Фарміраванне беларускай народнасці

Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці. Гістарычны працэс фарміравання новай супольнасці і асноўныя прыкметы.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 24.11.2010
Размер файла 16,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрсва Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Беларускі дзяржауны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектрнікі

Кантрольная работа па курсуГісторыя Беларусі на тэму:

Фарміраванне беларускай народнасці.”

Мінск 2010

План

1. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці

2. Гістарычны працэс фарміравання беларускай народнасці. Асноўныя прыкметы народнасці

Народнасць - форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна складваецца на аснове агульнай тэрыторыі, мовы, побыту, культуры, агульнасці гаспадарчага жыцця (сацыяльна-эканамічных сувязей), характарызуецца некаторымі асаблівасцямі псіхалагічнага складу, самасвядомасцю. Народнасць прыходзіць на змену роду і племені і папярэднічае нацыі. Яна ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу.

Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці.

1. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці

Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці - палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае заканадаўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.

Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай энтаўтваральных працэсаў з'явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм - ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі - папарнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі - ганчарнае, ткацкае, бандарнае, слясарнае, апрацоўка дрэва, косці, металаў і іншыя распаўсюджваліся новыя віды рамесніцкай дзейнасці - выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш.), пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі - Полацка, Брэста (Берасця), Магілёва, Гродна (Гародні), Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.

Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцовай вытворчасці - літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва-вымяральных стандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў статутах ВКЛ.

З папярэднімі этнаўтваральнымі факторамі цесна звязаны сацыяльныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з'яўляецца духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі прыгонных сялян і мяшчан - жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі.

Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з'яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.

Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры.

Вынік: сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці, і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

2. Гістарычны працэс фарміравання беларускай народнасці. Асноўныя прыкметы народнасці

народнасць беларускій супольнасць

Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Фарміраванне і развіццё беларускай народнасці ў 13 - 16 стст. было абумоўлена шэрагам спрыяльных грамадска-палітычных фактараў: усходнеславянскія землі разам з літоўскімі далі пачатак узнікненню ВКЛ; супольная барацьба народаў ВКЛ супраць крыжацкай агрэсіі і татарскіх набегаў пазітыўна ўплывала на этнічныя працэсы; панаванне старабеларускай мовы і пісьменнасці ў дзяржаўным і духоўным жыцці ВКЛ садзейнічала выспяванню нацыянальнай свядомасці. На фарміраванне беларускай народнасці сказваліся таксама сацыяльна-эканамічныя фактары: этнагенетычная роднасць усіх усходнеславянскіх народаў, іх культурная блізкасць аблягчалі асіміляцыйныя працэсы. Так, напрыклад, рускі першадрукар Іван Фёдараў, пасяліўшыся на тэрыторыі ВКЛ, яшчэ падкрэсліваў сваё маскоўскае паходжанне, а яго нашчадкі ўжо нічым не адрозніваліся ад беларусаў ці украінцаў. Беларускіяя перасяленцы ў Мяшчанскай слабадзе ў Маскве пасля войнаў сярэдзіны 17 ст. ужо ў юліжэйшых пакаленнях перасталі адрозніваць сябе ад рускіх. Пашырэнне таварна-грашовых адносін садзейнічала развіццю эканамічных сувязей і гаспадарчаму збліжэнню насельніцтва. Падзел працы паміж вўскай і горадам, рост гарадоў і мястэчак, развіццё гандлю ўплывалі на ўмацаванне сацыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.

Важнай прыкметай беларускай народнасці перыяду яе фарміравання было дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва.

Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Заходнерускае насельніцтва, якое пражывала на былой тэрыторыі крывічоў, было ўцягнута ў працэсы фарміравання беларускай і рускай народнасці. Паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў ахоплівала правабярэжжа Прыпяці і ў асноўным супадала з арэалам рассялення дрыгавічоў, а ў перыяд феадальнай раздробленнасці - з паўднёвай мяжой Тураўскага княства. Тэрыторыя, на якой фарміравалася беларуская народнасць, часткова ўключала землі рассялення радзімічаў. Усходняя мяжа рвдзімічаў даходзіла да лініі - Рослаўль, Хоцімск, Клетня, Дзясна, Старадуб, Трубчэўск.

Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да 13 ст. прыкладна па лініі Мерач - Трабы (каля Ашмян) - воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіонах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна-Заходняй Беларусі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага - літва, латыголы, так і заходнебалцкага - прусы, яцвягі, жэмайты) і цюрскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з'явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Вынік: адным са значных кампанентаў народнасці з'яўляецца самасвядомасць. У Вялікім княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў (немцаў, палякаў, літоўцаў). Значна пазней беларусы пачалі адрозніваць сябе ад рускіх.

Заключэнне

Такім чынам, у другой палове 13 - першай палове 16 ст. працягваўся працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці - беларускай народнасці. Склаліся і яскрава вызначаліся асноўныя прыкметы гэтай супольнасці: тэрытарыяльнае адзінства, адносная агульнасць мовы, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Але гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазілі працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага называла сябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла такую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыкметы.

Літаратура

1. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. - Мн., 2000. С.137-142.

2. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси: с древнейших времен до нашего времени. - Мн.,2001. С.36 - 44.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1.-Мн., 1994. С.192 - 200.

4. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция. - Мн., 1991. С.83 - 113.

5. Энцыклапедыя гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1 - 6. - Мн., 1991 - 2001.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.

    реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.

    реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015

  • Паняцце "этнас". Асноўныя тлумачэнне паходжання беларусаў: "балцкая" канцэпцыя, крывіцкая тэорыя, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, старажытнаруская канцэпцыі. Паходжанне назвы Белая Русь. Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі.

    реферат [38,9 K], добавлен 11.11.2013

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.

    реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.