1канастасы і прысценныя алтары у грэка-каталіцкіх цэрквах Брэсцкага афіцыялату у XVIII ст.: асаблівасці суіснавання

Апісанне інтэр'ераў грэка-каталіцкіх цэркваў Брэсцкага офіціалату Уладзіміра-Брэсцкай епархіі. Вывучэнне аснасткі храмаў. Сінтэз, якому была ўласцівая наяўнасць і іканастаса, і прысценных алтароў. Спецыфіка алтароў у касцёле вёскі Збірагі Брэсцкага р-на.

Рубрика Строительство и архитектура
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 16.05.2020
Размер файла 7,3 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

1канастасы і прысценныя алтары у грэка-каталіцкіх цэрквах Брэсцкага афіцыялату у XVIII ст.: асаблівасці суіснавання

Галіна Флікоп-Світа

Даследуюцца штэр'еры грэка-каталіцкіх цэрквау Брэсцкага афіцьіялату Уладзіміра- Брэсцкай епархіі. На аснове пстарычных дакументау ад 1720-ых гадоу да пачатку ХІХ ст. бьілі прасочаны змены ва унутраным уладкаванні цэрквау. У вышку даследавання было устаноулена, што да другой чвэрщ XVIII ст. у шэрагу храмау інтэр,ер захоувауся у ранейшым выглядзе, сфарміраваным на грэчаск1 лад. За другую чвэрць гэтага стагоддзя змены, якія адбываліся, пераважна датычыліся з'яулення бакавых алтароу, а пры гэтым даволі часта пра- цягвалі захоувацца іканастасы. А вось у канцы XVIII ст. - пачатку ХІХ ст. ужо больш храмау былі абсталяваны на лацінскі лад. Ня гледзячы на гэтыя змены, паказальна, што у Брэсцк1м афіцыялаце да моманту скасавання Уніі даволі шмат храмау, у параунанні з вдрквамі іншых епархій, захоувалі іканастасы.

Ключавыя словы: грэка-каталщкая царква, уніяцкая царква, Брэсцк1 афщыялат, Уладзіміра- Брэсцкая уніяцкая епархія, штэр'ер храма, іканастас, прысценны алтар, фератрон

The article examines the interiors of the Greek Catholic churches of the Brest officialt of the Vladimir-Brest diocese. Until now, a comprehensive study of the equipment of the temples of this territorial-administrative unit has not been carried out. Based on historical documents from the 1720s until the beginning of the 19th century, the authors trace changes in the internal arrangement of churches. Transformation took place in the transition from the Greek (iconostasis) to the Latin (with an open altar, side altars and veratrole). In a large number of temples there was a synthesis, which was characterized by the presence of an iconostasis, and wall altars. In the second half of the 18th century, quite often in churches were theratron-processional processional altars, the use of which in the Uniate practice took root under the influence of the Church.

Among the former Greek Catholic churches, now acting as Orthodox, were identified those where the Uniate iconostasis and / or wall altars were preserved. It should be noted that there are not many such monuments. To them belong the side altars in the Church of the village Zbirogi of the Brest district, the iconostasis and altars in the Church of the village Oltusz of the Malaryta district (both in the Brest region); the iconostasis and theratron of the Church in the town Sharashova, Pruzhany district of the Brest region that are stored in the National art Museum of the Republic of Belarus.

The study found that, prior to the second quarter of XVIII century in some churches the interior was kept in its original form, formed on Greek way. During the second quarter of this century, the changes that occurred mainly concerned the appearance of side altars, and at the same time quite often continued to persist iconostasis. But in the late 18th century - early 19th century more churches were equipped with a Latin twist. Despite these changes, it is significant that in the Brest officialt before the abolition of the Union in many churches, in comparison with the churches of other dioceses, the iconostasis were preserved.

Keywords: Greek Catholic Church, the Uniate Church, Brest officialt, Vladimir-Brest Uniate diocese, the Church interior, the iconostasis, the wall altar, feretory

Досліджуються інтер'єри греко-католицьких церков Брестського офіціалату Володимиро- Брестської єпархії. Досі комплексне вивчення оснащення храмів зазначеної територіально- адміністративної одиниці не проводилося. На основі історичних документів від 1720-х рр. до початку XIX ст. простежуються зміни у внутрішньому облаштуванні церков. Трансформація відбувалася в переході від грецького типу (з іконостасом) до латинського (з відкритим вівтарем, бічними вівтарями і феретронами). У великій кількості храмів спостерігався синтез, якому була властива наявність і іконостаса, і пристінних вівтарів. У другій половині XVIII ст. досить часто в церквах перебували феретрони - виносні процесійні вівтарики, використання яких в уніатській практиці вкоренилося під впливом церкви.

Серед колишніх греко-католицьких церков, які діють тепер як православні, були виявлені ті, де збереглися уніатські іконостаси та / або пристінні вівтарі. Потрібно констатувати, що таких пам'яток є зовсім не багато. До їх числа належать бічні вівтарі в храмі села Збироги Брестського р-ну, іконостас і вівтарі в церкві села Олтуш Малоритського р-ну (обидва в Брестській області); іконостас і феретрон з церкви в г.п. Шерешево Пружанського р-ну Брестської області, що зберігаються в Національному художньому музеї Республіки Білорусь.

  • В результаті дослідження було встановлено, що до другої чверті XVIIIст. у низці храмів інтер'єр зберігався в колишньому вигляді, сформованому на грецький лад. За другу чверть цього століття зміни, які відбувалися, переважно стосувалися появи бічних вівтарів, а при цьому досить часто зберігалися іконостаси. А ось в кінці XVIII ст. - на початку XIX ст. вже більше храмів були обладнані на латинський лад. Незважаючи на ці зміни, показово, що в Брестському офіціалаті до моменту скасування унії досить багато храмів, порівняно з церквами інших єпархій, зберігали іконостаси. інтэр'ер каталіцкая цэркваў іканастас

Ключові слова:греко-католицька церква, уніатська церква, Берестейський офіціалат, Володимиро- Брестська уніатська єпархія, інтер'єр храму, іконостас, пристінний вівтар, феретрон

Да пытанняу вывучэння абсталявання сакральных штэр'ерау нам даводзілася звяртацца і раней у папярэдшх публікацыях. Дагэтуль намі разглядаліся грэка- каталіцкія цэрквы Кіеускай і Полацкай архіепархій, а таксама - асобных дэканатау разглядаемай тут Уладзшфа-Брэсцкай епархіі: Пружанскага, Кобрынскага, Уладаускага. Аднак комплекснае вывучэнне храмау названай тэрытарыяльна- царкоунай адзінкі дагэтуль не праводзілася ні намі, ні нашымі папярэдшкамг Пэуныя напрацоукі па дадзенай праблеме маюцца у польскіх і украінскіх калег, якія у сваіх работах разглядалі асобныя тэрыторыі або царкоуна-адміністрацьійньїя адзінкі. Аднак абраны намі для даследавання рэгіён у гэтым аспекце з'яуляецца не вывучаным. Такім чынам, дадзеная тэма з'яуляецца новай і мала даследаванай.

Згаданыя вышэй нашыя даследаванні ажыццяулялюя метадам рэтраспекцыі, бо на беларускіх землях амаль не захаваліся прыклады храмавых штэр'ерау, сфармфаваныя у часы Уніі, так як пры скасаванні гэтай канфесіі і пераводу цэрквау у праваслауе унутранае абсталяванне істотна мянялася. Таму вывучаць гэтае пытанне магчыма толькі пры прыцягненш гістарычных дакументау, дзе утрымлтаюцца звесткі пра выгляд храмавых штэр'ерау. Што і будзе зроблена пры даследаванні трансфармацыи штэр'ерау уніяцкіх цэрквау названага рэпёну у XVIII ст. Мэта дадзенага артыкула заключаецца у навуковай рэканструкцыі унутранага выгляду грэка-каталщюх цэрквау Брэсцкага афіцыялату Уладзіміра-Брэсцкай епархіі.

Актуальнасць гэтай навуковай праблемы заключаецца у тым, што на дадзеным этапе паустае рэгулярна неабходнасць у стварэнш тэматычных экспазіцый у беларускіх музеях, ёсць патрэба у афармленні штэр'ерау колішніх уніяцкіх цэрквау, якія цяпер, як музейныя экспанаты, прадстаулены у Беларускім дзяржауным музеі народнай аритэктуры і побыту. Акрамя таго, неабходным з'яуляецца выяуленне грэка-каталщюх артэфактау у дзеючых храмах (цяпер яны функцыянуюць як праваслауныя), бо шматлікія цэрквы уключаны у шэраг турыстычных маршрутау А пры дэманстраванш наведвальнікам сакральных прадметау з часоу Уніі ёсць магчымасць раскрыць больш поуна гісторыю царквы у прыватнасщ і гісторыю рэлігіі на Беларусі уцэлым.

Уладзіміра-Брэсцкая грэка-каталіцкая епархія уключала заходнюю частку Брэсцкага і пауночна-заходнюю Луцкага ваяводства. Беларускія тэрыторыі і Падляшша, т.зв. “Літоуская” частка уваходзілі у склад Брэсцкага афіцыялату, а “Каронная” частка - у склад Уладзімірскага [1, с. 6]. У дадзенай рабоце мы абмяжуемся разглядам храмау менавіта Брэсцкага афіцыялату, бо ён уяуляу сабой асобную царкоуна-адмшктрацыйную адзінку названай епархіі і ахоплівау этнічныя беларускія тэрыторыі. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай гэтыя тэрыторыи патрапілі у склад Расійскай шперыи, дзе неаднаразова з канца XVIII ст. мяняуся адміністрацыйны падзел уніяцкіх епархій. На момант скасавання Уніі прыходы былога Брэсцкага афіцыялату былі у складзе Літоуска-Віленскай епархіі.

На жаль, дакументы да-замойскага перыяду (да 1720 г.) з апісаннямі храмау гэтага рэгіёну нам не вядомыя (пры гэт^1м захаваліся комплексы крынщ канца XVII - пачатку ХУГИ ст. па Уладзімірскім афщыялаце [2]). Аднак у пьгганні наяунасці пстарычных крынщ Брэсцю афіцьіялат істотна вылучаецца сярод іншьх рэпёнау тым, што па ім захаваліся поуныя пратаколы дзвюх генеральных візітацьй: за 1725-1727 гг [3] і 1759 г [4; 5]. У гэтых дакументах прыведзены звесткі пра цэрквы Пружанскага, Кобрынскага, Камянецкага, Палесскага, Уладаускага, Брэсцкага, Мельніцкага, Драгічынскага, Бельскага і Бяльскага дэканатау Такім чынам, у дадзеных візітах ахоплены вялікі рэгіён. Каштоунасцю з'яуляецца тое, што дзве названыя візітац^іі дазваляюць адсачыць трансфармацыю храмавых штэр'ерау за чвэрць стагоддзя ва усім Брэсцк1м афіц^іялаце. Прауда, на жаль, вельмі мала крынщ па названым рэгіёне захавалася за пачатак ХІХ ст. А апісанні храмау якія асвятляюць стан цэрквау гэтай мясцовасці незадоуга да скасавання Уніі, пакуль што выяв^ не удалося.

З найбольш ранняй з названых крыніц вынікае, што у 1720-ыя гг іканастасы знаходзіліся у пераважнай большасці цэрквау Брэсцкага афіц^іялату. Толькі адзінкавыя храмы тут бмлі уладкаваны у гэты час на лацінскі лад. І у некаторых выпадках, дарэчы, пра гэта візітатар і адзначыу у адпаведнай фармулёуцы. Так, напрыклад, пры апісанні царквы Яна Евангеліста в. Кустын Брэсцкага дэканату (Брэсцк1 р-н Брэсцкай вобл.) гаворыцца: “Царква малая, зроблена накшталт рымскага касцёла, без іканастаса і Царскай Брамы” [3, арк. 183 адв.]. Такія нататкі выклікаюць цікавасць, бо для правяраючага, відавочна, натуральным і тыповым уніяцкім інтэр'ерам з'яуляуся той, у якім меуся іканастас. А вось яго адсутнасць і наяунасць толькі прысценных алтароу у візітатара адразу ж выклкала адпаведныя асацыяцыі з касцёлам. Асабліва цікавым гэта выглядае у кантэксце параунання з храмамі Кіеускай архіепархіі прыблізна за той жа перыяд, дзе лацінскі тып штрэр ' ера быу настолькі натуральным і распаусюджаным, што не выклжау ніякага здзіулення і не патрабавау дадатковых тлумачэнняу, удакладненняу ці спецыяльных запісау у пратаколах.

Яскравай асаблівасцю цэрквау Брэсцкага афщыялату у гэты час з'яуляецца амаль паусюдная наяунасць мясцовых алтароу. Мясцовы алтар - унікальная самабытная з'ява, якая сфарміравалася у рэчышчы Уніі і выступала увасабленнем сінтэзу усходне- і заходнехрысціянскай традыцый. Да абразоу мясцовага чыну іканастаса падстауляліся менсы (прастолы) і яны пераутвараліся у так званыя “мясцовыя алтары” - менавіта гэты тэрмш шырока выкарыстоувауся у справаводстве уніяцкай царквы у XVIII - пачатку ХІХ ст. Так, амаль у кожным іканастасе у гэты час абразы ніжняга чыну ужо былі з падстаунымі менсамі. Даволі часта пры іх апісанні гаворыцца, што яны “убогія”, “без усялякіх аздобау”. Такія характарыстыкі сустракаюцца даволі часта у візітах цэрквау розных дэканатау Брэсцкага афщыялату: напрыклад, у царкве Св. Міхаіла в. Вітараж Бяльскага дэканату (Польшча) былі “пяць мясцовых абразоу з трыма убогімі алтарыкамГ' [3, арк. 310 адв.], у царкве Св. Параскевы в. Лысау Драпчынскага дэканату (Польшча) - “чатыры мясцовыя абразы з убогімі алтарыкамГ' [3, арк. 350 адв.], у царкве Св. Міхаіла в. Гарбанька Кобрынскага дэканату (паселішча не існуе) - “чатыры мясцовыя абразы з убогімі алтарыкамГ' [3, арк. 419 адв.].

З шэрагу апісанняу вьінікае, што гэтыя сакральныя аб'екты бщлі аздоблены разьбяным дэкорам, балдахінам і/або крыламк так, у царкве Св. Мікалая в. Опаль Уладаускага дэканату (Польшча) бьлі “чатыры мясцовыя абразы з алтарькамі, адзін з іх - “Беззаганнае Зачацце” - разьбяной работы, з калонщмі, крыламі і з верхам” [3, арк. 282], у царкве Св. Параскевы в. Дакудау Бяльскага дэканату (цяпер - Дакудау Першы, Польшча) - “чатыры мясцовыя абразы з алтарщкамі, з калоннамі, рамамі і вярхамі, прыстойна для святой шшы прыбраныя” [3, арк. 301]; у царкве Міхаіла Арханёла в. Васкрышчы Бяльскага дэканату (цяпер - в. Выскрышчы Вялікія, Польшча) - “тры мясцовыя абразы з алтарыкамі, аздобленшмі сталярнай работай” [3, арк. 308 адв.], у царкве Св. Апосталау Пятра і Паула в. Гусь Мельніцкага дэканату (Польшча) - “тры мясцовыя абразы з алтаршкамі, адзін з іх аздоблены дэкорам, сталярнай работы” [3, арк. 322].

Цікава, што класшных прысценных бакавых алтароу у храмах Брэсцкага афщыялату было вельмі мала. У сярэднім яны сустракаліся толькі у чацвёртай - пятай частцы цэрквау А у некаторых дэканатах яны увогуле былі адзінкавымі. Напрыклад, у Палескім дэканаце бакавыя прысценныя алтары у 1720-ыя гг. былі толькі у Мікалаеускай царкве в. Верхалессе (Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.) [3, арк. 258 адв.]. Абагульняючы прыведзеныя вышэй звесткі пра цэрквы Брэсцкага афіцыялату у 1720-ыя гады, адзначым, што у большасці храмау былі іканастасы з мясцовтмі алтарамі, бакавыя прысценныя алтары і фератроны сустракаліся не часта; галоуныя алтары фігуруюць ва усіх апісаннях, аднак пад гэтай тэрмшалогшй візітатары маглі мець на увазе прастол у віме царквы, усталяваны па усходнім абрадзе.

Нельга не адзначыць адну цікавую асаблівасць дадзенай архіунай справы: тут пры апісанні вялікай колькасці цэрквау гаворыцца пра наяунасць у іх “маскоускіх” абразоу [6]. Такія жоны пераважна згадваюцца як другасныя, найменш значныя. Іх сюжэты і месца размяшчэння у царкве звычайна не зафіксавант у крыніцах. Аднак маюцца і цікавыя прыклады, калі такія абразы знаходзіліся у іканастасах або алтарах. Напрыклад, у царкве Стрэчання в. Стрыгава Кобрынскага дэканату (Кобрынсю р-н Брэсцкай вобл.) у мясцовым чыне іканастаса знаходзіліся чатыры маскоускія абразы з алтарыкамі, а таксама маскоускі абраз Божай Маці размяшчауся у галоуным алтары [3, арк. 422]. Па адным маскоускім абразку, пра якія гаворыцца, што яны - малыя, было у галоуных алтарах царквы Св. Троіцы в. Пужычы (не існуе) і царквы Успення в. Зводы Камянецкага дэканату (цяпер - Малыя Зводы, Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.), а таксама у царкве Апекі Божай Маці в. Хабовшы Кобрынскага дэканату (Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.) [3, арк. 174 адв., 177, 424 адв.]. Па дзве жоны такога паходжання было у галоуных алтарах царквы Св. Мікалая в. Любень Уладаускага дэканату (Польшча) і царкве Сімяона Слупніка в. Велямовічщ Брэсцкага дэканату (Брэсцю р-н Брэсцкай вобл.) [3, арк. 179 адв.]. У царкве Міхаіла Арханёла в. Ставы Брэсцкага дэканату (Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.) у галоуным алтары знаходзіліся чатыры маскоускія абразы [3, арк. 178].

Такія ж творы размяшчаліся у той час і у некаторых іканастасах храмау Брэсцкага афіцьіялату. Так, у Троіцкай царкве в. Ракітна Бяльскага дэканату (Польшча) уверсе іканастаса 12 бьілі розных абразоу, сярод якіх бьлі і маскоускія [3, арк. 307 адв.]. А у царкве Нараджэння Божай Маці в. Жьїцін Камянецкага дэканату (Жабінкаускі р-н Брэсцкай вобл.) у мясцовым чыне іканастаса знаходзілася пяць маскоускіх абразоу (без алтароу) [3, арк. 148 адв.].

У названай справе фігуруе і іншая геаграфічная назва, якая указвае на паходжанне сакральных творау Так, у Мікалаеускай царкве в. Радасць Камянецкага дэканату (Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.) знаходзіліся “папяровыя” італьянскія абразы [3, арк. 140]. Відавочна, што гаворка у дадзеным выпадку ідзе пра гравюры. А у царкве Нараджэння Божай Маці в. Макраны Палескага дэканату (Маларыцю р-н Брэсцкай вобл.) наупрост і гаворыцца, што “іканастас з “Апосталамі” італьянскага друку, папяровымі” [3, арк. 255 адв.]. Гэтыя прыклады з'яуляюцца надзвычай цікавымі, бо сведчаць пра тое, што гравюры выкарыстоувалюя у храмах не толькі для развескі па сценах, але і для усталявання у іканастасе.

Яшчэ адзін прыклад выкарыстання у іканастасе “чужародных” абразоу, прауда у крыху больш позні час, датычыцца царквы Міхаіла Арханёла в. Волька Бельскага дэканату (цяпер - Вулька, Польшча) за 1759 г. Тут у іканастасе размяшчаліся абразы Апосталау “філіпаускай работы”: “Іканастас з “Архфэем” і 12 “Апосталамі” філіпаускай работы” [4, с. 944-945]. Такое азначэнне не выклжае сумневау, што гаворка ідзе пра жоны, выкананыя стараабраднікамі. Хоць гэты выпадак з'яуляецца адзіным, з нам вядомых, калі у іканастасе уніяцкай царквы размяшчаліся стараабрадніцкія іконы, аднак нам сустракаліся іншыя прыклады, калі проста у інтэр'ерах грэка-каталіцкіх храмау знаходзіліся абразы такога паходжання. Так, у царкве Кузьмы і Дзям'яна м. Высока-Мазавецкае таго ж дэканату (Польшча) у 1759 г знаходзіуся невялікі філіпаускі абразок Багародзіцы [4, с. 836]. У гэты ж час у царкве Нараджэння Яна Хрысцщеля в. Пішчац Бяльскага дэканату (Польшча) было пяць абразоу такога паходжання [4, с. 454]. Адзначым, што яшчэ адзін вядомы нам прыклад існавання філіпаускіх абразоу ва уніяцкай царкве датычыцца Турава-Пінскай епархіі, дзе у 1777 г. у храме Св. Трощы в. Глушкавшы Убарцкага дэканату (Лельчыцю р-н Гомельскай вобл.) з іх быу зроблены цыборый [7, арк. 20-20 адв.].

Наступныя пасля 1720-х гг. паводле храналогіі вядомыя нам крынщы па храмах Брэсцкага афіцыялату - вшты за 1757 г. Брэсцкага дэканата [8]. Тут маюцца щкавыя прыклады апісання штэр'ерау Так, у вялікай колькасці выпадкау згадак пра іканастас, Царскую Браму, дыякансюя дзверы няма, аднак пры гэтым апісваюцца мясцовыя алтары. Пры чым менавіта з выкарыстаннем прыведзенага словазлучэння. Акрамя мясцовых, у дакументах фігуруюць і бакавыя алтары, што сведчыць пра свядомы выбар візітатарам адпаведнай тэрмшалогп. Аднак менавіта такія выпадю, калі з усіх кампанентау іканастаса згадваюцца толькі мясцовыя алтары, ускладняюць сктэматызацыю цэрквау паводле тыпу штэр'ерау, бо не зразумела, ці

існавау там усё ж іканастас з Царскай Брамай, ці толькі і засталіся ад яго рэштю у выглядзе мясцовых алтароу Пры чым зауважым, што такіх храмау была прьіблізна пятая частка ад агульнай колькасці. А акрамя таго, было і даволі шмат цэрквау, пры апісанні якіх згадваюцца, акрамя мясцовых алтароу, яшчэ і Царскія Брамы. У гэтых выпадках можна весці гаворку пра існаванне аднаяруснага іканастаса [8].

Наступныя паводле храналогіі крыніцы, якія даюць уяуленне пра асаблівасці уладкавання царкоуных інтзр'ерау - візіты усяго афіц^іялату за 1759 г (прадстаулены у дзвюх справах) [4; 5]. За чвэрць стагоддзя, якая мінула ад моманту папярэдняй згаданай вышэй генеральнай праверкі, ва унутранай царкоунай прасторы адбыліся пэуныя змены. Так, у гэты час у большасці храмау ужо існавалі прысценныя алтары. Натуральна, што яны былі у тых цэрквах, дзе іканастасы зніклі і інтэр'ер набыу касцёльны выгляд, аднак акрамя таго, яны з'явіліся і у храмах, дзе працягвалі захоувацца іканастасы [9-12]. Адзначым, што найбольшая колькасць храмау, аздобленых на лацінскі лад, у гэты час была на Падляшшы. Так, у Мельніцкім, Драгічынскім і Бельскім дэканатах прыблізна у палове цэрквау у 1759 г. былі толькі прысценныя алтары. Дарэчы, тое ж назіралася і у Брэсцк1м дэканаце [4]. Цікава, што гэтыя тэндэнцыі найбольш праявіліся у самых заходніх дэканатах афщыялату, а тыя, якія былі з усходняга і пауднёвага боку разглядаемай царкоуна-адмЫстрацыйнай адзінкі, больш актыуна захоувалі грэчаскія атрыбуты. Так, ва Уладаускім і Пружанскім дэканатах толькі па дзве царквы былі без іканастасау [5].

Больш за тое, у гэты час не толькі захоуваліся старыя іканастасы ранейшых часоу, а нават усталёувалкя новыя. Гэта датычыцца Мікалаеускага храма у в. Опаль Уладаускага дэканату (Польшча), дзе “іканастас яшчэ не усталяваны, для якога ужо прыгатавана Царская Брама, абраз Архфэя і абразы Свв. Апосталау з рамамі і іншымі аздобамі” [5, с. 386]. У царкве Нараджэння Яна Правазвесніка в. Пішчац Бяльскага дэканату (Польшча) іканастас таксама быу новым [4, с. 454]. Надзвычай щкавы запіс маецца у візіце філіяльнай капліцы у в. Страдзечы Брэсцкага дэканату (Брэсцю р-н Брэсцкай вобл.), прыпісанай да замкавай царквы у Кодані (Польшча). Тут гаворка ідзе не толькі пра тое, што іканастас зроблены новы, а нават згадваецца фундатар: “... коштам яснавяльможнага пана Аусянага, чэсніка Ваукавыскага, паводле грэчаскага абраду з “Архфэем”, “Апосталамі”, “Прарокамі”, “святамі”, Царскай Брамай і двума мясцовымі прастоламі, прыгожы” [4, с. 300]. Звяртае на сябе увагу тая акалічнасць, што іканастас адразу ж быу змайстраваны з мясцовымі алтарамі. Такія прыклады у той жа час былі вядомы і у іншых епархіях. А у разглядаемым Брэсцкім афіцыялаце гэта, бадай, адзшы дакладна зафіксаваны такі выпадак.

Усталёувалюя у храмах і новыя брамы. У царкве в. Яблычна таго ж дэканату (Польшча) пра дыяканскш дзверы адзначана, што яны яшчэ не фарбаваныя [4, с. 357]. А, напрыклад, у Палескім дэканаце у гэты ж час пра некалькі Царскіх Брамау гаворыцца, што яны новыя: у царкве Св. Параскевы в. Дзівін (Кобрынсю р-н Брэсцкай вобл.), Нараджэння Маці Божай в. Лукава, Сімяона Слупніка в. Збураж (абедзьве - Маларыцю р-н Брэсцкай вобл.) [5, с. 180, 190, 205]. Цікава, дарэчы, што у старых іканастасах часам бмлі новыя Царскія Брамы, што сведчыць пра прыхшьнасць святара да ранейшых традыцый і яго дбанне пра аднауленне галоунага сакральнага аб'екта храма. Так, у 1759 г. у старым іканастасе царквы Св. Мікалая м. Кобрын (Кобрьінскі р-н Брэсцкай вобл.) была новая разьбяная брама [5, с. 101]. А пры апісанні царквы Узвядзення Крыжа в. Дабратычы Брэсцкага дэканату (Поль- шча) нават адзначаецца, за чые грошы былі зроблены новыя жанастасныя дзверы: часткова за сродкі святара, часткова - прыхаджан [4, с. 266-267].

У гэты ж час на сродкі фундатарау ва уніяцкіх цэрквах уладкоуваліся і “атрыбуты лацінства” - бакавыя прысценныя алтары. Цдкавы запіс на гэты конт прысутшчае у візіце 1759 г. царквы Міхаіла Арханёла в. Ставы Брэсцкага дэканату (Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.): “Бакавыя алтары новыя, разьбяныя, з калонамі, капітэлямі, прамянямі.. адзін коштам Бенедыкта Ваурушэвша, суррагата каттулы Брэсцкай і плябана стаускага, а другі - коштам брацтва...” [4, с. 189-190]. Гэты запіс дае уяуленне пра тое, як адбывауся працэс пераабсталявання храмавых штэр'ерау.

З арх^ных крыніц адкрылася і невядомае дагэтуль імя мастака, які у пачатку ХІХ ст. прыводз^ у належны выгляд галоуны алтар, некаторыя абразы, ды і інтэр'ер увогуле у царкве в. Брашэвічы на Палессі (Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.). Так, у 1811 г з бярозаускім мастаком Антоніям Ганчаркам быу заключаны кантракт на адпаведныя ввды работ. Калі не браць у разлік імёны мастакоу, напісаныя на абразах, то гэта - рэдю выпадак, калі стала вядома імя майстра, які працавау над жывапіснымі заказамі ва уніяцкіх храмах [13]. Падкрэслш, што майстар быу местачкоуцам Бярозы - паселішча у Брэсцюм афіцыялаце.

На жаль, іншыя пратаколы генеральных візітацый усяго Брэсцкага афщыялату, якія б дазволілі комплексна у гэтай мясцовасці прасачыць за зменамі штэр'ерау, нам не вядомыя. Маюцца толькі візіты асобных дэканатау канца XVIII - пачатку ХІХ ст. Да іх ліку належаць пратаколы праверак Мельніцкага дэканату за 1774 і 1782 гг. [14; 15], Бельскага і Кобрынскага за 1784 г. [16; 17], Бельскага, Мельніцкага і Драпчынскага за 1797 г [18], Кобрынскага і Камянецкага за 1802 г [19; 20], Драпчынскага за 1804 г. [21]. Такім чынам, найбольш крынщ захавалася па Падляшшы. Пералічаныя матэрыялы сведчаць пра тое, што да пачатку ХІХ ст. у штэр'ерах цэрквау гэтага рэпёну працягвалі адбывацца змены: усё ішзнсіуней праяуляліся тэндэнцыі лацінізацыі, аднак не гледзячы на гэта, у значнай колькасці храмау на канец XVIII ст. меліся і шанастасы.

Калі весці гаворку пра паэтапныя пераутварэнш, то звяртае на сябе увагу, што за чвэрць стагоддзя паміж візітацыямі 1759 і 1784 гг. у Бельскім і Кобрынсюм дэканатах колькасць храмау з іканастасамі скарацілася на траціну. Так, калі у 1759 г іх было 16 і 15 адпаведна па названых дэканатах, то у 1784 г стала 11 і 10. Цікава, што у прыватнасщ у Кобрынскім дэканаце, па якім маюцца дакументы пачатку ХІХ ст., гэтыя лічбы засталіся без зменау як мінімум да 1802 г Прауда, да моманту скасавання Уніі у 1839 г. колькасць зноу скарацілася амаль удвая, што вышкае са зводнай па усё Літоускай епархіі, куды уваходзілі у той час і цэрквы колішняй Уладзшфа-Брэсцкай епархй, справы за 1837 г, пра якую больш падрабязна будзе сказана шжэй [4, с. 812-972; 5; 16; 17; 19; 22].

Паказальна, што па Камянецюм дэканаце, за яю таксама маюцца дакументы 1802 г, лшбы сведчаць пра тыя ж тэндэнцык Так, у 1759 г. у 24 цэрквах 6brni шанастасы, аднак на пачатак Х1Х ст. - толью у 12-щ. Пры чым у гэты час ш пра іканастасы, ні пра асобныя ix кампаненты (Царскія Брамы, дыякансюя дзверы, абразы) не гаворыцца, што яны новыя [20]. У Драгшынсюм дэканаце на 1804 г толью у дзвюх храмах працягвалi захоувацца iканастасы. Г эты дэканат i у сярэдзiне XVIII ст. адрозшвауся ад астатнix аналагiчныx царкоуна-адмЫстрацыйных адзiнак Брэсцкага афiцыялату найбольшай ступенню лацiнiзацыi, а на пачатак XIX ст. яна набыла яшчэ большыя межы [21].

Асобна трэба сказаць пра з'яуленне фератронау (вынасных працэсшных алтароу) у храмах рэгiёну. Так, у 1725-1727 гг. толью у адзшкавых цэрквах былi гэтыя культавыя рэчы. Больш за тое, у гэты час пераважна гаворка щзе пра “абраз на столiку для працэсш”. Звяртае на сябе увагу выкарыстанне тэрмiналогii: так, у больш позшх крынiцаx часцей выкарыстоуваецца тэрмш “алтарык”, а у названай справе “абраз” [3]. З аднаго боку гэта проста можа сведчыць пра паняцшны апарат вiзiтатара (хаця у гэтым назiраецца яго сiстэма мыслення, якая адлюстроувае звыкласць цi наадварот нетыповасць для яго пэуных сакральных аб'ектау), аднак з iншага гаворыць пра асаблiвасцi выгляду i магчымых варыянтау выкарыстання гэтых рэчау Так, вынасны алтарык мог, верагодна, акрамя працэсш, выкарыстоувацца i як звычайны бакавы алтар для правядзення мессау

У справах за 1759 г. фератроны згадваюцца значна часцей. Аднак у гэты час у названым рэпёне яны яшчэ былi не паусюднай з'явай. Так, у некаторых дэканатах яны мелiся у трэцяй-чацвёртай частцы храмау (Пружанскi, Кобрынскi, Камянецю, Палесскi) [5], аднак на Падляшшы яны былi больш шырока ужыванымi i сустракалiся у большай частцы цэрквау Бельскага, Драгiчынскага i Мельнщкага дэканатау [4]. Паказальна, што на пачатак XIX ст. у рэдюх цэрквах Кобрынскага, Камянецкага, а асаблша Драгiчынскага дэканатау не было фератронау [19-21].

На жаль, акрамя двух названых вштау 1802 г. i адной за 1804 г., па XIX ст. па гэтай тэрыторьи крынщы нам больш не вядомыя. Аднак па названым рэгiёне, як i па прыходах былой Юеускай i часткi Турава-Пiнскай епарxiй, можна атрымаць звесткi са зводнага дакумента Лiтоускай епархй за 1837 г, у склад якой на той час уваходзЫ цэрквы колiшняй Уладзшфа-Брэсцкай епархй. Так, у згаданай справе прыведзена iнфармацыя пра цэрквы, дзе адзначаецца, цi iснавау iканастас спрадвеку, цi быу усталяваны у апошшя гады. Па дэканатах былой Уладзшфа- Брэсцкай епархй прыведзены наступныя лшбы: у Драгшынсюм з 35 цэрквау (34 прыхадсюя + 1 прытсная) iканастасы спрадвеку былi у пящ; у Камянецкiм з 41-ой (28 прыхадсюх + 10 прыпiсныx + 3 каплщы) - у 11-щ; у Брэсцкiм з 30-цi (23 прыхадсюя + 4 прытсныя + 3 каплщы) - у пящ; у Пружансюм з 27-мi - у сямі; у Кобрьінскім з 23-ох (21 прыхадская + 2 капліцьі) - у шасці; у Бельскім з 41-ой (32 прьіхадскія + 3 прытсныя + 6 капліц) - у пяці.

Рэдкм прьікладамі цэрквау, дзе захаваліся уніяцкія штэр'еры або некаторыя з іх галоуных атрыбутау, з'яуляюцца цэрквы у в. Збірагі Брэсцкага р-на (іл. 1) і в. Олтуш Маларыцкага р-на Брэсцкай вобласці (іл. 2). У першай з названых да сярэдзшы XVIII ст. захоувауся стары двух'ярусны іканастас [8, арк. 23 адв.]. На нейкім этапе ён быу, відавочна, заменены на новы, бо тая канструкцыя, якая зараз знаходзіцца у царкве, відавочна, даволі позняя і можа быць датавана ХІХ ст. У справе за 1837 г. пра іканастас адзначаецца, што ён існавау спрадвеку. Адсюль вынікае, што хоць замена і адбывалася старога іканастаса на новы, аднак увесь час у храме меуся адпаведны сакральны аб'ект. Акрамя яго, захаваліся, верагодна, на сваіх спрадвечных месцах барочныя бакавыя алтары. Усё гэта стварае ансамбль, які дае уяуленне пра ранейшае спалучэнне у інтэр'еры іканастаса з прысценнымі алтарамі.

Тыя ж самыя назіранні датычацца і храма Пераутварэння Божага у а.г. Олтуш Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. У гэтым выпадку, як і з царквой в. Збірагі, наяуны комплекс дэманструе той варыянт абсталявання уніяцкага штэр'ера, калі іканастас суіснавау з прысценнымі алтарамі.

Іл. 1.1нтэр'ер былой уніяцкай царквы Св. Параскевы в. Збірагі Брэсцкага р-на Брэсцкай вобл. Фота М. П. Мельнікава і Ул. Р. Карэлта, 2008 г.

Іл. 2.1нтэр'ер былой уніяцкай царквы Пераутварэння Божага а.г. Олтуш Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. Фота М. П. Мельнікава і Ул. Р. Карэлта, 2008 г.

На іканастасе у царкве Пераутварэння Божага а.г Олтуш Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. засяродзімся больш падрабязна, бо гэта рэдкі прыклад уніяцкага высокага іканастаса, які захавауся да цяперашняга часу. Гэты помнік Э. Вецер датавала XVIII стагоддзем [23]. На жаль, з архіуньїх крьініц пра названы твор атрымаць інфармацьію не удалося. Адзінае, што можна пра яго сказаць, дык гэта тое, што ён быу змайстраваны пазней за 1759 г, бо у візіце за гэты год пры апісанні олтушскай царквы фігуруе іншы іканастас [5, с. 434]. Вядома, што новы царкоуны будынак на месцы папярэдняга быу узведзены у 1783 г. [24, с. 149], магчыма тады ж і быу зроблены шнуючы іканастас. У любым выпадку, у зводнай справе за 1837 г., дзе прыведзены дадзеныя пра храмы Літоускай епархіі, пра іканастас у олтушскай царкве адзначана, што ён “существовал издревле” [22, арк. 20 адв.]. А гэта азначае, што ён быу зроблены не тады, калі у 1830-ыя гады вялося пераабсталяванне уніяцкіх цэрквау, а раней. Стылютычна гэты помнік мае рысы барока і класіцызмy Хаця на нашую думку, такія іканастасы на беларускіх землях майстраваліся ажно да сярэдзшы ХІХ ст. Таму пытанне датавання гэтага помніка яшчэ чакае свайго больш пільнага даследавання, аднак на цяперашні момант з-за адсутнасці звестак спытімся на прынятай даце - канец XVIII ст. Па- водле сваёй праграмы, кампазіцыі, стылютыю, іканастас можна лічыць эталонным. Аднак адзначым, што ён з'яуляецца не самым тыповым прыкладам, бо уніяцкія іканастасы даволі рэдка былі высоюмк Нас гэты помнік цікавіць яшчэ і па той прычыне, што ён з'яуляецца часткай агульнага інтэр'ернага ансамбля, у які, акрамя яго, уваходзяць бакавыя архітэкт'урныя алтары.

Комплекс іканастасных абразоу і фератрона захавауся з царквы у г.п. Шара- шова Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці [25, іл. 130-134] (іл. 3). Іканастасная структура не дайшла да нашага часу, але абразы з трох чыноу знаходзяцца у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублт Беларусь. Фотаздымак, на якім яны комплексна прадстаулены, публікавауся у альбоме “Іканапіс Беларусі ХV-XVШ стст.” [25, іл. 130]. Абразы з шарашоускага іканастаса пры іх апублі- каванні фігуруюць пад 1760-ымі гадамі (або пад другой паловай XVIII ст.), аднак на нашую думку, яны бьілі напісаны не пазней за першую трэць ХУШ ст. Справа у тым, што першая з названых датау была прапанавана Н. Ф. Высоцкай на пад- ставе таго, што у 1760-ым годзе быу узведзены той царкоуны будынак, адкуль абразы патрапілі у музей. Аднак такая падстава для датавання не можа з'яуляцца абгрунтаванай, бо абразы маглі быць перанесены у новую царкву з папярэдняй, існаваушай на гэтым месцы.

Іл 3. Іканастасньїя абразы са страчанай царквы г.п. Шарашова Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. НММРБ

Прапанаваная намі дата - да 1725 г, базуецца на тым, што у візіце за 1725 г. пры апісанні царквы згадваецца, акрамя іканастаса, абраз “Тры Свяціцелі” [3, арк. 128], які захавауся да нашага часу і выкананы, відавочна, тым жа майстрам, які працавау і над напісаннем абразоу Апосталау (абразы святочнага ярусу, верагодна, былі напісаны іншым мастаком). А гэта дазваляе і абразы апостальскага чыну датаваць тым жа перыядам.

Такая ж думка актуальна і у дачыненні да абразоу святочнага цыкла. На жаль, у вядомых нам дакументах па гэтай царкве (1725 і 1759 гг) згадак пра іконы Божых і Багародзічных святау увогуле няма. Аднак у візіце за 1725 г адзначаецца, што “deisus porz^dny...” [3, арк. 128], а у дакуменце за 1759 г пра гэтую сакральную канструкцыю гаворыцца, што яна старая [5, с. 89]. Адсюль вьінікае, што у храме працягвау захоувацца той жа іканастас, што быу згаданы у папярэднш дакуменце і на гэты час ён ужо лшыуся старым. Змест яго радоу у дакуменце не пазначаны, гаворыцца, што іканастас у тры чыны. Аднак у большасці выпадкау візітатары XVIII ст. пры апісанні іканастасау ніжні рад у агульную колькасць не уключалі, а падлічвалі толькі верхнія ярусы. Таму, на нашую думку, ён мог складацца з мясцовага, святочнага, апостальскага і прарочага чыноу.

У 1760 г. сапрауды быу узведзены новы будынак. У крыніцы за 1818 г. падрабязна зафшсаваны звесткі пра іканастас, як быу уладкаваны пасля гэтай падзеі: “Паступіу у царкву іканастас, у якім уверсе “Прарокі”, шжэй - Апосталы, яшчэ ніжэй таямнщы святау Хрыста Збавіцеля і Дзевы Марыі, напісаныя на дошках. Царская Брама разьбяная, пазалочаная, месцамі пасярэбраная, у якой разьбяныя асобы чатырох евангелістау і Дабравесця Божай Маці, каля іх два алтары” [26].

Гэтае апісанне адпавядае таму іканастасу, які захавауся (сапрауды у Царскай Браме былі менавіта разьбяныя, а не жыватсныя выявы Евангелістау) з той толькі розніцай, што цалкам страчаны абразы Прарокау Даследчыкі адзначаюць, што на нейкім этапе існавання іканастас быу крыху перароблены: верхні ярус дэманщраваны, а цэнтральны абраз з яго - “Божая Маці Прадвесце” спушчаны пад ікону “Дэісус”, дзе ён заняу месца цяпер ужо у цэнтры святочнага яруса. Прарочы ярус, напэуна, буу перададзены у нейкую іншую царкву у ХІХ ст., калі ішла масавая кампанія па усталяванні іканастасау ва уніяцкіх цэрквах у 1830-ыя або пасля паустання К. Каліноускага у 1860-ыя гг., калі касцёлы пераводзіліся у праваслаунае ведамства, што суправажалася усталяваннем там іканастасау. Аднак няма сумневу, што тыя творы, якія захаваліся, паходзяць менавіта з алтарнай агароджы яшчэ старога будынка і пры узвядзенні храма у 1760 г. іканастас быу туды перанесены ранейшы, а не зроблены новы.

Выказаць меркаванне пра падобны лёс разглядаемай групы абразоу дазва- ляюць некалькі акалічнасцяу. Перш за усё, уласна стылштыка і іканаграфія творау. Даследчыкам^ якія звярталіся да святочных абразоу шарашоускага чыну, неаднаразова адзначалася пра захоуванне у гэтых помніках, створаных быццам бы у эпоху сталага барока, архашных (рэнесансных) мастацкіх формау: “Майстры, якія працавалі над яго (іканастаса) стварэннем, верагодна, я 60-70-я гады XVIII ст., выказваюць надзвычай паслядояную прьіхільнасць традыцыйнаму канону мясцовай праваслаянай іканаграфіі XVII ст. Пачынаючы ад агульнай кампазщыйнай структуры іканастаса і заканчваючы асобнымі дэталямі кампазіцыі святочных абразоя - усё падпарадкавана мэце захавання “старыны” [27, с. 185-186]. Гэтаму знаходзілі шэраг тлумачэнняя, аднак най- больш відавочная версія - пра памылковасць датавання другой паловай XVIII ст. і прыналежнасць комплекса да больш ранняй эпохі - так і не была выказана. На нашую ж думку, такая стылштыка абразоя “пад даяніну” і тлумачыцца тым, што яны былі створаны як мінімум на паястагоддзя раней за агульна прынятую дату. У любым выпадку, існуючы на цяперашні час комплекс абразоя дае даволі яскравае яяяленне пра адзін з варыянтая праграмы трох'яруснага іканастаса яніяцкага храма Беларусі.

Фератрон з шарашояскай царквы, бадай, самы першы з уніяцкіх фератроная, які патрапія пад увагу даследчыкая і быя апублікаван! [28, с. 144]. У публікаціях помнік фігуруе пад сярэдзінай - трэцяй чвэрцю XVIII ст. З дапамогай арх^ных крыніц можна Унєсці пэяныя ядакладненні. Так, у вЫтацыйных актах па дадзенай царкве за 1759 г згадваецца фератрон, аднак з іншымі выявамі. Відавочна, што разглядаемы помнік з'явіяся я храме пасля 1759 г

Такім чынам, у выніку праведзенага даследавання было ястаноялена, што да другой чвэрщ XVIII ст. у шэрагу храмая інтэр'ер захояваяся я ранейшым выглядзе, сфарміраваным на грэчаскі лад. За другую чвэрць гэтага стагоддзя змены, якія адбываліся, пераважна датычыліся з'яялення бакавых алтароя, а пры гэтым даволі часта працягвалі захоявацца іканастаси. А вось у канцы XVIII ст. - пачатку XIX ст. ужо больш храмая было абсталявана на лацінскі лад. Не гледзячы на гэтыя змены, паказальна, што Брэсцю афіцыялат Уладзіміра- Брэсцкай епархіі вылучаяся тым, што тут я даволі вялікай колькасці храмау, у параянанні з Кіеяскай і Полацкай архіепархіямі, даследаванымі намі раней, захояваліся іканастасы. А я чацвёртай частцы цэрквая (калі не ялічваць каплщы, а браць у разлік прыхадскш і прыпісныя цэрквы) яны працягвалі знаходзіцца ажно да скасавання Уніі. Бакавых алтароя у часы Уніі з усіх гэтых храмая не было толькі я пары цэрквая і некалькіх капліцах Бельскага, Брэсцкага і Палесскага дэканатая [22], хаця з^ляцца яны тут пачалі даволі позна, бо я 1720-ыя гг. яны яшчэ былі рэдкасцю. А вось мясцовыя алтары я той час меліся я пераважнай большасці цэрквау Фератроны таксама тут сталі масавымі недзе толькі я сярэдзше XVIII ст.

Литература

1. Л^йиш^у Дз. В. Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія яніяцкага духавенства 1596-1839 гг. Мінск, 2015. 719 с., [16] л. іл.

2. Генеральні візитації церков і монастирів Володимирської унійної єпархії кінця XVII--початку XVIII століть: книга протоколів та окремі описи / заг. ред. та іст. нарис Анджей Ґіль, Ьор Скочиляс; упоряд. Анджей Ґіль, I. Макевич, Ігор Скочиляс, !рина Скочиляс. Львів-Люблін, 2012. 279 с.

3. Archiwum Panstwowe w Lublinie (APL). Chelmski Konsystoiz Grecko-katolicki (CGKK). Sygn. 101.

4. Lietuvos mokslu akademijos biblioteka (LMAB). RS. F 41. Sygn. 225-394.

5. Lietuvos valstybes istorijos archyvas (LVIA). F. 634. Ap. 1. B. 48.

6. Флікоп-Світа Г. А. “Маскоускія” абразы ва яніяцкіх храмах Вялікага Княства Літояскага я XVII-XVIII стст. // Arche. 2015. № 12 (145): “Срэбны век”. С. 194-209.

7. Нацыянальны пстарычны архіу Беларусі (НГАБ). Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41240. Арк. 20-20 адв.

8. LVIA. F. 634. Ap. 1. B. 50.

9. Флікоп Г А. Абразы я штэр'ерах уніяцкіх цэрквау Пружанскага дэканата я сярздзіне XVIII ст. // Весці Нацыянальнай акадэмй навук Беларусі. Серыя гуманпарных навук. 2013. № 2. С. 68-79.

10. Флікоп Г. А. !канастасы ва уніяцкіх храмах Палескага дэканату я др. пал. XVIII - 30-х гг. XIX стст. // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе: сб. науч. ст. / ГрГУ им. Я. Купалы; редкол.: М. А. Можейко (гл. ред.) [и др.]. Гродно: ГрГУ, 2012. С. 210-214.

11. Флікоп Г. А. Анастасы я грэка-каталщшх храмах Уладаяскага дэканату я сярэдзіне XVIII ст.: паводле візітьі 1759 г. // !сторія релігій в Україні: наук. щорш. Львів: Iнститут релігієзнавства, 2012. Кн. 2. Ч. 2. С. 471-483.

12. Флікоп Г. А. Размяшчэнне абразоя у штэр'ерах уніяцкіх храмая Кобрынскага дэканату я др. пал. XVIII ст.: на матэрыяле архіунмх крыніц // Традици і сучасны стан культуры і мастацтвая: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыр 10-11 лістапада 2011 г., г. Мінск / гал. рэд. А. I. Лакотка; Iнстытут мастацтвазнаяства, этнаграфн і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэмй навук Беларусі. Мінск: Права і эканомжа, 2011. С. 87-92.

13. LMAB. RS. F 43. Sygn. 6629.

14. APL. CGKK. Sygn. 121.

15. APL. CGKK. Sygn. 130.

16. LVIA. F. 634. Ap. 1. B. 51.

17. LVIA. F. 634. Ap. 1. B. 52.

18. LVIA. F. 634. Ap. 1. B. 55.

19. LVIA. F. 634. Ap. 1. B. 56.

20. LVIA. F. 634. Ap. 1. B. 57.

21. LVIA. F. 634. Ap. 1. B. 59.

22. LVIA. F. 634. Ap. 1. B. 4.

23. Ветер Э. И. Об особенностях белорусского иконостаса // Художественное наследие. Хранение, исследование, реставрация. 1978. № 4 (34). С. 187-192.

24. Кулагін А. М. Праваслаяныя храмы на Беларусі: Энцыкл. давед. Мінск: БелЭн, 2001. 328 с.: іл.

25. !канапіс Беларусі XV-XVIII стагоддзяя / Аутар тэксту і складальнік Н. Ф. Высоцкая. Мінск: Беларусь, 2001. 21 с.: [139] арк. іл.

26. Трыфанава Н. Я. З псторын шарашояскай царквы Нараджэння Багародзщы i яе унутранага аздаблення // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублт Беларусь. Мінск: “Белпрынт”, 2007. Вып. 5. С. 147-152.

27. Шматая В. Ф., Вецер Э. I., Мельнікау М. П. і інш. !канапіс Заходняга Палесся XVI-XIX стст. / навук. рэд. В. Ф. ШматаУ; !н-т мастацтвазнаяства, этнаграфй і фальклору ім. К. Крашвы НАН Беларусі. Мінск: Бел. навука, 2002. С. 349 с.: іл.

28. Скульптура и резьба на Беларуси XII-XVIII веков: каталог / авт.-сост. Н. Ф. Высоцкая. Мінск: БелЭн, 1998. 224 с.: ил.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Гісторыка-культурныя перадумовы развіцця мастацтва Польшчы канца XVIII - першай паловы XIX стагоддзя. Асаблівасці польскай культуры перыяду класіцызму. Спецыфіка грамадзянскага будаўніцтва. Кампазіцыйныя і стылістычныя асаблівасці ландшафтнай архітэктуры.

    дипломная работа [84,1 K], добавлен 23.05.2012

  • Век масонства: время "вольных каменщиков" (XVIII-XIX вв.). Символы масонства: Роза и Крест, Страж дверей, Тайный Мастер, Учение и другие. Масонство в культуре, науке и искусстве Российской империи. Масонские теории в архитектуре империи XVIII-XIX веков.

    дипломная работа [2,1 M], добавлен 11.12.2017

  • Архитектура первой половины XVIII века: барокко. Архитектура барокко середины XVIII века. Предпосылки появления и развития классицизма. Архитектура раннего классицизма (1760-1780 гг.). Архитектура строгого классицизма (1780-1800 гг.).

    курсовая работа [29,5 K], добавлен 30.11.2003

  • Характерное для XVIII–XIX веков значительное облегчение каменных конструкций, уменьшение поперечных сечений элементов и увеличение их высоты. Тенденции и особенности белорусской архитектуры в градостроительстве, жилом, дворцовом и культовом строительстве.

    контрольная работа [55,4 K], добавлен 01.04.2014

  • Понятие и принципы архитектуры как искусства проектировать и строить разнообразные здания, сооружения и их комплексы. Классификация данного культурного процесса и распространенные в XVIII веке стили: нарьшкинское, классическое барокко и классицизм.

    презентация [948,4 K], добавлен 12.12.2013

  • Школа классицизма конца XVIII – первой трети XIX века. Архитектурные ценности мирового значения. Переработка наследия античного зодчества. Архитектура русского классицизма. Ансамбли больниц XVIII–XIX веков. Развитие строгого ордерного классицизма.

    презентация [1,3 M], добавлен 15.09.2013

  • Значение архитектуры классицизма в зодчестве Беларуси второй половины XVIII – первой половины XIX веков. Строительство ратуш, административно-общественных, дворцово-усадебных и культовых зданий. Использование приемов французского градостроительства.

    реферат [2,9 M], добавлен 14.01.2015

  • Аналіз історичних умов для виникнення архітектурних стилів. Визначення причин появи нових стильових особливостей архітектури Слобожанщини ХVII-XVIII століть. Закономірності формування містобудівних систем. Огляд проблем реставрації архітектурних споруд.

    курсовая работа [49,4 K], добавлен 24.06.2013

  • Каргополь как старинный город Русского Севера. Расцвет архитектуры России на рубеже XVII–XVIII веков. Церковь Входа в Иерусалим, конструктивные особенности. Варианты упрощения Входо-иерусалимской церкви, внутреннее устройство. Анализ типологии храмов.

    реферат [428,6 K], добавлен 22.10.2015

  • Быт и уклад жизни русских усадеб XVIII-XIX вв. История происхождения дворянской усадьбы, особенности ее культуры. Знаменитые русские усадьбы. Архангельское - единственный сохранившийся дворцово-парковый ансамбль Подмосковья. Музей в усадьбе в Кусково.

    реферат [64,6 K], добавлен 10.03.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.