Маральна-этычная праблематыка у пенталогii Iвана Шамякiна "Трывожнае шчасце"
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін - прадстаўнік пакалення літаратараў, загартаваных ваеннымі дзеяннямі. Апісанне барацьбы і супрацьстаяння архітэктурна-гарманічнага і кансерватыўна-практычнага поглядаў на забудову сучаснага горада ў пенталогii.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.12.2010 |
Размер файла | 30,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Маральна-этычная праблематыка у пенталогii Iвана Шамякiна "Трывожнае шчасце"
пісьменнік шамякін забудова горад
Пенталогiя I. Шамякiна «Тревожнае шчасце» пiсалась на працягу 1956-1964 г., у яе увашлi наступныя аповесцi: «Непауторная вясна» (1957), «Начныя зарнiцы» (1958), «Агонь i снег» (1959), «Пошукi сустрэчы» (1959), «Мост» (1964).
«НЕПАУТОРНАЯ ВЯСНА» - твор, у якiм узнiкае, расце, набiрае сiлу каханне Сашы Траянавай i Пятра Шапiтовiча. Яны кахалi i былi самыя шчаслiвыя людзi на свеце. Памiж iмi узнiкалi драбязныя непаразуменнi, якiя знiкалi самi сабой. Лёс наладжвае сапрауднае выпрабаванне Сашы: пасля выпускнога вечара у тэхнiкуме Пятро захварэу. Аднак няшчасце мiнаецца. Пятро ачуньвае. У вобразах Пятра i Сашы пiсьменнiк увасобiу тыповыя рысы таго пакалення савецкiх людзей, якое расло, дужела, набiралася сiл. Даносяцца грозныя навiны: фашыстская Германiя напала на Польшчу. Аповесць канчаецца развiтаннем Сашы з Пятром, якi iдзе служыць у армiю.
«НАЧНЫЯ ЗАРНIЦЫ» - Саша вельмi многа перажыла. Трывога за лес маленькай дачкi, за лес Пятра, якi ваюе з ворагам у снягах пауночы. Саша уступае у падпольную арганiзацыю, лечыць камiсара партызанскага атрада Лялькевiча, памагае у яго нялегкай дзейнасцi. Не раз трапляла Саша у драматычныя становiшча, не раз зазiрала ей у вочы смерць. Нянавiсць да ворага, клопат i трывога за дзiця, за мужа, за меньшага брата памагаюць ей адолець страх, знасцi сiлы для барацьбы. У гэты суровы час нязменнай засталася вернасць у каханне, пяшчота да маленькай дачкi.
«АГОНЬ I СНЕГ» - форма дзеннiка, якi вядзе Петр Шапятовiч. Герой расказвае пра складанасць барацьбы з наймiтамi варожай авiяцыi i парашутнымi дясантамi у суровых умовах Кольскага паувострава. Герой дзелiцца перажываннямi, трывогай за лес Сашы, дачкi, Пятро ператвараецца у камандзiра батарэi, з вялiкай адказнасцю ен ставiцца да сваiх падначальных. Агонь i снег. Гэтыя вобразы перадаюць умовы, у якiх ваюе Шапятовiч.
«ПОШУКI СУСТРЭЧЫ». Пераносяць на бел. землю. Пятро, ачуняушы у шпiталi, трапляе у родныя мясцiны. Смелыя налеты на фашыстау. Зноу цяжкае раненне. Доктар Марыя Сяргееуна, мацi Сенi Пясоцкага, з якiм Пятро разам ваявау на фронце, ратуе яму жыцце. Паказваецца змаганне партызан i падпольшчыкау у тыле ворага.
«МОСТ». Пятро i Саша, у шчаслiвае каханне якiх жорстка уварвалася вайна i на доугiя гады параскiдала па свеце, зноу разам. Былы лейтэнант, абаронца пауночных рубяжоу Радзiмы, удзельнiк партызанскага змагання на бел. зямлi П.Ш. працуе настаунiкам. Яго любiмая Саша, падпольшч. у днi вайны, вярнулася да даваеннай прафесii - лечыць людзей, яны шчаслiвыя, што у час вялiкага гора былi разам з народам, што у агульнай перамозе над ворагам ёсць iх доля. Яны працуюць, гадуюць дачку, дапамагаюць хутчэй загаiцца жахлiвым ранам вайны.
1. Пiсьменнiк iранiзуе над сваiм героем, высмейвае залiшнюю падазронасць закаханага. Пятру здаецца, што Саша залiшне холадна яго сустракае, адольвае сумненне: цi кахае яго Саша. Саша, саромеючыся, што па весцы пойдзе навiна, быццам да яе прыехау каханы, называе яго сваяком.
2. Саша, злавiушы закаханы позiрк Лялькевiча або бачычы, як ён стараецца не патурбаваць яе лiшняй просьбай або даручэннем, злуецца i абураецца. Ей здаецца, што, адказаушы на ласку Лялькевiча, яна здадзiць Пятру, якi недзе пралiвае кроу у суровых пауночных снягах.
3. Сцена смерцi Цiмкi. Саша i Лялькевiч правялi трывожную ноч. Яны перажываюць вялiвае гора. Целую ноч яны не спалi, ратавалi Цiмку. Мацi Цiмкi сэрцам адчула трывогу, раненька прыйшла да Траяновых. Пачалася размова. Усе супакойваюць мацi святой маной, быццам Цiмка пайшоу з партызанамi.
Сярод усіх твораў народнага пісьменніка Беларусі I. Шамякіна вылучаецца пенталогія «Трывожнае шчасце». Лёс яе герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, што прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся на франтах, у партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах удзельнічала ў аднаўленні народнай гаспадаркі. Галоўныя героі пенталогіі - Пятро Шапятовіч і Саша Траянава. У першай аповесці «Непаўторная вясна», якую можна назваць гімнам юнацкаму каханню, паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнікума) і Саша (толькі што скончыла медвучылішча) кахаюць адзін аднаго. Іх першае пачуццё ўзнёслае, непасрэднае, рамантычнае. Сарамлівы, поўны надзей і захапленняў, Пятро па натуры паэт. Усе яго вершы, крыху наіўныя, але шчырыя, прысвячаліся Сашы. Безумоўна, дзяўчына была вартай яго ўзнёслых вершаў і сардэчных прызнанняў. Адсутнасць жа жыццёвага вопыту, юнацкі максімалізм, пачуццё рэўнасці часам прыводзяць да непаразуменняў, спрэчак, складанасцей ва ўзаемаадносінах герояў. Аўтар імкнецца раскрыць духоўны свет маладых людзей, глыбіню іх пачуццяў, грамадзянскіх пазіцый. У хуткім часе недаразуменні герояў скончыліся, і Саша становіцца жонкай Пятра. Перад пачаткам вайны Пятра забіраюць у армію, і героі расстаюцца на доўгі час. У другой аповесці («Начныя зарніцы») расказваецца пра лёс Сашы ў гады вайны, пра разгортванне падпольнай і партызанскай барацьбы на Беларусі. Саша застаецца з дачкой Ленай ва акупіраванай тэрыторыі і прымае актыўны ўдзел у змаганні з ворагам. Разам з братам Данікам, Цішкам Матылём, Колем Трапашом, Толем Кустарам яна выконвае самыя небяспечныя заданні. Характар Сашы асабліва ярка праявіўся ў эпізодзе, калі яна, выконваючы партызанскае даручэнне, павінна была выдаваць параненага камісара за свайго мужа. Партызанскім камісарам быў настаўнік Уладзімір Іванавіч Лялькевіч, які яшчэ да вайны рабіў Сашы прапанову выйсці за яго замуж. Праз узаемаадносіны Сашы з Лялькевічам пісьменнік праўдзіва, эмацыянальна, псіхалагічна абвострана паказаў, што цяжкасці вайны ўскладняліся і маральнымі выпрабаваннямі. Саша з годнасцю прайшла праз гэтыя выпрабаванні: не пайшла за абставінамі, выстаяла, захавала вернасць блізкім. Суровы вопыт ваенных гадоў, калі I. Шамякін служыў на Поўначы ў зенітных войсках, лёг у аснову аповесці «Агонь і снег». Яна прысвечана франтавому жыццю Пятра Шапятовіча. Напісаная ў форме франтавога дзённіка, аповесць вытрымана ў дакументальным стылі. У ёй праўдзіва паказаны шлях унутранага ўзмужання галоўнага героя (першы бой батарэі з нямецкімі афіцэрамі, першы збіты самалёт, смерць Сені Пясоцкага, бяздушнасць, залішняя падазронасць Кідалы, цяжкае раненне). У чацвёртай аповесці Пятро пасля цяжкага ранення і выпіскі са шпіталя аказваецца ў родных мясцінах, дзе шырока разгарнулася партызанская барацьба. Адбываецца сустрэча Пеці і Сашы, але вайна настолькі пераблытала лёсы, ускладніла іх узаемаадносіны, што поўнага разуменна героі не знайшлі. Аповесць «Мост» - пра новы этап у каханні Пятра і Сашы. Дзеянне адбываецца пасля вайны. Героі не ваююць, але і ў 1946 г. ім не лягчэй. Пеця працуе настаўнікам, Саша - загадчыцай фельчарскага пункта. Аўтар паказвае цяжкія пасляваенныя гады. Мацнее пачуццё глыбокай унутранай блізкасці герояў, якія аднолькава адчуваюць жыццё, аднолькава ацэньваюць падзеі. Мост, які злучае два процілеглыя берагі ракі, злучыў два людскія сэрцы. У вобразах Сашы Траянавай і Пятра Шапятовіча I. Шамякін увасобіў тыповыя рысы характару таго пакалення моладзі, на долю якога выпалі цяжкія гады ліхалецця і аднаўленчага перыяду. Героі прайшлі ўсе выпрабаванні жыццём, засталіся вернымі сабе і суровай праўдзе жыцця.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці «Помста», «Гандлярка і паэт», «Ахвяры», раманы «Глыбокая плынь», «Снежныя зімы», «Сэрца на далоні», пенталогія «Трывожнае шчаеце». У цэнтры аповесці «Помста» - лёс маёра Раманенкі, у якога ў вайну загінулі маці, жонкі і дачка. Герой твора, палаючы помстай, адшуквае сям'ю ката. Аднак адплаціць той жа манетай жонцы і дзецям Візэнера салдат-пераможца не змог: перамагла высокая чалавечнасць, духоўная моц. Раман «Глыбокая плынь» прысвечаны партызанскай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў. Цэнтральным героем у ім з'яўляецца настаўніца і партызанская сувязная Таццяна Маеўская, якая выратавала яўрэйскага хлопчыка, выдаўшы яго за сваё дзіця. Асноўная ўвага ў рамане акцэнтуецца на гераізме і бясстрашнасці партызан, іх патрыятызме, адданасці Радзіме (вобразы камісара брыгады Лясніцкага, камандзіра брыгады Прыборнага, калгаснага пчаляра Карпа Маеўскага, разведчыка Буйскага, шафёра Майбарады). Ваенныя падзеі ў рамане «Сэрца на далоні» паказваюцца ў рэтраспектыўным плане. Героі яго - доктар Яраш, пісьменнік і журналіст Шыковіч, дачка падпольшчыка Савіча Зося - змагаюцца супраць дэмагога і кар'ерыста Гукана за аднаўленне праўды і справядлівасці ў дачыненні да дзейнасці падполля і яго ўдзельнікаў, за рэабілітацыю імён адважных патрыётаў, выкрыццё сапраўдных здраднікаў. У цэнтры ўвагі пенталогіі «Трывожнае шчасце» - лёс пакалення, што прайшло праз цяжкія ваенныя выпрабаванні і засталося верным сабе і суровай жыццёвай праўдзе. Пра цяжкія ўмовы партызанскай і падпольнай барацьбы, няўмелае ўмешванне ў дзейнасць партызанскіх атрадаў прадстаўнікоў НКУС, пра лёс абаронцаў радзімы, якія і на вайне адчулі жудаснае ўздзеянне таталітарнай палітыкі страху і здзекаў, расказваецца ў аповесці «Ахвяры». У аповесці «Гандлярка і паэт» пісьменнік паказвае, як у гады ваеннага ліхалецця нават прадстаўнікі сацыяльных нізоў духоўна сталеюць, становяцца свядомымі змагарамі з ворагам. Камароўская гандлярка Вольга Ляновіч пад уплывам Алеся Шпака маральна перавыхоўваецца, пачынае адчуваць адказнасць не толькі за сябе і свае ўчынкі, але і за іншых. У канцы твора яна (замест Алеся) выконвае рызыкоўнае заданне партызанскага камандавання і гіне як адданы патрыёт, дзейсны змагар за вызваленне радзімы. Творы I. Шамякіна прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі. Пісьменнік часта звяртаецца да надзённых праблем сучаснасці. У рамане «Атланты і карыятыды» аўтар даследуе праблемы жыцця сучаснага горада. Галоўны архітэктар горада Максім Карнач - мастак, эстэт, неардынарны, мэтанакіраваны, адказны і сумленны чалавек - выступае супраць будаўніцтва на тэрыторыі горада хімічнага камбіната. У вобразах Карнача і яго ярых апанентаў Макаеда і Ігнатовіча паказваецца барацьба, супрацьстаянне архітэктурна-гарманічнага (комплекснага) і кансерватыўна-практычнага (абыякавага) поглядаў на забудову сучаснага горада. Раман «Злая зорка» - першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Пачынаецца твор са сцэны вяселля Глеба Пустахода і Ірыны Пыльчанка, якое, на жаль, прынесла не радасць, а бяду. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну. Ахвярамі Чарнобыля становяцца Ліза Пустаход і Глеб Пыльчанка. Трагічнае гучанне ў рамане набываюць прыродаапісанні і пейзажныя вобразы. Туман, напрыклад, становіцца ўвасабленнем сілы зла. Сонца перастала несці людзям святло і жыццё, яно нібы адарвалася ад неба, спыніла свой ход і павісла: «I гэтак будзе вісець, І не здолее ўзысці, страціўшы сілу». Прырода як бы спыніла сваё развіццё, пратэстуючы супраць безгаспадарлівых адносін да ўсяго навакольнага, надбайнасці і бяздушнасці. Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі (вобразы першага сакратара раённага камітэта партыі Сінякова і яго стрыечнага брата Лявонція Мікалаевіча). Увесь жа цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Уладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны. Складаныя і супярэчлівыя змены ў грамадскім жыцці 80-90-х гг. аказалі значны ўплыў на творчасць многіх пісьменнікаў, у тым ліку і І. Шамякіна. Маэстра слова, застаючыся прыхільнікам «сацыяльна-справядлівага» сацыялізму, не ўсё прымае ў сённяшняй рэчаіснасці. У аповесцях «Сатанінскі тур», «Падзенне», «Без пакаяння», «Выкармак» ён выступае супраць усталявання ўлады долара і воўчых адносін паміж людзьмі, выкрывае новаспечаных «прадпрымальнікаў» і «дзелавых» людзей, якія спрабуюць стаць гаспадарамі жыцця, змагаецца з жорсткасцю, насіллем, бязладдзем, якія запанавалі ў грамадстве, нясе чытачам праўду пра трагізм сённяшняга жыцця, дзе на вачах пачынаюць абясцэньвацца самыя высокія маральныя і агульначалавечыя каштоўнасці.
Аповесць I. Шамякіна «Ахвяры», як і многія творы пісьменніка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ёй аўтар уздымае новую для беларускай літаратуры праблему, якая доўгі час замоўчвалася ці. няправільна ацэньвалася. У цэнтры ўвагі пісьменніка - дзейнасць Мінскага падпольнага і партызанскага руху, а таксама складаныя ўмовы ўзаемадзеяння падпольнага кіраўніцтва з прадстаўнікамі НКУС, засланымі быццам бы для карэкціроўкі сумесных дзеянняў арганізацый. Падзеі адбываюцца ў адным з партызанскіх атрадаў, які ўзначальвае Аляксей Іванавіч Ман. Паміж камандзірам атрада, начальнікам штаба Навумам Брагінскім і камісарам Ігарам Кіпенем складваюцца адносіны ўзаемаразумення, узаемавыручкі, што, безумоўна, дапамагала ў агульнай барацьбе з акупантамі. Няма ніякага недаверу і недагаворвання паміж героямі твора, хаця Брагінскі - былы капітан-акружэнец, а Ман - былы «вораг» народа, які зведаў на сабе ўсе жахі допытаў у засценках НКУС. У жыццё партызанскага атрада ўмешваецца прадстаўнік спецгрупы НКУС Золатаў Якаў Міхайлавіч, закінуты ў тыл ворага для кантролю над дзейнасцю партызанаў і падпольшчыкаў. Усю сваю кіпучую дзейнасць ён будуе на недаверы, падазронасці, збіранні кампраматаў, падаўленні волі чалавека, на шантажах, правакацыях, грубай фізічнай сіле. Прымітыўна разумеючы задачы барацьбы з ворагам, Золатаў спрабуе ўзяць у свае рукі кіраўніцтва атрадам. На шчасце, гэтага не атрымалася, бо людзі больш давяраюць Ману. Прыслужнік сталінскай машыны, Золатаў любой цаной хоча выслужыцца перад кіраўніцтвам. І таму ён лёгка прыняў за праўду варожыя выдумкі аб тым, што падполле арганізавалі самі немцы ў правакацыйных мэтах, і паслаў у Маскву радыёграму. Шкода, якую нарабілі гэтыя дзеянні, сёння агульнавядомая. Па загадзе П.К. Панамарэнкі ўсім аб'яднанням і групам было забаронена ўступаць у якія-небудзь сувязі з мінскімі арганізацыямі, што, па сутнасці, паралізавала іх дзейнасць, прымусіла змагацца без скаардынаванасці, паасобку. У такіх умовах Золатаў стаў асабліва «пільным». Ён з'яўляецца віноўнікам гібелі смелага і адважнага юнака, кіраўніка падпольнай групы Стася Шабовіча, многіх няшчасцяў у атрадзе. У канцы твора I. Шамякін паказвае маральны крах Золатава. Ён трапляе ў рукі фашыстаў, пачынае спраўна служыць ім. Для такіх людзей усё роўна, каму і як прыслужваць, бо для ўласнага выжывання і дабрабыту яны гатовы ахвяраваць усім святым у жыцці.
З першых старонак твор захапляе інтрыгуючым сюжэтам, элементамі прыгодніцтва. Спадабалася мне аповесць і тым, што чытаецца легка, хаця твор, па сутнасці, трагічны. «Ахвяры» - адзін з тых твораў, чые героі, праблемы выклікаюць шмат эмоцый, прымушаюць задумацца.
Больш за ўсё мяне ўразіў вобраз Стася Шабовіча, трагічны лес гэтага героя. Станіслаў Шабовіч - малады член мінскай падпольнай арганізацыі, які з-за татальнай аблавы ў горадзе вымушаны быў уцякаць з горада і шукаць партызанскі атрад.
У партызанскі атрад Мана яго прывёў вясковы хлопчык, у сям'і якога хавалася жонка Шабовіча Аксана. Апынуўшыся ў зямлянцы Мана, Шабовіч узрадаваўся - свае выслухаюць, павераць, прымуць. Адносіны да затрыманага былі насцярожаныя і недаверлівыя, а Золатаў амаль адразу вырашыў, што незнаёмец - шпіён. Калі Якаў Міхайлавіч пачаў весці допыт, катэгарычны пракурорскі тон яго ўпэўніў Стася, што камандзір тут Золатаў. «Ён разумеў, як нялёгка яму паверыць, аднак не сумняваўся, што калі выслухаюць яго шчырую споведзь, не могуць не паверыць». Шабовіч расказваў пра сваю падпольную групу, пра дзейнасць падполыпчыкаў. «Трое слухалі яго з незвычайнай уважлівасцю, з шчырым жаданнем зразумець, што за чалавек да іх з'явіўся, нечакана, падазроным шляхам. Чацвёрты, Золатаў, - з адзінай мэтай: на чым яго злавіць». Чэкіста насцярожвала ўсё: тэрміналогія, веданне структуры нямецкіх органаў, тое, што адбылася замінка, калі ён патрабаваў назваць прозвішчы членаў падпольнай арганізацыі. «Была ў іх свая клятва, групавая, яны, канешне, не палілі рукі на агні, не распісваліся крывёю, але па-брацку дамовіліся: ні ворагу, ні маці роднай, ні пад катаваннем, ні на сяброўскай гулянцы не называць прозвішчы сваіх людзей, ва ўсялякім разе так, каб камусьці прыйшло ў галаву: ёсць група, ёсць арганізацыя». Але Аляксей Міхайлавіч, чые жыццёвы вопыт і чалавечая ўважлівасць настройвалі яго на карысць гэтага маладога чалавека, асуджаў золатаўскія метады вядзення допыту. Калі Шабовіч скончыў свой расказ, Золатаў, каб даказаць усім, што той - нямецкі агент, загадаў Стасю яшчэ раз паўтарыць усё. Ман, ведаючы, што тэта такое, не дазволіў праводзіць паўторны допыт.
Пасля Шабовіча адвялі ў «радыёрубку». Праз некаторы час там аб'явіўся Золатаў, мабыць, для таго, каб паспрабаваць новыя правакацыйныя жорсткія прыёмы дазнання… Ачуняўшы, Шабовіч прыгадаў расказы пра правакацыйныя партызанскія атрады - «гуманныя» метады Золатава падштурхнулі яго да такіх думак і пра гэтых партызан.
У кожнага быў свой план высвятлення асобы падпольшчыка: Ман - з дапамогай Дзядзюлі, Золатаў жа вырашыў падаслаць да Шабовіча вясковага хлопчыка. Стась, распытаўшы яго, «убачыў, што не па сваей волі ён трапіў сюды, не атрадны падшыванец, які згадзіўся на ролю «падсаднай качкі». Расказ хлопчыка падштурхнуў Шабовіча зноў да думкі, што атрад правакацыйны, і не вытрымаў, вырашыў пайсці на рызыку і праз Адася папярэдзіць Аксану, каб не ішла ў тэты атрад. Хлопчыка адпусцілі, але перад гэтым Золатаў з Івановым прымусілі яго расказаць, аб чым прасіў Шабовіч.
Раніцай прыйшоў Бязносы і павёў Стася ў прыбіральню. Іваноў, ведаючы, куды і для чаго вядуць Шабовіча, паспрабаваў выратаваць яго ад немінучай смерці, але падпольшчык няправільна зразумеў яго і адмовіўся, падпісаўшы тым самым сабе смяротны прыгавор… Золатаў без суда і следства расстраляў Стася Шабовіча.
Трагічнасць лесу Станіслава Шабовіча, я лічу, у тым, што ён - зусім малады чалавек, патрыёт, які жыў, каб выратаваць родную зямлю ад ворагаў, - загінуў ад рукі злачынца, нелюдзя. А самае крыўднае ў гэтай сітуацыі тое, што Шабовіч - не першая і не апошняя ахвяра вайны.
Быў час - была сістэма. I кожны з нас у той ці іншай ступені яе выхаванец. Выхаванец свайго часу. Ісціна святая, яна існуе з пакон веку. Самы справядлівы суддзя - час. Толькі ён ставіць апошнія кропкі над «і». А ў людзей заўжды суб'ектыўныя меркаванні. Такое меркаванне маю і я. І ўсё ж - сваю думку я аддаю волі часу, але з вялікім імпэтам і непамернай зайздроснасцю працавітасці хацеў бы мець гонар пераказаць біяграфічны і творчы шлях Івана Пятровіча Шамякіна з нагоды яго дня нараджэння. Перш чым распавяаць біяграфічны шлях гэтага чалавека трэба нагадаць тытулы і яго ўшанаванні.
Іван Пятровіч з'яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года, з 1972 года ён народны пісьменнік Беларусі і яго творы ў гады свайго шка-лярства мы вымушаны былі вывучаць абавязковым чынам. Да гэтага часу ён дамогся самых разнастайных ушанаванняў. У 1951 годзе Іван Шамякін за раман «Глыбокая плынь» атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. У 1937 годзе за раман «Крыніцы» меў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа. Надалей за раман «Сэрца на далоні» ды пенталогію «Трывожнае шчасце» у 1967 годзе быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР імя Я. Коласа.
У 1981 годзе Іван Шамякін тытулаваны вышэйшай ўзнагародай СССР - Герой Сацыялістычнай Працы.
Ён дасягнуў усіх вяршынь у той дзяржаве, але яго не забываюць прэміра-
ваць. У 1982 годзе за кінафільм «Вазьму твой боль» меў Дзяржаўную прэмію БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання.
Жыццёвы шлях Івана Шамякіна меў сціплы пачатак. Ён нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма ў звычайнай сялянскай сям'і. Дзед меў мала зямлі і таму жыў бедна. 3 гэтай нагоды бацька, Пятро Мінаевіч, вымушаны быў ездзіць на заработкі. 3 1925 года ён пачаў працаваць лесніком у Цярэшкавічах пад Нова-Беліцай. Надалей Пятро Шамякін працаваў лесніком у розных мясцінах аж да 1965 года.
Прынамсі і з гэтай нагоды Іван у школу пайшоў позна, на дзевятым годзе. Да пятага класа вучыўся в. Краўцоўка. Пасля з'аканчэння сямі класаў Макаўскай школы працягваў навучанне ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў, які закончыў у 1940 годзе. Тут жа ён пачаў пісаць вершы і стаў актыўным супрацоўнікам літаратурнага аб'яднання пры г-це «Гомельская праўда». У гэты час пачаў літаратурныя спробы ў жанры прозы. Адно невялікае апавяданне Шамякін адаслаў у Менск і нечакана на яго атрымаў грунтоўную, на некалькі старонак, рэцэнзію М. Лынькова, які тады ўзначальваў СП Беларусі і быў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі». Пасля заканчэння вучобы ў тэхнікуме быў накіраваны ў Беласток, але працаваў не доўга. Неўзабаве быў мабілізаваны ў войска. Служыў у зенітна-артылерыйскай частцы, удзельнічаў у абарончых баях пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, у Польшчы, закончыў вайну ў званні афіцэра. Пісаў вершы і друкаваў іх у армейскай газеце «Часовой Севера». 3 1945 па 1948 год настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага р-на. У 1946 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Гомельскага педінстытута імя В. Чкалава. У 1948 годзе пайшоў вучыцца ў Рэспубліканскую партыйную школу. Пасля яе заканчэння працаваў ст. рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. 3 гэтага часу, як жыццёвы так і творчы шлях яго, непасрэдна звязаны з літаратурай. Яна - яго натхненне, яна - яго дабрабыт. Неўзабаве стаў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна», а ў 1954 годзе працаваў намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі; з 1966 - сакратаром праўлення, з 1968 - другім сакратаром, з 1971 - першым намеснікам старшыні і з 1976 - першым сакратаром СП Беларусі. 3 1980 па 1992 галоўны рэдактар Беларускай Энцыклапедыі. 3 1990 года Іван Шамякін сябар Рады СП Беларусі.
Не цураўся Іван Пятровіч і грамадскай дзейнасці. Быў актыўным правадніком пастулатаў камуністычнай улады і Саветаў.
У 1963 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у працы ХУШ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У свой час быў дэпутатам ВС БССР і СССР, старшынём ВС БССР.
Дасягнуўшы такіх адміністрацыйных вяршынь Іван Шамякін меў адпаведна шэраг урадавых узнагародаў: тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, два ордэны Леніна, Айчыннай вайны, Дружбы народаў, «Знака Пашаны», медаль Ф. Скарыны і шэраг іншых медалёў. Ён таксама Лаўрэат юбілейнай літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), а за шэфскую працу атрымаў званне Выдатніка міліцыі.
Як ужо было адзначана вышэй, Іван Пятровіч напачатку сваёй творчай дзейнасці меў непасрэдныя стасункі з кіраўніцтвам СП, быў яго кіраўніком і многія гады праца гэтага органа непасрэдна накіроўвалася юбілярам, а таму ў гэтага пісьменніка творы не перапісваліся па некалькі разоў запар і не захоўваліся ў шуфлядзе да лепшых часоў. Усё што выходзіла з-пад пяра Шамякіна друкавалася і мела шырокі доступ да чытача.
Можна, вядома, зрабіць пералік твораў напісаных класікам беларускай літаратуры часоў сацыялістычнага рэалізму. Нажаль у газеце зрабіць такое немагчыма, бо нават у Бібліяграфічным слоўніку «Беларускія пісьменнікі» пералік выдадзеных і надрукаваных твораў Івана Пятровіча Шамякіна, што здзейснены дробным шрыфтам займае 16 старонак.
Зайздросная літаратурная спадчына!
У стылі сацыялістычнага рэалізму працуе пісьменнік і сёння. Творы апошніх гадоў не сышлі з класавых пазіцый, а беларуская гісторыя так і разглядаецца праз савецкія акуляры.
Во второй половине XX века наибольший вклад в национальную литературу внесла когорта писателей, в грозовые сороковые с оружием в руках защищавших не просто независимость, а самое существование своего народа и в целом европейской цивилизации. Стояли в том строю и четыре солдата, четыре Ивана - Брыль, Мележ, Науменко и Шамякин.
Первым от нас ушел Иван Мележ. И вот снова невосполнимая утрата. Умер Иван Петрович Шамякин - народный писатель Беларуси, академик Национальной академии наук Беларуси, Герой Социалистического Труда, лауреат Государственных премий СССР и БССР, премии Союзного государства в области литературы и искусства. Ушел гражданин и патриот, человек прославивший наш народ своим творчеством.
Шамякин не представлял своей жизни без общественной работы, без участия в делах народа, без желания чему-то хорошему помочь, а чему-то плохому помешать.
Уже в 1950 году, сразу же после окончания Республиканской партийной школы он был избран секретарем парторганизации Союза писателей БССР, а через четыре года назначен на должность заместителя председателя правления республиканской писательской организации, потом был секретарем и первым секретарем СП БССР. В общей сложности 26 лет он простоял на капитанском мостике писательского «корабля».
Иван Петрович был членом ЦК Компартии Белоруссии, председателем Белорусского комитета защиты мира, многократно избирался депутатом Верховных Советов БССР и СССР. А с 1971-го по 1985 год он являлся прадседаталем Верховного Совета Белоруссии.
Свою общественную славу, популярность Иван Петрович никогда не переоценивал, не кичился положением. К нему, человеку общительному, жизнелюбивому, добросердечному, тянулись люди. И в нем счастливо сочетались талант, трудолюбие и чувство гражданского долга.
К писателю рано пришло признание. Его произведения покоряли романтикой и тонким ощущением современности. Проза Шамякина всегда шла в ногу с жизнью, питалась соками родной земли. Всем своим творчеством Иван Шамякин кровно связан с народом, его жизнью, делами и свершениями. И естественна, закономерна популярность творчества писателя, признание и любовь широкого читателя как в нашей стране, так и за ее пределами. Он оставил после себя огромное литературное наследие: 13 романов, свыше 30 повестей и пьес, сценариев, многочисленные публицистические работы, общим тиражом свыше 25 миллионов экземпляров. Его произведения переведены на многие языки. По ряду из них созданы кинофильмы и театральные постановки. К 60-летию Великой Победы на Национальной киностудии «Беларусьфильм» снимается художественная картина «Лесная баллада» по его произведениям.
Он писал о том, что хорошо знал и что его более всего задело в жизни. Периодом наибольших жизненных потрясений для него была война, которая запомнилась ему с особой остротой.
Командир зенитного орудия, комсорг дивизиона, командир взвода прошел через всю войну - от Кольского полуострова до Одера, где встретил Победу. В годы Великой Отечественной он опубликовал очерки и стихи в армейской газете «Часовой Севера».
Отсчет профессионального литературного труда начался с рассказа «В снежной пустыне». В действующей армии написал Иван Шамякин, и первую повесть «Месть» о последних днях сражения с фашизмом.
Тема войны, воинского долга и самоотверженного героизма народа, победившего фашизм, стала важнейшей во всем творчестве писателя. И в первом своем романе «Глубокое течение», за который тридцатилетний автор получил Государственную премию СССР, Иван Шамякин описывает народные истоки партизанского движения и боевые операции партизан на оккупированной врагом территории, создает запоминающиеся образы партизан и командиров.
Целиком посвящена войне пенталогия «Тревожное счастье», состоящая из пяти повестей. Эта книга во многом автобиографична. Иван Шамякин рисует судьбу своего поколения в тяжелые сороковые годы.
Читателям нравились и нравятся произведения Ивана Шамякина, в которых живут благородные, справедливые и мужественные герои, патриоты родной земли, верные друзья и надежные в любви. В произведениях Ивана Шамякина - динамичный, изменчивый, занимательный сюжет, интрига и приключения, искренность и открытость,
Все это в полной мере касается произведений «военной темы»: «Снежные зимы», «Сердце на ладони», «Торговка и поэт», «Брачная ночь», «Жертвы», «Возьму твою боль». В романе «Возьму твою боль» события войны и современности взаимосвязаны. Автор напоминает, что непростительно и даже преступно забывать пережитое народом, потерявшим каждого четвертого в борьбе с коричневой чумой. Злодеяния фашистов и их лакеев не подлежат списанию за давностью лет.
Лучшие страницы и в этом романе, и в романе «Зенит» те, которые основываются на лично пережитом, по сути, документальные страницы, где чувствуется глубокая мысль про современную жизнь и историю как результат взаимодействия множества индивидуальных интересов, желаний, намерений.
В последние годы возникла актуальная необходимость соотнести судьбу личности с судьбой народа. Иван Петрович удивил всех невероятным трудолюбием и авторской плодовитостью. Из-под его пера вышли произведения, в которых он в обостренной форме показал душевное состояние поколения победителей, оказавшихся на излете жизни в роли побежденных.
Надо вспомнить, что одним из первых среди прозаиков Шамякин обратился к чернобыльской теме. Сразу после страшной катастрофы направился на малую родину в наиболее зараженные радиацией районы. Поехал тогда, когда многие боялись и нос туда сунуть. Через некоторое время появился роман «Злая звезда», а позже - повесть «Зона повышенной радиации». Эти произведения нельзя воспринимать иначе, как писательский, гражданский подвиг Ивана Петровича. И как подвиг человека, для которою боль народа - это собственная боль.
На книгах Ивана Шамякина, остающихся, как никогда, современными, воспевающих добро, справедливость, торжество жизни и любовь, - мы все учились патриотизму, любви к Родине, будут учиться на них и следующие поколения. Воспитание любви к Отечеству сегодня весьма важно, ибо патриотизм, высокий моральный дух народа ныне - главные условия поддержания стабильности и безопасности.
Человек красивой души, Иван Петрович Шамякин отдал всю свою жизнь писателя и гражданина Отечеству и белорусскому народу и навсегда останется в памяти и сердцах нынешнего и грядущих поколений.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.
реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010Гісторыя беларускага народа –гісторыя народа, які ўвесь час змагаўся за нацыянальнае самавызначэнне Гістарыяграфія барацьбы беларускага народа супраць паланізацыі перыяду Расійскай імперыі, савецкага перыяду. Асноўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду.
курсовая работа [23,8 K], добавлен 25.04.2012Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.
контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.
контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009Апісанне перадумоў і вынікаў дынастычнай барацьбы другой паловы 70 - першай паловы 80-х гг. XIV стагоддзя. Сутнасць "рускай праблемы". Прыход да ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім Альгердавіча, вызначэнне асноўных напрамкаў яго ўнутранай палітыкі.
реферат [24,9 K], добавлен 17.12.2010Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.
реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).
шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.
реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.
курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010