Канцэпцыя ўтварэння Вялікого Князівства Літоўскага паводле М.І. Єрмаловіча

Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння Вялікого Князівства Літоўскага аб заваяванні беларускіх зямель Літвой. Першакрыніцы аб падзеях XII-XIII ст. Пачатак адкрытай варожасці паміж Войшалкам i Міндоўгам, Новагародкам i Літвой.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 09.04.2010
Размер файла 23,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ паводле М. І. Ермаловіча

падрыхтаваў студэнт

1-га курса 1-ай групы

Філімонаў Андрэй

Мінск, 2009

КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА М.І.ЕРМАЛОВІЧА

Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам.

Асноуныя тэзicы новай (беларускай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:

- Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Pyci i iншыx беларускіх зямель, што нібыта i паклала пачатак утварэнню ВКЛ. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнiгi па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі i, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.

- Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI - XIII стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва -- гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні i тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI-XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася палміж Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі i якая побач з iмi з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна i была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, i пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай.

- Toe, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем i выгнаннем ix феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага i культурна-этнічнага збліжэння i аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтэрэсам беларускіх феадалаў, што i характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура i дзяржаўнай стала беларуская мова

У новай (беларускай) канцэпцыі, па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць ix ролю ва ўтварэнні ВКЛ: былі заваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз дапускаецца, што літоўцы былі асіміляваны, абеларушаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы, этнічных прыкмет: дзяржаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць -- гэта не тэрыторыя, не мова i культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя i міждзяржаўныя адносіны.

Першакрыніцы аб падзеях XII-XIII стст. сведчаць аб тым, што старажытная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іпацьеўскі летапіс пад 1159 г. паведамляе пра тое, што мінскі князь Валадар Глебавіч "ходяше под Литвою в лесех", а пад 1162г., што ён жа выступіў на свайго праціўніка "с Литьвою". 3aпic Іпацьеўскага летапісу пад 1262г. сведчыць аб тым, што князь Войшалк "учини собе манастырь на реце на Немне, межи Литвою и Новым городком". Вядома, што Войшалк заснаваў манастыр там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаўрышава (на паўночны ўсход ад Навагрудка, у кірунку Мінска). Значыць, Літва знаходзілася паміж Новагародскім - на захадзе i Miнскiм - на ўсходзе княствамі.

На поўдні старажытная Літва межавала з Турава-Пінскай зямлёй. У летапісных звестках пра Новагародак 50 - 70-х гадоў XIІІ ст. гаворыцца аб пранікненні галіцка-валынскіх князёў з Літвы ў гэты горад. Так, Іпацьеўскі летапіс пад 1253г. пацвердзіў, як галіцка-валынскія князі ідучы праз Miнск на Новагародак, сустрэлі на сваім шляху Jliтвy, якая вopaгaў "гнаше через болото до реки Щарье" (левы прыток Нёмана Шчара). Нарэшце, сyпpaціўленне Літвы было зломлена, зямля Новагародская заваявана. Нa поўначы летапісная Літва межавала з Полнцкім княствам па Бярэзіне (прыток Нёмана).

Старажытная Літва займала тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя i Дзяржынска (усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна ў 30 км ад Мінска), далей да сучасных Баранавіч, Ляхавіч i Слоніма. Заходняя мяжа старажытнай Літвы праходзіла прыкладна ў 20 км ад Новагародка, дзесьці ў раёне Карэліч. Па нёманскай Бярэзіне праходзіла мяжа паміж Літвой i Полацкім княствам.

Што датычыць усходняй часткі сучаснай Літвы, то ў XI-XIII стст. яна называлася Аукштайціяй. Пазней у сувязі з перанясеннем сталіцы дзяржавы з Новагародка ў Вільню назва "Літва" з Верхняга Панямоння паступова пачала пераходзіць на ўсход сучаснай Літвы i замацоўвацца там. Але адначасова яна працягвала захоўвацца i на ранейшым месцы яшчэ цэлыя стагоддзі. М.Ермаловіч прыводзіць доказы гэтага. У Магілёўскай хроніцы пад 1695г. гаворыцца, што літоўскае пагранічча праходзіла недалёка ад Мінска i Слуцка. Дзекабрыст А.Бястужаў, які жыў у 1821г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна, пецярбургскім знаёмым паведаміў такі свой адрас: "Литва, д.Выганичи, в 40 верстах от Минска". А.Міцкевіч (1798 - 1855), які нарадзіўся каля Навагрудка, сваю айчыну называў Літвой. Беларускі пісьменнік В.Дунін-Марцінкевіч (1807 -1884) лічыў, што ён вырас сярод ліцвінаў. Ураджэнец Гродзеншчыны К.Каліноўскі, рэвалюцыйная дзейнасць якога прыпадае на 60-я гады XIX ст. i які заўсёды звяртаўся да свайго народа на беларускай мове называў родны край Літвой.

Прыкладна з XVI ст. тэрмінам "Літва" пачынае абазначацца ўся тэрыторыя сучаснай Літвы (былыя Аўкштайція i Жэмайція), упершыню сустракаюцца ўпамінанні аб літоўскай мове, літоўскім праве ў сённняшнім разуменні належнасці да Літвы. Магнаты Гедройцы гаварылі аб тым, што яны літоўцы, а не pyciны. Польскі гісторык Я.Длугаш адзначаў, што літовец - гэта жэмайцец. I толькі на пачатку XX ст., калі завяршыўся працэс утварэння беларускай нацыі, назва "Беларусь" замацавалася за Беларускім Панямоннем, выцесніўшы адтуль назву "Літва", якая з таго часу стала адносіцца толькі да сучаснай Літвы.

Па-першае, М.Ермаловіч лічыць,што ніякага аслаблення беларускіх зямель у XII - пачатку ХІІІ ст. не існавала, міжусобнай барацьбы таксама не было. Летапісы i іншыя крыніцы не зарэгістравалі такіх фактаў. Больш таго, крыжацкая навала яднала беларускія княствы. У канцы XII ст. крыжакам удалося захапіць Ніжняе Падзвінне -- Кукенойс i Герцыке -- i тым самым адрэзаць Полацкае княства ад Балтыйскага мора. Сіл cyпрацьстаяць крыжакам у палачан не хапіла, не дапамаглі iм наўгародцы i пскавічы. Гэта аслабіла Полацкае княства. Цэнтр грамадска-палітычнага жыцця пачаў паступова перамяшчацца з Падзвіння (Полацкага княства) у Панямонне (Новагародскае княства).

Па-другое, Літва, перш чым прыступіць да заваявання зямель заходнерусаў, рабіла паходы супраць Наўгародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы. Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўдачай для літоўцаў

Па-трэцяе, М.Ермаловіч лічыць, што галоўным пытаннем, было атаясамленне сучаснай Літвы са старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі "аўтографы" ў выглядзе назваў вёсак "Літва" ў Слонімскім (Гродненская вобл.), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобл.), Уздвенскім, Стаўбцоўскім, Маладзечанскім (Мінская вобл.) раёнах. Гэтыя назвы (тапонім "Jliтва") супадаюць з летапіснымі.

Пачатак утварэння ВКЛ, на думку М.Ермаловіча, як у літоўскай, так i беларускай гістарыяграфіі звязваецца з дзейнасцю літоўскага князя Міндоўга. Першы раз яго iмя ўпамінаецца ў дагаворы 1219г., дзе ён разам з іншымі балцка-літоўскімі князямі абавязаўся перад галіцка-валынскімі князямі выступіць супраць палякаў. У 1247 i 1245 гг. Міндоўг выступаў на баку Данілы Галіцкага супраць Конрада Мазавецкага i чарнігаўскага князя Расціслава. Дзесьці ў 1245-1246 гг. Міндоўг быў запрошаны куронамі для дапамогі ім у змаганні з немцамі. Аднак над крэпасцю Амботэн ён пацярпеў страшэннае паражэнне i вымушаны быў адступіць. Крыжакі напалі на яго ўладаннi i xaця не ўзялі яго ўмацаванняў, аднак панеслі вялікія спусташэнні i разбурэнні яго зямлі. Гэта не магло не прывесці да аслаблення пазіцый Міндоўга ў Літве, што i выкарысталі яго праціўнікі. У міжусобнай барацьбе, якую яны распачалі супраць Міноўга, ён пацярпеў паражэнне i быў вымушаны ўцякаць у Новагародак. Там ён дзесьці ў канцы 1246 - пачатку 1247г. прымае "веру христианскую от Востока со многими своими бояры", што сведчыць аб тым, што Міндоўг не заваяваў Новагародак, а быў абраны князем. Калі б Міндоўг быў заваёўшкам, яму не трэба было б прымаць праваслаўе. Значыць, Міндоўг з'явіўся ў Новагародку не як заваёўнік, а як перабежчык, які ўцёк з Літвы разам з yciм cвaiм родам i акружэннем.

У гэты час Новагародская зямля вызвалілася з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў у першую чаргу таму, што ix зямля была спустошана мангола-татарскім нашэсцем. Суседняя Літва з прычыны ўнутраных i знешніх абставін таксама значна аслабела. Перад Міндоўгам была пастаўлена задача пашырэння тэрыторыі Новагародскага княства за кошт Літвы. У такой сітуацыі Міндоўг для новагародцаў быў добрай знаходкай: пакрыўджаны cвaiмi суайчыннікамі, ён быў зацікаўлены ў помсце сваёй былой радзіме. Гэты вопыт Новагародка пазней паспяхова выкарыстоўвалі полацкія i пскоўскія феадалы. Міндоўг прыступае да выканання задання новагародцаў -- заваявання Літвы. Падгаварыўшы сваіх пляменнікаў Таўцівіла i Едзівіла з ix дзядзькам Вікінтам icцi пад Смаленск, Міндоўг абяцаў аддаць iм усё, што яны захопяць у час паходу. Гэтым самым Міндоўг хітрасцю фактычна выгнаў з Літвы Таўцівіла, Едзівіла i Вікінта, Міндоўг быў перабежчыкам у Новагародак, а не яго заваёўнікам. Бо калі б ён з Літвы заваяваў Новагародак, дык навошта яму было займаць Літву? Словы "поимана бе вся земля Литовьская" гавораць, што Міндоўг да гэтага не валодаў ніводнай часткай яе. Значыць, ён прыбыў у Новагародак, страціўшы Літву.

Далей М.Ермаловіч робіць вывад, што ўтварэнне ВКЛ пачалося не з заваявання Новагародскай зямлі Літвой, а з заваявання Новагародскай зямлёй Літвы. Гэту заваёву новагародскія феадалы ажыццявілі свaiмi сіламі пры дапамозе перабежчыка з Літвы Міндоўга. Апошні, помсцячы князям Літвы за ix "ворожьство" да яго, адбіраючы "бесчисленное имение их", дзейнічаў у інтарэсах новагародскіх феадалаў. I таму не дзіўна, што феадалы Літвы аказалі ўпартае супраціўленне Міндоўгу. Таўцівіл, Едзівіл i Вікінт, як i іншыя выгнаннікі, страціўшы апору на сваёй зямлі, звярнуліся за дапамогай да галіцка-валынскіх князёў Данілы i Васілька, якія хацелі не дапусціць аб'яднання заходнерускіх зямель на чале з Новагародкам. На гэту ролю прэтэндавалі caмi галіцка-валынскія князі. На працягу 1248-1254 гг. Новагародская зямля стала арэнай жорсткіх баявых дзеянняў. Страшэнныя paзбурэнні прынеслі ей тры паходы галіцка-валынскага войска. Міндоўг аказаўся дрэнным палітыкам: ён пайшоў на саюз з ордэнам, з крыжакамі, прыняў каталіцтва i ў 1252г. атрымаў ад папы рымскага каралеўскую карону, але не спыніў галіцка-валынскага наступлення. Першая спроба заваявання Літвы Новагародскай зямлёй закончылася няўдачай.

М.Ермаловіч сцвярджае, што роля Міндоўга ў гісторыі яўна перабольшваецца. Ён фактычна не быў стваральнікам ВКЛ. Не ён зрабіў сваей сталіцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваім князем. Не літоўскую ўладу ажыццяўляў тут Міндоўг, а быў выканаўцам дзяржаўных імкненняў Новагародка. Таму, не апраўдаўшы надзей навагародскіх феадалаў, ён i страціу новагародскі пасад. Т.ч., Новагародак напаткала няўдача. Князь - перабежчык Міндоўг яму здрадзіў. I ўсё ж новагародскім феадалам патрэбны быў князь-ліцвін, які, захапіўшы Літву, мог бы з'явіцца там як наследны гаспадар. Такім князем стаў сын Міндоўга 32-гадовы Войшалк - тонкі палітык i дыпламат, які назаўсёды звязаў свой лес з Новагародкам. Ад iмя знясіленай i пераможанай Новагародчыны Войшалк заключыў мip з галіцка-валынскімі князямі, імкнучыся былых ворагаў перацягнуць на свой бок i на пэўны час абапірацца на ix дапамогу. Гарантыяй гэтага стала выданне дачкі Міндоўга за сына Данілы Галіцкага. Для забеспячэння трываласці пагаднення Войшалк poбiць дальнабачны палітычны ход - аддае Новагародскую зямлю разам з гарадамі "Новогородок... Вослоним.., Волковыеск" i астатнімі гарадамі сыну Данілы Галіцкага - Раману. Ён канчаткова ўваходзіць у давер галіцка-валынскіх князёў, якім валоданне Новагародчынай адкрывала дарогу да літоўскіх i полацкіх зямель. Войшалк ведаў унутраныя i знешнія супярэчнасці Галіцка-Валынскай зямлі, прадбачыў яе немінучае аслабленне, у выніку якога яна не толькі не зможа ўтрымаць за сабой Новагародскую зямлю, але i сама стане аб'ектам захопу суседзямі. Ён распальвае супярэчнасці паміж сынамі Данілы Галіцкага-Шварнам i Раманам у ix дамаганнях на Новагародскую зямлю, а жыхарам гэтай зямлі забяспечвае на пэўны час мірнае жыццё.

Аддаўшы Навагародскую зямлю пад надзейную ахову галіцка-валынскіх князёў, Войшалк пайшоў "до Галича к Данилови князю и Василькови, хотя прияти мински чин". Прыкінуўшыся богабаязным манахам, ён сваё знаходжанне ў Галіцкай зямлі выкарыстаў для падрыхтоўкі хрышчэння Літвы. Тры гады Войшалк знаходзіўся ў Палонімскім манастыры, дзе зрабіў манахаў для заснавання манастыpa ў Новагародскай зямлі. Больш таго, ён пайшоў у Грэцыю, у Афонскі манастыр. Галіцка-валынскія князі паверылі ў намер Войшалка стаць манахам i адпусцілі яго (ёсць версія аб тым, што Войшалк знаходзіўся там у якасці заложніка для гарантавання бяспекі Раману ў Новагародку). Войшалк вярнуўся ў Новагародскую зямлю не пазней як на пачатку 1258г. Ён не раскрыў адразу сваіх палітычных намераў, працягваў насіць маску богабаязнага манаха, заснаваў манастыр у в.Лаўрышава.

Для вызвалення ад галіцка-валынскай залежнасці Войшалку трэба было знайсці саюзніка. Ён звярнуў увагу на Полацк, дзе ў той час княжыў Таўцівіл (па прыкладу Новагародка Полацк вырашыў прыдбаць законнага спадкаемца Літвы). Выкарыстаўшы гнеў Таўцівіла да галіцка-валынскіх князёў, абапіраючыся на яго дапамогу i праз вераломства, Войшалк у 1258г. паланіў Рамана Данілавіча (магчыма, забіў яго) i стаў паўнапраўным гаспадаром Новагародскай зямлі. Толькі цяпер галіцка-валынскія князі зразумелі, якую яны зрабілі памылку, адпусціўшы Войшалка. Даніла Галіцкі пайшоў на Новагародскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, паслаў атрад на Зэльву, а сына Льва - на Гародзень. Аднак галіцка-валынскія князі не мелі сіл, каб справіцца з Войшалкам i вярнуць сабе Новагародскую зямлю. Яны ўсё больш падпадалі пад уладу мангола-татараў, якія ў гэтым жа 1258г. прымусілі ix удзельнічаць у паходзе на Літву.

На гэты час прыпадае пачатак адкрытай варожасці паміж Войшалкам i Міндоўгам, Новагародкам i Літвой. Міндоўг парывае з ордэнам, адракаецца ад хрысціянства, зноў пераходзіць у язычніцтва, па прапанове жэмайцкага князя Траняты прымае ўладу над язычніцкай Жэмайціяй. Пад яго ўладай апынуліся ўсе балцка-літоўскія землі. Але Траняту патрэбна была не столькі ўлада Міндоўга, колькі дапамога Літвы ў барацьбе з орденам. I калі гэта барацьба скончылася перамогай Жэмайціі, адразу ж пачалося саперніцтва феадалаў Жэмайціі i Літвы, знешняй праявай чаго была ўзаемная варожасць паміж Транятам i Міндоўгам. На бок Траняты перайшоў нальшчанскі князь Даўмонт, у якога Міндоўг забраў жонку. Помсцячы яму, Даўмонт забіў Міндоўга i двух яго сыноў. Транята арганізаваў таксама забойства полацкага князя Таўцівіла, што выводзіла Полацк з барацьбы за літоўскую спадчыну.

Цяпер была чарга Войшалка. Але ён разгадаў намер Траняты, Войшалк перацягнуў на свой бок Пінск, які ўжо даўно адчуваў на сабе цяжар залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў. Ён уважліва сачыў за падзеямі ў Літве, не спяшаўся з адкрытым умяшаннем у яе справы. Ён добра разумеў, што феадалы Літвы не будуць мірыцца з жамойцкім панаваннем, магчыма раздзімаў гэтыя супярэчнасці, што i дало свае вынікі. Транята быў забіты конюхамі - парабкамі Міндоўга. Смерць Траняты азначала крах намераў жэмайцкіх феадалаў аб'яднаць усе балцка-літоўскія землі вакол Жэмайціі.

Даведаўшыся пра забойства Траняты, разгубленасць i безуладдзе ў стане Літвы i Жэмайціі, Войшалк расачаў поўную і канчатковую заваёву Літвы, пры гэтым ён абапіраўся на сілы Новагародка i саюзнага з iм Пінска. Будучы правадніком палітыкі новагародскіх феадалаў, Войшалк жорстка расправіўся з літоўскімі феадаламі, большасць якіх была знішчана, а частка разбеглася. Але сілы Новагародка i Пінска хапіла толькі для заваявання Літвы. Войшалк зноў ідзе на саюз з галіцка-валынскімі князямі, прызнае ix вярхоўную ўладу над сабой, бо пасля смерці Данілы Галіцкага абазначыўся распад гэтай феадальнай дзяржавы. 3 дапамогай Шварна i Васілька Войшалк не менш жорстка расправіўся з феадаламі Дзяволтвы i Нальшчанаў i далучыў гэтыя землі да Новагародка. Захоп Новагародкам Літвы, Нальшчанаў i Дзяволтвы быў адначасова i ўдарам па Полацку. Каб карыстацца i ў далейшым матэрыяльнымі pacypcaмi i вайсковай сілай літоўска-балцкіх зямель, ён павінен быў прызнаць волю Новагародка. Падначаленне Новагародку, відаць, адбылося ў 1265г.

Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Войшалк Жэмайцію. Магчыма, каб ажыццявіць гэту мэту, дзеля чаго патрэбна была дапамога галіцка-валынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам iзнoў пайшоў у Галіцкую зямлю. Гэта перадача не спадабалася брату Шварна - галіцкаму князю Льву Данілавічу, які сам хацеў валодаць Новагародскай i Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адзінае цэлае. Ён i зaбiў Войшалка. Вялікім князем Літоўскім стаў Трайдэн, які працягваў палітыку свайго папярэдніка. На аснове аналізу гэтага вялікага фактычнага матэрыялу М.Ермаловіч робіць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай, Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, Полацка-Віцебскай i Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння ВКЛ. Але калі далучэнне балцкіх зямель Літвы, Нальшчанаў i Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пінска, Полацка i Віцебска праходзіла добраахвотна. Пазней да Вялікага княства Літоўскага далучаліся i іншыя беларускія землі. Вырашальную аб'яднальную ролю ў складанні i пачатковай гісторыі ВКЛ меў найперш Новагародак. Нездарма ж i герб гатага горада - коннік з мячом ў руцэ - стаў дзяржаўным гербам ВКЛ

М.Ермаловіч растлумачвае, чаму імем заваяванай зямлі Літвы краіна стала называцца Вялікім княствам Літоўскім, а не Новагародскай дзяржавай. Ён прыводзіць гістарычныя аналогіі, выключэнні з правіла, калі дзяржава не называецца iмeм дамінуючай часткі. Так, сучасная Расія першапачаткова называлася Маскоўскім княствам, якое складала цэнтральную частку. Потым маскоўскія князі бяруць старажытную назву "Русь". Нельга лічыць, што назва "Літва" пашыралася з Вільнi. Назва "Літва" перайшла на беларускіх панямонцаў, якія доўгі час называліся ліцвінамі. Назва "Літва" з'явілася такой трывалай i яе імем стала называцца вялікая дзяржава ў Еўропе, магчыма таму, што знаходзілася ў цэнтры краіны (старажытная Літва), альбо таму, што насельніцтва захавала назву, якая тут была з часоў балцкай каланізацыі тэрыторыі сучаснай Беларусі, магчыма паўплывалі балцкія карані (субстрат) славян-беларусаў.

Яшчэ Ермаловіч называе дзяржавай выключна беларускай таму, што яе асновай з'явілася Беларускае Панямонне з цэнтрам у г. Новагародку i таму, што рашаючую ролю ў яе стварэнні адыгралі беларускія феадалы, бо пануючымі былі беларуская культура i беларуская мова. Уся Літоўская метрыка, дзяржаўныя акты, дакументы, летапісы, мастацкая літаратура пісаліся на старабеларускай мове. У перыяд ВКЛ літоўцы (жамойты) уласнай пісьменнасці не мелі.

Літаратура:

“Гісторыя Беларусі” ў 2-х частках Я.К.Новік, Г.С.Марцуль; Мінск 2000г.

“Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Касцюка.

“Нарысты гісторыі Беларусі” ў 2-х частках; Мінск 1994г.

“Гісторыя Беларусі курс лекцый” ў 2-х частках.

“Па слядах аднаго міфа” М.І.Ермаловіч.

“Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Галубовіча.


Подобные документы

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Галицько-Волинське князівство за часів правління Романа Мстиславича і Данила Галицького. Боротьба князівства проти монголо-татарської навали. Особливості розвитку культури та літератури Галицько-Волинського князівства періоду феодальної роздробленості.

    реферат [22,1 K], добавлен 27.10.2010

  • Загальний огляд історії судоустрою українських земель Великого князівства Литовського. Судова реформа 1564-1566 р. Гродські, підкоморські суди. Копні суди як інститут руського-українського звичаєвого права. Судовий процес на українських землях князівства.

    диссертация [227,1 K], добавлен 12.05.2011

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.