Каляндарна-абрадавае свята "Каляда"

Накірункі развіцця сучасных калядных свят на аснове народных традыцый. Генезіс калядных традыцый, тэндэнцыі развіцця на розных гістарычных этапах. Элементы традыцыйных беларускіх Каляд. Характарыстыка калядных абрадаў, рытуалаў. Калядныя ігрышчы, варожбы.

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 28.03.2012
Размер файла 40,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

УА "БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА”

Факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці

Факультет заочного навучання

КУРСАВАЯ РАБОТА

Тэма: Каляндарна-абрадавае свята “Каляда”

Выканала студэнтка

412а пл. групы,

Цэван Ларыса

Минск 2009

Уступ

Святочная культура нашага народа стала ў наш час прадметам пільнай увагі не толькі з боку навуковай і творчай грамадскасці, але і стала ў цэнтр ўвагі дзяржаўных колаў.

Актуальнасць тэмы. Святочныя калядныя традыцыі з'яўляюцца важнай часткай народнай культуры. Як некалі нашы продкі, цяпер і мы імкнемся аддаць належнае традыцыям і звязаным з імі звычаямі і абрадамі.

Каляды здаўна былі адным з наібольш цікавых і распаўсюджаных зімовых свят. Сення яны набываюць другое жыццё ў многіх гарадах і вёсках рэспублікі. І гэта зразумела, бо ў апошні час мы сталі сведкамі таго, як наогул абудзілася цікавасць да абрадаў, традыцый сваіх продкаў. З задавальненнем зазначым, што старадаўнія песні спяваюць не толькі дзядулі і бабулі. Але ж зберагчы і адрадзіць духоўную спадчыну без ведання яе немагчыма. Часам жа адсутнасць такіх ведаў не дазваляе клубнаму работніку правесці свята або рытуал асэнсавана, максімальна выкарыстоўваючы ў гэтых мэтах народныя традыцыі. Таму святы ператварыліся ў відовішчна-рытуальныя формы ў якіх існуе падзел на артыстаў і гледачоў. Святы страчваюць народныя традыцыі. У мінулым ў свяце ўдзельнічалі ўсе і былі актыўнымі творцамі. Такім чынам прасочваецца неадпаведнасць паміж гульнёвымі традыцыямі свят мінулых пакаленняў і практыкай іх увасаблення на сучасным этапе. Таму, каб пазнаёміцца са святам і пашырыць уяўленні аб традыцыйнай каляднай абраднасці беларусаў, намі выбрана тэма курсавой работы “Каляндарна-абрадавае свята: “Каляда”.

Навізна работы ў даследаванні аспектаў сістэмы святочных калядных традыцый; у сучаснай увазе стваральнікаў свят, выканаўцаў да магчымасці выкарыстання звычаяў і абрадаў нашых продкаў для правядзення сучасных свят.

Мэта даследавання: разгледзь калядныя традыцыі як сістэму і вылучыць перспектыўныя накірункі развіцця сучасных калядных свят на аснове народных традыцый.

Задачы даследавання:

- прааналізаваць навуковую, метадычную і мастацкую літаратуру па вызначанай тэме;

- прасачыць генезіс калядных традыцый і тэндэнцыі развіцця на розных гістарычных этапах;

- ахарактарызаваць асноўныя элементы традыцыйных беларускіх Каляд;

- разгледзіць калядныя элементы ў песенным фальклоры;

- высветліць узаемаадносіны хрысціянскіх і народных традыцый;

- выявіць мастацкую вобразнасць традыцыйных свят і яе адлюстраванне у розных выразных сродках;

- раскрыць сучасны стан святкавання каляд;

- паказаць значнасць і шляхі захавання і развіцця традыцыйнай каляднай абраднасці;

Методыка даследавання:

- вывучэнне і аналіз архіўных крыніц, навукова- метадычнай, навукова-папулярнай літаратуры;

- аналіз матэрыялаў перыядычнай прэсы;

- сацыялагічнае апытванне насельніцтва;

- апытванне носьбітаў фальклору, гледачоў;

- прагляд і аналіз структурнай вобразнасці сучаснага каляднага свята.

Аб'ект даследавання - беларускі этнас.

Прадмет дасмедавання - святочныя калядныя традыцыі

Практычная значнасць работы - узбраенне культасветустаноў ведамі аб методыцы правядзення сучасных калядных свят на аснове народных традыцый.

Гіпотэза даследавання - у нашых продкаў было выразна сфарміравана ўяўленне пра цыклічнасць жыцця. І гэта яскрава выяўляецца у каляндарна- абрадавых святах, цесна звязанных з кругаваротам сонца і земляробчай працай селяніна. Сёння мы не можам спадзявацца на адраджэнне абрадаў у сваім першародным выглядзе: разбураны спрадвечны уклад жыцця, страчана магічная сувязь селяніна з зямлёй, сонцам, сіламі прыроды. Можа таму ў многіх вёсках сучасныя каляды пачынаюцца з абрада другога дня - тэатралізаванага шэсця пераапранутых калядоўшчыкаў? А між іншым, рытуал першага дня змяшчае складаны комплекс жыццёвай мудрасці, прыкмет, паданняў, звязаных з надзеяй на добрабыт і шчасце чалавека. Аднак прапанаваныя мною матэрыялы ўсё ж даюць магчымасць наблізіць духоўную спадчыну продкаў да сучаснага чалавека.

Важна адзначыць, што дальнейшае удасканаленне арганізаваных намі свят, магчыма толькі на аснове выкарыстання беларускіх народных традыцый.

1 Глава. Традыцыйныя элементы ў калядным свяце беларусаў

1.1 Этымалогія паняцця “Каляды”, генезіс і тэндэнцыя развіцця

Новы год у нашых продкаў-земляробаў прыпадаў на асаблівы, незвычайны дзень. Дзень, у які, па народным паданні, сонца стаяла две гадзіны на ўсходзе, две на заходзе, две на поўдні, ствараючы адзін вялікі дзень - Вялікдзень. Святкаваўся тады Новы год вясной, паколькі для земляроба галоўнае - вясновае абуджэнне прыроды, засяванне збожжа, што стане падмуркам дабрабыту. Калі ж адзначаўся Новы год у Беларусі? Земляробчыя святкаванні Новага года вядомы вясной, летам, восенню і зімой. Такі дзень звычайна прыстасоўваўся да адпаведнага становішча ў небе свяцілаў: сонца, месяча, магчыма нават, і асобных зорак. Часцей гэта было “пасля поўдні, веташам”, як гаварылі ў народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20-21 сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21-22 снежня).

У народным календары бліжэй да названых дзен стаяць і адпавядаюць навагодняй традыцыі наступныя святы: вясною - Вялікдзень, Пасха (нядзеля ў перыяд з 4 красавіка па 8 мая / па ст.ст з 22 сакавіка па 25 красавіка); Збор, Ізбор (нядзеля першага тыдня пасля Масленіцы); Аўдоцця Вясноўка (14 сакавіка/ 1 сакавіка, першы дзень вясны); Казімір у католікаў (4 сакавіка); Благавешчанне, звеставанне (7 красавіка/ 25 сакавіка, свята прылёту бусла, абрад “гуканне вясны”) і інш.; летам - Купалле (раней падчас сонцастаяння, затым у адным рэгіёнах 23 чэрвеня, у другіх 6 ліпеня); восенню - Багач, Багатнік, Багатуха, Другая Прачыстая, Другая Спажа (21 верасня/ 8 верасня, старажытнае свята заканчэння ўборкі зернавых); Сямён, на які выконвалі абрад “жаніцьбы коміна” (14 верасня/ 1 верасня); зімою - Каляды (з 7 па 18 студзеня); Каляды ў беларусаў-католікаў (з 25 снежня па 5 студзеня); Варвары (17 снежня / 4 снежня).

Старажытныя славяне, якія карысталіся “паганскімі” мерамі часу, у тым ліку і сонечна-месяцавым календаром, з прыняццем хрысціянства прынялі юліянскае летазлічэнне па візантыйскаму ўзору. Але Новы год пачыналі не з 1 верасня, як у Візантыі, і нават не з 1 студзеня, як у Рыме, а па сваёй старажітнай традыцыі - вясною, 1 сакавіка. Пра гэта яскрава сведчаць валачобныя песні. Паступова, з прыняццем хрысціянства, святкаванне Новага года пераносіцца на зіму.

Зіма - самая жорсткая, сцюдзёная пара года. “Пытаецца люты, ці добра ногі абуты”. Але народ заўважаў і іншую перавагу халоднай зімы: У снежні мароз і снег вышэй хаты - год будзе багаты”, “ Студзень пагодны - год будзе плодны”. Самым значным святам зімовага цыклу з'яўляюцца Каляды. Дарэчы, Каляды - увогуле адно з самых маляўнічых народных святаў. Свята, надзвычай багатае на дзеючых персанажаў, касцюмы, маскі калядоўўчыкаў, рытуалы, звычаі, гаданні.

Мы ўжо настолькі прызвычаіліся да зімовага Новага году, ўто забываеіся на яго высновае паходжанне. Толькі ў познім сярэднявеччы пачатак каляндарнага году быў перанесены на зіму, і, такім чынам, сфарміравалася зімовае навагодняя свята. Менавіта таму большасць элементаў зімовага рытуалу носіць імітацыйны характар. Так, калядаванне перанесена з вясны (валачобны абрад) на зіму. Менавіта таму калядныя віншавальныя песні падобны да веснавых валачобных песень па зместу, тэматыцы, музычных рысах, мелодыі, рытму. Абрад засявання таксама, нягледзячы на сваю значымасць, праводзіцца дзецьмі, што азначае згубу сакральнага зместу, сур'ёзнага сэнсу абраду.Увогуле, сама назва “Каляды” - замацаваная хрысціянскай традыцыяй, побач з ёй існуюць і іншыя, а магчымая назва гэтага святочнага комплексу можа быць “куцця”. Менавіта куцця дала назву святым вечарам: “вялікая куцця”, “багатая куцця”, “посная куцця”. Назва “куцця” не пераносіцца толькі на песні і гурт калядоўшчыкаў, што таксама сведчыць аб іх больш познім паходжанні.

Гісторыка-этнаграфічныя даследаванні ў розных рэгіёнах паказалі, што звычаі і абрады адлюстроўваюць дзейнасць чалавека на розных этапах яго грамадска-гістарычнага развіцця. З адным з найбольш старадаўніх відаў чалавечай дзейнасці - земляробствам - связаны і старажытнейшыя звычаі, так званыя каляндарныя земляробчыя абрады, г.зн. абрады, прымеркаваныя да пэўных сельскагаспадарчых работ у сувязі з зменай пораў года.

Старажытні земляроб быў бездапаможны перад стыхіямі прыроды. Назіранні за з'явамі прыроды параджалі ў яго свядомасці ўяўленні, быццам жывёлы, расліны і нежывая прырода (стыхіі) валодаюць чалавечымі ўласцівасцямі: думкамі, пачуццямі, волей.

Імкненне першабытнага чалавека “задобрыць” разбуральныя прыродныя стыхіі спарадзіла старажытныя язычніцкія культы: пакланенне нябесным свяцілам (салярныя культы), жывёлам і раслінам (татэмізм), розным неадушэўлёным прадметам (фетышызм) і інш., а таксама адпеведныя рытуалы, якія складаюць знешняе афармленне гэтых культаў. Так адбылася раздваенне практычный дзейнасці чалавека на дзейнасць карысную, рэальна накіраваную на дасягненне жаданага выніку, і дзейнасць, накіраваную на дасягненне жаданага выніку толькі сімвалічна, фармальна, дзейнасць непатрэбную, марную і бескарысную, але якая разглядаецца як абсалютна неабходная для дасягнення жаданага выніку ( ).

У вытоках сваіх калядны абрад, як і іншыя народныя каляндарныя абрады, з'яўляецца абрадам з ярка выражаным магічным зместам.

У гадавым коле народных каляндарных абрадаў цэнтральнае месца належыць навагодняму цыклу. Для земляроба сярэдняй еўрапейскай паласы

час з кастрычніка па снежань - перыяд замірання прыроды. У яго свядомасці зіма асацыіравалася з панаваннем ліхіх сіл, якія знішчаюць ўсё жывое. Для барацьбы з імі селянін выкарыстоўваў магічныя дзеянні.

25 снежня ў паўночных шыротах - дзень зімовага сонцавароту. “Адражэнне” сонца - пачатак нлвага сонечнага, а разам з ім і аграрнага года (яно абяцала прыход цяпла і святла, прабуджэнне пладаноснай сілы зямлі). Звычай святкавання Новага года таму і з'яўляецца для сялян адным з самых значных каляндарных свят. У гэты перыяд з асаблівай сілай разгортваюцца магічныя абрады ўрадлівасці, якія суправаджаюцца песнямі, танцамі, забавамі. Паколькі абрад калядавання адбываецца ў перыяд зімовага сонцавароту, выказвацца меркаванне, што ён з'яўляецца часткай старажытняга свята, арысвечанага сонцу ( ). Ю.В. Паповіч, даследуючы абрад калядавання ў Малдавіі, знайшоў у ім прысутнасць элементаў старажытных салярных культаў.Відаць, пад уплывам старажытнага свята зімовага сонцавароту тэолагі розных часоў прымяркоўвалі да 25 снежня “нараджэнне” багоў. Менавіта з гэтай датай звязвалася ў старажытніх грэкаў нараджэнне Дыёніса - бога расліннасці, а таксама персідскага бога сонца Мітры, якога паважалі старажытныя рымляне, і іншых багоў.

Пазней, у IV ст. н.э., царкоўнікі атаясамлівалі міф аб нараджэнні сонца з міфам пра нараджэнне Хрыста, прыстасаваўшы новы культ да старажытнай сонечнай сімволікі.

З Х ст. новая рэлігія ў форме візантыйскага праваслаўя пачала ўкараняцца на Русі. Яна імкнулася падпарадкаваць сабе старажытныя народныя каляндарныя звычаі, прымеркаваўшы да іх свае царкоўныя святы, і падмяла ўсталяваныя аграрныя абрады абрадамі рэлігійнага хрысціянскага культу. Аднак традыцыйныя аграрна-вытворчыя звычаі трывала ўвайшлі ў быт народаў Еўропы, у тым ліку і славян, зрабіліся неад'емнай часткай грамадска-эканамічных адносін феадальнай эпохі ў весцы і ў той жа час каштоўным набыткам этнічнай культуры народаў ( ).

Этнаграфічныя назіранні паказваюць, што, калі ў пэўных народаў існуе аналагічнае натуральна-геаграфічнае і сацыяльна-эканамічнае асяродде, у іх развіваюцца агульныя рысы гаспадарання і звязаныя з імі падобныя звычаі і традыцыі, хоць канкрэтныя ўмовы жыцця кожнага народа ствараюць у яго звычаях і традыцыях непаўторную спецыфіку, прыдаючы ім пэўны нацыянальны характар. Гэта палажэнне адносіцца і да ўсходнеславянскіх народаў, якія маюць цесныя, гістарычна абумоўленыя эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі.

Тэрмін “каляда” паходзіць ад лацінскага “соіепсіас”. У старажытніх рымлян першы дзень кожнага месяца называўся “календа”. Усе календы святкаваліся, асабліва ўрачыста адзначаліся календы навагоднія. Гэтыя назвы разам са святкаваннямі ў розныя часы і былі засвоены славянскімі і неславянскімі народамі.

Асновай жа народнага сельскагаспадарчага календа з'яўляецца працоўная дзейнасць селяніна. Каляндарныя звычаі і абрады функцыяніравалі ў адпаведнасці з патрабаваннямі гэтай дзейнасці, г.зн. яны павінны былі забяспечыць паспяховае вядзенне сялянскай гаспадаркі. А таму характар іх у многім быў абумоўлены канкрэтнымі асаблівасці пэўнага геаграфічнага асяроддзя, клімату, эканамічнымі і грамадскімі адносінамі, ва ўмовах якіх ажыццяўлялася вытворчая дзейнасць селяніна. Такім чынам, звычаі і абрады ствараліся тым ці іншым народам на ўласнай глебе, знаходзіліся ў пэўнай сувязі з укладам жыцця і адпавядалі яго вытворчым інтарэсам. Толькі ігры такой умове яны маглі захаваць і перадавацца з пакалення ў пакаленне як традыцыйныя для гэтага народа.

Калі звярнуцца да канкрэтных прыкладаў гісторыі нашай краіны, то ўбачым, што ў дарэформеннай Расіі і Беларусі жыццё сялянства характарызавалася эканамічнай адсталасцю і моцным феадальна-прыгонным прыгнётам. Рэакцыйная ідэалогія хрысціянскай царквы апраўдвала палітвку феадальных вярхоў грамадства, культывавала невуцтва, імкнулася да духоўнага заняволення народа. Усе жыцце сялян было аблытана забабоннымі абрадамі Але ўжо тады творчыя сілы народа ўукалі сабе выхад. Фальклорныя творы тых часоў указваюць на зараджэнне і паглыбленне ў светапоглядзе народа элементаў стыхійнага матэрыялізму, з'яўленне ў яго свядомасці свабодалюбівых рэвалюцыйных тэндэнцый. Сялянству ў яго массе царкоўная містыка была чужая.

Што ж датычыцца генезісу, гісторыі і сутнасці звычаяў і абрадаў, то пры вывучэнні апошніх варта памятаць наступнае: “Рэлігійны ці бытавы характор абраду залежыў ад яго прызначэння: здзяйсняўся ён з мэтай магічнага ўздзеяння на навакольны свет або рэгламентаваў нормы бытавых, грамадскіх, сямейных узаемаадносін паміж людзьмі… Наяўнасць у абрадзе і абрадавай паэзіі, якая яго суправаджае… міфалагічных вобразаў яшчэ не з'яўляецца сведчаннем рэлігійна-рытуальнага значэння дадзенага абраду. Народжаны існуючым ладам і ўзроўнем эканамічнага развіцця, адлюстроўваючы элементы вераванняў, абрад ці звычай мог у шэрагу выпадкаў мець адзіны сэнс: паставіць чалавека ў пэўную ўзаемасувязь з сельскай і сямейнай абшчынай, замацаваць нормы і правілы паводзін людзей, даць кіраўніцтва ждля працоўнай дзейнасці”.

Такім чынам, вытокам усёй абрадавай паэзіі было жыццё, працоўнае і грамадская дзейнасць чалавека, да якой далучылася імкненне выкарыстаць сілы, створаныя ўяўленнем чалавека.

1.2 Характарыстыка калядных абрадаў і рытуалаў

Калядныя ігрышчы і варожбы.

Ужо пры першым разглядзе бачна, што Навагодні комплекс - Каляды - уяўляюць сабой вельмі складаную з'яву, асобныя элементы якой адрозніваюцца, што робіць немагчымай спробу выводзіць паходжанне Каляд з адной крыніцы. У Каляднам комплексе можна вылучыць:

1. Прагназаванне будучага дабрабыту пры дапамозе прыёмаў земляробчай магіі.

(Прагназаванне - адначасова актыўны ўплыў чалавека):

а) прагназаванне ўраджаю. Гаспадар садзіцца насупраць гаспадыні, якая пытаецца: “Бачыш мяне?” - “Не бачу”. - “Каб жа ты не бачыў за стагамі, за капамі, за вязамі, за снапамі свету”;

б) імкненне паўплываць на прыплод і ахову хатняй жывёлы. Гатуючы куццю, некалькі зярнятак пасыпаюць курам у абруч, які мае форму кола, каб не збеглі, а заўсёды знаходзіліся паблізу падворка. У некаторых весках з гэтай жа мэтай вяроўкай робяць кола на падвозе і ў яго пасыпаюць крыху куцці.

2. Рэшткі абрада - шанаванне жывёлы. Абявязковае паяданне свінні.

3. Культ продкаў, аб чым сведчыць прысутнасць куцці.

4. Абрад шанавання пары года і ў той жа час развітання з ёю. З гэтай нагоды гаспадар запрашае мароз на куццю: “Мароз! Хадзі да нас куццю есці, зімой прыходзь, а летам не хадзі, пад гнілой калодай ляжы, нашага хлеба не марозь, ні гароху, ні аўса, ні жыта”.

5. Абрад аховы сям'і, падворку, гаспадарчых пабудоў. Зрэшты, час зімовага сонцавароту, на які прыпадаюць Каляды, разам з часам летняга сонцавароту, поўначчу і поўднем, лічыўся самым небяспечным. У гэтую пару набірае моц нячыстая сіла і пачынае свій разгул. Таму гаспадар старанна абыходзіў з гаршчком куцці ўсе гаспадарчыя пабудовы, хату, ставіў крэйдай “абарончыя крыжы”, крапіў святой вадой.

6. Святочнае пераапрананне, хаджэнне калядоўшчыкоў, ваджэнне казы, мядзведзя і г.д.

У беларусаў, як і іншых усходнеславянскіх народаў, назва “Каляды” замацавалася за перыядам з 24 снежня па 6 студзеня (па. ст. ст), увесь гэты час называлі “святыя вечары”, “святыя дні” ( у рускіх - “святкі”).

Да зімовага свята сяляне пачыналі рыхтавацца задоўга, яшчэ з пачатку зімы. Яны імкнуліся забяспечыць сябе прадуктамі харчавання, неабходнымі, паводле народных навагодніх звычаяў, для святочнага стала. Традацыйная вячэра ў першы дзень Каляд (посная, або бедная куцця) з'яўлялася пачаткам святочных вечароў і дзён. На працягу свят наладжваліся тры куцці. Паколькі першая куцця служыла пачаткам Каляд і святкавалася з асаблівай урачыстасцю, яна атрымала назву “Вялікая куцця”. У гэты дзень з самай раніцы ў кожнай сялянскай хаце старанна мылі, скрэблі, прабіралі, заканчвалі любыя пачатыя работы, затым уся сям'я мылася і гаспадыня пачынала гатаваць вячэру. З гэтага ж вечара і пачыналася выкананне цэлага комплексу абрадаў, прызначаных забяспечыць перш за ўсё поспех у земляробстве.

Рытуальная ежа напярэданні Каляд у беларусаў адзначалася архаічнай прастатой у падборы страў і спосабах іх прыгатавання. На колькасць страў, аднак, уплыў рабіў не столькі звычай , колькі сацыяльны фактар: у беднай сялянскай сям'і святочную вячэру складалі тры стравы: квас з грыбамі, бліны з макам і галоўная - куцця з мядовай сытой ці льняным алеем; у сям'і сярэдняга дастатку - пяць: акрамя ўпамянутых, яшчэ селядзец з ільняным алеем (ці рыба) і аўсяны кісель з мядовай сытай; у заможнай сям'і - сем: тыя ж, што ў папярэдніх варыянтах, і яшчэ вараныя грыбы, адвар з сушаных яблык, ігруш і сліў.

Куцця - каша з абтоўчаных у ступе зярнят ячменю або пшаніцы. На ўсе тры куцці каша варылася ў адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасці круп. Звараная куцця да захаду сонца ставілася на сена на покуці і пакрывалася хлебам. Каштаваць яе забаранялася не толькі да пачатку вячэры, але і ў час гатавання. Як толькі пачынала змяркацца і зоркі з'яўляліся на небе, на стол пад абрус падкладвалася сена ( ва ўкраінцаў і малдаван замест сена ўжывалася часам салома, пасыпаная мукой). У некаторых сёлах ножкі стала абвязвалі ланцугом ( ва ўсходнераманскіх народаў існаваў звычай пад стол класці лямеш ад плуга ці частку ярма). Усе гэтыя рэчы ( і іх размяшчэнне) надзяляліся магічнай функцыяй, якая будавалася на фармальных законах падабенства і кантакту (імітацыя і кантактная магія). Па сялянскім павер'і, яны павінны былі забяспечыць паспяховае вядзенне гаспадаркі ў новым годзе. Ярмо і плуг - добрае ворыва, салома - вялікі ўраджай, мука - урадлівасць збожжавых, г.зн. добрабыт сям'і ў надыходзячым годзе. Куцця ж ставілася ў цэнтры стала, яна як бы аб'ядноўвала ўсе пералічаныя магічныя ўласцівасці, абазначаючы багаты ўраджай і асабісты дастатак для тых, хто ўдзельнічаў у абрадавай вячэры. У.І.Чычараў тлумачыў гэты факт наступным чынам6 “Зерне валодае ўласцівасцямі надоўга захаваць і зноў аднавіць жыццё, памнажаючы яго. Семя - расліна- семя складаюць вядомы кругаварот, які сведчыць аб бясконцым жыцці. Ланцуг, якім абвязвалі стол, выконваў ахоўную функцыю,ён з'яўляўся сімвалічным носьбітам апатрапеічнай магіі.

У дні навагодніх свят на свядомасць селяніна моцна ўздзейнічала ініцыяльная магія: уся сям'я ў час урачастай вячэры павінна была быць ў зборы, каб заставацца разам увесь год. Звычайна маладыя жанчыны першы год свайго замужжа прыходзілі на куццю да сваіх бацькоў, каб павячэраць у роднай сям'і. Дамачадцы садзіліся за святочным сталом, строга прытрымліваючыся законаў патрыярхальнага ўкладу жыцця вялікай сям'і. У некаторых сёлах існаваў такі звычай: перш чым сям'я сядзе вячэраць, гаспадар, узяўшы гаршчок з куццёй, тры разы абходзіць з іх вакол хаты, а затым стукае ў акно. Жонка пытае з хаты, хто там. Тады гаспадар адказвае, што гэта сам бог стукае з цёплай, мокрай вясною, з гарачым, спакойным летам, з сухой і ўрадлівай восенню. Пасля гэтага жонка запрашае мужа зайсці ў дом. Гаспадар садзіўся першым за стол, затым па старўынстве каля яго - сыны. На другім баку было месца гаспадыні і астатніх дзяцей. Кожны павінен быў пашкадаваць усіх страў, якія падаваліся гаспадыняй у пэўнай паслядоўнасці: селядзец з ільняным алеем, квас з грабамі, блінцы з макам, аўсяны кісель, нарэшце куцця. Вячэра суправаждалася, як правіла, серыяй абрадаў магічнага характару, накіраваных да той жа галоўнай мэты: забяспечыць будучы ураджай у новым годзе.

Падсохлы верх куцці здымалі і аддавалі курам, “каб добра яйкі неслі”. Зачарпнуўшы першую лыжку куцці, гаспадар стукаў у акно і клікаў мароза “ісці куццю есці”, каб не марозіў ячмень, пшаніцу, гарох, грэчку і г.д: “Мароз, мароз, ідзі куццю есці, а летам не бывай, па межы не хадзі, яры не губі!” Гаспадыня таксама зазывала мароза на куццю, каб не марозіў расаду, агуркі, гарбузы, моркаў, буряк і інш. Калі на наступны дзень мароз рабіўся слабейшы, гаварылі: “Мароз паеў куцці і паласкавеў”, а калі рабіўся мацнейшы: “Разгневаўся”. (Мароза трэба было “клікаць” на ўсе тры куцці).

Абрады іпанавання памерлых продкаў у навагоднім цыкле беларусаў не атрымалі такого развіцця, як, напрыклад, ва ўсходненемецкіх і паўнёваславянскіх народаў. Аднак (згодна запісам П.В.Шэйна ў Смаленскай губ. і ў Слонімскай п. Гродзенскай губ) беларусы лічылі Каляды і днем памінання памерлых сваякоў. Культ памерлых ва ўсіх народах выкліканы ўяўленнямі аб залежнасці матэрыяльнага жыцця чалавека ад шанавання памяці продкаў. Шанаванне памерлых звязана з верай у іх здольнасць дапамагаць жывым у забеспячэнні ўраджаю і дабрабыту сям'і. Згодна з памінальным калядным звычаем, у беларусаў у знак павагі да нябожчыкаў на абрадавы стол падаваліся бдінцы. Перад тым як пачаць святочную вячэру, гаспадар, а за ім і ўсе астатнія дараслыя члены сям'і пралівалі на абрус крыху гарэлкі і першую лыжку рэдкіх страў, клалі кавалачак хлеба, селядца і іншай ежы для нябожчыкаў. Каб сагрэць іх (у далёкім мінулым), 24 снежня на дварах распальвалі кастры, пазней іх замянялі факеламі, свечкамі.

Такім чынам, абрадавыя прынашэнні памерлым сваякам ежы и цяпла на Каляды мелі мэту паказаць, што нашчадкі памятаюць і клапоцяцца аб іх. Культ памерлых продкаў, несумленна , адносіцца да старажытнейшых рэліктавых з'яў: паважлівыя адносіны да старэйшых роду, сям'і, ад вопыту і ўяўлення якіх залежала паспяховае ажыццяўленне вытворчай дзейнасці ўсяго калектыву, характэрны для родавага грамадства.

У некаторых сёлах (б. Сенненскі п. Магілёўскай губ) існаваў звычай пасля вячэры рэшткі куцці падкідваць да столі, каб хутчэй расла маладая скаціна і каб высока рос лен. А затым усю куццю, што заставалася, аддавалі раніцай жывёле, каб яна была сытай і добра пладзілася ў новым годзе ( ).

Вечар напярэданні Новага года (Шчодры вечар) таксама адзначаўся абрадавай вячэрай - другой куццёй. Друная куцця яшчэ называлася ў народзе багатай, тоўстай, шчодрай, мясной, тлустай, ласай, паколькі стол у гэты вечар вызначаўся багаццем скаромнага. Кожная гаспадыня старалася падрыхтаваць багатую вячэру, сустрэць Новы год у поўным дастатку, каб на працягу ўсяго наступнага года была багатая ежа ў доме. Паводле ўяўленняў аб дзеянні ініцыяльнай магіі, лічылася: калі чаго няма на навагоднем стале, таго не будзе ў доме цэлы год. Колькасць страў навагодняй вячэры таксама мела пытуальнае значэнне: сем, дзевяць, дванаццаць. Куцця падавалася на стол з салам ці маслам. У адпавелнасці з традыцыямі абраду елі вараную свіную галаву, смажаныя каўбасы, сальцісон, крывяную каўбасу, халадзец, верашчаку, блінцы (частка двух сартоў - грачаныя і аўсяныя, што з'яўлялася адзнакай урачыстасці дня, паколькі блінцы на Беларусі былі пераважна святочнай стравай), сыр,кісель з малаком, пірагі. Як бачым, у цэнтры навагодняй абрадавай ежы аказваецца мяса свініны. Ёсць думка, “ што рытуальнае забіццё свінні было састаўной часткай абраднасці старажытназемляробчага свята зімовага сонцавароту” ( ). Даследчыкамі ўстановлена, што ў старажытных грэкаў свіння па пладавітасці ўспрыймалася як сімвал урадлівасці.

Старажытныя рымляне ў дні зімовага сонцавароту Сатурну - богу пасеваў і ўрадлівасці - прыносілі ў ахвяру таксама свінню. Аналізуючы зімовую абраднасць рускага народа, У.І.Чычараў прыходзіць да вываду, што парася ўваходзіла ў тое ж самае кола ахвырных жывёл і сімвалічна абазначала ўрадлівасць, багацце, дабрабыт у жыцці чалавека ( ).

У вечар перад Новым годам па беларускіх сёлах (як і ў іншых суседніх народаў) шчадравалі, Дзяўчаты хадзілі са Шчодрай. На гэтую ролю выбіралі прыгожую, статную дзяўчыну. Яе адзявалі ў святочнае адзенне галаву ўпрыгожвалі вянком з папяровых кветак і разнакаляровымі стужкамі. Адзеўшы Шчодру, дзяўчаты адпраўляліся па хатах і спявалі (калядныя песні, якія выконваліся толькі напярэданні Новага года, з прыпевам “Шчодры вечар”). Шчадроўкі істотна не адрозніваліся ад калядак ні па форме, ні па змесце, ні па функцыі, з'яляючыся разнавіднасцю зімовай велічальна-віншавальнай песні.

Пры абходзе дамоў аднавяскоўцаў лзяўчаты стараліся не абысці дом, у якім жыў малады нежанаты хлопец. Часам пры велічанні хлопца ў тую частку песні, дзе спявалася пра будучую нявестку, устанаўлялася імя дзяўчыны, якая (як было вядома) па сэрцу хлопцу ці па нораве яго бацькам. У апошні выпадку ўзнагарода была асабліва шчодрай

У навагоднюю ноч вялікае значэнне надавалася варажбе. Усе дзяўчаты захапляліся ею. Навагоднія варожбы вызначаюцца сваёй разнастайнасцю і з'яўляюцца яскравым адлюстраваннем невычарпальнай народнай фантазіі. Традыцыйная сувязь варожбаў з навагоднімі святкамі ўказвае на тое, што гэты перыяд успрымаўся як вельмі важны і адказны у іх жыцці, які вызначаў лёс людзей. Навагодне-водахрышчанскія варожбы - гэта ў перавазе сваёй “асабістыя” варожбы, якія маюць непасрэдныя адносіны да лёсу чалавека.

Варожбы асабліва прыцягвалі да сябе молодзь, гэта і вызначала кола пытанняў, на якія трэба было атрымаць адказ: варажылі пра суджанага ці пра суджаную, аб будучым замужжы, пра характар мужа і яго маёмаснае становішча, аб жыцці ў сям'і мужа і г.д. Пытаннямі варажбаы былі таксама жыццё і смерць, багацце і беднасць, здароўе і хвароба і інш.

У.І Чычараў падзяляе навагодні цыкл варожбаў на варожбы-тлумачэнні і варожбы ў форме чараўніцтва. Варожбы-тлумачэнні - “пазнанне” будучага з дапамогай пэўных прыёмаў і спосабаў тлумачэння з'яў, якія адбываюцца незалежна ад варажбітаў; дзеянняў, што наўмысна здзяйсняюць самі варажбіты; дзеянняў, якія выконваюцца людзьмі, жывеламі і птушкамі па волі варажбітоў. Як правіла, для гэтых варожбаў выкарыстоўваліся рэчы хатняга ўжытку ў сімвалічвым тлумачэнні. Варожба- чараўніцтва заснавана на веры ў звышнатуральныя сілы, якія дапамагаюць “адкрыць будучае”. У такіх выпадках выкарыстоўваліся разнастайныя прадметы, якія захоўвалі ў час варажбы сваё прамое назначэнне (свечкі, пярсцёнак, расплаўлены воск і г.д.).

Шматлікая група шлюбных варожбаў пабудавана пераважна на выпадковасці адказу на пастаўленае пытанне і на адвольных вытлумачэннях з'яў, якія былі прадметам назірання. Найбольш распоўсюджанымі былі варожбы на штыкецінах. Увечар дзяўчаты бралі міску з куццёй ці каўбасой, выносілі на двор і ставілі яе ў тым месцы, дзе звычайна ссыпалі смецце, самі ж падбягалі да плоту і, датыкаючы рукою да штыкецін, лічылі іх, прымаўляючы: “Маладзец, удавец”. Апошняя са штыкецін і “адказвала”, хто будзе мужам - маладзец ці ўдавец. Даволі шырока вядома была і такая варажба: дзяўчаты клалі аладкі на парозе хаты і ўпускалі - чыю аладку сабака з'есць першую, тая дзяўчына раней за іншых выйдзе замуж. Варажылі і на блінцах: дзяўчына потайкі ад усіх хатніх брала першы спечаны блінец і, выбегшы на вуліцу, пыталася ў першага сустрэчанага мужчыны яго імя. Пачуўшы адказ, яна амаль была ўпэўнена, што ведае імя свайго суджанага. Вельмі важным было для дзяўчыны пытанне, ці выйдзе яна замуж у новым годзе. Для гэтага з першым блінцом яна падкрадвалася да суседзяў пад акно і падслухоўвала, пра што гавораць у хаце. Калі дзяўчына чула словы “ідзі”, “што засядзелася”, “чаму не ідзеш”, - значыць, замуж яна выйдзе; калі ж - “сядзь”, “застанься”, “яшчэ рана”, “пачакай”, то ў лепшым выпадку яшчэ год не выйдзе замуж. Шырока бытавала ў народзе і шмат іншых відаў народнай варажбы на тэму шлюбу, які мае адбыцца. Варожбы з заручальным пярсцёнкам, расплаўленым воскам не атрымалі шырокага распаўсюджвання на беларусі.

Як бачым, аграрныя і сямейныя абрады зімовага цыкла ў беларусаў маюць адну мэту - імкненне чалавека зазірнуць у будучае і дабратворна паўплываць на яго. Тэма шлюбнага саюзу, багата і разнастайна адлюстраваная ў навагодніх варожбах і варожбах на Водахрышча, характэрна для ўсёй каляднай абраднасці і каляднай паэзіі. Сам шлюб у шэрагу выпадкаў разумееца не толькі як з'ява асабістага лёсу чалавека, але і як агульная ідэя ўрадлівасці. Нельга не падкрэсліць, што тэма ўрадлівасці і складае той асноўны ідэйны стрыжань, вакол якога круціцца ўся складаная адшліфаваная вякамі сістэма каляднай абраднасці беларусі.

З даўніх часоў славіцца наша Палессе багатай фальклорнай спадчынай, слаўнымі народнымі звычаямі і традыцыямі, святамі і абрадамі. “Без мінулага немагчыма не сучаснае, не будучае, а паколькі мінулае - гэта пачатак, сучаснае і будучае - працяг, то сучаснае і будучае немагчыма без мінулага, без спадчыны” - гаварыў філосаф і мастак М.Рэрых. І перадаюць гэтую спадчыну молодзі і падлеткам сапраўдныя носьбіты нацыянальнай культуры, народныя захавальнікі песеннага і абрадавага фальклору. А налічваецца у Пінскім раёне носьбітаў фальклору каля шасцісот чалавек.

Апошнім часам надаецца вялікая увага правядзенню народных свят і абрадаў у натуральным іх бытаванні, вяртаецца справечная традыцыя ўдзелу ў святах і абрадах побач з дарослымі дзяцей.

На працягу многіх гадоў у раёне працуюць фальклорныя гурткі, якія даюць “новае жыццё” даўно забытым песням, танцам, святам, абрадам. Сфарміравалася сетка новых тыпаў устаноў культуры у Пінскім раёне - Дамы

фальклору, Дамы нороднай творчасці, Дом рамёслаў, работа якіх скіравана на зберажэнне традыцый сваёй вёскі. Таму, галоўнай задачай на сённяшні дзень з'яўляецца адражэнне, зберажэнне, захаванне адметнасці традыцыйнай мастацкай культуры.

З даўніх часоў на Палессі і па сённяшні дзень узімку святкавалася свята “Калядкі”. Сапраўды, Каляды сталі народнай карнавальна-тэатральнай ігрой, якой характэрна традыцыйнасць.

Святкаванні заўсёды былі жаданнымі і радаснымі, пра гэта сведчаць носьбіты фальклору і удзельнікі калядных свят. Нажаль сучасныя назіранні даюць збяднелыя узоры каляднага тэатралізаванага дзейства, шмат чаго ўжо беззваротна страчана, асабліва ў апошні час. Тым не менш, Каляды дайшлі і да нашых дзён. Нам пашанцавала на працягу некалькі гадоў назіраць іх жывое бытаванне ў весках Палесся, дзе ў вясковых хатах каляднікі калядуюць, шчадруюць, ходзяць з хаты у хату, з вёскі ў вёску.

У быце жыхароў Піншчыны добра захаваліся і захоўваюцца рытуальныя “калядныя” прадметы- сімвалы:

- зорка “Вэртэп” - сімвал сонца, гадавога кругаварота;

- свечка ў “Вэртэпе” - сімвал чысціні, шлюбу, цяпла;

- кветкі, вяночкі ў “Вяртэпе” - сімвал кахання, прыгажосці;

- гліняныя жывёлы ў “Вертэпе” - сімвал пладавітасці;

- “каза” - сімвалізуе дабрабыт, багацце.

Усе гэтыя сімвалы ўяўляюць сабе ахоўна-засцерагальнай функцыяй і з абрадавай сімволікай звязаны эстэтычны кампанент народнай традыцыі, які сёння найбольш запатрабаваны у грамадстве

Каляды - цэнтральнае зімовае свята, час, калі інтэнсіўна разгортваліся забавы і гульні вясновай моладзі, так званыя “святочныя вечарынкі” ці “ігрышчы”, якія адбываліся на працягу ўсяго двухтыднёвага перыяду.

На другі дзень Каляд (7 студзеня) вечарам молодзь, а часам і больш сталыя жыхары вёсак, збіраліся у невялікія групы. Апраналіся у кажухі, валенкі, хусткі, ладзілі касцюмы-вобразы “Казы”, “Мядзведзя”, былі і цыгане, а таксама “Механоша”. Да гэтага дня рабілі “Вэртэп” - гэта вялікая зорка з пяццю канцамі. У “Вертэп” ставілі свечку, якую ў час пахода запальвалі, ў сярэдзіне яго ўпрыгожвалі кветкамі з каляровай паперы, абвівалі стужкай, вяночкамі, рабілі маленькія гліняныя цацкі ў форме жывёл, замацоўвалі ў “Вэртэп”. Кожная група каляднікоў зваліліся сваім “Вэртэпам”, тут было спаборніцтва на прыгажосць яго. “Вэртэп” быў прамацаваны да “кія-ручкі”, за які трымалі і насілі з сабой.

Калядоўшчыкі хадзілі з хаты у хату з віншавальнымі песнямі, добрымі словамі і пажаданнямі. Спявалі песні гаспадару, напрыклад “Чэрэз сыло, да

Сташанскае” ў вёсцы Сташаны, “Страны ўсяго світа услышітэ” (в. Камень), “Діўная навіна”( в. Мерчыцы), “Нова рада стала” (в. Валішча), калі калядоўшчыкоў сустракала дзяўчына спявалі “Ой пуд вышняю, пуд чырэшнею” і т.д. Заходзячы у хату, калядоўшчыкі прыгаварвалі: “ Мы ідэм от пана года, шчо носыть бороду шырокую, як лопата, сывую і лохматую. Мы до літа ідэм, козу выдэм і радость нысэм. Чы шырокы сіны, коб нам погуляты добрэ і шчоб нас добрэ почастоваты”. Жадалі: “Коб у вас вылоса колоссе, пырога выносьтэ” ( в.Сташаны), “Бувайтэ здаровы, дай бог за год дождаты і вас вітаты” (в. Мерчыцы), “Дай Божэ сыноў ожыныты” (в.Валішча).

Спявалі: Коляда, коляда, я у бабкі адна

По коліно кожушок, дай бабо пырожок

Стары Юзэп напыўся вына, сіў коло пэчы, сам собі дрымаў

Спалыў пару рукавыц. Гэй, коляда!

У многіх весках нашага раёна танцавалі на калядных вечарынках танцы, такія як “Лысы”, “Падыспань”, “Кракавяк”, “На рэчаньку”, “Сербіянку”, “Ой капустонька, ой росадочка”, “Полька” і другія. Гулялі у гульні “Яшчур”, “ А мы просо сіялы”, “А дэ твоя матка”.

У вечары перад Новым годам па палескіх сёлах шчадравалі. Самая распа

У сучасны перыяд рэгіянальны святочна- абрадавы комплекс стаў наўбольш важнейшым элементам у дзейнасці многіх устаноў культуры Піншчыны і інтэрэсы якіх сканцэнтрыраваны на захаванні і адраджэнні каляндарных традыцый.

Пры падрыхтоўцы свята культработнікі абапіраюцца на мясцовыя лакальныя традыцыі, акцэнтруючы ўвагу на выкарыстанні найбольш выйгрышных у эстэтычных адносінах элементаў з адпаведных абрадаў, якія становяцца сімваламі таго ці іншага каляндарнага свята: на каляды - абыходы двароў з песнямі, гумарам, жартамі.

Каляды і сёння ўспрымаюцца вясковымі людзьмі старэйшага пакалення як незвычайны святочны час, калі асаблівую значнасць набываюць зносіны ў сферы адпачынку. Паводле народных уяўленняў ва ўсе калядныя вечары

(святыя вечары, шчодрыкі) строга забаранялася выконваць пэўныя віды работ і парушэнне гэтай забароны - вялікі грэх.

Апошні час адраджэнне нацыянальнай культуры ускалыхнула цікавасць грамадскасці да фальклору, народных святаў і абрадаў. У нашы дні на Піншчыне вяртаецца спрадвечная традыцыя ўдзелу ў святах і абрадах побач з дарослымі дзяцей, наладжваюцца тэатралізаваныя гулянні, святы на вуліцах. Гэта вельмі радуе, бо менавіта так вякамі перадавалася з пакалення у пакаленне святочная традыцыя. Гэтыя святы і абрады ужыліся з даўніх часоў у вёсках, яны яшчэ жывуць і з вялікай радасцю вясковая молодзь і дзеці чакаюць гэтае свята. А каб не страціць зусім тое, што вякамі стваралі нашыя продкі, неабходна больш дасканала займацца зборам этнаграфічнага матэрыяла.

калядный традыцыя беларускій каляда

Заключэнне

Па выніках навуковай, матадычнай і мастацкай літаратуры па вызначанай тэме мы пераканаліся, што калядная абраднасць працягвае вывучацца. Яе аналізуюць на выснове ўзнікнення самога каляднага абраду, яго пахожжання, зместу і значэння ў народным побыце.

Нажаль, паступова ў святах стала знікаць самастойнасць, арыентацыя на традыцыйную аснову. Таму праведзеная праца набывае асаблівы сэнс і значнасць для працоўнікоў клубных устаноў і сацыяльнай сферы.

Прасачыўшы генезіс каляндарных традыцый мы пераканаліся, што Каляды старажытнае свята дахрысціянскага паходжання. Гэта свята у гонар зімовага сонцастаяння, адраджэння Бога-сонца. Такім чынам, відавочна, што вытокі свята маюць міфалагічнае значэнне. Міф тлумачыць нам паходжанне ўсіх дзеючых асоб каляднага абраду. Пад уздзеяннем працэссаў гістарычнай эвалюцыі ўвесь час назіраецца трансфармацыя калядных звычаяў і абрадаў.

Каляды ўяўляюць сабой іерархічную сістэму , якая складаецца з элементаў вышэйшага і ніжэйшага ўзроўняў. Пласт элементаў вышэйшага ўзроўню складаюць элементы,абумоўленыя светаўспрыманнем, гаспадарчымі заняткамі. Элементы ніжэйшага ўзроўню абумоўлены геаграфічнымі і кліматычнымі ўмовамі. Галоўнымі структурнымі адзінкамі гэтай сістэмы з'яўляюцца абрад і кола дзеянняў выканаўцаў. Калядны цыкл беларускіх звычаяў і абрадаў з'яўляецца сукупнасцю традыцыйных абрадаў аграрна-вытворчага характару з выразна акрэсленымі нацыянальнымі рысамі.

Увесь песенна-гульнёвы комплекс святочных ігрышчаў можна характарызаваць як абрад са шлюбнай сімволікай, які складае арганічную частку зімовых каляндарных народных звычаяў. Заклінальны характар песен цалкам падпарадкаваны законам прадуцыруючай магіі зімовага перыяду, а ў аснове калядавання як калектыўнага віншавання ляжыць уяўленне аб сіле магічнага слова, імкненне чалавека забяспечыць добры ўраджай і дабрабыт сям'і ў новым годзе.

Трансфармацыя народных калядных ўвычаяў і абрадаў ішла знутры іх саміх пад уздзеяннем працэсаў гістарычнай эвалюцыі і хрысціянскіх напластаванняў. З прыняццем хрысціянства структура калядных святкаванняў змяніліся. Аднак абрадавыя магічныя дзеянні, якія выконваліся ў час Каляд і павінны былі спрыяць плену і працы селяніна, засцярагаць яго сям'ю, гаспадарку аднагод, засталіся нязменнымі, асноўныя з іх:

- куцця ( Вялікая, Шчодрая і Вадзяная);

- хаджэнне калядоўшчыкоў і шчадроўшчыкаў;

- ігрышчы;

- варожбы.

Па меры ліквідацыі першапачатковай асновы адыходзілі ў мінулае старажытныя магічныя вераванні. Аграрныя звычаі паступова ператварыліся з рытуальных у бытавыя.

Па выніках даследавання можна заўважыць, што сучаснае свята страуіла калісці асноўную, яго анрарна-магічную функцыю. У сувязі з гэтым на першы план вылучаецца гульнёва-забаўляльная і мастацкія задачы. Шматлікія абрады і звычаі каляднага свята адраджаюцца, набываюць новае жыццё ў вёсках і гарадах Беларусі. Паколькі кольшні механізм пераемнасці традыцый ( на ўзроўні сям'і) амаль страчаны, на першы план вылучаюцца розныя “арганізаваныя” формы навучання: гурткі, студыі, курсы, вычылішча. Апошнім часам яны набываюць шырокую папулярнасць. Асновам традыцыйнай культуры вучаць у вышэйшых навучальных установах, вучылішчах мастацтваў, дзіцячых садах, школах і сельскіх ўстановах культуры. Такім чынам, традыцыйныя народныя звычаі зімовага цыкла, узбагачаныя новым зместам, набываюць і новыя формы, зрабіўшыся неад'емнай часткай сучаснага грамадскага жыцця. З задавальненнем зазначым, што у наўы дні папулярнасць калядных свят сярод дарослых і дзяцей значна ўзрасла. На ўчасце, мы спахапіліся раней, чым канчаткова страцілі рэшткі традыцыйнай культуры, як гэта здарылася ў многіх краінах Еўропы ў канцы 19 стагодзя.

Прадстаўлены матэрыял навуковага даследвання будзе садзейнічаць больш глыбокаму веданню духоўнай спадчыны беларусаў, асабліва іх кадядных традыцый, якія ў дальнейшым можна выкарыстоўваць ў творчай дзейнасці работнікаў устаноў культуры і ў другіх сферах.

Па дальнейшаму удасканаленню культустаноў у сферы подтрымкі калядных святочных традыцый можна зрабіць наступныя рэкамендацыі для сельскіх устаноў культуры:

- аднаўляць мясцовыя калядныя традыцыі ў звычайным для іх асяродзі (на аткрытым паветры, у хаце і г.д.)

- высвятляць у старэйшых жыхароў традыцыйныя мясцовыя формы правядзення свята і ў адпаведнасці з імі рэгулярна арганізоўваць мерапрыемствы, якія б маглі збіраць разам вяскоўцаў розных пакаленняў для натуральных зносін і падтрымкі традыцый, пажадана далучыць да такіх сусрэч дзяцей і молодзь;

- ствараць і вывучаць зробленыя аудыё-, відэа-, і фотазборы зафіскаваных фальклорных узораў, якія выкарыстоўваемых падчассвята, з іх дакладнай пашпартызацыяй.

Для арганізацыі перадачы традыцый народнага мастацтва дзецям і молодзі неабходна:

- праводзіць разам з дзецьмі і молоддзю пастаянную работу па збору, вывученню і засваенню святочнага фальколору;

- трансліраваць фальклорнае мастацтва вусным шляхам;

- праводзіць “фальклорныя чытанні”, у ходзе якіх дзеці маглі б абмен абменьвацца набытымі ад старэйшых насьбітаў ведамі;

- арганізоўваць работу па засваенню калядных традыцый праводзіць разам з мясцовай школай;

- кіраўнікам дзіцячых фальклорных калектываў, роля якіх узрастае пры перадачы і захаванні традыцый рэгіёна, добра ведаць мясцовыя калядныя традыцыі, быць актыўнымі арганізатарамі работы па іх пераемнасці;

- перанесці акцэнт папулярызацыі мясцовай каляднай традыцыі са сцэнічнай на несцэнічную форму;

- раённым метадычным цэнтрам укамплектоўваць бібліятэчныя фонды адпаведнай літаратурай (у тым ліку перыядычнымі выданнямі);

- арганізоўваць вучэбныя семінары для работнікаў сельскіх устаноў культуры, якія працуюць ў галіне традыцыйнай культуры.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Этнаграфічная рэтраспектыва свята "Каляда" і сучаснае ўвасабленне. Персаніфікацыя калядных герояў. Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях. Творчая заяўка на правядзенне свята "Каляда". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

    дипломная работа [1,1 M], добавлен 12.12.2013

  • Правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх аб'яднання з сучаснай культурай. Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "Масленіца". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

    дипломная работа [88,3 K], добавлен 12.06.2015

  • Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.

    дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013

  • Гісторыя развіцця светлавога абсталявання, вогненныя прадстаўлення народаў свету. Тэхналогіі светлавога афармлення свята: светлавое афармленне і пастановачная асвятленне. Тэхнічная характарыстыка светлавога абсталявання: лазеры, пражэктары, страбаскопы.

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 16.10.2014

  • Головні професійні та релігійни свята, які відмічаються у вересні, жовтні та листопаді. Історія виникнення деяких міжнародних та всесвітніх свят. Свята, які відмічаються тільки в УКраїні. Найулюбленіші народні календарні свята, їх значення та поширеність.

    реферат [48,4 K], добавлен 31.03.2009

  • Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.

    курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013

  • Характеристика, історія походження звичаїв і традицій в Великобританії. Особливості і дати державних празників. Традиції святкування і символи багатьох міжнародних свят. Основні події, легенди і колоритність свят національних покровителів британців.

    курсовая работа [51,6 K], добавлен 12.04.2013

  • Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.

    дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012

  • Язичницькі обряди як коріння народного свята. Особливості режисури та драматургії народного свята. Ідейно-тематичний аналіз сценарію народно-обрядового свята "У нас нині Семик - Трійця". Задум сценарію народного свята "Сонечко червоно, гори, гори ясно".

    курсовая работа [36,6 K], добавлен 12.04.2014

  • Визначення генетичної спорідненості сучасних свят з грецькими діонісіями та середньовічним карнавалом. Особливості синтетичного характеру дійства, що поєднує здобутки різних видів мистецтва, зокрема музичного, театрального, танцювального, образотворчого.

    статья [20,7 K], добавлен 18.12.2017

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.