Культурнае развіццё Беларусі ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу і Рэфармацыі
Ідэі Гуманізму, Рэнесансу ў развіцці еўрапейскай культуры XIV-XVI ст. Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і ў Беларусі. Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага кнігадрукавання. Антычныя і заходнееўрапейскія ўплывы ў кніжнай культуры.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 14.02.2014 |
Размер файла | 40,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Культурнае развіццё Беларусі ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу і Рэфармацыі
1. Ідэі Гуманізму і Рэнесансу ў развіцці еўрапейскай культуры 14-16 ст.
Слова Рэнесанс выклікае ў нашым уяўленні вобразы такіх мастацкіх шэдэўраў як «Нараджэнне Венеры» Батычэлі, «Давід» Мікеланджала, «Мона-Ліза» Леанарда да Вінчы. Самы вядомы знаўца эпохі Рэнесансу, швейцарскі даследчык Якаб Буркхардт вылучае дзве асноўныя рысы Р.: індывідуалізм і навізна. На яго думу: «У Сярэднявеччы чалавечая самасвядомасць … спала ці, прынамсі, драмала пад адною агульнаю коўдраю… Чалавек усведамляў сябе толькі як частку пэўнае расы, народу, групоўкі, сям'і ці цэха, іншымі словамі - толькі праз тыя свае рысы, якія ядналі яго з іншымі (П.Б.С. 5). У часы Р. паводле Я. Буркхардта, «гэтая коўдра была скінутая… чалавек усвядоміў сябе і зрабіўся духоўнаю індывідуальнасцю». Некаторыя сучасныя даследчыкі параўноўваюць Р. з мадэрнізмам 20 ст. Таксама часта ўжываецца адносна гэтай эпохі акрэсленне «залаты век», якое першым выкарыстаў славуты мысляр-гуманіст Эразм Ротэрдамскі ў сваім лісце да папы Льва Х.
Як слушна адзначае Пітэр Бэрк, можна весці гаворку пра існаванне сапраўднага міфу пра Р. Многія навукоўцы, якія проста закаханыя ў гэтую эпоху, лічаць Р. рэвалюцыйнай з'явай у гісторыі Еўропы і ўсяго чалавецтва ў цэлым, якая выкшталтавала асноўныя рысы сучаснай еўрапейскай цывілізацыі. Іншыя знаходзяць у Р. адмоўныя моманты, якія, на іх думку, паслужылі прычынай для наступных трагічных здарэнняў у гісторыі чалавецтва. Але і тых, і другіх аб'ядноўвае рэзкае адмяжоўванне Р. ад папярэдняй эпохі і супрацьстаўленне «змрочнаму» Сярэднявеччу. Для акрэслення эпохі Р. часта таксама ўжываецца тэрмін Гуманізм. Сам гэты тэрмін з'яўляецца ў 15 ст. у тагачасным універсітэцкім слэнгу. Тады гуманітарнымі лічыліся наступныя дысцыпліны: граматыка, рыторыка, паэзія, этыка і гісторыя. Лічылася, што гэтыя дысцыпліны садзейнічалі ўдасканаленню чалавека (П.Б.С. 17).
Лічыцца, што ў часы Адраджэння менавіта чалавек з яго жыццёвымі праблемамі быў пастаўлены ў цэнтр увагі мастакоў і мысляроў. Такім чынам, звычайна гаворыцца пра антропацэнтрызм эпохі Адраджэння ў супрацьстаўленне тэацэнтрызму папярэдняй эпохі. На сённяшні дзень многія даследчыкі схіляюцца да таго, што азначаная схема з'яўляецца даволі моцным спрашчэннем вельмі складанага працэсу. Гісторыкі знаходзяць вельмі шмат рэнесансных рыс у часы С-ва., так жа як і для людзей эпохі Адраджэння заставаліся характэрнымі вельмі многія асаблівасці мыслення і светаадчування папярэдніх стагоддзяў. Такім чынам, можна гавараць пра пашырэнне ўзважанага падыходу, паводле якога Р-с не з'яўляся своеасаблівай антытэзай С-ва, а быў падрыхтаваны ўсім папярэднім ходам соцыякультурнага і эканамічнага развіцця еўрапейскай цывілізацыі.
Даследчыкі вылучаюць Італьянскі і Паўночнаеўрапейскі Р-с, паколькі Адраджэнне як мастацкі стыль і светаадчуванне нараджаецца ў Італіі і толькі праз некаторы час пачынае пашырацца ў іншых краінах Заходняй Еўропы. Вельмі цікавай праблемай з'яўляецца пашырэнне рысаў Р-у ва Усходняй Еўропе. Дастаткова складана таксама вызначыць храналагічныя межы эпохі Адраджэння. Звычайна вылучаюць Протарэнесанс (канец 13-14 ст.), Ранняе Адраджэнне (15 ст.), Высокае Адраджэнне (першая палова 16 ст.). У Сярэдзіне 16 ст. у мастацтве назіраецца пэўны распад стылявога адзінства Р-су.
Калі, аднак, дакладна прытрымлівацца значэння самаго тэрміну Р., дык яго галоўнай знешняй рысай трэба бачыць імітацыю антычнасці. Як адзначае П. Берк: «Асабліва выдзяляе гэты рух шчырая спроба адрадзіць іншую культуру, імітаваць яе ў розных галінах і рознымі сродкамі. Безумоўна, гэта не адзіная важная рыса італьянскага Рэнесансу, але пачаць лепш за ўсё з яе» (П.Б.С. 1). Такім чынам, Р. акрэсліваўся напачатку самымі яго творцамі ў першую чаргу як наследаванне антычных узораў і захапленне культурнай спадчынай старажытнага Рыму, якая абвяшчалася вяршыняй дасягненняў чалавечага генія. Натуральна, што радзімай Р. стала Італія, дзе захавалася вельмі шмат помнікаў антычнага мастацтва, а многія славутыя арыстакратычныя роды выводзілі свае пачаткі ад дзеячоў рымскай эпохі.
Імкненне імітаваць антычную спадчыну праявілася ў Італіі літаральна ва ўсіх сферах культуры. Але найпрасцей было гэта рабіць дойлідам, паколькі захавалася даволі шмат будынкаў старажытнарымскіх часоў. Дастакова ўзгадаць славутыя Калізеум і Пантэон. Апроч таго захаваўся таксама трактат антычнага аўтара Вітрувія па мастацтву будаўніцтва.
Таксама захавалася даволі шмат узораў старажытнарымскай скульптуры. Адным з самых апантаных яе калекцыянераў з'яўляўся рымскі папа Юлій ІІ, а яго рэзідэнцыя Бельведэр славілася самым багатым у свеце зборам антычных культурных каштоўнасцяў. Сярод скульптараў эпохі Р. лічылася модным так выканаць скульптурную выяву, каб яе немагчыма было адрозніць ад антычных узораў. Прыкладам гэтага можа паслужыць скульптурная выява Вакха, зробленая Мікеланджала. Аднак насамрэчы, лепшыя творы скульптараў Р. безумоўна ўжо пераўзыходзілі творы сваіх антычных настаўнікаў. Найперш гэта датычыла унутранага псіхалагізму іх скульптурных выяў, які амаль цалкам адсутнічае ў антычнай скульптуры.
Складаней выглядала справа наследавання антычнасці ў жывапісе, паколькі карцін антычнай эпохі практычна не захавалася (Больш блізка з антычным жывапісам чалавецтва азнаёмілася толькі ў канцы 18 ст. пасля раскопак Пампеі). Тут мастакі Р-су пайшлі далей за сваіх антычных настаўнікаў, адкрыўшы, напрыклад, правіла лінейнай перспектывы (Брунэлескі), пра якое невядома было, ці выкарыстоўвалася яно у часы старажытнага Рыму.
Яшчэ адным вельмі важным аспектам Р-су было адраджэнне прыгожага пісьменства і класічнай лаціны. Увогуле, эпоху Р-су можна назваць эпохай філолагаў. Менавіта літаратура лічылася тады вяршыняй мастацтва, а не жывапіс ці скульптура, якія па-ранейшаму часта атаясамлівалі са звычайным рамяством. Мысляры эпохі Р-су прыйшлі да высновы, што ў Сярэднявеччы ніхто правільна не пісаў і не размаўляў на лаціне, і, больш таго, правільна не разумеў напісанага ў антычныя часы. Нараджаецца метад крытычнага аналізу старых рукапісаў. Так, напрыклад, Лаўрэнцы Вала выкрыў падробку славутага «Ахвяравання Канстанціна», паводле якога рымскі папа валодаў Папскай вобласцю ў Італіі. Вяршыняй паэтычнага мастацтва лічылася дасягненне ўзроўню антычных аўтараў. Актыўна практыкавалася наследаванне антычных літаратурных формаў - драма, трагедыя, ода, элегія і г.д. Напрыклад, славуты Франчэска Петрарка лепшым сваім творам лічыў эпічную паэму «Афрыка», прысвечаную старажытнарымскаму дзеячу і палкаводцу Сцыпіёну і напісаную на лаціне адпаведна з літаратурнымі канонамі антычнасці. Мы ж ведаем яго сёння найперш як аўтара любоўнай лірыкі на тагачаснай жывой італьянскай мове, якой сам Петрарка не прыдаваў асаблівага значэння. Напрыклад, «Гісторыя народу Фларэнцыі» Леанарда Бруці была напісана на лацінскай мове на пачатку УХст. А «Гісторыя Італіі» Фр. Гуічардзіні на італьянскай мове з'явілася толькі праз стагоддзе.
Апроч цікавасці да лаціны і спробы прывесці яе да ўзроўню антычнай класікі, назіраўся таксама рост зацікаўленасці да старажытнагрэцкай мовы. Многія інтэлектуалы бяруцца за яе вывучэнне. Набывае папулярнасць філасофская спадчына Платона, асабліва яго славутыя «Дыялогі», якія цяпер чытаюць у арыгінале. Гэта ж датычыць многіх іншых мысляроў старажытнай Грэцыі. Нагадаем, што з антычнай спадчынай сярэднявечныя мысляры знаёміліся пераважна з арабскіх перакладаў. Цяпер жа адкрываецца, што пераклады часта скажалі першапачатковы сэнс напісанага. Найперш гэта датычыла філасофскай спадчыны Арыстоцеля. Гэтаму садзейнічаў той факт, што пасля заваявання туркамі Візантыі многія адукаваныя грэкі перабіраюцца ў Італію. Часта яны прывозілі з сабой зборы рэдкіх рукапісаў. У гэтым рэчышчы адбываліся і спробы адрадзіць класічную сістэму адукацыі. Асабліва ярасныя атакі дзяечы Р-су накіроўвалі супраць логікі, з яе адарванасцю ад жыцця і акадэмічнай сухасцю.
І ўсё ж, нягледзячы на велізарную цікавасць да старажытных моваў, эпоха Адраджэння заканамерна прыводзіць да ўзвышэння жывых гутарковых моваў еўрапейскіх народаў. У 15 ст. быў зроблены пераклад на жывыя мовы - нямецкую, французскую, анлійскую, іспанскую, галандскую, чэскую - самай чытаемай на той час кнігі - Бібліі. Э. Ротэрдамскі пісаў, што яму хацелася б, каб Біблію чыталі і рамеснік, і просты селянін, і нават туркі і сарацыны. Велізарную ролю ў развіцці тагачаснай кніжнасці адыграла вынаходніцтва кнігадрукавання нямецкім майстрам Еханам Гутэнбергам у 1455 г. У небывала кароткім часе гэта вынаходніцтва распаўсюджваецца па ўсёй Еўропе. За паўстагоддзя колькасць кніг на еўрапейскім кантыненце павялічваецца з 300 тыс. да 10 млн. Большасць гэтых кніг складалі пераклады Бібліі.
Ідэі Рэнесансу з Італіі пашыраюцца па ўсёй Еўропе. Гэта адбывалася як у выніку міграцыі людзей навукі і мастацтва, так і кніг і твораў мастацтва. Многія італьянскія мастакі і архітэктары атрымлівалі запрашэнне на працу пры дварах розных манархаў і магутных феадалаў. Шмат працавала іх пры двары французскага караля Францыска І. Пад пратэкцыяй польскага магната Замойскага італьянцы збудавалі цэлы горад Замосце ў Рэчы Паспалітай. Італьянскія архітэктары збудавалі мураваныя касцёлы ў Гародні, Нясвіжы і іншых гарадах Беларусі. І такіх прыкладаў адносна ўсёй Еўропы можна прывесці вельмі шмат. Нярэдка дзеячы культуры мусілі пакідаць Італію з палітычных прычын, шукаючы, напрыклад, паратунку ад праследаванняў за свае рэлігійныя пераканні. Так, мысляр Фауст Сацыні перабраўся ў Польшчу, дзе пад яго ўплывам склалася цэлая плынь рэфармацыі - сацыянства, якое пашыраецца таксама і на беларускія землі.
Натуральна, што за межамі Італіі рысы Р-су мелі сваю адметнасць. Таму менавіта даследчыкі гавораць пра Італьянскі і Паўночнаеўрапейскі Р-с. На поўначы Еўропы ідэя вяртання да антычных узораў не адыгрывала такой ужо істотнай ролі, паколькі слядоў рымскай эпохі там захавалася мала. Тут у большай ступені можна гаварыць пра ідэі Гуманізму.
Даволі няпроста вызначыць і тую храналагічную рысу, якая б акрэслівала завяршэнне эпохі Р-су. Часта адзначаецца даследчыкамі, што на змену Р-су прыйшла эпоха Контррэфармацыі, пачатак якой быў звязаны з Трыдэнцкім саборам каталіцкай царквы (сярэдзіна 16 ст.). Пасля гэтага сабору каталіцкі касцёл, узмацніўшы свае структуры і ўнутраную дысцыпліну, пераходзіць у аткыўнае наступленне супраць ерасяў і імкнецца рашуча змагацца з іншадумствам. Аптымісычны рэнесансны светапогляд з яго верай у розум чалавека становіцца па сутнасці недарэчным у час, калі Еўропу ахапілі крывавыя рэлігійныя войны.
Распад стылявога адзінства Р-су ў мастацтве назіраецца ў першай палове 16 ст. Гэты працэс у вялікай ступені быў абумоўлены ўнутранымі законамі развіцця мастацкіх стыляў. Напрыклад, рэнесансны рэалізм у жывапісе дасягнуў па сутнасці ідэалу. Каб праявіць сябе, мастакі, скульптары і архітэктары мусілі свядома адыходзіць ад канонаў, парушаць класічныя правілы і падыходы. Некаторыя даследчыкі стыль першай паловы 16 ст. акрэсліваюць як маньерызм. Для яго з'яўляюцца характэрнымі некаторая штучнасць, ненатуральнасць. На карцінах мастакоў звычайны паказаныя сады, гроты (адсюль паходзіць тэрмін гратэск).
На сённяшні дзень не спыняюцца сярод даследчыкаў дыскусіі адносна сутнасці Р-су. Усё больш гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў схіляюцца да думкі, што да акрэслення Р-су больш падыходзіць тэрмін працэс, а не эпоха. У любым выпадку бясспрэчным застаецца тое, што без Р-су немагчымым было б уявіць паўстанне сучаснай еўрапейскай цывілізацыі.
2. Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і ў Беларусі
Вельмі вялікі ўплыў на культурныя працэсы ў паўночнай частцы Еўропы ў 16 ст. аказала царкоўная Рэфармацыя. Распаўсюджанне Р-цыі таксама неабходна разглядаць у рэчышчы пашырэння рэнесансавага светапогляду. Спробы новага асэнсавання месца і ролі чалавека ў свеце, пераэсэнсавання яго прызначэння на зямлі прывялі да сутыкнення з пануючай дактрынай каталіцкага касцёла і існуючай практыкай царкоўнага жыцця. Асаблівае незадавальненне і абурэнне многіх адукаваных людзей выклікаў продаж каталіцкімі манахамі індульгенцый. Набыццё індульгенцый, паводле касцёлу, выбачала людзям іх грахі, грошы нібыта ішлі на пабудову храма Св. Пятра ў Рыме, але насамрэч у большай ступені прысвойваліся вярхушкай рымскага духавенства, якое вяло лад жыцця вельмі далёкі ад евангельскіх запаветаў. У 1519 г. нямецкі манах Марцін Лютэр у сваім горадзе Вітэнбергу апублікаваў 95 тэзісаў супраць рымскага царкоўнага прастолу. Ідэі М. Лютэра вельмі хутка пашырыліся ў Германіі і за яе межамі, дзякуючы найперш друкаванай кніжцы. Толькі ў 1517-1520 гг. было прададзена звыш 300 тыс. друкаваных кніг Лютэра. Спробы Рыма асудзіць бунтаўніка не мелі поспеху, паколькі яго падтрымала значная частка нямецкай арыстакратыі і рыцарства, якім падабалася ідэя духоўнай незалежнасці ад Ватыкана. Лютэр распрацаваў уласнае вучэнне. Яно атрымала назву лютэранства і стала самай уплывовай плынню пратэстантызму. Асновай гэтага рэлігійнага вучэння была асабістая вера чалавека ў бога, а чатырма галоўнымі прынцыпамі - Толькі Ласка Божая, Толькі Вера, Толькі Евангелле, Толькі Хрыстос. Лютэр абвяшчаў непатрэбным існаванне грувасткіх царкоўных інстытутаў і духавенства, як пасярэднікаў паміж звычайнымі вернікамі і Богам, адмаўляў манаства і роскаш каталіцкіх храмаў. Цяпер святар станавіўся толькі першым сярод роўных у рэлігійнай грамадзе, а храм - местам чытання і тлумачэння Бібліі. Выратаванне чалавека немагчыма было набыць за грошы, ці нават заслужыць прыкладнымі паводзінамі і гераічнымі ўчынкамі. Усё залежала ад Ласкі Божай. А грахі людскія скупіў сваімі пакутамі Ісус Хрыстос. Менавіта жыццё Ісуса павінна быць адзіным прыкладам для чалавека. Таму кожны вернік абавязаны самастойна чытаць і разумець Евангелле, каб непасрэдна пазнаць Божыя запаветы. У выніку лютэранства дало магутны штуршок развіццю адукацыі, пісьменнасці і кнігадрукавання. М. Лютэр сам зрабіў выдатны пераклад Бібліі на нямецкую мову. З другога боку, як мы ўжо адзначылі, менавіта кнігадрукаванне аблегчыла перамогу Рэфармацыі ў паўночнай частцы Еўропы.
Распачатую ў Германіі справу рэфармацыі працягнулі ў іншых краінах. У Швейцарыі яе лідарам быў Ульрык Цвінглі, які загінуў ва ўзброенай барацьбе з сваімі праціўнікамі. Яго справу прадоўжыў Жан Кальвін. Ён стварыў уласнае вучэнне, у некаторых момантам больш радыкальнае за вучэнне Лютэра. Асновай кальвінізму стала вера ў боскае прадвызначэнне. Згодна з гэтай тэзай, жыццё кожнага чалавека ўжо заранёў прадвызначана Богам, які ўжо не ўмешваецца ў ход падзей. Прычым большасць людзей асуджана на вечныя пакуты пасля смерці, і толькі жменька абраных патрапіць у Царства Божае. Паводле гэтага суровага і па сутнасці антыгуманнага вучэння, абавязкам чалавека з'яўляецца выконане ўласнага прадвызначэння. Таму ў кальвінізме гандляр ці рамеснік разглядалі сваю працу не проста як неабходную для фізічнага пражыцця, але як выкананне Боскага прадвызначэння. Таму і поспехі ў сваёй працы яны разглядалі як пацверджанне таго, што пасля смерці апынуцца у Царстве Божым. Другім пацверджаннем была моц уласнай веры. Менавіта таму некаторыя даследчыкі, як, напрыклад, нямецкі сацыёлаг Макс Вэбэр, лічылі, што пратэстантызм, а асабліва кальвінізм, сталі асновай для стварэння сучаснага капіталістычнага грамадства, з яго рацыяналізмам і прадпрымальнасцю. Для нас кальвінізм цікавы яшчэ тым, што менавіта гэтая плынь рэфармацыі атрымала найбольшае пашырэнне на беларускіх землях у 16 ст.
Рэфармацыя дала моцны штуршок у развіцці багаслоўскай і філасофскай думцы. Там, дзе яна перамагала, адбываўся заняпад рэлігійнага мастацтва, паколькі храмы пратэстантаў вызначаліся сціпласцю і прастатой. Аднак, з другога боку, гэта стымулявала свецкае мастацтва, прыкладам чаго з'яўляецца нідэрландскі жывапіс той эпохі.
Ідэі Р-цыі вельмі хутка дасягнулі беларускіх земляў. Напачатку спрабавалі распачаць сваю дзейнасць у ВкЛ лютэране. Адным з першых прапаведнікаў у Вільні стаў Абрахам Кульва ў 1539 г. Але дзейнасць гэтая не дасягнула асаблівага поспеху, паколькі лютэранства моцна атаясамлялася з нямецкай верай. Затое значна лепш пашыраліся ўплывы кальвінізму, ідэі якога падтрымала большая частка беларуска-літоўскай арыстакратыі. Падтрымка грамадскіх эліт была характэрнай для развіцця кальвінства ва ўсіх краінах. Магнтам імпанавала ідэя дэтэрмінізму і Боскага прадвызначэння, паколькі па сутнасці апраўдвала іх пазіцыі ў грамадстве.
У ВкЛ асаблівую ролю адыграў пераход у кальвінізм самага магутнага з магнатаў княства - Мікалая Радзівіла Чорнага. Менавіта ён стаў галоўным апекуном кальвінства на беларускіх землях. У выніку ў 1570-х гадах у ВКЛ налічвалася ўжо 163 кальвінскія зборы (грамады). Да гэтай рэлігійнай плыні далучыліся амаль усе славутыя княскія і магнацкія роды.
Пазней ад кальвінізму адкалолася больш радыкальная плынь - арыяне ці антытрынітарыі (адмаўлялі дагмат Троіцы). Яны рашуча выступалі за пабудову больш справядлівага сацыяльнага ладу. Да арыян далучалася пераважна дробная, але высокаадукаваная шляхта, якая была незадаволена сваім другарадным становішчам пасля магнатаў. Усяго ў ВКЛ налічвалася каля 10 арыянскіх збораў. Да арыян далучыліся такія вядомыя асветнікі Беларусі, як Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.
Р-цыя аказала велізарныя ўплывы на развіццё культурным працэсаў у ВКЛ у 16 ст. Прычым гэтым ўплывам вельмі складана даць адназначную ацэнку. З аднаго боку Р-цыя стымулявала развіццё кніжнай культуры, прынесла новыя грамадскія ідэі, выклікала ў адукаваным асяроддзі дыскусіі на рэлігійную і філасофскую тэматыку. Дзякуючы рэфармацыі ў Беларусі выходзяць друкаваныя кнігі на старабеларускай мове. Але, з другога боку, Р-цыя ў далейшым паспрыяла працэсу моўна-культурнай паланізацыі беларуска-літоўскай шляхты ў той перыяд, калі працэс кансалідацыі беларускай этнічнай супольнасці яшчэ не набраў дастатковай сілы. У выніку Р-цыі вельмі моцна аслаблі пазіцыі праваслаўнай царквы ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі. А галоўнае, на беларускіх землях адсутнічалі аб'ектыўныя ўмовы для перамогі Р-цыі. Як засведчыў еўрапейскі вопыт, пратэстантызм, а найперш кальвінізм, пераважна ўсталёўваўся ў эканамічна высокаразвітых краінах, дзе былі багатыя гарады з моцным і незалежным бюргерствам. У беларускім грамадстве гарады не былі яшчэ настолькі моцнымі, працэнт адукаваных людзей з'яўляўся значна ніжэйшым, чым, напрыклад, у Германіі, Англіі ці Галандыі. Таму перамога Контрэфармацыі ў 17 ст, якая абапіралася на матэрыяльную, культурную і інтэлектуальную магутнасць усяго каталіцкага касцёла, выглядала ў ВКЛ цалкам заканамернай.
3. Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага кнігадрукавання
Уплывы Рэнесансу адыгралі вельмі істотную ролю ў культурным развіцці беларускіх земляў у 16 ст. Самым яскравым прыкладам рэнесансавага светаадчування з'яўляецца легендарная постаць Францыска Скарына. Гэтай асобе прысвечана вялізная колькасць навуковых прац, якія пераканаўча паказалі рэнесансныя асновы яго светапогляду. Несумненна, што Скарына быў геніальным чалавекам, апярэдзіўшым свой час. Але, разам з тым, яго асветніцкая дзейнасць цалкам упісваецца ў кантэкст развіцця тагаснай еўрапейскай кніжнай культуры.
Трэба адзначыць, што друкаваная кніжка з'яўляецца на беларускіх землях даволі хутка пасля вынаходніцтва друкарскага варштата. Пераважна гэта была кніжка лацінамоўная. Але яе пашырэнне напачатку абмяжоўвалася даволі вузкім колам людзей, атрымаўшых добрую адукацыю, у тым ліку і за межамі ВКЛ. У той жа час на беларускіх землях большая частка шляхты і заможных гараджан умела чытаць і пісаць толькі на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах кірылічным пісьмом. Менавіта таму хутка ўзнікла патрэба ў кірылічным кнігадрукаванні.
Кнігадрукаванне на славянскіх мовах бярэ пачатак у Чэхіі. У 1488 г. была надрукавана Біблія на чэскай мове. Чэскія друкары выкарыстоўвалі арыгінальны гатычны шрыфт, т.зв. чэскі бастард. Даволі хутка зараджаецца і кірылічнае кнігадрукаванне. Першая друкаваная кніга на царкоўнаславянскай мове і кірылічным шрыфтом убачыла свет у польскім Кракаве ў 1491 г. Гэта былі багаслужэбныя кнігі Актоіх і Часаслоў. Выдаўцом з'яўляўся нейкі Швайпольт Фіёль. У 1493 г. ён жа выдаў багаслужэбную кнігу Трыёдзь. Наступная кірылічная друкарня паўстала ў Чарнагорыі на Балканах. У горадзе Цэтыне друкар Джурд Црноевіч выдаў у 1494 г. Актоіх. На пачатку 16 ст. браты Любавічы заснавалі друкарню ў Сербіі. Сербскі ж феадал Бажыдар Вукавіч заснаваў кірылічную друкарню ў Венецыі ў 1519 г. У 1520 г. гэтая друкарня выдала Псалтыр. У 1508 г. паўстала друкарня Макарыя ў Валахіі. Усяго ж у другой палове 15 ст. у амаль 300 еўрапейскіх гарадах дзейнічалі каля 1700 друкарняў, якія выдалі каля 40 тыс. кніг агульным накладам звыш 10 млн. экземпляраў.
Беларускае кнігадрукаванне пачынаецца ў славутай чэскай Празе. Гэта быў адзін з самых вялікіх і прыгожых гарадоў тагачаснай Сярэдне-Ўсходняй Еўропы, які налічваў каля 25 тыс. жыхароў. У 1517 г. Францыск Скарына пры дапамозе беларускай гандлёвай калоніі заснаваў тут сваю друкарню. Сын полацкага купца Лукі Скарыны з'яўляўся прадстаўніком няўрымслівай навуковай гільдыі, якая ў многім вызначала культурнае аблічча Еўропы. Ураджэнец старажытнага Полацка ў Вільні, Кракаве і Падуі ўзбагачаў свае веды і талент. Чалавек еўрапейскай культуры і рэнесансавых поглядаў, ён заставаўся патрыётам сваёй Бацькаўшчыны, пра што выдатна сведчаць яго прамовы да біблійных тэкстаў. У 1517-1519 г. Ф. Скарына выдаў у Празе 23 кнігі Бібліі агульным накладам каля 10 тыс. экзэмпляраў. Для ручной перапіскі такой колькасці кніг спатрэбілася б доўгая праца соцень перапісчыкаў. Скарынінскія кнігі вылучаліся добрай якасцю і мастацкім афармленнем.
Выданне кніг у Празе мела свае недахопы, звязаныя найперш з іх далейшай перавозкай у ВКЛ. Таму цалкам лагічным крокам Скарыны было заснаванне друкарні ў Вільні, у якой ён у 1522 г. выдае «Малую падарожную кніжыцу». Гэтая кніга была разлічана на купцоў, якія маглі ў часе доўгіх падарожжаў прысвяціць час чытанню рэлігійных тэкстаў. У 1525 г. у гэтай жа друкарні ўбачыў свет «Апостал». Можна меркаваць, што скарынінскія кнігі карысталіся попытам, паколькі «Апостал» выйшаў даволі вялікім накладам у 2 тыс. экзэмпляраў. На жаль, пасля гэтага друкарня спыніла сваю працу. Дакладных прычын мы не ведаем. Можна меркаваць, што дзейнасць Скарына выклікала і гнеў царкоўных уладаў, паколькі ён не мог тлумачыць у сваіх прадмовах сэнс Святога Пісання, не будучы духоўнай асобай. Уніяцкі палеміст Сялява нават шмат гадоў ужо пасля смерці Скарыны называў яго распаўсюджвальнікам ерасі на беларускіх землях. Па-сутнасці беларускі кнігадрукар апярэдзіў свой час. Ф. Скарына так і не змог ужо вярнуцца да друкарскай справы і нават быў вымушаны назаўсёды пакінуць Беларусь.
4. Кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове 16 - пачатку 17 ст.
Далейшае развіццё кнігадрукавання на беларускіх землях у вялікай ступені звязана з пашырэннем уплываў Рэфармацыі. У 1553 г. на грошы прыхільніка кальвінізму Мікалая Радзівіла Чорнага была заснавана друкарня ў Брэсце - першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яе працай загадваў паляк Бярнард Ваявудка. Друкарня гэтая выдавала кнігі на польскай і лацінскай мовах. Затым Радзівіл уфундаваў друкарню ў Нясвіжы. У гэтай друкарні Сымон Будны ў 1562 г. надрукаваў дзве кнігі на старабеларускай мове - «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (апошняя кніга не захавалася). Гэта былі першыя друкаваныя кнігі на старабеларускай мове, выдадзеныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Аднак пазней Сымон Будны ўжо выдаваў кнігі выключна на польскай мове.
Вялікай падзеяй у гісторыі беларускай культуры стала выданне полацкім шляхцічам Васілём Цяпінскім у 1570-я гады (дакладная дата невядомая) Еванелля ў перакладзе на старабеларускую мову. Прычым В. Цяпінскі ў сваім выданні паралельна змясціў тэкст і на царкоўнаславянскай мове. В. Цяпінскі быў незвычайным чалавекам. Ён далучыўся да арыянскай плыні рэфармацыі і жыва цікавіўся праблемамі сучаснага яму грамадства. Цяпінскі на ўласныя сродкі (прычым ён не быў асабліва багатым чалавекам) і ва ўласным маёнтку Цяпіна заснаваў друкарню. Гэтая справа не з'яўлялася камерцыйным прадпрыемствам, а спробай апантанага ідэяй чалавека данесці да грамадства свае думкі. Асаблівую цікавасць выклікае ненадрукаваная прадмова В. Цяпінскага да выдання Еванеллля (яна захавалася ў рукапісе). У гэтай прадмове Цяпінскі прадстае палымяным публіцыстам, які заклікае сучаснікаў не выракацца мовы продкаў, а любіць яе і паважаць.
Дадзеная прамова з'яўлялася сведчаннем таго, што набіраў сілу працэс моўнай паланізацыі беларускага грамадства. Гэты працэс быў абумоўлены моцнымі культурнымі ўплывамі з Польшчы, праз якую пераважна да беларускіх земляў даходзілі ідэі Рэнесансу і Рэфармацыі. Шмат беларусаў навучалася ў славутым Кракаўскім універсітэце. Але галоўнае значэнне мела аб'яднанне Польскага каралеўства і ВКЛ у адзіную федэратыўную дзяржаву пасля Люблінскай уніі 1569 г. Вялізную ролю адыгрывала тое, што пры каралеўскім двары панавала польская мова, а таму арыстакратыя з беларускіх земляў мусіла авалодваць гэтай мовай, каб мець магчымасць рабіць паспяховую палітычную кар'еру. Польская мова панавала таксама сярод каталіцкага духавенства, якое аказвала вельмі моцныя ўплывы на культурнае і палітычнае жыццё краіны. Рэфармацыйны рух таксама паспрыяў працэсу паланізацыі беларускай шляхты. Толькі 3 кнігі (2 Буднага і 1 Цяпінскага) былі выдадзеныя ў пратэстанцкіх друкарнях на беларускай мове, а звыш 90% - на польскай. На тэрыторыі сучаснай Буларусі пратэстанцкія друкарні дзейнічалі таксама ў Любчы, Лоску, Мураванай Ашмяне, Койданаве, але большасць канцэнтравалася ў Вільні.
Кнігі на старабеларускай мове выдавалі таксама праваслаўныя друкарні. У 1569 г. кірылічную друкарню ў м. Заблудава (цяпер Падляскае ваяводства ў Польшчы) ўфундаваў магнат Рыгор Храбтовіч. У гэтай друкарні Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдалі «Евангелле вучыцельнае» на царкоўнаславянскай мове. Пасля Фёдараў перабраўся ў Львоў, а Мсціславец у Вільню. У Вільні Мсціславец наладзіў кнігадрукаванне пры дапамозе віленскіх купцоў братоў Мамонічаў. Пазней ён перабраўся ў Астрог на Украіне, а працай друкарні сталі кіраваць Мамонічы. Гэтая друкарня дзейнічала з 1583 па 1621 гг. За гэты час яна выпусціла больш за 50 кірылічных кніг і 35 друкаваных лацінкай. Сярод гэтых кніг варта адзначыць тры выданні «Статута ВКЛ» 1588 г. на старабеларускай мове. Аднак на пачатку 17 ст. гэтая друкарня ўсё болей выдавала кніг на польскай мове, адгукаючыся на запатрабаванні кніжнага рынку.
У Вільні дзейнічала таксама Брацкая праваслаўная друкарня пры Траецкім (пазней Свята-Духаўскім) манастыры (функцыянавала таксама пэўны час у Еўі пад Вільняй), якая выдала ўсяго 74 кнігі. Сярод гэтых кніг варта адзначыць «Учение ку науцы словенской» Лаўрэнція Зізанія (1596 г.) У дадзеным падручніку асаблівую цікавасць выклікае «Лексіс», які можна па сутнасці лічыць першым беларуска-царкоўнаславянскім слоўнікам. Гэты слоўнік таксама з'яўляўся сапраўднай энцыклапедыяй, паколькі ён утрымліваў звесткі з галіны гісторыі, геаграфіі, філалогіі, прыродазнаўства. У брацкай друкарні таксама выходзілі ў свет палемічныя творы славутага мысляра Мялета Сматрыцкага. За выданне аднаго з яго вострапубліцыстычных твораў, накіраваных супраць уніяцкай царквы, друкарню нават на некаторы час зачынілі паводле каралеўскага загаду, і яна перанесла сваю дзейнасць у Еўе. У 1619 г. выйшла ў свет славутая славянская «Граматыка» М. Сматрыцкага, якая да канца 18 ст. заставалася лепшай граматыкай царкоўнаславянскай мовы. Сярод выданняў брацкіх друкарняў пераважалі літургічныя і багаслоўскія кнігі - 33, выданні тэксатаў Евангелля і Новага Запавету - 7, творы старажытных пісьменнікаў - 11, палемічная літаратура і панегірыкі - 8, школьныя падручнікі - 12, кнігі для літургіі і школьнай справы - 16.
Усяго ў брацкіх друкарнях у канцы 16 ст. і першай палове 17 ст. было выдадзена 17 кніг на старабеларускай мове, 1 кніга на старабеларускай мове з польскім перакладам і «Славяна-роскі лексікон» Памвы Бярынды (усяго 22% ад усіх выданняў). Беларускамоўныя тэкставыя фрагменты ўтрымлівалі 31% брацкіх выданняў. Такім чынам, усяго 53% брацкіх выданняў змяшчалі тэксты на беларускай мове. У гэтых адносінах брацкае кнігадрукаванне было бясспрэчным лідэрам на беларускіх землях.
Кірылічныя друкарні на беларускіх землях дзейнічалі ў Магілёве, Буйнічах (недалёка ад Магілёва), у Куцейнаўскім манастыры каля Оршы. Разам яны выдалі каля 30 кніг, тыраж некаторых з іх складаў 300-500 экзэмпляраў. Тут можна адзначыць «Буквар» Спірыдона Собаля (1631), «Славяна-рускі лексікон» Памвы Бярынды (найбольш поўны на той час беларуска-царкоўнаславянскі слоўнік). Трэба адзначыць той факт, што праваслаўныя друкарні пераважна трымаліся царкоўна-славянскай мовы, на якой у штодзённым жыцці ніхто ў той час не размаўляў, і менш звярталі ўвагі на пашырэнне кірылічнай кніжнасці на жывой старабеларускай мове. Гэтым самым яны па сутнасці спрыялі працэсу паланізацыі беларускіх шляхецкіх эліт, паколькі апошнія не атрымлівалі рэйльнай і канкурэнтнай альтэрнатывы для наступаючай польскай кніжнасці).
У канцы 16 ст. актывізавалі сваю дзейнасць у ВКЛ каталіцкія друкарні. Сярод іх вылучалася Віленская друкарня езуітаў?, уфундаваная Мікалаем Радзівілам Сіроткай, сынам кальвініста Мікалая Радзівіла Рудага, які ў адрозненне ад бацькі стаў актыўна падтрымліваць каталіцкі касцёл. Езуіты выдавалі шмат палемічнай літаратуры, скіраванай супраць пратэстантаў і праваслаўных. Сярод аўтараў такіх палемічных кніг вылучаўся рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі Пётр Скарга - адзін з найбольш адукаваных людзей у ВКЛ у тыя часы. Разам з тым ён не грэбаваў любымі прыёмамі, каб ачарніць сваіх апанентаў-іншаверцаў, што, аднак, можна сказаць пра большасць аўтараў палемічнай літаратуры. Праўда, у адрозненне ад Заходняй Еўропы, у ВКЛ спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных канфесій доўгі час абмяжоўваліся кніжнымі старонкамі і публічнымі дыспутамі, але справа не даходзіла да крывавых збройных сутыкненняў. Наадварот, талерантнасць узаемаадносін, калі за святочным сталом маглі разам сядзець каталік, пратэстант і праваслаўны, вельмі здзіўляла замежнікаў. Трэба аднак адзначыць, што езуіты прынеслі ў грамадскае жыццё ВКЛ элемент агрэсіўнага рэлігійнага фанатызму і нецярпімасці. У 1581 г. яны арганізавалі першае публічнае спаленне «еретычных» кніг у Вільні. У каталіцкіх друкарнях выдаваліся кнігі выключна лацінскім шрыфтом на лацінскай і польскай мовах. Езуіты таксама выдавалі і рэлігійныя кнігі на літоўскай мове.
Усяго ж у канцы 16 ст. у ВКЛ былі надрукаваны 324 кнігі, з якіх 151 на лаціне, 114 на польскай мове, 50 на царкоўнаславянскай і старабеларускай і 9 на іншых мовах. За перыяд жа з 1553 па 1660 г. у ВКЛ дзейнічалі 27 друкарняў, якія выдалі 1650 кніг у 1704 тамах. Найбольш кніг выдалі друкарня езуітаў у Вільні - 575. Увогуле ж у Вільні выйшла 75% усіх выдадзеных у тым часе у ВКЛ кніг - каля 1300. Праваслаўныя друкарні ВКЛ экспартавалі багаслужэбную кнігу ў Маскоўскую дзяржаву.
Паводле мовы кніжная прадукцыя размяркоўвалася такім чынам - польскія кнігі - 46%, лацінскія - 38%, царкоўнаславянскія і на старабеларускай мове - 10%. Сярод усіх выдадзеных кніг 43% складалі рэлігійныя кнігі, мастацкая літаратура - 40%, навуковыя выданні - 17%. Усяго навуковых кніг было выдадзена 286. З гэтага ліку 45% належала да юрыдычнай і гістарычнай літаратуры (73 назвы). Філасофскім праблемам прысвячалася 88 кніг, дакладным навукам - 30 (2%). Усяго 9 кніг было прысвечана пытанням медыцыны.
5. Антычныя і заходнееўрапейскія ўплывы ў кніжнай культуры Беларусі
гуманізм культура кнігадрукавання
У эпоху Рэнесансу на беларускіх землях назіраецца вялікая зацікаленасць антычнай кніжнасцю. З паасобнымі антычнымі тэкстамі і сюжэтамі адукаваныя людзі Беларусі знаёміліся ўжо ў ранейшыя часы праз «Хроніку Іаана Малалы», «Ізборнік» Святаслава, «Хроніку» Георгія Амартолы, «Элінска-рымскі летапісец» ХІІІ ст. Аднак больш поўнае адкрыццё антычнай спадчыны адбылося ў часы Рэнесансу. Праўда, трэба прызнаць, што на беларускіх землях не назіралася ў 16 ст. такога шырокамаштабнага звароту да антычнай культуры, як гэта бачым мы ў краінах Заходняй Еўропы, асабліва ў Італіі.
У кірылічных рукапісных зборніках «Пчала» і «Ізмарагд» змяшчаліся ўрыўкі з твораў Дэмакрыта, Платона, Арыстоцеля, Эпіктэта, Ксенафонта, Фукідыда, Герадота, Эўрыпіда, Эсхіла, Сафокла, Эпікура, Сакрата і інш. У ВКЛ пашыраліся свецкія перакладныя аповесці «Троя» і «Александрыя». Пра гэтыя творы ўзгадваў у сваёй прадмове да «Бібліі» Францыск Скарына. У адукаваным грамадстве ВКЛ цаніліся мудраслоўі антычнага мысляра Менандра. Асаблівае месца ў тагачаснай кніжнай культуры Беларусі займала спадчына Марка Тулія Цыцэрона. Вялізарнай папулярнасцю карыстаўся яго твор «Пра абавязкі людзей усіх станаў», які тройчы выдаваўся ў друкарнях ВКЛ на польскай мове. Беняш Будны пераклаў на польскую мову дыялог Цыцэрона «Пра старасць» і выпусціў яго ў 1603 г. у Віленскай пратэстанцкай друкарні Яна Карчана. Б. Будны таксама выдаў у Вільні пераклад «Кароткіх аповесцяў, якія па-грэцку завуцца Апафегматы».
У Вільні быў выдадзены ў 1588 г. пераклад рамана грэцкага пісьменніка Геліадора «Гісторыя Эфіопіі», які затым быў яшчэ перавыдадзены ў 1606 г. У 16 ст. у Беларусі распаўсюдваўся рукапісны зборнік «Тайны Тайных», які быў створаны ў 8-9 ст. на Блізкім Усходзе паводле старажытных крыніц і паданняў. У гэтым зборніку былі змешчаны апавяданні пра Арыстоцеля і Аляксандра Македонскага. З гістарычнай літаратуры найбольш папулярным творам з'яўлялася «Юдзейская вайна Іосіфа Флавія», рымляніна іўдзейскага паходжання.
Такім чынам, на беларускіх землях выдаваліся і перапісваліся кнігі антычных аўтараў, якія карысталіся вялікім попытам у тагачаснага чытача. Але яшчэ болей такіх кніг, выдадзеных пераважна на лацінскай мове, завозілася ў ВКЛ з-за мяжы. Так, у бібліятэцы віленскага лютэраніна Аўрама Кульвы былі творы Плінія, Арыстоцеля, Лівія, Цыцэрона, Платона, Гамера, Гесіода, Апулея, Пталемея, Сафокла, Эўрыпіда. Пра тое, што адукаваныя людзі таго часу выдатна ведалі антычную спадчыну, сведчыць факт, што кнігі беларускіх аўтараў насычаныя цытатамі грэцкіх і рымскіх пісьменнікаў і філосафаў. Прычым такія цытаты сустракаюцца як у каталіцкіх і пратэстанцкіх аўтараў, так і ў праваслаўных. Гэта сведчыць, што праваслаўнае грамадства Беларусі не цуралася антычнай спадчыны, якая даходзіла да Беларусі пераважна ў лацінскіх і польскіх перакладах.
Пад непасрэдным уплывам антычнай літаратуры ў ВКЛ узнік свой гераічны эпас - паэмы Ф. Градоўскага «Радзівіліяда» (1588) і А. Рымшы «Дзесяцігадовая аповесць ваенных справаў Крыштафа Радзівіла» (1585). Антычная спадчына аказвала ўплывы на фармаванне паэтыкі беларускай літаратуры 16 ст., уздзейнічала на станаўленне эстэтычных формаў.
Разглядаючы ўплывы антычнай спадчыны на культурныя працэсы ў ВКЛ ў 16 ст. нельга не зазначыць той факт, што гэтыя ўплывы спалучаліся тут з візантыйска-старабеларускай традыцыяй. Вялікай папулярнасцю карысталіся творы Кірылы Тураўскага, асобныя з якіх перавыдаваліся ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва. Перапісваліся старабеларускія летапісы. А ў канцы 16 - пачатку 17 ст. быў створаны вядомы «Баркулабаўскі летапіс». Захоўвалася цікавасць да грэка-візантыйскай духоўнай спадчыны. Перапісваліся кнігі славутых багаслоўваў Іаана Златавуснага і Іаана Дамаскіна.
Сярод каталікоў ВКЛ асаблівай папулярнасцю карыстаўся Блажэнны Аўгустын. У 1617 г. Віленская езуіцкая друкарня выпусціла збор яго твораў на польскай мове. Выдаваліся ў Беларусі і славутыя мысляры эпохі Адраджэння. У 1585 г. у Віленскай друкарні Яна Карцана быў выдадзены твор Эразма Ротэрдамскага «Хрысціянскае рыцарства і духоўнае жыццё».
Пра вялікую зацікаўленасць лацінскай кнігай сведчыла выданне ў 1592 г. у Віленскай езуіцкай друкарні падручніка лацінскай мовы партугальскага філолога Эмануэля Альвараса. Віленскі выдавец Ян Карчан надрукаваў таксама два падручнікі старагрэцкай мовы, напісаныя рэнесансавымі лінгвістамі Мікалаем Кленардам і Якубам Грэтшэрам.
Найбольш яскравай праявай антычных і заходнееўрапейскіх уплываў стала зараджэнне лацінамоўнай літаратуры ў ВКЛ, а асабліва лацінамоўнай паэзіі. Першым паэтычным творам на лацінскай мове стала паэма Яна Вісліцкага «Пруская вайна» (1516 г.), якая была прысвечана падзеям змагання ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам. Але асаблівую вядомасць атрымала выдатная паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» (напісана ў 1521/22 гг. у Рыме ў гонар папы Льва Х, выдадзена ў Кракаве ў 1523 г.), якая стала класікай беларускай літаратуры. Невядома дакладнае паходжанне М. Гусоўскага, але хутчэй за ўсё ён паходзіў з беларускіх земляў. Аўтар сам гаворыць у сваім творы, што вучыўся чытаць і пісаць спачатку рускаму (старабеларускаму) пісьму. На лацінскай мове таксама стваралі ў часы Адраджэння ў ВКЛ і публіцыстычныя творы. Найбольш яркім прыкладам можа паслужыць твор Міхалона Літвіна «Аб норавах ліцвінаў, татараў і маскалёў». Такім чынам рэнесансныя ўплывы далі вельмі моцны штуршок развіццю кніжнай культуры на беларускіх землях, далучаючы яе да агульнага абшару еўрапейскай культуры.
Адной з галоўных асаблівасцю кніжнай культуры і грамадскай думкі ВКЛ у часы Рэнесансу даследчыкі звычайна лічаць незвычайныя для тагачаснай Еўропы плюралізм і талерантнасць. На тэрыторыі ВКЛ знаходзілі прытулак дзеячы культуры, якія адчувалі пераслед за свае погляды на радзіме. Сярод іх можна вызначыць выхадцаў з Маскоўскай дзяржавы князя Андрэя Курбскага, рэлігійных мысляроў Феадосія Касога і Арцемія. Усе яны зрабілі свой важны ўнёсак у мясцовае культурнае жыццё.
Літаратура
Бэрк П. Рэнесанс. Мінск, 1997.
Бярозкіна Н.Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVІ - пачатак ХХ ст.). Мн.: Беларуская навука, 1988.
Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993.
Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Ад старажытных часоў да канца ХУІІІ ст. Мінск. С. 430-481.
Лабынцаў Ю. Пачатае Скарынам. Мн., 1990.
Лабынцаў Ю. «Зерцало жития»: З літаратурнай спадчыны Францыска Скарыны. Мн., 1991.
Лазука Б.А. Гісторыя мастацтва. Мінск: «Беларусь», 1996. С. 110-171, 192-229.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва, паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні". Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, развіццё адукацыі.
реферат [26,0 K], добавлен 03.12.2009Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.
реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.
дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.
реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.
реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.
контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы. Вынікі "культурнай рэвалюцыі" у 30-гг. Дасягненні і супярэчнасці.
реферат [58,6 K], добавлен 17.12.2010Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.
реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.
реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011