Нацыянальна-вызваленчы рух на рубяжы стагоддзяў

Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага этнасу. Аб'ектыўныя ўмовы і фактары, якія паскорылі ўзнікненне і развіццё беларускага вызваленчага руху. Роля і месца буржуазіі і пралетарыята ў нацыянальным руху, утварэнне палітычных партый і арганізацый.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.03.2010
Размер файла 23,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Тэма:

Нацыянальна-вызваленчы рух на рубяжы стагоддзяў

ПЛАН

1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага этнасу

2. Аб'ектыўныя ўмовы і фактары, якія паскорылі ўзнікненне і развіццё беларускага вызваленчага руху

3. Роля і месца буржуазіі і пралетарыята ў нацыянальным руху

4. Утварэнне палітычных партый і арганізацый беларускай арыентацыі: нацыянальнай палітычнай партыі БСГ.

5. Роля газеты “Наша ніва” ў развіцці беларускага нацыянальнага адраджэння.

Спіс літаратуры

Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага этнасу

Нацыя - гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя і эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацыі сацыяльны, палітычны, дэмаграфічны.

У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII - першую палову XIX ст. і з'яўляцца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.

Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі прывело да змен у яе структуры. У сельскагаспадарчай вытворчасці пераважнае значэнне набылі малочная жывёлагадоўля і вырошчванне тэхнічных культур, што садзейнічыла яе арыентацыі на ўнутраны і знешні рынак. У структуры прамысловасці асноўнае месца займалі галіны, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну. Павелічэнню аб'ему эканачічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі беларускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Губернскія центры Беларусі і іншыя яе буйныя гарады паступова станавіліся цэнтрамі лакальных мясцовых рынкаў, цесна звязаных паміж сабой і з агульнарасійскім рынкам.

Прамысловы пралетарыят Беларусі харакарызаўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй. Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксамі шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамысловыя купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г. 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 - рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрік і заводаў з'ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.

Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.

Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовастці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гаражан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднем толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў.

Агульнасць мовы - адна з самых істотных прыкмет нацыі. Як важнейшы сродак чалавечых зносін яна ўдзельнічае ў працесе ўтварення на пэўнай тэрыторыі супольнасці эканамічнага жыцця і псіхічнага складу людей, з'яўляецца асновай развіцця ўсіх галін нацыянальнай свядомасці. Станаўленне нацыянальнай (літаратурнай) мовы, агульнай для ўсёй этнічнай тэрыторыі, патрабуе ад прыгнечаных народаў, найперш ад інтэлігенцыі, працяглай барацьбы за пашырэнне яе ўжывання на ўсе сферы гаспадарчага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця, а таксама дзяржаўнага кіравання на адпаведнай тэрыторыі. Канчаткова гэтыя праблемы для прыгнечаных этнасаў вырашаюцца толькі з заваяваннем імі дзяржаўнай самастойнасці.

У другой палове XIX - пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значные змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, адбываліся змены ў слоўнікавым запасе мовы. З'яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі.

На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова, якая з XVIII ст. фактычна стала мёртвай. Таму ў новых гістарычных абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з'явілася вусная паэтычная народная творчасць. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх літаратурных творах. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні беларускамоўных твораў.

Аб'ектыўныя ўмовы і фактары, якія паскорылі ўзнікненне і развіццё беларускага вызваленчага руху

На рубяжы ХХ стагоддзя інтэнсіўны проамысловы ўздым змяніўся сусветным эканамічным крызісам, які ахапіў большасць галін народнай гаспадаркі Расійскай імперыі. У беларускіх губернях на працягу 1900-1902 гг. былі закрыты 532 фабрычна-заводскія прадпрыемствы. У меншай ступені крызіс закрануў лёгкую прамысловасць. Гэта дало магчымасць многім прадпрыемствам Беларусі прадоўжыць сваю работу. Між тым эканамічны крызіс, канкурэнцыя з боку фабрычнай вытворчасці, якая з'яўлялася дамінуючай на Беларусі. Дзеля таго, каб быць канкурэнтназдольнымі рамеснікі, невялікія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці павінны былі інтэнсіфікаваць працу наёмных рабочых, павялічыць працоўны дзень. Гісторыя Беларусі/А.Л.Абэцэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; - Мн.: “Экаперспектыва”, 1996. С. 276.

Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках ствараліся сацыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, стварэння палітычных партый.

У ходзе падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. М. Мураўёвым былі сфармуляваны задачы і распрацаваны канкрэтныя меры па татальнай русіфікацыі краю. Адмаўляючы, як і раней, існаванне беларускага этнасу, яго мовы і культуры, царскі ўрад і мясцовыя адміністратары ў 60-ыя гады рэзка ўзмацнілі ідэалагічную апрацоўку беларускага насельніцтва праз царкву, асвету, друк, дзяржаўныя ўстановы з мэтай надання краю “истинно русского» аблічча, выкаранення гістарычнай памяці, нацыянальнай свядомасці і ўсіх этнічных асаблівасцей беларусаў. Адпаведным чынам пісалася гісторія Беларусі. Не давяраючы мясцовым настаўнікам і чыноўнікам, асабліва католікам, Мураўёў амаль цалкам замяніў іх выхадцамі з центральных губерняў, прывабіўшы павышэннем аклада на 50 працэнтаў і перспектывай худкай кар'еры.

Закрыўшы ў 1864 г. адзіную на Беларусі вышэйшую школу - Горы-Горацкі земляробчы інстітут, царскі ўрад да канца свайго існавання зацята адхіляў усе хадатайцтва аб заснаванні ў беларуска-літоўскіх губернях вышэйшай навучальнай ўстановы. Адсутнасть такіх устаноў вельмі адмоўна адбівалася на фарміраванні нацыянальнай інтэлігенцыі, на развіцці грамадска-культурнага і палітычнага руху. У расійскіх універсітэтах і інстітутах для ўражэнцаў Беларусі і Літвы каталіцкага веравызнання былі ўстаноўлены абмежаванні ў прыёме на вучобу.

Такім чынам, бачна, што пасля падаўлення паўстаня 1863 г. царызм пазбавіўся ілюзій наконт польскіх уплываў на тэрыторыі Беларусі і пайшоў па шляху інтэнсіўнай русіфікацыі. Гэты крок стаў адной з аб'ектыўных прычын, якія паскорылі ўзнікненне і фарміраванне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

Галоўнымі прычынамі сялянскіх выступленняў былі перажыткі феадалізму, якія захаваліяся пасля рэформы 1861 г., буйное памешчыцкае землеўладанне і малазямелле сялян, сервітуты, што належалі памешчыкам, але без якіх сялянская гаспадарка не магла існаваць, прававая няроўнасць сялян ў параўнанні з іншымі саслоўямі. Усе гэтыя асаблівасці накладвалі свій адбітак на формы праяўлення сялянскага руху. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік. У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я.К.Новік, Г.С. Марцуль - Мн.: Універсітэцкае, 2000. С 341.

Як зазначае даследчык Трашчанок Я.І., “Основная масса крестьян задыхалась от малоземелья, была задавлена всевозможными платежами и повинностями. Оба полюса деревни - зажиточное меньшинство и нищее большинство - с одинаковой ненавистью смотрели на помещичьи латифундии, которые воспринимались как вопиющая несправедливость. Говоря словами Джона Стейнбека, зрели гроздья гнева…» Трещенок Я.И. История Беларуси: В 2 ч. Ч.1. Досоветский период: Учебное пособие для студентов высш учебных заведений /Я.И. Трещенок. - Могилев: МГПУ им. А.А.Кулешева, 2004. С 341.

Роля і месца буржуазіі і пралетарыята ў нацыянальным руху

Станаўленне беларускіх палітычных арганізацый стрымлівалася слабай нацыянальнай самасвядомасцю беларускай буржуазіі, сялянскага і рабочага класа. Беларускае народнае пытанне знаходзіла водгук перш за ўсё ў асяроддзі інтэлігенцыі, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Гісторыя Беларусі/А.Л.Абэцэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; - Мн.: “Экаперспектыва”, 1996 С. 277

Станаўленне буржуазнага грамадства мела ў Беларусі шэраг спецыфічных рыс. Забарона яўрэям сяліцца па-за межамі гарадоў і мястэчкаў, эканамічная слабасць гарадоў, немагчымасць знайсці працу для вялікай колькасці беззямельных і малазямельных сялян адмоўна адбіліся на ўтварэнні класа буржуазіі і ў канчатковым выніку стрымлівалі фарміраванне беларускай нацыі. Прычым беларуская нацыянальная буржуазія знаходзілася яшчэ на стадыі станаўлення і ўяўляла сабой найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальнай буржуазіі.

Паслярэформеннае развіццё капіталізму стварыла на Беларусі на мяжы ХІХ - ХХ стагоддзяў сацыяльныя і эканамічныя перадумовыабвастрэння класавай барацьбы, развіцця рэвалюцыйнага руху.

Прамысловы крызіс у сваю чаргу падштурхнуў развіццё рабочага руху. Сведчаннем гэтага з'явіліся першамайскія стачкі і дэманстрацыі ў Мінску, Гомелі, якія былі разагнаны паліцыяй. Праходзілі эканамічныя забастоўкі.

Спачатку выступленні ўяўлялі сабой стыхійныя хваляванні ў форме групавых уцёкаў з месца працы, калектыўных скаргаў і г.д.

Колькасць выступленняў паступова павялічвалася, яны ўсё часцей набывалі палітычны характар, што ў далейшым вызначыла пераход ад эканамічнай да палітычнай барацьбы. Асаблівага размаху дасягнула палітычная барацьба рабочых у верасні 1904 года, калі ў многіх гарадах прайшлі палітычныя стачкі, вулічныя дэманстрацыі.

Самым буйны атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі, а іх выступленні адрозніваліся большай арганізаванасцю і масавасцю. Асноўнай формай пратсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем - паляпшэнне ўмоў жыцця і працы рабочых: павелічэнне заработнай працы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў.

Уздым рабочага руху меў моцны ўплыў на беларускае сялянства, якое ўзнімалася на барацьбу за зямлю, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ліквідацыю прыгонніцкіх перажыткаў. У 1900-1904 гг. на Беларусі адбыліся 143 сялянскія выступленні.

Утварэнне палітычных партый і арганізацый беларускай арыентацыі: першай нацыянальнай палітычнай партыі БСГ

Працэс складвання нацыі праяўляецца ў нацыянальным руху. Беларускі рух узрастаў паміж спрэчкамі расійскіх і польскіх шавіністаў за панаванне на тэрыторыі края. Гістарычная заканамернасць з'яўлення нацыянальных рухаў звязана з эпохай канчатковай перамогі капіталізму над феадалізмам і высначаецца тым, што для поўнай перамогі таварнай вытворчасці неабходна заваяванне ўнутранага рынку буржуазіяй, неабходна дзяржаўнае згуртаванне тэрыторый з насельніцтвам, якое гаворыць на адной мове, пры ліквідацыі ўсіх перашкод развіццю гэтай мовы і замацаванню яе ў літаратуры.

Тэндэнцыяй усякага нацыянальнага руху з'яўляецца ўтварэнне нацыянальнай дзяржавы, якая найперш забяспечвае адзінства мовы і бесперашкоднае яе развіццё ва ўсіх сферах гаспадаркі і грамадскага жыцця.

Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя - час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс фарміравання нацыянальнай самачвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта паўплывала на разнастайнасць палітычных партый і рухаў.

Найбольшы ўклад у распрацоўку беларускага нацыянальнага пытання і задач нацыянальнага руху ўнеслі два нумары гектаграфаванага часопіса “Гоман”, выдадзеныя у Пецярбургу ў 1884 г. дачыненне да іх выдання, па матэрыялах следства, малі студэнты, ураженцы Беларусы А. Марчанка, Х. Ратнер і інш. У заяве рэдакцыі (№1) адзначалася, што часопіс меў сацыальна-рэвалюцыйнай групы беларусаў, якая “зусім надаўна выступіла на арэне дзейнасці ў сябе на радзіме і атаясаміла свае інтарэсы з інтарэсамі беларускай народнасці”.

У той час дзейнічалі пецярбургскі “Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай” (90-я гады), які ўзначальваў Адам Гурыновіч, іншыя студэнцкія аб'яднанні ў Пецярбургу, Маскве, Кракаве. У 1902 годзе браты Іван і Антон Луцкевічы, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі там легальны студэнцкі “Гурток беларускай народнай асветы”.

На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 - 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч, Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс і інш.

Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: найбольшыя свабоды для ўсіх народаў, найлепшая форма ўлады- незалежная дэмакратычная рэспубліка, дэмакратычныя сваюоды для грамадзян, скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык - рабочым, ідэя сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем.

Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе, і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ўлада расійскага царызму.

БСГ распалася як партыя пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 года. Кіраўнікі, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальна-культурнага руху.

Роля газеты “Наша ніва” ў развіцці беларускага нацыянальнага адраджэння

Цэнтрам беларускага нацыянальнага руху стала газета “Наша ніва” (1906 - 1915). У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ І.Луцкевіч, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі, А.Уласаў. З 1914 года рэдактарам стаў Я.Купала.

Газета выходзіла штотыднёва ў Вільні, друкавалася кірыліцай і лацінкай, а з канца 1912 толькі кірыліцай. Была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў.

Газета выступала супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону і наогул супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на падзел беларускага народа паводле веравызнання, выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, патрабавала выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя традыцыі.

Адкрытая крытыка царызму і агітацыя за дэмакратычныя рэформы змяніліся матэрыяламі асветніцкага памяркоўнага характару. “Наша ніва” абараняла адраджэнскія ідэалы, выступала за ліквідацыю рэшткаў феадальнага прыгонніцтва, выказвалася за ўвядзенне на Беларусі земстваў, арганізацыі вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак. Станоўчымі былі адносіны газеты і да дзейнасці Дзяржаўнай думы. Значнае месца адводзілася сацыяльным праблемам. Пад уплывам сацыяльна-эканамічнай праграмы БСГ “Наша ніва” заставалася выданнем, арыентаваным на абарону правоў і свабод беларускага працоўнага народа - сялян, наёмных рабочых, рамеснікаў, інтэлігенцыі. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік. У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я.К.Новік, Г.С. Марцуль - Мн.: Універсітэцкае, 2000. С. 347.

“Наша ніва” гуртавала вакол сябе аўтараў усіх веравызнанняў і кірункаў, якія выступалі за нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі.

Такім чынам, дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта яна ўпершыню ахапіла ўвесь край паняццем “Беларусь”.

З “Нашай нівай” звязана станаўленне і далучэнне да вызваленчай барацьбы плеяды пісьменнікаў-класікаў, буйных грамадска-палітычных дзеячаў, нацыянальных ідэолагаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч, Максім Багдановіч, Алесь Гарун.

Спіс літаратуры

1. Бич М.О. Развитие социально-демократического движения в Белоруссии в 1883 - 1902 гг. - Мн. - 1973.

2. Гісторыя Беларусі/А.Л.Абэцэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; - Мн.: “Экаперспектыва”, 1996, - 496 с.

3. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік. У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я.К.Новік, Г.С. Марцуль - Мн.: Універсітэцкае, 2000

4. Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. - Мн. -1989.

5. Трещенок Я.И. История Беларуси: В 2 ч. Ч.1. Досоветский период: Учебное пособие для студентов высш учебных заведений /Я.И. Трещенок. - Могилев: МГПУ им. А.А.Кулешева, 2004. - 296 с.


Подобные документы

  • Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.

    реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

    реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў. Народніцтво як ідэалогія і грамадскі рух. Перадумовы і рост рабочага руху, прапаганда марксізму. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльнае жыццё.

    реферат [23,6 K], добавлен 19.12.2010

  • Нацыянальна-вызваленчы рух у канцы 20-х гг. XIX ст. Узнікненне тайнага ваеннага Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Асноўныя плыні у паўстанцкім руху: кансерватыўная на чале з А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная - "левіца".

    реферат [17,1 K], добавлен 28.03.2010

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Паняцце "этнас". Асноўныя тлумачэнне паходжання беларусаў: "балцкая" канцэпцыя, крывіцкая тэорыя, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, старажытнаруская канцэпцыі. Паходжанне назвы Белая Русь. Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі.

    реферат [38,9 K], добавлен 11.11.2013

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Гісторыя беларускага народа –гісторыя народа, які ўвесь час змагаўся за нацыянальнае самавызначэнне Гістарыяграфія барацьбы беларускага народа супраць паланізацыі перыяду Расійскай імперыі, савецкага перыяду. Асноўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду.

    курсовая работа [23,8 K], добавлен 25.04.2012

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.