Максім Гарэцкі
Творчая спадчына аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Максіма Гарэцкага. Творы Гарэцкага складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.12.2010 |
Размер файла | 27,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Максім Гарэцкі
творчий проза гарэкций
Гарэцкі Максім, нарадзіўся 18.02.1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка (у 1976 г. аб'яднана ў вёску Багацькаўка) Мсцілаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску, супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского Совета», у газеце «Звязда», з рэдакцыяй якой у пачатку 1919 г. пераехаў у Вільню. Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму. У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР. У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР. Справа па абвінавачаню М. Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР. 07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.
Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі). Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва». У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь», у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон». Выйшлі кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926), аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919), «Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987), раман «Віленскія камунары» (1965), «Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966). Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае», у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах, у 1990 г. - «Творы».
Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г. Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М. Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А. Ягораў і М. Аладаў, 1928).
Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І. Леніна (пад псеўданімам А. Мсціслаўскі), творы Ю. Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А. Фадзеева «Разгром», апавяданні М. Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым»
Доўгі час творчая спадчына аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Максіма Гарэцкага была невядомай шырокаму колу чытачоў. Лічылася, што аўтар паддаўся нацыянальна-буржуазным тэндэнцыям і ў сваіх творах не змог «правільна» адлюстраваць тагачасную рэчаіснасць, стаў на пазіцыі антысавецкай, контррэвалюцыйнай дзейнасці. Сёння спадчына выдатнага беларускага пісьменніка становіцца часткай класічнага фонду беларускай літаратуры. У 1986 г. выйшаў Збор твораў М. Гарэцкага ў 4 тамах, а ў 1993 г. па рашэнні ЮНЕСКА шырока адзначаўся стогадовы юбілей таленавітага мастака слова. Творы М. Гарэцкага (першае апавяданне «У лазні» надрукавана ў 1913 г.) характарызуюцца складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў. М. Гарэцкі з'яўляецца аўтарам вядомых раманаў «Віленскія камунары» (напісаны ў 30-я гг., надрукаваны ў 1965 г.), «Камароўская хроніка» (надрукаваны ў 1966 г.), аповесцей «Дзве душы», «У чым яго крыўда», «На імперыялістычнай вайне» (1926), «Ціхая плынь» (1930), зборнікаў апавяданняў «Рунь», «Досвіткі», першай «Гісторыі беларускай літаратуры», шэрагу цікавых драматычных абразкоў, шматлікіх літаратурна-крытычных прац. Трагедыя беларускага народа ў гады першай сусветнай вайны раскрываецца ў аповесці «На імперыялістычнай вайне», апавяданнях «Літоўскі хутарок», «Рускі», «Генерал», «На этапе». Усе яны напісаны на аснове дзённікавых запісаў і заметак, якія вёў М. Гарэцкі ў кароткіх перапынках паміж баямі, і адкрываюць новую для тагачаснай беларускай літаратуры тэму - тэму вайны. М. Гарэцкага заўсёды цікавіла не вайна сама па сабе, а яе ўспрыняцце асобным чалавекам. Так, дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістыянай вайне» аб'яднаны не толькі асобай галоўнага героя - салдата Лявона Задумы, - але гуманным стаўленнем аўтара да чалавечай асобы, антываенным пафасам. Вайна ў аповесці паказана праз прызму яе ўспрымання радавым салдатам. Праз душу і сэрца салдата-байца прайшла цэлая гама чалавечых пачуццяў, ад самых высакародных да самых ганебных. Ён бачыў забітых, параненых, смерць батарэйцаў, чуў лозунгі ўра-патрыётаў і шавіністаў, шкадаваў безабаронных пехацінцаў і ездавых бежанцаў, спачуваў немаладым немцам, што шукалі свайго 15-гадовага сына, якога павезлі з сабой рускія салдаты, адчуваў агіду ад рабавання і амаральных паводзін Шалапутава, ганарыўся высакароднасцю, высокім маральным узроўнем рускага афіцэра… Прайшоўшы цяжкімі ваеннымі дарогамі і добра ведаючы цану вайне і міру, Лявон выступае супраць братазабойстваў, марыць пра вызваленне свайго народа. У апавяданні «Літоўскі хутарок» пісьменнік паказаў, што вайна прыносіць толькі гора, разбурэнні, смерць. Ад некалі квітнеючага хутара, дзе жыў Ян Шымкунас са сваёй сям'ёй, засталася толькі палова будоўлі з прабітай страхой, абгарэлымі сценамі, выбітымі вокнамі. Вайна прынесла невымерныя пакуты людзям (самому Яну, яго дочкам Монці і Ядвісі), бо іх дом аказаўся ў цэнтры баявых дзеянняў, на перадавой. Імперыялістычная бойня ў гэтым апавяданні страсна асуджаецца з пункту гледжання простых людзей, гаспадароў хутарка. Асобае месца ў творчасці М. Гарэцкага займае аповесць «Ціхая плынь». У цэнтры твора - гісторыя жыцця хлопчыка Хомкі Шпака ад яго нараджэння да заўчаснай гібелі на фронце. Аўтар даволі падрабязна апісвае сцэны ранняга дзяцінства Хомкі, вучобы ў школе, парабкоўства. Падлетка, якога поп памылкова запісаў у царкоўную кнігу на два гады старэйшым, мабілізавалі ў армію. Хомка, не паспеўшы налюбавацца задужай для яго вайсковай формай, гіне ў першым баі з ворагам. Безумоўна, ён не змог разабрацца ў дзяржаўнай палітыцы і зразумець сваю роль у гэтай бойні. Ён памёр сярод грымотаў і салдацкіх стогнаў з застылым на вуснах пытаннем: «За што?». Частковым адказам на яго могуць служыць словы Янкі Купалы, змешчаныя ў якасці эпіграфа да фінальнага раздзела аповесці:
Выйшлі роднай вёскі дзеці
Паміраць на белым свеце,
Рассяваць па свеце косці
Праз кагосьці, за кагосьці.
У вобразе Хомкі (яго знешнім абліччы, унутраным свеце) М. Гарэцкі ўвасобіў нацыянальныя рысы характару беларусаў. Смерцю героя твора аўтар выказаў грозны прысуд імперыялістычным войнам і іх пачынальнікам. Аповесць «Дзве душы», напісаная па гарачых слядах вызначальных для Беларусі падзей 1918-1919 гг., адносіцца да філасофскіх твораў. Галоўны герой аповесці Ігнат Абдзіраловіч - армейскі афіцэр, у мінулым студэнт з дэмакратычнымі поглядамі. Ён жыве ў рэвалюцыйную эпоху, і неакрэсленасць яго пазіцый у многім вытлумачваецца неакрэсленасцю палітычнай сітуацыі ў краіне. Яго душэўны стан адлюстроўвае адпаведнае становішча беларускага народа на канкрэтным этапе яго развіцця. Адной з прычын душэўнай раздвоенасці Ігната з'яўляецца і блытаніна з паходжаннем. У 27-гадовым узросце герой твора даведаўся ад маці Маланні, што ён ад нараджэння - Васіль - селянін па паходжанні. Малання, узятая калісьці ў двор памешчыка Абдзіраловіча да нечакана асірацелага дзіцяці, падмяніла панскага сына сваім. Такім учынкам яна спадзявалася забяспечыць багатае і шчаслівае жыццё свайму роднаму сыну. Дзве душы (сялянская і панская) не маглі ўжыцца разам: «Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі. І калі ён троху выстагнаўся, казала: «Уцячы… уцячы…». Супярэчлівымі з'яўляюцца не толькі думкі, душэўныя разважанні Абдзіраловіча, але і яго паводзіны, учынкі: прызнаецца Алі Макасеевай у каханні, але за яго ніяк не змагаецца; знаходзіцца ў гушчы рэвалюцыйных падзей, але ўдзелу ў іх не прымае; заяўляе перад ворагамі беларушчыны, што ён беларус, а перад змагарамі за Бацькаўшчыну сцвярджае, што яго радзіма - Расія. Душа Ігната дваіцца, калі неабходна акрэсліцца ў адносінах да чырвоных і белых, трэба вы-значыцца па пытаннях класавай барацьбы. У канцы твора ён быццам адолеў хваробу дваістасці («мяккацеласці», «расхрыстанасці», «разлезласці»), перастаў быць пабочным назіральнікам і «ціхім думаннікам» і прызнаўся сабе: «Я з-за непаразумення трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў бы павесці яе ляпей за ўсіх да шчасця». У аповесці нямала іншых вобразаў, якія ў пэўнай ступені дапамагаюць раскрыць асноўную ідэю твора. Перш за ўсё звяртае на сябе ўвагу Іван Карпавіч Гаршчок - палітычны авантурыст, які, адчуўшы ў «бальшавізме нешта блізкае, роднае і любае», бязлітасна забівае і катуе нявінных людзей. Лозунгам яго жыцця з'яўляецца дэвіз «Сячы трэба да карэння». Антыподамі Гаршчка, змагарамі за беларускую ідэю, носьбітамі адраджэння ў аповесці выступаюць Мікола Канцавы, Іра Саковіч, Сухавей. У іх паводзінах многа рамантыкі і ўзнёсласці, і таму яны больш займаюцца самаўсведамленнем, агітацыяй за «беларускі спісак», чым канкрэтнымі дзеяннямі, адраджэнскімі справамі. Раман М. Гарэцкага «Віленскія камунары» прысвечаны гераічнаму змаганню патрыётаў у акупіраванай кайзераўцамі Вільні. У незакончаным рамане «Камароўская хроніка» праследжваецца лёс беларускага сялянства на працягу цэлага стагоддзя (XIX - пачатак XX ст.). Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных характараў, складаных лёсаў пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух беларускай вёскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа, праспяваў гімн нязломнаму чалавечаму жыццю. «Браму скарбаў сваіх» хацеў адкрыць М. Гарэцкі чытачам. На жаль, гэтаму перашкодзіла крывавая хваля сталінскіх рэпрэсій, якая на доўгія гады выкрасліла з нашых духоўных набыткаў амаль усе творы пісьменніка. Сёння ж спадчына М. Гарэцкага стала часткай класічнага фонду беларускай літаратуры.
Атрымаўшы ліст ад бацькоў, Архіп вырашае пакінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькі, каб уразумець для сябе, чаму вясковае жыццё як бы стаіць на месцы. Сын і бацька начуюць у новай хаце, але пачынаецца навальніца і ад маланкі загараюцца сенцы. Лінкевічы ледзьве паспелі выскачыць праз акно. Бацька ўвесь час цешыцца сваім сынам. Ён ганарыцца гэтым маладым, вучоным, прыгожым і дасціпным юнаком, які працуе з ім плячо ў плячо на сенажаці. Архіпу добра дома, але ўсё ж трэба вяртацца ў горад. На станцыю яго адвозіць дзед Яхім. Спадарожнікі размаўляюць аб незразумелых выпадках у жыцці. Дзед Яхім раіць маладому хлопцу вучыцца, але ж не забываць родныя мясціны, цікавіцца жыццём сваіх бацькоў. Гэтым аўтар паказвае сувязь інтэлігенцыі з народам, з вёскай, гаворыць пра неабходнасць ведання мінулага роднага краю, пра абавязак перад людзьмі.
У апавяданні «Літоўскі хутарок» аўтар паказаў суровую праўду аб імперыялістычнай вайне, выкрыў яе антынародную сутнасць. Хутарок размяшчаецца ў горнай мясцовасці. Навіны і газеты да жыхароў даходзілі рэдка. Але вось ганец прынёс у вёску вестку аб пачатку вайны і загад аб мабілізацыі. Як вялікае няшчасце, страшную бяду ўспрымае вёска вестку аб вайне.
Ля хутарка стаяла паўбатарэя. Салдаты чаёўнічалі ля вогнішча, увечары гасцявалі ў хутарку, а трывога жыхароў за далейшую будучыню ўсё расла. I вось два ворагі-асілкі сышліся. Прыйшлі іншыя салдаты, і пачаўся бой, які прынёс разруху, многа загінуўшых, якіх пасля хавалі ў брацкай магіле. На нейкі час хутарок застаўся ў тыле, але неўзабаве яго занялі немцы. Людзі будуюць бліндажы для сховішча. У хаце Яна Шымкунаса размяшчаюцца немцы. Забралі яго дачку Монцю нібы капаць акопы, салдаты рабуюць хутаркі, выносячы ўсе спажыткі людзей.
Рускае войска пайшло ў адступленне. Хутарок не пазнаць. Вяртаюцца з палону людзі дамоў.
У апавяданні ў храналагічнай паслядоўнасці паказаны падзеі. Праз знешнія змены выгляду хутара і яго жыхароў аўтар адлюстроўвае безабароннасць чалавека перад тварам вайны, якая пакінула страшэнныя раны ў сэрцах людзей. Гарэцкі па-майстэрску паказвае народную трагедыю.
Героі ранніх апавяданняў Гарэцкага адчуваюць сваю крэўную сувязь з роднымі каранямі, у беларускай глебе бяруць свае жыццёвыя сокі і імкнуцца да духоўнага росту. Гэта людзі, якія становяцца ахвярамі падзей, перажываюць гора і пакуты вайны.
Аповесць «Ціхая гоіынь» Максім Гарэцкі пісаў на працягу трынаццаці гадоў. Канчатковы яе ва-рыянт выйшаў у 1930 годзе. «Ціхая плынь» - аповесць-даследаванне. Расказваючы пра свайго героя, апісваючы яго кароткае цяжкае жыццё, Максім Гарэцкі даследуе сацыяльныя ўмовы, у якіх рос хлопчык Хомка. Адначасова з гэтым аў-тар нібы заглянуў у таямніцы жыцця і адкрыў для сваіх суайчыннікаў незлічоныя духоўныя скарбы народа, адметныя народныя характары, сціплыя, прасякнутыя дабрынёй і вераю ў яе.
У аснове твора - складанае, гаротнае жыццё СЯЛЯКСКШ ХЛОПЧЫка Хомкі. Яязрадасным было яго дзяцінства. Не адзін раз, не ўмеючы яшчэ гаварыць, даводзілася Хомку аднаму бавіць час, часта галоднаму, бо маці не было калі з ім ся-дзець: трэба было ісці на поле працаваць. 3 га-дамі радасці ў хлоігчыка не прыбаўлялася, крыўдзілі ўсе, хто толькі мог: школьны на-стаўнік, гаспадар, у якога парабкаваў, ды і ці мала хто яшчэ.
Пісьменнік нібы сам праходзіць з Хомкам па жыцці: даследуе кожную хвіліну, кожную думку свайго героя. і як вынік гэтага дасле-давання перад намі паўстае характар белару-са, сціплага чалавека, безадказнага працаўні-ка з чулым, добрым сэрцам, з душою, поўнаю паэзіі, з любоўю да жыцця і з гатоўнасцю несці на сабе ўвесь цяжар гэтага жыцця.
Гаротны лёс Хомкі - не выключэнне. Такіх лёсаў цэлае Асмолава, такія лёсы скрозь і паўсюль. Ды хіба якім іншым лёсам можа адарыць гаротная Беларусь» а менавіта такой - спусто-шанай і абяздоленай - бачыцца Радзіма аўтару. Разам з тым пісьменнік не прамінае прыгадаць сівую велічную мінуўпгчыну сваёй краіны, той час, калі Беларусь яшчэ не была прыдаткам Расіі, а мела сваю самастойнасць. Ды гэта толькі ва ўспа: мінах. Сённяшняе Асмолава, як і ўся Беларусь, гаротнае, жабрацкае, забыты Богам край. Царскі рэжым звярв^ў на яго ўвагу толькі тады, калі спатрэбіліся смяротнікі. Беларуская моладзь вы-мушана была ісці на імперыялістычную вайну, гінуць у чужым далёкім полі невядома за што.
Трапляе на чалавечую бойню і маладзенькі, ціхі, безабаронны Хомка. Трапляе - і ў пер-шым жа баі гіне, не зразумеўшы нават за што.
Праз лёс Хомкі Максім Гарэцкі выкрывае антынародную сутнасць вайны. Ён сцвярджае, што народ заслугоўвае шчасця і свабоды, са-мастойнага нацыянальнага развіцця, што ад-раджэнне можа вярнуць народу пачуццё на-цыянальнай і чалавечай годнасці.
Максіму Гарэцкаму належыць асаблівая роля ў разьвіцьці беларускай літаратуры, у першую чаргу, у станаўленьні нацыянальнай прозы. Нягледзячы на маладосьць (першае апавяданьне «У лазьні» было напісана ў дзевятнаццацігадовым узросьце) М. Гарэцкі адразу заявіў пра сябе як сталы майстар. Ён з самага пачатку свайго творчага шляху выявіў клопат пра развіцьцё берускай літаратуры, пашырэньне яе жанравых і тэматычных абсягаў. У артыкуле «Развагі і думкі» пісьменьнік выразна акрэсьліў сваю пазыцыю ў дачыненьні да стварэньня паўнавартаснай высока-мастацкай прозы: «Прозы, прозы, добрай мастацкай прозы беларускай дайце нам!» М. Гарэцкі плёнам сваёй творчай працы адгукнуўся на ўласны заклік.
Бясспрэчна, у сваіх першых пробах пяра пісьменьнік абапіраўся на творчы вопыт Я. Коласа і іншых сучасных яму аўтараў, але кожнае яго апавяданьне, аповесьць ці раман былі з'явай у беларускай прозе пачатку XX ст., наватарскімі па зьмесьце і форме. У шэраг апавяданьняў першага зборніка «Рунь» М. Гарэцкі ўвёў вобраз вясковага інтэлігента («У лазьні», «Роднае карэньне», «У чым яго крыўда?»). Праблема ўзаемаадносін інтэлігенцыі і народа стала вызначальнай у творчасьці пісьменьніка. М. Гарэцкага хвалявалі і непакоілі небясьпека адрыву інтэлігентаў ад «родных каранёў», імкненьне некаторых псэўдаінтэлігентаў уладкаваць асабістае жыцьцё, адгарадзіўшыся ад надзённых праблем сялянства. Аўтарскім ідэалам з'яўляецца той інтэлігент, які не парывае духоўнай сувязі з Бацькаўшчынай: «Не адракацца, не быць здраднікам, а любіць, шанаваць родную Бацькаўшчыну павінен».
У раньніх навэлах М. Гарэцкага можна вылучыць лірычны, інтэлектуальны і філязофскі пачаткі. Пісьменьніка, як і многіх яго герояў, цікавіць «патаёмнае», тое, чаго не можа спасьцігнуць чалавечы розум. Пошукі ісьціны, развагі над вечнымі філязофскімі праблемамі займаюць важную ролю ў сьвядомасьці многіх герояў яго твораў («Патаёмнае», «Страхацьцё» і інш.)
Таксама пісьменьніка прываблівала гістарычная тэма. На жаль, многія яго апавяданьні мастацкага асваеньня даўніны не вядомыя шырокаму колу чытачоў: толькі навэла «Лірныя сьпевы», літартурна апрацаваная легенда пра князёўну, якая здрадзіла радзіме, уключана ў зборнік «Рунь».Гарэцкі сьмела ўводзіў ва ўжытак нацыянальнай прозы новыя мастацкія формы. Эпісталярны жанр, пачынаючы з карэспандэнцый студэнта Горацкага вучылішча ў «Нашу ніву», адваёўвае пачэснае мейсца ў творчых пошуках пісьменьніка. Пасьля апавяданьня «У чым яго крыўда?», напісанага ў форме ліставаньня студэнта Кастуся Зарэмбы з аднавяскоўцамі, з'явілася эпісталярная аповесьць «Меланхолія».Прыхільнасьць да запісаў, дзёньнікавых назіраньняў асабліва выявілася ў дакумэнтальна-мастацкай прозе М. Гарэцкага. Многія матэрыялы пісьменьніка, на жаль, так і засталіся неапрацаванымі, не вырасьлі ў паўнавартасную аповесьць ці раман, як, напрыклад, незавершаная «Камароўская хроніка», дакумэнтальна-мастацкі твор пра сацыяльна-палітычныя супярэчнасьці эпохі. Тым не менш гэта значны набытак беларускай прозы, удалая спроба панарамнага асьвятленьня падзей, адлюстраваньня мастацкай гісторыі лёсу беларусаў ад часоў прыгону да савецкай рэчаіснасьці. Ён адзін з пачынальнікаў ваеннай дакумэнталістыкі ў беларускай літаратуры. Апавяданьні «Рускі», «Літоўскі хутарок», «Генэрал», дакумэнтальна-мастацкая кніга «На імпэрыялістычнай вайне» выяўляюць антымілітарысцкую пазыцыю аўтара, паказваюць бессэнсоўнасьць і бесчалавечнасьць вайны. Гэтыя творы стаяць побач зь лепшымі літаратурнымі ўзорамі эўрапэйскіх гуманістаў, мастакоў слова Барбюса, Рэмарка, Франка пра Першую Сусьветную Вайну.
Сапраўднай вяршыняй высокамастацкай аповесьці беларускай прозы пачатку XX ст. з'явілася «Ціхая плынь» Максіма Гарэцкага, твор пра тагачаснае жыцьцё беларускай вёскі, твор, у якім у поўнай ступені выявіліся назіральнасьць, тонкі псіхалягізм, а ў форме «сьмех праз сьлёзы» як спосаб мастацкага асэнсаваньня рэчаіснасьці. У 1936 г. М. Гарэцкі наведаў родныя мясьціны, марыў здаць экзамэны за поўны курс педінстытута. Але надзеям пісьменьніка не суджана было збыцца: праз год ён зноў трапіў пад новую хвалі арыштаў. У 1938 г. М. Гарэцкі быў расстраляны ў Вязьме. Яго апошнім творам сталі незавершаныя «Скарбы жыцьця», дзе пісьменьнік паказаў трагізм становішча мастака ў таталітарнай дзяржаве. Нягледзячы на кароткі жыцьцёвы шлях, ён спаўна выявіў свой талент і ў іншых галінах творчай, інтэлектуальнай дзейнасьці: у літаратура і мовазнаўстве, публіцыстыцы, фалькларыстыцы, пэдагогіцы і грамадскай дзейнасьці. Невыпадкова ў 1993 г. па рашэньні сусьветна вядомай арганізацыі ЮНЭСКА сьвяткавалася стагоддзе з дня нараджэньня нашага славутага земляка.
Я ўпэўнены, што ў юнацтве вельмі карысна чытаць творы Эрыха Марыі Рэмарка. Робіцца больш зразумела, што такое сяброўства, подзьвіг, каханне. А ў Беларускай літаратуры ёсць свой Рэмарк, бо раман Рэмарка «На заходнім фронце без пераменаў» і апавесць Максіма Гарэцкага «На імпэрыялістычнай вайне» вельмі сугучныя. Розніца толькі ў тым, што Рэмарк стаў сусветна вядомым пісменнікам, а Максім Гарэцкі вярнуўся ў паслясталінскія годы ў літаратуру дзякуючы цуду, ды дзякуючы намаганням людзей - адданым беларускай культуры.
«На імпэрыялістычнай вайне» - аповесць Гарэцкага, якая ўбачыла свет у 1926 годзе. Герой аповесці - прапаршчык царскай арміі Лявон Задума - гэта беларус, які апынуўся ў мясарубцы першай сусветнай вайны. Фронт праходзіў як раз праз нашу Беларусь. Немцы і русскія стралялі адзін у аднаго, я кулі ды снарады траплялі ў беларускі народ. Навошта гэта вайна? За што я змагаюсь - пытае сабе беларус Лявон Задума. Упэўнены, што такія ж самыя пытанні задаваў сабе і аўтар твора - максім Гарэцкі, які таксама ваяваў, як і ягоны герой. Але вайна скончылася, Расейскаяя імперыя разсыпалася і Максім Гарэцкі пасля цяжкага ранення апынуўся ў Смаленску, потым у Менску, а пасля ў Вільні. У тыя гады малады аўтар Максім Гарэцкі падтрымаў ідэю сацыялістычнага шляху Беларусі. Пісьменнік працуе і перыядычных выданнях, у савецкіх установах.
У Вільні у 19 годзе Максім пабраўся шлюбам з Леанілай Чарняўскай - настаўніцай беларускай гімназіі ў Вільне. Але 19 год быў таксама годам, калі значная частка беларусаў, што жылі ў віленскім краі, апынуліся па іншы бок мяжы Беларусі. Вільню акупавалі польскія войскі, Вільня на 20 год стане адным з буйнейшых гарадоў Рэчы Паспалітай.
Пра гэты час, калі межы новаўтвораных краінаў, трэба было ўсталёўваць са зброяй ў руках у Максіма Гарэцкага напісаны раман - «Віленскія камунары». Людзям трэба было плаціць сваёй крывей за ідэі, памкненні.
Але жыцце беларусаў ва ўсходняй Польшчы працягвалася. Максім Гарэцкі працуе ў мясцовых беларускіх газэтах. Бярэ актыўны ўдзел у палітыцы. У студзені 1922, перад выбарамі ў Віленскі сойм, Гарэцкі быў арыштаваны польскімі ўладамі як цяжкі палітычны злачынца, зьняволены ў знакамітай Лукіскай турме ў Вільні (хто з беларусай тут толькі не сядзеў - Каліноўскі, Купала). У выніку пратэстаў за мяжой, супраць масавых арыштаў беларускіх дзеячоў, Максім Гарэцкі прымусова высланы ў Беларусь. У канцы кастрычніка 1923 ён пераехаў зь сям'ёй зь Вільні у Менск.
А ў Беларусі сям'ю Гарэцкіх чакала зусім іншае жыцце. Дае плен палітыка беларусізацыі, у краіне ідзе НЭП. Падаецца, што гэты час можна назваць адным з лепшых для беларускай культуры. Максім Гарэцкі - выкладчык мовы і літаратуры БДУ. Загадчык катэдры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі. Сябра Інбелкульта, навуковы сакратар Літаратурнай камісіі, спэцыяліст Інстытута навуковай мовы. Аўтар першай «Гісторыі беларускай літаратуры» (1920). З'яўляецца аўтарам беларускіх слоўнікаў. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі.
Але на Беларусь прыйшоў 1929 год. пачалася барацьба з міфічным Саюзам вызваленьня Беларусі, барацьба з, так званымі, нацыянал-фашыстамі. У фашысты была запісана і сям'я Гарэцкіх. Гэта быў не 1937 год, таму Максім Гарэцкі быў асуджаны толькі на пяць год высылкі. Ён пераязджае ў 1930 годзе да месца высылкі ў Рассею, уВятку. Там Максім Гарэцкі працуе чарцёжнікам, а самае галоўнае - займаецца літаратурай. Пасля заканчэння высылкі пісьменніку не дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Сям'я апынулася ў курскай вобласці. Але надыйшоў крывавы 1937 - і пясменніка не стала. Ен загінуў у горадзе Вятка - быў растраляны па прысудзе тройкі.
Аднойчы мой шведскі калега спытаў у мяне: - Што Сталін зрабіў найгоршага для беларускага народа? Я задумаўся. Ва Ўкраіне быў галадамор, у Расеі перасялялі цэлыя народы. А ў Беларусі ўдар быў нанесены па культуры - было расстраляна 100% пісьменнікаў.
- Сто адсодкаў? - перапытаў у мяне шведскі калега - не можа быць. - Каліб ты сказаў 90, ці нават 99%. Але 100 - не можа быць. Я адказаў, што можа. Бо тыя хто засталіся жыць пісьменнікамі ўжо не былі. Для мяне існуе два Коласы і два Купалы. Першыя з іх напісалі «Новую Зямлю» ды «Курган», а другія, пасля расстрэлу беларускай літаратуры, пісалі ўжо толькі пра шчастлівае жыцце і калгасныя трактары. Гэта ўжо на было літаратурай.
Але творчасць Максіма Гарэцкага вярнулася да беларусскага чытача. У 1957 годзе пісменніка рэабілітавалі, а ў 1968 з'яўляецца манаграфіія Дзьмітрыя Бугаёва «Максім Гарэцкі», у 1980 артыкул А. Адамовіча, у 1994 Івана Чыгрына. -
- Віленскія камунары», раман-кроніка (рукапіс быў знойдзены ў фондах бібліятэкі АН Літоўскай ССР у 1961; упершаню выдаецца ў 1965 годзе. - «Камароўская кроніка» раман-эпапея незавершаны.
Жонка Гарэцкага - Леаніла і дачка Галіна, таксама здзейснілі подзвіг. Дзве жанчыны захавалі архіў растралянага бацькі - ворага народу. Перажылі блакаду ў Ленінградзе і перадалі рукапісы Максіма Гарэцкага ў Беларускую акадэмію навук толькі ў пачатку 70-х. Чым яны рызыкавалі і што гэтыя дзве жанчыны перажылі можно толькі здагадвацца. Дзякуючы Леаніле і Галіне надрукаваня творы гарэцкага, якія былі толькі ў чарнавіках.
Нарэшце, у канцы 80-х выходзіць чатырохтомны збор твораў пісьменніка. Шкада, толькі, што большая частка твораў Максіма Гарэцкага засталася незакончанай. Не далі… Уладамі было адведзенна пісьменніку на жыцце толькі 41 год. Але ён застаўся навечна ў беларускай літаратуры. У Горках, дзе выкладаў Максім Гарэцкі ёсць вуліца і бібліятэка Яго імя.
Таксама, след у беларусскай навуцы і культуры пакінуў брат Максіма Гарэцкага - Гаўрыла Гарэцкі - акадэмік-эканаміст, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук. Сын малодшага брата Гарэцкага - Івана - бацька вучонага геоляга Радзіма Гарэцкага. Радзім Гарэцкі зьяўляецца заснавальнікам беларускай школы тэктаністаў. Добра вядомы ў міжнародных навуковых колах. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў.
Радзім Гарэцкі зьяўляецца сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і актыўным грамадзкім дзеячам. Ён клапоціцца пра адраджэньне нацыянальнай культуры, зьяўляўся прэзыдэнтам «Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»»
Мой былы выкладчык гаелогіі - чалавек вельмі цікавы, знаёмы са спадаром Радзімам асабіста. Ен расказваў пра такую цікавую адметнась пляменніка Максіма Гарэцкага. У Беларусі спадар Радзім размаўляе па беларуску, але калі перасякае мяжу з Расеяй - пачынае гаварыць па русску - «Трэба, каб людзі цябе разумелі, трэба паважаць людзей.»
Але яшчэ адно пытанне вельмі хвалюе спадара Радзіма Гарэцкага - чаму беларусы так лёгка пддаюцца асіміляцыі?
Але - Беларусь жыве, пакуль жывуць такія адданыя людзі як сям'я Гарэцкіх.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.
реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Публіцыстычныя і літаратурныя творы XI – XIII ст., XIV – XVIII ст., XIX – пачатак XX ст., як гістарычныя крыніцы. Творы лiтаратуры, дзе мастацкая форма не менш iстотная, чым сам змест, як i помнiкi публiцыстыкi. Агіяграфічныя крыніцы. Характэрны iмкненне.
реферат [27,2 K], добавлен 17.12.2008Агульная характарыстыка культуры старажытных майя. Гісторыя фарміравання цывілізацыі. Сістэма дзяржаўнай улады і грамадскае прылада. Рэлігійныя і міфалагічныя ўяўленні, навуковыя досягненні. Мастацка-творчая жыццё майя. Старажытны ліст і література.
курсовая работа [59,2 K], добавлен 25.07.2012Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.
реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.
реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008Замкі, вежы і цэрквы-крэпасці - адна з найбольш цікавых старонак гісторыі беларускай культуры, каштоўны дыямент нацыянальнай спадчыны: Камянецкая вежа, Лідскі і Навагрудскі замкі, замак-кастэль у Крэве, Сынкавіцкая царква-крэпасць і Полацкая Сафія.
курсовая работа [7,7 M], добавлен 03.05.2011Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.
реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010