Беларуская кухня і народнане харчаванне
Гісторыя фарміравання беларускіх кулінарных традыцый. Асноўныя прадукты, якія выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі народных страў. Асаблівасці складання нацыянальнага меню. Папулярныя спіртныя напоі і халодныя закускі ў рэстаранах і кафэ Рэспублікі Беларусь.
Рубрика | Кулинария и продукты питания |
Вид | доклад |
Язык | русский |
Дата добавления | 18.10.2015 |
Размер файла | 14,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://allbest.ru
Размещено на http://allbest.ru
Беларуская кухня і народнане харчаванне
Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі. Кулінарныя традыцыі беларусаў - гэта прастата народных рэцэптаў і вытанчанасць страў для арыстакратаў, разнастайнае выкарыстанне мясцовых прадуктаў і незвычайныя спосабы гатавання.
Старадаўнія рэцэпты беларускай кухні захаваліся да нашых дзён, і інтарэс да іх сярод гасцей краіны расце.
У рэстаранах з нацыянальным каларытам вам прапануюць не толькі народную кухню, але і вытанчаныя стравы, якія падаваліся на стол у рэзідэнцыях беларускіх магнатаў.
Пакаштаваць нацыянальную кухню можна і ў аграсядзібах, дзе для гатавання страў - нярэдка ўнікальных, распаўсюджаных толькі ў адной мясцовасці - выкарыстоўваюцца самыя свежыя вясковыя прадукты.
Тут пякуць хлеб па старадаўніх рэцэптах і тэхналогіі, гатуюць дамашнія мясныя далікатэсы, сыры з каровінага або казінага малака, падаюць ласункі з мёду, яблыкаў, журавін.
У дамашняй кухні беларусаў нацыянальныя стравы таксама папулярныя. Сярод самых любімых - мачанка і верашчака, дамашнія каўбасы, дранікі, калдуны, клёцкі, бульбяная бабка, халаднік са шчаўя, грыбныя супы…
Старадаўняя беларуская кухня
Беларуская кухня сфарміравалася пад уздзеяннем двух асноўных фактараў: актыўнае земляробства і шырокае выкарыстанне мясцовых прадуктаў, уплыў суседніх краін і перасяленцаў
З часоў Вялікага Княства Літоўскага ў нацыянальнай кулінарыі цесна перапляліся славянскія, балтыйскія, яўрэйскія, а часткова і нямецкія карані. Таму беларуская кухня - адна з самых разнастайных на кантыненце. Яна падобная да рускай, літоўскай, украінскай, польскай, яўрэйскай, але па-свойму ўнікальная, надзвычай сытная і смачная.
У даўніну свае гастранамічныя традыцыі былі ў кожнага саслоўя, дзякуючы чаму ў беларускай кухні з'явіліся цэлыя напрамкі: сялянская і мяшчанская, шляхецкая і магнацкая кухні.
У беларускіх стравах шырока выкарыстоўваліся мясцовыя прадукты: агародніна і зяленіва (капуста, рэпа, буракі, морква, бручка, пастарнак, тыква, бульба, агуркі, цыбуля і часнок, шчаўе, крапіва, лебяда, карэнне зайцавай капусты,) бабовыя (бабы, гарох, сачавіца, фасоля), злакі (жыта, ячмень, авёс, грэчка), грыбы (салёныя, сушаныя, у парашку), садавіна і ягады (яблыкі, грушы, слівы, вішні, парэчка, чарніцы, буякі, брусніцы, маліна, рабіна, каліна, шыпшына), спецыі і прыправы (кмен, каляндра, ільняное семя, хрэн, аер, гарчыца, ядловец, вішнёвае і дубовае лісце). Бульба заслугоўвае асаблівага ўпамінання: з'явіўшыся ў Беларусі ў XVIII стагоддзі, яна ўзбагаціла нацыянальную кухню і стала асновай многіх беларускіх страў. Гэта знакамітыя дранікі, калдуны, пызы, бульбяная каўбаса, клёцкі, бабка…
Многія стагоддзі беларусы ўжывалі абмежаваную колькасць мяса, як правіла, у святочных стравах, у выглядзе салёных і вяленых прадуктаў. Але з цягам часу мясны рацыён пашырыўся. Найбольш папулярнымі былі: свініна, бараніна, ялавічына, птушка (куры, качкі, гусі, індычкі), дзічына (лось, казуля, дзік, бабёр).
У нацыянальным меню - вялікае багацце страў з мяса і птушкі (пячыста, кумпячок, мачанка, верашчака, тушанка, смажанка), разнастайныя дамашнія каўбасы, салёнае сала, стравы з субпрадуктаў (вантрабянка, рубцы - фаршыраваны свіны страўнік з мясам і грэцкай кашай), вэнджаніна…
У беларускай кухні нямала страў з рыбы, як правіла, рачной (лінь, асетр, шчупак, мянтуз, лешч, вугор, фарэль, акунь, карп). З яе варылі юшку, рабілі клёцкі, рыбу салілі, вэндзілі. І сёння ў рэстаранах падаюць знакаміты "Судак па-радзівілаўску".
З малочных прадуктаў самымі распаўсюджанымі былі тварожны сыр (каровін і казіны), смятана, масла. Малако ўваходзіць у рэцэпты многіх беларускіх страў у выглядзе "забелак", "закрасы" і "валог" (дабавак). Гэта супы, кашы, мачанка.
Стравы беларускіх вяскоўцаў былі сытнымі, адносна нескладанымі ў прыгатаванні (многія доўга тушыліся ў печы), але заўсёды свежапрыгатаванымі: астылую або разагрэтую ежу на стол не падавалі!
Магнацкая і шляхецкая кухні вызначаліся большай вытанчанасцю, багаццем прадуктаў і спецый, у тым ліку экзатычных, і, вядома, складанай тэхналогіяй гатавання. На княжацкім стале з'явіліся ласіныя губы ў падсалоджаным воцаце, фаршыраваныя вугры, юшка з пеўня...
Асаблівасці нацыянальнай кухні Беларусі
беларускі кулінарны рэстаран
Характэрныя рысы вылучаюць беларускую кухню сярод кулінарных традыцый іншых краін, надаюць ёй каларыт і непаўторнасць. Напрыклад, беларуская кухня вызначаецца даволі складанай і працяглай апрацоўкай прадуктаў. Тушэнне, запяканне, варка, бланшыраванне, смажанне - гэтыя прыёмы могуць чаргавацца ў адным рэцэпце.
У многіх нацыянальных стравах выкарыстоўваюцца розныя віды мукі - аўсяная, грэцкая, гарохавая, жытняя, іх сумесі. Прычым мука - не толькі асноўны інгрэдыент (аладкі перапечы, спецыфічныя беларускія бліны з некалькіх відаў мукі, гарохавыя аладкі і г.д.), але і дабаўка-загушчальнік ("закалота" для супоў). Цеста ў Беларусі здаўна замешвалі без дражджэй.
У рэцэптах беларускай кухні - вялікая колькасць разнастайных страў з агародніны. Многія з іх, нягледзячы на славянскую аснову, унікальныя. Напрыклад, суп жур (посны, малочны або мясны) на аснове аўсянага адвару, поліўка (вадкі суп з круп і агародніны), морква (суп з морквы), грыжанка (суп з бручкі), гарбузок (суп з гарбуза)…
Беларускі хлеб а саблівая гордасць нацыянальнай кухні - традыцыйны беларускі хлеб, які выпякаецца з жытнёвай мукі без дражджэй, на спецыяльна вырашчанай заквасцы. Для здаровага харчавання гэта вельмі карысны прадукт. Беларускі хлеб па вазе больш цяжкі, з прыемнай смакавай "кіслінкай". У старадаўніх рэцэптах выкарыстоўваюцца розныя дабаўкі: кмен, ільняное семя, семкі. Сам хлеб нярэдка выпякаўся на "падушцы" з лісця бярозы, дуба…
Беларуская кухня сёння
Сучасная кухня Беларусі па-свойму эклектычная. У ёй захоўваюцца і адраджаюцца старадаўнія нацыянальныя рэцэпты і становяцца папулярнымі стравы з розных краін свету.
Сёння рэстараны прапануюць сучасныя інтэрпрэтацыі беларускіх страў, дзе ўвасабляюцца арыгінальныя ідэі шэф-повараў і прынцыпы высокай кухні з улікам багацця прадуктаў, змены сезонаў і г.д. Вы абавязкова ацэніце цудоўны смак такіх страў, як: белыя грыбы, марынаваныя па-дамашняму, з алеем, цёплай бульбай, пшанічнымі грэнкамі і зялёнай цыбуляй, жур з яйкам, вэнджанінай і смятанай, грачанікі са смятанна-цыбульным соусам, дранікі са смятанна-яблычным соусам, ерашчака з грэцкімі блінамі, бігос з квашанай капусты з вэнджанінай, грыбамі і чарнаслівам, пячыста са свінога кумпяка, груша па-радзівілаўску, запечаная ў мёдзе з прыправамі
У ХХ стагоддзі - у савецкі час - у харчаванне беларусаў прыйшлі рэцэпты і кулінарныя традыцыі іншых нацыянальнасцей: руская, украінская, каўказская, сярэднеазіяцкая кухні. У меню рэстаранаў і сталовых таго часу з'явілася шмат заходнееўрапейскіх страў з мяса.
Галоўнымі зменамі, якія адбыліся ў беларускай кухні на працягу ХХ стагоддзя, сталі: шырокае распаўсюджванне пшанічнай мукі і страў з яе (многія стагоддзі беларусы выкарыстоўвалі пераважна жытнёвую муку), з'яўленне салатаў
Сёння ў рэстаранных меню вы знойдзеце і беларускую, і розныя еўрапейскія, усходнія кухні, сучасныя напрамкі кулінарыі (wellness, ф'южн), але прыехаўшы ў Беларусь, абавязкова пакаштуйце нацыянальную кухню - стравы, якія толькі тут могуць быць сапраўды беларускімі. Вы даведаецеся, наколькі беларуская кухня смачная, цікавая, а часам цалкам эксклюзіўная і непрадказальная!
Беларускія дэсерты
З даўніх часоў галоўным салодкім дэсертам для беларусаў быў мёд. Таксама гатавалі саладуху (соладавае цеста), кулагу (кісель з ягад, мукі, цукру і мёду), печаныя яблыкі. Сярод знакамітых рэцэптаў - салодкія бліны з тварожнай мачанкай, груша па-радзівілаўску.
Сёння найбольш папулярныя дэсерты: марожанае, узбітыя вяршкі, пірожныя, садавіна і ягады (яблыкі, грушы, чарніцы, журавіны, клубніцы)
Гарэлка ў Беларусі
Гарэлка (віно гарэлае) - найбольш папулярны моцны спіртны напітак у Беларусі. Яна з'явілася ў канцы ХV стагоддзя і паступова стала асноўным з відаў алкаголю. Гарэлку ўжываюць на святы і па асаблівай нагодзе.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Виникнення перших меню. Планування та розробка меню. Вибір типу кухні, стандартів якості, кількості основних позицій, які будуть підтримуватися постійно у ресторані. Меню як інструмент продажу. Структура меню та класифікація страв. Основні функції меню.
курсовая работа [75,3 K], добавлен 26.12.2011Особенности арабской кухни: использование разнообразных овощей и фруктов, риса, фасоли и чечевицы, пряностей, оливкового масла, рыбы и морепродуктов, кофе. Разработка меню и технология приготовления салатов, первых и вторых блюд, десертов и напитков.
презентация [2,0 M], добавлен 04.03.2014Национальные особенности мексиканской кухни. Характеристика и меню мексиканского ресторана "Юкатан". Вина и напитки Мексики. Традиционные, современные направления в оформлении и подаче блюд. Классификация торгово-технологического оборудования предприятия.
курсовая работа [2,5 M], добавлен 08.10.2010Характеристика кухні Білорусії та харчування туристів. Організація роботи м’ясо-рибного цеху, робочого місця кухаря, санітарно-гігієнічні вимоги. складання меню з вільним вибором страв. Розрахунок сировини для них. Товарознавча характеристика птиці.
контрольная работа [68,2 K], добавлен 15.02.2015Исторические аспекты развития чувашской кухни. Товароведная характеристика сырья, используемого в чувашской кухне. Особенности технологических приемов чувашской кухни. Особенности подачи блюд чувашской кухни. Составление меню для праздничного ужина.
курсовая работа [60,0 K], добавлен 15.05.2019История возникновения бельгийской кухни. Влияние географического и климатического положения на сырьевой набор, особенности тепловой обработки блюд. Влияние религиозных обычаев на особенности бельгийской кухни. Составление меню для туристов из Бельгии.
реферат [35,6 K], добавлен 30.05.2013- Итальянская кухня: ассортимент, технология приготовления и оформление блюд в ресторанах города Омска
Характеристика и особенности приемов технологической обработки сырья, продуктов для приготовления блюд итальянской кухни. Анализ меню ресторана г. Омска. Процессы, происходящие при тепловой обработке овощей. Составление технико-технологических карт.
курсовая работа [685,1 K], добавлен 13.02.2016 Серед слов'янських кухонь українська користується широкою популярністю. Вона одержала поширення далеко за межами України, а деякі блюда української кухні, наприклад борщі і вареники, ввійшли в меню міжнародної кухні. Українська кухня походить від сільськи
реферат [13,1 K], добавлен 01.09.2005Древнерусская кухня IX-XVI вв.. Кухня Московского государства XVII в.. Кухня Петровско-Екатерининской эпохи XVIII в.. Петербургская кухня конец XVIII-XIX вв.. Общерусская национальная кухня XIX-XX вв.. Советская кухня. Рецепты блюд русской кухни.
курсовая работа [63,5 K], добавлен 11.04.2008Кулинарное искусство Китая. История, традиции, виды и секреты китийской кухни. Сервировка стола. Пекинская или северная (императорская) кухня. Зеленый чай - самый распространенный напиток в Китае. Шанхайская или восточная кухня. Кантонская кухня.
реферат [27,1 K], добавлен 11.12.2008