Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі

Упершыню зроблены сістэмна-параўнальны аналіз такой малавывучанай катэгорыі помнікаў, як драўляныя сакральна-манументальныя збудаванні розных канфесій. Раскрываюцца асаблівасці іх гістарычнага развіцця, кампазіцыйныя і мастацка-стылёвыя адрозненні.

Рубрика Строительство и архитектура
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 05.06.2020
Размер файла 20,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства

РЭФЕРАТ

па кнізе А.І. Лакотка “Драўлянае сакральна-манументальнае

дойлідства Беларусі”

архітэктура драўляны сакральны канфесія

Выканала:Мiронава М.М.

студэнтка, 232 группы

Выкладчык Трусаў А.А.

Мінск 2020

Кніга А.І. Лакоткі “Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі” прысвечана аднаму з важнейшых кампанентаў культуры нашай краіны -- дойлідству, а канкрэтна сакральна-манументальнаму. У ёй упершыню зроблены сістэмна-параўнальны аналіз такой малавывучанай катэгорыі помнікаў, як драўляныя сакральна-манументальныя збудаванні розных канфесій. Раскрываюцца асаблівасці іх гістарычнага развіцця, кампазіцыйныя і мастацка-стылёвыя адрозненні, а так сама ўпершыню зроблена спроба вызначэння між імі адзінага штрыха ў архітэктуры.

Кніга А.Лакоткі “Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі” мае наступную структуру:

- “Драўлянае сакральнае дойлідіства як фенамен узаемадзеяння культур”

- “Цэрквы”

- “Касцёлы”

- “Капліцы”

- “Званіцы”

- “Мячэці”

- “Сінагогі”

- “Адзіны штрых у драўляным сакральна-манументальным дойлідстве Беларусі”.

У першым разделе аўтар агульна распавядае пра эвалюцыю драўлянага сакральнага дойлідства буйных канфесій на той час на Беларусі. Напрыклад, А.І Лакотка піша, што генезіс драўлянага сакральнага дойлідства Беларусі бярэ пачатак ад канструкцыйных форм драўлянай архітэктуры ўсходніх славян ІХ-XII стст. Зруб як архітэктурны модуль аказаўся невычэрпанай крыніцай архітэктурна-канструкцыйнага рашэння тэрас і гародняў, вежаў і брам, церамоў, жылых і гаспадарчых пабудоў, пасадаў. Чацвярыкі васьмярыкі, круглікі, галерэі сталі крыніцай развіцця аб'ёмаў і форм.

Тут жа А.І. Лакотка сцвярджае, што сакральнае будаўніцтва на Беларусь прыйшло з пэўнымі, спецыфічнымі архітэктурнымі канонамі і спрыяла развіццю прафесійнага дойлідства. У драўлянай архітэктуры вобраз царквы асацыятыўна знітаваны з вобразамі, прастораўтварэнне якіх будавалася шляхам разнастайнага спалучэння зрубаў. Двух-, пяцізрубныя восевыя і крыжова-восевыя кампазіцыі драўляных цэркваў гістарычна сталі тыповымі для паўднёвых рэгіёнаў Беларусі, крыжовацэнтрычныя -- для паўночных. Але разам з тым у палескім рэгіёне Беларусі гістарычна склаліся тыпы аб'ёмна-прасторавай будовы цэркваў, характэрныя для арэала Усходняй Еўропы, які ахоплівае Украінскія Палессе, Слабажаншчыну і тэрыторыі на ўсход ад іх. У аснове гэтага тыпу ляжыць ярусная будова аб'ёмаў з раскрытай у інтэр'еры вертыкальнай прасторай.

Што датычыца касцёлаў, то А.І Лакотка піша, што найбольш распаўсюджаным тыпам для Беларусі і іншых краін Еўропы з'яўляецца двухвежавы каталіцкі храм. Яго генезіс узыходзіць да абарончага дойлідства Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, мураваных храмаў абарончага тыпу, палацаў-крэпасцей і г.д. Двух- вежавы касцёл са стромкім гатычным, ці барочным завяршэннем вежаў стаў увасабленнем вобраза каталіцкага храма ў драўляным дойлідстве.

У гэтым жа раздзеле А.І. Лакотка адзначае, што з XIV ст. на землях Беларусі пачынаецца рассяленне татар і яўрэяў. Большасць татар былі выхадцамі з Крыма і Прыазоўя. Першыя драўляныя мячэці ў большасці сваёй нагадвалі сціплае зрубнае збудаванне, без мінарэтаў, галерэй і алтарнай нішы (міхрабы), якую замянялі ў інтэр'еры падманныя дзверы. Планіроўка мячэці мела падзел на мужчынскую і жаночую паловы, што ўплывала на генезіс яе аб'емна-прастравага развіцця. Разам з тым у XVI-XVIII стст. (час стварэння большасці татарскіх асад) архітэктура мячэцяў фарміравалася на падставе мясцовых цяслярскіх традыцый. Распаўсюджаны быў тып са зрубам, блізкім да квадрату ў плане, чатырохсхільным дахам з вежачкай-мінарэтам і слупавой галерэяй-падсенню. Галерэя і вежачка тут могуць разглядацца як адметны элемент ісламскай архі- тэктуры, хаця па-сутнасці -- гэта формы добравядомыя ў тых жа цэрквах і ля муссах, але разам з тым традыцыі царкоўнага і касцельнага будаўніцтва закранулі і мячэці.

Рэзюміруе аўтар гэты раздел словамі аб тым, што ў развіцці драўлянага сакральна-манументальнага дойлідства Беларусі знайшоў адбітак працэс узаемадзеяння культур беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў, татар, яўрэяў. Тыпы цэркваў, касцёлаў, мячэцяў, сінагог, якія склаліся, увасобілі многія архітэктурна-канструкцыйныя і планіровачныя асаблівасці гэтых культур.

Ў разделе “Цэрквы” А.І Лакотка апісвае існуючыя тыпы драўляных праваслаўных храмаў па аб'емна-планіровачным рашэнням: клецкая царква, ярусна-восевыя, падоўжна-восевыя, крыжовыя, ярусна-цэнтрычныя, крыжова-цэнтрычныя і г.д.

Аўтар сцвярджае, што адметнай асаблівасцю беларускай драўлянай царквы ў параўнанні з сакральным драўляным дойлідствам Расіі з'яўляецца фарміраванне алтарнай часткі пяцікутнай формы. У драўляных цэрквах сярэдняй і паўночнай Расіі бытавалі звычайныя чатырохкутныя алтарытрысцены. Будаўніцтва з брусоў, у чысты вугал, дазваляла ствараць шматкутныя пластычныя формы лягчэй, чым пры злучэнні ў вугал з астаткам.

Так сама у гэтым раздзеле А.І. Лакотка піша, што гістарычна ў Беларусі склаліся дзве асноўныя школы драўлянага царкоўнага дойлідства: палеская і віцебская. Першая звязана з развіццём збудаванняў ярусна-восевай кампазіцыі. У ёй разам з тым вылучаюцца лакальныя школы:  давыд-гарадоцкая (прадстаўлена драўлянымі храмамі XVII-XVIII стст. з развітымі вежавымі і шатровымі формамі, што развіваюць глыбінныя традыцыі драўлянага абарончага дойлідства), маларыцкая (прадстаўлена адметнымі помнікамі з вытанчанымі формамі шатроў і пластычнымі арыгінальнымі абрысамі купалаў), слуцкая лакальная школа (прадстаўлена помнікамі XVIII ст. са складанымі яруснымі аб'ёмамі).

Віцебская школа дала яркія помнікі ярусна-цэнтрычных кампазіцый. Да лакальных школ тут трэба аднесці: віцебскую з пабудовамі крыжоваяруснай кампазіцыі; Аршанскую з цэнтрычна-яруснымі і купальна-вежавымі цэрквамі; Полацкую з клецкімі цэрквамі.

Наўгул, вядома, што самабытныя арыгінальныя рысы драўлянага культавага дойлідства Беларусі захаваліся нават ва ўмовах распаўсюджвання «ўзорных» праектаў у XIX -- пачатку XX ст.

У раздзеле “Касцёлы” навуковец дае адзнаку касцёлам. Генезіс форм драўлянага касцёла паходзіў з іншых крыніц, чым царквы. Пра гэта сведчаць прасцейшыя варыянты драўляных касцёлаў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы: адна-, двухзрубавыя будынкі над прасторным двухсхільным дахам без вежаў. Рамана-гатычныя мураваныя храмы Еўропы таксама мелі ў аснове прасторную літургічную залу (неф), пазбаўленую вертыкальнага святла, адкрытай верхняй прасторы (неба). Нават самыя высокія сцены завяршаліся зоркавымі, крыжападобнымі скляпеннямі, а святло струменілася праз высокія вокны ў сценах. Вобраз божага храма, як дома пад двухсхільным дахам, трапіў у Еўропу з грэка-рымскай традыцыі.

Далей А.І. Лакотка адзначае, што з'яўленне вежаў-званіц у драўляных касцёлах Беларусі ўзыходзіць да заходнееўрапейскіх традыцый успрыняцця некаторых форм абарончага дойлідства сакральным. Калі ў царкоўнай архітэктуры вежа-званіца больш арганічна вынікае з агульнай кампазіцыі аб'ёмаў, то ў драўляным касцёле вежа нібы далучаецца (прыбудоўваецца) да аб'ёмістага будынка са стромкім двухсхільным дахам.

Далей аўтар аналізуе знешні выгляд і унутраную прастору касцёлаў у рэчышчы існуючых архітэктруных плыняў, але з адзанкай мясцовага уплыву.

Падсумоўваючы, А.І. Лакотка піша, што сённяшняя ж практыка драўлянага касцельнага будаўніцтва пакуль што абапіраецца на традыцыйныя аб'ёмна-прасторавыя вырашэнні і формы. Нешматлікія наноў адбудаваныя драўляныя каталіцкія храмы паўтараюць выпрабаваныя стагоддзямі адна- і двухвежавыя кампазіцыі (Порплішча і інш.), а гістарычна найбольш тыповым і выразным для Беларусі з'яўляецца сярод драўляных каталіцкіх храмаў двухвежавы касцёл. Ён відавочна адрозніваецца ад бязвежавых касцёлаў, касцелаў-ратонд, крыжова-цэнтрычных драўляных касцёлаў Прыбалтыкі, ад аднаве- жавых Польшчы. Чэхіі. Славакіі і Заходняй Украіны. Магчыма, двухвежавы архетып замацаваўся як антытэза царкве.  

У разделе “Капліцы” навуковец удакляднае для чытача, што наяўнасць праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў на Беларусі вызначыла два тыпы невялікіх па памерах сакральных пабудоў-капліц. Праваслаўная капліца, аналагічная рускай «часовне», дзе набажэнствы ладзіліся па раскладу («часах»); каталіцкая «Capelle», сядзібная, хатняя, кляштарная царква, ці малітоўня пры касцёле. У праваслаўным веравызнанні капліцы (часовни) гэта цэрквы без алтароў.

У раннехрысціянскія часы капліцы ставіліся над магіламі пакутнікаў, над уваходамі ў катакомбы, што служылі прытулкам манахаў, над падземнымі цэрквамі, пахаваннямі, а таксама як знак месцазнаходжання прастола. Узводзіліся яны і на памятных мясцінах у знак ушанавання важных царкоўна-дзяржаўных падзей. У Грэцыі і Візантыі капліцы былі вядомы як малітоўныя дамы, у рымскакаталіцкай царкве -- як Capelle (па-польску -- сарlісу), якія будаваліся на сядзібах, каля дарог і скрыжаванняў. Выконвалі яны таксама ролю хатняй царквы ў рыцарскіх замках, палацах. У Расіі капліцы ставіліся на месцах паганскіх мольбішчаў разам з крыжамі. У Х ст. у Ноўгарачзе капліцы былі ўзведзены на месцах, дзе стаялі балваны Перуну і Вялесу. Сціплая капліца, узведзеная айцом Сергіем у нетрах прыанежскіх лясоў, паклала пачатак славутай лаўры.

Змагаючыся з царкоўным раскольніцтвам, Пётр І спецыяльнымі ўказамі 1707 і 1722 гг. загадаў разабраць усе капліцы і «не дазваляць пабудову аніякіх». Аднак у глухіх лясах, там, дзе адсутнічалі цэрквы, будаўніцтва капліц працягвалася. У часы Елізаветы і Кацярыны свяцейшы сінод дазволіў замест капліц ставіць слупы з абразамі ці абразы на спецыяльным подыуме для збору ахвяраванняў на царкву. Толькі ў 1853 г. забарона на будоўлю капліц у Расіі была адменена. Капліцы ставяцца на могілках, каля вёсак, на плошчах, як для рэлігійных патрэб, так і ў азнаменаванне якіх-небудзь важных у царкоўных адноосінах падзей... У Расіі з'явіліся з прыняццем хрысціянства...»

Пачаткам будаўніцтва капліц-пахавальняў, магчыма была смерць у 1109 г. дачкі Усевалада Яўпраксіі. Яе паклалі ў Пячэрскім манастыры ў куце і зрабілі «божанку, иже лежит тело ея».

Далей А.І, Лакотка падрабязна распавядае пра тыпы беларускіх капліц

1. Найбольш простая драўляная слупавая капліца вышынёй каля 2,5-3,5 метра з невялічкім шатром пад чатырохсхільнай стрэшкай са шпілем.

2. Капліцы ў выглядзе ўкрыжавання пад стрэшкай з разьбяным аздабленнем.

3. Мураваная капліца ў выглядзе чатырохкутнай вежы да 3-3,5 метра пад чатырохсхільнай стрэшкай, часта з дахоўкі.

4. Мураваная ці драўляная капліца ў выглядзе паветкі, якая падтрымлівае чатырохсхільны дах, памерамі ў плане каля 2x2 метры.

5. Драўляная зрубавая капліца як вынік далейшага развіцця папярэдніх тыпаў капліц. Аснову яе склалаў чацвярык пад чатырохсхільным дахам.

6. Капліцы па фамільных могілках ці ля фамільных пахаванняў. Найбольш распаўсюджаныя маюць блізкі да квадрата план, двухсхільны дах.

7. Распаўсюджаныя ў заходніх рэгіёнах Беларусі капліцы, аналагічныя па архітэктуры адна- і двухвежавым касцёлам. Гэта па сутнасці паменшаныя копіі іх больш прадстаўнічых аналагаў.

8. Капліцы-ратонды. Як і ў дачыненні да касцёлаў-ратондаў, такая форма магла тлумачыцца і некаторымі старажытнымі формамі літургіі, што захаваліся менавіта ў кансерватыўных хатніх капліцах. Размяшчэнне алтара -- у цэнтры літургічнага памяшкання, што ўзыходзіць да раннехрысціянскіх звычаяў, калі алтар грамадскага малення з'яўляўся надмагіллем святога-пакутніка і г. д. У такім выпадку круглая форма залы для малення была найбольш аптымальная. Цэнтрычнае размяшчэнне алтара забяспечвала і канцэнтрацыю на ім патокаў верхняга святла. Таму ў капліцах-ратондах часта робяцца канічныя скляпенні, завершаныя светлавым барабанам-ліхтарыкам (так званае перакрыццё «небам»).

У разделе “Званіцы” аўтар аналізуе існуючыя канструкцыі будынкаў для званоў. У самым пачатку раздела аўтар прыводдзіць кароткую гісторыю з'ялення званіц у Еўропе і з якой мэтаў.

Далей навуковец сістэматызуе драўляныя званіцы Беларусі ў наступнай тыпалагічнай паслядоўнасці:

1. Біла. Найбольш старажытнае прыстасаванне царкоўнага званарства, якое і цяпер выкарыстоўваецца пры адсутнасці званоў.

2. Слупавыя званіцы. Самая простая выяўлена ў вёсцы Лыкава Карэліцкага раёна на могілках: маленькі звон замацаваны ў разгалінаванні і накрыты шатровай стрэшкай. Шырокае распаўсюджванне мелі званіцы з двух слупоў з перакладзінаю і двухсхільнай стрэшкай.

3. Званіцы каркаснага тыпу. Па габарытах у плане і высотным рашэнні яны амаль аналагічныя зрубавым.

4. Зрубавыя званіцы, як правіла, двух- і трох'ярусныя.

5. Званіцы-брамы.

6. Званіцы-прыбудовы.

7. Званіцы двухвежавых касцёлаў.

 У разделе “Мячэці” А.І. Лакотка распавядае пра адметнасці мячэцей на Беларусі. Ён апісывае з чаго складаецца інтэр'ер мячэці, якія існуюць традыцыі пры набаженстве і інш.

Аўтар паказвае, што на Беларусі мячэці будаваліся ў наступных групах:

1. Мячэці у плане блізкія да квадрату

2. Мячэці с восевымі прапорцыямі

3. Мячэці з фланкуючай фасад вежай

4. Дзвухмінарэтныя мячэці, накшталт дзвухвежавых касцёлаў.

Раздзел “Сінаногі” А.І. Лакотка пачынае с апісання колькасці мячэцей на беларусі на пачатак ХХІ ст., і адзначае пры гэтым, што толькі галоўныя з сінагог у буйных гарадах былі мураванымі. Падаўляючую ж большасць складалі драўляныя сінагогі.

Сінагогі на Беларусі -- яркі і самабытны пласт айчыннай архітэктурнай спадчыны. Па-першае, гэта было канкрэтнае ўвасабленне матэрыяльнай культуры адной з этнічных груп Беларусі, менавіта ў сакральнай архітэктуры атрымала ўвасабленне спецыфіка яўрэйскага дойлідства. Большасць сінагог Беларусі мела спецыфічнае аблічча. У гэтым вялікае пазнавальнае значэнне сінагагальнай архітэктуры і яе унікальнасць.

Спецыфіка архітэктуры сінагог тлумачылася двумя фактарамі: аўтаномнасцю і замкнутасцю яўрэйскіх абшчын і адсюль няўхільнае следаванне традыцыям, кананізацыя традыцыйных, архаічных форм. Там, дзе ад пазначаных фактараў назіраліся адступленні (рэфарматарскія цячэнні ў іудаізме краін Еўропы канца XIX -- пачатку XX ст.) змянялася і аблічча сінагог. Апошнія хутчэй і больш лёгка ўспрымалі стылістыку сакральнага дойлідства карэннага насельніцтва краіны. Для нашай краіны гэта не было характэрна. Сутнасць архітэктурнай будовы сінагог на Беларусі ў пэўнай ступені грунтавалася на біблейскіх апісаннях старажытных іўдзейскіх храмаў. Старажытныя рысы ўвасобіліся ў абліччы драўляных сінагог, дзе прысутнічаюць яўныя падабенствы з біблейскімі храмамі. Разам з традыцыямі на архітэктуру сінагог уплывалі канструкцыйна-стылістычныя асаблівасці еўрапейскай архітэктуры розных эпох: готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму, эклектыкі. Асаблівасці готыкі і рэнесансу ў сінагогах Беларусі грунтаваліся на абарончых рысах. Менавіта апошнія і адлюстроўвалі ізаляванасць і замкнутасць яўрэйскіх абшчын, імкненне бачыць у сінагозе крэпасць і сродак абароны. Барока робіць манументальныя рэнесансныя формы больш рухомымі і пластычнымі. Архітэктура нібыта здымае даспехі і набывае ўрачысты, цывільны выгляд. Пазначаная цывільнасць робіцца зусім адкрытай у перыяд класіцызму, а потым і эклектыкі. Многія сінагогі пазначанага перыяду «губляюць твар», папаўняюць рады грамадзянскай архітэктуры.

Месца сінагогі ў сістэме гістарычнай забудовы мястэчка ці горада, гэта месца культурнай прасторы яўрэйскай абшчыны як этнічнай групы. У такім кантэксце будоўля сінагог удзельнічала ў фарміраванні прасторы пражывання, у развіцці горадабудаўнічых інфраструктур паселішчаў. Гэта не проста месца сакральнага збудавання, а месца існавання, прастора бытнасці пэўнай супольнасці людзей. Гісторыя і архітэктура сінагог знітавана ў шматгранні культурнага комплексу Беларусі з помнікамі і іншых этнасаў, якія ў сукупнасці фарміруюць гістарычную супольнасць беларускага народа на розных этапах яго эвалюцыі і грамадскага станаўлення.

У раздзеле “Адзіны штрых у драўляным сакральна-манументальным дойлідстве Беларусі” аўтар піша пра рысы, якія з'яляюцца агульнымі для усёй сакральный драўлянай архітэктуры на Беларусі. Напрыклад, аб'ёмна-планіровачныя модулі ў сакральных драўляных збудаваннях Беларусі розных канфесій аднатыпныя. У найбольш простых тыпах цэркваў, касцёлаў, мячэцяў і сінагог назіраецца адзінства будовы: зруб з двухсхільным дахам, ці шатром і вытворныя варыянты, восевыя і ярусныя кампазіцыі. Памеры аб'ёмнага модуля зруба залежалі ад рацыянальных памераў бярвення і колькасці вянцоў. З гэтай нагоды ў драўляным сакральным дойлідстве першаснымі з'яўляюцца канструкцыйныя, а не стылёвыя рысы. Увасабленне стылёвых рыс мэтазгодна да той пары, пакуль пластыка не дасягне грані супярэчання канструкцыйным магчымасцям драўніны. На тэктоніцы, даволі блізкімі драўлянай сакральнай архітэктуры былі рысы готыкі, а таксама формы праваслаўна-царкоўнай архітэктуры: шатры, барабаны, купалы, галерэі.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Гісторыка-культурныя перадумовы развіцця мастацтва Польшчы канца XVIII - першай паловы XIX стагоддзя. Асаблівасці польскай культуры перыяду класіцызму. Спецыфіка грамадзянскага будаўніцтва. Кампазіцыйныя і стылістычныя асаблівасці ландшафтнай архітэктуры.

    дипломная работа [84,1 K], добавлен 23.05.2012

  • Основні елементи еко-стилю: матеріали (дерево, камінь, глина, скло, тканини з натуральних матеріалів), кольори (бежевий, коричневий, білий, ніжні пастельні тони), близькість до природи. Естетичний, функціональний та психологічний аналіз інтер'єру.

    доклад [2,7 M], добавлен 14.01.2015

  • Характеристика і аналіз умов будівництва. Проектування технології та аналіз конструкції будівництва дорожнього одягу. Ущільнення шарів з чорного щебеню. Карти операційного контролю якості. Основні заходи з охорони праці і захисту навколишнього середовища.

    курсовая работа [55,8 K], добавлен 29.04.2009

  • Складання проекту планування міста та вибір території для будівництва. Аналіз впливу рельєфу території на розміщення зон міста. Обґрунтування вибору території для розміщення промислових зон. Аналіз природних та антропогенних умов сельбищної території.

    методичка [1,5 M], добавлен 10.03.2012

  • Аналіз і розробка класифікації існуючих підприємств харчування Дамаску, аналіз факторів, які впливають на їх формування. Особливості предметно-просторової організації інтер’єрів підприємств харчування Дамаску, принципи підбору і прийоми розміщення.

    автореферат [46,9 K], добавлен 13.04.2009

  • Дослідження потреби в тимчасових будівлях адміністративного й санітарно-технічного призначення. Аналіз рекомендацій по розташуванню будівель народного господарства при проектуванні генплану. Розрахунок площі складів, мережі, складання сіткового графіку.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 03.02.2012

  • Аналіз існуючих планувальних структур міста. Правила розміщення функціональних вузлів і транспортних зв'язків у ньому для забезпечення комфорту суспільства та поєднання з природно-кліматичною особливостями. Перелік та призначення територіальних зон.

    презентация [4,7 M], добавлен 23.03.2015

  • Відомості про інженерно-геологічні, гідрогеологічні умови району будівництва. Розрахунок пальових фундаментів. Організація і технологія будівельного процесу. Порівняльний аналіз залізобетонної ферми з металевою. Вибір основного монтажного механізму.

    дипломная работа [2,8 M], добавлен 26.06.2009

  • Історія виникнення альпінаріїв. Види альпійських гірок. Вибір місця для їх організації. Підготовка ґрунту та планування споруди. Способи будування кам'янистого саду. Правила відбору каменів. Аналіз рослин та догляду за ними в різні фази їх розвитку.

    курсовая работа [701,6 K], добавлен 30.11.2015

  • Розробка майданчику для відпочинку – місця для проведення вільного часу на території Київського національного університету з урахуванням функціональних, конструктивних та естетичних вимог. Аналіз території на організацію пішохідного руху студентів.

    творческая работа [6,0 M], добавлен 19.11.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.