Адукацыя беларускай дзяржавы
Адукацыя Беларускай ССР. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва. Польска-савецкая вайна ў лёсе Беларусі. Аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў гады вялікай разрухі. Пастанова аб нацыяналізацыі фабрыкаў, заводаў, прамысловых прадпрыемстваў.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 22.09.2010 |
Размер файла | 31,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
СОДЕРЖАНИЕ
1. Аднаўленне Беларускай ССР
2. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919-1920 гг
3. Польска-савецкая вайна у лёсе Беларуси
Список использованной литературы
1. Аднаўленне Беларускай ССР
Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна пыўстала пытанне пра аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але сярод кіраўніцтва Літбела па-ранейшаму не было адзінай думкі па гэтым пытанні. Члены ЦК КП(б) ЛіБ В. Кнорын, М. Калмановіч, Р. Пікель, І. Рэйнгольд і іншыя, якія ў 1918 г. падзялялі пазіцыю А. Мяснікова, і цяпер не лічылі неабходным ствараць суверэнную Беларускую Савецкую Рэспубліку. Яны абмяжоўваліся наданнем беларусам культурна-нацыянальнай аўтаноміі ў межах Мінскай губерні, якая павінна была ўвайсці ў склад РСФСР як адміністрацыйная адзінка. Яны не ўлічвалі настрою беларускага народа, які хацеў аднавіць сваю дзяржаўнасць. Па-ранейшаму рашэнне “беларускага пытання” яны ставілі ў залежнасць ад вынікаў сусветнай рэвалюцыі. Гэтай ідэяй кіраваліся тады многія партыйныя дзеячы.
Другая частка членаў ЦК КП(б) ЛіБ на чале з А. Чарвяковым настойліва патрабавала ад ЦК РКП(б) тэрмінова разгледзець беларускае пытанне. У маі 1920 г. па ініцыятыве А. Чарвякова, які ўзначальваў савецкі аддзел Рэўваенсавета Заходняга фронту, праходзілі нарады камуністаў-беларусаў з абмеркаваннем аднаго і таго ж пытання: “Аб аднаўленні савецкай улады і самавызначэнні Беларусі”.
Нарэшце, улічваючы настрой працоўных мас, ЦК КП(б) ЛіБ 6 ліпеня 1920 г., калі Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, выказаўся за аднаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці.
Тым часам Чырвоная Армія працягвала наступленне.
12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны дагавор паміж Літвой (сталіца - г. Коўна) і РСФСР. Разлічваючы на перамогу савецкай улады ў Літве і яе магчымыя сутыкненні з Польшчай, урад РСФСР пайшоў на тое, каб уключыць частку тэрыторый з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў у межы Літвы. Віленскі край з Вільняй таксама быў прызнаны часткай Літвы. У сувязі з падпісаннем гэтага дагавора юрыдычна перастала існаваць Літоўска-Беларуская ССР. Пачалася практычная работа па аднаўленні беларускай дзяржаўнасці. 30 ліпеня 1920 г. замест Мінскага губрэўкома быў створаны Ваенрэўком Беларускай Рэспублікі. У яго ўвайшлі А. Чарвякоў - старшыня, В. Кнорын - намеснік старшыні, І. Адамовіч - намеснік старшыні па ваенных справах. Членамі рэўкома таксама з'яўляліся У. Ігнатоўскі, А. Вайнштэйн і інш. Белваенрэўком з'яўляўся часовым органам улады на вызваленай ад інтэрвентаў тэрыторыі Беларусі.
Вельмі складаным было тэрытарыяльнае пытанне адноўленай рэспублікі. Канкрэтна яе межы не былі вызначаны. І зрабіць гэта было вельмі цяжка.
У ліпені 1920 г., калі Чырвоная Армія паступова прасоўвалася на захад, з'явілася рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку ў тых межах, якія былі вызначаны камісіяй І з'езда КП(б)Б. Але і ў дадзеным выпадку зрабіць гэта было немагчыма. У выніку вельмі цяжкіх унутраных і знешнепалітычных абставін, паражэння Чырвонай Арміі на Заходнім фронце Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах адной Мінскай губерні, а дакладней, толькі 6 яе паветаў. На іх тэрыторыі налічвалася 1 млн 635 тыс. жыхароў. Беларускія эсэры адмовіліся падпісаць “Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”, хоць спачатку выказаліся ў яе падтрымку. Яны прапанавалі пашырыць тэрыторыю рэспублікі да яе этнаграфічных межаў. Акрамя таго, яны патрабавалі склікаць Усебеларускі працоўны кангрэс для вырашэння пытання аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, сфарміраваць кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў усіх партый нацыянальнай дэмакратыі, утварыць беларускае войска, забяспечыць поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі, абвясціць беларускую мову дзяржаўнай. ЦК КП(б) ЛіБ адхіліў гэтыя патрабаванні. Тады ЦК БПС-Р вывеў сваіх прадстаўнікоў з Белваенрэўкома і заявіў, што партыя эсэраў абараняе інтарэсы сялянства і працоўнай беларускай інтэлігенцыі і не падзяляе бальшавіцкую пазіцыю па праблеме дзяржаўнай улады на Беларусі.
У лістападзе-снежні 1920 г. на Беларусі прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павятовыя і гарадскія Саветы. Рэўкомы былі скасаваны. У склад Саветаў увайшлі ў асноўным бальшавікі. Пры Саветах утварыліся камісіі, якія пад кіраўніцтвам партыйных арганізацый праводзілі чыстку савецкіх устаноў ад “класава-варожых элементаў”. 13-17 снежня 1920 г. адбыўся ІІ Усебеларускі з'езд Саветаў. З'езд абраў ЦВК БССР і звярнуўся да працоўных Беларусі з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.
2. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919-1920 гг.
У гады іншаземнай інтэрвенцыі на Беларусі панавалі разруха і голад. Не працавалі многія прамысловыя прадпрыемствы. Быў разбураны транспарт. Надзвычай цяжка было з харчаваннем, асабліва ў гарадах. Усё гэта патрабавала ўзмацнення работы па мабілізацыі працоўных на барацьбу з гаспадарчай разрухай. 12 лютага 1919 г. Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГБ) прыняў пастанову аб нацыяналізацыі ўсіх фабрык і заводаў і іншых прамысловых прадпрыемстваў. Да ліпеня 1919 г. на Беларусі было нацыяналізавана 182 прадпрыемствы - гэта больш палавіны ўсіх дзейнічаючых фабрык і заводаў.
Ва ўмовах вайны і гаспадарчай разрухі галоўным было харчовае пытанне. Каб выратаваць рабочых ад голаду, забяспечыць харчовымі прадуктамі Чырвоную Армію, савецкая ўлада была вымушана пайсці на надзвычайную меру - увядзенне харчовай развёрсткі. Яна з'явілася галоўным элементам эканамічнай палітыкі, якая атрымала назву “ваенны камунізм”.
Аднак становішча на Беларусі ў гэты час заставалася вельмі цяжкім. Польскія інтэрвенты нанеслі гаспадарцы Беларусі велізарныя страты. Паводле звестак камісіі па вызначэнні страт, нанесеных войскамі Польшчы беларускаму народу, агульныя страты дасягнулі 52 029 281 рубля ў даваеннай залатой валюце (9 034 208 319 савецкіх рублёў паводле курсу 1940 г.). Ад тэрору, грабяжоў і гвалтаў акупантаў Беларусь страціла звыш 158 тыс. мірных жыхароў.
Аднаўленне народнай гаспадаркі пачалося з нацыяналізацыі прамысловасці. Да канца 1920 г. на Беларусі (у межах да 1939 г.) удзельная вага дзяржаўнага сектара ў буйной прамысловасці складала 94,2 % (345 прадпрыемстваў), у дробнай прамысловасці - 47,4 % (828 прадпрыемстваў), у дробных і рамесніцкіх майстэрнях - 2,5 % (10837 майстэрань). Такім чынам, камандныя пазіцыі ў прамысловасці Беларусі былі поўнасцю сканцэнтраваны ў руках дзяржавы. Да канца 1920 г. у Мінскай губерні пачалі даваць прадукцыю некалькі рамонтных майстэрань, дрожджа-вінакурных і смалакурных заводаў, тры канатныя фабрыкі і г.д. Пачалі будавацца новыя прадпрыемствы - панчошна-трыкатажная фабрыка ў Віцебску, лесапільны завод у Гомелі і інш. Але гэта былі толькі першыя і пакуль невялікія дасягненні.
У цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Значна скараціліся зямельныя плошчы, пагалоўе жывёлы.
Найбольш перспектыўнай формай калектыўнага земляробства лічылася сельскагаспадарчая арцель. 19 мая 1919 г. Наркамзем РСФСР зацвердзіў “Прыкладны статут працоўнай земляробчай арцелі”, у якім вызначыў прынцыпы яе арганізацыі. Статут прадугледжваў абавязковую здачу зямлі ў агульнае карыстанне і разам з тым дапускаў вядзенне членамі арцелі сваёй індывідуальнай гаспадаркі. Меркавалася, што такое спалучэнне грамадскіх і асабістых інтарэсаў будзе з'яўляцца важнай умовай росту прадукцыйнасці працы і развіцця грамадскай гаспадаркі. Аднак першыя сельскагаспадарчыя арцелі, утвораныя на Беларусі, паказалі, што спалучыць асабістыя і грамадскія інтарэсы сялян у тых умовах было вельмі складана.
Вельмі цяжкім было матэрыяльнае становішча працоўных Беларусі. Ва ўмовах грамадзянскай вайны савецкім урадам былі праведзены тэрміновыя мерапрыемствы, каб выратаваць рабочых ад голаду. З мэтай павелічэння харчовых пайкаў рабочым і служачым з ліку мясцовых рэсурсаў ствараліся новыя і пашыраліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. У гарадах і мястэчках былі адкрыты рабочыя сталовыя. Абеды выдаваліся бясплатна. Размеркаванне пайкоў, работу сталовых кантралявалі рабочыя камісіі. Толькі ў Мінску ў кастрычніку 1920 г. была адкрыта 21 такая сталовая на 6 тыс. абедаў, большую частку якіх атрымлівалі беспрацоўныя. Акрамя таго, працавалі 22 дзіцячыя і 18 школьных сталовых. У Гомельскай губерні грамадскім харчаваннем карысталася каля 100 тыс. чалавек, у тым ліку каля 30 тыс. дзяцей, у Віцебскай губерні - 93,3 тыс. чалавек. Такія сталовыя былі адкрыты таксама ў Магілёве, Барысаве, Оршы, Слуцку і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.
Ва ўмовах іншаземнай інтэрвенцыі, гаспадарчай разрухі вельмі складанае становішча было ў галіне культуры, народнай адукацыі. На захопленай Польшчай тэрыторыі Беларусі праводзіўся курс на апалячванне беларускага народа. Акупацыйныя ўлады прымушалі насельніцтва размаўляць толькі на польскай мове. Ужыванне рускай і беларускай моў было забаронена. Рабочыя і служачыя, якія не валодалі польскай мовай, пазбаўляліся працы. Толькі ў Мінску з гэтай прычыны было звольнена 8 тыс. рабочых і служачых.
Большасць насельніцтва была непісьменнай. У пачатку 1919 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях быў праведзены перапіс дзяцей школьнага ўзросту, які паказаў, што многія дзеці, асабліва ў вёсцы, не наведвалі школы. У Віцебскай губерні, напрыклад, у ліпені 1919 г. было зарэгістравана 13 668 дзяцей 8-13 гадоў, наведвалі школу толькі 8423 вучні. У Клімавіцкім павеце Гомельскай губерні восенню 1919 г. змаглі пайсці ў школу толькі 20 505 з 42 000 узятых на ўлік дзяцей школьнага ўзросту.
У 1919-1920 гг. былі зроблены адпаведныя захады, каб палепшыць школьную справу.
Важнейшай справай культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 1919-1920 гг. з'явілася стварэнне вышэйшай і сярэдняй спецыяльай школы. Першай вышэйшай навучальнай установай на Беларусі быў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, адноўлены 7 красавіка 1919 г. У жніўні 1920 г. Наркамасветы РСФСР прызнаў неабходным адкрыць на Беларусі універсітэт, і пачалася падрыхтоўка да яго ўтварэння. У снежні 1920 г. пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны палітэхнікум.
Часткай культурнага будаўніцтва было мастацкае выхаванне працоўных. У 1919-1920 гг. у многіх гарадах, мястэчках, вёсках Беларусі былі адкрыты клубы, бібліятэкі, музеі, музычныя школы, мастацкія майстэрні.
Плённа працавалі ў гэты час такія таленавітыя дзеячы беларускай літаратуры, як Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Гурло і інш.
У верасні 1920 г. у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (БДТ), які адыграў вялікую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага тэатра. У яго склад уваходзіла значная частка артыстаў Першага Беларускага аб'яднання драмы і камедыі, якая была арганізавана яшчэ ў красавіку 1917 г. у Мінску, а таксама таленавітая моладзь з самадзейнасці і некаторыя артысты рускай сцэны.
3.Польска-савецкая вайна у лёсе Беларуси
Цынкевіч Валерый Міхайлавіч -- другі сакратар Консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
За час фармальна незалежнага існавання Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ўсталявала трывалыя гандлёвыя сувязі з Польшчай, нягледзячы на існаваўшыя палітычныя супярэчнасці. БССР пэўным чынам адыграла ролю аднаго з плацдармаў, з якога пачалося аднаўленне знешняга гандлю савецкіх рэспублік з Захадам.
Востры таварны голад, а таксама неабходнасць барацьбы эканамічнымі метадамі (канкурэнцыя і паніжэнне цэн) з кантрабандай спрыялі развіццю прыгранічнага гандлю ў БССР прыкладна з канца 1920 г. Гэта вяло да ажыўлення эканомікі памежных раёнаў. У перыяд пасля заключэння Рыжскага міру афіцыйныя ўлады Польшчы нават спрабавалі правесці перагаворы аб заключэнні гандлёвага дагавора з БССР. У пачатку 1922 г. ураду БССР неафіцыйна стала вядома, што палкоўнік Клім -- старшыня польскай часткі ваенна-пагадняльнай камісіі па ліквідацыі пагранічных інцыдэнтаў -- мае паўнамоцтвы ад МЗС Польшчы на перагаворы аб заключэнні польска-беларускага гандлёвага пагаднення. Кіраўніцтва БССР рабіла запыты ураду РСФСР аб вызначэнні пазіцыі ў гэтым пытанні. Дакладна невядома, ці дайшла справа да канкрэтных прапаноў з польскага боку1.
Ва ўмовах дзяржаўнай манаполіі знешняга гандлю яго каардынацыя адбывалася праз наркамат знешняга гандлю РСФСР. Апарат упраўлення ўпаўнаважанага НКЗГ РСФСР у БССР быў арганізаваны ў сярэдзіне 1921 г. Як паведамляў у жніўні упаўнаважаны НКЗГ РСФСР І. Цеўмін, беларускі бок за месяц актыўнай дзейнасці закупіў тавараў на мяжы на 3 млрд савецкіх рублёў. Асноўная частка набывалася на сродкі кааперацыі і па яе заяўках. Хутка былі завязаны непасрэдныя кантакты з польскімі фірмамі. З верасня 1921 г. была ўсталявана сувязь з акцыянерным таварыствам "Брытаполь", у Мінску адкрылася гандлёвае прадстаўніцтва польска-амерыканскага акцыянернага таварыства "Палатайн". Праз іх Белзнешгандаль імпартаваў з Польшчы тавары і прадаваў іх дзяржаўным установам і кааператыўным арганізацыям2. Белзнешгандаль атрымліваў 25 % кошту ад імпартных і экспартных аперацый, што давала значны прыбытак3.
За 1921--1922 гг. была наладжана нарыхтоўка экспартных тавараў, умацаваліся сувязі з адносна буйнымі замежнымі фірмамі, перш за ўсё польскімі. Узнікла патрэба выходзіць на кантакты з непасрэднымі вытворцамі прадукцыі альбо скарачаць колькасць пасрэднікаў.
Са стварэннем СССР пачаўся новы этап беларуска-польскіх гандлёвых зносін. Знешні гандаль станавіўся ўсё больш цэнтралізаваным, яго мэты і формы падпарадкоўваліся не рэспубліканскім, а агульнасаюзным патрэбам.
Паводле статыстычных даных, гандаль з Польшчай у 1922/23 гаспадарчым годзе складаў 64,9 % ад усяго экспарту і 72,4 % ад імпарту БССР, у 1923/24 -- адпаведна 9,4 % і 58,6 %, у 1924/25 -- 4,0 % і 31,2 %. У Польшчу з БССР вывозілася сыравіна і прадукцыя жывёлагадоўлі, у тым ліку скурсыравіна, прычым толькі невялікая частка сыравіны пераапрацоўвалася на польскіх прадпрыемствах. Астатняе, асабліва прадукты сельскай гаспадаркі, перапрадавалася палякамі далей на Захад4. Для БССР гэта было нявыгадна, таму экспарт даволі хутка быў перанакіраваны на Германію, Англію. З 1924 г. у Польшчу ўжо вывозілі пераважна шчацінне, конскі волас, алей, сухафрукты, дугі, беларускія кнігі; прывозілі свінец, цынк, жалезныя бочкі, іглы, парафін, капіравальную паперу, іншую прамысловую прадукцыю і нязначна -- тавары народнага спажывання5. Напрыклад, у 1922 г. у Польшчы было закуплена 4 тыс. плугоў польскіх фірм "Сталь" і "Завадскі". Цікава, што беларускія кнігі да 1923 г. БССР завозіла з Польшчы, і Прэзідыум ЦВК зняў пошліну з кніг на беларускай мове6.
Знешні гандаль на беларускіх тэрыторыях, якія да размежавання ўваходзілі ў склад РСФСР, вёўся праз Заходняе абласное ўпраўленне НКЗГ, што дзейнічала ў Смаленскай, Гомельскай, Бранскай губернях. Пашырэнне тэрыторыі БССР істотна не змяніла структуры гандлю з Польшчай. Для пазбягання канкурэнцыі НКЗГ у 1922 г. падпарадкаваў Віцебскую губерню ўпраўленню ўпаўнаважанага НКЗГ у БССР7.
Падставамі працяглай арыентацыі БССР на імпарт з Польшчы былі добрыя кантакты з польскімі гандлярамі і адсутнасць іх з вытворцамі краін Заходняй Еўропы, хуткая і бесперабойная, у адрозненне ад Германіі, дастаўка тавараў з Польшчы. Але адзначаліся і недахопы ў арганізацыі знешняга гандлю БССР, такія, як адсутнасць інфармацыі аб знешніх рынках, доўгія тэрміны дастаўкі тавара да месца прызначэння (1--2 месяцы), марудная рэалізацыя тавара (напрыклад, партыя воўны, што паступіла ў Польшчу ў 1922 г., была прададзена толькі праз паўгода), адсутнасць інфармацыі аб прададзеных таварах, продаж часткі тавараў ніжэй сабекошту, дрэннае захаванне тавараў на складах (прычым частка іх гублялася па дарозе), дрэнная якасць экспартнага тавару, слабая дзейнасць прадстаўнікоў Дзяржгандальбелу ў Варшаве і Берліне8.
Неаднаразова ўзнікалі супярэчнасці паміж экспартнымі інтарэсамі БССР і мытна-тарыфнай палітыкай СССР (РСФСР). Зацверджаны СНК РСФСР у чэрвені 1922 г. першы экспартны тарыф забараняў экспарт хлеба, грыбоў, масла, яек, птушкі і іншых прадуктаў харчавання. Гэтыя абмежаванні, а таксама пошліны на вываз дзёгцю, шкіпінару, пянькі былі зняты новым тарыфам ад 6 сакавіка 1923 г.: былі зніжаны пошліны на лес і лён, але адначасова ўводзіліся пошліны на вываз кішак, скур, ануч9. На нарадзе з прадстаўнікамі эканамічных камісарыятаў і арганізацый Беларусі пры СНК СССР у сакавіку 1923 г. прадстаўнік СНК БССР Каплан скардзіўся на адмову ў выдачы дазволу на вываз спірту ў Польшчу, што прывяло да скарачэння яго вытворчасці ў БССР10.
Праблемы ў развіцці знешняга гандлю БССР былі аналагічныя, што і для суседняй УССР: адсутнасць адзінай сістэмы ўліку, справаздач, прававых норм, стратэгіі знешняга гандлю, кадраў, да таго ж непрадказальныя рэквізіцыі тавараў, адмовы ад аплаты, адсутнасць крэдытаў, дрэнная тарыфная і мытная палітыка11.
З 1922 г. у Варшаве працаваў прадстаўнік БССР, спачатку самастойна, пасля ў складзе гандлёвага прадстаўніцтва СССР. Пазней гэтую пасаду скарацілі з-за пераарыентацыі беларускага экспарту і імпарту на Германію і іншыя краіны Заходняй Еўропы12. У далейшым гандаль з Польшчай праходзіў праз гандлёвае прадстаўніцтва СССР у Варшаве, якое за перыяд з 1 студзеня па 1 кастрычніка 1923 г. выдала 124 пасведчанні на ўвоз тавараў з Польшчы, прычым 94 з іх -- Дзяржгандальбелу. Столькі ж ад яго было атрымана і заявак на імпарт. Такім чынам, прадстаўніцтва ў Варшаве працавала ў гэты час па імпарту пераважна на заказы з БССР13. Амаль усе тавары на рэалізацыю ў Польшчы паступалі таксама ад Дзяржгандальбела14. Акрамя таго, пэўны час у Стаўбцах працавала агенцтва гандлёвага прадстаўніцтва СССР у Польшчы.
За кантроль над выгаднай экспартнай галіной прамысловасці БССР -- лясной і дрэваапрацоўчай -- паміж Масквой і Мінскам доўгі час ішла барацьба. Яшчэ ў час мірных перагавораў у Рызе польскі бок узняў пытанне аб выдзяленні Польшчы лясных канцэсій на тэрыторыі БССР. Супраць гэтага запярэчыла кіраўніцтва рэспублікі, і пытанне было знята з абмеркавання15.
Нягледзячы на вычарпанасць лясных рэсурсаў БССР у выніку бессістэмнага карыстання ў час Першай сусветнай і Грамадзянскай войн, яны заставаліся каштоўным экспартным рэсурсам, у першую чаргу з-за выгаднага размяшчэння недалёка ад межаў і наяўнасці сеткі наземных і водных шляхоў. 2 снежня 1921 г. пастановай Савета Працы і Абароны РСФСР, нягледзячы на адмоўнае стаўленне да гэтага беларускіх уладаў, было створана дзяржаўнае аб'яднанне экспартнай лясной прамысловасці Заходняга раёна "Захадалес"16. За трэстам "Захадалес" былі замацаваны лепшыя лясы БССР. Працу разгарнулі з пачатку 1922 г., але спробы наладзіць рэгулярны сплаў лесу на экспарт праз тэрыторыю Польшчы праваліліся. Нягледзячы на тое, што паводле артыкула 331 Версальскага дагавора Нёман прызнаваўся міжнароднай ракой ад г. Гродна да вусця, з-за польска-літоўскіх супярэчнасцей і цяжкасцей з перасячэннем польска-савецкай мяжы рух па ім быў спынены, што перапыніла і сплаў па рацэ драўніны з БССР. Насуперак неаднаразовым намаганням Лігі Нацый, НКЗС СССР (а да яго стварэння -- БССР і РСФСР) пытанне так і не было вырашана. Вываз драўніны "Захадалес" ажыццяўляў праз Латвію, што павышала яе сабекошт і рабіла экспарт менш выгадным. Так, у 1923/24 гаспадарчым годзе быў заключаны дагавор з фірмай "Дава-Брытаполь" на сплаў драўніны па Нёмане, але неўрэгуляванае пытанне руху праз Польшчу прымусіла сплаўляць лес па Заходняй Дзвіне17. "Захадалес" даў у 1922/23 гаспадарчым годзе каля 20 % савецкага экспарту лесу. Праўда, перагаворы аб распрацоўцы лясных участкаў на паях з "Захадалесам", якія вялі польскія фірмы "Палатайн" і "Якаў Цырынскі" ў пачатку 1920-х гг., скончыліся безвынікова18. Гандаль лесам з Віцебскай губерні вёў трэст "Дзвіналес", таксама створаны ў 1921 г. спецыяльна для экспарту19. У складзе лясных аддзелаў Цэнтральнага лесаэкспартнага бюро пры гандлёвых прадстаўніцтвах СССР у Германіі і Польшчы былі прадстаўнікі "Лесбела", якi з лета 1924 г. сканцэнтраваў экспарт лесу ў сваiх руках20.
З 1923 г. пачынаецца працэс цэнтралізацыі экспарту і вывад яго з-пад кантролю рэспубліканскіх уладаў. Першым крокам было стварэнне бюро экспарцёраў як аб'яднанняў для каардынацыі экспарту. У студзені 1923 г. Цэнтральнае лесаэкспартнае бюро аб'яднала буйнейшых лесаэкспарцёраў, у тым ліку "Дзвіналес" і "Захадалес". З'явіліся Цэнтральнае льноэкспартнае бюро (красавiк 1923 г.), Цэнтральнае пушное экспартнае бюро (красавік 1924 г.), Цэнтральнае маслаэкспартнае бюро (верасень 1924 г.), іншыя бюро -- па экспарту яек, рыбапрадуктаў, шчаціння. Гандаль у гэты час экспартныя бюро вялі самастойна, а Дзяржгандаль рэспублікi -- праз гандлёвыя прадстаўніцтвы СССР21.
Такім чынам, на першым этапе, у 1923--1924 гг., наладжванне сувязей СССР з непасрэднымі вытворцамі і спажыўцамі з Германіі, Англіі, Чэхіі і іншых краін Еўропы прывяло да змяншэння спачатку экспарту беларускіх тавараў у Польшчу, а пасля і імпарту польскіх. Акрамя таго, у гэты час пачалася цэнтралізацыя знешняга гандлю ў саюзных структурах.
На 1925--канец 1920-х гг. прыпадае другі перыяд, які характарызуецца далейшай цэнтралізацыяй знешняга гандлю, згортваннем прамых кантактаў беларускіх вытворцаў і дзяржаўных знешнегандлёвых структур з польскімі партнёрамі. Паступова роля БССР у знешнім гандлі зводзіцца да нарыхтоўкі экспартных тавараў, а сам экспарт і размеркаванне імпарту адбываюцца праз саюзныя структуры. Адначасова абвастраецца канкурэнцыя тавараў з БССР і Польшчы на сусветным рынку, перш за ўсё лесу і лесапрадуктаў, сельгаспрадукцыі.
У 1925/26 гаспадарчым годзе аб'ём нарыхтовак драўніны ў БССР перавысіў узровень 1913 г. БССР давала 4--5 % усёй драўніны СССР22. Аднак часопіс "Лесное хозяйство" адзначаў з 1928 г. iстотнае скарачэнне экспарту з Заходняга раёну -- з-за вычарпанасці запасаў лесу i росту попыту на лес ва Украiне23. Гэтая нястача лесу яшчэ раней выклікала дыскусію паміж лесаперапрацоўчымі арганізацыямі БССР, УССР i РСФСР. Да рэвалюцыі лес пілавалі на Палессі і ў Падняпроўі, сплаўлялі на поўдзень Украіны, дзе пераапрацоўвалі на мясцовых тартаках. З будаўніцтвам тартакаў і буйных дрэваапрацоўчых камбінатаў (у Бабруйску) больш лесу стала перапрацоўвацца на месцы i экспартавацца на Захад і менш сплаўляцца для ўкраінскіх заводаў. У спрэчку пра размеркаванне квотаў лесасек у БССР умяшалiся кіруючыя органы народнай гаспадаркі СССР24.
Не маючы такіх запасаў сыравіны, як РСФСР ці УССР, БССР павінна была развіваць перапрацоўчую прамысловасць, да чвэрцi якой iшло на экспарт. У вытворчасцi фанеры i запалак БССР і Польшча выступалі канкурэнтамі на сусветных рынках25.
З канца 1920-х гг. пачалося стварэнне манапольных таварыстваў для экспарту асобных відаў прадукцыі замест экспартных бюро, якія былі аб'яднаннем самастойных вытворцаў ці нарыхтоўшчыкаў экспартных тавараў і толькі каардынавалі экспарт тавараў. У 1927 г. было зарэгістравана АТ "Экспартлён", якому давалася манаполія на экспарт iльну з СССР. Далей створаны Кустаэкспарт (1928), Саюзхарчэкспарт, Тэхнаэкспарт, Пладаэкспарт, Экспартхлеб, Саюзпушнiна. З 1932 г. дзейнічаў Саюзнарыхтэкспарт (вываз шчаціння, конскага воласа, кішак, ягад, мёду). Такія ж аб'яднанні былі створаны дзеля імпарту -- Скурiмпарт, Текстыльiмпарт. Галоўным экспарцёрам лесу ў 1926/27 гаспадарчым годзе быў Экспартлес -- 68,9 %. "Лесбел" пачаў спецыялізавацца на экспарце каштоўнай сыравіны з палескага дуба26.
У 1925 г. Г. Юнгерц у артыкуле аб перспектывах знешняга гандлю Беларусi адзначаў, што рэспубліка пачала развіваць знешнегандлёвыя сувязі з польскага рынку. Але хутка галоўнай мэтай стала пазбаўленне пасрэднікаў. Аўтар прагназіраваў ажыўленне гандлю з Польшчай па прычынах цесных эканамічных сувязей, што склаліся гістарычна, і зацікаўленасці Польшчы як у экспарце сваіх тавараў на Усход, так і транзіце праз сваю тэрыторыю27. Прагнозы не спраўдзіліся. Экспарт БССР канчаткова пераарыентаваўся на Заходнюю Еўропу28.
Імпарт з Польшчы, які ў 1921 г. дасягаў 95 % ад усяго імпарту, скараціўся i ў другой палове 1920-х гг. вагаўся ў межах 5--10 %29. Экспартны асартымент у Польшчу ў гэты час складалi ў асноўным прадукты жывёлагадоўлі на перапрацоўку -- конскі волас, шчацінне, воўна, грыбы, а таксама льносемя і жмыхі. З-за падабенства спецыялізацыі гаспадаркі Польшча не мела патрэбы ў беларускім зерні, прадуктах раслінаводства, лесе, мясе, прамысловых таварах. Імпарт з Польшчы складалі прамтавары, сельскагаспадарчыя прылады30.
Улады рэспублікі надавалі вялікую ўвагу развіццю экспарту. Вываз з БССР у 1926/27 гаспадарчым годзе склаў у параўнанні з папярэднім 151,3 %, а ў наступным годзе ўзрос на 157,9 %31. Разгарнулася будаўніцтва прамысловых аб'ектаў, спецыяльна арыентаваных на экспарт тавару за мяжу. На першую пяцігодку было запланавана пашырыць экспарт у 2--3 разы за кошт стварэння першаснай базы перапрацоўкі экспартнай сельгаспрадукцыі непасрэдна ў БССР (чым раней займаліся ў Польшчы, Латвіі, перапрадаючы тавары далей на Захад), пашырэння наменклатуры экспартных тавараў32.
Быў забаронены экспарт неапрацаванай сыравіны: шчаціння, конскага воласа і г. д. У гэты час адзначалася падзенне попыту на сыравіну з СССР, таму i стаўка рабілася на развіцце другаснага экспарту33. У 1927 г. СНК і НКГ БССР прынялі рашэнне аб экспарце свіней у Чэхаславакію і Аўстрыю, але дэкрэтам урада Польшчы быў забаронены транзіт праз тэрыторыю краiны шэрагу тавараў, у тым ліку прадуктаў раслінаводства і жывёлагадоўлі. Нягледзячы на звароты афiцыйных уладаў, Польшча не дала дазволу на транзіт. Правоз жа праз Украіну каштаваў занадта дорага, пастаўкі атрымліваліся стратнымі34.
Польскія эканамісты ў 1920-я гг. адзначалі, што ў адносінах да СССР Польшча выступае як прамыслова развітая краіна (у той час, як да Германіі -- як адсталая сельскагаспадарчая), экспартуючы прамысловую прадукцыю і набываючы сыравіну. Гэтая выснова цалкам прымальная і да структуры беларуска-польскага гандлю. Адзіным вiдам сыравіны, паступаўшай з Польшчы ў БССР, былі неперыядычныя закупкі каменнага вугалю для чыгункі35.
З польскага пункту гледжання галоўнай перашкодай для развіцця гандлёвых зносін была манаполія знешняга гандлю ў СССР і залішняя яго цэнтралізацыя. На з'ездзе консулаў Польшчы ў СССР у лiстападзе 1927 г. абмяркоўваліся магчымасці пераарыентацыі экспарту і імпарту з Масквы на саюзныя рэспублікі. Аднак паводле савецкiх правiлаў усе знешнегандлёвыя кантакты павінны былі весціся праз НКЗГ, што зацягвала іх па часе, павышала кошт кантрактаў. Тым не менш, нават ва ўмовах нэпу манаполія НКЗГ строга захоўвалася. За яе парушэннi кiруючыя органы асобных прадпрыемстваў былi прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi36.
З савецкага пункту погляду галоўнай праблемай (акрамя пытання транзіту) была адсутнасць у польскіх прадпрымальнікаў магчымасці гандляваць у крэдыт. Яшчэ ў 1926 г. польскі навуковец Е. Гжымала-Грабавецкі пісаў, што гандаль з СССР зменшыўся, бо Масква, не маючы валюты, хоча набываць тавары ў крэдыт, а Польшча не ў стане гэтага рабіць. СССР не можа пастаўляць сыравіну, бо яна ўжо наперад (пад крэдыты) прададзена ў Германію37. Гэта праблема ўзрастала i далей.
Як адзначае А. Смірноў, у 1921--1925 гг. дэфіцыт савецкага знешняга гандлю пакрываўся ў асноўным продажам золата за мяжой. У 1926--1934 гг. асноўнай формай сталі крэдыты: урады замежных краін давалі сваiм прадпрыемствам гарантыі на пакрыццё векселяў савецкіх гандлёвых арганізацый. Гэта практыка была шырока распаўсюджана ў Германіі, Англіі, Італіі. У 1931 г. назiраўся пік крэдытавання савецкага гандлю. Далей, у 1933--1935 гг., у СССР вырасла здабыча золата, за кошт якога пакрывалі дэфіцыт. Паволі адбывалася замяшчэнне імпарту нацыянальнай прадукцыяй38.
У гэтым рэчышчы развіццё беларуска-польскага гандлю не мела вялікіх перспектыў. Экспартаваць сыравіну ў Польшчу, беручы пад увагу геаграфічную блізкасць, яшчэ было адносна выгадна, хоць i гэтая выгада з развіццём сувязей з Заходняй Еўропай увесь час скарачалася. Імпартаваць жа прамысловую прадукцыю было лепш з краін-вытворцаў, а не праз пасрэдніцтва Польшчы.
Развіццю гандлёва-эканамічных зносін таксама перашкаджала адсутнасць адпаведнага гандлёвага дагавора, хоць уплыў гэтага фактара нельга перабольшваць. Асноўнай прычынай адсутнасці пагаднення былі палітычныя супярэчнасці. У час працяглых перагавораў 1923 г., калі аднаўленне гандлю было патрэбным Польшчы, СССР звязваў яго са спыненнем нападаў банд з тэрыторыi Польшчы. Калі ж дагавор набыў вагу для СССР, Польшча абумовiла яго выплатамі золата паводле Рыжскага дагавора39. Вынікам перагавораў стала стварэнне ў маi 1925 г. польскага таварыства гандлю з Расіяй "Польрас" і пагадненне гэтага таварыства з Наркаматам знешняга і ўнутранага гандлю СССР ад 20 студзеня 1926 г. аб стварэнні акцыянернага таварыства Савпольгандаль, якое праіснавала да 1934 г. З СССР вывозілі пераважна сыравіну, прычым яе значную долю -- у краіны Заходняй Еўропы40. Частку сыравіны нарыхтоўвалі ў БССР. 31 студзеня 1926 г. была адкрыта польска-савецкая гандлёвая палата ў Варшаве. Абедзве краіны некалькі разоў абменьваліся дэлегацыямі прамыслоўцаў41. Гандлёвы ж дагавор СССР з Польшчай быў заключаны толькі 19 лютага 1939 г.
Афіцыйная пазіцыя БССР па пытаннi гандлёвых зносін з Польшчай па зразумелых прычынах не адрознівалася ад агульнасаюзнай. Жорсткая антыпольская рыторыка змянялася заклікамі да супрацоўніцтва ў перыяды "пацяплення" адносін. Так, у 1927 г. А. Чарвякоў выказаўся за развіццё эканамічных сувязей з Польшчай, каардынацыю дзеянняў ў пытаннях меліярацыі на Палессі42.
На трэцім этапе, у 1930-я гг., увогуле цяжка гаварыць аб знешнім гандлі БССР. Правамерна вызначыць яго як удзел БССР у агульнасаюзным гандлі з Польшчай. Роля ж Польшчы ў савецкім знешнім гандлі заставалася нязначнай, бо на знешніх рынках абедзве краіны выступалі як экспарцёры сыравіны і канкурыравалі між сабой у асобных галінах (лес, сельскагаспадарчая прадукцыя). Прамысловыя тавары СССР імкнуўся набываць непасрэдна ў вытворцаў -- развітых краін Захаду: Германіі, Англіі. Інтарэсы БССР у развіцці гандлю з Польшчай як памежнай дзяржавай ва ўмовах жорсткай цэнтралізацыі знешняга гандлю практычна не браліся пад увагу.
З 1930 г. знешнегандлёвыя акцыянерныя таварыствы былі заменены на ўсесаюзныя знешнегандлёвыя аб'яднанні, асноўнай функцыяй якіх з'яўляліся манапольныя аперацыі па зацверджанай наменклатуры тавараў43. З гэтага часу рабіць аналiтыка-статыстычныя выкладкі аб удзеле Беларусі ў савецкім экспарце ў Польшчу практычна немагчыма, бо статыстыка экспарту вядзецца цэнтралізавана, без уліку долі рэспублік у экспарце тавараў у канкрэтную краіну. Увогуле ж доля БССР у агульнасаюзным экспарце пастаянна ўзрастала. Калі экспартны аб'ём БССР у 1926/27 гаспадарчым годзе прыняць за 100 %, то ў 1930 г. ён складаў 269 %, у 1931 -- 294, у 1932 -- 301 % (паказчыкі значна лепшыя, чым у РСФСР ці УССР)44.
Канкурэнцыя з Польшчай у экспарце сельгаспрадукцыі ішла на карысць Беларусi. У пачатку 1930-х гг. БССР займала першае месца ў СССР па якасці вывезеных за мяжу многіх відаў прадукцыі45. Назiраліся спробы экспарту прамысловых тавараў. Так, Наркамлегпрам у пачатку 1930-х гг. абмяркоўваў пытанне экспарту ў Польшчу прадукцыі мінскай галантарэйнай фабрыкі "Беларуска"46.
Такім чынам, у развіцці беларуска-польскіх гандлёва-эканамічных сувязей у разгледжаны перыяд вылучаюцца 3 этапы: 1923--1924 гг. -- перыяд паступовага скарачэння імпарту з Польшчы і падзення экспарту ў гэтую краіну за кошт пераарыентацыі яго на Захад. У гэты час пачынаецца цэнтралізацыя знешняга гандлю. На другім этапе, у 1925--канцы 1920-х гг., працэсы цэнтралізацыі ўзмацняюцца, знешні гандаль усё больш адбываецца праз саюзныя структуры. Удзельная вага гандлю з Польшчай працягвае змяншацца. На трэцім этапе, у 1930-я гг., увесь імпарт і экспарт ажыццяўляецца праз Маскву, у БССР вядзецца толькі нарыхтоўка тавараў на экспарт і размяркоўваюцца атрыманыя з цэнтра імпартныя пастаўкі.
Список использованной литературы
1 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей -- НА РБ). Ф. 15, воп. 1, спр. 35, л. 74.
2 Внешняя торговля. 1922. № 26. С. 3.
3 Кравченко П. К. Внешняя торговля БССР в период восстановления народного хозяйства (1921--1925 гг.) // Вопросы истории СССР и БССР: Межвузовский сборник. Вып. 2. Мн., 1975. С. 136.
4 Теумин И. Объединение Западной области с точки зрения внешней торговли // Народное хозяйство Белоруссии. 1922. № 2-3. С. 42.
5 НА РБ. Ф. 101, воп. 1, спр. 100, л. 16.
6 НА РБ. Ф. 6, воп. 1, спр. 90, л. 14.
7 Теумин И. Указ. соч. С. 42.
8 Гармизе Н. Л. Внешняя торговля в Белоруссии (Обзор деятельности Госторгбела и НКВТ Белоруссии) // Советское строительство Белорусской Советской Социалистической Республики. 1925. № 8-9. С. 77--82.
9 Внешняя торговля. 1923. № 14. С. 4.
10 НА РБ. Ф. 15, воп. 1, спр. 27, л. 12.
11 Журавльова С. П. Зовнiшня торгiвля Украiны та держави Центральноi Европи у 1921--1922 рр. // Актуальнi проблеми вiтчизняноi та всесвiтньоi iсторii: Збiрник наукових праць. Харкив, 2000. С. 98--102.
12 Польско-советская война 1919--1920 (Ранее не опубликованные документы и материалы). М., 1994. С. 185--186.
13 Внешняя торговля. 1923. № 44. С. 16.
14 Внешняя торговля. 1923. № 29. С. 20.
15 Польско-советская война 1919-1920. С. 185--186.
16 Советская Белоруссия. Мн., 1921. С. 174.
17 Кравченко П. К. Экономические и культурные связи БССР с зарубежными странами (1921--1932 гг.): Дис. ... канд. ист. наук. Мн., 1976. С. 53.
18 Бягучы архіў МЗС РБ. Ф. 3, спр. 20, л. 4.
Подобные документы
Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.
реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.
реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.
реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.
реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010Гісторыя стварэння беларускай сацыялістычнай грамады – першай у рэспубліцы нацыянальна-дэмакратычнай партыі сацыялістычнай арыентацыі, яе арганізатары; мэты і задачы. Аналіз асноўных пытанняў дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў праграмных дакументах БСГ.
контрольная работа [10,9 K], добавлен 15.03.2013Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.
реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.
контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.
реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011