Адносны дэмактратызм дзяржаўнага кіравання ў перыяд НЭПа

Джяржаўнае кіраванне БССР у сацыяльна-эканамічным і культурным аспектах. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне БССР. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 года. Судовыя і пазасудовыя карныя установы, адносная дэмакратызацыя жыцця.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 26.12.2010
Размер файла 32,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Рэферат

на тэму:

"Адносны дэмактратызм дзяржаўнага кіравання ў перыяд НЭПа"

Мінск, 2010

Уводзіны

Пасля Х з'езда РКП(б) быў абвешчаны курс на лібералізацыю нацыянальнай палітыкі. Каб прыстасаваць прынятыя на з'ездзе рашэнні да мясцовых умоваў, беларускімі камуністамі былі выпрацаваныя і зацверджаныя трынаццаць тэзаў пад агульнай назвай «Беларускае нацыянальнае пытанне і Камуністычная партыя». Адзіная функцыя, якую партыя ўсклала на беларускую мову, была абслуговая. У адказ нацыянал-камуністы напісалі «Заяву 32-х», у якой ад уладаў патрабавалася стварыць усе ўмовы для развіцця беларускай нацыі: аб'яднаць беларускія землі, вярнуць беларускіх работнікаў, правесці беларусізацыю дзяржаўных установаў, абвясціць роўнасць рускай і беларускай моваў. На пасяджэнні ЦК КП(б) Б даклад падпаў пад рэзкую крытыку апаратчыкаў, хоць ягоныя прынцыпы пазней будуць ажыццяўляцца ў якасці складовых частак дзяржаўнай палітыкі.

На VІІ з'ездзе КП(б) Б 20 - 26 сакавіка 1923 г. камуністы-вялікадзяржаўнікі даводзілі, што беларуская мова ўводзіцца штучна і гвалтоўна, нацыянал-камуністы выступалі за паўнавартасную беларусізацыю, а камуністы-апаратчыкі перасцерагалі два супрацьлеглыя лагеры, што трэба знайсці «сярэднюю лінію», што ў савецкіх умовах можа існаваць толькі класавы, а не нацыянальны рух. Рэзалюцыя мела кампрамісны характар, напрыклад, пры выданні беларускай літаратуры галоўная ўвага звярталася на марксісцкую. На пэўны час вялікадзяржаўнікі спынілі крытыку.

Баючыся абуджэння нацыянальных пачуццяў у камуністаў «на ўскраінах», партыйны цэнтр увесь час нагадвае ім, што ў нацыянальнай працы яны заўсёды мусяць кіравацца ягонымі ўстаноўкамі. Так, 9 - 12 чэрвеня 1923 г. ЦК РКП(б) правёў чацвёртую нараду з адказнымі працаўнікамі нацыянальных рэспублік і абласцей у Маскве, якая распрацавала і зацвердзіла «Практычныя мерапрыемствы па правядзенні ў жыццё рэзалюцыяў ХІІ з'езда партыі па нацыянальным пытанні». У 1923-1924 гг. беларусізацыя канчаткова становіцца дзяржаўнаю і партыйнаю палітыкай у БССР. Камуністы цяпер мусілі ўдзельнічаць у палітыцы беларусізацыі.

У другой палове 1920-х гг. барацьба партыі з інтэлігенцыяй за сваю кіраўнічую ролю ў нацыянальным будаўніцтве было ў некаторым сэнсе і змаганнем камуністаў-апаратчыкаў (якія дамінавалі ў асяроддзі апарата кіравання) з нацыянал-камуністамі (якія мелі значную долю ў інтэлігенцкай праслойцы). Першыя праводзяць на з'ездах рэзалюцыі аб неабходнасці барацьбы з «нацыянал-дэмакратызмам». З 1929 г. да «нацдэмаў» пачалі далучаць перш за ўсё нацыянал-камуністаў. Наяўнасць апошніх з 1918 г. у шэрагах Кампартыі абвяшчаецца загадзя прадуманым ходам. К сярэдзіне 1930-х гг. нацыянал-камунізм быў ліквідаваны, а вялікадзяржаўнікі зліліся з апаратчыкамі, якія пачалі праводзіць новыя ўстаноўкі кіраўніцтва - русіфікацыйныя (стандарызацыйныя) і антыбеларускія.

1. Джяржаўнае кіраванне БССР у сацыяльна-эканамічным і культурнымаспектах

Да пачатку 1921 г. народная гаспадарка Беларускай ССР была амаль што зруйнавана. У ходзе вайны нямецкай і польскай акупацыяй знішчаны былі прамысловыя прадпрыемствы, разрабавана сельская гаспадарка, перасталі працаваць школы і іншыя культурна-асветніцкія ўстановы. Зруйнаванню эканомікі ў значнай ступені садзейнічала палітыка так званага «ваеннага камунізму», што праводзілася на савецкай частцы Беларусі, калі былі нацыяналізаваныя не толькі буйныя, але і дробныя прамысловыя прадпрыемствы, што вяло да безгаспадарчасці. Сельскую гаспадарку руйнавалі грабяжы розных харчатрадаў і харчразвёрстка, у выніку чаго пасяўныя плошчы скараціліся ў два разы.

Разбуранымі былі грашова-крэдытная сістэма і гандаль. Харчразвёрстка і забарона прыватнага гандлю прывялі да таго, што вытворца тавараў не быў зацікаўлены ў вырабе сваёй прадукцыі. Дзяржаўнага гандлю не было, дзейнічала сістэма адміністрацыйна-бюракратычнага размеркавання. Такі стан эканомікі прывёў да таго, што ў 1920-1921 гг. у Расіі і часткова ў Беларусі пачаўся голад. У такіх абставінах у Маскве ў сакавіку 1921 г. адбыўся Дзесяты з'езд РКП(б), які прыняў пастанову аб пераходзе ад палітыкі ваеннага камунізму да новай эканамічнай палітыкі (нэп).

21 сакавіка 1921 г. быў выдадзены дэкрэт УЦВК «Аб замене харчовай і сыравіннай развёрсткі натуральным падаткам», затым былі выдадзены пастановы СНК БССР, паводле якіх сялянам дазвалялася свабодна распараджацца сваёй прадукцыяй пасля выканання абавязковай здачы харчпадатку, што стымулявала развіццё сельскай гаспадаркі. Важнае значэнне ў аднаўленні сельскай гаспадаркі, а разам з ёю і ўсёй эканомікі меў закон Прэзідыума ЦВК БССР ад 7 верасня 1922 г. аб працоўным землекарыстанні. Сялянам дазвалялася самім выбіраць формы землекарыстання з правам выхаду на хутары, надзяленнеммалазямельных і беззямельных сялян дадатковай зямлёй.

У гарадах была дазволена прыватная прадпрымальніцкая дзейнасць, адчыняліся прыватныя прадпрыемствы, ажывіўся прыватны гандаль. Усё гэта прывяло датаго, што пачаўся хуткі ўздым усіх галін эканомікі рэспублікі. У канцы 1923 г. быў утвораны Вышэйшы саветнароднай гаспадаркі БССР, які каардынаваў і накіроўваўразвіццё народнай гаспадаркі. Да пачатку 1925 г. сельская гаспадарка і прамысловасць дасягнулі даваеннагаўзроўню. У 1925/26 гаспадарчым годзе валавая прадукцыя цэнзавай прамысловасці БССР перавысіла ўзровень 1913 г. на 28,5%. За аднаўленчы перыяд у цэнзавайпрамысловасці было пабудавана 106 і перабудавана97 фабрык і заводаў. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ў 1925/26 гаспадарчым годзе перавысіла даваенныўзровень на 12,2%, пасяўныя плошчы павялічыліся на 7,9%. Хуткі рост эканомікі і дабрабыту асноўнаймассы грамадзян працягваўся да канца 1928 г.

Правядзенне нэпа садзейнічала і развіццю беларускай культуры, адкрыліся новыя школы, тэхнікумы, Беларускі дзяржаўны універсітэт і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1929 г. была ўтворана Акадэмія навук. Вялікая работа праводзілася па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва рэспублікі. У гэты ж час праводзіліся мерапрыемствы па стрымліванню русіфікацыідзяржаўных устаноў і пераводу іх на беларускую мову. Згодна з Пастановай ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924 г. «Абпрактычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі», усе дзяржаўныя ўстановы БеларускайССР абавязаны былі сваё справаводства перавесці на беларускую мову на працягу трох гадоў.

У перыяд нэпа былі выпрацаваны новыя тэарэтычныяі практычныя асновы спалучэння камандна-адміністрацыйнай сістэмы з гаспадарчаразліковай, што давала магчымасць і дзяржаўным прадпрыемствам удзельнічаць утаварна-рыначных адносінах, праяўляць ініцыятыву ўправядзенні рэнтабельнай гаспадаркі. З ліквідацыяй нэпасталі абмяжоўвацца гаспадарчаразліковыя адносіны і пераважаць камандна-адміністрацыйныя метады кіраваннягаспадаркай. Асабліва адмоўна гэта адбілася на сельскайгаспадарцы, дзе рэзка ўпала вытворчасць збожжа, мяса, малака і іншых прадуктаў. У сувязі з гэтым у рэспубліцыбыла ўведзена карткавая сістэма размеркавання хлеба, цукру, масла, круп і іншых прадуктаў харчавання. З канцом нэпа скончылася і беларусізацыя рэспублікі.

2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне БССР

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне - гэта адзін з найбольш важных элементаў дзяржаўнай арганізацыі, які ўказвае на яе цесную сувязь з тэрыторыяй, рассяленнем людзей, размяшчэннем вытворчасці і іншымі фактарамі. Кожная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з'яўляецца прасторавай сферай дзейнасці мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Таму адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне - гэта абумоўленыя патрэбнасцямі і задачамі дзяржаўнага кіравання межы прасторавай кампетэнцыі мясцовых органаў дзяржаўнай улады.

Гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення БССР сведчыць аб яго непарыўнай сувязі з задачамі гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, са структурай і функцыямі дзяржаўнага апарату. Калі прасачыць яго гісторыю, можна выдзеліць шэраг самастойных этапаў, якія не заўсёды супадаюць з агульнагістарычнай перыядызацыяй. Кожны з этапаў мае свае спецыфічныя асаблівасці, характэрны тымі або іншымі змяненнямі ў развіцці формаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры.

У перыяд устанаўлення савецкай улады ў Беларусі валасныя, павятовыя і губернскія Саветы і рэўкомы ствараліся ў рамках адміністрацыйнага дзялення, якое склалася ў царскія часы. Калі стары дзяржаўны апарат быў зломлены ў ходзе ўзяцця Саветамі ўлады, то для замены адміністрацыйнага дзялення патрабаваліся час, мірныя ўмовы жыцця, сур'ёзныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Аднак не выключаліся частковыя, часам даволі істотныя змяненні. Напачатку ў адпаведнасці з дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР ад 27 студзеня 1918 г. мясцовыя Саветы мелі права змяняць межы валасцей, паветаў, губерняў і абласцей і нават утвараць новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Пазней у гэтую вялікую справу была ўнесена неабходная цэнтралізацыя.

Як ужо адзначалася ў першай главе, не ламаючы пакуль старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў Беларусі, рэвалюцыя ўнесла ў яго істотнае новаўвядзенне. Па мясцоваму пачыну ўзнікла Заходняя вобласць, якая аб'ядноўвала Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую і неакупіраваныя паветы Віленскай губерні. Яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнікла Заходняе аб'яднанне Саветаў. Гэта быў прыфрантавы рэгіён. Таму не выпадкова, што ў яго межах яшчэ пры ўладзе Часовага ўрада ўзнікла Заходняе абласное аб'яднанне Саветаў з цэнтрам у Мінску. На гэтай жа тэрыторыі дзейнічаў Паўночна-Заходні абласны цэнтр бальшавікоў.

Пасля захопу Германіяй у лютым-сакавіку 1918 г.новых раёнаў Беларусі Заходняя вобласць працягвалаіснаваць, але ўжо ў іншых тэрытарыяльных рамках. Усходнія паветы Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якіязасталіся не акупіраванымі, былі аб'яднаны са Смаленскай губерняй. Цэнтрам вобласці стаў Смаленск. Дэмаркацыйная лінія, устаноўленая пасля падпісання Брэст-Літоўскага дагавора, расчляніла шэраг паветаў і валасцей. Таму ў неабходных выпадках адбывалася зліццё астатняйчасткі іх з суседнімі валасцямі і паветамі.

Для вывучэння адміністрацыйна-тэрытарыяльнагадзялення БССР у плане пошуку яго новых формаў маюць цікавасць рашэнні I з'езда Камуністычнай партыі Беларусі, які адбыўся 30-31 снежня 1918 г. З'езд, які прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння БССР, вызначыў і новыя формы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення рэспублікі. Пастанова гэта прыкметная тым, што ўяўляла сабой спробу перабудаваць старое адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. Замест губерняў натэрыторыі рэспублікі прадугледжвалася стварэнне сяміраёнаў. У сваю чаргу раёны меркавалася разбіць на падраёны.

Як ужо адзначалася, у 1919 г. пасля ўтварэння Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі тэрыторыя Беларусі аказалася падзеленай паміж гэтай рэспублікай і РСФСР. Магілёўская вобласць расійскай уладаю была скасавана. Яе паветы ўвайшлі ў састаў нанава створанай Гомельскай губерні. На міжведамаснай нарадзе пры Народным Камісарыяце замежных спраў РСФСР з удзелам прадстаўнікоў Літбел і Украіны было вырашана перадаць у састаў Гомельскай губерні Рэчыцкі павет Літоўска-Беларускай рэспублікі і шэраг паветаў Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР. Часова, да вызвалення Беларусі ад польскай акупацыі, у састаў Гомельскай губерні былі ўключаны Мазырскі павет і свабодныя ад акупацыі часткі Барысаўскага, Бабруйскага і Ігуменскага паветаў Мінскай губерні. Па саставу насельніцтва Гомельская губерня аказалася шматнацыянальнай. Тут жылі беларусы, рускія, украінцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Асноўную масу насельніцтва складалі беларусы. Змяненні адбыліся і ў адміністрацыйным дзяленні Віцебскай губерні. Значная частка тэрыторыі губерні памірнаму дагавору, заключанаму 11 жніўня 1920 г., адышлада Латвіі. У пачатку 1923 г. адбылося ўзбуйненне павятовага дзялення: Сенненскі, Гарадоцкі, Дрысенскі паветыбылі скасаваны. Буйнейшымі гарадамі губерні былі Віцебск (88 тыс. чалавек), Орша (18 тыс. чалавек), Полацк (18 тыс. чалавек).

Вяртанне ў састаў БССР усходніх раёнаў БеларусіНеадпаведнасць старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення пераўтваральным мэтам новай уладыстала асабліва адчувальная пасля пераходу да мірнага будаўніцтва. На пачатак 1923 г. адміністрацыйная камісія прыЭканамічнай нарадзе Беларусі шмат зрабіла па распрацоўцы праекта адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення БССР. VII з'езд Кампартыі Беларусі, які адбыўся ўсакавіку 1923 г., паставіў пытанне аб узбуйненні Беларускай рэспублікі і пераглядзе яе адміністрацыйнагадзялення. Кіруючыся гэтай пастачовай, ЦВК БеларускайССР прызнаў, што «праектаванне адміністрацыйна-гаспадарчага дзялення не можа быць ажыццёўлена ўмежах тэрыторыі сучаснай Беларусі без змянення яеўсходніх граніц».

Узбуйненне БССР азначала стварэнне ў межах рэспублікі адзінага раёна, які б вызначаўся сваімі этнічнымі, эканамічнымі, культурнымі, гістарычнымі і іншыміасаблівасцямі. Гэта, вядома, па-новаму ставіла ўсю праблему адміністрацыйнага раяніравання. VI УсебеларускіНадзвычайны з'езд Саветаў даручае ЦВК на аснове ўлікуэканамічных, гаспадарчых і іншых патрэб насельніцтва «распрацаваць план новага адміністрацыйнага дзяленняБеларусі і правесці ўсе падрыхтоўчыя работы да раяніравання і ажыццявіць раяніраванне не пазней пачаткуновага бюджэтнага года, прыцягваючы да гэтай работыРВК, валвыканкомы, само насельніцтва».

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў гэты часправодзілася па ўсім СССР. Абмен вопытам паміж рэспублікамі дапамагаў знайсці мэтазгодныя рашэнні. Каб стварыць новую сістэму адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, трэба было сфармуляваць асноўныяпрынцыпы, вызначыць адпраўныя пункты ў разнастайнайі складанай рабоце па падрыхтоўцы рэформы. Камісія параяніраванню БССР перш за ўсё улічвала: 1) колькасцьнасельніцтва і памеры тэрыторыі адміністрацыйныхадзінак, якія ўтвараліся; 2) эканамічнае цягаценне таго цііншага населенага пункта; 3) эканамічную важкасцьадпаведнай тэрыторыі; 4) яе гаспадарчую цэласнасць; 5) стан і напрамак шляхоў зносін; 6) нацыянальны састаўнасельніцтва; 7) расходы на дзяржаўнае кіраванне. Прыскладанні праекта таксама браліся ў разлік і іншыя, ужоменш важныя абставіны, як, напрыклад, магчымасціразмяшчэння дзяржаўных устаноў, колькасць будынкаў іжылых памяшканняў і г.д.

Для правільнага ўліку ўсіх гэтых фактараў трэба быломець разнастайныя статыстычныя звесткі. Зусім не выпадкова, што Цэнтральную камісію па раяніраваннюўзначальваў старшыня Цэнтральнага статыстычнага бюроБеларусі. Вельмі карысным аказаўся статыстычны матэрыял гарадскога перапісу 1923 г., які ахапіў усе мястэчкі, а таксама даныя падворнага перапісу 1916-1917 гг. Матэрыялы гэтага перапісу дапамаглі пры вызначэнні раёнаў эканамічнага цягацення да гарадоў і мястэчкаў.

Праводзімая рэформа ў афіцыйных дакументах тагочасу называлася адміністрацыйна-гаспадарчым раяніраваннем. Гэтым як бы падкрэслівалася значэнне эканамічных фактараў у стварэнні новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы і яе роля ў гаспадарча-арганізатарскай дзейнасці дзяржаўных органаў.

Пасля дэталёвага вывучэння розных праектаў камісіяпа раяніраванню прыйшла да высновы аб неабходнасціпадзелу тэрыторыі БССР на 10 акруг з такім разлікам, каб кожная акруга мела ў сярэднім 400-450 тыс. насельніцтва, а плошчу - 10-11 тыс. км2. Адміністрацыйнымі цэнтрамі акруг намячаліся былыя губернскія і павятовыя гарады. Паколькі тэрыторыя рэспублікі была невялікай, пытанне аб арганізацыі абласцей адпадала.

Раёны планаваліся з насельніцтвам 25-50 тыс. чалавекі плошчай у 1000 км2. Пры такіх памерах аддаленасць адраённага адміністрацыйнага цэнтра складала 20-25 км. Цэнтрамі раёнаў станавіліся галоўным чынам мястэчкі, якіх у БССР было даволі многа. Кожны павет меўтры-чатыры такія мястэчкі, да якіх прыцягваліся бліжэйшыя сёлы. У мястэчках жылі рамеснікі, тут наладжвалісякірмашы, функцыяніравалі базары, размяшчаліся ўстановы культуры. Камісіяпа раяніраванню запланавала першапачаткова 103 раёны, па 7-12 раёнаў у кожнай акрузе.

Работа, распачатая камісіяй Дзяржплана, спалучаласяз работай у паветах і валасцях, дзе ствараліся праектыдзялення на сельсаветы і раёны. 17 ліпеня 1924 г. 2-я сесія ЦВК БССР скасавала паветы і воласці і стварыла акругі і раёны. У прэамбуле закону ўказвалася, што гэты акт прымаецца «з мэтай большай адпаведнасці адміністрацыйнага дзялення БССРэканамічным асаблівасцям раёнаў, а таксама для спрашчэння, падзешаўлення і набліжэння да насельніцтва савецкага апарату».

Закон, прыняты ЦВК БССР, пералічваў назвы акруг іраёнаў. Значыць, гэты акт не прадугледжваў канчатковаеўстанаўленне ўсіх звёнаў новай адміністрацыйнайсістэмы. Заставаліся яшчэ сельсаветы. Акрамя таго, магчымы былі істотныя ўдакладненні тэрыторыі раёнаў, штодапускалася.

Пытанне аб нізавым звяне мясцовых органаў уладыпакуль вырашалася ў самай агульнай форме. Гаварыласятолькі аб тым, што раёны павінны быць падзелены насельсаветы, указваліся два галоўныя крытэрыі, якімі неабходна было пры гэтым кіравацца: радыус тэрыторыісельсавета павінен быць роўны ў сярэднім пяці кіламетрам, а колькасць насельніцтва - 2-4 тыс. чалавек. Адступленне ад гэтых нормаў дапускалася для маланаселеных раёнаў. Там норма насельніцтва магла быцьзніжана да 500 жыхароў.

Савет Народных Камісараў абавязаны быў забяспечыць заканчэнне ўсіх работ па адміністрацыйна-гаспадарчаму дзяленню да пачатку новага бюджэтнагагода, г. зн. да 1 кастрычніка 1924 г. Да таго часу павінныбылі быць «сканструяваны часовыя акруговыя і раённыявыканкомы і ўтвораны сельскія Саветы».

Сесія ЦВК даручыла Саўнаркому ў канчатковым праекце адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення прадугледзець магчымасць утварэння самастойных нацыянальных адміністрацыйных адзінак у мясцовасцях з пераважаючым рускім, польскім, яўрэйскім, латышскім, літоўскім і ўкраінскім насельніцтвам. Яшчэ да канчатковага ўвядзення ў рэспубліцы новагаадміністрацыйнага дзялення 2-я сесія ЦВК БССР зацвердзіла «Палажэнне аб акруговых з'ездах Саветаў і іхвыканаўчых камітэтах», «Палажэнне аб раённых з'ездах і іхвыканаўчых камітэтах» і «Палажэнне аб сельскіх Саветах».

Канчаткова новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнаедзяленне БССР ЦВК і СНК рэспублікі было зацверджана2 студзеня 1925 г. Пастанова давала пералік усіх акруг, раёнаў і сельсаветаў.У выніку перабудовы была створана новая трохзвёнавая сістэма мясцовых дзяржаўных органаў - акруга, раён, сельскі Савет. Вялікія правы атрымалі раённыя выканкомы, былі значна пашыраны правы сельскіх Саветаў.Істотна скараціліся расходы на ўтрыманне мясцовагадзяржаўнага апарату.

Да раяніравання налічвалася 3505 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: 15 паветаў, 218 валасцей і 3272 сельсаветы. У выніку перабудовы іх колькасць скарацілася больш чым удвая. Штат служачых зменшыўся з7836 да 3786 чалавек, а фонд заработнай платы (нягледзячы на павышэнне акладаў работнікаў мясцовых саветаў) скараціўся з 2 023 506 да 1 385 067 руб.

Заканадаўчае замацаванне сістэмы новых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак не выключала ўдакладненняў іх межаў. Больш таго, гэтыя ўдакладненні меркаваліся, бо лічыліся непазбежнымі. Уся далейшая работапа ўдакладненню адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ЦВК і Саўнаркомам БССР ускладалася на Народны Камісарыят унутраных спраў рэспублікі. Да 1 студзеня 1925 г. НКУС павінен быў прадставіць свае меркаванні аб тых зменах, якія неабходна было правесці паўдакладненню межаў. У выніку было арганізавана 29сельсаветаў, 7 скасавана, у 37 выпадках перанесены цэнтры. Апрача таго, 109 сельскіх населеных пунктаў быліперададзены з адной акругі ў другую, 113 - з раёна ў раён і 537 - з сельсавета ў сельсавет. Новае расшырэнне тэрыторыі БССР. Далейшыя крокі на ўпарадкаванню адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення.

У канцы 1926 г. адбылося новае расшырэнне тэрыторыі БССР. Гэта быў другі этап узбуйнення рэспублікі. Зыходзячы з раней прынятых рашэнняў аб далучэнні даБеларускай ССР раёнаў з пераважаючым беларускім насельніцтвам, Прэзідыум Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта 6 снежня 1926 г. пастанавіў перадацьБССР Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У перадаваемых паветах з тэрыторыяй у 15 727 км2 і насельніцтвам у 649 тыс. чалавек налічвалася 18 валасцей і 487 сельсаветаў.

У сувязі з перадачай Рэчыцкага і Гомельскага паветаўБеларускай рэспубліцы паўстала пытанне аб далейшымлёсе Гомельскай губерні. Заўважым, што яшчэ ў 1924 г.шэраг яе паветаў адышоў да БССР. Прэзідыум УЦВКскасаваў губерню. Астатнія тры паветы - Клінцоўскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі - увайшлі ў састаў Бранскай губерні. Канчатковую мяжу паміж РСФСР і БССР павіннабыла вызначыць камісія з прадстаўнікоў зацікаўленыхрэспублік пад старшынствам прадстаўніка ЦВКСССР. Далучаныя паветы захоўвалі ў аснове яшчэ старуюсістэму адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Дапачатку рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў БССР сетка паветаў, валасцей і сельсаветаў Гомельскай губерні прыкметна змянілася. Вялікае значэнненадавалася таму, каб павятовыя цэнтры маглі аказваць «дзейсны пралетарскі ўплыў» на сялянскія масы. Быўліквідаваны Мглінскі павет, а яго тэрыторыя перададзенаПачэпскаму і Клінцоўскаму паветам. Чавускі павет быўзліты з Магілёўскім і Горацкім, а тэрыторыя Быхаўскагапавета падзелена паміж Магілёўскім, Рагачоўскім і Чэрыкаўскім паветамі. У 1924 г. адбылося аб'яднаннеЧэрнікаўскага і Клімавіцкага паветаў.

Перабудова закранула не толькі паветы. Узбуйнялісяволасці і сельсаветы. У 1923 г. у выніку ўзбуйнення колькасць валасцей скарацілася з 157 да 85, а колькасць сельсаветаў - з 2923 да 2054. Для невялікай Беларускай рэспублікі далучэнне двухновых паветаў, у тым ліку г. Гомеля, са значна развітойпрамысловасцю азначала ўзмацненне яе эканамічнай базы і павышэнне ўдзельнай вагі ў маштабах Саюза.ЦВК і СНК БССР у пастанове ад 30 снежня 1926 г.устанавілі прынцыпы ўвядзення нарматыўных актаўБССР у Рэчыцкім і Гомельскім паветах. Усе актыРСФСР, якія дзейнічалі на тэрыторыі пазначаных акруг, да 1 студзеня 1927 г. захоўвалі юрыдычную сілу. ЗаконыБССР, прынятыя да 31 снежня 1926 г., уводзіліся ў новых акругах толькі на падставе асобай у кожным выпадкупастановы заканадаўчых органаў БССР. Законы РСФСРмаглі быць адменены альбо спецыяльным актам, альбоўступленнем у дзеянне закону БССР.

Трохзвёнавая сістэма мясцовых дзяржаўных органаўБеларусі - сельсавет, раён, акруга, створаная ў 1924 г., выпрабоўвалася практыкай кіравання. Высветліліся, напрыклад, буйныя недахопы ў акруговым дзяленні. Акругіаказаліся дробнымі. Менавіта да гэтага вываду прыйшоўу красавіку 1927 г. VIII Усебеларускі з'езд Саветаў, якіпалічыў мэтазгодным у бліжэйшы час ліквідавацьБарысаўскую, Слуцкую, Калінінскую і Рэчыцкую акругі. Ураду рэспублікі даручалася адначасова скасаваць і некалькі раёнаў, існаванне якіх было немэтазгодным з эканамічнага, культурнага і адміністрацыйнага пункту гледжання. Гарадскія Саветы ў цэнтрах акруг, якіяліквідаваліся, прапаноўвалася падпарадкаваць непасрэднаакруговым выканаўчым камітэтам. Узбуйненне акруг матывавалася, па-першае, неабходнасцю ўзмацнення роліраённага звяна і сельсаветаў; па-другое, патрэбнасцюспрашчэння і падзешаўлення дзяржаўнага апарату. 9 чэрвеня 1927 г. у выкананне рашэнняў VIII з'ездаСаветаў ЦВК і СНК БССР прынялі спецыяльную пастанову аб скасаванні чатырох указаных акруг. У сувязі згэтым значна расшырылася тэрыторыя Мінскай, Полацкай, Аршанскай, Бабруйскай, Магілёўскай, Гомельскай іМазырскай акруг. Па сутнасці атрымалася новае акруговае дзяленне. Сетка раёнаў засталася ў асноўным ранейшай. У Гомельскай акрузе, дзе раёны ўзніклі на базе валасцей, увыніку ўзбуйнення было скасавана восем раёнаў. Па ўсіхастатніх сямі акругах колькасць раёнаў зменшыласятолькі на дзевяць адзінак.У канцы 1927 г. у Гомельскай акрузе была перагледжана і сетка сельсаветаў. Іх колькасць зменшылася з 463 да 217.

Адным з зыходных пачаткаў, якія ўлічваліся прыраяніраванні, быў нацыянальны прынцып. У пастанове2-й сесіі ЦВК БССР чацвёртага склікання «Абадміністрацыйна-гаспадарчым дзяленні БССР» Саўнаркому даручалася пры канчатковым вызначэнні раёнаў і сельсаветаў «забяспечыць магчьшасць выдзялення мясцовасцей зпераважаючым яўрэйскім, польскім, латышскім, літоўскімі іншым насельніцтвам у самастойныя адміністрацыйныя адзінкі». Нацыянальныя раёны і сельскія Саветыбылі па сутнасці далейшым развіццём у практыцыдзяржаўнага будаўніцтва прынцыпу нацыянальна-дзяржаўнага і адміністрацыйнага адасаблення мясцовасцей зкампактнай нацыянальнай большасцю.

Канстытуцыя БССР 1927 г. замацавала палажэнне (арт. 20), згодна з якім «у мясцовасцях, дзе працоўныятой ці іншай нацыянальнасці складаюць большасцьнасельніцтва, арганізуюцца Саветы, якія працуюць намове дадзенай нацыянальнасці і найболыл поўнаўлічваюць у сваёй рабоце нацыянальныя асаблівасці».У выніку раяніравання былі створаны 42 нацыянальныя сельскія Саветы. Рост колькасці нацыянальныхСаветаў працягваўся і ў наступныя гады. У 1928 г. налічвалася 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. У 1929 г.колькасць нацыянальных адміністрацыйных адзінакдасягнула 72.У рабоце нацыянальных Саветаў было нямала цяжкасцей. Адбіваліся слабасць іх кадраў, малалікасцьпісьменных людзей, якія б маглі весці культурна-асветную работу, заняткі ў школах, справаводства на нацыянальнай мове, і інш. Было яшчэ адно пытанне, цесна звязанае з праблемайадміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, - гэта ўстанаўленне спісу гарадскіх паселішчаў. Класіфікацыянаселеных пунктаў заўсёды была аб'ектам заканадаўчагазамацавання. Да рэформы да гарадскіх паселішчаў адносілі 139 населеных пунктаў. Сюды трапілі і многіядробныя мястэчкі.У спісе, зацверджаным ЦВК і СНК БССР у ліпені1925 г., пералічваліся назвы 25 гарадоў і 49 мястэчак. Усенаселеныя пункты, якія не ўвайшлі ў гэты спіс, лічылісяпаселішчамі сельскага тыпу. У 1924-1929 гг. у БССР адбылася карэнная ломкастарога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення і была выпрабавана жыццёвасць новых формаў. Пераход дановай сістэмы мясцовых органаў, а разам з гэтым і дановай сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення азначаў вырашэнне выключна важных праблемдзяржаўнага будаўніцтва.

3. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 года

Утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і прыняцце яго першай Канстытуцыі ў 1924 г. унеслі значныя перамены ў дзяржаўна-палітычнае становішча Беларускай ССР, садзейнічалі пашырэнню аўтарытэту рэспублікі. Разам з тым узнікла неабходнасць унясеннянекаторых змен у канстытуцыйнае права БССР. Канстытуцыя СССР 1924 г. акрэсліла асноўныя палажэнні структуры і кампетэнцыі вышэйшых органаўдзяржаўнай улады Саюза ССР і саюзных рэспублік. У ёйзамацоўвалася палажэнне, згодна з якім суверэнітэт саюзнай рэспублікі абмяжоўваўся толькі ў граніцах, штоакрэсліваліся кампетэнцыяй агульнасаюзных органаў, усувязі з чым значна пашырыліся правы Беларускай ССР. Вышэйшыя органы ўлады БССР пазбавіліся ад апекі такзваных аб'яднаных наркаматаў РСФСР і юрыдычна сталіраўнапраўнымі з імі.У сакавіку 1924 г. адбыўся VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Саветаў, на якім было даручана ЦВК БССРпадрыхтаваць у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССРпраект новай Канстытуцыі БССР. Апрача таго, у пастанове з'езда гаварылася:

а) Утварыць Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саветаў БССР у колькасці 120 сяброў і 30 кандыдатаў, выбіраемых на з'ездзе Саветаў;

б) Цэнтральны Выканаўчы Камітэт выбірае свойПрэзідыум у складзе: Старшыні ЦВК, Сакратара ЦВК ісямі сяброў;

в) 2-і пункт Палажэння аб Прэзідыуме ЦВК аб тым, што Старшыня ЦВК - адначасна Старшыня Саўнаркома, адмяняецца;

д) Цэнтральны Выканаўчы Камітэт утварае свойвыканаўчы орган - Савет Народных Камісараў».

Пастанова з'езда затым была ўключана ў праектКанстытуцыі БССР. Але праект Канстытуцыі БССР, падрыхтаваны ў 1924-1925 гг., што замацоўваў шырокіяпаўнамоцтвы вышэйшых органаў рэспублікі, быў адхілены. На пачатку 1927 г. па рашэнню ЦэнтральнагаКамітэта Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусібыла ўтворана канстытуцыйная камісія, якая іпадрыхтавала патрэбны праект Канстытуцыі, што быўадобраны Бюро ЦК КП(б) Б.

Паколькі ўсе важнейшыя заканадаўчыя акты рэспублікі кантраляваліся адпаведнымі партыйнымі структурамі ў Маскве, то і праект Канстытуцыі БССР папярэдне абмяркоўваўся ў камісіі фракцыі УКП(б) Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР. Канчаткова праект Канстытуцыі БССР быў зацверджаны VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 11 красавіка 1927 г. Канстытуцыя складалася з 13 глаў і 76 артыкулаў. У першай главе «Агульныя палажэнні» гаварылася, што Канстытуцыя «мае сваёй задачай гарантаваць дыктатуру пралетарыяту», а Беларуская ССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяржавай «дыктатуры пралетарыяту» (арт. 1, 2).

Беларуская ССР прызнавала працу абавязкам усіхграмадзян і лічыла ахову працы сваёй асабліва важнайзадачай (арт. 7). Затым у гэтай жа главе абвяшчалісярозныя дэмакратычныя свабоды: сходаў, саюзаў, друку, рэлігійнай і антырэлігійнай прапаганды і іншыя. Але ўартыкуле 19 было запісана: «Кіруючыся інтарэсаміпрацоўных, Беларуская ССР пазбаўляе некаторых асоб інекаторыя групы асоб правоў, каторымі яныкарыстаюцца са шкодай для інтарэсаў сацыялістычнайрэвалюцыі». Таму гэты артыкул у спалучэнні з прынцыпам дыктатуры пралетарыяту фактычна абмяжоўваў усе дэмакратычныя свабоды народа і даваўпрастору для самавольства партыйных і савецкіхчыноўнікаў.

У Канстытуцыі абвяшчалася аб роўнасці правоў усіх грамадзян незалежна ад іх расавай і нацыянальнай прыналежнасці. У сувязі з тым што значная большасць насельніцтва БССР належыць да беларускай нацыянальнасці, беларуская мова прызначалася як мова, «пераважная для ўзаемаадносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі» (арт. 22).Абнародванне важнейшых заканадаўчых актаў павіннабыло выконвацца на беларускай, яўрэйскай, рускай іпольскай мовах (арт. 23).

Главы 2, 3, 4, 5 і 6 былі прысвечаны вышэйшым органам дзяржаўнай улады і кіравання, парадку іх утварэння і кампетэнцыі. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў, які камплектаваўся з прадстаўнікоў гарадскіх Саветаў з разліку адзін дэпутат ад 2 тыс. выбаршчыкаў і акружных з'ездаў Саветаў з разліку адзін дэпутат ад 10 тыс. жыхароў (арт. 26). У перыяд паміж з'ездамі вышэйшым органам улады з'яўляўся Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Беларускай ССР. Асабовы састаў ЦВК акрэсліваўся Усебеларускім з'ездам. Так, на VIII з'ездзе ў састаў ЦВК было выбрана 230 правадзейных сяброў і 74 кандыдаты, у 1929 г. на IX з'ездзе былі выбраны 254 сябры і 88 кандыдатаў у ЦВК. У 1931 г. на X з'ездзе былі выбраны толькі 288 правадзейных сяброў, кандыдаты не выбіраліся. На той часстаршынёй ЦВК БССР быў выбраны А.Р. Чарвякоў.

У перыяд паміж сесіямі Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам улады Беларускай ССР з'яўляўся Прэзідыум ЦВК, які выбіраўся на сесіі ЦВК БССР. Для непасрэднага кіравання асобнымі галінамі дзяржаўнага жыцця рэспублікі ЦВК БССР утварыў Савет Народных Камісараў у саставе старшыні Савета Народных Камісараў, яго намеснікаў, камісараў. У састаў СНК БССР уваходзілі таксама ўпаўнаважаныя народных камісарыятаў Саюза ССР па замежных справах, па ваеннай і марской справах, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў (арт. 45).

Главы 7, 8, 9 і 10 рэгламентавалі парадак утварэння і дзейнасці мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Вышэйшым органам улады ў межах акругі абораёна з'яўляўся акруговы або раённы з'езд Саветаўрабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Іхвыканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыявыканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездаміСаветаў былі асноўнымі органамі ўлады на сваёй тэрыторыі, а для вырашэння бягучых спраў выбіраліпрэзідыумы. Ніжэйшымі адзінкамі мясцовых органаў улады былі гарадскія, местачковыя і сельскія Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Для вырашэннябягучых спраў гэтыя Саветы выбіралі са свайго складувыканаўчыя органы.

Углаве 11 замацоўваліся асноўныя прынцыпывыбарчага права Беларускай ССР. Права выбіраць і быцьвыбраным мелі грамадзяне Беларускай ССР, якім да днявыбараў споўнілася 18 гадоў (арт. 70). Пазбаўлялісявыбарчых правоў: «а) асобы, якія карысталіся наёмнаюпрацай у мэтах атрымання прыбытку; б) асобы, якіяжылі на не працоўны даход, як-то: працэнты з капітала, даходы з прадпрыемстваў, прыбыткі з маёмасці і да т. п.; в) прыватныя гандляры, гандлёвыя і камерцыйныя пасрэднікі; г) манахі і духоўныя служыцелі рэлігійныхкультаў усіх спавяданняў і абрадаў; д) служачыя і агентыбылой паліцыі, асобнага корпуса жандармаў і ахоўныхаддзелаў, асобы цараваўшага ў Расіі дома, а таксамаасобы, якія кіравалі дзейнасцю паліцыі, жандармерыі ікарных органаў; е) асобы, якія былі прызнаныя ваўстаноўленым парадку псіхічна хворымі або вар'ятамі; ж) асобы, асуджаныя за карыслівыя і ганебныя злачынствы на акрэслены законам або судовым прыгаворамтэрмін» (арт. 71).

Тым самым гэты артыкул Канстытуцыі пазбаўляў значную частку грамадзян Беларускай ССР выбарчых правоў. Апрача таго, выбары праводзіліся на агульныхсходах па прадпрыемствах, былі шматступенчатымі, агаласаванне было адкрытым. Вылучэнне кандыдатаў удэпутаты праводзілася толькі па дырэктывах партыйнагакіраўніцтва КП(б) Беларусі, што адпавядала палажэннямаб «дыктатуры пралетарыяту» і сведчыла аб значным абмежаванні дэмакратыі. Глава 12 «Правядзенне выбараў» мела толькі два артыкулы, у якіх гаварылася, што парадак выбараў акрэсліваецца Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССРабо яго Прэзідыумам, а дні выбараў устанаўліваюццамясцовымі Саветамі або іх выканаўчымі камітэтамі.

У апошняй 13 главе гаварылася пра герб, флаг істаліцу Беларускай ССР. Прыняцце Канстытуцыі БССР мела на мэцеўнармаваць дзейнасць усіх дзяржаўных органаў і актывізаваць удзел насельніцтва ў рабоце Саветаў усіх узроўняў, бо ў выбарах у Саветы ў 1926-1927 гг. у беларускіх вёсках удзельнічала ўсяго 46% выбаршчыкаў1. Аднак часовы дэмакратызм Канстытуцыі быў хутка заменены адміністрацыйна-камандным метадам у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. У 1929 г. пачалася прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі, рэпрэсіі супраць «кулакоў», «нэпманаў» і іншых слаёў насельніцтва, што прывяло да значных парушэнняў Канстытуцыі з боку дзяржаўных органаў.

4. Судовыя і пазасудовыя карныя установы

Пасля замірэння з Польшчай і падаўлення Слуцкага паўстання ў канцы 1920-пачатку 1921 г. на Беларусі пачаўся пераход да новай эканамічнай палітыкі і былі зроблены першыя крокі па абмежаванню самавольства карных устаноў, што ажыццяўлялі «чырвоны тэрор» супраць народа. У правядзенні палітыкі «чырвонага тэрору», штобыла ўведзена ў дзеянне Пастановай УсерасійскагаЦэнтральнага Выканаўчага Камітэта ад 17 лютага 1919 г. «О правах вынесения приговоров Всероссийской Чрезвычайной Комиссией по борьбе с контрреволюцией, спекуляцией и преступлениями по должности революционными трибуналами», першачарговае значэнне надавалася пазасудовым установам, ваенным і рэвалюцыйнымтрыбуналам, розным камісіям, «тройкам». Надзвычайнайкамісіі надавалася права «непасрэднай расправы для недапушчэння злачыннай дзейнасці». Разгляд спраў у рэвалюцыйных трыбуналах мог адбывацца пры недапушчэнніабароны (адвакатаў), а прыгаворы трыбунала «нічым неабмяжоўваліся пры вызначэнні меры пакарання» і непадлягалі абскарджанню ў апеляцыйным парадку. Гэтай жапастановай Усерасійская Надзвычайная Камісія (УНК) зей у канцэнтрацыйных лагерах. Гэта пастанова 25жніўня 1921 г. была часткова зменена Пастановай Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта «Об организации высших судебных центров для исключительных судов (революционных трибуналов) в независимыхсоветских республиках и автономных областях».

Для надання законнасці ў дзеянні рэпрэсіўных устаноў дэкрэтам УЦВК ад 6 лютага 1922 г. Усерасійская Надзвычайная Камісія была пераўтворана ў Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (ДПУ). Тое ж самае было зроблена і ў БССР, але метады працы «новай» установы мала ўчым змяніліся.

Аб характары дзейнасці НК у 1919 г. можа сведчыцьнаступны загад Чавускага павятовага рэўкома аб барацьбе з самагонаварэннем. «Рэўком пастанаўляе: 1. Усіх самагоншчыкаў, якія добраахвотна не здалі выяўленыяапараты, расстрэльваць на месцы… 4. Асоб, заўважаных уп'яным выглядзе, неадкладна арыштоўваць і неадкладнанакіроўваць у НК для перадачы суду Рэвалюцыйнагатрыбунала, а нерухомую маёмасць канфіскоўваць».

Так, у Беларускай ССР у 1921 г. дзейнічалі рэспубліканская і павятовыя палітычныя камісіі па барацьбе з бандытызмам, якім падпарадкоўваліся часці асобага Рэвалюцыйныя трыбуналы ў РСФСР утвараліся згодна з Дэкрэтам аб судзе №1, выдадзеным 24 лістапада 1917 г. Затым у 1918 і 1919 гг. у заканадаўства ўносіліся розныя дапаўненні. Найбольш поўна структура, кампетэнцыя і парадак дзейнасці рэвалюцыйных трыбуналаў акрэсліваліся «Основным положением о революционных трибуналах», зацверджаным 18 сакавіка 1920 г. Прэзідыумам Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта. Палажэнне прадугледжвала, што «трибуналам предоставляется, в пределах действуюших декретов, не ограниченное ничем право в определении мер репрессии». У выпадку калі следствам не будзе знойдзена доказу «парушальнікаў дысцыпліны, рэвалюцыйнага парадку ібарацьбы з паразітычнымі элементамі насельніцтва» длянакіравання іх спраў у парадку крымінальнага пакарання, то УНК і яе губернскія камісіі маюць правазаключыць такіх асоб у лагер прымусовай працытэрмінам на пяць гадоў. Падобныя паўнамоцтвы рэвалюцыйнаму трыбуналуБССР і Надзвычайнай Камісіі БССР былі нададзеныПалажэннем аб рэвалюцыйным трыбунале, зацверджаным пастановай СНК БССР 29 студзеня 1921 г. Длянагляду за яго дзейнасцю і разгляду касацыйных скаргаўі пратэстаў на яго прыгаворы ствараўся Касацыйнытрыбунал пры ЦВК БССР. Рэвалюцыйны трыбуналБССР быў скасаваны ў 1922 г., але заставаліся ваенныятрыбуналы.

Утварэнне судоў на Беларусі праводзілася паслянямецкай акупацыі на аснове Дэкрэта СНК РСФСР ад22 лістапада (5 снежня) 1917 г. «Аб судзе». Згодна згэтым дэкрэтам, усе агульныя судовыя ўстановы, такія, як акруговыя суды, судовыя палаты, Сенат, ваенныя імарскія суды ўсіх назваў, а таксама камерцыйныя суды, ліквідаваліся і замяняліся судамі, якія павінны быліўтварацца на аснове дэмакратычных выбараў. Дзейнасцьміравых судоў прыпынялася і яны замяняліся мясцовымісудамі, у склад якіх уваходзілі пастаянны мясцовы суддзяі два чарговыя засядацелі. Пастаянныя суддзі выбіралісяваласнымі, павятовымі, гарадскімі і губернскімі Саветамі рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Ранейшыя міравыя суддзі маглі быць выбранымі ў мясцовыя суддзі. У сярэдзіне лютага 1918 г. УЦВК і СНК РСФСР выдалі дэкрэт аб судзе №2, якім прадугледжвалася ўтварэнне акруговых народных судоў, што павінны былі разглядаць справы, непадсудныя мясцовым народным судам, і касацыйныя скаргі на прыгаворы і рашэнні народных судоў.

Першыя народныя суды ў Мінску былі ўтвораны ў лютым 1919 г. У гэтым месяцы быў выбраны губернскі Савет народных суддзяў, які дзейнічаў як судовы кантроль і вышэйшы касацыйны суд у губерні. Але гэтыя суды вымушаны былі спыніць сваю дзейнасць у сувязі з акупацыяй Мінска польскімі войскамі ў жніўні 1919 г. Толькі пасля вызвалення Мінска ад польскай акупацыі аднавілася дзейнасць народных судоў у Беларускай ССР. Загадам Рэўкома БССР ад 1 жніўня «ўсе судоваследчыя ўстановы, што функцыянавалі пад час польскай акупацыі, з моманту гэтай аб'явы ліквідуюцца і замяняюцца народнымі судамі па тыпу адзінага народнага суда РСФСР». У гэты ж час пачалі ўтварацца павятовыя бюро юстыцыі. Нармальная праца народных судоў у БССР пачалася з 1921 г., калі быў створаны Народны Камісарыят юстыцыі і выбраны народныя суддзі ў шасці паветах БССР. Асноўная маса судовых спраў разглядалася ў народных судах, якія разглядалі справы ў саставе народнагасуддзі і двух засядацеляў або толькі аднаго суддзі. Мелісятаксама «асобыя сесіі» народных судоў для разглядунайбольш важных крымінальных спраў і дзяжурныякамеры для простых, нескладаных спраў. Справы, звязаныя з нацыянальнымі пытаннямі, разглядаліся ўнацыянальных камерах народных судоў. Судом другойінстанцыі для ўсіх народных судоў быў Савет народныхсуддзяў Беларускай ССР.

У 1923 г. была праведзена судовая рэформа на асновеПалажэння аб судовым ладзе Беларускай ССР. Згодна зім утваралася наступная сістэма судоў: 1. Народны суд, які мог дзейнічаць у саставе народнага суддзі або зудзелам суддзі і двух народных засядацеляў; 2. Вышэйшысуд дзейнічаў як суд другой інстанцыі. Ён жа могразглядаць некаторыя справы і па першай інстанцыі, атаксама выконваў арганізацыйна-адміністрацыйныяфункцыі адносна народных судоў; 3. Вярхоўны суд БССРздзяйсняў судовы кантроль і нагляд за судовайдзейнасцю судоў БССР, апрача ваенных і вайскова-транспартных трыбуналаў. Ён жа быў судом другойінстанцыі па справах, што разглядаліся Вышэйшымсудом па першай інстанцыі, а таксама наглядаў задзейнасцю зямельных і арбітражных камісій.

Пасля вяртання ў састаў Беларускай ССР яе ўсходніх раёнаў і правядзення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі на акругі і раёны былі ўнесены змены ў сістэму судоў. Па Палажэнню аб судовым ладзе 1925 г. у Беларускай ССР усталёўвалася трохзвёнавая судовая сістэма: у раёне, горадзе - народныя суды, у акругах - акружныя суды як суды другой інстанцыі і Вярхоўны суд рэспублікі, які здзяйсняў нагляд за дзейнасцю ўсіх судоў рэспублікі. Такая сістэма судоў захоўвалася ў БССР і ўнаступныя гады. Толькі ў 1938 г. замест акруговых быліўтвораны абласныя суды.

Пракурорскі нагляд за дакладным выкананнем законаў і іншых дзяржаўных нарматыўных актаў БССР усімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі пачаў дзейнічаць з 1922 г., калі ў БССР была ўтворана Пракуратура. Узначальваў Пракуратуру рэспублікі народны камісар юстыцыі. У яго падпарадкаванні меўся невялікі аддзел пракуратуры. Значныя змены ў структуры Пракуратуры БССР адбылісяў 1924-1925 гг., калі былі ўведзены пасады пракурораў:акруговых, участковых, камерных памочнікаў акруговыхпракурораў. Апрача кантролю за выкананнем законаў ПракуратураБССР павінна была наглядаць за папярэднім следствам іпадтрымліваць абвінавачванні на судзе.

Паступова структура, кампетэнцыя і методыка працыпракуратуры змяніліся, павялічвалася колькасць яеработнікаў. Напрыклад, у 1927 г. у органах пракуратурыпад кіраўніцтвам народнага камісара юстыцыі працавалічатыры памочнікі Пракурора рэспублікі, пракурор папрацоўных справах, чатыры пракуроры аддзела пракуратуры пры НКЮ, памочнік Пракурора рэспублікі прыВярхоўным судзе БССР, а таксама акруговыя пракурорыі ўчастковыя памочнікі акруговых пракурораў. Апрачатаго, у складзе пракуратуры працавалі следчыя.

Заключэнне

Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на «сусветную пралетарскую рэвалюцыю» паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Ваенны саюз 1919 года страціў актуальнасць, а ярка акрэсленых форм палітычнага суіснавання пакуль не існавала. Зразумела, што вяртання да ўнітарнай дзяржавы накшталт былой імперыі так сама не магло быць. У кіраўніцтве РСФСР аформілась дзве тэндэнцыі аб'яднальнай дзейнасці - сталінская «аўтанамізацыі» і ленінская «саюзная». І. Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Гэта стварала падставы для ўзнікнення сепаратысцкіх памкненняў і росту супярэчнасцяў у сацыялістычным лагеры. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў падтрымку ў рэспубліках. Але яшчэ да стварэння саюза рэспублік пачалося іх збліжэнне.

Пасля ўваходжання БССР усклад СССР паўстала новая праблема - неадпаведнасць тэрыторыі БССР і тэрыторыі, заселенай пераважна беларусамі, да тагож, на гэтай тэрыторыі існаваў склаўшыйся стагоддзямі гаспадарчы комплекс. БССР у 1922 годзе - гэта 6 паветаў былой Мінскай губерні з колькасцю насельніцтва

1,5 млн. чалавек. У сакавіку 1923 года кампартыя Беларусі звярнулася да кіраўніцтва РСФСР з прапановай вярнуць у склад БССР адабраныя ў студзені 1919 года тэрыторыі. ЦК РКП(б) згадзілася з гэтай прапановай, але кіруючыя партыйныя работнікі беларускіх губерняў (Смаленскай, Віцебскай і Гомельскай) у складзе РСФСР выказаліся супраць. Патрабаваліся вялікія намаганні, актыўная раз'ясняльная праца, каб пераканаць іх у неабходнасці аб'яднання з БССР.

У сакавіку 1924 года VI Надзвычайны з'езд Саветаў БССР ухваліў аб'яднанне тэрыторый, праведзенае адпаведна рашэнню ЦВК РСФСР ад 3 сакавіка 1924 года. Да БССР было далучана 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай (былой Магілёўскай) і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя павялічылася крыху болей, чым ў два разы, насельніцтва вырасла да 4,2 млн. чалавек.

З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе адбылася адносная дэмакратызацыя жыцця, наколькі гэта дазваляла аднапартыйная сістэма.

удасканалення канстытуцыя дэмакратызацыя

Спіс літаратуры

1.VI Всебелорусский Чрезвычайный сьезд Советов. Стенографический отчет. Мн., 1924.

2. Декреты Советской власти. М., 1968. Т. 4.

3. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995.

4. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917-1945 гг.). - Мн., 2000 - С. 236

5. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1971-1975.

6. Агульныя пытанні гісторыі Беларусі: Савецкі перыяд. Мн., 1991.

7. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Праблемы беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР. Маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор. Роля БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,5 K], добавлен 22.06.2012

  • Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці. Палітычны і сацыяльна-эканамічны пераўтварэння. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Рыжскi мiрны дагавор. Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,7 K], добавлен 19.02.2013

  • Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.

    реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010

  • Асаблівае значэнне нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва Беларусі для краіны. Аднауленне народнай гаспадаркі пасля заканчэння грамадзянскай вайны у перыяд стварэння ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Працэс стварэння Беларускай саюзнай дзяржавы.

    реферат [26,8 K], добавлен 03.09.2011

  • Усплёск грамадскай актыўнасці ў Беларусі ў перыяд прыняцця Канстытуцый СССР 1977г. і БССР 1978г., якія былі арыентаваны на абарону сацыяльных гарантый людзей. Стварэнне палітычных партый і парламенцкай апазіцыі як сведчанне развіцця дэмакратыі ў краіне.

    реферат [20,1 K], добавлен 19.12.2010

  • Аб'ява Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Вярхоўным Саветам БССР як вынік рэакцыі на знешнюю сітуацыю - абвяшчэнне незалежнасці Расіі. Новая рэдакцыя Канстытуцыі і асноўных законаў краіны. Прыняцце дзяржаўнай сімволікі і правядзенне выбараў.

    реферат [28,2 K], добавлен 19.12.2010

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Структура и взаимодействие с партийными органами органов Главлита в БССР в 1922–1964 гг. Процесс формирования кадрового состава Главлитбела в 1922-1964 гг. Основные направления цензурного контроля в БССР. Надзор за зрелищами и театральными постановками.

    дипломная работа [83,7 K], добавлен 09.05.2017

  • Провозглашение Белорусской Народной Республики. Освобождение от немецких оккупантов. Образование Белорусской Советской Социалистической Республики. Конституция БССР 1919 года и ее характеристика. Рижский мирный договор 1921 года о разделе Беларуси.

    контрольная работа [26,3 K], добавлен 18.10.2008

  • Канстытуцыя 1791 г. – спроба карэннай рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, праведзеная зверху. Ухваление “Устава жондова”, адмена выбарнасці караля, істотныя змяны у грамадзянства, заканадаўства, судовага і адміністратыўнага ладу, арміі, фінансаў.

    реферат [20,1 K], добавлен 24.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.