Развіццё культуры Беларусі ў першай палове ХIХ ст.
Рысы і асаблівасці гісторыка-культурнага працэсу Беларусі першай паловы XIX ст. Гісторыя, жывапіс, этнаграфія, археалогія - сведчанне развіцця працэсу духоўнага адраджэння Беларусі. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі. Гісторыя беларускага мастацтва.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 31.12.2010 |
Размер файла | 29,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Рэферат
Развіццё культуры Беларусі ў першай палове ХIХ ст.
Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX ст. прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівалі яго ад папярэдняга перыяду. Галоўныя з іх -- свецкасць культуры і рацыяналізм ў развіцці грамадскай свядомасці. Царква згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры. Манаполія рэлігійнага светапогляду была парушана. Аднак патрэбна мець на ўвазе, што рацыяналізм XVIII ст., які звязаны з распаўсюджваннем ідэалогіі і культуры эпохі Асветы, не азначаў поўнага знішчэння рэлігійнага светапогляду.
У параўнанні з сярэднявеччам характэрнай рысай гісторыка-культурнага працэсу Беларусі становіцца яго паскарэнне і ўскладненне, што было звязана з больш хуткім развіццём грамадства ў цэлым. Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры, з'яўленне яе новых накірункаў (навука, мастацкая літаратура, свецкі жывапіс, тэатр і інш.). Адначасова адбывалася значна большае, чым было да гэтага часу, сутыкненне і ўзаемаўплыў розных сфер культуры. У параўнанні з папярэднім перыядам у грамадстве істотна пашыраецца сістэма перадачы культурных каштоўнасцей, фарміруецца новы механізм іх распаўсюджвання (свецкая школа, выдавецтва кніг, газет, часопісаў, развіццё тэатра і інш.). Духоўнае жыццё беларускага грамадства становіцца больш багатым.
У першай палове XIX ст. абывалася дэмакратызацыя агульнакультурнага прагрэсу : пашыралася кола вытворцаў і спажыўцоў культурных каштоўнасцяў, павялічылася магчымасць далучэння да культуры розных сацыяльных груп. Аднак амаль да канца феадальнай эпохі дэмакратызацыя культуры адлюстроўвалася болып у тэндэнцыі свайго развіцця, чым у рэальных выніках. Саслоўныя абмежаванні стрымлівалі працэс яе дэмакратызацыі. Тым не менш, сацыяльныя супярэчнасці, якія прыкметна абвастрыліся ў першай палове XIX ст., унеслі новыя тэндэнцыі ў развіццё культуры і былі звязаны з ідэйна-маральньмі праблемамі і пошукамі.
Асаблівасцю развіцця культуры Беларусі першай паловы XIX ст. быў працэс яе паланізацыі найбольш відавочны ў першай трэці стагоддзя. У шмат чым гэта абумовілася палітыкай імператара Аляксандра I, якая была накіравана на аднаўленне польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку ў асяроддзі польскай магнатэрыі і паланізаванага беларускага шляхецтва. Цэнтрам польскага ўплыву быў горад Вільня з яго ўніверсітэтам. Працэс паланізацыі некалькі паменьшыўся, але не спыніўся пры Мікалаі I, які праводзіў палітыку паслядоўнай русіфікацыі Беларусі.
Хаця царква і страціла манапольны ўплыў на развіццё культуры, яе роля была яшчэ вельмі вялікай. Уплывовым фактарам развіцця культуры Беларусі гэтага часу стала супрацьстаянне дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай, носьбітаў розных культурных і духоўных каштоўнасцяў. Каталіцызм, у асноўным, з'яўляўся рэлігіяй прывілеяванага, дваранскага саслоўя. Праваслаўе было звязана пераважна з сялянствам, мяшчанствам і духавенствам Беларусі. Цэнтрам праваслаўнай культуры Беларусі быў стражытны Магілёў з яго духоўнай семінарыяй, якую заснаваў яшчэ архіяпіскап Георгі Каніскі. Патрэбна адзначыць, што выхаванцы гэтай установы шмат што зрабілі для адраджэння раней зняважанай праваслаўнай культуры. Сярод іх буйнейшы лінгвіст, фалькларыст і этнограф I. Насовіч (1788--1877), аўтар "Слоўніка беларускай мовы" (1870), які атрымаў шырокую вядомасць.
Падзел беларускага грамадства па саслоўнай і канфесійнай прыкмеце прывеў да існавання на Беларусі двух культурных накірункаў: польскага, носьбітам якога ў асноўным было беларускае дваранства, і "заходнерускага", прадстаўнікамі якога з'яўляліся: праваслаўнае і часткова ўніяцкае духавенства, купецтва, мяшчанства. Абапіраючыся на праваслаўе, прыхільнікі "заходнерускага" накірунку аднаўлялі, як ім здавалася, асновы традыцыйнай, народнай культуры Беларусi. Наяўнасць гэтых дзвюх плынь агульнай культуры Беларусі, безумоўна, стрымліваў працэс стварэння адзінай беларускай нацыі.
Культура Беларусі разглядаемага перыяду адлюстроўвала сацыяльную структуру тагачаснага грамадства. Яе складанымі часткамі былі: магнацкая культура, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан і нерадавітага насельніцтва гарадоў і мястэчак, сялянская культура. I хоць розніца паміж імі на працягу ўсяго XIX ст. паступова згладжвалася пад уплывам сацыяльна-эканамічных фактараў, тым не менш канфесійная неаднастайнасць прыводзіла і да культурнай дыферэнцыяцыі, насіла падчас характар вострага супрацьстаяння.
Па ўзроўню развіцця культуры ў цэлым, так і па асобных яе сферах розныя рэгіёны Беларусі істотна адрозніваліся паміж сабою. Ролю галоўных культурных цэнтраў адыгрывалі розныя гарады Беларусі. Напрыклад, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. прызнаным навуковым і літаратурным асяродкам усёй Беларусі была Вільня, дзе знаходзіўся універсітэт; у сценах якога атрымлівала адукацыю беларуская моладзь.
Іншымі важньмі культурнымі цэнтрамі Беларусі былі Магілёў, Віцебск, Слонім.. Вельмі значны ўклад у развіццё культуры Беларусі ўносілі магнацкія цэнтры: рэзідэнцыя Храптовічаў у Шчорсах, маёнтак М. Агінскага ў Залессі, маёнтак Ваньковічаў у Мінску і інш.
Асвета. Навука. Якасна новым момантам у развіцці асветы на Беларусі было фарміраванне сістэмы адукацыі: вышэйшай, сярэдняй і пачатковай. Стварэнне Міністэрства народнай асветы (1802 г.) цэнтралізавала дзяржаўнае кіраўніцтва школай. У кожным губернскім горадзе стваралася гімназія, у павятовым горадзе -- павятовае вучылішча. Пры кожным царкоўным прыходзе -- царкоўнапрыходскія вучылішча, у якія прымаліся дзеці "усялякага стану" без розніцы “полу і год”. Прадугледжвалася пераемная сувязь паміж школамі розных ступеняў. Аднак фактычна для распаўсюджвання адукацыі сярод народа было зроблена мала. Казна не брала на сябе выдаткаў на ўтрыманне школ, перакладала гэта або на органы мясцовага кіравання, або на памешчыкаў. Ужо Статут 1804 г. адзначаў, што дзяцей прыгонных сялян нельга прымаць у гімназіі. Несумяшчальнасць прыгоннага права з распаўсюджваннем адукацыі сярод шырокіх слаёў сялянства, станавілася больш відавочнай.
Найбольш значнымі былі поспехі ў сферы вышэйшай адукацыі. Асноўным асяродкам навукі і адукацыі Беларусі ў першай трэці XIX ст. быў Віленскі ўніверсітэт, які ў 1803 г. атрымаў назву Імператарскага. Адначасова ён з'яўляўся вучэбным і адміністрацыйным цэнтрам навучальнай акругі. Ён не толькі ажыццяўляў кантроль за работай школ, але яго выкладчыкі прымалі ўдзел у складанні праграм навучання, у напісанні падручнікаў.
Палітычныя падзеі 1820--30 гг. прывялі не толькі да ліквідацыі Віленскай навучальнай акругі, закрыцця універсітэта і стварэння Беларускай навучальнай акругі, але ўнеслі істотныя змены ў сістэму асветы Беларусі. Пераемнасць навучання была парушана, што зрабіла вельмі актуальнай праблему падрыхтоўкі настаўнікаў. Выпускнікам Віленскага універсітэта, як удзельнікам рэвалюцыйных падзей, забаранялася выкладаць у мясцовых школах. Настаўніцкія кадры для Беларусі рыхтаваліся Пецярбургскім педагагічным інстытутам і створанай у 1834 г. Віцебскай настаўніцкай семінарыяй.
Асаблівасцю развіцця асветы Беларусі першай паловы XIX ст. з'яўлялася наяўнасць каталіцкай манастырскай адукацыі, нягледзячы на паступовае яе скарачэнне. Новай з'явай у развіцці адукацыі стала стварэнне сістэмы духоўнага, а таксама зараджэнне ваеннага і прафесійнага навучання.
Важным паказчыкам распаўсюджвання адукацыі на Беларусі было павелічэнне цікавасці да кнігі і актывізацыя выдавецкай справы. На Беларусі існавалі тыпаграфіі 3-х тыпаў: казённыя, прыватныя і царкоўныя.
Матэрыяльная база большасці тыпаграфій (за выключэннем царкоўных і некаторых прыватных) была слабай. Разам са значным павелічэннем колькасці тыпаграфій і агульнага аб'ёму выдавецкай прадукцыі, павелічвалася ўдзельная вага свецкай кнігі, пашыралася яе тэматыка. На Беларусі выдавалася вучэбная і мастацкая літаратура, праглядаліся тэндэнцыі да фарміравання навуковай і навукова-папулярнай літаратуры. З'яўляюцца першыя краязнаўчыя публікацыі і першыя часопісы.
Вялікая роля ў духоўным жыцці грамадства належала інтэлігенцыі. Па свайму сацыяльнаму складу нтэлігенцыя Беларусі была ў асноўным дваранскай. Аднак у асяроддзі мастацкай і навуковай інтэлігенцыі з'явіліся разначынцы Заслугай пакалення беларускай інтэлігенцыі стала спроба аб'яднаць, звязаць народную і прафесійную культуру. Адукаванага выхадца з беларускай шляхты, разначынца ўжо не зусім задавальняла польска-лацінская культура, у яго з'явілася цікавасць а мясцовай гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, фальклору, мовы. Гэтыя галіны навуковых ведаў звязаны з імёнамі I. Грыгаровіча, М. Баброўскага, 3. Даленгі-Хадакоўскага, Т. Нарбута, А. Кіркора, I. Даніловіча, братоў Я. і К. Тышкевічаў і шмат іншых. Гэта былі людзі розных палітычных поглядаў і культурных накірункаў. Так, з імем пратаіерэя I. Грыгаровіча (1792--1852) звязана дзейнасць гісторыка-асветніцкага гуртка ў Магілёве, удзельнікі якога былі аб'яднаны пошукам, зборам і апрацоўкай гістарычных матэрыялаў, аднаўленнем мінулага роднага краю. 3 другога боку, дзейнасць гісторыка вылілася ў выданне першага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі пад назвай "Беларускі Архіў старажытных актаў" (1824). 3 імем I. Грыгаровіча звязан выхад у свет "Актаў археаграфічнай экспедыцыі" (тт. I--4, 1834--1838) і "Актаў гістарычных". Вялікі ўклад у працу гэтага гуртка ўнёс граф М. Румянцаў, пад кіраўніцтвам і на сродкі якога былі сабраны рукапісныя, этнаграфічныя, нумізматычныя калекцыі, органа., бібліятэка, якая паклала пачатак вядомаму ў Маскве Румянцаўскаму музею.
Прадстаўніком гістарычнай навукі быў таксама прафесар Віленскага універеітэта I. Даніловіч (1788--1843). Прыхільнік аднаўлення суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага, ён усе свае працы звязваў з гістарычньм мінулым радзімы. Ім былі выдадзены Статут ВКЛ 1529 г., Судзебнік Казіміра IV 1468 г., Супрасльскі летапіс і іншыя крыніцы. На гэты час прыпадае навуковая дзейнасць гісторыка, прафесара Віленскага універсітэта М.К. Баброўскага (1784--1848), заснавальніка беларусазнаўства і славяназнаўства. Менавіта М.К. Баброўскаму належыць гонар адкрыцця Супрасльскага летапісу, прац Ф. Скарыны. Па сутнасці з дзейнасцю гэтых навукоўцаў звязана зараджэнне на Беларусі археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, а таксама беларусазнаўства.
Вялікую вядомасць у першай палове XIX ст. атрымалі працы ЗЛ. Даленгі-Хадакоўскага (1784--1825), братоў Канстанціна (1806-1868) і Яўстафія (1814--1873) Тышкевічаў, стваральнікаў беларускай археалогіі і музеязнаўства. Па ініцыятыве братоў Тышкевічаў у 1842 г. быў створаны першы на Беларусі музей старажытнасцяў, экспанаты якога склалі аснову музея ў Вільні. У 1855 г. Я. Тышкевіч арганізаваў і узначаліў Віленскую археалагічную камісію, якая займалася зборам, вывучэннем і публікацыяй дакументаў, якія звязаны з гісторыяй Беларусі, Украіны і Літвы. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства, ўнеслі П. Шпілеўскі (1823--1861), аўтар "Падарожжа па Палессі і беларускім краі", "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках" і М. Без-Карніловіч, які выдаў у Пецярбургу "Гістарычныя звесткі”. У 40-я гг. пачынаецца творчая, культурна-асветніцкая і выдавецкая дзейнасць А. Кіркора (1818--1886). Выдатны знаўца гісторыі і этнаграфіі Беларусі і Літвы, ён надрукаваў шматлікія навуковыя матэрыялы ў польскай і рускай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для станаўлення беларускай этнаграфіі была яго праца "Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню" (1857--1859), напісаная ў адпаведнасці з праграмай Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй было надрукавана больш за сотню беларускіх песень і прыказак, слоўнік беларускай мовы.
Вялікая цікавасць да гісторыі, этнаграфіі, археалогіі Беларусі, якая выразна праявілася ў першай палове XIX ст. -- сведчанне развіцця працэсу духоўнага адраджэння Беларусі. Аднак першая палова стагоддзя была звязана з развіццём не толькі гуманітарных, але і прыродазнаўчых навук. Так у Віленскім універсітэце працавалі ўраджэнцы Беларусі батанік і біёлаг С. Юндвіл, фізіёлаг М. Гамаліцкі. 3 Горы-Горацкім земляробчым інстытутам была звязана дзейнасць заснавальніка хімічнай навукі Беларусі К. Шмідта і I. Цютчава.
Мастацтва. Для мастацкай культуры Беларусі першай паловы XIX ст. была характэрна змена ідэйна-мастацкіх накірункаў у параўнанні з папярэднім часам, адначасова суіснаванне розных мастацкіх стыляў. Ва ўсведамленні дзеячаў культуры першых дзесяцігоддзяў XIX ст. адбываўся паступовы адыход ад эстэтыкі класіцызму, які ляжаў у аснове асветніцкай ідэалогіі, калі матывамі дзеянняў героя былі перш за ўсё грамадзянскі абавязак і служэнне грамадству. 3 цягам часу ўзрастае ўвага да чалавека, яго ўнутранага свету. Пачуццё, а не абавязак выступае пабуджальнай крыніцай яго ўчынкаў. На змену класіцызму, увасабленню эпохі Асветы, прыходзіць рамантызм. На Беларусі ён зарадзіўся ў пачатку XIX ст. Сутнасцю рамантызма было імкненне супраціпаставіць рэльнай рэчаіснасці абагулены ідэальны вобраз.
Рамантызм мастакоў Беларусі нельга аддзяляць ад расійскага і агульнаеўрапейскага. Яго асаблівасцю было ярка выяўлены інтарэс да мясцовай гісторыі, стварэнне на карціне моцнай, свабоднай асобы. I хоць гэта цікавасць шмат у чым была звязана з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, тым не менш распрацоўка гэтай праблематыкі садзейнічала абуджэнню інтарэса і да гісторыі Беларусі ўвогуле. Да гістарычнай тэматыкі звярталіся многія пісьменнікі, паэты. Гісторыя была прадметам роздуму А. Міцкевіча. Яго творы, напісаныя на польскай мове, могуць лічыцца і культурным скарбам Беларусі. У сваіх ранніх творах "Мешка, князь Навагрудка", "Бульба", а таксама ў паэмах "Дзяды", "Пан Тадэвуш", "Гражына" А.Міцкевіч выкарыстоўваў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі. Блізкімі па настрою, думках да А.Міцкевіча былі У.Сыракомля, Я.Чачот. Асаблівае месца ў плеядзе рамантыкаў Беларусі належыць Я. Баршчэўскаму. Яго празаічны зборнік "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" прадстаўляюць сабой, па водгукам сучаснткаў, беларускі цыкл "1000 і адной ночы".
У 40-я гады ў культуры Беларусі ярка праявіўся пераход ад рамантызму да рэалізму. Важнай вехай на гэтым шляху была творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Першым творам пісьменніка сталі лібрэта аперэт "Рэкруцкі яўрэйскі набор" "Спаборніцтва музыкаў", "Чароўная вада" -- п'есы, якія напісаны на польскай мове і пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет музычная п'еса В. Дуніна- Марцінкевіча "Сялянка" ("Ідылія"), у якой упершыню загучала жывая беларуская мова. У 50-я гг. пісьменнік стварае вершаваныя расказы "Вечарніцы" і "Гапон", "Халімон на каранацыі", займаецца перакладамі. На пачатку 60-х гадоў ён стварае свой лепшы твор -- фарс-вадэвіль "Пінская шляхта".
У першай палове XIX ст. усё большую ролю ў грамадска-культурным і ідэйным жыцці Беларусі адыгрывае тэатр. Асноўнай формай тэатральнай дзейнасці ў гэты час з'яўляецца прыватная антрэпрыза. Як правіла, такі тэатр быў "аб'яздны", гэта значыць меў базу ў губернскім або буйным павятовым горадзе і перыядычна вандраваў па навакольным гарадам, мястэчкам, маёнткам і кірмашах. Пастаянныя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродна (тэатр Саламеі Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У выніку рэфармавання тэатральнай дзейнасці ў 1845--1847 гг. у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя тэатры, якія знаходзіліся пад кантролем тэатральнай дырэкцыі, вызначаўся тэатральны сезон. Тым не менш дзейнасць "аб'язных" груп пасля гэтага не спынілася. Яны існавалі і ў больш позні час. Адлюстроўвая моўную сітуацыю ў краі, рэпертуар тэатра быў двухмоўным -- польскім і рускім. На сцэне ставіліся п'есы польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.
Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў вельмі папулярны сярод шляхецтва, чыноўнікаў і афіцэраў. Падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала ўзнікненні першай трупы беларускага нацыянальнага тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм'ера спектакля -- камічнай оперы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", лібрэта да якога было напісана В. Дуніным-Марцінкевічам, а музыка -- С.Манюшка і К.Кжыжаноўскім. 9 лютага 1852 г. адбылася прэм'ера "Ідыліі" на музыку тых жа аўтараў. П'есы гэтага таленавітага драматурга, рэжысёра і акцёра неаднаразова ставіліся на прыватных кватэрах не толькі Мінска, але і ў іншых гарадах Беларусі.
Адным з асноўных накірункаў мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. была музыка. У грамадстве ўзмацнялася цікавасць да камерных і публічных канцэртаў. Музыка гучала ў салонах мясцовай магнатэрыі, яе выкладалі ў навучальных установах, адбываліся сольныя выступленні, аркестровыя канцэрты, праходзілі музычныя спектаклі. На Беларусі была добра вядома музыка заходнееўрапейскіх і рускіх кампазітараў. Папулярнасцю карысталіся таксама кампазіцыі мясцовых музыкантаў. Першая палова XIX ст. -- час пачатку збора і публікацыі беларускай народнай песні, спробы яе кампазітарскай і канцэртнай апрацоўкі. Вялікую цікавасць у сувязі з гэтым прадстаўляюць апрацоўкі народных песен і заснаваныя на іх фартэп'янныя п'есы ўраджэнца Віцебшчыны А. Абрамовіча, асабліва паэма "Беларускае вяселле". Шырокую вядомасць атрымалі творы М. Агінскага, Д. Стэфановіча, Ф, Міладоўскага і іншых таленавітых музыкантаў і выканаўцаў.
Глыбокі след у беларускай музычнай культуры пакінуў класік польскай музычнай культуры, ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвенскі р-н) павета Мінскай губерні С. Манюшка. Беларускія народныя песні і мелодыі арганічна ўвайшлі ў творы кампазітара. Музычную адукацыю С. Манюшка атрымаў у Мінску ў таленавітага музыканта і настаўніка Д. Стэфановіча. 3 Мінскам звязана стварэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і опер. Асабліва плённым аказалася творчае сяброўства кампазітара з В. Дуніным-Марцінкевічам. На лібрэта апошняга былі напісаны оперы "Спаборніцтва музыкаў", "Чарадзейная вада", "Сялянка" ("Iдылія").
Архітэктура. У канцы XVIII ст. стыль барока змяніўся класіцызмам. Для яго развіцця на Беларусі характэрна аб'яднанне як заходнееўрапейскага, так і рускага накірункаў з мясцовымі мастацкімі традыцыямі. Значную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў адыграла Віленская архітэктурная школа (М. Шульц, К. Падчашынскі, Л. Стуока-Гуцявічус), творчасць вядомых рускіх архітэктараў: М. Львова, В. Стасава, А. Мельнікава, а таксама англічаніна Дж. Кларка. Гэта быў час рэгулярнай тыпавой забудовы гарадоў і мястэчак Беларусі. У адрозненні ад сярэдневяковай хаатычнай забудовы, горад разглядаўся як цэласная, строга спланаваная сістэма, заснаваная на прынцыпах рацыяналізма і класічных ідэалаў. Як правіла, гарадам надавалася форма прамававугольнікаў або шматвугольнікаў. У старых гарадах Беларусі -- Мінску, Віцебску, Полацку і інш. вялося ўпарадкаванне вулічнай сеткі, узбуйняліся кварталы, ствараліся новыя плошчы. У гэтых гарадах праекцыйны цэнтр звычайна сумяшчаўся з гістарычна склаўшымся ансамблем горада. Архітэктура цэнтра вызначалася як новай забудовай, так і манументальнай архітэктурай XVII--XVIII стст., галоўным чынам манастырамі, касцёламі, калегіўмамі. Гэта прыдавала цэнтрам беларускіх гарадоў некаторую сваеасаблівасць.
Асаблівасцю горадабудаўніцтва гэтага часу было развіццё ансамблевай забудовы, узвядзенне будынкаў спецыяльнага дзяржаўнага і грамадскага прызначэння (адміністрацыйныя, навучальныя, бальніцы). У кожным губернскім горадзе на цэнтральнай плошчы акрамя сабораў узводзіліся дзяржаўныя ўстановы і тарговыя рады, якія сталі прадметам новага грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Тут узнікалі школы, музеі, бібліятэкі. Прынцыпы прамавугольнай планіроўкі найбольш паслядоўна здзейснены ў Клімавічах, Суражы, Мсціслаўі, Чавусах.
У дварцова -- сядзібным будаўніцтве Беларусі класіцызм абумовіў геаметрычнасць планіроўкі тэрыторыі. З'явіўся новы тып палаца -- цэнтрычная кампактная забудова з купалам (Грудзінская сядзіба ў Быхаўскім раёне), у кампазіцыі якой часта пабудаваны галерэі-каланады, размешчаныя паўкругам або франтальна. Галоўны кампазіцыйны акцэнт прысядзібнага дома быў манументальны порцік. Сярод выдатных помнікаў гэтага тыпу патрэбна назваць палац графа М. Румянцава з 30-х гадоў ён перайшоў да фельдмаршала I. Паскевіча) у Гомелі, Крычаўскі і Жыліцкі (Кіраўскі раён), палацавы комплекс у Снове (Несвіжскі раён), палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродна.
Да выдатных помнікаў гэтага архітэктурнага накірунку адносяцца культавыя забудовы: Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чачэрску, Пакроўская царква ў Стрэшневе, касцёлы ў Лідзе і Шчучыне.
Аднак класіцызм быў не адзіным архітэктурным накірункам Беларусі першай паловы XIX ст. Побач з ім развіваецца неаготыка -- архітэктурны аналаг эпохі сентыменталізму і рамантызму, які ахапіў усе сферы культуры Заходняй Еўропы і Расіі яшчэ ў канцы XVIII ст.
Захапленне сярэдневяковым гатычным стылем на Беларусі пачынаецца на рубяжы стагоддзяў. Аднак неаготыка да 30--40 гг. суіснавала побач з класіцызмам, саступая яму ў гарадах. Элементы неаготыкі часцей за ўсё выкарыстоўваліся ў дэкаратыўных рашэннях пабудоўкі фасадаў гарадскога будаўніцтва. Значна большае прымяненне неаготыка знайшла ў культавых збудаваннях і "англійскім" пейзажна-паркавым мастацтве, загарадных прысядзібных комплексах.
Сярод стылёвай разнастайнасці помнікаў архітэктуры, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX ст., выдзяляецца шматлікая група збудаванняў, у мастацка-вобразнай трактоўцы якіх праглядаецца адчувальны уплыў старажытнарускай архітэктурнай культуры. Пачаткам развіцця "руска-візантыйскага стылю" з'яўляюцца 30-я гады. На Беларусі асноўнай вобласцю яго прымянення было царкоўнае будаўніцтва. Развіццё гэтага стылю адбывалася ў дзвух накірунках: перабудова існуючых каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў (Заслаўскі фарны касцёл, Ізабэлінская Міхайлаўская царква) і ўзвядзенне цэркваў па санкцыяваным Сінодам праектам, а таксама прыватньм праектам. Аднак большага росквіту стыль дасягніў у другой палове XIX -- пачатку XX ст.
Жывапіс. Развіццё класіызму і рэалізму ў выяўленчым мастацтве першай паловы XIX ст. азначала сур'ёзныя змены ў жывапісу Беларусі. У 30--40-я гг. ідэйныя каноны акадэмізма, заснаваныя на іерархічных каштоўнасцях жанраў, усё больш старэлі. Захоўваўся прыярытэт гістарычнага жывапісу; бытавы жанр як паўнапраўны яшчэ не прызнаваўся. Ідэйна-мастацкія ўстаноўкі акадэмізма ўступала ў супярэчнасць з патрабаваннямі жыцця і грамадскімі задачамі мастацтва. Важную ролю ў развіцці жывапісу ў гэты перыяд адыграла Віленская школа жывапісу -- аддзяленне выяўленчага мастацтва факультэта літаратуры і мастацтва Віленскага ўніверсітэта. Яе выкладчыкамі былі прафесар Ф. Смуглевіч -- заснавальнік школы, які ўвайшоў у гісторыю жывапісу як майстар вялікіх шматфігурных кампазіцый на гістарычныя і рэлігійныя тэмы, пейзажыст і бытапісец. Яго вучні -- теленавіты майстар жанравага партрэта Я. Рустэм і скульптар К. Ельскі. За чвэрць стагоддзя свайго існавання школа падрыхтавала больш 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў і выкладчыкаў малявання для навучальных устаноў Беларусі. Аднак школа не магла поўнасцю вырашыць праблему прафесійнага навучання, бо давала толькі сярэднюю адукацыю. Для ўдасканналення ведаў і атрымання вышэйшай адукацыі найбольш адораныя студэнты накіроўваліся ў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў або ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (Строганаўскае вучылішча). Значнае месца ў падрыхтоўцы прафесійных мастакоў Беларусі належала Полацкай езуіцкай акадэміі.
Найбольш распаўсюджанымі жанрамі жывапісу былі гістарычны жанр і партрэт. У 30--40 гг. распаўсюджванне атрымлівае пейзаж і бытавы жанры. Як і ва ўсім выяўленчым мастацтве ў жывапісе можна адзначыць два накірунка развіцця. Першы звязаны з Віленскай школай жывапісу (Ф. Смуглевіч) і Пецярбургскай школай жывапісу, у якой былі традыцыі класіцызму. Другая лінія была звязана з імёнамі В. Баравікоўскага і Кіпрэнскага, якія былі схільны да рамантызму і сентыменталізму.
Буйным майстрам партрэтнага жанра на Беларусі быў член Імператарскай акадэміі мастацтваў I. Аляшкевіч (1777--1830). Пэндзлю мастака належаць партрэты вядомых палітыкаў і дзеячаў Беларусі: А. Чартарыйскага, Л. Сапегі, М. Радзівіла, А. Міцкевіча і інш. У апошнія гады жыцця I. Аляшкевіч пісаў шмат рэлігійных кампазіцый, якія адрозніваліся добрымі каларыстычнымі дадзенымі (напрыклад, "Мадона з дзіцяцям"). Не менш цікавым партрэтыстам быў Ю. Пешка (1767--1831). Ён шмат пісаў партрэтаў прадстаўнікоў віленскай шляхты і духавенства. Сярод іх найбольш вядомыя партрэты віленскага саветніка Вейса, партрэт С. Солтана, які ўзначальваў урад Вялікага княства Літоўскага ў перыяд напалеонаўскага нашэсця, і партрэт вядомай апякунні мастацтваў Тэафілы Радзівіл.
Аднак найбольш яркім прадстаўніком адзначанай плеяды быў В. Ваньковіч (1799-- 1842). Сярод вялікай і разнастайнай спадчыны мастака ёсць шмат партрэтаў дзеячаў літаратуры і мастацтва, навукі. Безумоўна лепшым сярод іх з'яўляюцца кампазіцыйны партрэт "Міцкевіч на скале Аю-Даг", партрэты містыка А. Тавянькоўскага і яго жонкі Караліны, піяністкі М. Шыманоўскай, паэта А. Гарэцкага. Радавы маёнтак В. Ваньковіча ў Сляпянкі пад Мінскам становіцца цэнтрам, які групаваў вакол сябе лепшыя мастацкія сілы Белаусі першай паловы XIX ст. Тут бывалі Я. Дамель, М. Кулеша і іншыя мастакі, скульптары, кампазітары Беларусі.
Развіццё гістарычнага жанра ў жывапісе Беларусі шмат чым вызначалася захаваннем сярод мастакоў палітычных поглядаў, якія былі звязаны з аднаўленнем Рэчы Паспалітай. Не выпадкова многія бралі для сваіх гістарычных кампазіцый сюжэты з польскай гісторыі. Аднак мясцовыя мастакі намагаліся адлюстроўваць тыя моманты, якія былі непасрэдна звязаны з гісторыяй роднага краю -- Беларуссю. Вядомым гістарычным жывапісцам гэтага часу быў Я. Дамель (1789--1840). На сваіх палотнах ён адлюстроўваў найбольш драматычныя моманты гістарычнага развіцця. Гэта карціны "Смерць князя Панятоўскага", "Гібель прадвадзіцеля крыжаносцаў Ульрыха ў Грунвальдскай бітве", "Павел I вызваляе Касцюшка з няволі" і інш. Большую вядомасць атрымала карціна "Пераход Напалеона праз Беразіну". Акрамя гістарычных палотнаў для творчасці Я. Дамеля характэрны шматлікія рэлігійныя кампазіцыі, а таксама партрэты, якія адрозніваюцца глыбокім псіхалагізмам.
Мастаком, у творчасці якога ўдала спалучаліся якасьці гістарычнага жывапісца і мастака-этнографа, быў М. Кулеша (1800--1863). Пра майстэрства мастака можна меркаваць па такім яго гістарычным кампазіцыям як "Гусары", "Гетман". Прыхільнікам гістарычнай тэматыкі М. Кулеша заставаўся і ў сваіх эпічных пейзажах і шматлікіх літаграфіях. Значнае месца гістарычны жанр займаў у работах мастакоў Я. Траяноўскага і Я. Сухадольскага.
Значнае месца ў выяўленчым мастацтве Беларусі належыць пейзажу. У гэтым жанры выступалі не толькі мастакі-пейзажысты, але і майстры іншых жанраў жывапісу. Вялікі ўклад у беларускі пейзажны жывапіс унеслі мастакі В. Садоўнікаў, I. Герасімовіч, В. Дмахоўскі. Крыху ў баку ад агульнага развіцця пейзажнага жывапісу Беларусі стаіць творчасць мастака-этнографа і гісторыка Напалеона Орды (1807--1883). Усё сваё жыццё мастак прысвяціў адлюстраванню цікавых месцаў Беларусі, Літвы і Украіны, якія звязаны з вялікімі гістарычнымі падзеямі і выдатнымі асобамі, якія тут нарадзіліся. Н. Орда ў асноўным працаваў як акварэліст. Яго эмацыянальна насычаныя і паэтычныя акварэлі ("Разваліны замка ў Лідзе", "Крэва", "Мір", "Нясвіж", "Белая вежа" і інш.) надзвычайна дакладна перадаюць прыгажосць пейзажу і гістарычных помнікаў Беларусі.
Яркім прадстаўніком беларускага жывапісу быў І.Т. Хруцкі (1810-- 1885). Гэты мастак увайшоў у сусветны жывапіс як заснавальнік класічнага нацюрморта. У 1839 г. за нацюрморт "Кветкі і плады" ён атрымаў званне акадэміка. Аднак не менш яскрава мастак праявіў сябе ў жанры партрэта і пейзажа.
У творчасці жывапісцаў Беларусі першай паловы XIX ст. даволі інтэнсіўна развіваўся бытавы жанр. Мастакі стварылі шмат яркіх жывапісных палотнаў, дзе паказана багацце матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Першымі ў гэтым жанры на Беларусі сталі выхавальнікі Віленскай школы жывапісу К. Кукевіч, Ю. Карчэўскі, К. Русецкі і інш. Нягледзячы на ўплыў класіцызму ў творчасці прадстаўнікоў бытавога жанру ўсё больш зацвярджаецца рэалістычны элемент.
Гаворачы пра жывапіс Беларусі нельга не згадаць пра мастакоў -- уражэнцаў Беларусі, якія ўвайшлі ў гісторыю рускага рэалістычнага жывапісу. Сярод іх асаблівае месца займаюць вядомыя партрэтысты XIX ст. С. Заранка (1818 --1871) і К. Карсалін (1809--1871). Гэтыя мастакі амаль усё сваё свядомае жыццё правялі за межамі Беларусі, але ніколі не парывалі сувязі са сваей радзімай.
Развіццё паліграфіі і выкліканае гэтым з'яўленні масавых тыражоў друкаваных выданняў, прадвызначылі развіццё беларускай графікі. Сярод майстроў гэтага віда мастацтва найбольш вядомым з'яўляюцца М. Падалінскі, Ю. Главацкі, Ю. Азямблоўскі, Б. Клямбоўскі. Творчасці беларускіх графікаў уласціва ярка выражаная сацыяльная накіраванасць. Так літаграфія ўражэнца Мінска Ю. Азямблоўскага "Славянскі нявольнік" ("Беларускі раб") сваім сюжэтам прыцягнула ўвагу А. Міцкевіча і дэманстравалася ім падчас чытанняў лекцый па славянскім літаратуратурам у Парыжы. Публіцыстычнасць сюжэту літаграфіі прыцягнула ўвагу А. Герцэна, які даў высокую адзнаку рабоце беларускага графіка.
Жывапіс Беларусі першай паловы XIX ст. багаты і разнастайны. Яго станаўленне і развіццё адбывалася ў агульным накірунку развіцця рускага, польскага, літоўскага і ўкраінскага жывапісу. Эвалюцыя яго ад класіцызма да рэалізму складала не толькі сутнасць развіцця беларускага жывапісу, але і шляхі яго далейшага ўдасканалення.
Адной з форм выяўленчага мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. была скульптура. Сярод скульптараў таго часу найбольшую вядомасць набылі Ельскія (бацька -- Караль і два яго сыны -- Ян і Казімір), Я. Астароўскі, Р. Слізень і інш. Іх творчасць была разнастайна па жанру. Гэта былі партрэты-бюсты, медальёны і барэльефы гістарычных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, родных, знаёмых. Асаблівае месца ў іх творчасці займала касцёльная скульптура, якая захавалася на Беларусі і па сённяшні дзень.
К сярэдзіне XIX ст. завяршыўся адзін з вялікіх этапаў у гісторыі беларускай культуры. У цяжкіх умовах, калі ўплывала польская культура і пачаўся працэс русіфікацыі, ішоў працэс фарміравання і развіцця нацыянальнай культуры. Перш за ўсё ён вызначыўся ў станаўленні сучаснай беларускай мовы, новай беларускай літаратуры, асэнсаванні гістарычнага шляху, які прайшоў народ.
Разам з тым к канцу прыгоннай эпохі ў грамадска-культурным жыцці народа Беларусі выразна праявілася неадпаведнасць паміж дасягнутым узроўнем духоўнай культуры і авалоданнем культурнымі каштоўнасцямі. У грамадстве былі вельмі абмежаваны магчымасці шырокага распаўсюджвання асветы, народнай адукацыі. У гэтым праявіўся крызіс у духоўным жыцці. Феадальны строй уступаў у супярэчнасць не толькі з сацыяльна-эканамічным, але і з грамадска-културным прагрэсам.
Спіс крыніц і літаратуры
беларусь гісторыя культура
1. Асвета i педагагiчная думка ў Беларусi: Са старажытных часоў да 1917 г./ Ткачоў М.А., Пасэ У.С., Сянькевiч Г.Р. i iнш. Мн., 1985.
2. Асветнiкi зямлi беларускай X - XX стст. Мн., 2001.
3. Гiсторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1987 - 1995. Т. 1-6.
4. Гiсторыя беларускай дакастрычнiцкай лiтаратуры. Мн., 1969. Т. 2.
5. Гiсторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т. 2.
6. Дробаў Л.Н. Графiка Беларусi XIX - пачатку XX стагоддзя. Мн., 2000.
7. Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX века. Мн., 1974.
8. Каханоўскi Г.А. Прадвесне навукi. Мн., 1990.
9. Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии. Мн., 1981.
10. Кулагин А.Н. Архитектура роккоко в Белоруссии. Мн., 1989.
11. Лойка А. Адам Мiцкевiч i беларуская лiтаратура. Мн., 1959.
12. Лойка А.А. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Дакастрычнiцкi перыяд. Ч.1. Мн., 1980.
13. Лухверчык В.М. Прыватныя i грамадскiя педагагiчныя навучальныя ўстановы на Беларусi ў сяр. XIX - пачатку XX ст. // Народная асвета. 1993. №11. С.77-80.
14. Мальдзiс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. З гiсторыi беларускай лiтаратуры, мастацтва i культуры. Мн., 1969.
15. Мальдзiс А. Традыцыi польскага Асветнiцтва ў беларускай лiтаратуры XIX ст. Мн., 1972.
16. Мищенков В.Ф. История формирования архитектурно-планировочной структуры г. Бобруйска // Магiлёўшчына. Вып.4. Магiлёў, 1995.
17. Ненадавец А.М. Крэпасць на Бярэзiне. Мн., 1993.
18. Новiк Н. Прафесiйная адукацыя у Магiлёўскай губернi (другая палова XIX - пачатак XX ст.) // Магiлёўская даўнiна. 1999.
19. Садаров А.С. История и архитектура дорог в Белоруссии. Мн., 1978.
20. Самусiк А. Полацкае вышэйшае пiярскае вучылiшча // Старонкi гiсторыi i культуры Беларусi. Мн., 1997. С.71-80.
21. Славутыя iмёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. першы.
22. Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва: У 4 т. Мн., 1984-1987. Т. 1-4.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.
реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.
реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкладу Е. Полацкай, К. Тураўскага і К. Смаляціч у развіццё культуры Беларусі ў эпоху ранняга сярэднявечча.
контрольная работа [22,0 K], добавлен 24.11.2010Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.
реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.
реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.
реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.
курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010