Беларускае кафлярства
Шырока распаўсюджаность на тэрыторыі Беларусі вытворчасці і ўжыванне кафлі. Пранікненне традыцыі паліванай керамікі з Усходу на Еўрапейскі кантынент разам з арабамі-заваёўнікамі. Росквіт вытворчасці паліванай і паліхромнай кафлі на Беларускіх землях.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.03.2014 |
Размер файла | 136,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва”
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства
Рэферат
па кнізе А.А. Трусава
“Беларускае кафлярства”
Выканала працу гр. 150
Жлобіч Аксана Аляксандраўна
Выкладчык А.А. Трусаў
Мінск 2014
Вытворчасць і ўжыванне кафлі былі шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі. Дастаткова сказаць, што ні адзін будынак, замак або палац, сядзіба заможнага ўладара або ратуша, карчма ці нават сялянская хата ў XIX - пачатку XX ст. не абыходзіліся без печаў, аздобленых кафляй. Кафляй самых розных тыпаў, памераў, колераў, багата дэкараванай выяўленчымі матывамі, сюжэтамі, падпарадкаванымі грамадскім уяўленням часу, стылявым асаблівасцям і густам насельніцтва, укладу яго жыцця. Бяспрэчна, што такое месца кафля заняла дзякуючы ролі печы, якую яна займала ў жыцці чалавека.
Кафля з выявай герба рода Радзівілаў Кафля. Кан.XVI - 1-я пал. XVII ст. 1-я пал. XVII ст
Традыцыі паліванай керамікі пранікаюць з Усходу на Еўрапейскі кантынент разам з арабамі-заваёўнікамі. У XII ст. мусульманская Іспанія і Паўночная Афрыка складалі адну дзяржаву з высокім узроўнем культуры, адной з дасягненняў якой была вытворчасць так званай іспана-маўрытанскай керамікі. Менавіта з Іспаніі традыцыі фаянсавай вытворчасці пранікаюць у Італію і ў XV ст. вядомы там пад назвай «маёліка» -- ад скажонай назвы вострава Маёрка, праз які перапраўляліся ўсе гэтыя вырабы. 3 канца XV ст. у Італіі ўзнікае ўласная вытворчасць, што паводле тэхналогіі адрознівалася ад усходніх фаянсаў. Калі на ўсходніх вырабах паліва розных колераў накладалася непасрэдна на чарапок, адна каля аднае, то на еўрапейскіх, у тым ліку італьянскіх, фаянсах рабіўся роспіс фарбамі па сырой непразрыстай белай глазуры. Пасля І525 г. у Італіі на першае месца па вырабу фаянсу выходзіць Урбіна, дзе асноўным матывам быў фігуратыўны жывапіс. Акрамя Урбіна італьянская маёліка выраблялася таксама ў гарадах Фларэнцыі, Фаэнцы, Каффаджыола, Сіене, Дэруце, Венецыі і інш. У канцы XVI ст. назва г. Фаэнцы стала найменнем вырабаў, пакрытых непразрыстай палівай - Fayence.
У канцы XV -- 1-й палове XVI ст. у еўрапейскіх краінах на паліваныя вырабы наносілі свінцовыя ці алавяныя глазуры.
Свінцовая паліва падыходзіць для глін любога сорту. Яна празрыстая і бясколерная, але можа быць пафарбавана ў лгобы колер, захоўваючы сваю празрыстасць. Адзіны недахоп -- праз яе прасвечваецца гліна самога чарапка і таму немагчыма атрымаць «чысты» колер палівы. Паліваныя вырабы, што ўжываліся на Беларусі на працягу XVI-- XVII стст., пакрываліся менавіта такой палівай.
Як сродак барацьбы за чысціню колеру паліў у Еўропе ўжывалася суцэлыіае ангабіраванне (пакрыццё белай вадкай глінай) паверхні чарапка, прызначанай пад паліву. На беларускіх вырабах таксама адзначаецца такая з'ява і ў XVI - XVII стст. Аднак масавага распаўсюджання такі прыём не атрымаў.
Алавяныя глазуры атрымліваюцца шляхам дамешкі да свінцовых вокісў волава. Захоўваючы станоўчыя якасці свінцовай глазуры (здольнасць злучацца з любымі глінамі), алавяная паліва мае адну істотную перавагу: яна глухая, непразрыстая. Тым самым ствараецца выдатны фон, прыдатны для роспісу. Менавіта гэта было патрэбна еўрапейскім майстрам-керамістам, што ўжывалі тэхніку роспісу вадзянымі фарбамі па вільготнай паліве. На аснове такой тэхнікі ў канцы XVI--XVII ст. дасягнулі росквіту знакамітыя еўрапейскія фаянсы. Асобныя вырабы, выкананыя ў гэтай тэхніцы, вядомыя і на тэрыторыі Беларусі, але масавая вытворчаспь посуду, распісанага каляровымі фарбамі па вільготнай непразрыстай паліве (эмалі), прыпадае тут на XVIII--XIX стст.
Зусім іншым шляхам на аснове той жа алавянай палівы развівалася паліваная справа на Усходзе. Пры стварэнні знакамітых паўфаянсаў палівы розных колераў накладваліся непасрэдна на гліну, адна каля другой. Так стваралася цудоўная паліхромія. На Беларусі тэхніка паліхроміі знайшла распаўсюджанне ў кафлярстве другой паловы XVI - 1-й паловы XVII ст.
Паліваная манахромная кафля. Росквіт вытворчасці паліванай кафлі на Беларусі прыходзіцца на другую палову XVI -- першую палову XVII ст. У гэты час, асабліва ў другой палове XVI ст., міскавая гаршковая кафля ўсё часцей знутры пакрываецца зялёнай палівай (крэўская, лідская і гродзенская гаршковыя кафлі). Аналагічныя па памерах і вышыні міскавыя кафлі, якія зрэдку былі паліты зялёнай, карычневай або жоўтай палівай, уласцівыя для тагачасных печаў Латвіі.
Рэканструкцыя паліхромнай печы канца XVI ст. Стары замак у Гродне. Мастак Э. Дзімітрыеў (раскопкі А. Трусава)
Першая найбольш старажытная паліваная кафля, знойдзеная на тэрыторыі Бсларусі, датуецца канцом XV -- першай паловай XVI ст. Падчас раскопак былога вялікага княскага палаца ў Вільні, што некалі стаяў на тэрыторыі Ніжняга замка, у слаях XV ст. акрамя міскавай непаліванай гаршковай кафлі знойдзена і каробкавая. Вонкавая пласціна гэтых кафлін аздоблена выявай шчыта з гербам альбо раслінным арнаментам. Некаторыя кафлі (іх няшмат) пакрыты палівай зялёнага, жоўтага альбо бурага колеру. Вельмі цікавая кафля з выявамі пешых і конных ваяроў, пакрытую цёмна-зялёнай палівай, знойдзена Г.В. Штыхавым на паселішчы каля в. Гарадзішча Мінскага раёна (іл. 1). Зялёная паліваная кафля першай паловы XVI ст. з круглай румпай з насечкамі і рэльефнай вонкавай пласцінай зыойдзена ў часе будаўнічых прац у Мінску.
"Партрэтная" паліваная кафля. У сярэдзіне -- другой палове XVI ст. на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца кафля з партрэтнымі выявамі. Такая кафля знойдзена ў выніку археалагічных раскопак у Лагойску, Заслаўі, Мінску, Гродне, Дзяржынску, Полацку, Маладзечне і Мазыры. Па памерах, форме і характары выяў "партрэтную" кафлю можна падзяліць на тры групы, якія прадстаўлены тэракотавымі і зялёнапаліванымі экземплярамі.
Да першай групы можна аднесці прамавугольную кафлю, на якой ёсць паясная выява сталага мужчыны з барадою (або маладой жанчыны) у рэнесансных строях, упісаная ў вялікі арачны праём. Кафлі з выявай мужчыны маюць абрэвіятуру АМНІВ, якая пакуль не расшыфравана (іл. 5).
"Партрэтная" кафля другой групы ўпрыгожана профільнай выявай барадатага мужчыны ў рэнесансным берэце і мае квадратныя памеры. Гэты сюжэт беларускія кафляры маглі запазычыць у італьянскіх майстроў-керамістаў з г. Фаэнцы.
Кафлі трэцяй групы знойдзены пакуль толькі ў Гродне і Мінску. На іх вонкавай пласціне з двухпрыступкавай рамкай па краях маецца малюнак чалавека ў профіль, які трымае ў руках рэчы, падобныя да атрыбутаў каралеўскай або імператарскай улады (дзяржава і скіпетр).
Кафля, падобная на экземпляры першай і другой групаў, была знойдзена падчас раскопак у Вільнюсе і Клайпедзе. Па меркаванню літоўскага археолага А. Таўтавічуса на кафлях адлюстраваны члены каралеўскай сям'і. Беларускія даследчыкі Ю. Заяц і В. Ляўко спрабуюць атаясамляць некаторыя партрэтныя кафлі з раскопак у Заслаўі, Мінску і Вільнюсе з выявай асобы ўладальніка Заслаўя Яна Глебавіча. На думку А. Трусава, гэтыя выявы з'яўляюцца мясцовымі інтэрпрэтацыямі агульна-еўрапейскага рэнесанснага сюжэту.
Паліваная паліхромная кафля. У першай палове XVI ст. беларускія кафляры авалодалі высокім мастацтвам вырабу шматколеркай паліхромнай кафлі. Вытворчасць такой кафлі была нятаннай, і печку з паліхромнай кафлі мог мець толькі заможны чалавек. Таму і знаходзяць такую кафлю пры раскопках магнацкіх палацаў або дамоў заможных гандляроў і рамеснікаў.
Вытокі вытворчасці паліхромыай кафлі на Беларусі вызначыць цяжка, але несумненна, што гэта была адна са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, якія дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст. Свайго найбольшага росквіту вытворчасць паліхромнай кафлі дасягнула з канца XVI па сярэдзіну XVII ст. Меыавіта да гэтых часоў належаць знаходкі паліхромнай кафлі, выяўленыя археолагамі ў Мінску, Гродзенскім, Мірскім, Гальшанскім і Гарадоцкім замках, МсцІславе, Магілёве, Полацку, Оршы, Гродне, Пінску, Крычаве, Віцебску, Слоніме, Нясвіжы і Заслаўі.
Для развіцця вытворчасці паліхромнай кафлі характэрна не імгненна створаная вытворчасць, а яе паступовы рух. Гэта рысы так званай меццамаёлікі -- пераход да белага колеру пры дапамозе падглазурных ангобных пакрыццяў. Да гэтага тыпу належаць кафлі, пакрытыя зялёнай палівай на белай ангобнай падкладцы, што прыдавала глазуры большую насычанасць і яркасць. Шмат такіх кафляў знойдзена ў Полацку. Адбываецца паступовае ўжыванне белай заглушанай глазуры разам з празрыстымі зялёнымі палівамі і, нарэшце, кафлі з рэльефным малюнкам, вельмі часта яшчэ з ангобным белым пакрыццём, размалёваныя каляровымі эмалямі.
Каларыт складаўся з белага, жоўтага, светлага і цемна-зялёнага, блакітнага, цёмна-сіняга і карычневага колераў. Спачатку сюжэты малюнкаў, размаляваных фарбамі, былі традыцыйнымі, паўтаралі старыя выявы на тэракотавай кафлі альбо адпавядалі мінуламу «мураўлёнаму» перыяду. Вытворчасць паліхромнай кафлі была разлічана на масавы наклад. Як і раней, у драўлянай формеадціскалася вонкавая пласціна з невысокім дэкаратыўным рэльефам, з тыльнага боку да яе прымацоўвалася ганчарная румпа, але на вонкавую паверхню паверх рэльефу часта наносілася ангобнае пакрыццё і пасля гэтага рэльеф размалёўваўся каляровысмі глазурамі. Каб палепшыцьякасць глазурных пакрыццяў, часта прымяняўся двухразовы апал. У гэтым выпадку тэракотавыя кафлі, зробленыя па той жа форме, што і каляровыя, маюць крыху большыя памеры, што сведчыць пра ўсадку паліваных кафляў пад час другой тэрмічнай апрацоўкі.
Самая старажытная вядомая на тэрыторыі Беларусі паліхромная кафля знойдзена ў Друі (1-я палова XVI ст.). Аналагічныя кафлі знойдзены М.А. Ткачовым падчас раскопак у Мядзельскім замку. У часе земляных прац у 1931 г. на тэрыторыі былога замчышча ў Оршы знойдзены рэшткі вытворчасці гіаліхромнай кафлі. Знойдзеныя побач манеты сведчаць, што гэта майстэрня існавала ў XVI ст. кафлі беларусь вытворчасць кераміка
Называлі паліхромную кафлю «цаніннаю» альбо «купштоўнаю». «Цаніннаю» -- з-за назвы вокісу волава «цыны», што надавала глазуры заглушаны белы колер, а «кунштоўнаю» -- з-за яе высокага кошту, якога вымагалі складаная тэхналогія, сыравіна, высокі ўзровень майстэрства і, безумоўна, мастацкі выгляд. Набыць такую кафлю мог толькі багаты чалавек. Таму яна ўпрыгожвала самыя заможныя палацы і замкі, уносіла ў інтэр'ер каляровую поліфанію, дзе толькі шыкоўныя, багата дэкарыраваныя гліняныя вырабы маглі стасавацда са стылёвым асяроддзем магнацкіх іытэр'ераў. Але разам з паліванымі рабіліся кафлі і непаліваныя -- тэракотавыя, больш танныя. У мэтах эканоміі нярэдка выкарыстоўваліся ў адной печы розныя кафліны: паліваныя клаліся на галоўках, добра бачных месцах, а ў астатніх глухіх кутках змяшчаліся тэракотавыя.
Рэшткі шыкоўных кафляных печаў, складзеных з паліхромных кафляў канца XVI -- пачатку XVII ст., знойдзены на тэрыторыі Мірскага замка. Сабраныя ўсе ыпы тагачаснага пячнога набору: сцянныя, палавінныя, вуглавыя, паясавыя, гзымсавыя кафлі, каронкі, альбо гарадкі, кафля-дахоўка, якою пакрывалі купалы печаў, і інш. На адной з каронак ёсць дата -- 1583 г.
Асноўную паверхню печаў складалі кафлі, аздобленыя разнастайным раслінным арнаментам, а ў цэнтральнай частцы ўмуроўваліся геральдычныя кафлі з выявамі герба князёў Радзівілаў -- гаспадароў замка. На выраб мірскіх кафляў ішла белая прыглушаная глазура, сіняя глухая -- кобальтавая, цёмна-карычневая -- марганцавая, глухая жоўтая--зафарбаваная вокіслам сурмы, светла-зялёная -- сумесь жоўтай і сіняй. Выразнасць малюнка падкрэсліваў рзльеф. Паліхромныя кафлі першай паловы XVII ст., падобныя на мірскія, знойдзены I. М. Чарпяўскім у Гальшанскім замку. Яны вылучаюцца выявамі з манаграмамі Сапегаў.
Інтэр'еры магнацкіх палацаў таксама аздаблялі паліваныя кафлі-медальёны з выявамі гербаў уладальнікаў. Такія кафлі - і зялёнапаліваныя, і паліхромныя -- знойдзены А. Трусавым падчас раскопак Мірскага замка.
Апошнім часам археолагі знайшлі і рэшткі ганчарных горнаў, дзе абпальвалася паліваная і паліхромная кафля (знаходкі горна XVI ст. у Мінску, у Друі, рэшткі вытворчасці паліхромнай кафлі ў Оршы).
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Тэхналагічны і мастацкі аспекты развіцця керамікі. Мастацка-вобразнае рашэнне, распрацоўка канцэпцыі праекта "Віцьба" за кошт спалучэння керамічных тэхнік ганчарнага і ручнога фармавання. Тэхналагічныя асаблівасці вытворчасці вырабаў з керамікі.
дипломная работа [58,9 K], добавлен 04.06.2015Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.
реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.
дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва, паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні". Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, развіццё адукацыі.
реферат [26,0 K], добавлен 03.12.2009Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.
реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009Аналіз арнаментальнай сімволікі ўсходніх славян па этнаграфічных матэрыялах вышыўкі і ткацтва, сабраным на тэрыторыі сучасных Беларусі, Украіны, еўрапейская часткі Расіі. Сеіятычны аналіз старажытных арнаментаў. Сімвалы Сусвету і сімвалы Чалавека.
статья [17,1 K], добавлен 10.05.2013Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.
курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016Этнаграфічная рэтраспектыва свята "Каляда" і сучаснае ўвасабленне. Персаніфікацыя калядных герояў. Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях. Творчая заяўка на правядзенне свята "Каляда". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.
дипломная работа [1,1 M], добавлен 12.12.2013Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.
реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011