Вызваленчая вайна на Украіне 1650-х гг.
Вызваленчая вайна на Украіне ў пачатку 1650-х гг.: канфлікт, які ахапіў усю Усходнюю Еўропу. Галоўны ўдар па Вялікаму княству Літоўскаму (ВКЛ). Контрнаступленне арміі ВКЛ, Кейданская ўнія. Вайна шведаў супраць Рэчы Паспалітай, вядомая як Другая Паўночная.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.09.2010 |
Размер файла | 24,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
12
Вызваленчая вайна на Украіне ў пачатку 1650-х гг. стала перарастаць у зацяжны канфлікт, які ахапіў усю Усходнюю Еўропу. Пасттупова змянілася і станаўленне Масквы як да самой казацкай вайны, так і да адносін з Рэччу Паспалітай наогул.
Ужо ў сакавіку 1653г. Маскоўская зяржава пачала актыўна рыхтавацца да вайны. У еўрапейскіх дзяржавах яна масава закупляла зброю, наймала афіцэраў, вяла дыпламатычную прапаганду.22чэрвеня цар афіцыйна паведаміў Багдану Хмяльніцкаму пра згоду далучыць Украіну да сваёй дзяржавы. Пасля Пераяслаўскай Рады, якая ў прысутнасці вялікага пасольства Расіі 8 студзеня 1654 г. прыняла рашэнне пра пераход Украіны пад царскую “высокую руку”, вайна Масквы з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай.
Вясною 1654 г. цар Аляксей Міхайлавіч сканцэнтраваў на межах Вялікага княства Літоўскага стотысячную армію (з улікам Нежынскага, Старадубаўскага і Чарнігаўскага казацкіх палкоў, накіраваных Хмяльніцкім у царскае распараджэнне). Такіх узброенных сіл не было ў ніводнай іншай дзяржавы Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Галоўны ўдар наносіўся па Вялікаму княству Літоўскаму, г. зн. аб'ектам нападу былі землі Беларусі. У сярэдзіне мая 1654 г. тры вялікія групоўкі царскай арміі - з Вялікіх Лукаў, Вязьмы і Бранска - уварваліся ў межы Вялікага Княства. Паўночная армія ваяводы князя Шарамецьева кіравалася на Полацк і Віцебск, цэнтральная, якую вёў сам Аляксей Міхайлавіч, - на Смаленск, а паўднёва-заходняя, узначаленая ваяводам князем Алексеем Трубяцкім, - на Мсціслаў - Барысаў.
Вайна заспела ВКЛ зусім не падрыхтаваным да абароны. Памежныя гарады і замкі на Дзвіне і Дняпры засталіся не адноўленымі, без належных боезапасаў і прадуктаў і прадуктаў, іх залогі - не павялічанамі. Да лета 1654 г. дзяржава не мела нават вялікага гетмана, бо кароль марудзіў з прызначэннем на гэтую пасаду князя Януша Радзівіла, які меў булаву палявога гетмана. Усё войска, сабранае ўрэшце Янушам Радзівілам для абароны краю, неперавышала 10-12 тыс., з іх трэцюю частку складала мала на што здольнае паспалітае рушанне. Пры такой дысспрапорцыі сіл цяжка было спадзявацца на поспех.
Маскоўскі ўрад імкнуўся выкарыстаць у вайне канфесійную праблему і нейтралізаваць або нават схіліць на свій бок праваслаўнае насельніцтва Беларусі. З гэтай мэтай у край пасылаліся царскія граматы, якія даводзілі, штоАляксей Міхайлавіч пачынае вайну ў імя абароны “святой восточной церкви греческого закона", і заклікалі праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць “проклятых ляхов". У некаторых месцах падобная прапаганда ўсё ж дасягнула пэўнага поспеху, асабліва ў самым пачатку вайны. Але ў цэлым царызм не атрымаў ад насельніцтва Беларусі чаканай падтрымкі.
Летам і восенню царскія ваяводы займалі горад за горадам. Шэраг беларускіх гарадоў у пачатку вайны капітуляваў. Гэта былі Магілёў, Новы Быхаў, Шклоў, Крычаў, Невель, Чавусы, а таксама Полацк, у якім абаранялася толькі залога замка, і інш.
Каб зламаць дух супраціўлення, цар загадваў ваяводам бязлітасна караць тыя гарады, якія не паддаюцца ім адразу, - у навучэнне іншым. І калі ваявода а. Трубяцкой захапіў Мсціслаў штурмам. ён пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хтохаваўся ў замку, а горад знішчыў.
За лета - восень 1654 г. царскія ваяводы занялі ў Беларусі землі да Дняпра на ўсходзе і да Дзвіны на поўначы, на якіх было 33 гарады. Непадпарадкаванымі заставаліся толькі Стары Быхаў на Дняпры і Вяліж на Дзвіне.
Контрнаступленне арміі ВКЛ і яго няўдача. Сабраўшы восенню войска нанова - каля 6 тыс., Януш Радзівіл паспрабаваў вярнуць страчаныя землі. На дапамогу яму прыйшло некалькі тысяч воінаў з Польшчы. Контрнаступленне пачалося зімою 1654 г. Харугвы ВКЛ вызвалілі шэраг гарадоў у Падняпроўі - Оршу, Дуброўну, Галаўчын, Горкі, даставілі запасы і падмогу Старому Быхаву. Галоўнай жа мэтай паходу гетман лічыў вяртаннедняпроўскай цвярдыні - Магілёва.
У самым пачатку аблогі на бок ВКЛ перайшоў палкоўнік Паклонскі, які 5 лютага ўначы выехаў за ўмацаванні і “изменил с могилевскою и иных городов шляхтою, и с казаки, которые у него в полку были” - агулам да Радзівіла вярнулася з ім больш за 400 чалавек. Адначасова пачаўся штурм горада, аднак абаронцы ў жорсткім баі стрымалі атаку і здолелі выправіць небяспечную сітуацыю. Аблога зацягвалася, прыкоўваючы ўсё войска ВКЛ. Радзівіл ладзіў штурмы яшчэ 12 лютага, 8 сакавіка, 9 і 13 красавіка, але ўсе яны заканчваліся нічым. Тым часам казакі Івана Залатарэнкі праводзілі рэйды ў яго тыле, знішчылі за вясну Бабруйск, Каралеўскую Слабаду, Глуск. У сярэдзіне красавіка яны сталі набліжацца да Магілёва.
У пачатку мая Радзівіл мусіў зняць аблогу Магілёва і адступіць за Бярэзіну. У Падзвінні мізэрныя сілы палкоўнікаў Лукомскага і Лісоўскага спрабавалі авалодаць адпаведна Віцебскам і дзіснай, але яны таксама не дамагаліся ніякіх поспехаў.
Адразу пасля адступлення Радзівіла пачаўся другі падход царскіх ваяводаў на ВКЛ. Па-ранейшаму ў ім удзельнічалі тры маскоўскія арміі - паўночная, цэнтральная і паўднёва-заходняя, якім дапамагалі каказацкія палкі Івана Залатарэнкі. Усю палявую армію ВКЛ Януш Радзівіл сабраваў у Вільні. Таму маскоўскае войска рухалася амаль не сустракаючы сур'ёзных перашкод.3 ліпеня 1655 г. царскія ваяводы разам з украінскімі казакамі занялі Менск і рушылі на сталіцу княства.
У восень 1655 г. пасля спусташальнага рэйду Залатарэнкі і Трубяцкога праз беларускае Панямонне ваенныя дзеянні прыпыніліся.
Цар Аляксей Міхайлавіч планаваў яшчэ павесці войска з Вільні на Варшаву, але ў Польшчу ўжо ўвайшла армія Швецыі, якая яшчэ ў чэрвені 1655 г. уступіла ў вайну супраць Рэчы Паспалітай. Высадзіўшыся 14 ліпеня ў Памор'і, трыццацітысячнае шведскае войска магло амаль бесперашкодна рухацца да Варшавы, бот польскае паспалітае рушанне адразу ж здалося. Сутыкненне з моцнай у ваенных адносінах Швецыяй і вайна на два франты была б для Масквы непажаданай, таму цар стрымаў далейшыя дзеянні сваіх ваяводаў.
Кейданская ўнія. Яшчэ перад стратай Вільні вялікі гетман разам з Багуславам Радзівілам звязаўся са шведскім каралём і выявіў гатоўнасць прыняць пратэктарат Швецыі, прызнаючы Карла Дзесятага Густава вялікім князем літоўскім. Пагадненне аб шведскай пратэкцыі было падпісана 17 жніўня 1655 г. у Кейданах, але паны і шляхта ВКЛ паставіліся да яго супярэчліва. З удзелам інфлянцкага губернатара шведскага генерала Магнуса Дэлагардзі ўў Кейданах вяліся складаныя перагаворы, пакуль 20 кастрычніка не быў прыняты новы тэкст пагаднення, які дэклараваў уступленне ВКЛ у раўнапраўную унію са Швецыяй і прызнанне шведскага караля вялікім князем літоўскім. Гэты акт падпісалі 1142 асобы, у асноўным прастаўнікі шляхты і каталіцкага духавенства. Большасць, аднак, выявіла лаяльнасць каралю Яну Казіміру. Войска ВКЛ раздзяліліся, а частка яго (2 тыс), узначаленая Паўлам Сапегам, канфедэравалвася і заняла адкрыта антырадзівілаўскаю і антышведскую пазіцыю.
Вайна шведаў супраць Рэчы Паспалітай, вядомая ў гісторыі як Другая Паўночная, палепшыла адносіны паміж Польшчай і Маскоўскім царствам, бо ім абодвум цяпер аднолькава пагражала пратэстанцкая Швецыя. У той жа час імкненне атрымаць большую часткунапаўразгромленай Рэчы Паспалітай непазбежна сутыкала Карла Дзесятага Густава з Аляксеем Міхайлавічам. Абодва з пачатку 1656 г. шукал сабе саюзнікаў і мабілізаваў сілы. У маі 1656 г. цар першым распачаў ваенныя дзеянныі супраць Швецыі, накіраваўшы галоўныя сілы з Полацка на Лівонію. Аднак неўзабаве яго армія мусіла адступіць ад Рыгі. З пункту гледжання асноўных мэт кампанія аказалася беспаспяховай, і Расія надоўга ўвязалася ў канфлікт з моцным сапернікам.
Царскі ўрад хвалявалі вынікі кейданскай дамовы, таму ён настойліва шукаў шляхоў збліжэння з нядаўнімі ворагамі ў самой Рэчы Паспалітай Маскоўскія дыпламаты завязалі кантакты з праціўнікамі кейданскага пагаднення ў ВКЛ, найперш з палявым гетманам Вінцентам Гасеўскім - асабістым ворагам Януша Радзівіла, а таксама з польскімі праціўнікамі шведскай арыентацыі. Пасля падзення Варшавы (7 ліпеня 1656 г) перамір'е з Масквой стала неабходным і прадстаўнікі Рэчы Паспалітай прыступілі да афіцыйных перагавораў з царскімі ўпаважанымі.
Надзвычай цяжкае становішча абумовіла падатлівасць дыпламата Рэчы Паспалітай, якія з ведама караля згаджаліся на выбары цара на польскі трон і аддачу беларускіх зямель па дзвіну. З іншага боку, беларуская літоўская шляхта, землі якой апынуліся пад акупацыяй, дэманстравала зацікаўленнасць у найхутчэйшым замірэнні з Масквой і ў час перагавора пагражала, што калі мір не будзе заключаны, то яна пяройдзе ў царскае падданства.
Віленскі трактат, падпісаны 3 лістапада 1656 г., прадугледжваў двухгадовае перамір'е паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай і іх супольныя дзеянні супраць Швецыі і яе саюзніка Брандэнбургіі. Пасля гэтага ваяводы Аляксея Міхайлавіча пачалі актыўней дзейнічаць супраць шведа у Лівоніі. У Беларусі засставаліся толькі маскоўскія гарнізоны і царская ваенная адміністрацыя.
Амаль уся тэрыторыя Беларусі (за выключэннем Палесся, Берасцейшчыны і Панямоння) ужо на другі год вайны апынулася пад акупацыяй. Беларускія зямлі, занятыя царскім войскам, адразу ж ператвараліся ў правінцыю Маскоўскай дзяржавы. У Маскве для кіравання імі спецыяльна быў створаны Прыказ ВКЛ. Акупацыйную ўладу ў Беларусі ўвасаблялі ваяводы. Каб выклікаць лаяльнасць мясцовага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбургскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад маскоўскіх жа ратнікаў, усяляк падтрымліваў лаяльную да яго шляхту.
Цар усяляк імкнуўся ўмацаваць і пашырыць яе, аддаючы ёй будынкі і маёмасць уніятаў і католікаў. Пры дэманстратыўнай апецы над праваслаўем уніяцтва было пастаўлена наогул па-за законам, а каталіцкі культ абмяжоўваўся да прыватных дамоў шляхты і мяшчанства.
Жыхары занятых раёнаў, як правіла, пераводзіліся ў праваслаўе на месцы, у Беларусі, або перахрышчваліся ў палоне, у Маскоўскай дзяржаве. Аднак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не магла ўберагчы насельніцтва ад марадзёрства і гвалту з боку захопнікаў. Тыя рабавалі, забіралі ў няволю ўсіх без разбору. Здаралася, знішчалі і праваслаўныя храмы, забівалі праваслаўных папоў. Да цара з першых месяцаў вайны пайшлі шматлікія скаргі ад адзінавернага яму духавенства Беларусі, але спыніць гвалт было немагчыма нават самому Аляксею Міхайлавічу.
Асобнай задачай акупацыйных улад быў вывад мясцовага насельніцтва ў Маскоўскую дзяржаву. Паводле сведчанняў патрыярха Нікана, Аляксей Міхайлавіч планаваў вывесці і пасяліць у сваіх землях не менш за 300 тыс. беларусаў. Паляванне на людзей і іх вывад у царства набылі характар дзяржаўнай палітыкі, а палонных дазвалялася ператвараць у сваіх прыгонных. Кожны маскоўскі памешчык ці нават мешчанін мог прыехаць у Беларусь да царскага войска купіць тут у ратнікаў патрэбную колькасць палонных за мізэрную плату - па 3-5 рублёў за чалавека. Права валодаць нявольнікам як прыватнай уласнасцю афармлялася простай рэгістрацыяй у “паланянічнай" кнізе ці ў халопскім прыказе. Яшчэ прасцей гэта дасягалася перахрышчваннем палоннага ў праваслаўе.
Запісы “паланянічных" кнігах сведчаць, што ў няволю браліся пераважна маладыя жанчыны і дзеці ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, а часта - цэлыя сем'і. Асобую группу палонных складалі рамеснікі, якія вышуквалі спецыяльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай. Калі горад бралі штурмам, рамеснікаў выводзілі ў першую чаргу. Такім шляхам на Валдаі апынуліся кафляры з Дуброўны, Мсціслава, Шклова, у Маскве - высокакваліфікаваныя кавалі, збройнікі, замочнікі і іншыя майстры з самых розных гарадоў Беларусі. Адначасова з масавым вывадам карэннага насельніцтва ў Маскоўскую дзяржаву цар спрабаваў на пастаяннае жыхарства пасяляць у беларускіх гарадах сваіх ратнікаў.
У выніку баявых дзеянняў, гаспадарання маскоўскага войска, голаду і хвароб акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустэчу. Праехаўшы дарогамі Панямоння, каралеўскі сакратар Стэфан Мядэкша яшчэ ў 1655 г. адзначыў у сваім дыярыўшы, што там “трупаў па дарогах поўна, вёскі, мястэчкі, сядзібы папаленыя, беднай хаткі цяжка пабачыць цэлай". Сведкі пісалі пра цэлыя паветы як пра “пустыя і выпаленыя”. Расстаўленыя ў Беларусі царскія войскі нават падчас замірэння наязджалі на маёнткі і вёскі, рабавалі жыхароў і паўсюдна чынілі гвалт.
Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл пачалася эпідэмія чумы. Яна суправаджалася страшным голадам, выкліканым ваеннымі спусташэннямі. Людзі елі сабак і кошак, месцамі даходзіла нават да канібалізму.
Гвалт і спусташэнні, голад і мор, масавы вывад людзей у няволю - усё гэта выклікала шырокі рух народнага супраціўлення на беларускай зямлі. Ён пачаўся адразу пасля з'яўлення маскоўскага войска ва ўсходніх паветах дзяржавы. Ужо ў ліпені 1654 г. там сталіўтварацца сялянскія аддзелы самаабароны, якія ўзяліся ахоўваць свае вёскі і мястэчкі, перашкаджаць выводзіць у палон мясцовае насельніцтва. У дакументах царскай адміністрацыі супраціўленцаў называлі “шышамі".
У пачатку вайны найбольш актыўны партызанскі рух разгортваўся на Смаленшчыне і каля Мсціслава, а таксама ў раёнах Магілёва, Віцебска, Полацка. Некаторыя лясныя фарміраванні ўяўлялі з сабе даволі значную сілу (па некалькі тысяч чалавек) і маглі весці актыўныя ваенныя дзеянні.
Зімою 1654-1655 г., падчас наступальнай кампаніі Януша Радзівіла, вызваленчы рух наўсходзе Беларусі ўзмацніўся. Паўсталі сяляне Аршчаншчыны, Віцебшчыны, Мсціслаўскага і Смаленскага паветаў. Пайшоўшы ў лясы яны рабілі засады на дарогах, нападалі на дробныя аддзелы маскоўскіх ратнікаў, бралі ў палон ваявод і перадавалі іх Радзівілу. Цэнтрам самага актыўнага партызанскага руху на Мсціслаўшчыне была Калеснікаўская, а на Смаленшчыне - Любавіцкая і Мікулінская воласці (там стаялі фарміраванні па 3 тыс. чалавек).
Ужо зімою 1655 г. цар Аляксей Міхайлавіч мусіў накіраваць на партызанаў усходнебеларускіх паветаў спецыяльнае войска. Вясною з карнай экспедыцыяй на Мсціслаўшчыне хадзіў ваявода В. Шчарбатаў. Злоўленых сялян білі пугамі і вешалі, іншым - адразалі насы і вушы і адпускалі хадзіць па вёсках, каб застрашыць астатніх. Аднак рух не перапыняўся.
Вясною 1656 г. барацьба мясцовага насельніцтва супраць царскай адміністрацыі і прысяжнай шляхты зноў актывізавалася. Яна ахапіла раёны Менска і Барысава, затым перакінулася на Наваградчыну, а ў 1657 г. партызанскай вайной заняліся жыхары не толькі ўсходніх, але і паўночных зямель Беларусі.
Узросшыя сілы дазволілі паўстанцам ужо ў 1657 г. перайсці да больш маштабных дзеянняў. Яны трымалі пад кантролем увесь Магілёўскі павет, а палкоўнік Багровіч з партызанамі паспрабаваў вызваліць горад Барысаў. Праз год, калі ў лясы масава пайшла мясцовая шляхта, якая раней прысягала цару, і ўзнавіліся шырокамасштабныя ваенныя дзеянні паміж арміямі Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народна-вызваленчы рух у Беларусі дасягнуў якасна новага, вышэйшага этапа.
Узнаўленне вайны. Пачатак вызвалення ВКЛ. Пасля смерці ўкраінскага гетмана Б. Хмяльніцкага (6 жніўня 1657 г) яго пераемнік Ян Выгоўскі аддаў пераввагу прапольскай арыентацыі, чым абвастрыў адносіны з Расіяй. Яго палітыка прывяла да падпісання 16 верасня 1658 г. польска-казацкага пагаднення, якое прадугледжвала ўзнікненне трэцяга дзяржаўнага элемента ў Рэчы Паспалітай - апрача Польшчы і Літвы меркавалася стварыць Рускае Княства, у якое ўвайшлі б Кіеўскае, Брацлаўскае і Чарнігаўскае ваяводствы. Аднак рэалізацыя гэтага праекта натыкнулася на перашкоды як на Украіне, дзе супраць выступіла частка насельніцтва, так і ў Польшчы, сенат якой не жадаў ратыфікаваць пагадненне.
Аднак у кастрычніку 1659 г. гетманам Украіны быў абраны Юрый Хмяльніцкі, які зацвердзіў тэкст новага Пераяслаўскага пагаднення, што зноў падпарадкоўвала Украіну царскай Расіі. Адзін з яго артыкулаў патрабаваў вывесці з Беларусі ўсе казацкія залогі. Каб ачысціць Беларускае Паддняпроўе ад Нячая і мужыцкіх аддзелаў, цар яшчэ ў 1658 г. накіраваў туды буйныя сілы рэгулярнага войска з артылерыяй.
Зімою 1658-1659 г. для выпраўлення сітуацыі ў Беларусі Аляксей Міхайлавіч накіраваў сюды вялікую армію на чале з ваяводам князем Іванам Хаванскім. На той час асноўныя сілы ВКЛ па-ранейшаму знаходзіліся па-за межамі краіны, ваявалі з палякамі супраць шведаў у Курляндыі. Толькі вялікі гетман Павел Сапега ў кастрычніку 1658 г. узяў у аблогу Гародню і трымаў яе некалькі месяцаў, пакуль маскоўскі гарнізон не здаўся. У іншых раёнах краіны дзейнічалі толькі партызаны.
Не сустракаючы значнага супраціўлення, ваявода Хаванскі ў снежні 1659 г. рушыў у Панямонне, дайшоў да Гародні і заняў яе, затым пасля рэйду па Беласточчыне не захапіў Берасце і пачаў там умацоўвацца.
Доўгія перагаворы ў Аліве, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Швецыі, Рэчы Паспалітай, Аўстрыі, Брандэнбургіі, Даніі, Галандыі, Курляндыі і Францыі, паставілі кропку на шматгадовым міжнародным канфлікце.3 мая 1660 г. быў падпісан трактат, які мірыў Рэч Паспалітую са Швецыяй. Першая вяртала поўнае права на занятую шведамі польскую частку Прусіі - так званую каралеўскую, але страчвала большую частку Інфлянтаў. Праз год мір са Стакгольмам падпісала і Масква, так што шведская небяспека, якая калісці збліжала Польшчу з Расіяй, перастала існаваць.
Аліўскі мір дазволіў Рэчы Паспалітай засяродзіць сілы на барацьбе з Масквой, і ў Беларусь былі вернуты войскі ВКЛ, а на дапамогу ім прыйшла каронная дывізія Стэфана Чарнецкага. Разам з ім армія Паўла Сапегі 28 чэрвеня 1660 г. у бітве каля Палонкі, што пад Баранавічамі, разграміла войска Хаванскага.
Імкненне вызваліцца ад акупацыйных улад, ахапіўшае, здавалася, ці не ўсе слаі грамадства, стала своеасаблівай формай кансалідацыі. Найбольш ярка яно выявілася ў серыі антымаскоўскіх паўстанняў у беларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона, знішчылі ўвесь яго склад (2 тыс. чалавек), а ваявод перадалі каралю. Па прыкладзе Магілёва мяшчане самастойна ліквідавалі царскія гарнізоны ў Дзісне, Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі, а ў 1664 г. - і ў Старым Быхаве.
Урад Рэчы Паспалітай не здолеў развіць дасягнутыя ў 1660-1661 гг. поспехі і перанесці ваенныя дзеянні на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы. Прычынай гэтага стаў не толькі недахоп сіл, колькі ўнутраны разлад у дзяржаве.
Кароль і яго двор імкнуліся рэфармаваць сейм (скасаваць прынцып абавязковасці поўнай згоды пры галасаванні) і ўвесці выбарнасць наступніка трона пры жыцці караля. Гэта было абумоўлена іх жаданнем каранаваць французскага кандыдата. Прапановы ўдасканальвання палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай выносіліся на скліканыя сеймы 1660 і 1661 гг. Але двор так настроіў супраць сябе войска і шляхту, што праграма рэформаў сутыкнулася з шырокай апазіцыяй. Асабліва рашучымі праціўнікамі каралеўскіх планаў былі вайсковыя канфедэрацыі, якія катэгарычна выступалі супраць караля. Створаныя ў 1661 г. як у кароннай арміі (“Святой саюз”), так і ў войску ВКЛ (вялікая канфедэрацыя “Братэрскі саюз”), яны не толькі дамагаліся выплаты затрыманых заробкаў, але мелі свае палітычныя праграмы. У іх войска стала ўвасабляць самастойны шляхецкі рух па абароне праў і вольнасцей.
Зімою1663-1664 г. абедзве дывізіі ВКЛ прыйшлі на злучэнне з польскай арміяй пад Глухаў, аднак да агульнага наступлення справа не дайшла. Супраць аб'яднанага войска Рэчы Паспалітай, якое не перавышала 32 тыс. чалавек, маскоўскія ваяводы паспелі сканцэнтраваць вельмі вялікія сілы. Наогул цар мог выставіць у той час больш чым 200-тысячную армію. Але галоўнай праблемай Яна Казіміра стаў пачатак унутраных разборак у Кароне - рокаш эксмаршалка Е. Любамірскага, які перарос у сапраўдную ўнутраную вайну 1665-1666 гг. Хоць эліта ўлады як у Польшчы, так і ў ВКЛ заняла бок караля, большасць шляхты выразна падтрымлівала Любамірскага. Таму кароль выслаў у рэйд на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы толькі корпус Аляксандра Палубінскага, а асноўныя сілы павярнуў назад. Пасля зрыву гэтага наступлення значных аперацый не праводзіліся.
Так Расія вытрымлівала цяжкія для яе 1660-1663 гг., а на далейшыя наступальныя дзеянні Рэч Паспалітая была няздольная. Абодва бакі, стомленыя доўгай вайной, пагадзілася на перагаворы, якія распачаліся ў чэрвені 1664 г. у Дуравічах, на Смаленшчыне.
Андрусаўскі мір. Другі і апошні этап перагавораў пачаўся ў сакавіку 1666 г. у вёсцы Андрусава, што на ўсходзе Беларусі. Рэч Паспалітая, аслабленая ўнутранай вайной, з неаплачанай і дэмаралізаванай арміяй не магла займаць сілавой пазіцыі. Да таго ж у снежні 1666 г. новы казацкі гетман Пётр Дарашэнка разграміў на Украіне польскія харугвы, а з поўдня і Варшаве і Маскве усё больш пагражала Турцыя. Рада сенатараў 30 снежня даручыла ўпаўнаважаным Рэчы Паспалітай прымаць умовы Масквы, саступаючы землі, занятыя царскім войскам, і задавальняючыся толькі грашовай кампенсацыяй.
Пасля працяглых і цяжкіх спрэчак 30 студзеня 1667 г. дыпламаты Рэчы Паспалітай і пасля Маскоўскай дзяржавы падпісалі дагавор аб міры на 13 гадоў і 6 месяцаў. Згодна з умовамі пагаднення, усё Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы, а таксама Старадубскі павет і ўкраінскія землі па левы бераг Дняпра адыходзілі да Маскоўскай дзяржавы. Паўночныя абшары Беларусі - Віцебшчына і Полаччына, а таксама Дзінабург, Інфлянты і Правабярэжная Україна (Кіеў патрэбна было перадаць праз два гады, але царскі ўрад не выканаў гэтай умовы) вярталіся ў склад Рэчы Паспалітай. У выніку тэрыторыя ВКЛ паменшылася з 370 да 312 тыс. кмІ. Пазней, згодна з дамовай 1678 г., маскоўскі ўрад вярнуў яшчэ заселеныя пераважна беларусамі Невель, Себеж і Вяліж, і сфарміраваная такім чынам мяжа паміж Расіяй і ВКЛ заставалася нязменнай да канца 18 ст.
Подобные документы
Перадумовы ўзброенага канфлікту, палітыка Аўстра-Венгрыі і Германіі на Балканах. Першая Балканская вайна і лонданская мірная канферэнцыя. Ход ўзброенага канфлікту, яго разгортванне, роль і месце ў гісторыі Балканскіх краін. Бухарэсцкай мірны дагавор.
курсовая работа [37,0 K], добавлен 27.07.2012Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.
реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.
контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011Прычыны пачатку Руска-Японскай вайны. Першыя баявыя сутыкненні; аблога Порт-Артура. Вайна ў Маньчжурыі; бітва ў Жоўтым моры, баявыя дзеянні Уладзівастоцкай брыгады крэйсераў; Цусимская марская бітва. Фактары расійскай паразы, сусветнае значэнне вайны.
курсовая работа [53,5 K], добавлен 25.07.2012Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010Юнацтва, раннія гады афіцэрства Дзянікіна. Руска-японская вайна, служба ў правінцыі, камандаванне палком. Першая Сусветная вайна, пачатак Белага руху. Арганізацыя Добраахвотніцкага Арміі. Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Поўдня Расіі, эміграцыя.
дипломная работа [77,7 K], добавлен 07.04.2012Аналіз праблемы добрасуседства з краінамі, з якімі мяжуе Україна. Прычыны, стратэгічныя планы удзельнікаў, ход Савецко-польскоі вайні. Абвастрэнне адносін з Польшчай і Перша сусветна вайна. Сутнасць ваенно-палітычноі і эканамічноі наступствы вайны.
курсовая работа [124,7 K], добавлен 25.07.2012Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.
контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.
реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.
реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010