Крэўская унія
Крэўская унія 1385 г. – інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”. Грамадзянская вайна 1386–1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г. Знаходжанне Вітаўта пад апекай Ордэна, перамовы паміж Ягайлам.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.11.2010 |
Размер файла | 29,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
- 1. Крэўская унія 1385 г. - інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”. 2
- 2. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г. 8
- Лiтаратура 14
- 1. Крэўская унія 1385 г. - інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”
- Крэўская унія 1385 г з'яўляецца адной з найболей значных падзей у гiсторыi развіцця беларускай дзяржавы. Яна аказала значны ўплыў як на палiтычнае, так і на культурнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага. Вынікі інкарпарацыі ВКЛ з Польшай былі даволi неадназначнымi, гісторыкі тлумачыць іх па-свойму, аднак усе спецыялiсты згаджаюцца з выялiчынёй змяненняў, прыўнесенымі ўніяй.
- Для таго, каб лепш зразумець нагоды і асаблівасці ўніі, неабходна разгледзець фактары, якiя падштурхнулi ўладу да яе падпiсання, і прааналізаваць палiтычную сiтуацыю, якая склалася на тэрыторыi ВКЛ у 80-е годы XIV стагоддзя.
- Пасля смерці Альгерда ў 1377 у Вільні пачалася барацьба за ўладу паміж яго сынамі. Спачатку за ўладу змагаліся Кейстут і Ягайла. У 1382 г. Ягайла з дапамогай крыжакоў перамог Кейстута. Потым Ягайла забіў Кейстута. Але барацьба на гэтым не спынілася. Вялікае княства з'яўлялася па сутнасці расшчэпленым на ўдзелы, а ў Ягайлы не было сродкаў пераадолець гэты стан. і падзеі ў Польшчы надалі гісторыі Літоўскай дзяржавы іншы напрамак.
- У 1382 годзе, памёр кароль Венгрыі і Польшчы Людовік -- апошні з Анжуйскай дынастыі. І лёс кароны апынуўся ў руках магнатаў і шляхты, і ім адкрывалася магчымасць павялічыць свае правы за кошт асірацелай цэнтральнай улады. Дзве дачкі Людовіка не паспелі яшчэ дасягнуць паўналецця і венгерскія і польскія магнаты маглі вырашаць, каму са шматлікіх прэтэндэнтаў даць згоду на шлюб -- а значыць, і на адну з дзвюх карон.
- Старэйшую дачку, Марыю, яшчэ ў дзяцінстве прасваталі за сына чэшскага караля (і адначасова германскага імператара) -- Сігізмунда Люксембурга. Яна павінна была атрымаць у спадчыну карону Польшчы, а яе малодшая сястра Ядвіга -- венгерскую карону. Імператар Карл Люксембург к гэтаму часу ўжо памёр, і каралём Чэхіі стаў яго старэйшы сын, семнаццацігадовы Вацлаў. Сігізмунд, якому на момант смерці Людовіка Анжуйскага споўнілася ўсяго 14 гадоў, прыбыў са сваёй (такой жа юнай) нявестай у Кракаў.
- Аднак перспектыва з'яўлення на польскім троне аднаго з Люксембургаў, заклятых ворагаў Польшчы на працягу двух мінулых пакаленняў, выклікала мала энтузіязму ў польскіх магнатаў. Запраўлялі там кракаўскі староста Судзівой і два маладыя, але вельмі заможныя магнаты з роду Лелівітаў -- браты Ян з Тарнова і Спытка з Мельштына. Пад іх уплывам польская знаць адмовілася ад абяцанняў, якія давала бацьку Марыі. Нягледзячы на намаганні каралевы-ўдавы Альжбеты Баснійскай, Сігізмунду і яго нявесце было адмоўлена ў польскай кароне.
- Замест таго вырашылі заклікаць малодшую дачку Людовіка, дзевяцігадовую Ядвігу, якую меркавалі выдаць за Вільгельма Габсбурга, сына аўстрыйскага герцага Леапольда. Але гэта таксама быў яўна прагерманскі варыянт, які абяцаў залежнасць Польшчы ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Таму ў якасці альтэрнатыўнага жаніха Ядвігі прапанавалі сына памёршага ў 1381 годзе ўладара Мазовіі Зямовіта Трайдзенавіча, таксама Зямовіта, што валодаў заходняй паловай Мазовіі з Плоцкам, Сахачавам і Равай. Усходняя частка з Чэрскам і Варшавай належала яго старэйшаму брату, зяцю Кейстута Янушу.
- Кандыдатуру Зямовіта падтрымала ў асноўным велікапольскае рыцарства, у той час як Малая Польшча выступіла катэгарычна супраць. Паміж прыхільнікамі Зямовіта і Вільгельма ўспыхнула сапраўдная грамадзянская вайна.
- І у гэтай сітуацыі ў гульню вырашыў уключыцца Ягайла. Вельмі зручнай для яго з'явілася тая акалічнасць, што ў трыццаціпяцігадовым узросце ён не быў яшчэ жанаты -- зараз гэта дазваляла выступіць прэтэндэнтам на руку каралеўны Ядвігі.
- Даволі значнай частцы польскай знаці такі варыянт здаўся аптымальным з розных бакоў. Стаўшы польскім каралём, Ягайла атрымліваў магчымасць аб'яднаць ваенную моц дзвюх дзяржаў. У Польшчы і Літвы меўся агульны вораг -- Тэўтонскі ордэн, які закрываў абедзвюм краінам выхад у Балтыйскае мора і пастаянна пагражаў іх інтарэсам. Абагульніўшы сілы, можна было б ставіць пытанне ўжо не толькі пра стрыманне ордэнскай агрэсіі, але пра пераход у контрнаступ. Дынастычная унія Польшчы і Літвы абяцала і зняцце застарэлага пытання аб Галіцка-Валынскай Русі.
- Зразумела, такі варыянт імпанаваў у першую чаргу антыгерманскай партыі. Праўда, і ў яе меліся некаторыя довады супраць. Перш за ўсё Ягайла, як і большая частка ўласна літоўскага баярства, заставаўся паганцам, а некаторыя з членаў пануючай дынастыі прынялі праваслаўе, у той час як палякі былі заўзятымі католікамі. Але гэтая перашкода не з'яўлялася непераадольнай. Непахісная ўпартасць, з якой бацькі і дзяды тагачасных літоўцаў адстойвалі сваіх багоў, патроху размывалася. Надзённыя інтарэсы падштурхоўвалі літоўскіх баяр да ўсё большага збліжэння з хрысціянскім светам. І калі непрыманне хрышчэння з рук крыжакоў было справай прынцыпу, то каталіцызм Польшчы, здавалася, не хаваў у сабе небяспекі. Больш таго, хрышчэнне ў каталіцтва літоўскай знаці павінна было прадухіліць яе асіміляцыю, растварэнне ў шматлікім праваслаўным масіве Русі.
- Такім чынам, варыянт польска-літоўскай уніі знаходзіў прыхільнікаў з абодвух бакоў. Тая групоўка літоўскіх баяраў, якая канкурыравала з рускай арыстакратыяй за месца пры велікакняжацкім двары, магла разлічваць, што з прыняццем каталіцтва яна знойдзе ў польскіх магнатах саюзнікаў супраць праваслаўных. Для Ягайлы ж польская карона была, безумоўна, вельмі прывабнай, да таго ж яна магла спрыяць наладжванню пахіснуўшагася ўнутранага парадку ў Вялікім княстве. Паказальна, што дыпламатычныя захады наконт прыняцця каталіцтва Ягайла пачаў рабіць адразу пасля смерці бацькі.
- Але Ягайлу патрэбны быў надзейны тыл. Між тым Вітаўт, нядаўні сябар, а зараз закляты вораг, працягваў укрывацца пад крылом крыжакоў. Гэта значыла, што любая ўнутраная апазіцыя магла выступіць пад яго сцягам.
- Справы Вітаўта ў гэты час ішлі не надта ўдала. З вялікімі цяжкасцямі ён дамогся, каб Ягайла выпусціў у Прусію яго малодшых братоў і жонку з трыма малымі дзецьмі. Згубіўшы бацьку і ўсе ўладанні, цудам пазбегнуўшы смерці, Вітаўт вымушаны быў шукаць падтрымкі ў злейшых ворагаў -- крыжакоў. Яны ж выкарыстоўвалі яго як пешку ў сваіх камбінацыях. Хутка пасля прыбыцця ў Ордэн Вітаўт ахрысціўся ў каталіцтва пад імем Віганда і атрымаў у намесніцтва адзін з замкаў на мяжы з Жамойцю. Ён удзельнічаў у некалькіх паходах крыжакоў, марна спрабуючы ўладкавацца з іх дапамогай у бацькоўскіх Троках. У верасні 1383 года яму нават удалося на кароткі час захапіць Трокі, але ўтрымацца там ён не здолеў.
- Знаходжанне Вітаўта пад апекай Ордэна дазваляла апошняму весці наступ на Літву на законных падставах. Таму крыжакі ахвотна давалі яму войска, а самі між тым будавалі моцны замак у захопленым Коўне. Ягайла вымушаны быў адмовіцца ад Жамойці, якая фактычна перайшла пад уладу Ордэна. І самому Вітаўту вельмі дорага даводзілася аплачваць крыжацкую падтрымку. У чэрвені 1384 года ён мусіў падпісаць вельмі нявыгаднае пагадненне. Усе свае вотчыны, якія яшчэ належала вярнуць, Вітаўт загадзя перадаў у ленную залежнасць Ордэну. У выпадку яго смерці малыя сыны павінны былі заставацца пад апекай крыжакоў, а калі памруць і яны -- адзіную дачку магістр мог выдаць замуж па ўласным меркаванні, застаючыся вярхоўным сюзерэнам яе спадчыны. Малодшыя браты Вітаўта, Таўцівіл і Сігізмунд, таксама павінны былі атрымаць уладанні з рук Ордэна. I, напэўна, у сувязі з гэтым маленькія сыны Вітаўта, што знаходзіліся ў руках крыжакоў у замку Кёнігсберг, раптоўна памерлі,-- як лічыцца, былі атручаны. Калі б зараз што здарылася і з самім Вітаўтам -- Ордэн без перашкод павёў бы ад імя яго дачкі барацьбу за палову Літоўскага княства.
- Хутка Вітаўт, які знаходзіўся проста ў безвыходным становішчы, даведаўся, што Ягайла напярэдадні барацьбы за польскую карону не супраць памірыцца з ім. І Вітаўт аддаў перавагу забойцу бацькі перад забойцамі сыноў. Усяго праз некалькі тыдняў пасля заключэння ганебнага дагавору ён раптоўна напаў са сваёй літоўскай дружынай на памежныя замкі крыжакоў, спаліў іх і разам з князямі Судзімонтам, Іванам Альгімонтавічам і іншымі сваімі паплечнікамі перайшоў у Літву.
- Ягайла прыняў уцекача і вярнуў яму частку бацькоўскай спадчыны: Горадна, Ваўкавыск, Падляшша і частку Берасцейскай зямлі з замкам Камянец. Праўда, Трокі засталіся пад уладай Скіргайлы, якому ішлі і даходы з падняпроўскіх валасцей, падзеленых некалі паміж Альгердам і Кейстутам. Брат Вітаўта Таўцівіл атрымаў Ноўгародак.
- Адразу ж пасля вяртання на радзіму Вітаўт перахрысціўся з каталіцтва ў праваслаўе пад імем Аляксандра. У верасні таго ж 1384 года ён разам з Ягайлам выступае на ордэнскі замак у Коўне, які быў узяты літоўцамі пасля некалькіх тыдняў аблогі.
- Між тым на пачатку 1385 года асабліва прыбліжаныя паплечнікі Ягайлы: яго брат Скіргайла, князь Барыс Падольскі, віленскі стараста Ганул,-- выехалі ў Польшчу сватаць Ядвігу. Там падзеі разгортваліся ў гэты час бурна. Войска, прысланае з Венгрыі каралевай-маці Альжбетай Баснійскай на дапамогу Вільгельму Габсбургу і прагерманскай партыі, нанесла паражэнне Зямовіту Мазавецкаму, выключыўшы яго з барацьбы за карону. Войскам камандаваў зяць Альжбеты -- той самы Сігізмунд Люксембург, якому палякі ўжо адмовілі ў праве быць сваім каралём. Гэта прымусіла антыгерманскую партыю канчаткова зрабіць выбар на карысць Ягайлы.
- Другі раз на працягу кароткага часу польскія магнаты маглі дазволіць таму ці іншаму прэтэндэнту атрымаць карону, і зноў яны выкарыстоўвалі гэтую магчымасць, каб паставіць новага караля ў залежнае ад сябе становішча. Скіргайла ад імя старэйшага брата мусіў даваць абяцанні яшчэ больш пашырыць шляхецкія прывілеі. Увогуле ўмовы, на якіх Ягайлу пагаджаліся пусціць на трон, ставіліся даволі жорсткія: гаворка ішла ўжо не пра дынастычны саюз двух раўнапраўных дзяржаў, а фактычна пра далучэнне Вялікага княства да Польскага каралеўства на вечныя часы. Сталіцай пры гэтым заставаўся б Кракаў, а віленскае і троцкае баярства павінна было б перайсці ў стан правінцыяльнай знаці.
- У тых умовах наўрад ці можна было разлічваць на поўнае выкананне яўна нераўнапраўных умоў уніі. Між тым Ягайла, напэўна, меркаваў, што галоўнае -- атрымаць карону, а з астатнім можна разабрацца пазней. І 14 жніўня 1385 года ў адным са сваіх замкаў (Крэва на поўначы сучаснай Гродзенскай вобласці) ён падпісвае пагадненне на польскіх умовах. (Ёсць, праўда, меркаванне, што на самой справе ўмовы уніі былі не такімі жорсткімі для Літвы, як сведчаць дайшоўшыя да нас дакументы. Магчыма, палякі пазней, пасля смерці Ягайлы падрабілі тэкст.) Так нарадзілася славутая Крэўская унія, якая на доўгі час звяла польскую гісторыю з гісторыяй Вялікага княства ў адзінае рэчышча. Сапраўднае зліццё дзвюх дзяржаў, зразумела, адразу не магло адбыцца. Але яно было абвешчана і стала на шмат гадоў своеасаблівай праграмай, надаючы польска- літоўскім адносінам пэўную афарбоўку. На працягу двух стагоддзяў гэтыя адносіны развіваліся хоць і непаслядоўна, ў напрамку, абвешчаным Крэўскай уніяй, пакуль ужо ў складзе Рэчы Паспалітай не дайшлі да стану, вельмі блізкага да сапраўднага зліцця дзвюх дзяржаў пры перавазе польскага кампаненту.
- Але зараз да гэтага яшчэ вельмі далёка. І перш чым на польскім дзяржаўным гербе побач з белым арлом Пястаў з'явіцца выява "Пагоні", павінны адбыцца бурныя падзеі. Каралева Альжбета Баснійская працягвала весці двайную гульню: абяцала руку дачкі і Ягайлу, і Вільгельму. Зімой 1385/86 года малады Габсбург прыбыў у Кракаў, каб ажыццявіць шлюб з Ядвігай, нягледзячы на пагадненне ў Крэве, але яму было адказана.
- Антыгерманская партыя перамагла. Нядаўні паганец ахрысціўся пад імем Уладзіслава і павянчаўся з юнай каралеўнай, а праз колькі дзён ганарова абвешчаны новым каралём Польшчы -- Уладзіславам II. У пасаг жонцы ён падараваў шэраг уласных маёнткаў і валасцей у Віцебскім княстве і Падняпроўі. Сваё панаванне яму давялося пачаць з абяцаных прывілеяў шляхце. Як і яго папярэднік Людовік, Уладзіслаў-Ягаяла выдаў у 1386 і 1388 гадах граматы, у якіх пацвярджаліся і замацоўваліся правы рыцарскага саслоўя.
- У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб'яднання Літвы і Польшчы. На іх падставе 14 жніўня 1385 г. было падпісана пагадненне з Полыпчай, вядомае пад назвай Крэўскай уніі. Умовы уніі 1385 г. былі на руку польскай знаці, але не задавальнялі ні літоўскіх, ні тым больш заходнерускіх, у тым ліку і беларускіх, феадалаў. Унія была не чым іншым, як інкарпарацыяй Вялікага княства Літоўскага ў Карону Польскую на "ўсе часы". Самастойнае існаванне княства перапынялася, яно злівалася з Польшчай у адзіны палітычны арганізм пад верхаўладдзем апошняй. Невыпадкова пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.
вітаўт княство крэўскый
2. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г.
Тэўтонскі ордэн, быў незадаволены саюзам Польшчы і Літвы, тым больш - намечаным хрышчэннем літоўцаў з Польшчы. Выпусціўшы з рук Вітаўта, Ордэн завязаў інтрыгу з другім незадаволеным - Андрэем Альгердавічам. Яму было ўжо каля шасцідзесяці, і надзеі рэалізаваць сваё старэйшынства заставалася ўсё меней. Між тым пасля абрання Ягайлы каралём Польшчы ўзыход Андрэя на пасад вялікага князя літоўскага прывёў бы да скасавання уніі.
Менавіта таму, напэўна, у 1386 годзе крыжакі ўтварылі пагадненне з Андрэем і смаленскім князем Святаславам Іванавічам. У бытнасць Ягайлы ў Кракаве Андрэй сумесна з крыжакамі-лівонцамі напаў на некаторыя гарады, аднак захапіць здолеў толькі Лукомль. У той жа час Святаслаў Смаленскі спрабаваў захапіць Віцебск і Оршу, а потым аблажыў Мсціслаў.
Зімой 1388/89 года, калі Скіргайла ад'ехаў у Полацк, дзе яму ўдалося падманам захапіць князя Андрэя, Вітаўт зрабіў спробу заняць Вільню. Замаскіраваўшы дружыну пад купецкі абоз, ён сярод рушыў да гарадской брамы. Але на бок Ягайлы і Скіргайлы перакінуўся даўні паплечнік Вітаўта Судзімонт. Да таго ж варта заўважыла зброю, і Вітаўту давялося ўцякаць. Не спадзеючыся на моц сваіх замкаў, ён зноў накіраваўся да крыжакоў, з якімі менш чым пяць гадоў таму сурова развітаўся. Разам з ім пайшла ўся сям'я.
Верныя сваёй тактыцы распальваць варожасць сярод уладароў Літвы, крыжакі зноў прынялі знатнага ўцекача, хаця прыём, які яны яму гэтым разам аказалі, не вызначаўся асаблівай цеплынёй. Усе члены яго сям'і фактычна апынуліся ў якасці заложнікаў. Аднак войска для барацьбы са Скіргайлам Вітаўт атрымаў. З гэтым войскам ажыццявіў паспяховыя набегі на Кернава і Мейшаголу.
У 1390 годзе Вітаўт з войскам заходнееўрапейскіх добраахвотнікаў рушыў на Вільню. Войска Скіргайлы было разбіта, прычым у палон да Вітаўта трапіў шэраг рускіх князёў. Аднак аблога Вільна не прынесла канчатковага поспеху, хаця часова ўдалося захапіць прадмесце Крывы горад.
У адказ Уладзіслаў-Ягайла перадаў уладанні Вітаўта -- Падляшша з Берасцем і Камянцом -- свайму васалу Янушу Мазавецкаму (які даводзіўся Вітаўту шваграм, бо быў жанаты з яго сястрой Ганнай Кейстутаўнай). Польска-мазавецкія войскі ўступілі ў Камянец, Берасце і Ваўкавыск, якімі кіравалі намеснікі Вітаўта. Аднак адчайнае супраціўленне жыхароў гэтых гарадоў паказала, як шмат прыхільнікаў засталося ў Вітаўта ў дзяржаве.
Падтрымку Вітаўту выказала і Маскоўскае княства, дзе на змену памёршаму ў 1389 годзе Дзмітрыю Данскому прыйшоў яго старэйшы сын Васіль. Яшчэ да мяцяжу Вітаўта было дамоўлена пра шлюб яго адзінай дачкі з сынам Дзмітрыя. Зараз, нягледзячы на знаходжанне літоўскага князя за межамі сваёй вотчыны, Масква выразна прадэманстравала, што лічыць яго сур'ёзнай палітычнай фігурай. Маскоўскае пасольства знайшло Вітаўта ў Прусіі, і Соф'я ў суправаджэнні Івана Гальшанскага накіравалася ў Маскву кружным шляхам праз Гданьск і Пскоў. Яе шлюб з Васілём Дзмітрыевічам адбыўся ў 1391 годзе.
Тым часам Вітаўт, абапіраючыся на шырокую падтрымку як унутры Літвы, так і па-за яе межамі, зноў перайшоў да рашучых дзеянняў. На дапамогу яму быў скліканы крыжовы паход на чале з прынцам Генрыхам Нартумберлендскім. У 1392 годзе Вітаўт нанёс Скіргайлу рашаючае паражэнне. Ягайла, не жадаючы дапусціць канчатковага адпадзення Літвы ад Польшчы, паспяшаўся прызнаць яго перамогу. Вітаўт атрымаў і Троцкае, і Віленскае княствы, тытул вялікага князя -- з адной толькі ўмовай, каб ён застаўся васалам польскага караля.
Можна меркаваць, што за гэтым выступленнем стаялі тыя праваслаўныя сілы Вялікага княства, якія не бачылі ніякіх пераваг у збліжэнні з Польшчай, а арыентаваліся на аднаўленне Кіеўскай Русі (магчыма--на саюз з Масквой). Гэты канфлікт быў не звычайным удзельным бунтам, а барацьбой па прынцыповых пытаннях.
Аднак гэтае выступленне было даволі хутка падаўлена сумеснымі дзеяннямі Скіргайлы і іншых братоў Ягайлы. Святаслаў загінуў пад Мсціславам, дзе смаленскае войска панесла цяжкае паражэнне. Скіргайла дазволіў атрымаць Смаленскае княжанне яго старэйшаму сыну Юрыю, які прызнаў сваю залежнасць ад Ягайлы і Скіргайлы. Андрэй пратрымаўся ў Полацку да 1388 года.
Вітаўт абапіраўся на літоўска-беларускае баярства, а ў шэрагу выпадкаў і на шырокія колы насельніцтва. Галоўнай сілай Ягайлы было польскае войска, але часам на яго баку ваявалі літоўскія і рускія дружыны. Жорсткая барацьба вялася з пераменным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзеле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэкціравала Крэўскую унію. ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму былі вернуты спадчынныя ўладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай.
Беларускія феадалы асабістым удзелам у барацьбе з Ягайлам спадзяваліся ўмацаваць свае правы надзельных уласнікаў. Далейшае развіццё падзей было не на іх карысць. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў ВКЛ з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феадалаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт вырашыў сілай зброі ліквідаваць сістэму спадчыннага надзельнага княжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. Намеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання. Але ж поўнай цэнтралізацыі Вітаўту дасягнуць неўдалося. Некаторыя надзельныя княствы працягвалі адстойваць сваю незалежнасць, атрымалі абласныя прывілеі ў якасці гаранта сваіх правоў. Тым не менш Вітаўту ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў ва ўмацаванні свайго становішча. А перамога ў Грунвальдскай бітве 1410 г., дзе войскі ВКЛ адыгралі вызначальную ролю, узняла палітычны прэстыж дзяржавы і адлюстравалася на асабістым статусе Вітаўта. Выкарыстоўваючы гэтыя поспехі, Вітаўт робіць спробы перапыніць васальныя адносіны з Каронай Польскай, дасягнуць поўнага суверэнітэту, ажно да стварэння асобнага каралеўства.
Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі. Гарадзельская унія ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ, але ўсё роўна пад уладай польскага караля. Тут выявілася пэўная дваістасць пазіцыі Вітаўта, а за ім і літоўскага баярства. 3 аднаго боку, яны былі надта зацікаўлены ў захаванні незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, а з ёй і сваёй манаполіі на ўладу ў ім. 3 другога боку, не маглі яны адмовіцца і ад пагаднення з Польшчай, паколькі перад імі стаялі тыя ж праблемы, як калісьці перад Ягайлам, якія штурхнулі яго на шлях уніі з ёй. Дабіцца цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання свайго прывілеяванага становішча без дапамогі польскіх феадалаў яны былі не ў стане і працягваць агрэсію на рускія землі не змаглі б. Таму Гарадзельскай граматай, выдадзенай Ягайлам і Вітаўтам, былі дараваны правы той частцы феадалаў, што прыняла каталіцтва і польскія гербы. Ў выніку польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства. Так вялікі князь рэкрутаваў ядро шляхецкага саслоўя, на якое думаў абапірацца пасля скасавання сістэмы спадчыннага надзельнага княжання. Было дэкларавана выключнае права літоўскіх феадалаў-католікаў займаць вышэйшыя пасады і знаходзіцца ў гаспадарскай радзе. Праваслаўныя феадалы беларускіх зямель апынуліся ў яшчэ болып нераўнапраўным становішчы.
Імкненне літоўскіх феадалаў да далейшага ўзмацнення сваіх пазіцый вылілася ў ідэю стварэння літоўскага каралеўства. Да гэтага вялася вялікая падрыхтоўка. Задума каранацыі Вітаўта мела шырокі міжнародны рэзананс. Але ж яна не здзенснілася: перашкодзіла супрацьдзеянне кіруючых колаў Польшчы і смерць Вітаўта. Аднак сама ідэя працягвала жыць яшчэ доўга.
Грамадзянская вайна 1386-1392 гг.значна паслабiла сiтуацыю ў краiне i паглыбiла палiтычны раскол. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш узмацніла ўплыў Польшчы на ВКЛ. У 1413 г. гэта было замацавана прыняццем Гарадзельскай пастановы. Гарадзельская пастанова замацавала і пашырыла прывілеі каталіцкага насельніцтва на тэрыторыі ВКЛ. Феадальная эліта каталіцкага веравызнання атрымала выключныя правы на дзяржаўнае, палітычнае і ваеннае кіраванне ў ВКЛ, на зямельную і іншую маёмасць. У той жа час праваслаўныя феадалы не атрымалі нічога. Больш таго, праваслаўнае насельніцтва трапіла ў стан сацыяльна-палітычнага нераўнапраўя і дыскрымінацыі. Праваслаўныя князі не ўдзельнічалі ў выбарах Вялікага князя, не мелі права на вышэйшыя дзяржаўныя пасады міністэрскага тыпу.
Лiтаратура
1. Часопiс «Наша вера» 1/2001, ст. А. Жлутка «Пункцiры вялiкага шляху»
2. В.Л. Насевiч, «Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы», Мінск: Полымя, 1993.
3. Г.I. Ермашкевiч, Канспект лекцый па курсу «Гiсторыя Беларусi», Мiнск 2008
4. http://werrik.by.ru/a/g10_cd_ermoshkevichsmehovich_2004.htm
5. http://be.wikipedia.org/wiki/Гарадзельская_унія
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Провал спроб створити політичний блок Польської держави з Угорщиною. Початок вимушеного процесу об’єднання двох держав польськими та литовськими феодалами наприкiнцi ХIV ст. Кревська унія 1385 року. Городельська унія 1413 року. Люблінська унія 1659 року.
реферат [24,3 K], добавлен 02.02.2011Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.
контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.
контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010Входження українських земель до складу Великого Князівства Литовського. "Оксамитова" литовська експансія, "ослов'янення" литовських правителів. Польська експансія на Україну. Кревська унія 1385 року та її наслідки. Процес закріпачення українських селян.
контрольная работа [38,8 K], добавлен 27.03.2016Українські землі у складі Великого князівства Литовського. Устрій українських земель. Політика Литви в українських землях. Від Литовсько-Руської до Польсько-Литовської держави. Кревська унія. Ліквідація удільного устрою. Люблінська унія та її наслідки.
реферат [25,0 K], добавлен 26.02.2009Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.
курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010