Гістарычная традыцыйная картаграфія

Графічныя, лічбавыя і тэкставыя крыніцы ў картаграфіі. Асноўная характарыстыка іх гістарычнай інтэрпрэтацыі. Асаблівасць выданняў карт і іх выкарыстання. Галоўны аналіз картаграфічных праекцый і сеткі. Сутнасць геаграфічных і прастакутных каардынат.

Рубрика Геология, гидрология и геодезия
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 04.03.2015
Размер файла 309,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

КУРС ЛЕКЦЫІ

ПА ГІСТАРЫЧНЫМ ГІС

ДАЦЭНТ КАХНОВІЧ

ВІКТАР (БДУ)

Мінск - 2014

1. Уводзіны. Гістарычная (традыцыйная) картаграфія

1.1 Графічныя, лічбавыя і тэкставыя крыніцы ў картаграфіі. Іх гістарычная інтэрпрэтацыя

Картаграфія - навука, што вывучае спосабы адлюстравання прасторы свету ў выглядзе графічных альбо тэкставых мадэляў, а таксама тэарэхтычныя і практычныя аспекты самога працэсу даследавання свету з дапамогай такіх мадэляў. Спачатку картаграфія разумелася як практычная галіна геаграфіі і астраноміі - а менавіта стварэнне картаў сушы і мораў, а таксама небасхілу. Затым яна стала ахопліваць увесь спектар спасціжэння свету і яго адлюстраванне за дапамогай карты. Агульна, «аб'ектамі картаграфіі ёсць Зямля, нябесные целы, зорнае неба і Сусвет».

Зараз у сувязі з разнастайнасцю прадмета вывучэння свету праз мадэлі-карты, вылучаюць такія адрозныя, у залежнасці ад навуковай дысціпліны, галіны картаграфіі: гістарычная картаграфія, геалагічная картаграфія, эканамічная картаграфія,глебазнаўчая картаграфія і інш.

Гістарычнае камп'ютарная картаграфаванне (ГКК) -- дапаможная дысцыпліна, што выкарыстоўвае інфармацыйныя тэхналогіі для стварэння і выкарыстання картаў для патрэб гістарычнага даследавання.

Карта (а map) - тэрмін, што мае вельмі шырокі сэнс (гэта і банкаўская плацёжная карта, і медычная карта, і гульнявая, і геаграфічная, і т.д.). Для нас найважней за ўсё менавіта панятак геаграфічнай карты - тое ёсць нейкае адлюстраванне за дапамогай набору ўмоўных абазначэнняў паверхні сушы і/альбо мора, альбо зорнага неба. Гэта нейкая вобразная і знакавая мадэль рэчаіснасці (у прасторавым вымярэнні).

Карты бываюць рознымі па свайму прызначэнню: турыстычныя, марскія (для марскога суднаходства), вучэбныя (для засваення ведаў на занятках па геаграфіі і т.п.), ваенна-тапаграфічныя, даведкавыя і інш.

Карты ёсць прадукт, прадмет і аб'ект -- тапаграфіі. Тапаграфія - ад грэч. «месца-апісанне» (стар.-грэч. фьрпт - месца і гсЬцщ - пішу) навука пра адлюстраванне мястцовасці на картах. Самое слова карта ў еўрапейскай традыцыі (а map) узыходзіць да лацінскага выразу Mappa mundi - двухмернае выяўленне свету. Карты зарадзіліся ў даўніну і былі ў першую чаргу патрэбаю гандляроў. Так, выдомыя старажытныя навігацыйныя марскія і карты сушы з абазначэннем мястцовасцей і тгандлёвых шляхоў.

Такім очынамбразом, карты - гэто вядомыя здаўна і адны з найболей каштоўных гітарычных крыніцаў. Наогул жа, стварэнне картаў трывала азначаецца для гістарычнага часу ад 8 тысяч год таму. Даўнейшыя карты захаваліся ад культураў даўняга Вавілона, Грэцыі, Індыі і Кітая. Яни былі геаграфічнымі. Самая жа даўнейшая на зямлі карта -- небасхіла -- з пячораў Ласку ў Францыі (раён Дардоні паблізу ад Пуацье), і гэтай карце блілу 18,5 тыс. гадоў. вядомы падобныя карты з іншых месцаў (Чатал-Гуюк у Турцыі і др.), але ўласна даўнейшая карта як мадэль мястцовасці -- знойдзена ў мясцовасци Га-Сур блізу сучаснага Кіркука ў 1930 г. (на поўначы Ірака).

Карты -- важны носьбіт інфармацыі, і меюць розныя асновы: графічныя, лічбавыя і тэкставыя. Графічныя -- карты ў ваглядзе знаёмых усім малюнкі і выявы зямной паверхні. Найьольш вядомая старажытная карта -- Вавілонская карта свету (VII стагоддзе ВС) -- складалася як з графічнага прадстаўлення вядомай у тыя часы вавіланянам зямлі, так і з тэкставага апісання паверхні зямлі. Такім чынам у гэтай карце злучаліся графічная і тэкставая карта. Затым старажытнагрэчасці матэматык, астраном і геграф Эратасфен (276--194 ВС) першым даказаў шарападобнасць Зямлі і склаў каля 245 г. да н.э. першыя графічныя карты вядомай яму зямлі (айкумены) з дапмогай ліній даўгаты і шыраты -- альбо мерыдыянаў і параляў. Яго працу працягнуў Гіпарх Нікейскі (190--120 ВС). Ён стварыў першы каталог зорак з пазначэннем іх месцазнаходжання на небасхіле. Пры разліку арбітаў руху Солнца Гіпарх пачаў будаваць досыць дакладныя карты з выкарыстаннем адкрытага Этарасфенам методу. Яго працы дайшлі да нас у як фрагменты ў складзе 8 кнігаў па геграфіі Клаўдыя Пталемея (II ст. н.э.). Тое было зборам і картаграфічных і тэкставых апісанняў зямной паверхні. З тых часоў мноства падобных картаў скдалі картографы Антычнасці. Затым, у Высокае і Позняе Сярэдневечча былі вядомы партуланы -- графічныя карты берагоў, што былі складзеныя з дапамогай праекцый па компасу.

У ХVI ст. фламандскі купец і вучоны Герард Меркатар заснаваў сучасную картаграфіченую праекцыю і склаў картаграфію як навуку. Створаная ім у 1538 г. карта свету прынесла Меркатару сусветную вядомасць і доўгі час карысталася заслужаным аўтарытэтам. У 1570 г. ён склаў першы набор графічных картаў Еўропы, што атрымаў назву атласа картаў. У далейшым картаграфія хутка прагрэсавала і давала усё больш дакладныя і падрабязныя звесткі пра паверхню Зямлі.

Усе карты адлюстроўваюць веды людзей пра паверхню Зямлі ў розныя гістарычныя эпохі. Яны маюць пэўную спецыфіку, што звязаная з гісторыка-культурнымі абставінамі той ці іншай эпохі (напрыклад арабскія і еўрапейскія карты Сярэдневечча) і павінны быць адпаведным чынам інтэрпрэтаваны гісторыкамі. Галоўнае -- адэкватныя веды аб мінулым.

Дададзім, што ў ХХ ст. з'явіўся новы від карты -- лічбавая карта. Гэта такая карта, што ствараецца з дапамогай камп'ютарнай апрацоўкі інфармацыі пра паверхню зямлі. Як правіла яна мае характар электроннай карты і дэманструецца з дапамогай мультымедыйных сістэм і іншых ІТ. Непасрэдна ў выглядзе лічбавых картаў транслююць паверхню спецыяльныя штучныя спадарожнікі Зямлі. Электронную карту можна перанесці на папяровы ці іншы носьбіт і тады яна набывае характар графічнай карты.

Вылучаюць (Абламейко, С.В., Апарин, Г.П., Крючков, А.Н. Географические информационные системы. Минск, 2000, с.41) наступныя асноўныя прадукты картаграфіі: тапаграфіныя карты, тапаграфічныя планы, планы гарадоў (населеных пунктаў), планы і карты унутраных вадаёмаў, марскія навігацыйныя карты, агульнагеаграфічныя карты, аэранавігацыйныя і аэра- і космаздымкі, карты шляхоў. Апроч таго -- розныя тэматычныя карты (геалагічныя, глебавыя). Ужо раней гаварылася аб прадстаўленні гэтых картаў у графічнай і тэкставай форме. У ХХ ст. пашырыліся фотаздымкі зямной паверхні, што адлюстроўваюць зямную паверхню і могуць служыць як карты. Такія фотаздымкі могуць быць планавыя, перспектыўныя, панарамныя. У тым выпадку, калі фотаздымкі былі апрацаваны як карта мясцовасці -- яны называюцца фотапланамі, калі не апрацаваныя -- фотасхемы (Абламейко, 2000, с.51). Сродкам жа апрацавання фота і іншых картаграфічных матэрыялаў зараз выступаюць ІТ.

З дапамогай ІТ можна ствараць лічбавыя карты. Лічбавыя (альбо электронныя/камп'ютраныя) карты можна выяўляць у растравым альбо вектарным фармаце (у тл. аб'ектна-арыентаваныя лічбавыя карты) (Абламейко, 2000, с.55). Растравая карта прадугледзвае, што для адлюстравання кожнага дробнага элементу карты -- кропкі -- машына запісвае асобны лічбавы код і транслюе як прамавугольную матрыцу. Гэта пашыраны тып лічбавай карты, але яго недахопам ёсць вялікі аб'ём файлу з запісам карты. Больш зручная вектарная карта, бо тады машына выкарыстоўвае набор стандартных элементаў (ліній, фігураў). Такімі элементамі ёсць: СЭГМЕНТ, КРОПКА, ДУГА, ПАЛІГОН, АКРУЖНАСЦЬ, ПРАМАВУГОЛЬНІК і т.п. (Абламейка, 2000, с.55--63).

1.2 Структура картаграфіі: теорыя картаграфіі, матэматычная картаграфія, праектаванне і складанне картаў, картаграфічная семіётыка і афармленне картаў

Геаграфічныя (тапаграфічныя альбо месца-апісальныя карты) - найважнейшыя сярод картаў. Яны маюць графічнае адлюстраванне. Гэта паменьшаная і абагульненая мадэль поверхні зямлі з выкарыстаннем картаграфіченай праекцыі.

Картаграфічная праекцыя - гэта адлюстраванне рэальнай зямной паверхні Зямли (любога нябеснага цела) у выглядзе плоскага двухмернага вяўлення альбо карты. У сувязі з тым, што паверхня Зямлі мае эліпсоідную форму, то на карце яна адлюстроўваецца з пэўнымі скажэннямі. Чым меней маштаб карты, тым болей скажэнні. Адлюстраванне зямной паверхні ажыцяўляецца з дапамогай праекцыі. У геаграфіі выкарыстоўваюць цыліндрычную (часцей за ўсё ужывальная), канічную і азімутальную праекцыі. Пры гэтым карыстаюцца сеткай паралеляў і мерыдыянаў. Уласна стварэннем з дапамогай картаграфічнай праекцыі картаў заўмаецца асобная навука -- картаграфія.

Матэматычная картаграфія -- гэта галіна картаграфіі, якая займаецца вывучэннем магчымасцей картаграфічнай праекцыі і спосабаў пабудовы з выкарыстаннем такой праекцыі геаграфічных картаў.

У ХХ ст. для картаграфіі шырока сталі ўжываць магчымасці комп'ютарнай і іншай спецыяльнай вылічальнай тэхнікі, а таксама спадарожнікі і іншыя сучасныя навігацыйныя сродкі.

Карта -- на сучасным этапе гэта не толькі адлюстраванне зямной паверхні, але і інструмент даследавання розных аспектаў рэчаіснасці: экалогіі, характару і ліку археалагічных знаходак, гістарычных згадак аб мясцосвасці і т.д. Калі раней працэсы супастаўлення карты былі вельмі працаёмкімі і патрабавалі кааперацыі высілкаў розлных спецыялістаў (картографаў і гісторыкаў), то на сучасным этапе з'явіліся зручныя і практычныя геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы (ГІС), што дазваляюць вырашаць задачы з апрацоўкай вялізных масіваў даных і іх адлюстраванне ў выглядзе электроннай карты. Напрыклад, сістэма IndorCAD -- для падрыхтоўкі лоцманскіх картаў. Паўната зместу і зручнасць тапаграфічных картаў дазваляюць вырашаць безліч даследчыцкіх задачаў.

У любым выпадку напачатку ёсць этап праектавання карты -- мы задаем асноўныя параметры той карты, якую хацім атрымаць у выніку. У такім выпадку маем кіравацца задачамі, што ставім у ходзе своеасаблівага перад-даследавання аб'ектаў нашай карты.

Агулам, карта павінна сутрымоўваць звесткі аб апорных геадэзічных, геа-гістарычных пунктах, альбо ж аб рельефе, гідраграфіі, расліннасці, глебах, гаспадарчых і культурных аб'ектах, шляхах, камунікацыях, межах і іншых аб'ектах мясцовасці. Ва ўсіх гэтых аб'ектаў ёсць іх геаграфічныя каардынаты адносна зямной паверхні. Неабходна гэтыя каардынаты вызначыць адносна ўсяго переліку аб'ектаў для плануемай карты, каб яе прадставіць у належным выглядзе. На карте мы павінны таксама пазначыць важныя і значныя вобласці, аб'кты, якія патрабуюць спецыфічнага абазначэння альбо лягенды карты. Апроч таго, згаданае вышэй, -- ёсць таксама этапам праектавання карты. Пасле пераходзім да перадачы геаграфічных аб'ектаў і элементаў лягенды карты на плоскую паверхню -- тое ўласна і ёсць этап пабудовы карты. Раней для гэтага выкарстоўваліся сродкі для чарчэння і тэкставае апісанне, Зараз ГІС дазваляюць аўтаматычна апрацоўваць, карэктаваць і друкаваць карты як графічны аб'ект.

Картаграфічная семіётыка -- галіна картаграфіі, у якой распрацоўваюцца агульная тэорыя сістэм картаграфічных знакаў і метады пабудовы і выкарыстання розных спосабаў картаграфічнай выявы.

У рамках картаграфічнай семіётыкі вылучаюцца 4 разделы

картаграфічная сінтактыка -- правілы пабудовы і выкарыстання знакавымі сістэмамі, іх структурныя уласцівасці;

картаграфічная семантыка як навука аб суадносінах умоўных знакаў і адлюстраваных тымі з'яваў прыроды і культуры;

картаграфічная прагматыка -- вывучэнне інфармацыйнай каштоўнасці знакаў як сродку картаграфічнай камунікацыі і іх успрыманне чытачамі карты;

картаграфічная стылістыка -- навука аб стылях і фактарах, што вызначаюць выбар сродкаў выяўлення ў адпаведнасці з функцыямі картаў.

З дапамогай картаграфічнай сіміётыкі выпрацаваны ўжо і яшчэ дапаўняюцца новымі картаграфічныя знакі. З іх дапамогай адбываецца афармленне карты. Знакі ўказываюць від аб'ектаў (дрэва, алея, шлях, балота і інш.) і некаторыя іх колькасныя (шырыня дарогі і т.пад.) альбо якасныя характарыстыкі (від пакрыцця дарогі і т.пад.), а таксама вызначаюць прасторавае месцазнаходжанне, памеры і форму аб'ектаў. Апроч таго ўмоўныя знакі на карце могуць адлюстроўваць змены ў часе (рост лесапасадак, скарачэнне населенных пунктаў і т.пад.), маршруты. Наогул картаграфічныя знакі паказваюць скапленні і ўзаемасувязі аб'ектаў, фарміруюць прасторавы вобраз з'яваў, дазваляюць высвятляць асаблівасці і заканы іх размяшчэння. Яны дазваляюць характарызаваць розныя з'явы.

1.3 Выданне картаў і іх выкарыстанне

Першыя карты, як вядома, былі выкананы на гліняных таблічках. На роўнай паверхні глінянай і яшчэ сырой пліты наносілі металічнымі альбо, што меней верагодна, драўлянымі стыласамі рысы і насечкі -- так афармлялі першыя картаграфічныя аб'екты, а з дапамогай клінапісных знакаў наносілі першыя картаграфічныя абазначэнні і легенду карты. Прыкладам таму можа служыць Вавілонская карта свету з the British Museum (малюнак а1).

Можам пабачыць на ёй яшчэ вельмі ўмоўныя абазначэнні асобных гарадоў і мясцовасцей у Месапатаміі і на поўнач ад яе. Падобны характар мелі ўсі старажытныя карты. Больш высокі ўзровень афамлення картаў быў у Старажытным Егіпце. Паводле J.A. Harrell і V.M. Brown (Journal of the American Research Center in Egypt, 1992) найбольш старажытнай тапаграфічнай і геалагічнай картай Турынскі папірус 1160 да н.э. (the Turin Papyrus) з Егіпецкага музэю ў Турыне (Museo Egizio). Ад самое карты засталіся кавалкі, на якіх паказана залатое радовішча, каменеломні і пасяленне шахцёраў непадалёк ад р. Ніл у мясцовасці Эль Сід (el-Sid). Патлумачым, што тапаграфічнай картай называюць менавіта такую геаграфічную карту, на якой падрабязна паказана мясцовасць (шляхі, рэльеф, прамысловыя пабудовы і жылыя будынкі, палі, лясныя масівы і т.пад.). Таксама ўмова, што тапаграфічныя карты паказваюць мясцовасці да 20 км2 і з маштабам 1:200 000 і болей. Турынская карта-папірус менавіта такая: на лісце з памерамі 2,8 на 0,41 м выяўлена мясцовасць з памерамі прыкладна 15 м у даўжыню і 3 м у шырыню. Геалагічная ж карта -- гэта выяўленне структуры недраў зямлі; яны могуць быць геаэкалагічнымі, палеагеаграфічнымі, тэктанічнымі, картамі карысных выкапняў і інш.

З наведзеных прыкладаў бачна, што спосаб выдання і выкарыстання картаў здаўна адрозніваўся. У Антычнай Грэцыі карты былі вельмі запатрабаваны, бо дапытлівыя грэкі хацелі ведаць свет вакол іх. А таксама мець уяўленні аб зручных месцах для гандлю і заснаванні новых паселішч. Як ужо гаварылася вышэй, першыя карты з выкарыстаннем ведаў у астраноміі і матэматыцы ажыццявілі Эратасфен, затым Клаўдый Пталемей. Апоші першым паспрабаваў зрабіць карту ўсёй вядомай яму і заселеннай сушы альбо айкумены -- ад Атлантычнага акіяну і да Кітаю (гл. малюнак а2).

Малюнак а2. Адна са схематычных апрацовак карты Клаўдыя Пталемея (ІІ ст. AD).

Менавіта Клаўдый Пталемей напісаў “Геаграфію” у 8 кнігах, дзе поруч з картамі асобных краін і мысцовасцей змяшчаліся спісы геаграфічных аб'ектаў з паказаннем іх даўгаты і шырыні. Менавіта ён першым пачаў стандартна размяшчаць карты такім чынам, каб поўнач была зверху, а ўсход злева на лісце. Такі ж метад арыентацыі картаў выкарыстоўваецца дагэтуль. Цікава, што Клаўдый Пталемей (100--170 AD) працаваў у Антычным Рыме. Рымляне ж вельмі цанілі даведнікі з рознай карысный інфармацыяй, чаму праца Пталемея цалкам адпавядала запатрабаваням сваёй эпохі. Апроч таго рымскія інжынеры вялі масштабныя геадэзічныя вымярэнні для будаўніцтва шляхоў. Вядомыя трывалыя рымскія дарогі перасякалі ўсю Рымскую імперыю і захаваліся ў Міжземнамор'і і на Блізкім Усходзе дагэтуль. Вымярэнні дазвалялі рабіць досыць дакладныя карты з дадаткам апісання мясцовасцей уздоўж важнейшых шляхоў (альбо ітынэрарыўмы - лац. іtinerarium). Вядомыя Itinerarium Antonini Augusti пачатку ІІІ ст. н.э. і Peutingeriana Tabula Itineraria V ст. н.э. На іх у схематычным выглядзе выяўлены шляхі, паселішчы (гарады, мястэчкі, вёскі) з іх назвамі, таксама паштовыя станцыі (у Антычным Рыме была сістэма дзяржаўных паштовых станцый), назвы мясцовасцей і краін, адлегласці паміж населенымі пунктамі. Такія ітынэрарыўмы былі зручны менавіта для пешых і верхавых падарожнікаў, для якіх і ствараліся. Мелі рымляне таксама і марскія карты з указаннем партоў і прыбрэжных тэрыторый.

Рымскае картаграфаванне толькі ў малой ступені было ўспадкавана і атрымала працяг у Сярэдневечнай Еўропе. Тады распаўсюдзілі карты тыпу Orbis terrae. Агульнымі іх рысамі былі схематызм і пказанне сушы як кола. У цэнтр такіх картаў змяшчаўся Іерусалім і Святая Зямля (Палестына). Галоўным у такіх картаў было не практычнасць, як тое раней, а выяўленне светапогляду. Да нашых часоў ацалела блізу 1,1 тыс. такіх картаў. Разам з тым для практычных мэтаў выкарыстоўвалі ранейшыя рымскія і грэчаскія карты, з якіх рабілі копіі. Гэта было абумоўлена тым, што ў новых абствінах не было ўжо ведаў і магчымасцей каб праводзіць масштабныя і можна сказаць унікальныя вымярэнні як у Рымскую эпоху.

Больш развітае і паспяховае картаграфаванне было ў арабаў, што здабылі і пераклалі шматлікія антычныя геаграфічныя працы. Росківт іх картаграграфіі прыпадае на Х ст., калі арабскімі вучонымі метады Пталемея былі развітыя: вымярэнні каардынат не толькі па Сонцу, але і па зорках, выкарыстанне новай адзінкі “міль” (міля) замест антычнай стадыі, вывучэнне і паказанне на картах (графічных і тэкставых) новых мясцовасцей. Арабы вялі шырокі сухапутны і марскі гандаль, і гэта як і раней спрыяла ў развіцці геаграфічных ведаў, навігацыі і картаграфаванні. Вяршыняй мусульманскага картаграфавання лічыцца карта турэцкага адмірала і географа Піры Рэйса (Piri Reis) Кітаб-і Бахрые (Kitab-і Bahriye). Мараплавец быў добра вядомы ў свой час (пачатак XVI ст.), але вось яго карта доўгі час была забытай, пылілася у палацы султанавай бібліятэкі ў Стамбуле, і адкрытая свету зноў была толькі ў 1923 г. Kitab-і Bahriye адрознівалася ўнікальнай дакладнасцю. Піры Рэйс прадказаў наяўнасць Антарктыды. Карта была складзена на падставе шэрагу марскіх картаў альбо партуланаў, у тым ліку невядомай зараз карты Амерыкі Хрыстафора Калумба.

Парталаны (portоlanos, portulan charts) альбо марскія карты (maritime mappa) -- складаліся ў Еўропе з XIІІ ст. Упершыню яны з'явіліся ў Італіі, а затым у Гішпаніі і Партугаліі. Яны схематычна паказвалі па лініях компасу шляхі між партамі з указаннем адлегласцей і ўмоваў навігацыі (рыфы, залівы, мелкаводдзі і т.пад.). Яны ўзніклі ў буйных цэнтрах марскога гандлю Міжземнамор'я (Генуя, Венецыя, Малага, востраў Мальёрка) і адрозніваліся практычнасцю і дасканаласцю. Развіццё сусветная картаграфія атрымала ў працах нідэрландскага вучонага і купца Герарда Меркатара (Gerardus Mercator; 1512-1594 AD). Ён уласна стварыў картаграфію як навуку. Gerardus Mercator прымяніў метад геаграфічнай раўнавугольнай цыліндычнай праекцыі. Ён рэдагаваў першы геграфічны атлас Еўропы -- Theatrum Orbis Terrarum Абрагама Артэлія (1570 г.). Фактычна ад часу Меркатара карты набываюць сучасны выгляд, і далей вельмі хутка прагрэсуюць у час Асветы. Дякуючы новым адкрыццям еўрапейскія географы ўдасканальвалі свае карты і даваль больш пэўныя звесткі. Выдатнае значэнне мела і тое, што ўжо ад часоў Меркатара карты выдаваліся ў друкарнях і сталі даступныя купцам, вучоным і проста адукаваным людзям. У XVIII ст. у Францыі з'явіліся першыя (пасля іtinerarium) тапаграфічныя карты. Шмат якасных тапаграфічных карт склалі ў ХІХ і ХХ стст.

На сучасным этапе метады і спосабы афармлення і выдання картаў вельмі развітыя. Выкарыстоўваецца вылічальная (кампутарная) тэхніка, аэра- і касмічная геаграфічная абследаванне нябесных целаў. У выдавецтвах прымаюцца арыгіналы аўтарскіх картаў як штряхавыя, паўтонавыя і тонавыя. Яны адрозніваюцца тэматычна і праз тое набрам картаграфічных знакаў. Далей з дапамогай кампутарных альбо інфармацыйных тэхналогій (ІТ) карты рыхтуюцца да выдання. Пры гэтым вытрымліваюцца пэўныя тэхнічныя параменты і рэгламенты. Так, выкарыстоўваюцца пэўныя з набораў альбо бібліятэк картаграфічных знакаў, шрыфтаў, стыляў, колераў (Lab, RGB, CMYK, HSB). Сучаснасць прапаноўвае рабіць усё тое з дапамогай розных праграмных і аўтаматызаваных тэхнічных сродкаў. Сярод іх і геаграфіны інфармацыйны асяродак (ГІА) MapInfa.

Такім чынам, пасля таго як з дапамогай дыгітайзераў (альбо графічных планшэтаў/кадзіроўшчыкаў) і сканераў уводзім у лічбавы асяродак карту, з дапамогай ГІС апрацаваць яе. Апасля можам выдаць алічбаваную карту з дапамогай наступных тэхнічных сродкаў: відэаманіторы, плотэры, прынтары.

Карты выкарыстоўваюцца зараз з самымі рознымі пазнавальнымі, даследчымі і інфармацыйнымі мэтамі. Так, з дапамогай карты мы можам азнаёміцца з пэўнай мясцовасцю папярэдне, да яе наведвання альбо без яго, а таксама непасрэдна на мясцовасці. Таксама мы зможам арыентаванна на мясцовасці з дапамогай карт. Яны могуць быць нашымі шляхаводнікамі і на сушы, і на моры, і ў паветры, і пад вадой, і ў космасе. Апроч таго інжынеры могуць выкарыстоўваць карты для праектавання пабудоў, а аграномы і іншыя гаспадарчыя спецыялісты -- пры планаванні сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў, запаведнікаў і нацыянальных паркаў, турыстычных маршрутаў, дяржаўных межаў, палітычных праектаў і інш. Праз карты вучні ў школах, універсітэтах і каледджах атрымоўваюць і замацоўваюць веды. Болей таго, карта самая па сабе ёсць спосаб пазнання і навуковага абсэрвавання. І нарэшце карты можна выкарыстоўваць для аздаблення інтэр'ера і т.пад.

1.4 Кароткі агляд гісторыі картаграфіі

Ужо раней было сказана аб пачатку картаграфіі ў гісторыі. Першую верагодную карту археолагі знайшлі блізу Чатал-Гуюка і адносіцца яяна да пачатку ІІ тысячагоддзя да н.э. Далей першыя карты знойдзены ў Старажытнай Месапатаміі -- VIІ тысячагоддзе ВС. Гаварылася вышэй пра Вавілонскую клінапісна-знакавую карту. У той жа час атрымала развіццё картаграфія ў Старажытным Егіпце. Але асабліва моцны штуршок да развіцця атрымала картаграфія ў Антычнай Грэцаі і Рыме. Так, даўнегрэчаскі матэматык і астраном Эратасфен (276--195 ВС) лічыцца першым вучоным, што разлічыў дыяметр Зямлі і правёў першы мерыдыян ад Сіены да Александрыі. Эратасфен напісаў працу на геаграфіі ў трох кнігах, ад якой засталіся ардыўкі ў працах пазнейшых географаў. Менавіта ён першым пачаў пісаць гісторыю геаграфіі, прывёў шмат звестак папярэднікаў і сучаснікаў, у т.л. тых, хто пабачыў іншыя землі падчас паходаў Аляксандра Македонскага. Ён жа першым пачаў афармляць карты з дапамогай мерыдыянаў і паралелей. Затым выбітны даўнегрэчаскі астраном і матэматык Гіпарх (190--120 ВС) развіў дасягненні Эратасфена. Гіпарх быў выбітным астраномам, склаў першы каталог зорак з паказаннем іх каардынат на небе, і адкрыў ваганні Зямлі падчас абарачэння па восі вакол Сонца альбо прэцэсію зямной восі. З апірышчам на вымярэнні каардынат розных месцаў адносна нябесных цен Гіпарх удакладніў і выправіў звесткі Эратасфена. Насамрэч, амаль уся інфармацыя аб Эратасфене і Гіпархе дайшла да нас праз працу паўнейшага грэчаскага географа Страбона (64 ВС -- 24 AD). У гэтай працы былі сабраны багатыя звесткі таго часу аб Зямлі аб Іберыі (Гішпанія) да Індыі. Было раўвіта вучэнне аб трох кліматычных паясах (экватарыяльным, міжземнаморскім і паўночным). У далейшы час вялікі ўнёсак у развіццё геаграфіі і картаграфіі зрабіў Клаўдый Пталемей (Ptolomaeus; 100--170 AD). Ён быў вучоным-універсалам, і гэта дазволіла яму з вялікай дасведчаннасцю звярнуцца да адлюстравання ў яго час зямной паверхні ў выглядзе картаграфічных апісанняў. У 7 кнігах яго «Геаграфіі» пададзены каардынаты шэрагу населенных пунктаў, апісанні розных мясцін Еўропы. Азіі і Афрыкі. Ім жа была складзена першая карта айкумены (малюнак а3).

Малюнак Карта Клаўдыя Пталемея (ІІ ст. AD)

Пасля рымляне складалі іtinerarium -- карты-шляхаводнікі, каштоўнасць якіх была выключная праз дасканаласць вымярэнняў і багацце звестак аж да часоў Еўрапейскай Асветы. У Х--ХІ ст. AD вялікі ўнёсак у развіццё картаграфіі зрабілі арабскія вучоныя і падарожнікі. Яны пачалі складаць карты марскіх і сухапутных шляхоў з апісаннямі вядомых раней і новых мясцін, што ёсць каштоўная гістарычная крыніца. У Еўропе ж складалі больш простыя і схематычныя карты тыпу Orbis terrae, але ў ХІІІ ст. праз развіццё марскіх гандлёвыз камунікацый сталі складаць новы тып карт -- партуланы. Гэта быў істотны штуршок у развіцці картаграфіі, пра што ўжо гаварылась раней. Вялікае значэне для развіцця картаграфіі адыгралі Вялікія геаграфічныя адкрыцці, эпоха якіх надыйшла праз адкрыцці еўрапейцаў у канцы XV ст. 12 кастрычніка 1492 г. гішпанская экспедыцыя з 3-х караблёў на чале з Хрыстафорам Калумбам адкрыла Новы Свет -- Амерыку. У 1498 г. партугальная марская экспедыцыя на чале з Васкам да Гамай праплыла вакол Афрыкі і дасягнула Індыі. У 1512 г. партугальскія мараплаўцы дасягнулі Катаю, а гішпанская экспедыцыя на чале з Фернанам Магеланам у 1519--1522 гг. ажыццявіла першае кругасветнае падарожжа. Адкрыцці, асабліва доказ шарападобнасці Зямлі, моцна падштурхнулі развіццё картаграфіі. У XVІ ст. працавалі такія выдатныя нідэрландскія картографы, як Герард Меркатар (Gerhardus Mercator) і Абрагам Артэлій (Abraham Ortelius). Менавіта Меркатару належыць пашана як заснавальніка сучаснай картагарфіі, а таксама стварэнне выдатнага атласу Theatrum Orbis Terrarum (1578 г.). Абрагам Артэлій жа склаў у 1570 г. першы атлас Еўропы -- Theatrum Orbis Terrarum, а таксама дэталёвую карту Ціхага акіяна.

У Новы час картаграфія хутка развівалася і ўпітвала дасягненні іншых навук -- асабліва астраноміі, геаграфіі, матэматыкі. Тое было звязана з вялікай запатрабаванасцю картографаў: патрабавалася шмат добрых і дакладных картаў для марскіх і сухапутных экспедыцый -- гандлёвых, ваенных, каланізацыйных, дыпламатычных, даследчых. Значны плён улеслі наступныя вучоныя: французскі астраном абат Жан Пікар (Jean-Felix Picard; 1620-1682) -- наноў вызначыў дыяметр Зямлі, а таксама даўжыню 10 даўгаты Зямлі ў 111212 м (зараз выкарыстоўваецца велічыня ў 111221 м). У сярэдзіне XVIII ст. у Францыі пачалося маштабнае геаграфічнае апісанне краіны з геадэзічнымі вымярэннямі і складанне тапаграфічных картаў краіны па ініцыятыве астранома і картографа Цэзара Касіні. Цэзар-Франсуа Кассіні дэ Цюры (Cйsar-Franзois Cassini de Thury; 1714--1784). Ён першым шырока ўжыў для вымярэння і апісання паверхні зямлі метад трыангуляцыі: вызначаліся апорныя пункты мясцовасці, вакол якіх адкладаліся трохвугольнікі для правядзення геадэзічных праекцый. Зробленыя ім і яго нашчадкамі карты адрозніваліся высокай дакладнасцю. Ужо пасля, у ХІХ ст., стварэнне дакладных тапаграфічных картаў (ды і наогул картаў) стала надзвычай запатрабаванным. Тое было выклікана развіццём навукі і тэхнікі, але і сам прагрэс вёў да удасканалення картаграфіі як навукі. Усё ХІХ ст. плённа працавалі геадэзічныя службы Вялікабрытаніі і Францыі, Нідэрландаў і ЗША. Брытанцы, французы і амерыканцы стварылі і затым неаднаразова перапрацавалі тапаграфічныя карты сваіх краінаў і асобных калоній. У сярэдзіне ХІХ ст. плённа распачалі займацца тапаграфіяй геадэзічныя службы ў Германіі, Аўстра-Венгрыі, Італіі, Швецыі, Даніі. У 70-я гг. ХІХ ст. тое ж захапіла Расію, Румынію, краіны Лацінскай Амерыкі.

У 1860 г. у ЗША для правядзення геадэзічных працаў пачалі выкарыстоўваць аэрафатаграфію. Першыя здымкі былі зроблены з лятучых балонаў альбо старастатаў. Затым у канцы ХІХ ст. у Германіі для гэтага выкарыстоўваць паштовыя галубы, а затым у пачатку ХХ ст. паветраныя шары і ў часы Першай сусветнай вайны для гэтага пачалі ўжываць самалёты. Тое вельмі прасунула картаграфію наперад, а сам метад выкарыстоўваеца і зараз, за тым удакладненнем, што з 1990-х гг. аэрафатаграванне адбываецца з дапамогай лічбавай тэхнікі. Апроч таго з сярэзіны ХХ ст. выкарыстоўваецца касмічнае картаграфічнае здыманне Зямлі. Упершыню здымкі нашай планеты з космасу былі зроблены з ракеты ЗША V-2 у кастрычніку 1946 г. А ўжо ў жніўні 1959 г. амерыканцы запусцілі штучны спадарожнік Зямлі Explorer 6 і вялі з яго здымкі планеты. У 1972--2013 гг. ЗША праводзілі маштабную праграму здымкі Зямлі Landsat з дапамогай касмічных апаратаў. Якасць здымкаў увесь час удасканальвалася, і падчас Landsat-7 і Landsat-8 (пачатак ХХІ ст.) выкарыстоўваліся вельмі дасканалыя мультыспектральныя дэтэктары, сэнсарныя модулі і тэлескопы. У выніку было зроблена вялізная колькасць якасных картаў для паветранай і марской навігацыі. Сельскай гаспадаркі, геалагічнай выведкі, геакліматычнага маніторынгу, акеанаграфіі і інш. У 2005 г. кампанія Google адкрыла шырокі доступ да вяліка й колькасці якасных картаў праз праграму Google Earth. З дапамогай віртуальнай камеры карыстальнік можа разгледзіць амаль усю паверхню планеты і змяняць пры гэтым маштаб агляду да 1 : 10 000 000, за выключэннем сакрэтных аб'ектаў у розных краінах. Мноства аэрафотаздымкаў і касмічных здымкаў Google Earth атрымала ад амерыканскай кампаніі DigitalGlobe, што з 1992 г. займаецца лічбавым картаграфаваннем і здымкамі Зямлі. Для гэтага кампанія выкарыстоўвае серыю спадарожнікаў WorldView і IKONOS. Падобнай жа справай у ЕС заўмаецца кампанія Airbus Defence & Space.

1.5 Картаграфічнае крыніцазнаўства. Картаграфічная бібліяграфія

Крыніцазнаўства вылучае карты як асаблівы від гістарычных крыніц. Менавіта гістарычнымі картамі як крыніцамі інфармацыі займаецца картаграфічнае крыніцазнаўства. Ужо вышэй гаварылася пра спецыфіку і той гістарычны сюжэт, што адлюстроўвалі тыя альбо іншыя найдаўнейшыя карты. Пры вывучэнні гэтых карт неабходна улічваць шэраг гісторыка-культурных і тэхнічных нюансаў. Тут таксама ёсць свая знешняя і ўнутранная крытыка. Найдаўнешая карта, на якой паказана тэрыторыя сучаснай Беларусі -- карта Клаўдыя Пталемея, дзе прастора між Чорным і Балтыйскім морам паказана як Сарматыя. У ХІІІ ст. на Эбсдорфскай картце быў упершыню паказаны Полацк, Беларускае Панямонне і Падзвінне. Затым на карце фра Маўрэ 1459 г. схематычна былі паказаны “Белая Русь” і «Чорная Русь». У сярэдзіне XIV ст. таксама была створана карта Еўропы Міколы Кузанскага, на якой як «Russia Alba» была паказана Беларусь. У XVI ст. Беларусь была паказана на картах першых польскіх картографаў. У канцы ж XVI ст. па ініцыятыве князя Мікалая Крыштафа Радзівіла картограф Тамаш Макоўскі ажыццявіў складанне першай карты Вялікага княства Літоўскага буйнога масштабу. Яна была выдадзена ў 1613 г. у Амстэрдаме. Затым у 1654 г. была выдадзена карта Гіёма дэ Баплана. У канцы XVIII ст. на Беларусі былі праведзены важныя картаграфічныя працы у сувязі з правядзеннем генеральнага межавання. У першай палове ХІХ ст. складалі карты для патрэб расійскай арміі і адміністрацыі. Так з'віліся першыя губернскія і павятовыя атласы з паказаннем тэрыторыі Беларусі. Важна тое, што новае картаграфаванне адбывалася з дапамогай трыянгуляцыі і сеткі апорных геадэзічных пунктаў, для якіх разлічваліся геаграфічныя кардынаты ў дапамогай астранамічных метадаў. У 1840 г. была выдадзена «Карта Заходняй Расіі», дзе ўпершыню былі паказаны амаль усе асноўныя населеныя пункты Беларусі. Затым у 1867 г. выйшла падрабязная тапаграфічная карта краіны -- т.зв. «трохвёрстка». Перад Першай сусветнай вайной была зроблена якасная тапаграфічная карта беларускіх губерань. Затым карты ствараліся ў БССР савецкімі інстытуцыямі і палякамі ў Заходняй Беларусі. Вялікую каштоўнасц ўяўляюць тапаграфічныя карты 1930х -- 1940-х гг. У лістападзе 1999 г. было створана РУП «Белкартаграфія», што займаецца падрыхтоўкай і выданнем картаў. Вялікім дасягненнем Белкартаграфіі стала падрыхтоўка «Нацыянальнага атласа Беларусі».

1.6 Картаграфічная тапаніміка

Тапаніміка -- навука аб геаграфічных назвах альбо тапонімах. Галоўнае прызначэнне тапонімаў -- фіксацыя месца на зямной паверхні. Непазбежна гэтая сфера прывязаная да картаграфіі, што стварае мадэль паверхні альбо карту. Калі тапаніміка бліжэй да філалогіі і іншых гуманітарных ведаў, бо мае справу найперш са з'явай мовы, то картаграфія -- навука геаграфічная. Іх паядноўвае картаграфічная тапаніміка. Яе галоўны прадукт -- тапанімічныя карты (гл.: Жучкевіч В.А., «Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі», Мінск: БДУ, 1974, з картамі).

Напрыклад, цікавы курс «Геаграфічныя назвы Гомельшчыны» распрацаваны і чытаецца ў Гомельскім універсітэце імя Ф. Скарыны А.Ф. Рагалёвым. Ён жа ў 2004 г. выдаў слоўнік тапонімаў Веткаўскага раёну. У 2011 г. даследчык з БДУ А.І. Копач выдаў працу з параўнаўчым аналізам назваў балот у Беларусі і ЗША (Contrasting American and Belarusian place names… (… to the names of swamps. Lewinston: The Edwin Mellen Press, 2011).

2. Картаграфія як навука

2.1 Мадэльна-пазнаваўчая канцэпцыя ўзнікнення і развіцця картаграфіі як навукі

Амерыканскі географ К. Саўэр у 1924 г. выказаў думку аб тым, што геаграфічныя факты -- ёсць прасторавы факт плюс факт часу, і праз іх паяднанне маем уяўленне пра гістарычны перыяд. Уласна, такі падыход увасабляе мадэльна-пазнаваўчы падыход у картаграфіі. Фактычна тое ёсць лакалізацыя падзеі (аб'екта) у прасторы і часе. Зразумела, што тут мы маем справу з складаным сінтэзам дысцыплін альбо міждысцыплінарным прадметам. Нарыклад, у межах рэгіянальнага гісторыка-геаграфічнага аналізу даследуюцца праз супастаўленне ладшафты мінулага і сучаснага.

Фактычна такі падыход з'яўляецца нармальным для гістарычнай картаграфіі, што пачала развівацца з 1920-х гг. Акцэнт робіцца на пазанні прасторы праз карту. Такім чытам картаграфія разглядаецца як інструмент пазнання рэчаіснасці праз спецыфічную мадэль -- карту.

2.2 Камунікатыўная канцэпцыя ўзнікнення і развіцця картаграфіі як навукі

Паводле камунікатыўнай канцэпцыі картаграфія разглядаецца як навука, што перадае інфармацыю (пра прастору) праз карту. Насамрэч, гэта адна з канцэпцый сучаснага постмадэрнісцкага мовазнаўства, што пашырае камунікацыю на новыя носьбіты інфармацыі (апошняя трэць ХХ ст.). Менавіта такім носьбітам інфармацыі паўстае карта. Прыкладам таму можа быцьа французскі філосаф і мовазнаўца Жыля Дэлёза. У яго кнізе «Перамовы» (1990 г.) і папярэдніх -- раскрыта канцэпцыя ўніверсальнай філасофіі знакаў. Праз гэта разумеееца і карта як наратыўны феномен.

Па нашаму меркаванню, камунікатыўная тэорыя спрашчае функцыянальныя асмпекты карты і нівелюе іх да адной праявы. Так, па-за ўвагай застаюцца сацыяльныя, сімвальныя, вытворчыя і прыкладныя, а таксама аспекты палітычнай трасляцыі ў карце. Асабліва важна звярнуць увагу на інструментальнае і пазнаваўчае значэнне картаў, якія не ёсць камунікацыя, а часта сутнасць гэтага феномена -- акумуляцыя вядомага.

2.3 Моўная канцэпцыя паходжання і развіцця картаграфіі як навукі

Агулам, моўная канцэпцыя засяроджваецца на мове карты. Аўтарам канцэпцыі з'яўляецца географ А.А. Люты, што ў 1988 г. выдаў кнігу «Мова карты: сутнасць, сістэма, функцыі» (перавыдадзена ў 2002 г.). Насамрэч, ужо даўно, ва ўсякім выпадку з 1970-х гг. у межах камунікатыўна-моўных аспектаў карта і картаграфаванне разглядаліся праз прызму мовы карты як феномена. Таксама зразумела, што мова карты добра структурыраванна. Бо ад самага пачатку неабходна было мець той набор умоўных картаграфічнах абазначэнняў, што мог бы быць прачынаны ў грамадстве. Хуччэй тэгы раздзел у пазнанні прадмета і прадуктаў картаграфіі можна назваць дапаможным і адпаведным этапу знешняй крытыкі карты як крыніцы ў гістарычным (альбо нават у мовазнаўчым) крыніцазнаўстве.

Акрэсленую вышэй канцэпцыю варта адрозніваць ад уласна лінгвістычнага картаграфавання альбо дыялекталагічнага. Пры гэтым на карту наносяцца праз умоўныя абазначэнні звесткі лінгвістычных даследаванняў, арэялы моваў, т.пад. Гэта прыкладная і знешняя, але не ўнутранная (і тэарэтычная) форма карты, на якую звяртаюць увагу моўная канцэпцыя картаграфіі і карта-семіётыка.

2.4 Геаінфармацыйная канцэпцыя ўзнікнення і развіцця картаграфіі як навукі

У межах дадзенай канцэпцыі картаграфія разглядаецца як навука, што адлюстроўвае трасляцыю праз карту ведаў у грамадстве пра прастору. У рамках такога падыходу прасдаўлена коратка гісторыя картаграфіі вышэй.

У 80-я гг. ХХ ст. з'явілася інтэгральная геаінфармацыйная канцэпцыя. Паводле яе картаграфія ёсць навука аб інфармацыйным мадэляванні праз карту, а таксама робіць акцэнт на спецыфічным пазанні самых розных геасістэм. Таксама у рамках гэтай канціпцыі вывучаюцца самыя розныя магчымасці выкарыстання картаў -- у мэтах адукацыі, аналізу, інш. Бачна, што такі падыход бліжэй да ўласна картаграфавання, у якога без сумніву варта шукаць карані ў геаграфіі. Сучаснасць штурхае да стварэння і развіцця геа-інфармацыйных сістэм (ГІС). Яны адлюстроўваюць назапашаныя разнастайныя магчымасці традыцыйнай картаграфіі з ІТ. Дапаўняюць карты статычным аналізам, матэматычным мадэляваннем, экспертнымі ацэнкамі.

Інтэнсіўна развіваліся ГІС у практыцы і тэорыі ў сярэдзіне 1990-х гг. Былі створаны MapGuide, Mapquest, Geomedia WebMap, UMN Mapserver, Terraserver USA, ESRI MapObjects Internet Map Server і іншыя ГІС. Яны вельмі развілі нашы магчымасці і зрабілі вэб-картаграфію шырока даступнай. У пачатку ХХІ ст. самастойнае значэнне набылі вэб-платформы (UMN MapServer 3.0-3.5-4.0, ESRI ArcIMS 3.0-4.0) і электронныя геа-сэрвісы (Web Map Service, ESRI Geography Network, NASA World Wind). У 2005 г. быў адкрыты сусветны сэрвіс Google Maps. Быў створаны Адкрыты геапрасторавы кансорцыўм (Open Geospatial Consortium), які распрацоўвае стандарты вэб-карты і ГІС. картаграфія праекцыя каардыната сетку

2.5 Іншыя канцэпцыі паходжання і развіцця картаграфіі як навукі

Існуе канцэпцыя карта-сімеотыкі, што разглядае картаграфію як навуку пра мову карты, а карту -- як уласна як пэўны тэкст. Гэтая канцэпцыя набыла пашырэння ў 1990-я гг. Праявілася ў развіцці канцэпцый «картаноміі» А. Лютага, «карталогіі» Л. Ратайскага, «графічнай семіётыкі» Ж. Бертэна, «мета-картаграфія» А. Асланікашвілі. Гэта складаная “новая дысцыпліна”, што з аднога боку вывучае мову альбо семіётыку атласай і картаў, а з другога боку -- займаецца канцэптуальнымі разбудовамі на падмурку семіятычнага прачынаня картаў. Як вынік, картасеміётыка заглыбляецца ва ўласна філалагічныя аспекты “мовы прасторы”. Тут і фанетыка, і арфаграфія, і ўласна семіётыка карты. Разам з тым з'явіўся нават новы тэрмін -- «вобразнае атласа-будаванне» альбо Iconic Atlassing.

2.6 Гістарычная камп'ютарная картаграфія. Яе спецыфіка і месца ў картаграфіі і гісторыі як навуковых накірункаў

Гістарычная камп'ютарная картаграфія (ГКК) -- дысцыпліна, што з'явілася ў 1998 г. у БДУ, і ўвасабляе пазнанне гісторыкамі картаў з дапамогай ГІС. Поруч з тым, ГКК звязана з такой дапаможнай гістарычнай дысцыплінай, як гістарычная геаграфія. Пачаткі гэтай дысцыпліны адносяцца да 1920-х гг., калі ў БДУ працавалі А.А. Смоліч і М.В. Доўнар-Запольскі.

Гістарычная геаграфія ўяўляе сабой дысцыпліну, што даследуе гісторыю праз геаграфію -- г.зн. у'яўленні, псіхалогію і сацыяльна-культурныя з'явы, што адбіваліся ў геаграфіных ведах розны' эпох і перыядаў у гісторыі. Як навука гістарычная геаграфія з'явілася ў канцы XVI ст. Асаблівае развіццё атрымала ў ХІХ ст., дзякуючы працам нямецкага географа Карла Рытэра (1779--1859). Ён вызнаваў геаграфічны дэтэрменізм (дамінанту) у гісторыі. Выбітным дзеячом беларускай гістарычнай картаграфіі быў Аркадзь Смоліч, Вацлаў Ластоўскі, у пасляваенныя часы вялікі плён М.Ф. Спірыдонава, Б.М. Гурскага і мн. інш. Трэба адзначыць, што ў 1950-я гг. пад уплывам прагрэсу ў сумежных навках, уласна гістарычная геарграфія пачала распадзяляцца на гістарычную экалогію, гістарычную геалогію, палеагеаграфію, інш.

У канцы ХХ ст. у БДУ гістррыкі не маглі больш ігнараваць дасягненні ІТ, і ГІС у т.л. і мусілі спрабаваць увесці гэтыя новыя практыкі ў сваі даследаванні. Многімі выніковымі дасягненнямі ў гэтым дачыненні падзяліўся з універсітэтам Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Так, вялікі ўнёсак у развіццё сучаснай беларускай гістарычнай картаграфіі належыў В.М. Цёмушаву (1975--2011). Ім распрацоўваліся тэарэтычныя і практычныя аспекты прымянення ГІС у даследаваннях і адукацыі гісторыкаў.

Адзначым, што карта ёсць інфарматыўная мадэль з'ваў і працэсаз мінулага, таму заканамерна, што на сучансым этапе гавораць пра картаграфічны метад у гісторыі. Так, беларускі гісторык М.Ф. Спірыдонаў стварыў карту «Вялікае княства Літоўскае ў канцы XVI ст.», дзе адлюстраваны гістарычныя населеныя пункты (гарады, мястэчкі, вёскі), межы паветаў і ваяводстваў, дзяржаваў. Усё гэта патрабавала вялікай папярэдняй апрацоўкі гістарычных крыніц, супастаўлення і атрыбуцыі звестак. Падобна ж разнастайныя па геаграфічнаму і тэматычнаму зместу карты В.М. Цемушава адлюстроўвалі масівы гістарычных крыніц.

Вялікі аналітычны плён можа дась супастаўленне гістарычных картаў за розны час. Там будзе бачна дынаміка ў рассяленні і гістарыныя працэсы. Напрыклад, як Гомель з сяла і мястэчка ператварыўся ў другі па ліку насельніцтва горад Беларусі ўсяго за адно стагоддзе. Альбо асаблівасці ў паселішчах Беларусі ў розных рэгіёнах. Напрыклад, рассеяныя пасяленні ў Паазер'і і вялікія сёлы на Палессі. Апроч таго, праз супастаўленне ўразіць нас значэнне і статус многіх колішніх гарадоў нашай краіны (такія як Стрэжаў, Галацічаск, Гарадзец, Друцк, Казімір, а таксама Лепель, Несвіж, Клецк). Як бачыцца эфектыўна можна выкарыстоўваць карты для выяўлення прасторавых сувязей гістарычных з'яваў, іх сувязі, залежнасці (як тое даўнія гандлёвыя шляхі, межы княстваў, арэялы пашырэння культурных з'яваў, моваў і спосабаў апрацоўкі глебаў, інш.).

Выкарыстанне ГІС зручна для гісторыка не толькі для правядзення даследаванняў, але і ў выкладанні. Напрыклад, вельмі зручна будзе выкарыстаць на занятках ў школе альбо каледжы, універсітэце, тэматычных картаў як наглядных дапаможнікаў. Сярод тых ІТ, што належаць да засваеня студэнтамі на гістраычным факультэце БДУ, прапанавана мець справу з MapInfo Professional. Гэтая зарыентаваная на працу гісторыка ГІС перспектыўная пры складанні картаў на падстве гістрычных звестак, але з аўтаматызаванай прывязкай для геаграфічнай лакалізацыі.

Метады гістарычнай геаграфіі і ўласна геаграфіі, некаторых іншых сацыяльных дысцыплін (сацыялогія, культуралогія) -- блізкія. Але гісторыя, для якой маюць прыярытэт веды пра мінулае, задае інакшыя пытанні да інфармацыі і іначай канструюе вынікі сваёй працы. Да прыкладу, геаграфія збольшага цікавіцца сучаснасцю, а не ноансамі сацыяльнага жыцця ў мінулым. Тое ж збольшага характэрна і для іншых сацыяльных дысцыплін.

3. Карта і яе элементы. Панятак электроннай (камп'ютарнай) карты

3.1 Складовыя часткі карты, яе элементы

Асноўнымі задачамі, дзеля чаго створаны ГІС ёсць: складанне электронных картаў, абнаўленне гэтых картаў і іх перапрацоўка ў макеты для выдання, стварэнне архіваў/бібліятэк лічбавых картаў (Абламейко, 2000, с.36). Агульна, вызначэнне ГІС было дадзена раней. Акрэслена галоўная іх функцыя, -- стварэнне лічбавых мадэляў зямной паверхні.

Электронная (камп'ютарная) карта -- лічбавая карта (мадэль) мясцовасці, што падрыхтавана для візульнага адлюстравання аб'ектаў мясцовасці праз пэўныя сістэмы ўмоўных знакаў. Як ужо раней гаварылася, такія карты могуць быць растравымі альбо вектарнымі.

Базавымі элементамі электроннай карты з'яўляюцца картаграфічныя аб'екты. Тое могуць быць кропка, лінія, фігура альбо арэял (палігон). Аб'ект могуць накладвацца (балота і возера, напрыклад), прытуляцца (лес да шашы, напрыклад), перасякацца (дзве і больш шляхоў, напрыклад), уключацца (хмызнякі ў склад лесу), суседнічаць (возера і пабудовы).

У кожнага картаграфічнага аб'екта ёсць метрычныя атрыбуты -- характарастыкі месцазнаходжання, формы і арыентацыі, лакалізацыі ў прасторы аб'ектаў. Апроч таго вылучаюцца семантычныя атрыбуты -- характарызуюць якасныя і колькасныя асаблівасці аб'екта.

Важна тое, што картаграфічным аб'ектам можа быць толькі той аб'ект (адлюстраваны на карце), чые метрычная і семантычнае апісанне не змяняецца пры пабудове карты.

3.2 Матэматыченая аснова: геаграфічная аснова і тэматычны змест; лягенда карты

Пры працы ў ГІС маем справу з алічбаваным фарматам карты, незалежна ад таго растравая альбо вектарная ў яго аснова. У кожнага прасторавага аб'екта ёсць свой атрыбут -- колькасная і якасная характарыстыка. Атрыбутыўныя даныя прадстаўлены як правіла ў выглядзе табліцы альбо Базы даных (БД). Першаснае значэнне для нас мае геаграфічная аснова карты (topographic base, topograpical basis, base map) альбо звесткі аб геадэзічных параметрах геаграфічных аб'ектаў (напрыклад, берагавыя і іншыя межы, шляхі, інш.). Фактычна, гэта набор кропак з пэўнымі геакардынатамі, што паказваюць прасторавае размяшчэнне гэтых кропак (пунктаў, аб'ектаў) адносна іншых (гл. ніжэй падрабязней).

Апоч таго ёсць такія атрыбуты як катэгорыі, рангі, колькасць, абсалютныя велічыні, адносныя значэнні (Гурьянова, 2009, с.14--15). Катэгорыі -- групы падобных аб'ектаў (напрыклад, тыпы шляхоў зносін: чыгункі, рачныя шляхі, грунтавыя шляхі, аўтастрады). Рангі -- ранжыраванне аб'еткаў ад дробных да буйных ці наадварот. Колькасць -- рэальная колькасць аб'ектаў на карце. Абсалютная велічыня -- пэўная колькасная характарыстыка кожнага аб'екта (звычайна, вышыня адносна ўзроўня мора). Адносныя значэнні -- сярэднія значэнні, прапорцыі і т.п.

Вышэй прыведзеныя агульныя геаграфічныя характарыстыкі аб'ектаў карты. Апроч таго яны могуць мець спецыфічны характар альбо тэматычны -- у залежнасці ад таго якія якасныя і колькасныя характарыстыкі аб'ектаў даводзяць. Напрыклад, гэта абсалютныя велічыні і межы палінгонаў з рознай салёнасцю водаў, забруджанасцю нітратамі глебаў, насычнасцю хвоевымі альбо лісцевымі дрэвамі масіваў лесу і т.п. Гэта назваецца тэматычным зместам карты. Рэкамендуецца планаваць яго да пачатку пабудовы карты з дапамогай ГІС. Можа быць мноства розных тэматычных картаў.

Лягенда карты (map legend) -- набор умоўных абазначэнняў для пэўнай карты, што прываодзіцца разам з тэкставымі тлумачэннямі для іх. Яны могуць быць вельмі разгалінаванымі і складанымі, калі адлюстроўваюць вялікі і разнастаўны масіў аб'ектаў на карце.


Подобные документы

  • Правила составления структурных карт, способы их построения и область применения. Пример создания карты схождения, учет искривления скважин. Зависимость точности структурных карт от правильного определения альтитуд устьев скважин относительно уровня моря.

    курсовая работа [783,6 K], добавлен 23.06.2011

  • Корректурные документы и правила корректуры морских карт и руководств для плавания России и Великобритании. Содержание документов, определяющих корректуру электронных карт и требования к ней. Дополнительные базы данных в картографических системах.

    дипломная работа [227,7 K], добавлен 14.09.2012

  • Аэрофотосъемка и ее основные методы и требования. Цифровые фотограмметрические технологии создания карт и ортофотопланов. Ортотрансформирование снимков в программном комплексе OrthoPhoto SDS. Создание фрагмента контурной части карты в программе MapInfo.

    курсовая работа [2,9 M], добавлен 11.02.2013

  • Настройка системы координат и проекции, используемых в работе. Вырезание требуемых фрагментов растровых карт. Выборка участка проектирования водохранилища в соответствии с требованиями. Осуществление оцифровки картографической информации с растровых карт.

    лабораторная работа [1,8 M], добавлен 28.04.2015

  • Составление современных топографических карт. Ортогональный метод проектирования. Поперечно-цилиндрическая равноугольная проекция Гаусса-Крюгера. Составление морских карт в проекции Меркатора. Проекция линии местности на горизонтальную плоскость.

    лекция [78,8 K], добавлен 22.08.2015

  • Классификация и оценки экологической ситуации. Роль экологического ранжирования в науке и практике, составление карт экологических ситуаций. Комплексное экологическое картографирование, прикладное значение экологического картографирования, анализ карт.

    курсовая работа [37,9 K], добавлен 20.10.2009

  • Аналіз підходів до картографічного моделювання стану і використання земельних ресурсів району. Програмне забезпечення і технології укладання тематичних карт атласу. Природні та господарські умови формування земельних ресурсів фастівського району.

    дипломная работа [1,5 M], добавлен 06.12.2013

  • Понятие техногенного месторождения, особенности и перспективы его разработки. Аппаратурно-методическое обеспечение аналитических исследований. Геоэкологическое картирование и составление эколого-геологических карт по техногенным месторождениям.

    курс лекций [4,5 M], добавлен 15.12.2004

  • Прикладные задачи, решаемые с помощью методов и средств дистанционного зондирования. Расчет параметров съемки в целях землеустройства и земельного кадастра. Основные требования к точности результатов дешифрирования при создании базовых карт земель.

    контрольная работа [433,7 K], добавлен 21.08.2015

  • Определение положения точек земной поверхности: астрономические, геодезические, прямоугольны, полярные координаты. Картографическая проекция Гаусса. Конструктивные элементы геодезических измерительных приборов. Номенклатура топографических карт и планов.

    учебное пособие [6,2 M], добавлен 05.10.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.