Узнікненне рамантызму ў Еўропе
Гісторыя ўзнікнення і развіцця культурнага напрамкі рамантызму ў Еўропе, а кон. XVIII - XIX ст. Уплыў палітычных і сацыяльных падзей на фарміраванне ідэі гармоніі і ўсеагульнага дабрабыту на фоне хаосу. Уклад Міцкевіча ў развіцце сусветнай культуры.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 10.06.2014 |
Размер файла | 32,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Узнікненне Рамантызму ў Еўропе
Узнікненне рамантызму ў Еўропе (з гэтым пагаджаюцца амаль усе даследчыкі) выпадае на канец XVIII -- пачатак XIX ст. Яно звязана з вынікамі французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789-1794 гг., на якую прадстаўнікі перадавога на той час грамадства ўскладвалі вялікія надзеі ў справе пераўладкавання жыцця на разумны, справядлівы лад. Яны праглі гармоніі i ўсеагульнага дабрабыту, але ў рэшце рэшт адчулі сябе падманутымі, расчараванымі ў сваіх спадзяваннях. Імклівае развіццё прамысловасці на капіталістычнай глебе зрабіла галечу i пакуты працоўных мас абавязковай умовай існавання грамадства. Колькасць злачынстваў узрастала з кожным годам. Калі феадальныя заганы, што раней бессаромна выстаўляліся напаказ, былі яшчэ не знішчаны, але хаця б адсунуты пакуль на задні план,-- то тым больш шчодра расквітнелі на ix месцы буржуазныя заганы, якім раней аддаваліся толькi цішком. У абстаноўцы напружанага чакання перамен, паступовага разбурэння ўтапічных ілюзій на стварэнне гарманічнага грамадства ўзнік i развіўся рамантычны тып мастацкай свядомасці. Рамантызм з'явіўся ва ўсіх мастацтвах i разам з тым у справах культуры, выйшаў з літаратуры i пранік у кожнае з мастацтваў, адно за адным, у выканаўчую практыку спевакоў, актораў, музычных віртуозаў, у філасофскую навуку, у прыкладныя веды. Рамантычны тып культуры ў той перыяд ахапіў усю грамадскую пабудову, утварыўшы цэлую мастацкую эпоху ў краінах еўрапейскага кантыненту. <…>
Напрамак у мастацтве не можа існаваць без усведамлення пісьменнікамі сваіх творчых прынцыпаў, без свядомага вызначэння імі свайго месца ў гісторыка-літаратурным працэсе i грамадскім. Рамантызм ахапіў польскую, балгарскую, венгерскую, югаслаўскую, італьянскую, ірландскую, дацкую i іншыя літаратуры, адлюстроўваючыся ў творчасці Міцкевіча, Славацкага, Славейкава, Нэгаша, Леапардзі, Эспранседы, Мэнгана, Вергелана. Асэнсоўваючы сувязь паміж вялікімі грамадскімі рухамі i літаратурнымі плынямі[Багдановіч,2 ,1989].
Асаблівасці рамантычнай літаратуры
Рамантызм у ягонай сталай форме грунтуецца перадусім на ідэі процістаяньня асобы аб'ектыўнаму сьвету ды соцыюму, прычым супрастаяньне гэтае гранічна абвойстранае асэнсоўваньнем новых, буржуазных формаў грамадзкага быцьця. Кожны нацыянальны варыянт рамантызму зьвязаны з паняткам ідэалу, выкліканага непрыйманьнем рэальнасьці, прызнаньнем у ёй хаосу, беспарадку, дысгармоніі. Асоба мысьліцца пры гэтым як апошні прытулак духоўнасьці, як адзіная магчымая крыніца трансфармацыі сьвету. Рамантычная канцэпцыя асобы як да абсалютнай ісьціны схільная да ідэалу асобы геніяльнай, і адзнакаю геніяльнасьці стаецца насамперш творчы дар, што робіць індывіда патэнцыйна ўсемагутным, у ісьце сваёй аналягам і праўдзівым намесьнікам Творцы на зямлі. Дарэчы, менавіта пакланеньне прынцыпу духоўнасьці заканамерным чынам вядзе да таго, што рамантычная думка можа лёгка ўспрымаць рэлігійныя сыстэмы мысьленьня, якія суцэльна адпавядаюць рамантычнаму структурнаму прынцыпу “двухсьвецьця”.
Адно з асноўных адрозьненьняў рамантызму ад папярэдніх напрамкаў літаратуры тычыцца яго героя. Герой у рамантычных творах атрымлівае іншую трактоўку, чым у асьветнікаў і клясыцыстаў. Раней ён быў аб'ектам, які адчуваў на сабе ўзьдзеяньне вонкавых магутных сілаў; цяпер ён стаецца суб'ектам, што сам фармуе навакольныя абставіны. Цэнтральнаю для рамантыкаў стаецца праблема асобы, і адно вакол яе групуюцца іх астатнія мастацкія праблемы. Рамантычны вобраз героя -- гэта выключная асоба, якая зазірнула ў бездань уласнай сьвядомасьці. Рамантызм засяроджаны на ўнутраным сьвеце чалавека. Унутраны сьвет, хоць і ўвесь час канфліктуе з самім сабою, аднак усё-ткі адносна стабільны, бо ізаляваны ад сьвету зьнешняга. міцкевіч рамантызм культура
Рамантызм -- гэта тып сьвядомасьці, адкрыты дыялёгу: ён патрабуе суразмоўніка й суўдзельніка самотных прагулянак, патрабуе кантактаў з прыродаю, з уласнаю натураю. Для творцаў-рамантыкаў неабходны рух, дынаміка, для іх істотны працэс, а не яго завершанасьць. Адсюль цікавасьць рамантыкаў да фрагмэнтаў, да жанравых экспэрымэнтаў. Рамантызм вызваляе слова ад наперад падрыхтаваных і вызначаных формаў, напаўняе слова шматлікімі зьместамі. Слова стаецца аб'ектам-пасярэднікам паміж дзьвюма праўдамі -- праўдай жыцьця й праўдай літаратуры, стаецца дэмаркацыйнаю лініяй паміж рэальнасьцю й сьветам творчага ўяўленьня [Хадановіч].
Вывучэнне рамантыкамі гісторыі і культуры ўласнага народа адпаведна накіравала іх на вывучэнне фальклору сваіх краін. Так, рамантыкі актыўна збіраюць народныя песні, балады, паданні, даследуюць, апрацоўваюць і выдаюць іх. Цікавасць рамантыкаў да гісторыі і нацыянальнай культуры звязана не толькі з праблемай стварэння нацыянальнага самабытнага мастацтва. У гісторыі, нацыянальным мінулым рамантыкі спрабуюць знайсці адказы на хваляваўшыя іх пытанні сучаснасці альбо імкнуцца супрацьпаставіць даўніну з яе вечнымі каштоўнасцямі (стабільнасцю, устойлівасцю сямейных і грамадскіх сувязей, цвёрдым маральна-этычным кодэксам) сучаснаму «жалезнаму веку», што культывуе меркантыльнасць, разлад паміж чалавекам і грамадствам.
“Сын зямлі беларускай”
Асаблівую цікавасць выклікае постаць першага польскага рамантыка, сына беларускай зямлі, Адама Міцкевіча. Паэт нарадзіўся 24 снежня 1798 года, прыкладна праз тры гады пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. Радзіма яго бацькоў, Навагрудчына, разам з іншымі землямі Вялікага Княства Літоўскага адышла да Расійскай імперыі. Вядома, што А.Міцкевіч не мог выхоўвацца ў духу любові да дзяржавы-захопніцы, тым больш памяць пра Вялікае Княства Літоўскае, якое ў межах Рэчы Паспалітай мела пэўную самастойнасць, была жывой і яскравай. Дарэчы, на пачатку ХІХ ст. адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага выглядала яшчэ даволі рэальным, таму што ўкладывалася ў тагачасную асветніцкую канцэпцыю, дзе многае залежыла ад адукаванага манарха». Відавочна, А.Міцкевіч, як і многія яго суайчыннікі, лічыў сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага - ідэальнай дзяржавы, якой не было на палітычных картах, але якая жыла ў сэрцах і думках тысячаў яе патрыётаў. Любоў да роднай зямлі А.Міцкевіч пранёс праз усё сваё жыццё - пра гэта сведчаць яго лепшыя паэтычныя творы. Менавіта паэзія, асабліва на раннім этапе творчасці А.Міцкевіча, з'яўляецца якраз тым галоўным паказчыкам, які дазваляе сцвярджаць, што радзіму паэт атаясамліваў толькі з Вялікім Княствам Літоўскім і ні з якім іншым дзяржаўным утварэннем [Брусевіч, 22, 2007].
Уплыў беларускай культуры на творчую свядомасць А.Міцкевіча сапраўды заўважальны: фальклор, мова, побыт і звычаі народа, сярод якога нарадзіўся і вырас паэт, а таксама непаўторная прыгажосць навагрудскай зямлі, сфарміравалі яго талент і эстэтычны густ, сталі першаасновай, падмуркам ягонай рамантычнай паэзіі, абумовіўшы ў будучым сусветную вядомасць.
Сярод паэтычнай спадчыны Адама Міцкевіча наўрад ці знойдзецца яшчэ адзін твор, настолькі акутаны таямнічасцю і загадкавасцю, як драматычная паэма «Дзяды». Незвычайнасцю і надзвычайнасцю ў ёй пранізаны ўсе ўзроўні мастацка-стваральнай прасторы тэксту - ад структуры сюжэтнай лініі да ідэйнага зместу і мастацкіх сродкаў. Польскі даследчык С.Пігань прасачыў, як узнікалі паасобныя часткі віленска-ковенскіх «Дзядоў» А.Міцкевічам «спачатку быў напісаны касцяк ІІ часткі, у якім яшчэ няма маўклівага прывіду з крывавай ранай на месцы сэрца, ні пастушкі ў чорнай жалобе. Пасля з'яўляюцца фрагменты І часткі «Дзядоў», якія не публікаваліся пры жыцці паэта і ўбачылі свет толькі ў 1861 годзе. Пасля фрагментаў напісаны ўрывак «Упыр», які ў выданні 1823 года быў пастаўлены аўтарам як своеасаблівы пралог да паэмы».
Як сцвярджае А.Лойка: «праца над абрадавай часткай паэмы «Дзяды» дала ў рукі А.Міцкевічу крытэрый народнасці літаратуры - рамантычны крытэрый; пад яго мерку не падыходзіў ніводзін з фрагментаў І часткі, і таму яны былі забракаваны паэтам» [Брусевіч, 78, 2007].
Віленска-ковенскія “Дзяды”
IV.1 II частка “Дзядоў”
Віленска-ковенскія «Дзяды» распачынаюцца ўрыўкам «upiуr». З польскай мовы слова «upiуr» можна перакласці як здань, неяснае аблічча якой-небудзь істоты ў чыім-небудзь уяўленні, альбо як вампір ці ўпыр.Вонкава Міцкевічавы «upiуr» нагадвае больш упыра, мерцвяка, які ноччу выходзіць з магілы, каб шкодзіць людзям (смактаць кроў, душыць, ірваць на часткі і г.д.):
Персi застылыя, анi прыкметы
Сэрца бiцьця i бяз позiрку вочы,
Ён шчэ на сьвеце, i ўжо не для сьвету!
Хто чалавек той? -- Нябожчык [пераклад Мінскевіча ,9, 1999].
“Аднак ён не выконвае традыцыйных драпежных функцый і выходзіць з труны на свята дзядоў толькі для таго, каб паскардзіцца, пашукаць спагады. Гэта - рамантычны, лірычны герой - самотны, без прытулку, нешчаслівы пры жыцці і пасля смерці» [Брусевіч, 81, 2007].
У героя «Дзядоў» перамагае пазітыўнасць душы і сэрца: ён кахае, а такое пачуццё не можа нарадзіцца ў чорным сэрцы, гэтак сама, як і чалавек з чорнай душой не будзе прасіць прабачэння за парушаны спакой:
Глянь i даруй мне малую правiну:
Прывiд былога, вярнуцца я мушу,
I на адну ў раз апошнi гадзiну
Шчасьце чужое спарушу [пераклад Мінскевіча ,15, 1999].
Упыр (upiуr), такім чынам, становіцца сімвалам рамантычнай свядомасці і цэнтральным вобразам, на аснове якога грунтуецца ідэйная сутнасць драматычнай паэмы «Дзяды» [Брусевіч, 81, 2007].
Крэда, выказанае на пачатку ўрыўка «Upiуr»: “Ён шчэ на сьвеце, i ўжо не для сьвету!” [пераклад Мінскевіча ,9, 1999]. У гэтым радку паэт увасобіў адзін з галоўных прынцыпаў рамантызму, прынцып двух светаў - ідэальнага і рэальнага, таму вобраз упыра становіцца ўвасабленнем рамантычнай паэзіі А.Міцкевіча.
Акрамя Упыра, які сваёй экзістэнцыяй аб'ядноўвае два светы, рэальны і ідэальны, у драматычнай паэме з'яўляецца яшчэ адна таямнічая постаць, што злучае два светы і непасрэдна звязана з беларускім памінальным абрадам. Гэта постаць Гусляра. Першапачаткова ў ІІ частцы «Дзядоў» у ролі пасрэдніка паміж нашым і іншым светам выступае ксёндз. Спасылаючыся на этнаграфічныя крыніцы, С.Пігань сцвярджае, што гэты вобраз быў невыпадкова ўведзены А.Міцкевічам, - на Беларусі ў часы паэта ва ўшанаванні народнага свята дзядоў сапраўды прымалі ўдзел праваслаўныя альбо ўніяцкія святары, якія скроплівалі свянцонай вадой магілы і чыталі малітвы за памерлых [Брусевіч, 83, 2007].
Аднак пад час апошняга рэдагавання твору А.Міцкевіч замяняе ксяндза Гусляром, адкідае малітву «Анёл Панскі», якую ў першым варыянце ксёндз чытае разам з грамадой і, даўшы волю ўласнай фантазіі, аздабляе народны абрад рознымі магічнымі сцэнкамі, накшталт спальвання кудзелі, гарэлкі і г.д. На ўвядзенне падобных паправак магла паўплываць размова А.Міцкевіча з выкладчыкам.
Віленскага універсітэта Л.Бароўскім, які пазнаёміўся з першай версіяй ІІ часткі твору і хутчэй за ўсё параіў аўтару «Дзядоў» «адлюстраваць у большай ступені этнаграфічную арыгінальнасць, г.зн. язычніцтва абраду».Замяніць аднаго героя другім А.Міцкевіч мог таксама і з увагі на цэнзуру. Усё гэта, безумоўна, унясло свае пэўныя карэктывы, але, на нашу думку, не стала вырашальным фактарам пры замене герояў. Змяніўшы канцэпцыю драматычнай паэмы, паэт проста вымушаны быў знайсці на месца Ксяндза вобраз больш глыбокі, больш таямнічы, больш народны [Брусевіч, 84, 2007].
Увёўшы ў твор вобраз Гусляра, А.Міцкевіч у прадмове да «Дзядоў» спрабуе вытлумачыць яго этымалогію і сувязь са старажытным абрадам: «Гэта найменьне абрадавай урачыстасьцi, што да гэтае пары спраўляецца сярод людзей паспалiтых у шэрагу паветаў Лiтвы, Прусii, Курляндыi ў памяць дзядоў, цi ў агульнасьцi памерлых продкаў. Урачыстасьць тая сваiм пачатакам сягае часоў паганства i калiсьцi звалася «сьвята казла», на якiм вёў рэй Koџlarz (Козьляж), Huslar (Гусьляр), Guњlarz (Ґусьляж), адначасова i валхвец i паэта (gкњlarz)» [пераклад Мінскевіча ,17, 1999].
Гаворачы пра паходжанне абраду дзядоў, А.Міцкевічу ўдалося закрануць самы глыбінны пласт беларускай культуры - яе міфалогію, зрабіць устаноўку на сур'ёзнае стаўленне да твору, нягледзячы на той факт, што знешне ён можа нагадваць чарадзейную казку. Больш таго, гэтым паэт акрэслівае кола сваіх чытачоў, арыентуючыся ў першую чаргу на чытача-інтэлектуала, што адчуваецца памеры прачытання ўсіх частак драматычнай паэмы [Брусевіч, 85, 2007].
Звяртанне А.Міцкевіча да міфалогіі падкрэслівае рамантычны характар твора.
Гусляр жа - герой цалкам станоўчы, ён гуртуе вакол сябе людзей, каб разам з імі ўшанаваць памяць памерлых і дапамагчы па меры магчымасці пакутным душам. Форма звароту да душаў, як і сам вобраз Гусляра, таксама была ўзята А.Міцкевічам з беларускага абраду дзядоў, што яскрава відаць на прыкладзе супастаўлення літаратурнага і фальклорнага тэкстаў:
Душачкi, выгнанцы раю,
Суджана каму нудзiцца,
Цi ў смале кiпець, дымiцца,
Хто на дне ракi зьмярзае,
Цi для больш нязноснай кары
Хто ў сырое ўбiты дрэва
I ў пячным нясьцерпным жары
20 Сьлёзныя выводзiць сьпевы.
Вы, журботныя, сюды,
У сьвяты храм грамадою
Пасьпяшайце на Дзяды!
Для палёгкi, для ратунку
Маем стравы i напоi,
Пацеры i падарункi [пераклад Мінскевіча ,23, 1999].
Герой А.Міцкевіча мае яшчэ і сімвалічнае значэнне, увасабляючы сабой душу беларускага народа, яго спрадвечную мудрасць.
У «Дзядах» вельмі гарманічна спалучаюцца хрысціянства і язычніцтва. Гэтаксама гарманічна спалучае ў сабе хрысціянскі і язычніцкі светапогляды беларуская народная культура. Няма ніводнага хрысціянскага свята, на якое не паўплывала б старажытная язычніцкая свядомасць народа. І наадварот - у многіх старажытных песнях, казках, замовах і народных абрадах адчуваецца яўны ўплыў хрысціянскіх уяўленняў. “Беларусы верылі, што чалавек на працягу жыцця ў роўнай ступені мусіць паспытаць і шчасця, і няшчасця, таму рэдка скардзіліся на свой лёс: «тых, хто аддаваўся ў рукі лёсу, пасля смерці чакала ўзнагарода, а тых, хто асмеліваўся ісці яму насуперак - пакаранне»”[Брусевіч, 93, 2007]. Віна і пакаранне ў драматычнай паэме А.Міцкевіча суадносяцца якраз згодна з гэтым народным прынцыпам разумення рэчаіснасці. Так, напрыклад, не могуць трапіць на неба душы дзяцей, таму што пры жыцці яны не зведалі нават мізэрнай долі няшчасця:
Слухайце i зважце ў сябе лепей,
Так, паводле Божага наказу:
Хто ня зьведаў горычы нi разу,
Таму слодычы ня будзе ў небе [пераклад Мінскевіча ,29, 1999].
Увёўшы ў драматычную паэму вобраз злога пана, А.Міцкевіч вырашыў адразу некалькі задач: «у гэты спосаб народнасць «Дзядоў» не толькі інспіравалася фальклорам, не толькі зрабіла сялян героямі твора, але перш за ўсё стала ў абарону народа - людзей пакрыўджаных і прыгнечаных»[Брусевіч, 96, 2007].
Упершыню сацыяльны матыў быў уведзены паэтам у баладзе «Рыбка». За знявагу жанчыны і вераломства Бог карае пана, замяняючы яго і ягоную жонку ў камяні. У «Дзядах» гэты ж матыў набывае зусiм іншы характар - тут за крыўду і здзек карае не Бог, а самі сяляне, душы якіх, увасобленыя ў начных птушках, дзяўбуць злога пана. Народ, які ў «Баладах і рамансах» яшчэ даволі пасіўны, у драматычнай паэме актывізуецца. Ён ужо не толькі адчувае, але і ўсведамляе, што праўда на ягоным баку. Гэта гаворыць пра тое, як мяняюцца погляды А.Міцкевіча, як мацнее яго грамадзянская пазіцыя [Брусевіч, 95, 2007].Усё гэта адпавядае рамантычным традыцыям.
“Як давёў Л. Пагорскі-Аколаў, у аснове сюжэта, звязанага са Зданню пана, таксама ляжалі канкрэтныя падзеі, якія папярэднічалі напісанню паэмы. Менавіта жорсткага прыгонніка, варончынскага пана, наваградскага ваяводу Юзафа Несялоўскага меў на ўвазе паэт, калі ўкладаў у вусны Здані пана наступныя словы:
Мяне ведаеце, дзеці?
Позірк сьветлы ваш і чысты -
Гляньце. Вы йшчэ не згадалі? -
Я нябожчык, пан ваш, дзеці.
Я валодаў гэтай вёскай,
Толькі год пачаўся трэці
Як мяне ў труну паклалі [пераклад Мінскевіча ,35, 1999].
Не выключана, што вобраз жорсткага прыгонніка Несялоўскага, крыўдзіцеля сялян і дробнай шляхты, якая падала на яго ў суд і дзякуючы адвакату Мікалаю Міцкевічу выйграла працэс, паэту быў добра знаёмы ў часе напісання “Дзядоў” прыгадваўся, тым болей, што ў Наваградскіх ваколіцах хадзілі чуткі, быццампамерлага ваяводу даймалі духі пакрыўджаных ім людзей” [Мархель, 66, 1998]. “Гэтаксама і пакуты трэцяй здані Зосі невытлумачальныя ў свеце хрысціянскай маралі. Зося апынулася паміж небам і зямлёю ў выніку сваёй абыякавасці да заляцанняў хлопцаў. Яна вінаватая ў тым, што адвергла маральна сумніўныя прапановы і захавала цнатлівасць. Такія паводзіны, паводле хрысціянства, варты пахвалы, а не пакарання. Аднак Адам Міцкевіч аднёс іх да ліку грахоў, і да гэтага падвёў яго не толькі горкі вопыт кахання да Марылі Верашчакі, але і адвергнутае каханне Яна Чачота да дачкі рэктара Віленскага універсітэа Зосі Малеўскай, імя якой невыпадкова было нададзена гераіні замест Карусі ў першым варыянце другой часткі ковенска-віленскіх “Дзядоў”[Мархель 1998, 73]. А.Міцкевіч, ідучы ўслед за народнай мараллю, таксама асуджае халоднасць сваёй гераіні, але не карае яе так сурова, як гэта робіцца ў народных казках. Душа Зосі, перш чым трапіць у рай, павінна два гады разам з ветрам лятаць паміж небам і зямлёй:
Будзеш ты яшчэ самотна
Два гады лятаць, а потым,
Станеш каля райскага парога [пераклад Мінскевіча ,57, 1999].
Не за пачастункам прыляцела і душа няшчаснага каханка. Прывіду юнака патрэбна толькі прысутнасць каханай, увага з яе боку. “Праз гэты вобраз паэт раскрывае спрадвечную мудрасць народнага абраду, якая заключаецца ў непарушнасці духоўнай сувязі паміж светам жывых і светам мёртвых. Філасофскае асэнсаванне дзядоў дапамагае А.Міцкевічу ўвасобіць у вобразе маўклівага прывіда ідэал неўміручага кахання. Каханне прымушае вярнуцца нават з таго свету, і ніхто не ў стане заглушыць гэтае пачуццё [Брусевіч, 99, 2007].
Менавіта там Гусляру ні заклінаннямі, ні просьбамі, ні пагрозамі не ўдаецца пазбавіцца душы хлопца. Толькі калі пастушку вывелі з капліцы, прывід пайшоў следам:
Божа! Прывід за ёй крочыць,
Дзе яна, ён побач, людзі!
Штосьці будзе… Штосьці будзе… [пераклад Міцкевіча ,69, 1999]
Знакам запытання скончвае А.Міцкевіч ІІ частку «Дзядоў». Пытальнік, пастаўлены аўтарам, тычыцца перш за ўсё асобы лірычнага героя, увасобленага на дадзеным этапе твора ў вобразе прывіда. Паэт такім чынам прадвызначае далейшы яго рух у сюжэце драматычнай паэмы, аднак ужо ў зусім іншым вобразе. Шматлікія пераўвасабленні героя, яго пераходы з аднаго стану ў другі, сталі сапраўднай знаходкай у рамантычнай літаратуры [Брусевіч, 99, 2007].
IV .2 IV часка “Дзядоў”
Праз няшчаснае каханне чужым, нават варожым становіцца свет і для Пустэльніка -Конрада. Дарэчы, цяжка здагадацца, жывы гэта чалавек, ці таксама прывід, здань. Лірычны герой А.Міцкевіча, які з'яўляецца ў вобразе прывіда напрыканцы ІІ часткі «Дзядоў», амаль у нязменным выглядзе ўзнікае на пачатку IV часткі драматычнай паэмы:
Ксёндз: Хто ты такі? Нашто? Навошта тут?
Дзеці: Мярцвяк! Мярцвяк! Нябожчык, склют! [пераклад Мінскевіча ,73, 1999]
Нязменным застаецца крэда героя: «мёртвы для свету», сваім існаваннем ён па-ранейшаму аб'ядноўвае два светы - рэальны і ідэальны, з'яўляючыся ўвасабленнем рамантызму.
Упыра, Пустэльніка і Густава розніць дынаміка іхніх паводзін у адносінах да рэчаіснасці. Упыр - герой пасіўны, яго пратэст -скарга і маўчанне. Пустэльнік спрабуе супрацьстаяць рэчаіснасці. Па меры таго, як узрастае яго актыўнасць, у ім усё больш і больш праяўляюцца рысы, характэрныя самому А.Міцкевічу, лірычны герой пачынае злівацца з аўтарскім «Я». У рэшце рэшт наступае пераломны момант - Пустэльнік становіцца Густавам, што сімвалізуе непазбежнасць прызнання рамантычнага светапогляду яго праціўнікамі [Брусевіч, 100, 2007].
IV частка «Дзядоў» становіцца творам, у якім А.Міцкевіч выступае з крытыкай класіцызму. Толькі цяпер крытыка паэта набывае больш адмысловы характар: А.Міцкевіч не проста паказвае на адрозненні, якія існуюць у поглядах і эстэтычных прынцыпах дзвюх школ, але выкрывае недахопы сваіх апанентаў [Брусевіч, 101, 2007]. Аўтар ўводзіць у твор два процілеглыя вобразы: вобраз Ксяндза, які прадстаўляе класіцыстычнае светасузіранне, і вобраз Пустэльніка-Густава, які прадстаўляе светапогляд рамантыкаў.
Пачынаецца IV частка з моманту, калі вечарам у жытло Ксяндза стукаецца Пустэльнік. Гэта азначае, што на зыходзе эпохі класіцызму з'яўляецца альтэрнатыўны напрамак у філасофіі і мастацтве. Спачатку Пустэльнік выклікае здзіўленне з боку Ксяндза, страх і абурэнне з боку дзяцей. Нешта падобнае выклікала з'яўленне рамантызму ў пісьменнікаў-класіцыстаў, а таксама абурэнне ў некаторых апалагетаў класіцызму (у дадзеным выпадку у вобразе Пустэльніка бачыцца і сам А.Міцкевіч, паэтычныя вопыты якога былі сустрэнуты не самым лепшым чынам варшаўскімі крытыкамі) [Брусевіч, 102, 2007].
Цэнтральнаю ў літаратурным працэсе рамантыкаў уяўляецца асоба аўтара, прататып якога часта знаходзіў адлюстраванне ў асобе галоўнага героя. “Вобраз Пустэльніка -Густава паэт зноў надзяляе некаторымі рысамі з уласнай біяграфіі <…>
Гісторыя кахання героя, якая скончылася трагічна, таму што любая дзяўчына выходзіць замуж за больш багатага, заможнага жаніха,- гэта таксама ўласная гісторыя Адама Міцкевіча. Тут прысутнічае нават такая дэталь, як лісток кіпарысу, падараваны герою каханай,- такі ж лісток перад растаннем Марыля падарыла паэту”.[Брусевіч ,102, 2007].
Ксёндз: Апамятайся, брат, навошта елка гэта?
Пустэльнік : Ня елка, аджа галава, ах, ксёндз вучоны.
Прыгледзься лепей -- кiпарыс зялёны --
Мой сымбаль лёсу i растаньня мета [пераклад Мінскевіча ,93, 1999].
Нягледзячы на тое, што дадзены фрагмент звязаны з асабістымі перажываннямі аўтара, паэт усё ж такі не ўпускае шанс падкрэсліць перавагу рамантычнага бачання свету над класіцыстычным. Толькі рамантык здольны глядзець на свет духоўнымі вачыма, што дазваляе ў звычайнай галіне елкі ўбачыць нешта большае, чым кавалак дрэва, - сімвал адвечнай самоты і сімвал вечнага аднаўлення, неўміручасці. Нездарма ёсць народная традыцыя - пасыпаць яловымі галінкамі дарожку, якой выносяць нябожчыка. Акрамя таго ялінкамі часта ўпрыгожваюць тапчан і воз, на якім вязуць труну. Гэтым самым народ выказвае глыбокі сум па памерлым і адначасова верыць, што жыццё яго працягнецца на тым свеце. Эпізод з ялінай чарговы раз нагадвае пра беларускі памінальны абрад, сімволіка якога становіцца ключом да таямніцаў самых розных чалавечых пачуццяў і ў першую чаргу - кахання. Дарэчы, А.Міцкевіч вельмі часта параўноўвае рамантызм з каханнем.
На працягу ўсёй IV часткі «Дзядоў» сустракаюцца прыклады супастаўлення рамантычнага і класіцыстычнага светапоглядаў.
Ах, ксёнжа, не прачуеш ты майго расказа,
Бо не кранаў каханкі вуснаў анi разу,
Блюзьнераць хай гулякi ў сьвеце -- тваё сэрца
Ўжо скамянелае, цi здатна разагрэцца? [пераклад Мінскевіча ,103, 1999]
Гэтыя радкі нават не патрабуюць каментара. У іх адкрыта гучыць абвінавачанне ў адрас класіцыстычнай эстэтыкі, якая ніколі не была прыхільніцай прастаты і натуральнасці [Брусевіч ,103, 2007].
Не вітаецца паэтам халодны розум, калі ён бярэ верх над чалавечымі пачуццямі, заглушаючы іх (адно з галоўных адрозненняў героя класіцыстычнага твору ад рамантычнага):
Калi ў час жывапiсу незнарок,
Як па-над струнамi мэлёдыю смычок,
Мой пэндзаль раптам вобраз вынайшаў дзявочы, --
Сябрам малюнак паказаў. Ён iх ня ўзрушыў,
Пачуцьцi iм -- забава. Нам -- жыцьця патрэба,
Душы ня мае вока, што ня бачыць душаў!
Халодным цыркулем яны паставяць меты,
На пекнасьцi, як астраном на карце неба.
Iнакшы зрок каханкi маюць i паэты! [пераклад Мінскевіча ,119, 1999]
Класіцыстычны герой адрозніваецца ад героя рамантычнага сваім разуменнем гуманізму і патрыятызму. Калі першы разумее гуманізм даволі абстрактна - як любоў да ўсяго чалавецтва, то апошняга хвалюе і лёс чалавецтва, і лёс свайго народа, і лёс асобнага чалавека. Рамантычны герой вызначаецца таксама больш глыбокім пачуццём любові да сваёй зямлі, сваіх каранёў. Вядома, што вобраз радзімы заўсёды прысутнічаў у творчасці А.Міцкевіча, як галоўны атрыбут ягонай паэзіі, аднак у IV частцы «Дзядоў» гэтая тэма ўпершыню набывае трагічнае гучанне. А.Міцкевіч, будучы гарачым патрыётам, ніколі не мог прымірыцца з тым, што яго радзіма знаходзіцца пад уладай чужынцаў, а ідэалы, на якіх ён выхоўваўся, паступова нішчацца і адыходзяць у нябыт. Апошні падзел Рэчы Паспалітай, пасля якога землі Вялікага Княства Літоўскага адыйшлі ў склад Расійскай імперыі, адбыўся незадоўга да нараджэння будучага паэта, таму атрымоўваецца, што радзіму А.Міцкевіча не адабралі, а хутчэй скралі [Брусевіч,105, 2007].
Вобраз зруйнаванага бацькоўскага дома, у якім шчыруюць злодзеі, становіцца сімвалам страчанага краю:
Надась наведаў дом нябожчыцы матулi,
I ледзь яго пазнаў -- адны вятры ў iм дзьмулi.
Куды зiрнеш -- руiны, пустка i зьнiшчэньне,
Зеўрае плот, з падлогi выбiты каменьнi.
I на дзядзiнцы скрозь трава, дзядоўнiк пыльны,
Навокал цiшыня, як мiж крыжоў магiльных... [пераклад Мінскевіча ,141, 1999]
Герой А.Міцкевіча, Густаў, з вуснаў якога гучаць гэтыя радкі, здаецца, губляе апошнюю надзею на тое, што ўсё страчанае можа яшчэ вярнуцца.
Сярод шматлікіх адрозненняў паміж рамантычным і класіцы стычным светапоглядамі, паказаных А.Міцкевічам у IV частцы драматычнай паэмы «Дзяды», найбольшую ўвагу паэт звяртае на разыходжанні ў плане эстэтычным. Для рамантызму характэрны культ заступніка народа, прыхільніка прастаты і натуральнасці народных звычаяў, наіўнай красы, напрыклад, абрадаў і фальклору, як ідэальнага мастацтва. Усімі гэтымі рысамі надзелены рамантычны герой А.Міцкевіча. У яго вусны паэт укладвае радкі з народных песняў і радкі стылізаваныя пад фальклор [Брусевіч,106, 2007].
Напрыканцы ж IV часткі драматычнай паэмы герой наогул зліваецца з асобай паэта і ўжо вуснамі Густава, які просіць Ксяндза вярнуць народу старажытнае свята, прамаўляе сам А.Міцкевіч, а для яго дзяды - нешта значна большае, чым памінальны абрад. Дзяды для А.Міцкевіча гэта ўсталяванне гармоніі паміж усімі існуючымі антытэзамі: дабром - злом, каханнем - нянавісцю, жыццём - смерцю, родным - чужым, матэрыяльным - духоўным, і так да бясконцасці. Гэта значыць што праз асэнсаванне беларускага народнага абраду паэт спрабуе абазначыць месца і ролю чалавека ў свеце, створаным Богам. Дзяды - гэта памяць пра мінулае, без якога няма ні сучаснасці, ні будучыні. У гэтым выпадку вяртанне народнага абраду атаясамліваецца з вяртаннем радзімы - Вялікага Княства Літоўскага, дзяржавы, у якой ад веку жылі дзяды і прадзеды паэта[Брусевіч,105, 2007]:
А веру, што народ здаўна захоўваў сьвята,
Ты падзяляеш? Ах, Дзяды -- дзень памiнаньня!
Скажы, чаму забараняеш гэта сьвята? [пераклад Мінскевіча ,171, 1999]
Беларускі памінальны абрад для А.Міцкевіча з'яўляецца ўвасправядлівасці, якая, згодна народнаму ўяўленню, ўсё ж усталёўваецца, няхай і пасля смерці. Гэта відаць з эпізода, у якім Густаў ловіць каля свечкі матылёў:
А тыя, сноўдаюць, гудуць нясьцерпныя,
Гаспадарам сваiм, на выгляд, верныя,
Лiсьлiўцы, плеткары, прыслугачы,
Лятуць, ствараючы зласлоўя вецер,
На парасткi свабоды зграяй саранчы.
Настане страшны суд iх забыцьцё пакрые! [пераклад Мінскевіча ,177, 1999]
Беларускі абрад для А.Міцкевіча - крыніца ідэальнага мастацтва. Наіўную красу, прастату і натуральнасць паэт-рамантык цэніць вышэй за бліскучую, але не да канца шчырую прыгажосць:
Калi жыцьцё узважваюць на шалях,
Адна сьляза слугi над целам пана,
Што зьбегла зь веек шчыра засмучоных,
Важней, чымся публiчныя прызнаньнi ў жалю,
Чым галашэньнi баб, дзе фальш не прыхавана!
Калi насамрэч сваяка шкадуюць,
Народ яму запалiць над магiлай сьвечку,
I вечнасьцi вятры яе ўжо не задзьмуюць! [пераклад Мінскевіча ,173, 1999]
Калі ІІ частка «Дзядоў» успрымаецца як проста рамантычны твор, то IV частка драматычнай паэмы ўяўляе сабой разгорнуты маніфест рамантызму [Брусевіч,107, 2007].
Дрэзданскія «Дзяды»
Што ж да дрэзданскай ІІІ часткі «Дзядоў», то яе можна прызнаць за вянец рамантычнай паэзіі А.Міцкевіча. Магчыма таму, што пісалася яна ў пераломны момант. Пераломны і для паэта, і для яго радзімы. <…> Заўважым, між тым, што патрыятызм аўтара дрэзданскіх «Дзядоў» мае іншы змест і нават іншую форму, у адрозненні ад патрыятызму А.Міцкевіча ў віленска-ковенскі перыяд яго творчасці.
Калі раней Навагрудчына і Літва (Вялікае Княства Літоўскае) увасаблялі радзіму паэта, то цяпер ідэя радзімы размываецца. Страціўшы рэальнае адчуванне бацькаўшчыны, паэт шукае яе то ў братах па няшчасцю, такіх самых выгнанніках як ён сам (у паэме ўзнікаюць постаці прафесара І.Лялевеля, мастака І.Аляшкевіча), то ў рэлігіі , то ва ўласным сэрцы, смела сцвярджаючы, што Радзіма - гэта я сам [Брусевіч,114, 2007].
Герой драматычнай паэмы «Дзяды» Конрад на працягу ўсяго твору столькі раз надзяляўся рысамі і вопытам самога аўтара, што робіцца немагчыма абазначыць дакладна тую мяжу, дзе рэальнае становіцца ўяўным, а фантазія - рэчаіснасцю. Зрэшты, на гэтым і палягае адметнасць рамантычнага светаўспрымання.
У III ч. “Дзядоў” А.Міцкевіч таксама звяртаецца да беларускага фальклора.
Акрамя вобраза вампіра, з беларускага фальклору ў ІІІ частку «Дзядоў» перавандравалі і другія вобразы, матывы, тэмы і ідэі. Ужо на самым пачатку, у першай сцэне першага акту, А.Міцкевіч стварае карціну, яўна абапіраючыся на старажытныя ўяўленні беларусаў. Поўнач, каляды...Здаецца, няма ніякай сувязі з Дзядамі - памінальным абрадам, які наш народ спраўляў пераважна вясною і восенню. Аднак, як сведчаць запісы фалькларыстаў, беларус ніколі не забываў сваіх памерлых продкаў.
Невыпадкова А.Міцкевіч абірае і час спаткання братоў па няшчасцю - іхні збор пачынаецца апоўначы, найбольш страшную і небяспечную паводле народнага ўяўлення пару сутак, калі светам правяць злыя сілы. Дарэчы, з д'ябэльскім, цёмным пачаткам паэт увесь час звязвае асобу цара і яго ўладу. Нават стольны Пецярбург у паэме прадстаўлены не інакш, як промысел сатаны.
З беларускай міфалогіі запазычаны А.Міцкевічам і іншыя вобразы-сімвалы, якія ў паэме ўвасабляюць цёмны пачатак. Такім вобразам, напрыклад, становіцца агромністы груган, які ўзнікае ва ўяўленні Конрада:
Што гэта? Птах з вышыняў да мяне iмчыцца,
На бой сьцюдзёным вокам выклiкае,
А крылы змрочныя, як хмара навальнiцы,
Шырокiя, што небакраю доўгi лук,
Ён iмi неба цалкам закрывае.
То велiчэзны крук. Куды ляцiш ты, крук? [пераклад Мінскевіча, т.2 ,75, 1999]
Разглядаючы праблему ўплыву фактараў беларускай культуры на творчасць А.Міцкевіча, у прыватнасці на ІІІ частку драматычнай паэмы «Дзяды», нельга не звярнуць увагу на IX сцэну, якая носіць назву «Ноч Дзядоў». Важнасць яе заключаецца перш за ўсё ў тым, што яна не дае дрэзданскай частцы ператварыцца ў незалежны, самастойны мастацкі твор. «Ноч Дзядоў» аб'ядноўвае усе тры часткі паэмы, як у сваю чаргу ІІІ частка злучае віленска-ковенскі і эміграцыйны перыяды творчасці А.Міцкевіча. Дзякуючы дадзенай сцэне, чытач вяртаецца на тое самае месца, адкуль усё пачыналася: зноў мы бачым Гусляра, зноў мастацкая прастора запаўняецца неверагоднымі з'явамі, цудамі, прывідамі, духамі. Такім чынам, філасофія беларускага памінальнага абраду, якая сцвярджае непарыўную сувязь паміж светам жывых і светам мёртвых (сучаснасцю і гісторыяй), увасабляецца ў «Дзядах» А.Міцкевіча не толькі на ўзроўні ідэі, але і ў структурна-кампазіцыйнай будове твору.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
1.Прааналізаваўшы усе часткі драматычнай паэмы былі вызначаны шматлікія рамантычныя тэндэнцыі:
* выкарыстанне аўтарам прынцыпу двух светаў - ідэальнага і рэальнага;
* прысутнасць у творы шматлікіх элементаў беларускага фальклору, міфалогіі бытавой культуры, гістарычных каранёў;
* адлюстраванне аўтарам аўтабіяграфічных момантаў;
* прысутнасць аўтара ў творы, прататып якога ўвасабляецца ў галоўным героі;
* увядзенне сацыяльных матываў;
* фігураванне ў творы тыповых рамантычных герояў і інш.
2 “Сапраўды, сярод ведамых Міцкевічу народных абрадаў дзяды, якія адзначаюцца тужлівасцю і таямнічасцю, а таксама маюць шмат паганскіх элементаў, мусілі найбольш адпавядаць рамантычнаму каларыту і дэмакратычным схільнасцям паэта” [Станкевіч, 113, 2010].
Узяўшы пад увагу гэтую акалічнасць, можна зрабіць наступныя высновы:
- беларускі памінальны абрад не толькі аб'яднаў драматычную паэму А.Міцкевіча, але і злучыў у адно розныя перыяды творчасці паэта;
- беларускія Дзяды абумовілі ўвядзенне ў сюжэт драматычнай паэмы шэраг другіх фальклорных вобразаў і матываў, тым самым падкрэсліўшы цэласнасць і ўзаемаабумоўленасць беларускай народнай культуры;
- творчае выкарыстанне беларускага народнага абраду дапамагло А.Міцкевічу выявіць, акрэсліць і ўвасобіць у мастацкім творы галоўныя эстэтычныя прынцыпы рамантызму;
- філасофскае асэнсаванне беларускага абраду Дзядоў дазволіла А.Міцкевічу выявіць ролю творчай асобы ў адносінах да свайго народа і радзімы;
- дзякуючы беларускаму абраду, які складае аснову ідэйнай сутнасці драматычнай паэмы «Дзяды», творчасць А.Міцкевіча выходзіць на якасна новы ўзровень, а сам твор становіцца лепшым узорам еўрапейскага рамантызму.
3. У гісторыка-літаратурным плане значэнне А.Міцкевіча акрэсліваецца перш за ўсё тым, што на творчай і інтэлектуальнай прасторы колішняй Рэчы Паспалітай ён стаў першым, хто прыняў бок рамантызму, даўшы пачатак польскай і беларускай рамантычнай літаратурнай традыцыі. Калі ў «Баладах і рамансах» А.Міцкевіч заявіў пра сябе як паэт-рамантык, то ў драматычнай паэме «Дзяды» ён выявіў сябе яшчэ і як тэарэтык рамантызму, акрэсліўшы і ўвасобіўшы ў гэтым творы, дзякуючы філасофскаму асэнсаванню беларускага памінальнага абраду, галоўныя эстэтычныя прынцыпы рамантычнага светапогляду.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. Багдановіч, І.Э. Янка Купала і Рамантызм/І.Э.Багдановіч.-Мінск: “Навука і тэхніка”,1989.-220с.
2. Брусевіч, А.А. Фактары беларускай літаратуры ў творчасці Адама Міцкевіча: дапам/А.А. Брусевіч. - Гродна: ГрДУ, 2007. - 135с.
3. Мархель, У.І. “Ты як здароўе…” Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры / Нац. Акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. - Мн.: Беларуская навука, 1998. -125с.
4. Міцкевіч, А.М. “Дзяды” у двух тамах. Пераклад на беларускую мову С. Мінскевіч. - Мінск: Медысонт, 1999.-480с.
5. Станкевіч, С. Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі/С. Станкевіч//.-Вільня: Інстытут Беларусістыкі, 2010. С.113-140.
6. Хадановіч, А. Мастазкія сістэмы ў заходнееўрапейская літаратура XVII - XIX стст.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.
дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.
курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013Общая характеристика и важнейшие особенности культуры России XVIII века. Главные черты русской культуры XIX – начала ХХ веков: "золотой" и "серебряный" век. Существенные достижения и проблемы в развитии белорусской культуры XVIII века – нач. XX века.
реферат [22,7 K], добавлен 24.12.2010Содержание и представление о типологических особенностях отечественной культуры повседневности в XVIII-XIX веках. Функции культуры повседневности в различных аспектах и контекстах истории национальной культуры. Кабинет, трапеза, воспитание детей, брак.
курсовая работа [25,8 K], добавлен 05.12.2010Развитие культуры России в XVIII веке: народное творчество, музыка, культура дворянства и просвещение. Русская наука в XVIII веке, М.В. Ломоносов. Стилевые и жанровые особенности искусства Европы XVIII столетия, их влияние на развитие культуры России.
курсовая работа [65,0 K], добавлен 23.10.2014Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.
реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010Гісторыя развіцця светлавога абсталявання, вогненныя прадстаўлення народаў свету. Тэхналогіі светлавога афармлення свята: светлавое афармленне і пастановачная асвятленне. Тэхнічная характарыстыка светлавога абсталявання: лазеры, пражэктары, страбаскопы.
курсовая работа [4,4 M], добавлен 16.10.2014Проблемы культуры в трудах просветителей XVIII в. Западноевропейская культура XVIII в. (Просвещение). Развитие науки эпохи Просвещения. Мифы, легенды и культура Древнего Востока. "Повесть временных лет" - выдающийся памятник древнерусской культуры.
контрольная работа [47,2 K], добавлен 18.07.2008Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.
контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013