Абарона і падзенне Вільні ў 1655 г
Падрыхтоўка да "Государева похода" 1655. Узяцце Менска. Пасля захопу Менска адкрыўся просты шлях да сталiцы Княства. Абарона Вільні войскамі Януша Радзівіла і Гансеўскага. Шведскi кароль Карл Х Густаў прыняў рашэнне пачаць вайну супраць Рэчы Паспалiтай.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.01.2009 |
Размер файла | 30,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка»
РЭФЕРАТ
па курсу «Гісторыя Беларусі 1-ай пал. XVII -XIX стст.»
Тэма:
«Абарона і падзенне Вільні у 1655г.»
Падрыхтаваў:
Нарывончык Дзмітрый
Сцяпанавіч
Праверыла:
Канапацкая Зарына
Ібрагімаўна
- Минск 2006 г.
- ПЛАН
- Уводзіны
- 1. Падрыхтоўка да «Государева похода» 1655
- 2. Узяцце Менска
- 3. Абарона Вільні
- Літаратура
- УВОДЗІНЫ
- Гісторыя Беларусі XVII cт. - гэта найперш гісторыя самых крывавых і разбуральных войнаў, гэта ліхалецці, голад і мор, гэта час калі на з гістарычнай авансцэны не сходзіла трагічнасць. Жыцце асобнага чалавека гублялася у завірусе падзей, побач з інстынктам самазахоўвання выступалі не самыя лепшыя чалавечыя якасці. Паняцці высокага духоўнага сэнсу, такія як патрыятызм і вернасць сваім абавязкам, лічыліся казкай мінулых гадоў. Рушылася дзяржаўнасць, рушылася чалавечнасць, рушылася ўсе. Непадрыхтаванасць Рэчы Паспалітай да вайны, яе унутраныя супярэчнасці дорага абайшліся Беларусі - большая частка яе тэрыторыі была акупаваная, насельніцтва масава вывозілася у Маскву. Дапамога Вялікаму Княству Літоўскаму з боку ўрада Рэчы Паспалітай была самай мінімальнай, ратавалі перш за ўсе сябе, вырашалі свае праблемы. Уся трагічнасць становішча Беларусі, астаўленай фактычна безабароннай перад маскоўскай ардой, с най большай яскравасцю выяўляецца ў абароне і падзенні сталіцы, сімвала былой незалежнасці - Вільні.
- ПАДРЫХТОЎКА ДА «ГОСУДАРЕВА ПОХОДА» 1665 ГОДА
- Згодна з планам наступальнае аперацыi, прызначанай на лета 1655 г., галоўныя сiлы царскага войска зноў канцэнтравалiся на Беларусi (на Украiну былi высланы зусiм нязначныя часткi на чале з баярынам Васiлём Бутурлiным - на дапамогу Багдану Хмяльнiцкаму для кампанii супраць палякаў). Маскоўская армія па-ранейшаму дзейнiчала трыма групоўкамi - па паўночнай, цэнтральнай i паўднева-заходняй - пры падтрымцы казака Івана Залатарэнкi. Апорнымi базамi гэтых армiяў з'яўляліся адпаведна Вялiкiя Лукi, Смаленск i Бранск.
- Самыя адказныя задачы кампанii даручалiся цэнтральнай армii Якава Чаркаскага. Планавалася, што яна рушыць са Смаленска на Барысаў-Менск і, авалодаўшы імі, разам з казакамi выйдзе на Вiльню. Адначасова з ёй да сталiцы Княства павiнна была наблiзiцца і паўночная групоўка Васiля Шарамецева. Пасля захопу Вiльнi гэтыя войскi мусiлi б пакiнуць заслону ад шведаў ды iсцi на Коўню - Берасце. Армiя ж князя Трубяцкога мела загад выйсцi з Бранска ў Магiлеў, затым авалодаць Старым Быхавам і праз Слуцак ды Наваградак таксама кiравацца на Берасце. Асобна на паўночным захадзе дзейнiчала групоўка Апанаса Ардзiн-Нашчокiна. Акрамя таго, у басейн р. Прыпяць меркавалася паслаць на рачных суднах вайсковыя аддзелы з Кiева. Гэтак магутным колам ахаплялася ўся тэрыторыя Беларусi. На мэце кампаніі быў канчатковы ўдар па Вялiкім Княстве Лiтоўскім i злiквiдаванне яго як дзяржавы.
- Паход пачаўся у сакавiку. Цар прыехаў у Вязьму, пасля адтуль са сваiм палком рушыў у Смаленск, дзе яго ўжо чакалi напагатове ўсе астатнiя палкi цэнтральнае армii ды артылерыя.
- У траўні з Бранска на Магiлеў вырушыла армiя Трубяцкога. Казакi ж, як і частка войска Шарамецева, ужо былi на Беларусi - спрабавалi здабыць старабыхаўскую фартэцыю. Абаронцам хапала духу не толькi адбiвацца, але і рабiць частыя вылазкi, браць у палон казакаў. Iх непахiснасць здавалася незвычайнай. Захопленыя казакамi, языкi на допытах казалi, што ў горадзе сядзяць «шляхты 50 человек, конных желдаков 400 человек, венгров 50 человек, жидов 1000 человек, мещан 800 человек» Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России. Спб.1889 Т.14, С.715-716 [6, т.14, с. 715--716] - зусiм невялiкая сiла, прычым большая частка абаронцаў - цывiльныя людзi. Гарматаў яны мелi сяго 4 вялiкiх і 26 палкавых, порах выраблялi самi. У адказ на прапановы Залатарэнкi здаць горад быхаўцы казалi: «Пакуль будзе хлеба i ўсялякiх прыпасаў датуль i будзем сядзець, а здацца чаркасам i гасударавым людзям ня хочам».
- 24 траўня са Смаленска на захад вырушыла цэнтральная маскоўская армiя. Праз два тыднi цар размясцiў сваю стаўку пад Шкловам. На поўначы Беларусi актывiзавалася войска Васiля Шарамецева. Рыхтуючыся да галоўных дзеянняў ваяводы занялiся ачышчэннем плацдарма. На Барыса быў высланы Юры Барацiнскi з палком салдатаў i драгунаў, якi бiтве над горадам разбiў аддзел Паклонскага, але захапiць Барысаў колькi нi штурмаваў не змог. Тады цар выслаў на Барысаў ваяводу Багдана Хiтраво з войскам у 5400 чалавек. На гэты раз горад бы захоплены i 19 чэрвеня спалены. 3гарэў i мост цераз Бярэзiну, за якую адышло войска, што абараняла Барысаў. Аднак яго аднаўленне не заняло ў пераможцаў шмат часу. Шлях на Менск быў адкрыты.
- УЗЯЦЦЕ МЕНСКА
- Чым магло адказаць Вялiкае Княства Лiтоўскае на такі глыбока распрацаваны стратэгічны план?
- Гаспадарка краiны была ўжо павадарваная вайной, а ледзь не палова тэрыторы наогул акупаваная. У земскi скарб дзяржавы зборы амаль не паступалi. Летам 1655 г. замест 2 мiльёнаў злотых падымнага падатку рэальна можна было сабраць толькi 200 тысячаў. Якое найманае войска ўтрымлiваць на такiя сродкi? Як паказвае Г.Сагановіч, толькі на перавозку гармат патрабаваліся вялікія грошы, бо артылерыя не мела ўласных коняў і абслугоўвалася найманымі фурманамі. Г.Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Мн. 1995,С. 40
- Пасля малаплённай кампанii Януша Радзівіла войска было фiзiчна стомленае i здэмаралiзаванае і было да таго ж аслабленае стратамі. Паспалiтае рушанне, i раней мала на што здатнае, цяпер канчаткова страчвала сваё значэнне. Павятовыя соймiкi прынялi пастановы пра тое, каб сабраныя ў паветах i ваяводствах грошы iшлi на харугвы для iх жа абароны.
- Атрымаўшы вестку пра захоп Барысава, цар больш не марудзiў i загадаў галоўным сiлам наступаць на Менск. Казакi Залатарэнкi перайшлi Бярэзiну i 2 лiпеня жо былi ў Смiлавiчах. На Менск рухалiся таксама перадавы, вялiкi i старажавы палкi цэнтральнае армii. Наперад былi высланыя авангардныя часткi дзеля злучэння з войскам Хiтраво i казакамi.
- У Менску значных сiлаў не было. З сабраных звестак маскоўскія ваяводы гэта ведалi. «В Менску людей нет», - дакладалi яны цару. Аднак нейкае войска для ягонай абароны ўсё ж сабралася, ды З лiпеня сустрэла непрыяцеля за 5 вёрст ад горада. Вiдаць, стан менскiх умацаванняў не пакiдаў надзеi вытрымаць аблогу, абараняючыся за валамi. Даўшы бой, яно хутка мусiла адступаць назад у горад, а царскiя ратнiкi «многих побили и языков взяли 15 человек». На плячах адступаўшых яны i ўварвалiся ў Менск. Мяшчане разам з астаткамі каронных войск абараняліся ў замку ды некаторых храмах. Але трэба зазначыць, што жыхароў у горадзе на той час было жо няшмат. Яны паспелi выйсцi з Менска на захад. Тут засталiся толькi «войт Ивашко Жыдович с товарищи полтараста человек» Ткачоў М.А. Замкі і людзі. М.1984, С.61
- Пасля захопу Менска адкрыўся просты шлях да сталiцы Княства. Але цар не спяшаўся распачынаць наступ. Ледзь не два тыднi спатрэбiлася на тое, каб ачысцiць тылы ад непрыяцеля, пазнiшчаць гарадкi ў Менскай акрузе. Так напрыклад, 11 лiпеня Залатарэнка накiраваў «посылку» (казацкае войска) на чале з сотнiкам Хведарам Мрынсковым на Койданава i казакi «Местечко Койданов взяли, и которыя... были в том местечке полския и литовския люди, и тех всех людей мечю предаил и то местечко в посады все выжгли» Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России. Спб.1889 Т.14, С.753-754
- АБАРОНА ВІЛЬНІ
- Аб паходзе «к Вилно и к Оршаве» Аляксей Мiхайлавiч афiцыйна абвясцiў 12 лiпеня з царскае стаўкі ў Барысаве. Усе асноўныя сiлы, сабраныя ў Менску, - вялiкi, перадавы, старажавы, ертавульны палкi цэнтральнай армii, а таксама казакi наказнога гетмана Залатарэнкi атрымалi загад адначасова рушыць на захад. З паўночнага боку да сталiцы маглi кожны момант пайсцi палкi армii Васiля Шарамецева.
- Вiльня абаранялася войскамі Януша Радзівіла і Гансеўскага, у якіх не налiчвалася i 7-8 тысячаў. Зусім нядаўна скончыўся сойм, якi прыняў ухвалу пра мабiлiзацыю паспалiтага рушання, але Януш Радзівіл за годы цяжкае вайны навучыўся не спадзявацца на абяцанні, таму ў тыя днi ен з жалем пiсаў, што на рушанне амаль не спадзяецца, бо шляхта замест таго, каб сабрацца ды iсцi да гетмана, адно разбягалася Wisner H. Dzialalnosc wojskowa Janusza Radziwilla. 1648-1655 // Rocznik Bialostocki. 1976. T.13. 13 лiпеня ён выдаў спецыяльны унiверсал жыхарам Пiнскага павета, у якiм тлумачыў, што з-за вялнкага недахопу наёмнага войска ён мусіў зняць усе харугвы, якiя дагэтуль прыкрывалi Палескi тракт, таму загадвае, каб «панове самi як найхутчэй купіліся і сваiмi ласнымi грудзьмi баранiлi свае хаты ды бралi над абарону Палескi тракт». Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Вильна, 1909. Т.34, С.42 Афицыйна личылася, што на вясну ад караля ў Вялiкае Княства прыйшло 5 тысячаў жаўнераў, але ў сапраўднасці iх было намнога меней. Акрамя таго яны не падпарадкоўваліся ваеннаму кіраўніцтву і займаліса марадзерствам. Сам вялiкi гетман у лiсце ад 11 лiпеня пiсаў, што каронныя рэйтары, «выходзячы з Менску, бунт узняць хацелi. Шляхецкiя дамы, двары, нават касьцёлы абрабавалi.. І голасна пагражаюць, што перакiнуцца да непрыяцеля». Wisner H. Dzialalnosc wojskowa Janusza Radziwilla. 1648-1655 // Rocznik Bialostocki. 1976. T.13, С.104
- А да Вiльнi з кожным днём няўхiльна наблiжалiся царскiя палкi. Пасля таго як пад Ашмянаю казакi Залатарэнкi разбiлi войска ротмiстра Глябовiча, што рухалася з-за Нёмана, сталiца была зусiм адкрытая. Сярод здабытых на месцы бiтвы трафеяў знайшлося нямала лiстоў, якiя пасля перакладу Залатарэнка пераслаў цару. У адным з iх невядомы шляхцiч пiсаў, што каля Ашмяны ўжо «няма нiкога», людзi паразбягалiся. Наракаючы на дзiўную бяздзейнасць шляхты, якая, маючы пад бокам ворага, зусiм не рыхтавалася да адпору, і цяпер невядома, цi паспее сабрацца паспалiтае рушанне, ён адзначаў што i сам бяжыць «дзеля вестак дахаты, каб ведаць, цi ёсць яшчэ вёска, цi жо папялiшча». Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России. Спб.1889 Т.14, С.758
- У 20-х днях лiпеня на галоўны вiленскi тракт пачалi выходзiць i авангардавыя часткi маскоўскага войска, і 20-тысячнае казацкае злучэнне Івана Залатарэнкi. 22 лiпеня цар быў у Маладзечне, а 24-га перанёс сваю стаўку яшчэ блiжэй да Вiльнi у Смаргонi. Патрыярх Нiкан падбадзёрваў манарха, пiсаў яму з Масквы, каб той не спыняўся на Вiльнi, а здабываў Варшаву, Кракаў ўсю Польшчу.
- Вiльня, векавечная супернiца Масквы, цяпер была перад Аляксеем Мiхайлавічам і бездапаможна чакала свайго чорнага дня. Умацаваннi яе не аднаўляліся трэцяе дзесяцiгоддзе i былi зусiм занядбаныя. Сучаснiкi заўважалі, што Вільня была падобная да Спарты: яна больш спадзявалася на мужнасць сваiх грамадзяла чымся на моц муроў. Памятники русской старины в Западных губерниях империи / Изд. П.Н.Батюшков. Спб., 1874. Вып.6, С.50
- Тым часам у Маскве канчалiся распачатыя яшчэ ў траўні перамовы Швецыі з царскiм урадам. У 1654 г. Масква прапаноўвала Швецыі распачаць вайну з Рэччу Паспалітай і падзялiць тэрыторыю Вялiкага Княства Лiтоўскага памiж Маскоўскай дзяржавай і сваёй краiнай, і Швецыя тады амовілася. Цяпер жа настаў зручны момант лёгка разграмiць даўняга супернiка - Рэч Паспалітую, iнкарпараваць ягоныя землi, спынiць Маскву і не дапусціць тым самым яе ўзмацнення. Але цяпер цар i сам лёгка мог давесцi вайну да пераможнага канца і яму не патрэбны былі саюзнікі, тым больш прэтэндэнты на беларуска-літоўскія землі.
- Шведскi кароль Карл Х Густаў пасля тонкiх разлiкаў яшчэ ў сакавiку 1655 г. прыняў канчатковае рашэнне пачаць вайну супраць Рэчы Паспалiтай. Вайна пачалася чэрвенi паходам палявога маршалка Густава Адольфа Левенга на Дынабург. Праз месяц ва Вялiкае Княства рушыў Магнус Дэлягардзi і заняў Бiржы. А галоўныя сiлы шведаў, не сустракаючы асаблівага супраціўлення, пайшлi на Польшчу - 14 тысячаў з палявым маршалкам Вiтэнбергам, 12700 жаўнераў - з каралём, артылерыю ж вёў Густаў Стэнбок. Паспалітае рушанне адразу здалося.
- Знясіленае і скалечанае масавай дэпартацыяй насельніцтва, голадам і ваеннымі бедствамі, Вялiкае Княства Лiтоўскае не магло весцi вайну адначасова і супраць незлiчонай царскае арды, і супраць вымуштраваных шведаў. Вялiкi гетман мусiў выбраць нешта адно. І, выбраўшы з дзвюх бедаў меншую, Януш Радзiвiл, паводле слова Багуслава, «аддаў перавагу шведскай пратэкцыi перад маскоўскай тыранiяй». Zywot Boguslawa Radziwilla. Poznan;Trzemeszno, 1840, S.124 Гэта быў сведамы i паслядоўны крок вялiкага гетмана. «Іначай ратавацца не было спосабу», - напiсаў ён неўзабаве стрыечнаму брату, а 29 лiпеня яны разам, Януш i Багуслаў Радзiвiлы, уперкшю афiцыйна выявiлi гатоўнасць прыняць пратэктарат Швецыi ды прызнаць шведскага караля Карла Х Густава вялiкiм князем лiтоўскiм.
- З Вiльнi тэрмiнова эвакуiравалiся заможныя мяшчане, асаблiва яўрэйския сем'i. З гараджан быў сабраны i звыштэрмiновы ваенны падатак - 100 тыс. злотых. Пад канец лiпеня - на пачатку жнiўня сабралася паспалiтае рушанне - 2825 чалавек. Войска прыслалi далёка не з усёй тэрыторыі краiны. Вялiкiя абшары з прычыны акупацыі выключаліся з земскай службы - Полацкае, Вiцебскае i Амсцiслаўскае ваяводствы, Варшанскi, Старадубскi, Мазырскi i Рэчыцкi паветы. Ад Лiдскага павета прыйшла харугва гусараў i харугва казака - па сто вершнiкаў у кожнай, ад Ашмянскага -- па 200 гусараў i казакаў. Наваградскi павет даў казацкую харугву з 200 шабляў. Слонiмскi i Ваўкавыскі прыслалi па сотнi казакаў. Рушанне Берасцейшчыны мусiла застацца межах свайго ваяводства. Шляхту Браслаўскага павета, а таксама жамойцкае i вiлькамiрскае рушанне Радзiвiл выслаў пад Браслаў, а лiдчукоў i ашмянцаў накiраваў да Смаргоні.
- Трэба адзначыць, што ні Радзiвiл, нi Гасеўскі не верылi ў магчымасць абаранiць Вiльню тым невялікім войскам, што яны мелі ў наяўнасці. Але нават i гэтыя войскi не маглi дзейнiчаць зладжана, бо гетманы варагавалi памiж сабою. Калi дайшло да абмеркавання хоць якога плана абароны, Гасеўскі не прыняў праекта Радзiвiла, i ягоная дывiзiя засталася на iншых пазiцыях.
- Вялiкi гетман адмовiўся ад спробы абараняцца ў старых вiленскiх мурах i размясцiў войска перад горадам. Ен збiраўся, стрымаўшы царскiх ваяводаў, перайсцi за Вяллю ды, знiшчыўшы Зялёны Мост, адарвацца ад ворага i адвесцi свае харугвы на Жамойць, дзе можна было б чакаць падмогi шведаў. Гасеўскі ж хацеў - пасля спробы абаранiць сталiцу хоць сiмвалічна - адступiць на захад праз Трокі і Гародню выйсцi на тэрыторыю Польшчы. Як мы бачым, абодва гетмана не верылі ў магчымасць абароны вільні і планавалі адступаць, фактычна пакідаючы сталіцу безабароннай перад шматтысячным маскоўскім войскам. б жнiўня, калi зграмаджаныя пад Вільняй царскiя войскi ўжо адпачывалi i рыхтавалiся да штурму, абодва гетманы паспрабавалi паздегнуць трагічнай развязкі і хоць дыпламатычным шляхам выратаваць горад ад разбурэння. Яны перадалi лiст Аляксею Мiхайлавiчу, у якiм прапаноўвалі неадкладна пачаць перамовы аб мiры. Яшчэ раней лiст з такой прапановай вiленскi бiскуп Юры Тышкевiч выслаў на iмя Чаркаскага ды Залатарэнкi. Буйныя магнаты - у першую чаргу Глябовiчы і Сапегі - таксама згаджалiся прызнаць уладу цара, калi ён захавае за iмi гарады i маёнткi, іх ўладаннi, правы i прывiлеi. Аднак цару Вільня не патрэбна была як горад, што здаўся яму на міласць, цар хацеў яе капітуляцыі яе як сталіцы і ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага як дзяржавы. А хіба мог пайсці на такое Януш Радзівіл, вядомы як уплывовы сэпаратыст і прыхільнік самастойнасці Княства, які калісці ў Вільні ў прысутнасці караля абразіў каронных сенатараў, выгукнуўшы: «Пройдзе час, калі палякі да дзвярэй не патрапяць, - праз вокны іх выкідваць будзем!»
- Заставалася надзея на дапамогу шведаў. Яшчэ канцы лiпеня пасол Вялікага Княства Габрыэль Любянецкi выехаз з Вільні і памчаўся да Рыгi, каб як найхутчэй падпiсаць пагадненне са шведамi. Але ў Рызе ён, на жаль, з'явiўся толькi 10 жнiўня, калi ратаваць Вiльню было ўжо позна.
8 жнiўня войскi Чаркаскага ды Залатарэнкi разам пайшлi на штурм Вiльнi. Аддзелы Радзiвiла, што стаялi перад горадам, не прынялi бою ды пасля кароткай сутычкi пачалi адступаць па вiленскiх вулiцах да ракi Вяллi, а на iх плячах у горад лаваю ўварвалiся царскiя ратнiкi, украiнскiя казакi, татары, што складалi значную частку маскоускіх палкоў. Войска Радзiвiла паспела перайсцi на другi бераг Вяллi i дало жорсткi бой непрыяцелю перад Зялёным Мостам i на iм. Урэшце гэты мост бы спалены. У адноснай бяспецы за Вяллёй апынуўся i Гасеўскі са сваёй дывiзiяй, хоць ён меў зусiм iншыя планы. Цяпер горад нішто не магло выратаваць. Маленькi гарнiзон вiленскага стольнiка Казiмiра Хвалiбога Жаромскага, што яшчэ працягваў абараняцца ў замку, толькi раздражняў раз'юшаных заваёўнікаў. Адразу ж на вулiчным бруку сталi чынiцца масавыя забойствы, а на рынку дайшло да сапраўднай бiтвы з мяшчанамi. Натоўпы вiленчукоў кiнулiся ўцякаць да ракi, але там мноства людзей было цi пабiта, цi патоплена. Памятники русской старины в Западных губерниях империи / Изд. П.Н.Батюшков. Спб., 1874. Вып.6, С.50 Як пасля прыгадваў вiленскi бiскуп Тышкевiч, «не было лiтасцi анi зросту, анi полу; усе месцы былi запоўнены крывёю забiтых і трупамi, асаблiва Бернардынскi кляштар, куды, шукаючы схову, людзi збеглiся асаблiва вялiкай колькасцi». Пра тое самае пiсаў i Самуэль Венслаўскі, каралеўскі пiсар, адзначаючы, як лютыя ваяўнікі «ўзброеных і бяззбройных, мужчын i жанчын забiвалi без адрознення». Тагачасныя нямецкiя газеты, iнфармуючы Еўропу пра трагедыю Вiльнi, паведамлялi, што жанчын захопнiкi адсылаюць у Маскву, а старых кабет і дзяцей кiдаюць у агонь. Welke M. Russland in der deutschen Publicistik des XVII Jahrhunderts (1613-1689) // Forschungen zur
- Osteuropaische Geschichte. 1976. Bd. 23, 181 Асаблiвай прынадай для казакаў i царскiх ратнiкаў былi вiленскiя храмы, iхняе багатае начынне, званы, упрыгажэннi. Яны абдзiралi арганы, алтары, разбуралi надмагiллi... У касцёле Святога Мiхала забралi цi знiшчылi ўсё, што было магчыма, а пахаваннi фундатара храма, славутага беларускага канцлера Лева Сапегi, ды ягонай сям'i парушылi і абрабавалi. Мерцвякоў выкiдвалi з дамавiнаў, у кляштарах забiвалi чарнiц. Моцна пацярпеў і езуiцкi касцёл Святога Казiмiра, што на рынку, у якiм былi пазрываныя плiты з надмагiлля роду Гасеўскіх. За Вострай Брамай на Росах захопнiкi спалiлi i праваслаўную царкву. Вiльня гарэла 17 дзён, новыя гаспадары шнырылi пошуках спажывы. Самыя каштоўныя рэчы з вiленскага катэдральнага сабора павiнны быў за пэўную плату вывезцi ў Каралявец наваградскi кашталян Мiкалай Юдзiцкi, але казакi дагналi яго ды ўсё чыста адабралi. Сярод захопленага знайшлi нямала рэлiквiяў такiх, як алтарны крыж вялiкага князя Вiтаўта і кубак Ягайлы. Толькi частка каштоўнасцей з катэдры была ўратаваная пробашчам каплiцы святога Казiмiра Юры Белазорам, якi здолеў вывезцi iх да Радзiвiла.
- Раней колькасць забiтых у Вiльнi гiсторыкi вызначалi на 10-25 тысячаў. Lowmianska M. Wilno przed najazdem moskiewskim 1655 roku. Wilno., 1929, S. 71-72 Па меркаванні Г. Сагановіча больш праўдападобна, што загiнула 7-8 тысячаў жыхароў - каля паловы насельнiцтва сталiцы. Г.Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Мн. 1995,С. 47 Брандэнбургскi пасол Лазарус Кiтэльман, якi тыя жнiвеньскiя днi быў накiраваны да маскоўскага цара ў Вiльню, пабачыў жахлiвае вiдовiшча. «Усе гарады i вёскi былi спаленыя; кучамi ляжалi трупы пабiтага мiрнага лiцьвiнскага насельнiцтва, таксама жанчын і дзяцей, непахаваныя i загнiлыя...; жывога наагул нiдзе не было вiдаць» пiсаў ён. Codello A. Rywalizacja Pacow i Radziwillow w latach 1666-1669 // Kwartalnik historyczny. 1964., R. 41., z.4., S.11-
- Мноства шляхты і мяшчанаў тады паразбягалася па лясах і глухiх вёсках, уцякло на Жамойць пад ахову шведаў iншыя кiнулiся ў Iнфлянтыю, Прусiю. Тысячы жыхароў Вялiкага Княства апынулiся ў Караляўцы, Тыльзiце, Рагнiце. Як сведчаць матэрыялы Сакрэтнага Дзяржанага архiва Прускае культурнае спадчыны ў Берлiне, сярод тых, хто знайшоў паратунак у Караляўцы было вельмi шмат беларусаў, як вунiятаў гэтак i праваслаўных. Асобную групу ўтваралi вунiяцкiя беларускiя святары на чале з архiмандрытам Паўлам Корсакам з Амсцiслава. Яны склалi асобную прысягу на вернасць шведскаму каралю. Сярод праваслаўных, што таксама прысягалi Швецыi, прозвiшчы манахаў Тараса Пракаповiча, Мiтрафана Пашынскага, Iларыёна Бакiеўскага ды iншых.
- «Гэтак быў захоплены лiтоўскі Карфаген, супернiк Кракава напiша, апавядаючы пра вiленскую трагедыю, гiсторык Ян Рудаўскі, а Растоўскi падкрэслiць, што анiколi не бачылi больш лютай жорсткасцi, чым пры захопе Вiльнi. Не было больш той Вільні гордай і незалежнай Вільні, не было фактычна і Вялікага Княства Літоўскага.
- Аляксей Мiхайлавiч уязджаў у распнутую Вiльню 9 жнiўня ў шыкоўнай, абабiтай вiшнёвым аксамiтам французскай карэце. На яго фурманах былi высокiя каўпакі i вiшнёва-жоўтыя каптаны. Дарогу перад манархам выслалi ярка-чырвонай тканiнай. У горадзе стаяла грымота - пераможцы палiлi з гарматаў. У тыя днi цар напiсаў сваёй жонцы і сёстрам у Маскву: «…Постояв под Вильною неделю для запасов, прося у Бога милости... пойдем к Оршаве» - ды аптымiстычна супакоiў сямейства: «А обо мне не покручиньтеся. Ей, Бог даст добрый путь и победу». Письма русских государей и других особ царского семейства. М., 1896., Вып.5., С. 42 Аднак да паходу на Варшаву не дайшло - з Рыгi ў бок Вiльнi i Бiржа ужо рухалiся шведы, адразаючы ўсю Прыбалтыку ад статэгічных намераў маскоўскага цара. Мянялася ваенна-палітычная сітуацыя, Швецыя як супернік Маскоўскай дзяржавы выходзіла на першы план.17 жніўня будзе заключана Кейданская унія - апошняя спроба гетмана Януша Радзівіла выратаваць дзяржаву. Рэч Паспалітая павольна, але непазбежна памірала ад цяжкае ўнутранае хваробы - анархіі, безуладдзя, разыходжання паняццяў шляхецкая годнасць і патрыятызм. Нездарма сучаснікі тлумачылі манаграмму ICR, што размяшчалася на тынфах и азначала «Ioannes Casimirus Rex» - «Ян Казимир Кароль», як «Initium calamitatis Regni» - «Пачатак гибелі дзяржавы».
- ЛІТАРАТУРА
- 1. Сагановіч Г.М. Невядомая вайна: 1654-1667. Мн. 1995.
- 2. Мялешка В.І. Войны сярэдзіны XVII ст. // Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.1 Мн. 1994
- 3. Ткачоў М.А. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі Мн., 1994. Т.2
- 4. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. Мн. 2000
- 5. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII-XVIIIстст.)
Подобные документы
Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.
реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.
курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011Прыход да ўлады Аляксандра, яго ваенна-палітычная падрыхтоўка да паходаў. Стратэгія і тактыка заваёў манархам Малой Азіі, Сірыі і Егіпта. Гісторыя захопу Вавілона. Змены ў палітыцы Аляксандра. Барацьба народаў Сярэдняй Азіі супраць македонскай заваёвы.
курсовая работа [39,4 K], добавлен 23.04.2012Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.
контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007Выхаванне ў каралеўскім двары у Кракаў. Падарожжа з пасольствам да імпэратара Фэрдынанда. Падтрымка кожнай ініцыятывы рэформы царквы ў Вялікім Княстве. Адказ Мікалая Радзівіла Чорнага на адкрыты ліст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёіза Ліпамана.
реферат [41,3 K], добавлен 20.03.2011Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Пастановы сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiта
реферат [23,5 K], добавлен 23.11.2008Дзяцінства і юнацкія гады Карла Эміля фон Маннергейма і яго служба ва ўзброеных сілах Расійскай імперыі. Падзеі ў Фінляндыі з 1930 г. па 1946 г. і роля Маннергейма ў іх. Даследаванні дзейнасці Маннергейма у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гадоў.
курсовая работа [54,9 K], добавлен 25.07.2012Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым–верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух. Буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму.
контрольная работа [23,6 K], добавлен 23.09.2012Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.
контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010