Фарміраванне беларускай народнасці
Народнасць як форма моўнай, тэрытарыяльнай і эканамічнай супольнасці людзей, етапи фарміравання беларускай народнасці за існаванне Вялікага княства Літоўскага. Матэрыяльная і духоўная культура. Развіццё старабеларускай мовы, літаратуры, летапісання.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 28.11.2009 |
Размер файла | 28,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
14
Фарміраванне беларускай народнасці
Народнасць - форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і куль-турнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агуль-насць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.
Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці. Якія ж фактары садзейнічалі гэтаму працэсу?
Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці - палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае закана-даўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.
Аднак палітычнае аб'яднанне поўнасцю не знішчыла лакальнай аўтаномнасці асобных зямель. У залежнасці ад умоў пераходу розных беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель у ВКЛ вызначаўся і іх статус, некаторыя тэрыторыі доўгі час захоўвалі ў значнай ступені сваю са-мастойнасць. Увогуле, у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ наглядаліся як аб'яднальныя, так і сепаратысцкія тэндэнцыі, што ўскладняла працэс фарміравання беларускай народнасці.
Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з'явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм - ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі - па-парнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі - ганчарнае, ткацкае, бандарнае, сля-сарнае, апрацоўка дрэва, косці, металаў і іншыя распаўсюджваліся новыя віды рамесніцкай дзейнасці - выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш.), пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі - Полацка, Брэста (Берасця), Магілёва, Гродна (Гародні), Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.
Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцо-вай вытворчасці - літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва-вымяральных стандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў статутах ВКЛ. Развіццё таварна-грашовых адносін і ўнутраных гаспадарчых сувязей садзейнічала інтэнсіфікацыі этнічных, эканамічных і сацыяльных кантактаў, этнакультурнай і моўнай інтэграцыі.
Разам з тым ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасці з яго на-туральнай сістэмай гаспадарання аб'яднальныя працэсы абмяжоўваліся рэгіянальнымі, а не агульнадзяржаўнымі сувязямі, стварэннем лакальных рынкаў вакол гарадоў і мястэчак. Нягледзячы на пэўную уніфікацыю асобных вагавых адзінак, на тэрыторыі Беларусі наглядалася ўстойлівасць лакальнай метралогіі (бочка і паў-бочка «мінская», «лукомская», «вядро пінскае», «берасцейскае», вагі «полацкія» і інш.). Гэта адлюстроўвала слабасць эканамічнай і звяза-най з ёй этнічнай інтэграцыі.
З папярэднімі этнаўтваральнымі фактарамі цесна звязаны сацыяльныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі п'равамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з'яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі пры-гонных сялян і мяшчан - жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню болып шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі. Так сацыяльныя ўмовы ўплывалі на ўтварэнне беларускай народнасці.
Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з'яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.
Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася пра-васлаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры. Літоўскай шляхце, якая прымала каталіцтва, былі дадзены прывілеі, якіх не мела праваслаўная шляхта. Да актыўнага ўдзелу ў дзяржаўных справах доўгі час не дапускаліся таксама і вышэйшыя колы праваслаўнага духавенства.
Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэры-яльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.
Важнай прыкметай беларускай народнасці перыяду яе фарміравання было дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва.
Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Заходнерускае насельніцтва, якое пражывала на былой тэрыторыі крывічоў, было ўцягнута ў працэсы фарміравання беларускай (смаленска-полацкая група крывічоў) і рускай (паўночна-ўсходняя група крывічоў, якая прымыкала да верхняй Волгі) народ-насцей. Паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў ахоплівала правабярэжжа Прыпяці і ў асноўным супадала з арэалам рассялення дрыгавічоў, а ў перыяд феадальнай раздробленасці - з паўднёвай мя-жой Тураўскага княства. Тэрыторыя, на якой фарміравалася бела-руская народнасць, часткова ўключала землі рассялення радзімічаў. Усходняя мяжа радзімічаў даходзіла да лініі - Рослаўль, Хоцімск, Клетня, Дзясна, Старадуб, Трубчэўск.
Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да XIII. ст. прыкладна па лініі Мерач - Трабы (каля Ашмян) - воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі бела-рускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіёнах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна-Заходняй Беларусі.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага - літва, латыголы, так і заходнебалцкага - прусы, яцвягі, жэмайты) і.цюркскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з'явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.
На этнічнай тэрыторыі беларусаў адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу XIV-XVI стст. на аснове старажытнарускай мовы развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае «р» (рабіна, бяроза), «дзеканне» і «цеканне» (дзеці замест детіі, цень замест тень), «аканне» і «яканне» (кароль, лебяда), прыстаўныя гукі на пачатку слова (восень замест осень, вобраз замест образ). Фарміравалася гутарковая мова як сро-дак зносін паміж людзьмі. У лексіку гэтай мовы траллялі запазычанні з польскай, балцкай і некаторых заходнееўрапейскіх моў, што нада-вала ёй спецыфічную афарбоўку.
Матэрыяльная і духоўная культура новага, усходнеславянскага этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну найперш са старажытнарускага часу. Другой яе састаўной часткай былі новаўвядзенні, якія закранулі сямейны і абшчынны побыт, на-вуку і асвету, фальклор, звычаі і абрады, мастацтва. Трэцяй часткай комплексу культуры былі элементы, запазычаныя ў суседніх наро-даў.
У XV-XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленняў: мястэчка (пераходны тып пасялення паміж гора-дам і вёскай, мясцовы цэнтр рамяства, хатніх промыслаў і гандлю, у адрозненне ад горада не мела абарончых збудаванняў); фальварак (невялікае пасяленне з некалькіх ці нават аднаго двара, цэнтр гаспадаркі феадала); засценак (пасяленне з аднаго ці некалькіх двароў за межамі, «сценамі», адведзеных вёсцы палёў, звычайна ў засценках жыла шляхта); ваколіца (невялікае пасяленне шляхты за межамі вёскі, абнесенае агароджай). Змянілася планіроўка некаторых тыпаў пася-ленняў, асабліва вёсак. Гэтаму ў значнай ступені спрыяла правядзен-не аграрнай рэформы 1557 г., калі было ўведзена падворнае землека-рыстанне замест абшчыннага і распаўсюдзіўся пагонны тып двара з уласцівым яму размяшчэннем пабудоў у адзін рад. У Паўночнай і Усходняй Беларусі ўсталяваўся пераважна вяночны тып двара, калі пабудовы размяшчаюцца па яго перыметры.
Асноўнымі прыладамі сельскагаспадарчай працы з'яўляліся літоўская саха, драўляная частаплеценая барана, сукаватка, матыка, серп, цэп і інш. Для захавання ўраджаю і сельскагаспадарчых пра-дуктаў існавалі клеці, свірны, гумны, ёўні, піўніцы. Побач са старадаўнімі жорнамі меліся ветраныя і вадзяныя млыны, а таксама млыны з коннай або валовай цягай.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны саматканыя су-конныя спадніцы з клятчастай ці паласатай тканіны, яркія безрукаўкі, світкі, упрыгожаныя кажухі. З'явіліся і новыя віды адзення - анда-рак, фартух. Менавіта ў гэты час зацвярджаюцца характэрныя для нашай тэрыторыі віды народнага адзення.
У XV-XVI стст. складваецца і своеасаблівая духоўная культура новага этнасу. Былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору. Паступова быліны, якія расказвалі аб далёкіх часах Кіеўскай Русі, забываліся, але былінная традыцыя не знікла бясследна. Яна аказала ўплыў на чарадзейныя казкі з іх багатым зместам і своеасаблівай формай. Часцей за ўсё казкі распавядалі аб барацьбе фантастычнага героя са злымі страшыдламі, якія ўвасаблялі варожыя народу сілы. Чарадзейныя казкі былі прасякнуты аптымізмам, верай у канчатковую перамогу дабра і справядлівасці.
Нягледзячы на праследаванні і забароны царквы, яе імкненне выкараніць рэшткі язычніцтва, вельмі пашырана была абрадавая паэзія, што ўзнікла ў цеснай сувязі з працоўнай дзейнасцю сялян. Асаблівай паэтычнасцю вылучаюцца купальскія песні, у якіх адлюс-троўваецца арганічнае адзінства чалавека з адухоўленай ім прыро-дай. Песні суправаджалі беларуса ад нараджэння (хрэсьбінныя, песні-калыханкі) і да смерці (хаўтурныя, песні-плачы), гучалі на розных урачыстасцях (валачобныя, вясельныя), у час працы і адпачынку (жніўныя, жартоўныя).
У той жа час узнік і новы эпічны жанр - гістарычныя песні і паданні. Іх галоўнай тэмай былі вельмі блізкія і хвалюючыя народ падзеі, звязаныя з барацьбой з іншаземнымі захопнікамі. Глыбокім драматызмам напоўнены песні аб татарскім палоне. Існуюць народныя паданні і пра «крыжацкія магілы», у якіх тлеюць косці нямецкіх псоў-рыцараў. У XVI ст. з'явіліся песні, якія распавядалі аб узбро-еных паўстаннях народа супраць сваіх прыгнятальнікаў. Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоў сваё ўвасабленне ў шматлікіх пры-казках, прымаўках і загадках.
Першымі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохаў. Паступова ўкарагодзе, дзе сплятаюцца розныя жанры народнага мастацтва, зараджалася драма-тычнае дзеянне, якое адлюстроўвала розныя бакі жыцця. Узнікае таксама народны лялечны тэатр - батлейка, дзе разам са свецкімі сюжэтамі, народнымі песнямі і танцамі выкарыстоўваліся і хрысціянскія міфалагічныя тэмы.
У XVI ст. з'яўля.юцца і распаўсюджваюцца новыя музычныя інструменты - скрыпка, цымбалы, ліра, дудка. Дудка і скрыпка сталі аднымі з найболып характэрных інструментаў для беларускай народнасці і звычайна выкарыстоўваліся падчас народных свят. Уво-гуле, у культуры беларускай народнасці існавалі розныя па сваіх крыніцах і межах распаўсюджання культурныя элементы, адны з якіх былі поліэтнічныя і ахоплівалі некалькі этнасаў, другія належалі пераважна беларусам.
Адным са значных кампанентаў народнасці з'яўляецца самасвя-домасць. У Вялікім княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў (немцаў, палякаў, літоўцаў). Значна пазней беларусы пачалі адрозніваць сябе ад рускіх. Гістарычная су-польнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазілі працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага называласябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла тую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыкметы.
Такім чынам, у другой палове XIII - першай палове XVI ст. пра-цягваўся працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці - бела-рускай народнасці. Склаліся і яскрава вызначаліся асноўныя прык-меты гэтай супольнасці: тэрытарыяльнае адзінства, адносная агуль-насць мовы, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная сама-свядомасць і саманазва.
Беларуская культура другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйекай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых прыродна-геаграфічных і кліматычных умоў, а таксама сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага ладу Вялікага княства
Літоўскага. Закладваўся падмурак для развіцця ўласна беларускай мовы, літаратуры, летапісання, кнігадрукавання, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва.
Адной з крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які на працягу стагоддзяў адлюстроўваў гісторыю по-быту народа, яго веравызнанняў, цяжкіх іспытаў і нешматлікіх радасцей. Беларускі фальклор служыў сродкам захавання нацыя-нальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні бела-рускай мовы. Гістарычны шлях развіцця культуры Беларусі ішоў праз засваенне і развіццё каштоўнага народнага мастацкага вопыту.
Беларуская культура мела ў асноўных рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальна-прыгоннай аснове. Панавала ідэалогія класа феадалаў пры духоўнай дыктатуры царквы. Куль-турныя здабыткі з'яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Так, пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры кляштарах і цэрквах і былі мала даступныя народу. У XV-XVI стст. фарміруюцца і ўзбагачаюцца буйныя царкоўна-манастырскія і прыватныя бібліятэкі, якія абслу-гоўваюць у асноўным прадстаўнікоў вышэйшых саслоўяў грамадства.
Паколькі змест і формы культуры ў эпоху сярэднявечча вызначаліся ў першую чаргу інтарэсамі феадалаў і рэлігіі, то царква ўнесла значны ўклад у развіццё асветы, грамадска-палітычнай думкі, літаратуры, дойлідства, жывапісу, музыкі. Калі праваслаўная царква з'яўлялася носьбітам старажытнарускіх традыцый, то каталіцтва прыўносіла ў ВКЛ элементы польскай і пераважна заходнееўрапейскай культуры. Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі абумовіла яе ролю куль-турнага пасрэдніка паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Заха-дам. Кантакты з Заходняй Еўропай прывялі да ўзнікнення новых з'яў у беларускай культуры. У беларускую мову пранікаюць новыя словы, літаратура ўзбагачаецца перакладнымі творамі, у архітэктуры і мастацтве назіраюцца элементы заходнееўрапейскіх мастацкіх сты-ляў.
Развіццё старабеларускай мовы, літаратуры, летапісання. У другой палове XIII - першай палове XVI ст. паралельна з працэсам стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё стара-беларускай літаратурнай мовы, якая замацоўвала характэрныя асаблівасці гаворкі насельніцтва Беларусі. Полацкія, віцебскія і смаленскія граматы XIII ст. ужо адлюстравалі нека^орыя адметныя рысы, уласцівыя жывой мове беларускай народнасці.
Пісьмовыя помнікі з беларускай моўнай асновай можна падзяліць на тры групы: юрыдычна-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя. Гэтыя помнікі адрозніваюцца не толькі прызначэннем і зместам, але і сістэмай моўных сродкаў.
Ад часоў Старажытнай Русі на беларускіх землях захавалася сістэма пісьмовага двухмоўя, калі старажытнаруская літаратурная мова за-давальняла духоўныя інтарэсы і дзелавыя патрэбы насельніцтва, а царкоўнаславянская выкарыстоўвалася ў набажэнстве і рэлігійнай літаратуры. Царкоўнаславянская мова распаўсюдзілася па тэрыторыі Старажытнай Русі з увядзеннем хрысціянства і была ў сваёй аснове старажытнабалгарскай. 3 цягам часу царкоўнаславянская мова, як штучная і малазразумелая, паступова страчвала на Беларусі свае пазіцыі. З'явілася т. зв. беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, што прыкметна адрознівала мову беларускіх тэкстаў ад мовы рэлігійных помнікаў тагачаснай Рускай дзяржавы. Аб гэтым сведчыць мова такіх твораў канфесійнай літаратуры XV ст., як «Жыціе Аляк-сея, чалавека божага», «Пакуты Хрыста», «Аповесць аб трох каралях-вешчунах».
Найболып чуйна на гаворку народа рэагавала юрыдычна-дзелавая пісьменнасць, менш кансерватыўная па свайму зместу і форме сярод іншых відаў пісьменнасці. Асноўнымі цэнтрамі юрыдычна-дзелавой пісьменнасці з'яўляліся дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і магістрацкія канцылярыі. Найважнейшыя дзяржаўныя акты, прывілеі і іншыя дакументы зацвярджала велікакняжацкая кан-цылярыя ў Вільні, якая мела свой уласны архіў, т. зв. Метрыку. Болыпасць актаў і грамат Вялікага княства Літоўскага ў XIV-XVI стст. былі напісаны кірыліцай, на старабеларускай.
Прамежкавае становішча паміж юрыдычна-дзелавой пісьменнасцю са старабеларускай моўнай асновай і канфесійнай пісьменнасцю з царкоўнаславянскай мовай займала мова свецкіх мастацка-літаратурных твораў.
У ХПІ - XVI стст. на Беларусі па-ранейшаму шырока распаўсюджвалася царкоўна-рэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта - кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. У XIV-XV стст. слаба развівалася ўрачыстае царкоў-нае красамоўства. Беларускае духавенства не вылучыла са свайго ася-роддзя ніводнага прамоўцы, якога можна было б параўнаць з Кірылам Тураўскім. Варта адзначыць асобу Грыгора Цамблака, выхадца з Балгарыі, які з'яўляўся кіеўскім мітрапалітам. Ён стварыў шматлікія пропаведзі, пахвальныя «словы» і шэраг жыцій. 3 арыгінальных тво-раў іншых жанраў царкоўна-рэлігійнай літаратуры неабходна адзначыць «Хаджэнне ў Царград і Іерусалім» Ігната Смаляніна. Яго апісанне падарожжаў мела важнае пазнавальнае значэнне. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя рэчы, як «Александрыя», «Троя», «Трыстан і Ізольда».
З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы. Летапісы - гэта гістарычна-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах. Яны спалучаюыь лаканічную, дакументальна-дзелавую фіксацыю гістарычных падзей з эмацыянальна-вобразным, белетрызаваным асэнсаваннем мінулага. У XV ст. у новых гістарычных умовах перыяду фарміравання бела-рускай народнасці і палітычнай кансалідацыі беларускіх зямель летапісы набылі новыя якасці і рысы, з'явіўшыся яркім адлюстра-ваннем новага этапа ў жыцці беларускага народа.
Беларуска-літоўскія летапісы, паводле свайго складу, зместу і формы, падзяляюцца на 4 асноўныя групы: «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца».
«Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» - адзін з першых. твораў уласна беларускай гістарычна-дакументальнай літаратуры. Ён быў йапісаны невядомым аўтарам каля 1430 г. у Смаленску ў форме су-цэльнага апавядання без выкарыстання дат, чым і адрозніваецца ад традыцыйных старарускіх летапісаў. Твор у найболып поўных спісах складаецца з дзвюх частак: уласна «Летапісца…» і «Аповесці пра Падолле». Тут выкладаецца гісторыя ВКЛ з 1341 г. (ад смерці Гедыміна) да канца XIV ст. Асноўную ўвагу храніст надае апісанню барацьбы за ўладу паміж Кейстутам і Ягайлам, затым шмат расказ-вае пра дзейнасць Вітаўта. Аўтар намагаецца аб'ектыўна выкладаць факты, але яго сімпатыі да Кейстута і Вітаўта праяўляюцца даволі выразна. Ён імкнецца стварыць цікавае і займальнае апавяданне, апісваючы сапраўдныя падзеі палітычнага жыцця. Аўтар, чалавек высокаадукаваны, магчыма блізкі да вялікіх князёў літоўскіх, змог захаваць знешне спакойны тон апісання, нягледзячы на свае сімпатыі 1 антыпатыі і прысутнасць аўтарскага вымыслу.
Галоўная ідэя «Летапісца…» - абгрунтаванне цэнтралізатарскай палітыкі літоўскіх князёў, падтрымка іх памкненняў да ліквідацыі феадальнай раздробленасці. Пазней гэты твор уваходзіў у склад розных летапісных зводаў, быў пакладзены ў аснову арыгінальнай часткі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. і выкарыстаны польскім храністам Я. Длугашам у 'Тісторыі Польшчы». Трапіў ён і на тэры-торыю Маскоўскай Русі, дзе доўгі час служыў рускім чытачам важнай крыніцай ведаў аб палітычнай гісторыі суседняй дзяржавы.
Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. - першы беларуска-літоўскі летапісны звод. Сваю назву ён атрымаў таму, што 1446 годам датуецца ў ім апошні запіс. Храналагічна звод ахоплівае перыяд ад сярэдзіны IX да сярэдзіны XV ст.
Псторыя Кіеўскай дзяржавы, дзейнасць яе князёў - змест першай часткі зводу, запазычанай з рускіх летапісаў. У Беларуска-літоўскім летапісе 1446 г. змешчаны і шэраг твораў мясцовага паходжання: Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх».
«Пахвала Вітаўту» - даволі своеасаблівы твор. Гэта не звычайнае апавяданне пра гістарычныя падзеі, а ўсхваляванае лірычнае слова пра вялікага князя, яго велічную дзейнасць і высокі міжнародны аўтарытэт. У «Пахвале Вітаўту» выказваецца гістарычная канцэпцыя ўсяго Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. - погляд на ВКЛ як на літоўска-славянскую дзяржаву, якая прызнаецца адным з цэнтраў палітычнага аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель. Гісторыя роднай краіны ў леташсе разглядаецца як арганічная частка гісторыі ўсіх усходніх славян, выказваецца ідэя іх гістарычнай еднасці.
З пачатку XVI ст. адбыліся некаторыя змены ў летапісным жанры: аўтары сваю ўвагу амаль цалкам сканцэнтравалі на гісторыі ВКЛ. У 20-я гады XVI ст. у асяроддзі патрыятычна настроенай літоўскай арыстакратыі была створана «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», дзе выкладаецца гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да Гедыміна. У гэтым творы, напісаным у жанры гістарычнай аповесці, сцвярджаецца аб паходжанні літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Яны на чале з Палемонам, уцякаючы ад праследаванняў імператара Нерона, апынуліся быццам бы ў Прынёманскім краі і заснавалі тут першыя гарады. Магутныя літоўскія князі аднавілі палітычнае і культурнае жыццё на разбуранай Ардой Русі і стварылі моцную дзяржаву. Хроніка была напісана з мэтай абудзіць пачуццё нацыянальнага гонару ў літоўцаў, сцвердзіць перавагу літоўскіх феада-лаў над феадаламі ўсходнеславянскага паходжання. Твор мае шмат не-дакладнасцей і фактычных скажэнняў, тэндэнцыйна падае некаторыя падзеі з мэтай гераізаваць гістарычнае мінулае Літвы.
«Хроніка Быхаўца» - яшчэ адзін найболып поўны агульнадзяр-жаўны летапісны звод. Сваю назву яна атрымала ад прозвішча пана з-пад Ваўкавыска А. Быхаўца, якому належаў у мінулым стагоддзі адзіны вядомы яе рукапісны экзэмпляр. «Хроніка» апісвае падзеі палітычнай гісторыі ВКЛ ад легендарных часоў да пачатку XVI ст. Аўтар запазычыў з «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» гісторыю пра міфічнага Палемона, дапоўніўшы яе ўзятай з Галіцка-Валынскага летапісу аповесцю пра князёў Міндоўга і Войшалка. Яшчэ адной крыніцай «Хронікі» паслужыў Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., на падставе якога выкладзена гісторыя ВКЛ часоў Альгерда і Вітаўта. Такім чынам, упершыню была створана найбольш поўна сістэматызаваная палітычная гісторыя ВКЛ на працягу значнага прамежку часу.
Цэнтральная тэма твора - ваенна-патрыятычная. Шмат увагі храніст надае апісанню розных паходаў і бітваў, ратных подзвігаў суайчыннікаў, імкнучыся абудзіць іх патрыятычныя пачуцці.
«Хроніка Быхаўца» - этапны твор у гісторыі беларуска-літоўскага леталісання. Ен аб'яднаў у сабе традыцыйную летапісную форму пе-раказу са звязным расповядам пра мінулае, што адлюстравала тэн-дэнцыю да белетрызацыі гістарычнага апавядання. Хроніка Быхаўца паслужыла асновай для «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага.
У другой палове XVI ст. летапісы як сінтэтычная форма духоўнай культуры сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам.
Спіс літаратуры
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: «Наша будучыня», 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: «Наша будучыня», 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11 (16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: «Універсітэцкае», 2000;
5. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: «Беларусь», 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: «БелЭн», 1998;
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: «Амалфея», 2000;
8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: «Беларускі кнігазбор», 1999;
9. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: «Neografia», 2003;
10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мінск: «Беларусь», 1994;
11. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7 - «Вешальнік» // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;
12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск «БелЭн», 1993-2001;
Подобные документы
Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.
реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.
реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.
контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.
реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011