Аднаўленне і развіцце сельскай гаспадаркі ў другой полове 40-ых – пачатку 50-х гг. ХХст.
Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя беларускага народу. Завяршальны перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Праграмай комплекснага аднаўлення разбураных акупантамі раенаў сталі пастановы СНК СССР. Рэалізацыя чацвертага пяцігадовага забяспечыць плана.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.12.2010 |
Размер файла | 18,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Аднаўленне і развіцце сельскай гаспадаркі ў другой полове 40-ых - пачатку 50-х гг. ХХст.
Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сел і весак, 628 з іх - з людзьмі. Загінула, паводле афіцыйных данных, больш за 2 млн 200 тыс. жыхароў.
Былі разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, абсталяванне вывезена ў Германію або знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маемасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транспартныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поўнасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры. Толькі прамыя страты склалі 75 млрд р. (у цэнах 1941 г.). Па агульнаму ўзроўню развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некаторых галінах - да 1913 г.
Патрабаваліся вялікія намаганні ўсяго народ, каб падняць з руін рэспубліку, наладзіць мірнае жыцце. І галоўнае, што характарызавала гэты перыяд, - узаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік у справе не толькі аднаўлення, але і ўсяго наступнага эканамічнага развіцця.
Аднаўленчая праца пачалася яшчэ да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, па меры таго, як вызвалялася ад захопнікаў тэрыторыя рэспублікі, і працягвалася да канца 40-х - пачатку 50-х гадоў.
Для беларусаў, як і іншых народаў СССР, гэта былі цяжкія гады. Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала вялікага напружання сіл. Прыходзілася працаваць не толькі на прадпрыемствах, але і на аднаўленні жылля, аб'ектаў сацкультбыту, пры гэтым ва ўмавах вытворчых цяжкасцей, неўладкаванасці быту, недастатковага харчовага забеспячэння. У рэспубліцы адчуваўся востры недахоп працаздольнага насельніцтва, будаўнічых матэрыялаў, прамысловай сыравіны, паліва, электраэнергіі, харчавання, тавараў першай неабходнасці. Напрыклад, у Віцебску на момант вызвалення было ўсяго 400 жыхароў.
У забеспячэнні аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі фінансавымі і крэдытнымі рэсурсамі рашаючую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды. У 1944-1945 гг. Сродкі, атрыманныя рэспублікай у даход яе дзяржаўнага бюджэту з саюзных крыніц, склалі 55% іх агульнай суммы.
У аднаўленні эканомікі рэспублікі назіраюцца два этапы. Першы этап - гэта 1943-1945 гг., завяршальны перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі яшчэ ішлі баі, але на вызваленай беларускай зямлі адраждалася жыцце.
Па рашэнні СНК СССР, ЦК ВКП(б) рэспубліцы былі выдзелены сродкі (у 1944-1945 гг. Каля 1,7 млрд р.), дзяржава дапамагала кадрамі, матэрыяльнымі рэсурсамі. З саюзных рэспублік ішлі эшалоны з абсталяваннем, інструментамі, машынамі, будаўнічымі матэрыяламі, сельскагаспадарчым інвентаром, насеннем, жывелай, прадметамі хатняга ўжытку і г.д.
Калі параўноўваць тэмпы аднаўлення розных галін эканомікі, то трэба зазначыць, што адраджэнне сельскагаспадарчай вытворчасці па розных прычынах было больш складаным і супярэчлівым. Памер разбурэнняў тут таксама быў велізарным. У жыцце беларускай вескі, здавалася, вярнулася да ХIII ст. - рагаціна і лучына, драўляныя бароны, даматканае адзенне.
І хоць да вясны 1944 г. у вызваленных раенах было адноўлена 2880 калгасаў з 3162, але гэта было толькі іх арганізыйнае афармленне. Яскрава характарызаваў сітуацыю старшыня калгаса «Рассвет» Магілеўскай вобласці К.П. Арлоўскі: «У свае роднае сяло Мышкавічы я прыбыў 25 чэрвеня 1944 г. Прыехаў у калгас «Рассвет», але ні калгаса, ні якога-небудзь «рассвета» я там не знайшоў, таму што фашысцкія вылюдкі ўсе апусташылі, усе спалілі».
Праграмай комплекснага аднаўлення разбураных акупантамі раенаў сталі пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб неадкладных мерах па аднаўленні гаспадаркі ў раенах, вызваленных ад нямецкай акупацыі» (21 жніўня 1943 г.), «Аб аказанні дапамогі вызваленымраенам Віцебскай, Магілеўскай, Гомельскай і Палескай абласцей Беларускай ССР па аднаўленні МТС і калгасаў» (27 снежня 1943 г.) і «Аб бліжэйшых задачах Саўнаркома БССР і ЦК КП(б) Беларусі» (1 студзеня 1944 г.).
У 1944-1945 гг. па распараджэнні СНК СССР у Беларусь было накіравана 2214 трактароў, 3323 грузавыя аўтамашыны, 224 камбайны, 2453 малацілкі, 1122 веялкі і сартыроўкі і г.д. У 1944 г. калгасам было перададзена 13 тыс. коней, 80 тыс. галоў буйной рагатай жывелы, 50 тыс. галоў свіней, 150 тыс. штук птушак, 350 тыс. штук яек для інкубатараў і г.д. Усяго за 1944-1945 гг. калгасы рэспублікі атрымалі 157 780 галоў буйнай рагатай жывелы. Калі ўлічыць, што ў калгасах БССР на канец 1945 г. было 233 тыс. галоў буйнай рагатай жывелы, то становіцца відавочным значэнне гэтай меры.
У складаных умовах прайшлі пасяўныя кампаніі 1944 і 1945 гг. У 1944 г. звыш 1500 калгасаў не мелі насення пад пасеў яравых збожжавых культур. Саюзны ўрад па просьбе СНК БССР і ЦК КПБ(б) выдзеліўкалгасам БССР 9 млн п. збожжа, 100 тыс. кг насення канюшыны, 30 тыс. кг цімафееўкі, 62 тыс. т пасяўнога лену. Пад ураджай 1945 г. атрымалі пазыку насення: 15 тыс. т збожжа, 22 тыс. т бульбы. Пасяўныя работы праводзіліся практычна пры адсутнасці тэхнікі. Так, у 1945 г. калгаснікі ўзаралі зручную амаль 160 тыс. га зямлі, і, нягледзячы на ўсе цяжкасці, дзяржаўны планвеснавой сяўбы рэспубліка выканала на 100%. Ужо з ураджаю 1944 г. было здана дзяржаве 3 млн п. збожжа і 28 млн п. бульбы.
Вайна цяжка адбілася на арганізацыі калгаснага жыцця. Кадры кіраўнікоў калгасаў - старшынь, брыгадзіраў - сталі менш кваліфікаванымі, мелі нізкі ўзровень адукацыі, іх колькасць паменшылася. Многія загінулі, іншыя перайшлі на працу, чкая не была звязана з калгаснай вытворчасцю. У 1945 г. у калгасах рэспублікі налічвалася толькі 11% колькасці даваенных старшынь. Некалькі палепшыла сітуацыю накіраванне спецыялістаў з іншых рэспублік - навукоўцаў, выкладчыкаў сельскагаспадарчых навучальных устаноў, аграномаў, заатэхнікаў, ветурачоў.
І тым не менш становішча ў сельскай гаспадарцы было складанае. У 1945 г. пасяўныя плошчы ва ўсіх катэгорыях гаспадарак складалі не больш за 74% ад даваенных. Плошча тэхнічных культур была менш за адну трэць узроўню 1940 г. Ураджайнасць большасці культур не дасягнула даваеннай. Валавы збор збожжа быў на 30% ніжэй за даваенны, бульбы было сабрана 5,4 млн т супраць 11,9 млн т у 1940 г., ільновалакна - 14, 9 тыс. т - у 2,4 раза менш, чым у 1940 г.
У МТС трактароў было крыху больш за адну трэць, камбайнаў - за адну пятую, малацілак, плугоў - менш за адну трэць, культыватараў - у 9, а сеялак - у 17 разоў менш, чым да вайны.
Не было неабходнай кармавой базы для жывелагадоўлі. І хаця Беларусь атрымала дапамогу з іншых рэспублік, гэта галіна сельскай гаспадаркі значна адставала ад даваеннага ўзроўню. На 1 студзеня 1946 г. буйной рагатай жывелы было 56,6%, свіней - 29,4, авечак і коз - 33,9% да ўзроўню 1941 г. Натуральна, што і паказчыкі вытворчасці прадуктаў харчавання былі значна ніжэйшыя за даваенныя і не задавальнялі патрэбнасці насельніцтва нават у самым неабходным.
Другі этап аднаўлення звязаны з рэалізацыяй чацвертага пяцігадовага плана. Аб'ем капіталаўкладанняў на пяцігодку вызначаўся ў суме 742 млн р., што перавышала памер капіталаўкладанняў па рэспубліцы за тры даваенныя пяцігодкі, разам узятыя. Гэта павінна было забяспечыць высокія тэмпы аднаўлення і развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі.
Для веснавога севу 1946 г. не хапала насення, мінеральных угнаенняў, інвентару і машын, а МТС не былі здольны поўнасцю выканаць вялікі аб'ем сельскагаспадарчых работ у калгасах, таму што іх было прыкладна ў тры разы менш, чым у даваенны час. З-за недахопу коней і трактароў у якасці цяглавай сілы на веснавой сяўбе выкарыстоўваліся каровы. У плуг запрагаліся нават людзі, па 3-4 жанчыны, дзеці - так узорвалі, засявалі значныя зямельныя плошчы.
Пасяўныя плошчы да пачатку пяцігодкі ў калгасах складалі толькі 59% даваеннага ўзроўню, у саўгасах - 70%. Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічным ўмацаванне сельскай гаспадаркі. За тры пасляваенныя гады калгасы БССР атрымалі 160 тыс. т харчовага збожжа і насення, 122 тыс. коней, 113 тыс. галоў буйнай рагатай жывелы і інш. У 1948 г. Савет Міністраў СССР прыняў рашэнне аб мерах дапамогі сельскай гаспадарцы Беларусі, на падставе якога рэспубліка атрымала 3 тыс. трактароў, 200 збожжакамбайнаў, 2 тыс. трактарных плугоў, 1,2 тыс. трактарныхзбожжавых сеялак і іншую тэхніку.
У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічвалася ўраджайнасць, пагплоўе жывалы, паляпшалася арганізацыя працы. Сярэднегадавыя тэмпы прыросту вытворчасці збожжа ў чацвертайпяцігодцы склалі 12%, бульбы - 15, ільновалакна - 36, малака - 22%.
Партыйныя органы спрабавалі палепшыць справы ў сельскай гаспадарцы адміністрацыйнымі метадамі. У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР, ЦК ВКП(б) прынялі пастановц «Аб мерах па ліквіцацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах». У спецыяльным пункце пастановы ўказвалася: «Устанавіць, што работнікі савецкіх, партыйных і зямельных органаў і старшыні калгасаў, вінаватыя ў раскраданні і незаконным размеркаванні калгаснай маемасці, грамадскай зямлі, грашовых сродкаў, будуць здымацца з пасад і аддавацца пад суд, як парушальнікі закона і ворагі калгаснага ладу». Зразумелае ўсім вызначэнне «ворагі» дзейнічалі больш эфектыўна, чым пагроза парушэння закона. Характэрна, што за парушэнне Статута сельгасарцелі былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці 420 партыйных, савецкіх, гаспадарчых работнікаў, старшынь калгасаў і калгаснікаў. Пастанова вызначала «незаконным размеркаваннем калгасной маемасці» атрыманне сялянамі зямельных участкаў для асабістай гаспадаркі, падсобных гаспадарак, агародаў для рабочых і служачых. Але ж у той галодны час толькі з гэтой зямлі і кармілася значная частка насельніцтва. Калгасам было вернута звыш 200 тыс. га зямлі. Акрамя таго, калгасам вярнулі сотні галоў жывелы, грамадкіх будынкаў, вялікую колькасць сельскагаспадарчай прадукцыі і каля мільена рублеў.
У лютым 1947 г. быў праведзены Пленум ЦК УКП(б), дзе абмяркоўваўся даклад А.А. Андрэева «Аб мерах па ўздыму сельскай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд». Меркавалася ўмацаваць кадрамі кіраўніцтва, палепшыць эканамічныя прапановы, якія на некаторы час маглі змяніць становішча ў сельскай гаспадарцы: ліквідацыя ўраўнілаўкі ў аплаце працы калгаснікаў, паляпшэнне работы МТС, шырокая падрыхтоўка кадраў для вескі і г.д.
Разам з тым аздначым, што для працаўнікоў беларускай вескі другі год пасляваеннай пяцігодкі, нягледзячы на павелічэнне колькасці працуючых, аказаўся найбольш напружаным. У 1946 г. усходнія і паўдневыя раены СССР напаткала засуха, што прынесла гаспадаркам вялікія страты. Калгасам Беларусі быў даведзены павышаны план збожжавых паставак. Сельгасарцелям, якія атрымалі нядрэнны ўраджай, нормы паставак павялічылі на 50%. Таму многія з іх, разлічыўшыся з дзяржавай, не змаглі забяспечыць сябе фуражом і насенным фондам. Дзяржаўныя пастаўкі ў гады чацвертай пяцігодкі былі вельмі высокімі, часта без умоў канкрэтных магчымасцяў той ці іншай гаспадаркі, што адмоўна ўплывала на эканоміку калгасаў і аплату працы.
Цяжкім было становішча ў жывелагадоўлі. Грамадскае пагалоўе ў калгасах расло хутчэй, чым прадукцыйнасць жывелы. Нарыхтоўка кармоў было нездавальняючай. План пасеву кармавых культур штогод не выконваўся, а ў некаторых каспадарках ен рэалізоўваўся толькі напалову. Сена было нарыхтавана ў 1949 г. на 300 тыс. тон менш даваеннага, а пагалоўе буйной рагатай жывелы набліжалася да ўзроўню 1940 г. Разам з парушэннем элементарных умоў утрымання, захворваннямі жывелы гэта прявяло да рэзкага зніжэння надояў малака. Рост яго вытворчасці пры нізкай прадукцыйнасті мог адбыцца, галоўным чынам, за кошт павелічэння колькасці жывелы. Для калгасаў апошняе было эканамічна нявыгадна, але пагалоўе планавалася зверху і лічбы ўвесь час павялічваліся. Згодна з пастановай Савета Міністраў СССР і ЦК УКП(б) у 1949 г. планавалася павялічыць колькасць грамадскай буйной рагатай жывелы не менш чым у 2,5 раза. Гэта пацвярджае, што развіцце сельскай гаспадаркі адбывалася на экстэнсіўнай аснове.
Нягледзячы на павелічэнне ў калгасаў пагалоўя ў параўнанні с даваенным перыядам на 1/3, мяса было атрымана ў 1950 г. меней чым ў 1940 г. Вытворчасць малака не дасягнула 60% даваеннага ўзроўню. Адставанне ў вытворчасці жывелагадоўчай прадукцыі ўскладнялі і нарыхтоўкі, якія раслі больш высокімі тэмпамі. Усе гэта стварала вядомыя цяжкасці ў забеспячэнні насельніцтва прадукцыяй сельскай гаспадаркі пасля адмены картачнай сістэмы.
Адной з найбольш істотных праблем, з якой сутыкнуліся сельскагаспадарчая вытворчасць БССР, стаў недахоп людскіх рэсурсаў. Многія салдаты, што вярнуліся з вайны, былі калекамі, няздольнымі выконваць цяжкую сялянскую работу; іншыя, пажыўшы месяц-другі, падаваліся ў горад, рабочыя паселкі, уладкоўваліся на працу ў МТС. Там прадуктовыя карткі забяспечвалі рабочага і яго сям'ю харчаваннем, а грошы давалі магчымасць набыць нейкае адзенне. Асноўную частку грашовых даходаў сельгасарцелям даводзілася выдаткоўваць на вытворчыя потрэбы, набыцце жывелы і сельскагаспадарчых прылад, гаспадарчае і грамадскае будаўніцтва. Ва ўмовах экстэнсіўнага развіцця асноўнай крыніцай павелічэння збораў збожжа і іншай прадукцыі паляводства з'яўлялася пашырэнне пасяўных плошчаў. Вырашыць гэтую складаную задачу без значнай колькасці рабочай сілы, без механізацыі было немагчыма. Фонд аплаты працы аказваўся нязначным, і энтузіязм асобных калгаснікаў вельмі слаба падмацоўваўся матэрыяльнымі стымуламі. Калгас амаль нічога не даваў землеробам за іх самаадданую працу. Заставалася толькі асабістая гаспадарка, алі і з яе амаль увесь прыбытак ішоў на выплату падаткаў. Спусташэнне і голод панавалі на весцы.
Асноўны цяжар пасляваеннага аднаўлення вескі вынеслі на сваіх плячах жанчыны, старыя і падлеткі. У 1947 г. працаздольнае насельніцтва вескі складала 46% (гэта людзі ад 12 да 60 гадоў, у тым ліку жанчыны ад 16 да 50 гадоў - 56%, падлеткі ад 12 да 16 гадоў - 19 і мужчыны ад 16 да 60 гадоў - 25%).
Буйным недахопам, які адчувальна адбіваўся на эканоміцы калгасаў, было тое, што сродкі ад рэалізацые дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі пакрывалі толькі невялікую частку выдаткаў гаспадаркі. Сельскагаспадарчая прадукцыя пастаўлялася дзяржаве па цэнах намнога ніжэйшых яе сабекошту. Асабліва значным быў разрыў паміж дзяржаўнымі закупачнымі цэнамі і сабекоштам прадукцыі жывелагадоўлі. Малако калгасы павінны былі пастаўляць па цэнах у пяць разоў ніжэйшымі за сабекошт. Яшчэ большай была разніца паміж дзяржаўнымі закупачнымі цэнамі і сабекоштам прадукцыі па мясу. Яна дасягала двух дзесяткаў разоў. Цэны на прадукты жывелагадоўлі на калгасным рынкц былі ў 10-12 разоў вышэйшыя за закупачныя, але ніжэйшымі сабекошту прадукцыі і для калгасаў і саўгасаў, і для сялян.
Збожжавых сапраўды засявалася больш, чым прадугледжвалася планам, але паколькі ўраджайнасць больш нізкая (4,5-5,0 цэнтнераў), то сабралі на многа меньш, чым меркавалася. Бульбы замест 14,4 млн. тон атрымалі 9,5 млн. тон (пры ўраджайнасці 55 цэнтнераў). Асноўнымі прычынамі нізкай ураджайнасці ў калгасах былі недастатковы ўзровень механізацыі вытворчых працэсаў, невыкананне аграмерапрыемстваў, няправільнае планаванне пасяўных плошчаў, а даволі часті і няўмелае вядзенне гаспадаркі. Істотна адчуваліся вынікі вайны. Пры ўсіх намаганнях працаўнікі сяла, а яны ў большасці працавалі самааддана, настойліва і добрасумленна, не маглі хутка аднавіць тое, што так бязлітасна знішчылі ворагі.
У грамадстве шмат гаварылася аб дапамозе весцы. Але, па сутнасці, у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе вынікі развіцця сельскай гаспадаркі былі нездавальняючымі. На пачатку 1950-х гг. паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі БССР былі ніжэй, чым у першы пасляваенны 1946 год. Яна аказалася ў крызісным стане не толькі ў выніку ваенных разбурэнняў, але і страт, нанесеных ей калектывізацыяй. У заходнебеларускай весцы стварэнне калгасаў пачалося ў 1939-1940 гг. У першыя пасляваенныя гады гэты працэсс праходзіў даволі марудна. Да канца 1946 г. было адноўлена і арганізавана ўсяго 133 калгасы (0,56% усіх сялянскіх гаспадарак). Аднак у лютым 1949 г. XIX з'езд КП(б) Б абвясціў у заходніх абласцях масавую калектывізацыю. Для ажыццяўлення справы пераўтварэння сельскай гаспадаркі па вопыту 1930-х гг. Былі створаны палітаддзелы МТС (студзень 1950 г.).
Калектывізацыя праводзілася даволі энергічна. На працягу 1949 г. узровень калектывізацыі дасягнуў 40%, на 1 студзеня 1950 г. у заходніх абласцях налічвалася каля 5000 калгасаў. Да канца 1950 г. калгасы аб'ядналі больш 80% усіх сялянскіх гаспадарак. Згодна афіцыйных звестак калектывізацыя ў Заходняй Беларусі была завершана на працягу 1951-1952 гг. У гэты ж час была сселена большасць хутароў, ліквідаваны заможныя гаспадаркі, узмоцнены падатковы прэс на аднаасобнікаў. Разбураўся жыццевы ўклад сялянства. У нядаўна створаных калгасах адносіны сялян да працы былі не лепшымі. Звыклыя шмат працаваць і працаваць на сябе, калгаснікі заўважылі, што ў выінку ўсім трапляе пароўну: і абібокам, і руплівым. Яшчэ большае расчараванне чакала іх восенню, калі калгаснікі амаль нічога не атрымалі на свае працадні.
У пасляваенныя гады працягвалася калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх раенах Беларусі. Да 1945 г. там было 113 калгасаў, якія аб'ядноўвалі 2621 сялянскую гаспадарку. Сацыялістычны сектар складаў толькі 0,43%. У адпаведнасці з рашэннем ЦК КП(б) Б і СНК БССР (лістапад 1944 г.) была праведзена аграрная рэформа, паводле якой устанаўлівалася абмежаваная норма землекарыстання на адзін сялянскі двор у памера да 15 га. Лішкі забіраліся ў дзяржаўны фонд, з якога надзяляліся беззямельныя сялене і батракі.
Дадаткова прадуманым з'явіліся так званае ўзбуйненне калгасаў. Яно пачалося ў 1950 г., і толькі за адзін гэты год у рэспубліцы было аб'яднана 11 242 гаспадаркі ў 3852 буйныя калгасы. Сялянства псіхалагічна не было падрыхтавана да гэтай меры. Да таго ж ўзбуйненне калгасаў нічога не змяніла да лепшагаў арганізацыі вясковага жыцця і сельскагаспадарчай вытворчасці, у метадах кіравання, а таму наўрад ці аказаластаноўчы ўплыў на развіцце сельскай гаспадаркі. У калгасаў адсутнічала гаспадарчая самастойнасць, па-ранейшаму сродкі накіроўваліся ў развіцце індустрыі ў асноўным за кошт сельскай гаспадаркі. І, як і раней, сяляне былі абмежаваны ў сацыяльных правах, амаль нічога не атрымлівалі за сваю працу. Яно ажыццяўлалася ва ўмовах, калі тэхніка знаходзілася ў падначаленні МТС. Таму стварэнне калгасаў-гігантаў нічога па сутнасці не змяняла. Сельскагаспадарчая вытворчасць на пачатку 1950-х гг. была ў крызісным стане. Збожжавая гаспадарка знаходзілася на самым нізкім узроўні за ўсе пасляваенныя гады. Палі засяваліся тытунем, кок-сагыхам (каўчукавая культура), а кармоў не хапала. Надоі ад каровы ў сярэднім не перавышалі 800 кг (узровень пачатку ХХ ст.). Рэзка скарачалася вытворчасць у падсобных гаспадарках калгаснікаў. Неглядзячы на цяжкія ўмовы, сялянства рэспублікі змагло дасягнуць пэўных поспехаў. У канцы чацвертай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4% даваеннай, а пасевы збожжавых - 97,1%. Многія калгасы і саўгасы не толькі дасягнулі, але і перавысілі даваенны ўзровень па колькасці пагалоўя жывелы і прадукцыйнасці жывелагадоўлі.
вайна акупацыя план
Паказчыкі |
1940 г. |
1945 г. |
1950 г. |
|
Пасяўная плошча, тыс. га |
5212 |
3846 |
4913 |
|
Валавы збор, тыс. тЗбожжаБульбаІльновалакно |
272711 87936,5 |
1703542914,9 |
2684953742,2 |
|
Пагалоўе жывелы, тыс. галоўБуйная рагатая жывелаСвінніАвечкі і козыКоні |
2843252025781170 |
1608742876658 |
274616231409721 |
|
Жывелагадоўчая прадукцыя, тыс. тМясаМалакоЯйкі, млн. шт. |
2752005612 |
89896189 |
2221643568 |
І ўсе ж вынікі маглі быць больш значнымі. Аб тым гаворыць хоць бы той факт, што ў некаторых калгасах у 1950 г. з 3 тыс. працаздольных членаў сельгасарцеляў рэальна працавалі 600 чалавек, ці 20% наяўнага складу. Многія імкнуліся перабрацца ў горад на прамысловыя прадпрыемствы, транспарт і ў іншыя галіны народнай гаспадаркі, дзе заробак быў гарантаваны. І толькі адсутнасць пашпартоў у калгаснікаў была прычынай невялікай колькасці такіх добраахвотнікаў у весках.
Са зменай кіраўніцтва СССР у 1953 г. былі зроблены адпаведныя захады, каб палепшыць сітуацыю ў сельскай гаспадарцы: павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, зменена сістэма падаткаабкладання асабістага надзелу вяскоўца (плата з памеру зямельнай плошчы, а не з таго, што на ей вырошчвалася). Гэта, безумоўна, мела станоўчыя вынікі.
Літаратура
1. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. ХІХ-ХХ стагоддзі: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі і інш. - Мн.: РІВШ БДУ, 2002.
2. Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. - 2004 г. / Я.К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К. Новік, Г.С. Марцуля. - 2-е выд. - Мн.: Выш. шк., 2006.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.
реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008Разбурэнні Беларусаў пасля Вялікай Айчыннай вайны і фашысцкай акупацыі. Ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік для аднаўлення эканомікі краіны. Недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін як фактар тармажэння ўздыму эканомікі.
реферат [23,0 K], добавлен 17.12.2010Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гг. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.
контрольная работа [40,9 K], добавлен 08.10.2012Пoмнiкi культуры, мемарыялы, музейныя ўстановы. Аршанскі мемарыяльны комплекс "Кацюша". Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў літаратуры, мастацтва, кіно. Фільмы "Дзяўчынка шукае бацьку", "Гадзіннік спыніўся апоўначы", "Бессмяротны гарнізон".
контрольная работа [26,0 K], добавлен 19.06.2013Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", "Партызанскае жыгала", іх ідэйна-тэматычная накіраванасць i асаблівасці
курсовая работа [66,9 K], добавлен 02.05.2011Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.
реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012Аднаўленне і рэканструкцыя эканомікі ў СССР пасля вайны. Ацэнка страт Савецкага Саюза. Унутраная палітыка савецкага ўрада ў пасляваенны перыяд. Палітыка рэпрэсій супраць некаторых нацыянальнасцяў. Одергивание нярускіх народаў. Апагей сістэмы канцлагераў.
курсовая работа [44,1 K], добавлен 27.04.2012Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.
контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011