Нябесная заступніца Беларусі Ефрасіння Полацкая
У ХІІ ст. на полацкай зямлі жыла жанчына - Ефрасіння Полацкая, яка усё сваё жыццё вырашыла прысвяціць Богу. У тайне ад бацькоў дзяўчына пастрыглася ў манахіні. Ёй было ўсяго дванаццаць гадоў. З гэтага часу пачынаецца падзвіжніцкая дзейнасць Ефрасінні.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 11.04.2012 |
Размер файла | 12,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
НЯБЕСНАЯ ЗАСТУПНІЦА БЕЛАРУСІ ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
ефрасіння полацкая падзвіжніцкая манахіня
У дванаццатым стагоддзі на полацкай зямлі жыла жанчына, імя і дзейнасць якой вякі данеслі да нас. Звалі яе Ефрасіння Полацкая. Імя Ефрасіння дзяўчыне далі ў час хрышчэння. А да гэтага звалі Прадславай. Прадслава была ўнучкай полацкага князя Усяслава, дачкой яго малодшага сына Георгія.
3 маленства дзяўчынка вылучалася розумам і незвычайнай цягай да ведаў. Ніякія цацкі не вабілі яе так, як кніжкі. Вучылася Ефрасіння ў школе пры Сафійскім саборы; настаўнікамі былі манахі, у якасці падручнікаў - Святое пісанне, жыційная літаратура. Увогуле ж княжацкая дачка мела доступ да самых розных кніг. Падрастаючы і ўваходзячы ў дзявочую прыгажосць, Прадслава не станавілася раўнадушнай да кніжнай навукі. Акрамя таго, яна шмат часу аддавала малітве.
Дзяцінства князёўны праходзіла не толькі ў доме бацькі. Дзяўчынка часта бывала на торжышчах, дзе слухала гусляроў, глядзела выступленні скамарохаў, заходзіла да гандляроў і рамеснікаў, што жылі на пасадзе, бывала на гуляннях дахрысціянскіх святаў: гукання вясны, русалля, купалля. Часта бачылі Прадславу і ў Сафійскім саборы, дзе яна дапамагала сваёй цётцы Раманіі лячыць параненых ваяроў: каму вады паднясе, каму слова ласкавае скажа...
Кожны год прыбаўляў Прадславе мудрасці і хараства. Аб яе прыгажосці слава ішла далёка за межы Полацкага княства. А калі дзяўчыне споўнілася трохі больш за дзесяць год, да яе бацькі сталі прыязджаць сваты.
Унучка полацкага князя Прадслава магла разлічваць на самага багатага і пры-гожага жаніха. Але гэта яе зусім не вабіла. Ужо ў дванаццаць год яна зразумела, што слава самых прыгожых і багатых жанчын заканчваецца разам з іх смерцю. А яна марыла застацца ў памяці людзей на вякі.
Усё сваё далейшае жыццё Прадслава вырашыла прысвяціць Богу. У тайне ад бацькоў дзяўчына пастрыглася ў манахіні. Ёй было ўсяго дванаццаць гадоў.
Хачу служыць і Богу, і людзям...
Хачу пабудаваць манастыры
І навучыць манахаў і манашак
Ткаць рызы, маляваць іконы,
Прыгожа перапісваць кнігі.
Адкрыем школы для дзяцей...
Хачу, каб славіўся мой Полацк
Не перамогамі у войнах,
Але асветай і навукай,
Красой манастыроў і цэркваў,
Каб слова Божае святое
Ішло адсюль па белым свеце...
С. Клімковіч.
3 гэтага часу пачынаецца падзвіжніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Дзякуючы ёй, будаваліся цэрквы, вучыліся грамаце дзеці. Жывучы ў мураванай келлі царквы Святой Сафіі ў Полацку, Ефрасіння самаручна пісала кнігі. Грошы, атрыманыя ад іх продажу, раздавала бедным. Памочніцамі асветніцы ў шматлікіх клопатах і пачынаннях былі яе сёстры: родная Гардзіслава (у манастыры Еўдакія) і стрыечная Звеніслава (Еўпраксія). І калі родную сястру Ефрасіння пастрыгла ў манашкі таемна, супраць волі бацькоў, то Звеніслава прыйшла ў манастыр сама, бо адносіны паміж сёстрамі былі надзвычай блізкія з самага дзяцінства. Сёстры заставаліся разам усё далейшае жыццё.
Была ў асветніцы незвычайная здольнасць: тыя, да каго звярталася яна са сваім святым словам, станавіліся такімі ж, як і яна, сумленнымі, добрымі, спагадлівымі, нераўнадушнымі да чужой бяды. Усе яны пачыналі любіць Бога і тых, хто наўкол. Той, хто прагнуў крыві і вайны, пачынаў ненавідзець яе.
Свой слаўны шлях на зямлі Ефрасіння Полацкая скончыла ў Іерусаліме. Сюды прыйшла яна спецыяльна для таго, каб, пакланіўшыся гробу Госпадаву, аддаць Богу і нябёсам сваю душу. Пра што задумала, чаго прасіла ў Госпада, тое і сталася, бо хіба ж мог ён не пачуць сваёй самай вернай рабыні?
Сёння Ефрасіння Полацкая -- гордасць Беларусі і наша нябесная заступніца. Можа дзякуючы ёй, наш народ беларускі, нягледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, што пасылае яму час, застаецца дружалюбным, міралюбівым, цярплівым і чулым да чужой бяды?
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.
реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009Средневековое общество было вполне традиционным. Оно использовало традиционные формы всюду, где это было возможным. В средневековом обществе происходило формирование и сословий и этносов и национальных государств, и это было чрезвычайно важным.
реферат [18,8 K], добавлен 07.07.2008Тэатральнае жыццё ў Беларусі напачатку XX стагоддзя. Біяграфія рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. Зараджэнню прафесійнага мастацтва, музычна-драматычныя кружкі і з'яўленню нацыянальнага балета.
реферат [933,0 K], добавлен 05.12.2014Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.
реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002Особливості впливу ідей нового часу на матеріальну культуру східних словен нового часу. Напрямки та етапи дослідження становища та розвитку культури південних слов’ян. Європейський вплив на розвиток виробництва у матеріальній культурі західних слов’ян.
реферат [26,7 K], добавлен 20.06.2012Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.
реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.
реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.
дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.
реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010