Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага

Грамадска-палітычнае жыццё ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV–XVI стст. Прычыны палітычных крызісаў, што пагражалі распадам дзяржаве. Першы крызіс узнік неўзабаве пасля смерці Гедыміна (1341). Этапі супраціўлення беларускіх феадалаў уніі з Польшчай.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 28.11.2009
Размер файла 31,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

16

Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ

Унутрыпалітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага складалася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, далейшай эскалацыі літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем супя-рэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага велікакняжацкая ўлада ў XIV-XVI стст. не раз знаходзілася ў палітычным крызісе, што пагражала распадам дзяржаве. Якія былі прычыны гэтых крызісаў, якімі шляхамі яны пераадольваліся і як гэта адбівалася на становішчы беларускіх зямель, мы зараз разгледзім.

На першым часе пасля ўваходжання заходнерускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага яшчэ захоўваліся іх адносная аўтаном-насць, унутраны лад і самабытнасць. Нашчадкі рускіх князёў дынастыі Рурыкавічаў, якія засталіся на сваіх месцах, прадаўжалі кіраваць мяс-цовым грамадствам разам са сваімі баярамі. Такімі былі князі Лукомскія, Друцкія, Вяземскія, Адаеўскія, Варатынскія і інш. Вялікае княства Літоўскае ў XIV ст. уяўляла сабой кангламерат паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб'яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе вялікага князя літоўскага. У астатнім заходнерускія князі былі поўнымі гаспадарамі ў сваіх уладаннях.

Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Гэта было выклікана шэрагам пры-чын: барацьбой за ўладу ў Вялікім княстве пасля смерці Гедыміна, імкненнем велікакняжацкага прастола да цэнтралізацыі дзяржавы, спробамі ўмацаваць пануючае становішча ў ёй літоўскіх феадалаў, прынізіць былую ролю і значэнне старажытнарускай дынастыі. Апош-няе дасягалася рознымі спосабамі. Вялікую ролю адыгрывала сістэма зямельных падараванняў, якой надавалася важнае палітычнае зна-чэнне. Гедымін яшчэ пры жыцці раздаваў сынам нанова далучаныя землі на правах удзельнага княжання. Пасля яго смерці ўсё Вялікае княства Літоўскае было падзелена на 8 удзелаў. Сем з іх выпалі сынам Гедыміна: Манівіду, Нарымунту, Карыяту, Альгерду, Кейстуту,

Любарту і Еўнуту. Восьмы, полацкі надзел, быў аддадзены пляменніку Гедыміна - Любку. Унукі і праўнукі Гедыміна таксама валодалі заходнерускімі землямі. Сыны Альгерда атрымалі: Андрэй - Полац-кае княства, Дзмітрый - Бранскае, Канстанцін - Чарнігаўскае, Уладзімір - Кіеўскае. На Валыні (у Луцку) працягваў правіць брат Кейстута Любарт-Дзмітрый Гедымінавіч. У меншых валынскіх гарадах сядзелі сыны Нарымунта і Карыята. У княствах Пінскім і Свіслацкім правілі Нарымунтавічы, а ў Заслаўі - сыны і ўнукі Еўнута. Свідрыгайла, сын Альгерда, атрымаў дараванай граматай 1387 г. на Беларусі вялікія землі ад свайго брата Ягайлы:»… город Менск… со всемн людмн н с землёю н со всякою пошлнною н с доходом н князн служэбныя», а таксама г. Полацк з усімі валасцямі, воласці Свіслач, Бабруйск, Рэчыцу, Прапойск, Любашаны, Ігумен, Лагойск і іншыя гарады і сёлы» с людмн н со усе доходы». Вялікія ўладанні атрымаў у 1384 г. у Гародненскай і Берасцейскай землях сын Кейстута Гедымінавіча Вітаўт яшчэ да таго, як стаў вялікім князем.

Некаторыя літоўскія князі і ўплывовыя баяры, што з'яўляліся спачатку прадстаўнікамі цэнтральнай улады ў беларускіх землях (намеснікамі, старостамі) ці прыдворнымі, сталі з цягам часу буйнымі зямельнымі ўласнікамі (Радзівілы, Кежгайлы, Гаштольды, Насуты, Сангушкі і інш.). Значнымі ўладаннямі (з наступленнем каталіцтва) у канцы XIV-XV стст. была адорана каталіцкая царква, у прыватнасці епіскапства Віленскае.

Пашыраліся таксама ўладанні беларускіх (Сапегі, Ільінічы, Валовічы, Тышкевічы) і ўкраінскіх (Астрожскія, Хадкевічы) феадалаў, якія праявілі вернасць уладарнай літоўскай дынастыі.

Насаджэнне літоўскага землеўладання мела на мэце пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады, прывязаць славянскія землі шчыльней да цэнтра. Але павелічэнне прыватных уладан-няў мела для цэнтральнай улады і пабочныя вынікі, бо, раздаючы землі, вялікі князь змяншаў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). А гэта скарачала матэрыяльную аснову яго ўлады ўнутры краіны. У той жа час узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі, што, у сваю чаргу, замацоўвала федэратыўныя тэндэнцыі ў структуры дзяржавы. Такім чынам, тэндэнцыя да федэралізацыі з'явілася вынікам насаджэння літоўскага ўплыву ў заходнерускіх землях і была ў пэўнай ступені прымусовай з боку цэнтральнай улады, паколькі ўлічвала поліэтнічны характар дзяржавы і моц рускага кампанента. Але закладзены з самага пачатку існавання ВКЛ вялікі хіб у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць у велікакняжацкай улады ўзнікнення супрацьлеглай тэндэнцыі ў палітыцы - да цэнтралізацыі.

Правесці яе ў жыццё спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Барацьба цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрыпалітычнае жыццё ВКЛ у XIV-XVI стст. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаў-най улады, што пагражалі распа-дам дзяржавы.

Першы крызіс узнік неўза-баве пасля смерці Гедыміна (1341)

Той завяшчаў велікакняжацкі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Гэта не прыйшлося даспадобы яго старэй-шым братам, ды і па палітычных якасцях Еўнут быў не на вышыні. У выніку браты адмовіліся падпа-радкавацца яго ўладзе, дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі:

польскі кароль заявіў пра свае прэтэнзіі на Валынь, на паўноч-ным захадзе два нямецкія ордэны рыхтаваліся да вялікага паходу на Літву. Крытычная сітуацыя скон-чылася дзяржаўным пераваротам. У змову ўвайшлі два найболып

моцныя з братоў Еўнута: Альгерд і Кейстут. Еўнут быў звергнуты. На велікакняжацкі прастол быў узведзены Альгерд, які паабяцаў дзяліць з Кейстутам пароўну ўладу і ўсё, што яны «прндобудут, город лн» волость лн н быть с ннм до жнвота в велнкой мнлостн н любвн». Тэрыторыя дзяржавы была па-дзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту.

У Вялікім княстве Літоўскім склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоў-най улады, які падпарадкаваў астатніх Гедымінавічаў. Саюз двух князёў аказаўся надта моцным дзякуючы іх уладанням, асабістым якасцям і сяброўству. Гэты саюз быў надзвычай плённы. Як сведчаць крыніцы, Альгерд і Кейстут добра дапаўнялі адзін аднаго. Альгерд пераўзыходзіў сваіх братоў розумам, палітычнай прадбачлівасцю і дзейсным характарам. Летапісцы тлумачаць гэта даволі «рэдкімі для тагачасных князёў якасцямі»: «вялікай цвярозасцю», абсалютным устрыманнем ад усялякіх хмяльных напояў - віна, піва, мёду. Аль-герд быў жанаты на рускай князёўне і доўгі час жыў у сваім «рускім» надзеле, «засвоіў сабе рускую народнасць» і спавядаў праваслаўе. Кей-стут, наадварот, заставаўся чыстым ліцвінам-язычнікам і быў вельмі папулярны сярод літоўцаў. Вылучаўся адкрытым добразычлівым характарам і вялікай адвагай.

Пакуль жылі абодва браты, палітычнае жыццё ў дзяржаве было стабільнае. Яны дасягнулі шмат чаго ва ўмацаванні цэнтралісцкіх пачаткаў у дзяржаве і ў панаванні над заходнімі землямі Русі. Шы-рока выкарыстоўваліся ваенна-палітычныя, культурна-рэлігійныя сілы падданых ім зямель. Арганізацыя праваслаўнай царквы была пастаўлена на службу іх інтарэсам. Не толькі Альгерд і яго сыны былі хрышчонымі^ але і многія князі і баяры прынялі пра-васлаўе. Да таго ж абвостраная барацьба, якую вяла Літоўска-Руская дзяржава са знешнімі ворагамі, галоўным чынам з немцамі, не схіляла асобныя яе часткі да сепаратызму. Але становішча потым пачало мяняцца. 3 другой паловы XIV ст. выразна ўзрастае роля буйных зямельных уласнікаў літоўскага паходжання ў палітычным жыцці дзяржавы. Гэта супярэчыла інтарэсам і імкненням беларускіх, украінскіх і рускіх феадалаў і за-кладвала асновы новага палітычнага канфлікту. Пачалася барацьба за болыпую долю феадальнай рэнты і эканамічныя прывілеі, за палітычныя правы, а галоўнае - барацьба супраць палітычнай цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага.

Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Згодна з папярэдняй дамоўленасцю з Кейстутам, пасля смерці братоў іх месцы на тронах павінны былі заняць іх любімыя сыны: Ягайла - замест Альгерда, Вітаўт - замест Кейстута. Таму пры падтрымцы Кейстута на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, сваёй галоўнай мэтай ставіў стварэнне трывала аб'яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы, што адпавядала інтарэсам і літоўскай арыстакратыі. Але гэта задача была для Ягайлы надта няпростай па трох прычынах. Па-першае, напачатку рэальную ўла-ду Ягайла меў толькі на тэрыторыі свайго бацькі Альгерда. У Троках і ўсёй заходняй частцы Вялікага княства Літоўскага кіраваў стары Кейстут, які хаця фармальна і прызнаў верхаўладдзе пляменніка, але ж меў вялікі аўтарытэт і рэальную ўладу. Па-другое, у Ягайлы існавалі і праблемы дынастычнага характару. Андрэй Полацкі як старэйшы сын Альгерда прэтэндаваў на велікакняжацкі прастол. Па-трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі незадаволены палітыкай цэнтралізацыі і былі супраць ідэі поўнага палітычнага зліцця з Літвой. Гэтыя землі яшчэ з часоў феадальнай раздробленасці склаліся ў моцныя палітычныя арганізмы, якім звыкла было жыць самас-тойным жыццём, да таго ж яны былі больш эканамічна развітыя. Пры гэтым не мелі патрэб у цэнтралізацыі не толькі князі Рурыкавічы, якія засталіся дзе-нідзе, але і правіўшыя тут Гедымінавічы, якія адчулі смак самастойнасці. У заходнерускіх княствах выспяваў шырокі грамадска-палітычны' рух, скіраваны супраць умацавання ўлады вялікага князя літоўскага. Узначаліў гэты рух на першым этапе Андрэй Полацкі.

У 1377 г. Ягайла спрабуе пазбавіць Андрэя Полацкага ўдзе-лу. Андрэй уцякае ў Пскоў, дзе яго другі раз абіраюць князем (першы раз - у 1342 г.). Затым для барацьбы з Ягайлам Андрэй

Полацкі ўступае ў саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам Данскім. Яго саюзнікамі сталі таксама смаленскі князь, Вялікі Ноўгарад і Лівонскі ордэн. Андрэй Альгердавіч пагражае вайной Літве. Над галавой Ягайлы збіраюцца хмары. Да таго ж не без дапамогі прыбліжаных і нямецкага ордэна ў яго сапсаваліся адносіны з дзядзькам Кейстутам (ордэн нажываў сабе дывідэнды на ўнутраных усобіцах у ВКЛ). Паміж Ягайлам і Кейстутам разгарэліся спрэчкі, і ў 1381 г., выкарыстаўшы барацьбу вялікага князя за Полацк, Кейстут захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы палітычны крызіс.

Праз год узяты ў палон Ягайлам у Крэўскім замку Кейстут быў задушаны ў цямніцы. Ягайла, каб утрымацца на велікакняжацкім прастоле, па прыкладу бацькі паспрабаваў сябраваць з адным са сваіх братоў - Скіргайлам. Скіргайлу былі падараваны Полацкая і Трокская землі. Але палачане не пагадзіліся з такім рашэннем. У 1381 г. яны паднялі паўстанне, якое доўжылася некалькі месяцаў. Як сведчаць крыніцы, жыхары Полацкай зямлі выганяюць Скіргайлу, заяўляючы, што не хочуць мець сваім князем язычніка. На самой справе праб-лема была не ў рэлігійных адрозненнях, а ў тым, што Скіргайла разам з Ягайлам былі носьбітамі зусім іншай палітычнай арыентацыі. Па-лачане абаранялі мясцовыя інтарэсы свайго баярства і гарадскіх вярхоў.

У 1381 г. у Полацк вярнуўся князь Андрэй Альгердавіч. Меў месца і яшчэ адзін фактар, што супрацьстаяў цэнтралізатарскім імкненням вялікага князя літоўскага. Пасля разгрому татар у 1380 г. на Куліковым полі, у якім браў удзел Андрэй Полацкі, у заходнерускіх княствах узмацняецца прыхільнасць да Масквы. Яе значэнне як буйнога цэнтра і ўмацавальніка Паўночна-Усходняй Русі ўзрастае. Тэндэнцыя схільнасці да Масквы сур'ёзна непакоіла літоўскіх феада-лаў і адбівалася на фарміраванні знешнепалітычнага курсу дзяржаў-най улады. Быў прапанаваны метад яе нейтралізацыі праз саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім. Пачаліся перамовы аб шлюбе Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога. Праект пагаднення не толькі прадугледжваў прыняцце Літвой праваслаўнай веры, але і ўтрымліваў важны палітычны пункт: «а вялікаму князю Ягайлу быці ў іх волі». Ягайлу прапаноўвалі правы «малодшага брата», васала Дзмітрыя. Літоўскія князі і баяры палічылі такі саюз небяспечным для сябе і адхілілі яго.

Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі. Саюз з Масквой не адбыўся. Тады ён робіць стаўку на іншую знешнюю сілу - Полыпчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы збліжэння Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы. Гэтага патрабавала агульная знешняя небяспека - агрэсія Тэўтонскага ордэна. У будучым саюзе кожны бок меў яшчэ і свой унутраны інтарэс. Ягайла хацеў у Польшчы атрымаць падтрымку для барацьбы з палітычнай апазіцыяй у заходнерускіх землях супраць узмацнення цэнтральнай улады ў ВКЛ, пераадолець яе прыхільнасць да Маскоўскага княства, умацаваць уладу і становішча (сын Кейстута Вітаўт рыхтаваўся да барацьбы за ўладу), а таксама прадоўжыць экспансію на Русь, каб пашырыць крыніцы даходаў і ўмацаваць ма-тэрыяльную базу сваёй улады. Польскія феадалы таксама пры дапа-мозе саюзу з Вялікім княствам Літоўскім хацелі вырашыць нека-торыя свае праблемы: засцерагчы сябе ад дужага і небяспечнага суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства. Яны прэтэндавалі на Валынь, Падолію і Галіцкую Русь.

У 1382 г. польскі кароль, які не меў нашчадка, памёр. Пасля двух-гадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малод-шую дачку Ядвігу. Яны спадзяваліся, што яе мужам будзе вялікі князь літоўскі Ягайла, які пасля шлюбу стане і каралём польскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб'яднання Літвы і Польшчы. На іх падставе 14 жніўня 1385 г. было падпісана пагадненне з Полыпчай, вядомае пад назвай Крэўскай уніі. 3 боку Літвы унію падпісалі Ягайла і яго браты Скіргайла, Карыбут, Лінгвен, Вітаўт. Яны паабяцалі назаўсёды далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай. Ягайла абавязаўся прыняць каталіцтва разам з братамі і ўсімі сваімі падданымі.

У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў, быў павенчаны з польскай каралевай Ядвігай, затым каранаваны.

Умовы уніі 1385 г. былі на руку польскай знаці, але не задавальнялі ні літоўскіх, ні тым больш заходнерускіх, у тым ліку і беларускіх, феадалаў. Чаму? Унія была не чым іншым, як інкарпарацыяй Вялікага княства Літоўскага ў Карону Польскую на «ўсе часы». Самастойнае існаванне княства перапынялася, яно злівалася з Полыпчай у адзіны палітычны арганізм пад верхаў-ладдзем апошняй. Невыпадкова пасля каранацыі Ягайлы ў Кра-каве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Полыпчы і гублялі сваю самастойнасць.

Пракаталіцкая палітыка Ягайлы адыграла ролю ў фарміраванні апазіцыі ўнутры Вялікага княства Літоўскага, асабліва на беларускіх, украінскіх і рускіх землях. Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На пра-васлаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу алошніх у каталіцтва. Уладанні каталіцкай царквы вызваляліся гэтай граматай ад усіх падаткаў і павіннасцей. Усё гэта спрыяла ўмацаванню становішча літоўскіх феадалаў-католікаў у палітычным жыцці дзяржавы.

Ягайла выкарыстаў новыя палітычныя магчымасці і пачаў каталіцкую экспансію на беларускія і іншыя заходнерускія землі. Касцёлы і каталіцкія ордэны, заснаваныя ў многіх гарадах і вёсках Беларусі, сталі яе фарпостамі. Акаталічванне закранала ўжо інтарэсы не толькі вярхоў, але і шырокіх колаў праваслаўнага насельніцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.

Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмовіуся ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайлу, карале-ве Ядвізе і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам стаў на чале руху. У лютым 1386 г. Андрэй заключыў саюз з лівонскімі рыцарамі і пачаў ваенныя дзеянні. Ім былі заняты гарады і замкі Дрыса, Друя, Лукомль. Святаслаў Смаленскі аблажыў Мсціслаў, Віцебск і Оршу. У той жа час у межы ВКЛ уварваліся лівонскія крыжакі і дайшлі да Вільні і Ашмян. Каралеўскае войска на чале з князем Скіргайлам рушыла пад Мсціслаў, дзе 29 красавіка 1386 г. адбылася бітва з войскам Святаслава Іванавіча, у якой пацярпелі паражэнне сма-ляне. Князь Святаслаў і яго брат Іван загінулі. У Смаленску быў паса-джаны князем сын Святаслава Юрый, якога прымусілі прынесці пры-сягу на вернасць каралю Ягайлу і яго брату Скіргайлу.

У сакавіку 1387 г. пачаўся вялікі паход Скіргайлы на Полацк.

Горад быў узяты. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч трапіў у па-лон і быў адпраўлены ў Полыпчу, дзе знаходзіўся ў зняволенні да 1394 г. Яго блізкія паплечнікі на беларускіх землях былі пазбаў-лены маёмасці і пакараны смерцю. Граматай ад 28 красавіка 1387 г. Ягайла санкцыяніраваў перадачу Полацкай і іншых беларускіх зямель Скіргайлу. Такім чынам, быў нанесены значны ўдар па надзельным ста-тусе названых тэрыторый. Так няўдала скончыўся першы этап супраціўлення беларускіх феадалаў уніі з Польшчай.

На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 па 1392 г. і была накіравана на адстой-ванне дзяржаўнага суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага.

Вітаўт абапіраўся на літоўска-беларускае баярства, а ў шэрагу выпад-каў і на шырокія колы насельніцтва; Галоўнай сілай Ягайлы было польскае войска (ці польскія палкі), але часам на яго баку ваявалі *літоўскія і рускія дружыны. Жорсткая барацьба вялася з перамен-ным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля г. Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзе-ле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэкціравала Крэўскую унію. Вялікаму княству Літоўскаму было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем пбльскага караля. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму былі вернуты ўсе спадчынныя ўладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай.

Беларускія феадалы асабістым удзелам у барацьбе з Ягайлам бпадзяваліся ўмацаваць свае правы надзельных уласнікаў. Далейшае развіццё падзей было не на іх карысць. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феада-лаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт вырашыў сілай зброі ліквідаваць сістэму спадчыннага надзельнага 'КНяжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. 'Йамеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання. Але ж поўнай цэнтралізацыі Вітаўту дасягнуць неўдалося. Некаторыя надзельныя княствы працягвалі адстойваць сваю незалежнасць, атрымалі абласныя прывілеі ў якасці гаранта сваіх правоў. Асабліва доўгі час супраціўлялася Смаленская зямля. Тым не менш Вітаўту ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў ва ўмацаванні свайго становішча. А перамога ў Грун-вальдскай бітве 1410 г., дзе вонскі Вялікага княства Літоўскага адыгралі вызначальную ролю, уз-няла палітычны прэстыж дзяржавы і адлюстравалася на асабістым статусе Вітаўта. Выка-рыстоўваючы гэтыя поспехі, Вітаўт робіць спробы перапыніць васальныя адносіны з Каронай Польскай, дасягнуць поўнага суверэнітэту, ажно да стварэння асобнага каралеўства.

Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі. Гара-дзельская унія ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла далітычную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, але ўсё роўна пад уладай польскага караля. Тут выявілася пэўная дваістасць пазіцыі Вітаўта, а за ім і літоўскага баярства. 3 аднаго боку, яны былі надта зацікаўлены ў захаванні незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, а з ёй і сваёй манаполіі на ўладу ў ім. 3 другога боку, не маглі яны адмовіцца і ад пагаднення з Польшчай, паколькі перад імі стаялі тыя ж праблемы, як калісьці перад Ягайлам, якія штурхнулі яго на шлях уніі з ёй. Дабіцца цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання свайго прывілеяванага становішча без дапамогі польскіх феадалаў яны былі не ў стане і працягваць агрэсію на рускія землі не змаглі б. Таму Гарадзельскай граматай, выдадзенай Ягайлам і Вітаўтам, былі дараваны правы той частцы феадалаў, што прыняла каталіцтва і польскія гербы. Ў выніку польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства (не толькі буйных, але і сярэдніх). Так вялікі князь рэкрутаваў ядро шляхецкага саслоўя, на якое думаў абапірацца пасля скасавання сістэмы спад-чыннага надзельнага княжання. Было дэкларавана выключнае права літоўскіх феадалаў-католікаў займаць вышэйшыя пасады і знаходзіцца ў гаспадарскай радзе. Праваслаўныя феадалы беларускіх зямель апынуліся ў яшчэ болып нераўнапраўным становішчы.

Імкненне літоўскіх феадалаў да далейшага ўзмацнення сваіх пазіцый вылілася ў ідэю стварэння літоўскага каралеўства. Да гэтага вялася вялікая падрыхтоўка. Задума каранацыі Вітаўта мела шырокі міжнародны рэзананс. Але ж яна не здзенснілася: перашкодзіла су-нрацьдзеянне кіруючых колаў Польшчы і смерць Вітаўта. Аднак сама ідэя працягвала жыць яшчэ доўга.

Пасля смерці Вітаўта (1430) вялікім князем літоўскім стаў малрдшы брат Ягайлы - северскі князь Свідрыгайла Альгердавіч. Яго палітыка была скіравана на замацаванне лініі на дзяржаўную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага. Пры гэтым Свідрыгайла спрабаваў пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады за кошт схілення на свой бок праваслаўных феадалаў беларускіх, украінскіх і рускіх зямель, дзе ён жыў шмат гадоў. Свідрыгайла княжыў на Падоліі, у Віцебску, на Северскай зямлі, працяглы час жыў у Маскоўскай дзяр-жаве, набыў там сяброў і сувязі. Застаючыся католікам, ён пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў, дарыць ім замкі, пасады.

Узрастанне пры Свідрыгайле палітычнай ролі заходнерускіх феа-далаў выклікала незадаволенасць літоўскай арыстакратыі. Пры дапа-мозе Польшчы была арганізавана змова супраць вялікага князя. Свідрыгайлу ўдалося збегчы ў Полацк, дзе ён знайшоў падтрымку з боку мясцовых князёў і баяр. А вялікім князем літоўскім быў абвешчаны брат Вітаўта - Жыгімонт Кейстутавіч (1432). Ягайла зацвердзіў г&та абвяшчэнне. Жыгімонт у сваю чаргу граматай ад 15 кастрычніка 1432 г. ухваліў унію з Польшчай, раней скасаваную Свідрыгайлам. У Вялікім княстве Літоўскім склалася сітуацыя, калі дзяржава аказа-лася падзеленай на дзве часткі, кожная з якіх мела свайго вялікага князя. На баку Жыгімонта былі ўсе літоўскія землі (Вільня, Коўна, Трокі, Жэмайція, а таксама Гародня). На баку Свідрыгайлы - князі, баяры і гараджане Полацкай, Віцебскай, Смаленскай, Северскай, Кіеўскай зямель, часткі Валыні і Усходняй Падоліі. Дапамогу Свідрыгайлу аказвалі тэўтонскія і лівонскія крыжакі, цвярскі князь, часам дапамагалі татары і малдаўскі гаспадар.

Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1432-1436), якая ахапіла вялікую тэрыторыю Беларусі, Украіны, Літвы. Вялася яна з пераменным поспехам. У 1432 г., каб аслабіць рух на чале са Свідрыгайлам, ад імя Ягайлы быў выдадзены прывілей, што пацвярджаў папярэднія і дараваў новыя правы феадалам-католікам. Але разам з тым ён пашыраў на рускіх князёў і шляхту рускую ўсе «наданні, свабоды, прывілеі і выгады». 6 мая 1434 г. аналагічны прывілей быў падараваны і Жыгімонтам Кейстутавічам з тым, каб паміж літоўскімі і рускімі народамі не было «ніякага раздору ці непатрэбных страт у будучым, каб не пагаршаўся стан названых зя-мель, але каб яны карысталіся роўнымі міласцямі». Разам з маёмаснымі правамі праваслаўныя князі і баяры атрымалі правы карыстання гербамі і знакамі шляхецтва таксама, як і феадалы-католікі. У 1447 г. былі практычна ўраўнаваны іх эканамічныя і асабістыя правы з феадаламі-католікамі, хаця дыскрымінацыя пры назначэнні на дзяржаўныя пасады і палітычная няроўнасць працягвала існаваць.

Тым не менш ураўнаванне ў правах беларускіх феадалаў з літоўскімі было галоўным вынікам барацьбы пад кіраўніцтвам Свідрыгайлы. Пазней значная частка праваслаўных феадалаў усё ж адышла ад Свідрыгайлы. Справа ў тым, што ён быў захоп-лены ідэяй царкоўнай уніі (зліцця праваслаўнай царквы з каталіцкай), надта непапулярнай у народзе. Увогуле, грамадска-палітычны рух, які ўзначальваў Свідрыгайла, быў разнастайны як па сацыяль-ным і нацыянальным складзе ўдзельнікаў, так і па мэтах барацьбы. Кіруючае становішча займалі ў ім буйныя праваслаўныя феадалы, яны дабіваліся ўраўна-вання сваіх палітычных, маёмасных, асабістых і рэлігійных правоў з феадаламі-католікамі. У стане Свідрыгайлы знаходзіліся і літоўскія князі і паны, амаль усе Гедымінавічы (Манівід, Гаштольд, Кежгайла і інш.), якія былі незадаволены паслухмянай палітыкай Жыгімонта ў адносінах з Полыпчай. Сам Свідрыгайла змагаўся за княжацкі прастол. Барацьба феадалаў за вярхоўную ўладу мела характар феадальнай вайны. Але ўдзел у ёй шырокіх колаў насельніцтва заходнерускіх і беларускіх зямель надаваў ёй нацыянальна-рэлігійную афарбоўку і рысы нацыянальнага руху. Феадальная вайна не вырашыла, а толькі часткова аслабіла існаваўшыя ў Вялікім княстве Літоўскім палітычныя супярэчнасці. Барацьба і далей яшчэ доўга працягвалася.

Свідрыгайла ў выніку гэтай барацьбы пацярпеў паражэнне. Жыгімонт, каб умацаваць свае пазіцыі, меў намер увесці каталіцтва ва ўсёй дзяржаве. 3 гэтым былі не згодны патрыёты Вялікага княства Літоўскага. Яны падрыхтавалі тайную змову, галоўнымі дзеючымі асобамі ў якой былі князі-браты Іван і Аляксандр Чартарыйскія, віленскі ваявода Доўгірд і трокскі ваявода Лялуша. Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. у яго замку ў Вільні.

Пасля смерці Жыгімонта палякі імкнуліся мацней падпарадкаваць Вялікае княства Літоўскае Кароне Польскай. Замест пасады вялікага князя літоўскага яны хацелі ўвесці каралеўскае намесніцтва на чале з 13-гадйвым Казімірам Ягайлавічам, малодшым братам польскага караля Уладзіслава IV. Але калі Казімір прыехаў у Вільню ў суправаджэнні вялікай світы палякаў, літоўскія патрыёты напаілі іх і ноччу ў кафедраль-ным саборы ўсклалі на каралевіча Казіміра шапку Гедыміна і абвясцілі яго вялікім князем літоўскім. Палякі былі пастаўлены перад учыненым фактам.

Абраўшы Казіміра вялікім князем літоўскім у 1440 г., літоўскія патрыёты хацелі мець яго суверэнным гаспадаром. У дапамогу яму для дзяржаўнага кіравання былі абраны асобыя міністры, якія склалі «тайную раду». Яна пачала выконваць свае абавязкі без дазволу польскага караля. У той час дынастычная унія скончыла сваё існаванне і Вялікае княства Літоўскае стала незалежнай ад Полыпчы дзяржавай.

Такое становішча працягвалася нядоўга. Кароль Уладзіслаў IV загінуў у баі з туркамі пад Варнай, і палякі выбралі ў 1447 г. на польскі прастол вялікага князя літоўскага Казіміра, што зноў аднавіла дынастычную унію. Велікакняжацкія патрыёты былі вельмі засму-чаны, таму што гэта разбурала іх планы на аддзяленне Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы.

Апошняя спроба разарваць дынастычную унію была зроблена яшчэ праз 80 гадоў. Тады польскім каралём і вялікім князем літоўскім быў Жыгімонт 1 Стары (1506-1548). Велікакняжацкая літоўская рада адправіла да яго пасольства ў 1526 г. з прапановай з'явіцца ў Вільню для вырашэння неадкладных дзяржаўных спраў і адпусціць свайго сына Жыгімонта Аўгуста для заняцця літоўскага прастола. Пры гэтым велікакняжацкая рада прасіла караля загадаць палякам, «абы онн тую корону, которая послана Велнкому княжеству Лнтов-скому (прн Внтовте), вернулн к князю велнкому его мнлостн, сыну вашея мнлостн». Яна напамінала каралю, што палякі «давно замыш-ляют прнсоеднннть княжество к Короне Польской, потому что одна корона не может быть вцелена в состав другой короны» (цыт. па:

Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Мн., 1990. С.ЗЗ). 3 гэтых слоў відаць, што велікакняжацкая рада мела намер абвясціць Жыгімонта Аў-густа каралём Вялікага княства Літоўскага і аб'явідь сваю дзяр-жаву каралеўствам. Па іх перакананні карона магла б выратаваць ВКЛ ад уключэння ў склад Полылчы.

Кароль выканаў просьбу велікакняжацкай рады, але ж зрабіў гэта на карысць Польшчы. У 1529 г. ён прывёз 9-гадовага каралевіча ў Вільню, дазволіў урачыста абвясціць яго вялікім кня-зем, але на каранацыю не згадзіўся і звёз яго ў Полыпчу. 1 толькі ў 1544 г., у адказ на настойлівыя патрабаванні вялікалітоўскіх паслоў на Берасцейскім сейме, кароль пагадзіўся адпусціць у Вільню свайго сына. У Вільні сын сеў на велікакняжацкі прастол і кіраваў дзяржаўнымі справамі пры дапамозе велікакняжацкай рады. Калі ў лютым 1548 г. кароль Жыгімонт 1 Стары памёр, агульным гаспадаром Польшчы і Вялікага княства Літоўскага стаў Жыгімонт II Аўгуст (1548-1572).

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стст. было напоўнена барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый, вырашаць якую велікакняжацкая ўлада спрабавала пры дапамозе уніі з Польшчай. Унія замацавала вынікі папярэдняга развіцця ВКЛ і адначасова налажыла на іх кляймо польскай дзяржаўнасці. Яна яшчэ ў болыпай ступені ўмацавала магутнасць і ролю літоўскіх феадалаў, але ў дачыненні да беларускіх і заходнерускіх праводзілася дыскрымінацыйная палітыка. Патрабаваліся гады палітычнай барацьбы, якая потым перарасла ў феадальную вайну, каб зрабіць роўнымі ў маёмасных і рэлігійных правах беларускіх і літоўскіх феадалаў. Але ўсё ж поўнага ўраўна-вання ў палітычных правах, нягледзячы на некаторыя ўступкі, так і не адбылося.

Спіс літаратуры

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: «Наша будучыня», 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: «Наша будучыня», 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11 (16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: «Універсітэцкае», 2000;

5. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: «Беларусь», 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: «БелЭн», 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: «Амалфея», 2000;

8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: «Беларускі кнігазбор», 1999;

9. К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. - Минск: «Беларусь», 1988;

10. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: «Neografia», 2003;

11. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мінск: «Беларусь», 1994;

12. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7 - «Вешальнік» // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;

13. Шалькевич В.Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. - Мн.: Университетское, 1988. - 240 с.: ил.

14. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск «БелЭн», 1993-2001.


Подобные документы

  • Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.

    контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.