Гісторыя Вялікага княства Літоўскага

Акалічнасці і генезіс дзяржаваўтварэння вялікага княства да та пасля Люблінскай уніі. Дзяржаўны і палітычны лад краіны, його эвалюцыя. Адміністрацыйны падзел у Вялікім княстве. Гарады, рэлігійная та саслоўная структура. Гаспадарка, культура та войска.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 29.06.2010
Размер файла 26,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Гісторыя Вялікага княства Літоўскага

План

1. Гісторыя

2. Дзяржаўны лад

3. Адміністрацыйны падзел

4. Грамадства

5. Гаспадарка

6. Культура

7. Войска

Лiтаратура

1. Гісторыя

Да Люблінскай уніі.

Акалічнасці і генезіс дзяржаваўтварэння вялікага княства застаюцца прадметам навуковых і ідэалагічных спрэчак (гл.далей: Утварэнне ВКЛ).

Дзяржава ўтваралася ва ўмовах барацьбы з Лівонскага і Тэўтонскага ордэну, Галіцка-Валынскага княства, (гл.далей: Вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі, Вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ).

Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках захоп) паміж асобнымі княствамі прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб'яднання. Вядучую ролю ў ім адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.

Пасля смерці вялікага князя Гедыміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы стаў сын Гедыміна Альгерд (час княжання 1345--1377). Яго намаганнямі ўладанні Вялікага княства Літоўскага пашырыліся і ўключалі Чарнігава-Северскія, Валынскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, паўднёвага Дняпра. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368--1372 да княства былі далучаны значныя раёны на паўночным усходзе да Мажайска і Каломны.

Апроч таго, у 14 ст. ВКЛ увайшло ў тэрытарыяльныя спрэчкі і ваенныя канфлікты з Польшчай, найперш за Валынь і Галічыну (гл.далей: Вайна за галіцка-валынскую спадчыну), і Вялікім княствам Маскоўскім за землі Масковіі і Русі (гл.далей: Маскоўскія паходы Альгерда).

На працягу 14 ст. ВКЛ распаўсюдзіла свае ўладанні на поўдзень і ўсход. Значна аслабіў дзяржаву ўнутраны канфлікт вакол улады (1370--1390-я), калі на карысць Тэўтонскага ордэна была часова страчана Жамойць.

У 1377 на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. 3 гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Альгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна спынілася ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагражала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 ў Крэўскім замку быў заключаны саюз (унія), паводле якога Ягайла быў абвешчаны польскім каралём і атрымаў новае імя Уладыслаў I. Пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай ён павінен быў далучыць да Польшчы Вялікае княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію (гл.далей Крэўская унія). Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. 5 жніўня 1392 было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога за Вялікім княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць (незалежны ўрад, казна, войска), а вялікім князем быў абвешчаны Вітаўт. Пагадненне таксама забараняла палякам набываць ці атрымліваць у спадчыну землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Вітаўт, абапіраючыся на сваіх намеснікаў, імкнуўся да поўнай незалежнасці дзяржавы. 3 гэтай мэтай ён збіраўся стаць каралём. Але ажыццявіць задумы перашкодзіла заўчасная смерць, магчыма, і забойства.

З кан. 14 ст. вярхі ВКЛ узялі курс на саюз з Польшчай. Да 1430, падчас княжання Вітаўта, княства дасягнула максімальна вядомай магутнасці і тэрытарыяльнага пашырэння [2], аднак, хутка пачало страчваць тэрыторыі, найперш на карысць Польшчы (паўднёва-заходнія рускія землі), а з кан. 15 ст. на ўсходзе на карысць Масквы.

Пасля Крэўскай уніі ВКЛ і Польшча аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння. У XV-XVI стст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастралiся адносiны Вiльнi з Масквой, тым больш ВКЛ схiлялася да аб'яднання з Польшчай. Няўдачы ў Лiвонскай вайне, захоп войскам Iвана Грознага Прыбалтыкi i Полацка адсекла ўсходнюю i цэнтральную часткі Беларусi ад мора, што было цяжкiм ударам па гандлi. Сiлы дзяржавы былi на мяжы магчымага. Гэта вайна, як адзначалi пазней палiтыкi, прыгнала ВКЛ да новай унii з Польшчай.

Пасля Люблінскай уніі.

Тытульны ліст Статута ВКЛ (1588)

Падчас Люблінскай уніі Вялікае княства павінна было перастаць існаваць адразу пасля падпісання акта уніі ў Любліне. Аднак, баючыся незадавальнення насельніцтва і ўзрастання ўплыву Маскоўскай дзяржавы на гэтых землях, польскія вярхі былі вымушаны згадзіцца на захаванне княства як самастойнай дзяржавы У выніку, Польскае каралеўства прыняло Вялікае княства Літоўскае як роўнага партнёра, але коштам за тое паслужыла страта паўдёвых (пераважна украінскіх) земляў.[3] Рэч Паспалітая ўяўляла сабой раннюю форму аб'яднання на федэратыўнай аснове, дзе Вялікае княства Літоўскае валодала пэўнай самастойнасцю.[4] Такі стан быў замацаваны Статутам 1588. Але вонкавыя і унутраныя войны, казацкія паўстанні, Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667, Паўночная вайна, 1700-1721, аслабіблі моц Рэчы Паспалітай, і асабліва Вялікага княства Літоўскага і яно перастала граць самастойную ролю ў міжнароднай палітыцы. У выніку трох Падзелаў Рэчы Паспалітай княства ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.

2.Дзяржаўны лад

Дзяржаўны і палітычны лад краіны прайшоў эвалюцыю ад вярхоўнай улады князя з яго шырокімі паўнамоцтвамі, да "залатых шляхецкіх вольнасцей", дзе яго улада была вельмі абмежаванаю.

На чале Вялікага княства стаяў Вялікі князь (гаспадар). Ён быў носьбітам вярхоўнай улады. Яго гаспадарскі суд быў вышэйшай інстанцыяй.

Вялікае княства Літоўскае было феадальнай дзяржавай. Пад час хуткага пашырэння сваёй тэрыторыі ў ХIII-XIV ст., мясцовыя князі і жыхары буйных местаў заключалі з вялікім князем дамовы аб яго вярхоўнай уладзе і захаванні мясцовага самакіравання, згодна са старым звычаям "старыны не рухаем, а навіны не ўводзім". Усталёўвалася васальная залежнасць мясцовых князёў ад вялікага князя.

У ХIII-XIV стагоддзі, князь пачаў вырашаць некаторыя дзяржаўныя пытанні разам з Панамі-Радай, якая ў XVI стагоддзі пераўтварылася ў прадстаўнічы орган магнатаў. Паводле прывілея 1506, князь абавязваўся не прымаць ніякіх пастаноў без згоды Паноў-рады.[5][6] Такія абмежаванні былі замацаваны ў Статутах Вялікага княства 1529, 1566, 1588.

У XV пачалі збірацца агульнадзяржаўныя з'езды - соймы, у якіх удзельнічала і шляхта.

3. Адміністрацыйны падзел

На раннім этапу свайго існавання, у Вялікім княстве існавала наступная сістэма падзелу тэрыторый:

Старажытныя воласці, якія захаваліся як адміністрацыйныя адзінкі. Былі часткова пераразмеркаваны пры ўладзе Гедзімінавічаў.

Вотчыны мясцовых княжацкіх дынастый (Гарадзенскае, Друцкае, Лукомскае); некаторыя значныя воласці кіраваліся намеснікам вялікага князя.

На пачатку XVI стагоддзя аформілася 2-узроўневая адм. структура.

Вышэйшы ўзровень ваяводствы і землі, а ваяводствы падзяляліся на княствы, намесніцтвы і панскія вотчыны.

У 1565-1566 была праведзена рэформа па ўладкаванню, якая падзяляла краіну на ваяводствы і паветы. Утварыліся ваяводствы:

Берасцейскае ваяводства з цэнтрам у Брэсце (паветы Пінскі і Берасцейскі)

Валынскае ваяводства з цэнтрам у Валыні (паветы Крамянецкі, Луцкі і Уладзімірскі)

Віленскае ваяводства з цэнтрам у Вільні (паветы Ашмянскі, Браслаўскі, Вількамірскі і Лідскі)

Віцебскае ваяводства з цэнтрам у Віцебску (паветы Аршанскі і Віцебскі)

Кіеўскае ваяводства з цэнтрам у Кіеве (паветы Жытомірскі, Кіеўскі, Мазырскі, Оўруцкі, Чаркаскі, Чарнобыльскі)

Менскае ваяводства з цэнтрам у Менску (паветы Менскі і Рэчыцкі)

Мсціслаўскае ваяводства з цэнтрам у Мсціслаўі (без паветаў)

Новагародскае ваяводства з цэнтрам у Навагрудку (паветы Ваўкавыскі, Новагародскі і Слонімскі)

Падляскае ваяводства з цэнтрам у Беластоку (паветы Бельскі, Драгічынскі і Мельніцкі)

Полацкае ваяводства з цэнтрам у Полацку

Троцкае ваяводства з цэнтрам у Троках (паветы Гарадзенскі, Ковенскі, Троцкі і Упіцкі)

Жамойць з цэнтрам у Расейнах, не мела паветаў, але была роўнай ваяводству

Паводле уніі 1569 г., Брацлаўскае, Валынскае, Кіеўскае (без Мазырскага павету), Падляшскае ваяводствы далучыліся да Польскага Каралеўства.

У выніку вайны з Расіяй 1609-1618 да княства было далучана Смаленскае ваяводства са Старадубскім паветам.

Пасля Трынаццацігадовай вайны, плошча тэрыторыі Вялікага княства склала 306 тыс. кмІ і не мянялася амаль стагоддзе

4. Грамадства

Гарады.

Горад Гродна - гравюра Т. Макоўскага, 1600 г.

У выніку росту абмену прадукцыяй сельскай гаспадаркі і рамеснымі вырабамі, спецыялізацыі рамяства і расшырэння вытворчасці развіваліся гарады, павялічвалася іх колькасць. У 13-14 ст. на тэрыторыі Беларусі было каля 40 гарадоў[8]. У 15 ст. рысы гандлёвых і рамесніцкіх цэнтраў набылі былыя крэпасці, феадальныя замкі, некаторыя гаспадарскія двары. У 16 ст. на Беларусі ўзнікла больш за 200 своеасаблівых пасяленняў гарадскога тыпу - мястэчак. У сярэдзіне 17 ст. у ВКЛ было 757 гарадоў і мястэчак. Буйнымі лічыліся гарады, якія мелі 10 і больш тысяч жыхароў, сярэднімі - больш за 5, малымі - 2-5 тысяч жыхароў. У мястэчках было ад некалькіх сотняў да 1,5 тысяч жыхароў[9]. Гарады і буйныя мястэчкі выконвалі функцыі: эканамічную - былі цэнтрамі рамяства і гандлю, пунктамі складання тавараў, рачнога суднабудавання, месца правядзення кірмашоў, прыпынку купцоў, рачнымі портамі; адміністрацыйную - з'яўляліся цэнтрамі ваяводстваў, паветаў, валасцей, царкоўных прыходаў, феадальных уладанняў; вайсковую - служылі крэпасцямі, месцамі збору і сканцэнтраванняў войска. па меры ператварэння гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацнялася іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай адміністрацыі, стварыць сваю сістэму самакіравання і судова-адміністрацыйную уладу. З канца 14 ст. у гарадах, а пазней і ў асобных мястэчках ва ўмовах жорсткай грамадска-палітычнай барацьбы мяшчане дамагаліся магдэбургскага права.

Сацыяльны склад, маёмаснае і прававое становішча насельніцтва гарадоў былі неаднолькавыя. Гарадскія вярхі складаліся з феадалаў-баяр і вышэйшага духавенства. Да іх набліжаліся багатыя купцы і багатыя рамеснікі. Найбольшую групу гараджан складалі рамеснікі, арганізаваныя ў цэхі, гандляры, дробныя і сярэднія купцы, земляробы. У гарадах таксама жылі феадальна-залежныя людзі, пераселеныя сюды сваімі ўладальнікамі.

У час Паўночнай вайны 1700-1721 большасць гарадоў і мястэчак былі разбураны. У другой палове 18 ст. эканоміка большасці гарадоў стабілізавалася. а ў канцы стагоддзя большасць з іх пераадолела заняпад.

Рэлігійная структура

Вялікае княства Літоўскае было пераважна хрысціянскай краінай (Праваслаўе, Каталіцтва, Пратэстантызм, Уніяцтва (з 1596), таксама існавала іўдзейскае і мусульманскае веравызнанне.

Саслоўная структура

У В. кн. Літоўскім дамінавалі чатыры саслоўных групы - шляхта, духавенства, мяшчане і сяляне. Сацыяльныя адносіны не заўсёды насілі мірны характар. Выдзяляюць шэраг грамадзянскіх войнаў на сацыяльнай аснове - Казацка-сялянская вайна 1648-1651, сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве 1743 і грамадзянская вайна паміж буйнымі магнацкімі родамі ў першай чвэрці XVIII стагоддзя і г.д.

Найбольш прывелеяваная групай была шляхта, якая паўстала ў Сярэдневечу, вылучалася сваёй колькасцю (каля 10% ад усяго насельніцтва) і дужа багатымі сацыяльнымі і палітычнымі правамі. Шляхта не плаціла падаткаў, але павінна была збірацца на вайну ў Паспалітае рэшэнне (апалчэнне). Характэрным для шляхты В. кн. Літоўскага быў міф аб яе паходжанні ад старажытных рымлянаў і атаясамленне сабе з сарматамі. Як саслоў'е, шляхта была дыферэнцыяванай - вылучалася дробная, сярэдняя і буйная шляхта, альбо магнаты.

Духавенства было трох тыпаў - каталіцкае, праваслаўнае, уніяцкае ды пратэстанцкае.

Мяшчанства як салоў'е ўфармавалася ў Сярэднія вякі разам з паўстаннем местаў і гарадоў. Яно займала сярэдняе палажэнне паміж вышэйшым саслоў'ем - рыцарствам і ніжэйшым - сялянамі, або халопамі. Свае правы мяшчане пашыралі праз наданне Магдэбурскага права, якое забяспечвала ім самакіраванне. Вялікая колькасць местаў у В. кн. Літоўскім былі прыватнаўласніцкімі, што аднак, не перашкаджала самакіраванню. Галоўным заняткам мяшчан было рамяство і гандлярства. Рамеснікі і гандляры аб'ядноўваліся ў цэхі, якія праіснавалі да самога канца В. кн. Літоўскага.

Сяляне, альбо халопы былі найбуйнейшым паводле колькасці станам у В. кн. Літоўскім. На іх ляжаў асноўны падаткавы цяжар - яны плацілі падаткі і неслі шматлікія павіннасці. Статут 1588 году канчаткова запрыгоньваў сялян, хаця ў іх захоўваліся ўласныя правы і de jure яны былі вольнымі асобамі. Сяляне падзяляліся на катэгорыі - халопы, бабылі, кутнікі, людзі, чэлядзь нявольная і г.д.

5. Гаспадарка

Велікакняжацкая.

Для гаспадаркі ВКЛ ў XV--XVI стст. было характэрна далейшае паглыбленне грамадскага падзелу працы. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў значным росце гарадскіх пасяленняў. У беларускіх гарадах вытворцы-рамеснікі аб'ядноўваліся на заходні манер у цэхавыя арганізацыі. 3 цягам часу -- бліжэй да XVIII ст. -- у Беларусі дзе-нідзе пачала з'яўляцца мануфактурная вытворчасць.

Аднолькавыя працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ мелі падабенства з заходнееўрапейскімі галоўным чынам па форме, але значна розніліся па свайму зместу і далёка не супадалі па часе. Калі, у Заходняй Еўропе цэхавая арганізацыя працы ў канцы XV ст. знаходзілася ўжо ў стане крызісу, то ў вялікалітоўскіх землях яна ў гэты час толькі зараджалася. Калі мануфактура ў заходнееўрапейскіх краінах стала пануючай у XVI ст., а ў канцы XVIII ст. ужо зжывала сябе, то тут мануфактурная вытворчасць пачала па-сапраўднаму развівацца якраз у XVIII ст.

Феадальная.

Што тычыцца гаспадаркі феадала ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV--XV стст., то яна не была прыстасавана да атрымання лішкаў збожжавай прадукцыі, якая магла б экспартавацца. Панскі двор задавальняў патрэбы толькі свайго ўладальніка. Асноўным жа падаткам для сялян быў грашовы чынш і натуральная даніна. Аднак узрастанне попыту на хлеб у краінах Заходняй Еўропы і магчымасць атрымання вялікіх прыбыткаў ад продажу прымусіла ўласнікаў зямлі ў ВКЛ перабудоўваць сваю гаспадарку. Яны пачынаюць ствараць прадпрыемствы па вытворчасці збожжа. Але для гэтага трэба было: па-першае, пашырыць плошчу панскан ворнай зямлі, па-другое, прымусіць сялян працаваць на ёй. Таму распачынаецца рэарганізацыя панскага двара ў фальварак. Першыя фальваркі ў ВКЛ з'явіліся ў XV ст. Але асаблівае пашырэнне фальваркі атрымалі з сярэдзіны XVI ст. у сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы. Найбольшы рост фальваркаў назіраўся ў Панямонні і Падзвінні. Фальварковая гаспадарка мела ўжо таварны характар. Гэта значыць прадукцыя, якая выраблялася ў фальварку, ішла на продаж. Засноўвалася яна па-ранейшаму на працы прыгонных сялян. Але цяпер уласнікі зямлі за карыстанне надзелам пачалі патрабаваць з іх не грашовага чыншу і натуральнай даніны, а працы на панскіх землях -- выканання паншчыны.

Стабільна высокі попыт на заходнееўрапейскім рынку на сельскагаспадарчую прадукцыю вызначыў аграрны характар эканомікі ВКЛ, а фальварак зрабіў вызначальным паказчыкам эканамічнага развіцця Беларусі аж да канца XVIII ст. Нават пасля спусташальных ваенных ліхалеццяў сярэдзіны XVII -- пачатку XVIII стст. фальварак хутка адбудаваўся і зноў заняў сваё цэнтральнае становішча ў гаспадарчай сістэме ВКЛ. Такім чынам, галоўнай асаблівасцю эканамічнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XVI--XVIII стст. стала ўзнікненне фальварковай гаспадаркі, якая хоць і была заснавана на выкарыстанні працы прыгонных сялян, але ўжо насіла таварны характар і працавала галоўным чынам на знешні рынак.

Вялікі двор Віленскага універсітэта і касцёл св. Янаў (1840-1850-я)

6. Культура

Адукацыя ў ВКЛ захоўвала свой канфесіянальны характар. У 2-ой палове 16 ст. існавалі праваслаўныя школы з пашыранай праграмай адукацыі, дзе вывучаліся царкоўнаславянская граматыка, матэматыка, філасофія, тэалогія. Значны ўклад у развіццё, а часткова і ў секулярызацыю школьнай асветы зрабілі брацтвы праваслаўныя - віленскае Святадухаўскае, магілёўскае, слуцкае, брэсцкае, пінскае, полацкае і інш.

Каталіцкая сістэма школьнай і калегіумнай адукацыі таксама адпавядала тагачасным тэалагічным, царкоўна-рэлігійным і грамадскім патрэбам. Паводле пастаноў віленскіх сінодаў каталіцкія школы павіны былі стварацца пры кожным прыходзе (плябаніі). Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай і перамогі контрэфармаццыі на тэрыторыі ВКЛ пачалі пашырацца сярэднія каталіцкія навучальныя ўстановы еўрапейскага ўзроўню - калегіумы, якія існавалі ў многіх гарадах княства. Большасць з іх знаходзілася пад апекай езуіцкіх, піярскіх і іншых каталіцкіх ордэнаў. Першай навучальнай установай падобнага тыпу быў Віленскі езуіцкі калегіум, заснаваны ў 1570 г. асноўным кантынгентам навучэнцаў якога, была шляхецкая моладзь.

Шырокай праграмай адукацыі вылучаліся пратэстанцкія школы, якія ўзначальвалі дэмакратычныя дзеячы рэфармацыйнага руху. Менавіта ў рэфармацыйных колах у 1560-я гады ўзнікла ідэя стварэння першага ў ВкЛ універсітэта. Аднак пад уплывам каталіцкага духавенства такая навучальная ўстанова была падначалена езуітам (Гл.далей: Віленскі універсітэт).

Побач з царкоўна-рэгілійнымі формамі школьнага навучання, у ВкЛ заўсёды існавалі прыватныя формы адукацыі. Многія беларускія, літоўскія і ўкраінскія феадалы, частка заможнага мяшчанства, духавенства папаўнялі сваю адукацыю ў розных заходнееўрапейскіх універсітэтах (пераважна ў Кракаўскай і Кёнігсберскай акадэміях, у Германіі, Чэхіі, Італіі). Пад уплывам еўрапейскага Асветніцтва ў ВкЛ з сяр. 18 ст. пачаліся рэформы ў школьнай калегіумнай адукацыі, у 1773 - 1775 распачала сваю дзейнасць Адукацыйная камісія (Гл.далей: Асвета).

У 14 -- 1-й палове 16 ст. асноўным тыпам манументальных збудаванняў у ВкЛ быў замак, якому ўласціва спалучэнне горадабудаўнічых, ваенных, жылых і прадстаўнічых функцый, размяшчаліся на натуральных узвышшах і мелі ў плане паліганальную форму, адпаведную рэльефу. На рубяжы 15 ст. пачынаюць будавацца мураваныя замкі. У 15 - 16 ст. пашыраецца будаўніцтва мураваных і драўляных прыватнаўласніцкіх замкаў (Іказненскі замак, Геранёнскі замак, Любчанскі замак).

У вольных гарадах, якія атрымалі самакіраванне, паводле магдэбурскага права, фарміраваліся новыя архітэктурна-гандлёвыя цэнтры, дзе канцэнтраваліся грамадскія будынкі (ратушы, цэрквы, касцёлы, крамы). Па-ранейшаму важная роля належыла гарадскім умацаванням, якія ў вялікіх гарадах утваралі развітую абарончую сістэму. Увядзенне ў ваеннае будаўніцтва заходне-еўрапейскіх фартыкацыйных сістэм спрыяла паступовай трансфармацыі замкаў у палацава-замкавыя комплексы, спалучэнню ў іх грамадскіх і абарончых функцый.

Храмы.

Праваслаўныя цэрквы на працягу 16 - 18 ст. амаль усе будаваліся драўлянымі. У першай палове 16 ст. сфарміраваўся самабытны 4-вежавы тып праваслаўнага храма, які спалучаў сакральную і абарончую функцыіі. У 17 ст. ва ўсходніх ваяводствах ВКЛ заснаваны шэраг праваслаўных манастыроў, драўляныя саборы якіх трансфармавалі ў танным мясцовым матэрыяле, ідэю візантыйскага крыжова-купальнага храма.

Інтэнсіўна будаваліся і каталіцкія храмы, для якіх характэрна аднанефавая, аднаапсідная аб'ёмна прасторавая кампазіцыя з рознымі варыянтамі галоўных фасадаў. Манументальным цывільным і культавым збудаванням 14 ст. першай палове 16 ст. уласцівы рысы заходне-еўрапейскай готыкі з адметнымі мясцовымі асаблівасцямі ў кампазіцыі, пабудаванай на спалучэнні рамана-візантыйскіх архітыпаў. У канструкцыі, прыстасаванай да абароны, і дэкоры, заснаваным на традыцыйнай чырвона-белай паліхроміі.

У архітэктуры уніяцкіх храмаў 1-ай паловы 18 ст. складваліся самабытныя рысы позняга барока, так званага - віленскага. У іх кампазіцыі былі знітаваны рамана-візантыйскія ўплывы, пластычная распрацоўка фасадаў і інтэр'ераў, своеасаблівы прапарцыянальны лад і сілуэт збудаванняў. Стылістычныя прыёмы віленскага барока выкарыстоўваліся і ў будаўніцтве храмаў іншых канфесій, а таксама ў цывільным і палацавым дойлідстве.

Музыка.

Развіццю музыкі садзейнічалі манастырскія і брацкія школы, у якіх падрыхтоўваліся спевакі і музыкі. З 17 ст. пры калегіумах і дварах магнатаў існавалі капэлы - калектывы мяшанага тыпу, якія складаліся з аркестра і групы салістаў-вакалістаў. Яны суправаджалі спектаклі тэатраў, балі, паляванні, рэлігійныя службы, ваенныя парады. Музыкантаў рыхтавалі ў прыватных школах, часам за мяжой.

7. Войска

Войска Вялікага княства Літоўскага, як арганізаваная структура, пачало фарміравацца ў сярэдзіне XIII стагоддзя, з умацаваннем улады мясцовых князёў, і праіснавала да 1569 года, у асноўным складалася з дружын баяр, паспалітага рушэння і наймітаў.

Першае згадванне літоўскай дружыны сустракаецца ў Генрыха Латвійскага, у сваіх «Лівонскіх хроніках» ён упамінуў аб паходзе літоўскага князя Жвялгайціса ў заваяваную немцамі Лівонію. З утварэннем літоўскай дзяржавы ў XIII стагоддзі, дружыны склалі асноўную ўдарную сілу, здольную ваяваць у конным страю. Немалую частку шляхты Вялікага княства Літоўскага, як і іншых дзяржаў таго часу, складалі служылыя баяры

Неад'емнай часткай войска было паспалітае рушэнне - усеагульная мабілізацыя вайскова-служылага саслоўя для абароны ад непрыяцеля. Збор паспалітага рушэння ўяўляў марудны працэс і ўжо не быў сапраўды агульным апалчэннем усяго шляхецкага саслоўя, бо вялікая колькасць шляхты ўхілялася ад выезду на вайну. Нізкая дысцыпліна не дазваляла цалкам выкарыстоўваць слабыя баявыя магчымасці паспалітага рушэння. Да таго ж яно было непастаянным вайсковым фарміраваннем, а на памежных землях з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам і тады, калі не было вайны, неабходна было заўсёды трымаць залогі ў крэпасцях і замках. Шляхта ж вельмі неахвотна згаджалася несці гарнізонную службу, бо ў мірныя часы лічыла сябе вольнай ад абавязку выконваць вайсковую павіннасць. Таму замест яе ў памежных фартэцыях выкарыстоўваліся найміты.

У ВКЛ выкарыстоўваць наймітаў пачалі яшчэ ў часы Вітаўта. Аднак у параўнанні з Заходняй Еўропай, дзе яны да сярэдзіны XVI ст. ужо вырашалі зыход большасці бітваў, наёмныя фарміраванні ў ВКЛ заставаліся дапаможнымі ў войску. Толькі пасля выбрання Стэфана Баторыя на трон Рэчы Паспалітай і распачатай ім рэарганізацыі арміі наёмнае войска пачало адыгрываць галоўную ролю

«Я ... Прысегаю через имя Божъе его королевской млсти и великому князству Литовъскому верне, цнотливе а зычливе на томъ ураде ротмистрова такъ на замъку, яко и в полю - служить; небезпечности вшелякое стеречь, и где бых о ней што ведал, ее не тоить, але его кролевъской млсти и речи посполитой панам радамъ великог князства Литовъского ознаймовати; а пильне врадови моему ротмистровскому и сторожы, мне поручаной, досить чинити, такъ около вартъ обороны замку, яко в захованью зуполъна роты завъжды служебных, мне поручоных; и теж на местцу и в тягнени заховатся без обътяженья подданых ег кор млсти. Так ми, Боже, помогай, и тая святая Еванъгелия.»

Лiтаратура

Каля 1320 г. Гедзімін пачаў будаваць замак, а ў 1323 г. перанёс сюды сталіцу з Наваградка. А.Цітоў Сімвалы незалежнасці // Геральдыка беларускіх местаў Мінск, 1998

R. Bideleux. A History of Eastern Europe: Crisis and Change. Routledge, 1998. p.122

Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. - Мн.: Універсітэцкае, 1992. 270с....

Дэвис, Норман (1939-- ).История Европы : [перевод с английского] / Норман Дэвис. - Москва : АСТ : Транзиткнига, 2004. -- 943 с., [16] л. ил. ; 23 см. Бібліяграфія: с. 849-870. - Паказальнікі памяны, геаграфічны: б. 879-943. - 5000 экз. ISBN 5-17-024749-4 (АСТ в переплете). - ISBN 5-9578-1011-8 (Транзиткнига).

Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. М., 1892;

Крикун Н. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV-XVIII вв. Киев, 1992.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Вікіпедыя:Крыніцы/ЭГБ/ Вікіпедыя:Крыніцы/ЭГБ//ISBN

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Вікіпедыя:Крыніцы/ЭГБ/ Вікіпедыя:Крыніцы/ЭГБ//ISBN

Перапіс войска ВКЛ 1528 года

Насевiч В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мн.: Полымя, 1993.

Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Мн.: Беларуская навука, 1998. 208 с., 5 карт. ISBN 985-08-0249-9

Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376-1430, ed. A. Prochaska // Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. IV, cz. 1. - Cracoviae, 1882.

Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. М., 1892;

Крикун Н. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV-XVIII вв. Киев, 1992.

Малиновский И. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского // Известия императорского томского университета. Кн.21. Томск, 1902.

Гісторыя Беларусі


Подобные документы

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.