Канцэпцыя ўтварэння Літоўскай дзяржавы паводле А.К. Краўцэвіча
Алесь Канстанцінавіч Краўцэвіч, канцэпцыя ўтварэння Літоўскай дзяржавы. Вынік міжпляменных сувязяў паміж балтамі і славянамі. Балцкая канцэпцыя ўтварэння Літоўскай дзяржавы. Пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна. Цэнтр дзяржаўнасці Літвы.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 09.04.2010 |
Размер файла | 19,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ паводле А. К. Краўцэвіча
падрыхтаваў студэнт
1-га курса 1-ай групы
Філімонаў Андрэй
Мінск, 2009
Алесь Канстанцінавіча Краўцэвіча напоўнена такімі адкрыццямі. Вывучыўшы гістарыяграфію ўтварэння ВКЛ і яго развіцця паміж сярэдзінай 13 і пачаткам 14 ст., ён сцвярджае, што, у агульным, праблема стварэння Літоўскай дзяржавы вырашаная ўсюды, за выключэннем Беларусі. Маўляў, Мікола Ермаловіч паглядзеў на гэта па-новаму, як на вынік міжпляменных сувязяў паміж балтамі і ўсходнімі славянамі, ён перасунуў Літву, цэнтр яе дзяржаўнасці, да верхняга і сярэдняга цячэння ракі Нёман. Краўцэвічу спадабаліся гэтыя высновы.На думку Краўцэвіча, галоўнымі версіямі, якія маюць адносіны да ўтварэння Літоўскай дзяржавы і сёння дамінуюць, з'яўляюцца наступныя: пасля векавой канфрантацыі са славянамі этнічная літоўская дзяржава захапіла частку славянскіх земляў і перарасла ў ВКЛ; літоўцы, якія складалі меншасць, тым не менш заставаліся дамінуючай нацыяй. Краўцэвіч сцвярджае, што гэтая тэза памылковая - ніякай канфрантацыі не было. Ядро дзяржавы - верхняе і сярэдняе цячэнне Нёмана - стала тэрыторыяй мірных балта-славянскіх кантактаў. Менавіта тут нарадзілася дзяржава. Кантакты былі надзвычай мірнымі; не было зарэгістравана ніводнага канфлікту. Балта Міндоўга (існаванне гэтага этнічнага ўтварэння з'яўляецца агульнапрызнаным) падтрымлівалі славянскія гарады, размешчаныя ўздоўж Нёмана ў сучаснай Беларусі. Балцкая кіруючая дынастыя не перашкаджала асіміляцыі балтаў (вынікам такіх адносінаў сталі “ліцвіны”), яна нават спрыяла гэтаму працэсу, узяўшы ўходнеславянскія ўзоры для палітычнай арганізацыі, старабеларускую мову ў якасці дзяржаўнай.
Паколькі балцкая канцэпцыя ўтварэння Літоўскай дзяржавы ўтрымлівае занадта шмат непрымірымых супярэчнасцяў, то яе “трэба” выкінуць. Патрэба фармулявання новай канцэпцыі, адпаведнай сучаснай гістарыяграфіі, прымусіла Краўцэвіча ўзяцца за работу. Ён выдзвінуў новае меркаванне, якое даказвае што: 1) ВКЛ з'явілася ў кантактнай зоне паміж балтамі і славянамі (у верхнім і сярэднім цячэнні Нёмана) у сярэдзіне 13 ст.; 2) прычынай утварэння дзяржавы была пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна; 3) існаванне пераддзяржаўнай канфедэрацыі балцкіх земляў з'яўляецца міфам; 4) пачатак стварэння дзяржавы трэба аднесці да 1248 г. калі усходнеславянскі горад Наваградак увайшоў у саюз з балцкім нобілям Міндоўгам; 5) ВКЛ з самага пачатку было “біэтнічнай балта-усходнеславянскай дзяржавай, у якой перавагу меў славянскі кампанент”.
Але, здаецца, гэтая паблема вельмі палітызаваная.Спадчына ВКЛ здаецца аўтару вялікім пірагом, які да сёння застаецца непадзеленым. На яго думку, апісанне ўтварэння дзяржавы ў гістарыяграфіі было звязана з барацьбой нацыянальных палітычных сілаў за падзел спадчыны ВКЛ. Гэта пачалося ў сярэдзіне 19 ст.Такое меркаванне можна растлумачыць тым, што пасля паўстання 1863 г. руская гістарычная навука пачала даказваць, што Літва з'яўляецца адвечна рускай тэрыторыяй і Літоўская дзяржава была проста разнавіднасцю рускай дзяржаўнасці - русско-литовское государство”. Нешта падобнае было ад самага пачатку. Палякі, аднак, зрэагавалі без прамаруды: Літва з'явілася як этнічна літоўская дзяржава і пашырыла сваю тэрыторыю шляхам заваёвы аслабленых рускіх земляў. Польскія тэзісы былі ўдасканалены і ўзмоцнены Уладзімірам Пашутам, аўтарам савецкай канцэпцыі ВКЛ.Даваенная літоўская гістарыяграфія грунтавалася на польскай аснове, а потым савецкая літоўская гістарычная навука была развіццём поглядаў Пашуты. Каб падважыць даставернасць канцэпцыі этнічнай літоўскай дзяржавы, Краўцэвіч называе яе сінанімічна “афіцыйная савецкая” і савецка-летувіская канцэпцыя . У такой форме гэтую канцэпцыю можна знайсці ў працах літоўскіх гісторыкаў. Але ці добра знаёмы з гэтымі работамі беларускі аўтар? Ён цытуе літоўскіх гісторыкаў, але ён не ведае літоўскай мовы: ад формы слова ў родным склоне адзінкавага ліку Lietaukos ён не здолеў утварыць назоўны склон адзінкавага ліку Lietauka . Таму не дзіўна, што праца Юозаса Стакаускаса здаецца яму проста папулярнай. Між тым, па меркаванню Краўцэвіча, Мікола Ермаловіч хоць і з некаторымі памылкамі зрабіў сур'ёзную працу. Некаторыя з тэзісаў Ермаловіча выводзяцца з беларускай гістарычнай навукі.У працы прыведзены, нават , дырэктывы (але не Камуністычнай партыі). Яны ўзятыя з міжнароднага “круглага стала” з 1992 г., на якім была адзінадушна прынятая рэзалюцыя, якая сцвярджала, што беларуская дзяржава існавала ў верхнім цячэнні Нёмана.
Пасля раскопак, праведзеных Фрыдай Гурэвіч, Краўцэвіч і шэраг іншых беларускіх аўтараў пачалі вылучаць важнасць Наваградскага краю. Краўцэвіч піша, што яго тэрыторыя дасягала верхняга і ніжняга цячэння Нёмана. На яго думку, славяне асімілявалі балтаў і новая этнічная агульнасць - беларусы, з'явілася там у 13 ст. Адначасова гэты раён атрымаў назву Літва. Ён прасціраўся да Менску і Вільні. На гэтай кантактнай тэрыторыі Літвы усходнія славяне заснавалі гарады Гародню, Наваградак, Ваўкавыск, Слонім, Астрэю, Вевярэск… і магчыма Вільня.Славянскія гарады знаходзіліся на тэрыторыі балтаў. Адтуль балты атрымалі старабеларускую мову ў якасці дзяржаўнай, а таксама палітычную арганізацыю. Краўцэвіч стаіць гарой за сімбіоз, кантактную зону і яе беларускае насельніцтва - новую этнічную супольнасцьна мірнай тэрыторыі. Паміж балтамі і усходнімі славянамі не было канфрантацыі. Там не было ні этнічных літоўцаў, ні заваёваў з іхняга боку. “Няма афіцыйных запісаў пра напады на Наваградак”, сцвярджае Краўцэвіч.
Але чаму беларусы, новая этнічная агульнасць сімбіёзнай тэрыторыі Літва не мелі ўласнай дынастыі? У 1230-х гадах Літвой кіраваў славянін Ізяслаў Наваградскі. У наступныя дзесяцігоддзі ён быў змешчаны Міндоўгам і Вайшэлкам. Суседні балцкі нобіль з'явіўся падобна deus ex machina як правіцель тэрыторыі Літва. Гэта ўяўляла сабой пачатак балцкай дынастыі. Краўцэвіч сцвярджае, што Міндоўга запрасілі кіраваць. Аўтара цікавіць ці быў ён больш варагам чым балтам (с. 125, 133-135).
Як бы тое ні было, сцверджанні Краўцэвіча ўскладняюцца баптызмам Міндоўга - ён не быў ахрышчаны у адпаведнасці з усходнеславянскім абрадам, а як рыма-католік (лацінская ерась). Гэтую сітуацыю цяжка асэнсаваць, калі браць пад увагу дамінаванне старабеларускай мовы, веры і культуры. Аўтар кнігі ўхіляецца ад гэтага пытання, сцвярджаючы, што хрысціянства Міндоўга было звыклай палітычнай гульнёй (с. 151-152). Арыстакрат Міндоўг працягвае гуляць і раздорваць цэнтр краіны, кантактную тэрыторыю Літву, па словах аўтара, аж да тэрыторыі Галіча-Валыні (с. 149-150). На думку Краўцэвіча, Міндоўг кіраваў у верхнім цячэнні Нёмана, у той час як славянская частка належала Раманавічам (с. 150). Другі ўдар па высновах Краўцэвіча звязаны з “сімбіёзам” намаганняў Міндоўга атрымаць карону для свайго пераемніка, прычым не для артадокса Вайшэлка. Аўтар знаходзіць адказ: апошні быў манахам, таму як ён мог кіраваць? (с. 153). Правалы, падобныя гэтым, частыя ў разважаннях Краўцэвіча.
Новая канцэпцыя азмрочаная прысутнасцю літоўцаў, якія ўсё яшчэ існуюць як суседзі беларусаў. У 20 ст. усё ясна - яны летувісы. Яны з'явіліся ў 19 і пачатку 20 ст., развіваючыся як новы этнас з жамойтаў (с. 119). Летува не мае нічога агульнага са старой “Літвой”. Тое ж і ў адносінах - летувісы, Літва, літвіны, нягледзячы на існаванне балцкай “Літвы”, якая была беларусазавана на кантактнай тэрыторыі паміж 10 і 12 ст. Паводле аўтара, тая ж назва “Літва” таксама акрэслівала частку балтаў як і беларусаў - новую этнічную агульнасць. Паўночныя кантактныя раёны - літоўскія землі на поўнач ад ракі Нярыс (Вілія -Рэд.) - былі населеныя разнавіднасцю балтаў - старой “Літвы”; яны былі не жамойтамоўнымі аукштайтамі, якія стварылі культуру ўсходнелітоўскіх курганаў (с. 81). Нечакана Краўцэвіч трапляе ў пастку. У 1180-х гадах, калі басейн ракі Нёман быў заняты ўжо славянізаванай сімбіатычнай “Літвой”, яшчэ адна балцкая “Літва” пачала яе атакаваць. Аўтар рады, што яна не змагла разбурыць палітычную сістэму ў басейне Нёмана (с. 129). Ён прызнае тое, што адвяргае ва ўсёй сваёй кнізе, менавіта, канфлікт паміж балтамі і славянамі. Такая інтэлектуальная напруга можа прывесці да двухсэнсоўнасці - аўтар не ўдаецца ў падрабязнасці, якія датычаць уздыму другой “Літвы”. Балцкая частка Літвы -Аўкштайты былі не ў стане збудаваць горад, заснаваць дзяржаву і ўсталяваць дзяржаўныя структуры. Усё запазычалася з кантактнай славянізаванай (беларускай) тэрыторыі. Увесь час (уключаючы 20 ст.) балты гублялі сваю нацыянальную ідэнтычнасць, яны славянізаваныя, беларусізаваныя, іх дзяржаўнай мовай з'яўляецца старабеларуская. Яны - карэннае насельніцтва, але … усходнія славяне нешта ад іх узялі (с. 125).
Што патрэбна было для стварэння такой неаэтнічнай тэорыі? Па-першае, перакруціць як толькі магчыма многія вядомыя даныя. Напрыклад, у сваім лісце да яго вялікасці рымскага імператара Жыгімонта Люксембургскага у 1420 г. Вітаўт пісаў пра жамойтаў, аукштайтаў, Літву і літоўскую мову. Гэта добра вядомы ліст і няма неабходнасці заглыбляцца ў дэталі. Краўцэвічу не падабаецца, што ў ім Літва ўпамінаецца як сінонім Аукштайтыі, што яна складаецца з жамойтаў і аўкштайтаў, і што на літоўскай мове гавораць як у Літве, так і ў Жамойці (с. 108-109). Ён сцвярджае, што Вітаўт забыўся ўпамянуць славянізацыю Літвы і што ён у сваім лісце не ідэнтыфікуе Літву і Жамойць. Магчыма, Вітаўт ужо ў свой час ведаў тое, што аўтар ведае цяпер. І хто як не вялікі князь стварыў савецкую канцэпцыю ўтварэння літоўскай дзяржавы летувісаў? Гэта падобна на сапраўдную змову. Па-другое, “адэпты балта-летувіскай канцэпцыі” (с. 130) выявілі дадзяржаўную літоўскую арганізацыю ў дамове 1219 г. (с. 130-131). Гэта не пацвярджаецца хронікай Генрыха Латвійскага і асабіста Краўцэвічам - саюзу літоўскіх земляў не існавала. Быў толькі саюз правадыроў для дасягнення акрэсленай часовай мэты (с. 132). Па-трэцяе, дзяржавы этнічных літоўцаў не існавала. Гэта патрэбна было пацвердзіць чатырохкротна: “міфічная дзяржава” (с. 16), “летувіская дзяржава - міф, мроя” (с. 67), “міфічная балцкая дзяржава”(с. 138), “раннефеадальнае балцкае дзяржаўнае ўтварэнне ўяўляецца міфам”(с. 174). Па-чацвёртае, кожны ў думках можа дадаць яшчэ ўласны аргумент.
Дэталёвае вывучэнне кнігі даказвае, што аўтар схільны апускаць нязручныя факты, адбіраць тыя, якія яму падыходзяць і тэндэнцыйна іх каментаваць. Варта спыніцца на адносінах Наваградскай зямлі і земляў Літвы. Усе гістарычныя крыніцы выразна раздзяляюць гэтыя дзьве палітычныя, этнічныя і тэрытарыяльныя адзінкі. Аўтар таксама гэта разумее (с. 120). Тым не менш ягоны каментар зусім іншы. Інфармацыя з Хронікі Прусіі Пятра Дзюзбурга Краўцэвічам ігнаруецца, нічога не ўпамінаецца пра напад ў 1314 г. на наваградскіх крывічоў (не на Літву). Храніст таксама не гаворыць пра Гародню як пра літоўскую зямлю, а лічыць яе асобнай тэрыторыяй. Землі літоўскага караля пачынаюцца за гэтай тэрыторыяй. Сведкі тых падзеяў не адносяць ніводны з гарадоў да кантактнай зоны “Літва”. Летапісец Тэўтонскага ордэна з'яўляецца непажаданым для Краўцэвіча, таму ён пазбягае гэтую працу, толькі канстатуе, што яна ўтрымлівае факты ваеннага і геаграфічнага характару (с. 17). Выкарыстоўваючы лінгвістычныя працы Яна Атрэмбскага, Казіс Кузавініс і Зігмас Зінкевічус ясна паказалі працэс пераходу літоўскага слова Lietuva/Leituva ва усходнеславянскае Литьва, аўтар наіўна мармыча пра гэтыя эквіваленты. Тут як і ў многіх іншых месцах кнігі ўсё пастаўлена з ног на галаву.
Метадалогія Краўцэвіча простая. Цэнтр дзяржаўнасці Літвы перасунуты з земляў літоўскіх плямёнаў да верхняга цячэння Нёмана. Такім чынам узмоцнена значэнне Наваградка і іньшых гарадоў на гэтай тэрыторыі. Літоўскія плямёны ануляваныя, а пазней такі лёс прыпадае літоўскаму народу. Яны падмяняюцца загадкавымі псеўдаэтнасамі, якія раней з'яўляліся ў працах беларускіх эмігрантаў, а цяпер таксама практыкуюцца навукоўцамі.Для таго каб падтрымаць гэтыя тэзісы ў адну канцэптуальную кучу скідваюцца палітычныя, гістарыяграфічныя, гістарычныя, этнічныя і іньшыя віды фактаў. Калі гістарычныя крыніцы супярэчаць тым тэзісам, яны “не заўважаюцца” аўтарам. Так ствараецца “рэальная” гісторыя ўтварэння Літоўскай дзяржавы. Этнічныя летувісы ператвораныя ў нязначную перыферыю грандыёзных працэсаў. Дарэчы, яны зусім не існавалі ў 13 ст. Гэта самае няўдалае “адкрыццё”. Яго канцэпцыя з'яўляецца разнавіднасцю царскай рускай тэорыі “русско-литовского государства”. Паводле апошняй, літоўцы стварылі сваю этнічную дзяржаву, заваяваўшы рускія землі, яны страцілі сваю нацыянальную ідэнтычнасць і пертварыліся ў литовскую русь. Новая беларуская канцэпцыя нават больш рэакцыйная. Рускія навукоўцы так далёка не заходзілі - яны не знішчалі літоўскі этнас і прызнавалі сучасныя заходнія беларускія землі старымі этнічнымі літоўскімі тэрыторыямі.
Мяркуючы па бібліяграфіі ў кнізе, можна заўважыць, што Краўцэвіч - гісторык археалагічнага накірунку. Ён даследаваў мясцовасці ўздоўж Нёмана у Беларусі і быў сур'ёзным археолагам. Тым не менш ён напісаў слабую гістарычную кнігу, уводзячы беларускую гістарыяграфію ў яшчэ адзін тупік. Фінансавую падтрымку “інавацыённым” даследаваням Краўцэвіча аказалі некалькі салідных арганізацыяў: Фонд дапамогі незалежнай літаратуры і навуцы (Парыж), Каса імя Мяноўскага (Варшава), Фонд фундаментальных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Фонд імя братоў Яна і Енджэя Сьнядэцкіх (Кракаў).
Літаратура
Дубоніс Артурас Нар. У 1962 г. Доктар гуманітарных навук, супрац. Інстытута Гісторыі АН Летувы (Вільня) Асноўны кірунак даследаванняў: Гісторыя Летувы 13-16 стст.
Даследаванне і выданне крыніцаў гэтага перыяду
Подобные документы
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.
курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.
контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010Асаблівасці дзяржаўных інстытутаў старажытнарускага дзяржавы. Гісторыя станаўлення дзяржаўных інстытутаў у Маскоўскай дзяржаве пад уплывам традыцый сацыяльна-палітычнага развіцця Русі і Залатой Арды. Патыхае Маскоўскай дзяржаве ў XIII-XVI стагоддзе.
дипломная работа [69,4 K], добавлен 29.05.2012Адукацыя племяннога В'етнамскай дзяржавы. Надоўга стагоддзе каралеўства аулак. Стварэнне аб'яднанай дзяржавы намвьет. Перадумовы супрацьстаянне "Краін поўначы і поўдня". Крызісе в'етнамская феадалізму, агрэсыя 1784-85 гг. Страта націянальнай незалежнасці.
дипломная работа [121,0 K], добавлен 25.04.2012Характарыстыка раннефеадальнай дзяржавы ў Германіі, яго ўстанаўленне і развіццё. Раннефеадальная манархія і асаблівасці саслоўнай структуры. Феадальная дзяржава ў перыяд тэрытарыяльнай раздробненасці. Прававая сістэма Германіі дадзенага перыяду.
курсовая работа [0 b], добавлен 11.06.2012Адукацыя, развіццё і гібель Егіпецкага дзяржавы. Грамадскі лад: панавальныя пласты насельніцтва; сяляне, рамеснікі і рабы. Апарат кіравання, узброеныя сілы, судовыя органы. Крыніцы і характэрныя рысы правы: грамадзянскае, спадчыннае, крымінальная.
курсовая работа [45,0 K], добавлен 12.06.2012Паняцце "этнас". Асноўныя тлумачэнне паходжання беларусаў: "балцкая" канцэпцыя, крывіцкая тэорыя, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, старажытнаруская канцэпцыі. Паходжанне назвы Белая Русь. Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі.
реферат [38,9 K], добавлен 11.11.2013Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.
дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012