Літаратурныя мясціны Полацка

Карта культурных аб'ектау Полацка. Літаратурныя дзеячы Полацка і звязаныя з імі мясціны. Ролю Ефрасінні Полацкай у развіцці духоунай культуры Беларусі. Музей беларусскага кнігадрукавання. Дзейнасць беларускай літаратурнай саюза "Полоцкая ветвь".

Рубрика Краеведение и этнография
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 18.10.2016
Размер файла 2,0 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

3

Мінск,2016

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ М.ТАНКА

Рэферат

па вучэбнай дысцыпліне «Літаратурнае краязнаўства»

Літаратурныя мясціны полацка

Чарнавок Дар'і Юр'еўны,

навучэнкі 1 курса 11 групы

Змест

Гістарычная даведка

Сімволіка Полацка

Карта культурных аб'ектау Полацка

Літаратурныя дзеячы Полацка і звязаныя з імі мясціны

Еўфрасіння Полацкая

Францыск Скарына

Сімяон Полацкі

Музей беларусскага кнігадрукавання

Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі

Беларускі літаратурны саюз "Полоцкая ветвь”

Спіс выкарастаных крыніц

Гістарычная даведка

Помлацк -- горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Полацкага раёна, на рацэ Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе ракі Палата.

Назва горада ўтварылася ад імя ракі Палата. У сваю чаргу назва рэчкі, відаць, мае балцкае паходжанне ад асноў «pal» або «palte» -- балота, лужына.

Упершыню Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862--865 гг. Але гэтая дата, відаць, не вельмі дакладная, бо летапіс пісаўся праз 200--250 гадоў пасля падзей. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў не толькі на Беларусі, але і ва ўсім Усходнеславянскім рэгіёне.За сваю гісторыю горад перажыў нашэсце вікінгаў, паспяхова змагаўся супраць крыжакоў, не раз быў акупіраваны войскамі розных заваёўнікаў. Але гэта не перашкаджала развіццю горада. Гэтаму спрыяла яго выгаднае размяшчэнне на гандлёвым шляху з Рыжскага заліва да Кіева і Чорнага мора. У 10--13 ст. цэнтр Полацкага княства. У 11 ст. на тэрыторыі сённяшняга Верхняга замка пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У 12 ст. сфарміравалася самабытная школа дойлідства, быў пабудаваны Полацкі княжацкі храм і княжацкі палац, Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр, заснаваны Полацкія Спаскі і Багародзіцкі манастыры і інш. У 12 ст. тут працавалі майстар-ювелір Лазар Богша,дойлід Іаан, які пабудаваў Полацкую Спаскую царкву. З сярэдзіны 13 ст. Полацк у складзе ВКЛ, самы вялікі яго горад у 14--16 ст., меў адмысловыя правы («Полацкія прывілеі»). Тут былі створаныя Полацкія Евангеллі 12--14 ст., у горадзе пры Сафійскім саборы з 11 ст. была бібліятэка. Каля 1490 у Полацку нарадзіўся дзеяч культуры эпохі Адраджэння Францыск Скарына. У 1498 г. Полацк атрымаў магдэбургскае права. З 1504 цэнтр Полацкага ваяводства. З 16 ст. горад меў свой герб. Падчас вайны 1654--1667 заняты рускімі войскамі, паводле Андрусаўскага перамір'я (1667) вернуты Рэчы Паспалітай. У 2-й пал. 17 -- 1-й пал. 18 ст. прыйшоў у заняпад. З 1924 Полацк -- цэнтр раёна. З 1938 у Віцебскай вобласці. У 1944--1954 цэнтр Полацкай вобласці. У 1989 Полацк стаў першым у Беларусі гісторыка-культурным горадам-запаведнікам.

Сімволіка Полацка

Герб

Сцяг

Гімн

Гарадоў на зямлі шмат прыгожых стаіць,

Кожны з тых гарадоў можна шчыра любіць.

Толькі Полацк наш даражэй нам за ўсё

У сваёй панадзвінскай красе.

Прыпеў:

Мы песняю славім наш

горад сівы,

Перад ворагам ён

не схіляў галавы.

Хай ня згубяць твае караблі

Шлях да роднай

бацькоўскай зямлі!

Мы нашчадкі Скарыны,і слова яго

Нас вяртала здалёк да сваіх берагоў.

Праз стагоддзі нам веруй надзею дае

Еўфрасіння і справы яе.

Прыпеў:

Мы песняю славім наш

горад сівы,

Перад ворагам ён

не схіляў галавы.

Хай ня згубяць твае караблі

Шлях да роднай

бацькоўскай зямлі!

Карта культурных аб'ектаў Полацка

Літаратурныя дзеячы Полацка і звязаныя з імі мясціны

Еўфрасіння Полацкая

Сярод жанчын-асветніц Ефрасіння (Еўфрасіння) Полацкая з'яўляецца найбольш яркай постаццю. Аднак жыццё і дзейнасць гэтай падзвіжніцы кніжнай справы на Беларусі, фундатаркі і педагога немагчыма апісаць грунтоўна з-за адсутнасці дакументальных крыніц. Пра яе жыццё і дабрачыннасць распавядае толькі адна аповесць: "Жыціе і смерць святой і блажэннай і найпадобнейшай Ефрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку". З імем вялікай асветніцы звязана шмат дарог Полацкай зямлі. Але можна выдзеліць асноўныя дзве - Сафійскі сабор і Спаса- Еўфрасінеўская царква.

Праз пэўны час пасля пострыгу ў манашкі дзяўчына перасялілася (між 1118 і 1122, магчыма, што пасля ваенных дзеянняў 1119) з дапамогай полацкага епіскапа Іллі Еўфрасіння ў келлі -- галубніцы Сафійскага сабора, пачала перапісваць кнігі ў скрыпторыі пры тамтэйшай бібліятэцы. Можна лічыць, што была створана майстэрня-скрыпторый, дзе працавалі апантаныя высокай ідэяй людзі: перапісчыкі, пераплётчыкі, мініяцюрысты і іншыя, адным словам - майстры кніжнай справы, галоўным клопатам якіх былі не фінансавыя прыбыткі, а імкненне данесці да людскіх сэрцаў хрысціянскае слова. Верагодна, Ефрасіння не толькі займалася перапіскай кніг, але і сама пісала літаратурныя творы, якія не захаваліся. Існуе паданне, што яна мела дачыненне да стварэння летапісу Полацкага княства, які да нас не дайшоў.

У канцы 20-х гадоў XII ст. яна заснавала жаночы манастыр пры Спаскай царкве ў мястэчку Сяльцо непадалёку ад Полацка.

Царква з'яўляецца дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Асветніцтва спрыяла ўпрыгожванню храма унікальнымі фрэскавымі размалёўкамі. Пазней яна падаравала Спаскай царкве дарагі крыж, выкананы па асабістым заказе і эскізам Ефрасінні майстрам-ювелірам Лазарам Богшам у 1161 г. Пры манастыры была створана бібліятэка, і ў аснову яе пакладзены кнігі ўласнаручна перапісаныя прападобнай.Але бібліятэка і архіў дарэвалюцыйнага Полацкага манастыра ў гады савецкай улады амаль цалкам былі страчаны. Новыя фонды сталі фармавацца ўжо ў нашы дні, працамі насельнікаў манастыра, ад часу яе адраджэння ў 1990 году.На сённяшні дзень бібліятэка налічвае больш за 17 тысяч экзэмпляраў, сярод якіх ёсць рэдкія і старадрукаваныя выданні.Галоўнае месца ў ёй займае літаратура духоўна-маральнага зместу: жыціі і творы святых, настаўленні, і кіраўніцтва ў духоўным жыцці сучасных падзвіжнікаў дабрачыннасці.

Дзякуючы дзейнасці Ефрасінні полацкая Сафія стала важным цэнтрам духоўнай культуры Беларусі, а сабраная асветніцай бібліятэка дала магчымасць атрымаць добрую адукацыю многім пакаленням палачан і далучыцца да духоўных скарбаў чалавецтва. У гонар асветніцы устаноўлены помнік і названа вуліца.

Францыск Скарына

культурный полацк кнігадрукавання літаратурны

Францымск Скарымна (~1490, Полацк -- ~1551, Прага) --беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст,пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Мяркуюць, што нарадзіўся ён паміж 1485 і 1490 гадамі ў Полацку, у сям'і заможнага полацкага купца Лукі Скорины.От бацькоў сын пераняў любоў да роднага Полацку, назва якога ён пазней заўсёды ўжываў з эпітэтам «слаўны».Заснаванне беларускага кнігадрукавання стала вяршыняй духоўнай дзейнасці Францыска Скарыны, найбольш выразным і яскравым пралогам беларускага Адраджэння 1-й пал. XVI ст. Менавіта ў Празе Скарына ў асноўным завяршыў свой пераклад і каменціраванне тэкстаў Бібліі на падставе лацінскіх, чэшскіх, старажытна-яўрэйскіх і царкоўна-славянскіх крыніц і ў 1517--1519 гг. выдаў 23 кнігі Старога Запавету. Віленскія выданні 1520-х гг. -- «Малая падарожная кніжка» і Апостал -- больш звязаны з традыцыйнай беларускай і ўсходне-славянскай кніжнасцю (за выключэннем некаторых дадаткаў, арнаментыкі і каментарыяў Скарыны) і выдаваліся на царкоўна-славянскай мове.

Францыск Скарына зрабіў істотны ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Ён значна пашырыў межы і магчымасці традыцыйных літаратурных жанраў -- прадмоў, сказанняў і пасляслоўяў. У нарацыях пісьменніка адлюстроўваюцца пераважна падзеі старажытнай гісторыі. Так, прадмова да кнігі «Юдзіф» утрымлівае літаратурна апрацаваныя гістарычныя сюжэты пра блізкаўсходнія царствы старажытных часоў. У творах Ф. Скарыны ў белетрызаваным стылі апісваюцца найбольш значныя царкоўныя саборы, дэталёва паведамляецца пра дзяржаўных асоб, многіх філосафаў і рэлігійных дзеячаў. Характэрная адзнака творчага метаду Ф. Скарыны -- рэгулярнае акрэсленне сваёй місіі перакладчыка і выдаўца. Ён нязменна ўказваў на асветніцкія матывы і адукацыйнае прызначэнне сваёй творчай працы, у аснове якой -- пашырэнне ведаў, мудрасці, навукі, дабрых нораваў.

Беларускі першадрукар выявіў сябе як майстар паэтычнага слова. У прадмовах да кніг «Іоў», «Зыход» і «Эсфір» змешчаны некалькі цікавых рыфмваных радкоў, якія не страцілі свайго мастацкага і духоўна-маральнага значэння да нашага часу.

Вершаваныя ўстаўкі ў прадмовах Ф. Скарыны выконвалі важныя эстэтычныя функцыі. Паэтычныя радкі стваралі ўзнёслае ўспрыманне ўсёй кнігі, абуджалі эмоцыі і глыбокія пачуцці ў чытача, рыхтавалі яго да сустрэчы з незвычайным, таямнічым, прыгожым.

У «Малой падарожнай кніжыцы» сярод мноства духоўных песнапенняў ёсць два акафісты, якія ўтрымліваюць імянныя акравершы Ф. Скарыны, што сведчаць пра гімнаграфічныя здольнасці паэта. Так, «Акафіст Ісусу» змяшчае акраверш: «Делал доктор Скоринич Францыскус».

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях

Да цяперашніх дзён дайшлі ўсяго чатыры сотні экземпляраў кніг Скарыны.Усе выданні вельмі рэдкія, асабліва віленскія. Рарытэты захоўваюцца ў бібліятэках і кнігасховішчах Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Вільнюса, Львова, Лондана, Прагі, Капенгагена, Кракава.На Беларусі даўно ўшаноўваюць Францыска Скарыну. Яго імем у Полацку названы праспект і вуліца, гімназія №1, на плошчы устаноўлены помнік.

Сімяон Полацкі

? праваслаўны і грэка-каталіцкі дзеяч, духоўны пісьменнік. Аўтар твораў «Рыфмалагіён», «Вертаград» і інш.

Нарадзіўся ў заможнай купецкай сям'і. Узгадаваны ў Полацку, атрымаў бліскучую пачатковую адукацыю. Пачаў спасціжэнне навукі ў брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У 1656 стаў манахам у Полацку. Каля 1650 скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію з дыпломам «дыдаскала», а затым, каля 1653, студыяваў у Віленскай акадэміі. Як філосаф і майстар мастацкага слова С. Полацкі сфармаваўся ў культурнай і інтэлектуальнай атмасферы Вялікага Княства Літоўскага. Першыя літаратурныя спробы палачанін здзейсніў у часе навучання ў Кіеве і Вільні. У архівах знойдзены раннія творы С. Полацкага, напісаныя пераважна на старабеларускай і польскай мовах, прычым ён карыстаўся як кірыліцай, гэтак і лацінкай. У пачатковы перыяд творчасці С. Полацкі стварыў цыкл вершаваных твораў дыдактычнага і панегірычнага характару, напісаў драматургічныя творы, філасофскія казанні і дэкламацыі.

Першыя значныя паэтычныя «Метры» ў гонар расійскага цара Аляксея Міхайлавіча, які ў 1656 праязджаў праз Полацк, з'явіліся мастацкім адказам на паланізацыю Беларусі, рэзкім палітыка-ідэалагічным пратэстам супраць кампрамісу шляхты і магнатаў ВКЛ перад польскай культурнай экспансіяй.

У кан. 1670-х арганізаваў і ўзначаліў друкарню ў Крамлі. У гэтай друкарні выйшлі кнігі «Буквар языка славенска» (1679), «Псалтыр рыфматворная» (1680), якая ўяўляла сабой вершаваны пераклад Псалтыра. Па ініцыятыве С. Полацкага была заснавана першая ў Маскве вышэйшая агульнаадукацыйная навучальная ўстанова -- Славяна-грэка-лацінская акадэмія, статут якой складаў Сімяон. Быў адным з першых расійскіх царкоўных дзеячаў заходняга кірунку; значна паўплываў на працэсы расійскіх царкоўных рэформ.

У Маскве Сімяон Полацкі апублікаваў «Жэзл праўлення» (1667), два аб'ёмныя зборнікі твораў: «Сад шматколерны» (1678) і «Рыфмалагіён» (1680). Ён напісаў і паставіў дзве п'есы: «Прыпавесць пра аблуднага сына» і «Пра Наўхаданосара-цара». Пасля смерці асветніка быў апублікаваны корпус яго казанняў у дзвюх кнігах: «Абед душэўны» (1681) і «Вячэра душэўная» (1683).

Сімяон Полацкі памёр раптоўна, на пяцьдзясят першым годзе жыцця. Сваю вялікую бібліятэку пісьменнік завяшчаў размеркаваць у асноўным паміж чатырма манастырамі, да якіх меў непасрэднае дачыненне, -- Маскоўскім Заіканаспаскім, Полацкім Багаяўленскім, Кіеўскім Пячорскім і Брацкім. Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага размешчаны як і музей беларускага кнігадрукавання ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра. Музейная экспазіцыя распавядае пра розныя перыяды жыцця Сімяона Полацкага. Значнае месца адводзіцца літаратурнай і выдавецкай дзейнасці паэта-асветніка. У музеі захоўваюцца арыгіналы яго кніг: «Жазло праўлення» (1753), «Тестомент» (1680), «Вячэра душэўная» (1683), кнігі XVII-XVIII стагоддзяў, копіі рукапісаў, працы даследчыкаў жыцця знакамітага палачаніна Таксама устаноўлены помнік недалёка ад музея.

Музей беларусскага кнігадрукавання

Музей быў адкрыты 8 верасня 1990 года падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны.Мастацкае рашэнне экспазіцыі ажыццявілі мастакі С. Дзмітрыеў і І. Куржалоў.Музей прысвечаны гісторыі кнігі - ад першых рукапісных скруткаў да сучаснасці.

Экспазіцыя музея знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй стварэння пісьменнасці, пісьмовых прылад, кніжнай ілюстрацыі, паліграфіі.Гэта адзіны музей падобнага тыпу на Беларусі.

Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 15 залах, на двух паверхах, дэманструецца 2500 музейных экспанатаў.Самую вялікую частку музейных экспанатаў складаюць кнігі.Сярод старадрукаваных выданняў такія рарытэты, як «Евангелле вучыцельнае» (Вільна: друкарня Мамонічаў, 1595), Геранім Фалецкі «12 прамоў» (Венецыя: выданне Альдаў, 1558), «Мінея агульная» (Масква, 1628). У музеі прадстаўлена і іншая прадукцыя: часопісы і газеты розных гадоў, паштоўкі, улёткі, календары, буклеты.

Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі

Вядомы якАлесь Савіцкі(8 студзеня 1924, Полацк -- 5 кастрычніка 2015) -- беларускі пісьменнік,грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987). Член Саюза пісьменнікаў СССР і СП БССР з 1961 года. Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям'і кадравага афіцэра Чырвонай Арміі. З 1942 года-- партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 года -- камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944--1945 гадах -- у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, у 1961 годзе -- аспірантуру пры дадзеным інстытуце. У 1961--1962 гадах -- загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962--1969 гадах -- вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969--1973 гадах загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. Памёр 5 кастрычніка 2015 года.

Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1943 года (Ветрынскі раён, газета «Чырвоная звязда»). Першы празаічны твор апублікаваны ў 1948 годзе (полацкая абласная газета «Бальшавіцкі сцяг»). Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцяў для дзяцей. Шэраг твораў перакладзены на рускую, украінскую, узбекскую, грузінскую, славацкую мовы.Мастацкія аповесці: «Кедры глядзяць на мору» (1960), «Пасвілі паводкі» (1962),«І Нічога ўзамен» (1973), «Белая знічка» (1984) і інш. Дакументальная аповесць - «Наступ пракладае Першы» (1971). Зборнік апавяданняў «Белы гарлачык» (1965) зборнік апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970), трылогія «Дзівосы Лысай гары» (аповесці-казкі «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», «Прыгоды Муркі" і "Яўгенка, Лінда і Рык»). У 1982 годзе выйшаў збор выбраных твораў у двух тамах. Яго імя прысвоена бібліятэке-філіялу № 9 г.Полацка.

Беларускі літаратурны саюз "Полоцкая ветвь”

Гэта рэспубліканскі добраахвотны прафесійны творчы саюз літаратараў Рэспублікі Беларусь, а таксама пісьменнікаў іншых дзяржаў, якія адносяць сябе да тэрміна беларуская літаратура і (або) якія падзяляюць мэты і задачы дадзенай арганізацыі. Прадметам дзейнасці Беллітсаюза "Полоцкая ветвь" з'яўляецца мастацкая літаратура. Асноўнымі мэтамі Беллітсаюза "Полоцкая ветвь" з'яўляецца развіццё і ўзбагачэнне айчыннай літаратуры, прапаганда творчасці сваіх членаў, выяўленне і аб'яднанне якія жывуць у рэспубліцы літаратурна адораных асоб, удасканаленне іх прафесійнага майстэрства. За 17 гадоў дзейнасці Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь" яго структурнымі падраздзяленнямі і аўтарамі арганізаваны шэраг аўтарскіх вечароў, сустрэч і поэзоконцертов, прэзентацый кніг і калектыўных зборнікаў, святкаванняў літаратурных дат у розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.Выпушчана 15 нумароў літаратурна-публіцыстычнага часопіса «Заходняя Дзвіна» і 60 нумароў спецыялізаванай газеты «Веснік культуры».Беллітсаюзам "Полоцкая ветвь", яго рэгіянальнымі аддзяленнямі, членамі арганізацыі выпушчана звыш 180 аўтарскіх кніг і калектыўных зборнікаў паэзіі, мастацкай прозы, драматургіі, сатыры і гумару, літаратура для дзяцей, мастацкага перакладу, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства. Так, у 2004 годзе Санкт-Пецярбургскім выдавецтвам "Логас" выпушчаная анталогія паэтаў Полаччыны «Полацкі альбом.Вершы паэтаў Полаччыны », куды ўвайшло творчасць 29 аўтараў, якія жылі і жывуць у дадзеным горадзе. А ў 2010 годзе з друку выйшла анталогія «Беларускі літаратурны саюз" Полацкая ветвь": 1994-2009 гады», якая ўключае фатаграфіі, біяграфіі, бібліяграфіі і творчасць 104 аўтараў дадзенай арганізацыі. Шэраг членаў Беллітсаюза "Полоцкая ветвь" з'яўляецца лаўрэатамі розных рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў і ўладальнікамі розных літаратурных прэмій. У іх ліку Андрэй Курэйчык, Алег Зайцаў, Алёна Занкавец (Мінск), Аляксандр Раткевіч, Леанід Волкаў, Раіса Антаневіч, Аляксандр Сямёнаў (Полацк), Міхаіл Шнітко (Полацк), Аляксандр Марозаў (Смалявічы), Тамара Кейта-Станкевіч ( Пінск), Андрэй Шуханков, Уладзімір Мантуш, Марына Шуханкова (Наваполацк)

Адрас: Полацк г., Гоголя вул., 15

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая. Мн.: Мастацкая Літаратура, 1992. (серыя Святыя зямлі Беларускай)

2. Афіцыяльны сайт літаратурнага аб'яднання “ Полоцкая ветвь»

3. Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. Мн.: Беларусь, 2001. 272.

4. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Бела- 5 рус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Мает. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 1995. 671 с.: іл.

5. Савіцкі Алесь / Беларускія пісьменнікі (1917--1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. 653 с.: іл.

6. Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі. Мінск: Кнігазбор, 2010. («Беларускі кнігазбор»).

7. Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведеднік. Мн., 1988.

8. Францыск Скарына: Жыццё і дзейнасць: Паказальнік літарутуры. Мн., 1990.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.

    реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011

  • Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.

    реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Музей "Истории баяна имени В.А. Барелюка": история создания, главные экспонаты и оценка их ценности. Городской музей ДК им. Ленина: археологические находки, экспонаты времен Великой Отечественной войны, ценные музейные документы послевоенного времени.

    презентация [2,5 M], добавлен 01.03.2014

  • Архітектурна споруда у формі найбільшого у світі писанкового яйця. Музей Гуцульщини - перший український громадський музей в Західній Україні. Кафедральний собор Преображення Христового. Спаська церква - одна з найстаріших дерев'яних церков Прикарпаття.

    презентация [5,0 M], добавлен 14.11.2013

  • Вінниця як місто на березі Південного Бугу, адміністративний центр. Його історія та герб-емблема. Мальовничі краєвиди і найбільш визначні його місця. Музей-садиба Пирогова в Південно-західній частині міста. Літературно-меморіальний музей Коцюбинського.

    презентация [4,0 M], добавлен 08.02.2014

  • Белорусская культура как часть общерусской культуры, её самобытная и полноправная ветвь, особенности и этапы ее развития. Белорусские традиции строительства жилищных и оборонных построек, характеристика использованных материалов и способы их укладки.

    реферат [235,8 K], добавлен 30.04.2011

  • Теоретический анализ сущности и задач школьного краеведческого музея. Особенности образовательной деятельности музея (познавательной, творческой и социальной). Образовательная программа по краеведческой направленности: "Школьный краеведческий музей".

    контрольная работа [40,0 K], добавлен 27.05.2010

  • Технологическая карта по маршруту Балаклава и ее окрестности, содержание экскурсии. Общая информация о Балаклаве: история, достопримечательности. Особенности и историческое значение крепости Чембало, храма Двенадцати Апостолов и музея подводных лодок.

    отчет по практике [29,1 K], добавлен 10.03.2013

  • Конструктивные особенности курганов сабатиновской культуры. Типы погребальных сооружений. Памятники сабатиновской культуры в Крыму. Могильник у с. Донское, с. Зеленогорское (Новокленово). Карта памятников поздней бронзы. Планы курганов и погребения.

    курсовая работа [2,9 M], добавлен 05.11.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.