася на злачыннай, чалавеканенавісніцкай расавай ідэало-гіі.
Спіс крыніц і літаратуры
палітычны акупацыйны канцэнтрацыйны
1. Аблова Р.Т. Это было в Белоруссии: Из истории борьбы молодежи в партизанских отрядах и подполье. - М., 1957.
2. Андрющенко Н.К. На земле Белоруссии летом 1941 года / Под ред. Я.С. Павлова. - Мн., 1985.
3. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч.- Мн., 2003. - Ч. 2. С. 217 - 279.
4. Великая Отечественная война // Щетинов Ю.А. История России. ХХ в.: Учебное пособие. - М., 1998. - С. 208 - 234.
5. В годы суровых испытаний // Новейшая история Отечества. ХХ в.: Учеб. для студентов вузов: В 2 т.- М., 1998. - Т. 2. С. 129 - 233.
6. Вторая мировая война // Новейшая история стран Европы и Америки. ХХ век: Учеб. для студ. высш. учеб. заведений. В 3 ч.- М., 2001. - Ч. 1: 1900 - 1945. С. 97 - 126.
7. Долготович Б.Д. Военачальники - сыны Беларуси на фронтах Великой Отечественной войны. - Мн., 2003.
8. Каваленя А.А. Беларусь у выпрабаваннях вайны (1939 - 1945 гг.): Вучэб.-метад. дапам. - Мн., 2001.
9. Каваленя А.А. Беларусь 1939 - 1945 гг. Война и политика: Мн., 2001.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.
реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.
творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.
реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.
реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.
реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.
реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010Пафас і маштабы эпохі сацыяльных пераўтварэнняў у Расіі. Эканамічны крызіс 1920-1921 гг. Пераход новай эканамічнай палітыцы (НЭП). Тэатральнае справа у гады НЭПа. Культурная палітыка савецкай улады 1917-1925 гг., крызіс і крах сацыяльнай сістэмы Расіі.
реферат [41,7 K], добавлен 22.04.2012