Арганізацыя абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі па краязнаўстве

Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных і спецыяльных бібліятэках. Стварэнне умоў для задавальнення прафесійных і агульнакультурных патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі і першасных дакументах.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 29.06.2015
Размер файла 18,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Арганізацыя абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі па краязнаўстве

1. Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве: састаўныя часткі

Бібліятэчнае абслугоўванне ў краязнаўчай галіне ажыццяўляецца ў межах агульнай структуры абслугоўвання, яно грунтуецца на агульнабібліятэчных крыніцах, тэхналогіі, методыцы і арганізацыі абслугоўвання на ўзроўні асобнай бібліятэкі, сістэмы бібліятэк рэгіёна або рэспублікі цалкам.

Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве -- сукупнасць узаемазвязаных і дапаўняючых адзін аднаго відаў дзейнасці і паслуг бібліятэк па задавальненні і развіцці краязнаўчых патрэб абанентаў бібліятэкі і, наогул, жыхароў края.

Развіццё бібліятэчнага абслугоўвання ідзе па шляху прадстаўлення роўных магчымасцей усім абанентам, якія карыстаюцца краязнаўчымі фондамі і паслугамі бібліятэк з улікам дынамікі іх краязнаўчых патрэб, інтарэсаў і запытаў.

Сёння неабходна шматмерная і дыферэнцыраваная сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве.

Сістэма бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання ўключае наступныя асноўныя састаўныя часткі або падсістэмы:

дзейнасць па папулярызацыі і выдачы краязнаўчых дакументаў і іх копій;

дапамога абанентам у выбары краязнаўчых дакументаў і іх выкарыстанні;

прадстаўленне краязнаўчага фонда;

шматаспектнае раскрыццё яго складу і структуры;

даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне;

бібліятэчнае інфармаванне і інш.

Асаблівасць бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве заключаецца ў наборы арганізацыйных мерапрыемстваў і канкрэтных паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках

Найбольш высокі ўзровень арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ёсць ва універсальных абласных бібліятэках рэспублікі, дзе створаны спецыялізаваныя краязнаўчыя структуры: комплексныя краязнаўчыя аддзелы (сектары). У такіх адзінках краязнаўчы фонд выкарыстоўваецца больш актыўна: абарачальнасць КФ -- 5-7 (пры агульнай абарачальнасці фонда бібліятэкі -- 1-2); склаўся пастаянны кантынгент абанентаў да 4-7 тысяч чалавек.

Комплексныя краязнаўчыя аддзелы (сектары) абласных бібліятэк імкнуцца арыентавацца на ўсё кола абанентаў абласной бібліятэкі, сярод іх карыстальнікаў - краязнаўцы вучоныя і спецыялісты, журналісты СМІ, якія спецыялізуюцца на данай тэматыцы, але таксама вучні школ, гімназій, музеяў, каледжаў, ПТВ, тэхнікумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Вучоныя і спецыялісты абслугоўваюцца краязнаўчымі дакументамі і ў спецыяльных аддзелах сельскай гаспадаркі, тэхнічнай літаратуры, літаратуры па мастацтве і інш.

У краязнаўчых структурных падраздзяленнях УАНБ для карыстальнікаў ствараюцца аптымальныя ўмовы для поўнага задавальнення прафесійных і агульнакультурных патрэбнасцей у краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі і першасных дакументах. Але карыстальнікі адзначаюць, што ў абласных бібліятэках сёння неабходна ўдасканальваць методыку папулярызацыі краязнаўчых ведаў; яшчэ недастаткова выкарыстоўваюцца комплексныя метады; бібліятэкі абмяжоўваюцца вузкім колам паслуг. У такіх умовах рэальныя абаненты бібліятэкі не маюць магчымасці выкарыстаць увесь спектр бібліятэчна-бібліяграфічных паслуг у галіне краязнаўства, поўна і эфектыўна выкарыстоўваць краязнаўчы фонд бібліятэкі.

Галоўная задача мясцовых публічных бібліятэк -- стварыць неабмежаваныя магчымасці для сваіх карыстальннікаў у выбары і выкарыстанні краязнаўчых дакументаў, сабраных у іх фондах, прадаставіць бібліяграфічную інфармацыю аб існуючых краязнаўчых дакументах (незалежна ад іх наяўнасці ў данай бібліятэцы).

На забеспячэнне даступнасці краязнаўчых фондаў павінна быць накіравана ўся краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі: гэта стварэнне сістэмы краязнаўчых каталогаў і картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў, выстаў, правядзенне лекцый, кансультацый, канференцый і г.д.

Адпрацаваная сістэма форм і метадаў папулярызацыі і рэкламы, наяўнасць кадравых і матэрыяльных рэсурсаў дазволіць бібліятэкам з большай паўнатой раскрыць перад сваімі чытачамі каштоўныя краязнаўчыя калекцыі.

Забяспечыць аптымальнае (поўнае і аператыўнае) задавальненне краязнаўчых патрэбнасцей насельніцтва магчыма толькі праз узаемасувязь, каардынацыю дзейнасці абласных бібліятэк з бібліятэкамі края і іншымі ўстановамі, якія фарміруюць фонд краязнаўчых дакументаў:

Спецыяльныя бібліятэкі задавальняюць прафесійныя краязнаўчыя патрэбнасці; дзелавое чытанне, звязанае з навукова-даследчымі, вучэбнымі, вытворчымі, выкладчыцкімі, папуляразатарскімі і іншымі мэтамі.

УНАБ і ЦБС павінны вырашаць шэраг іншых задач:

а) задавальненне агульнакультурных, адукацыйных краязнаўчых патрэбнацей абанентаў;

б) асветніцкая дзейнасць у галіне краязнаўства;

в) далучэнне кожнага жыхара края, усяго кантынгента абанентаў да чытання краязнаўчай літаратуры;

г) распаўсюджванне краязнаўчых ведаў у працоўнай, грамадскай, аматарскай і сямейнай сферы дзейнасці.

Публічныя бібліятэкі, як цэнтры бібліятэчнага краязнаўства, павінны стаць не толькі надзейнымі сховішчамі "рэгіянальнай памяці", але і распаўсюджваць краязнаўчыя веды праз назапашаныя ў бібліятэках краязнаўчыя дакументы; арганізоўваць свабодны доступ карыстальнікаў да краязнаўчых збораў і бібліяграфічнай інфармацыі, якія знаходзяцца ў бібліятэках і, па-магчымасці, за іх межамі.

Мясцовыя публічныя бібліятэкі павінны адыйсці ад стандартызаваных схем абслугоўвання па краязнаўстве і прадставіць карыстальнікам магчымасць выбару з мноства варыянтаў бібліятэчнага абслугоўвання найбольш суадносныя іх патрэбнасцям і запытам. Розныя ўмовы дзейнасці бібліятэк, аб'ём і склад іх рэсурсаў вызначаюць шматварыянтны працэс бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

Мясцовая публічная бібліятэка прыцягвае насельніцтва тым, што збірае ў фонды разнастайныя краязнаўчыя дакументы; прадстаўляе магчымасць атрымаць інфармацыю аб іх; комплексна абслугоўвае па краязнаўстве; карыстальнік мае магчымасць удзельнічаць у краязнаўчых масавых мерапраемствах і г.д. Гэтыя абставіны актуалізіруюць праблему тэарэтыка-метадалагічнага абгрунтавання і пашырэння сродкаў, форм і відаў паслуг бібліятэкі па краязнаўстве. У межах даволі жорсткай арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання менавіта наменклатура паслуг здольна пашырыць магчымасці абанентаў у задавальненні сваіх краязнаўчых запытаў; пераўтварыць краязнаўчую дзейнасць бібліятэк у адзін са сродкаў рэалізацыі прынцыпа канкрэтнасці (дакладнасці) абслугоўвання карыстальнікаў.

3. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве

Узровень бібліятэчнага абслугоўвання залежыць ад:

становішча бібліятэчнага сервіса наогул;

размяшчэння мясцовай публічнай бібліятэкі (ці блізка яна знаходзіцца ад чытачоў, ці зручна да яе дабірацца);

палепшанага расклада яе работы;

бясплатнасці карыстання;

адкрытага доступу да фонда;

комплекснага прадстаўлення бібліяграфічнай інфармацыі і першаснага дакумента;

зручнасці памяшканняў, мэблі, абсталявання, якія забяспечваюць абанентам камфорт;

магчымасці атрымання КД на дом, або іх копій, электроннай дастаўкі дакументаў.

Ад усяго гэтага залежыць імідж і сацыяльны прэстыж мясцовай публічнай бібліятэкі як цэнтра бібліятэчнага краязнаўства.

У той жа час эфектыўнасць КДБ залежыць ад супрацоўнікаў бібліятэкі, ад якасці і наменклатуры паслуг па краязнаўстве.

У адным выпадку якасць абслугоўвання па краязнаўстве праяўляецца ў зменах арганізацыйнай структуры бібліятэкі, калі ствараецца аддзел або сектар краязнаўства.

У другім выпадку - праз прыярытэтнае фарміраванне КФ і шматаспектнае раскрыццё яго складу і структуры з дапамогай сістэмы каталогаў, картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў, якія забяспечваюць магчымасці поўнага і свабоднага доступу да першасных дакументных рэсурсаў і аптымізуюць іх выбар.

У трэцім выпадку - праз актуалізацыю праблематыкі бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

У чацвёртым выпадку - шляхам прадстаўлення абанентам магчымасці зносін і ўдзелу ў краязнаўчых мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай. І нарэшце, калі інтэрьеру бібліятэкі надаецца мясцовы каларыт.

Гэта сведчыць аб шырокім спектры і наменклатуры паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

Перш за ўсё, мясцовая публічная бібліятэка павінна рэалізоўваць бібліятэчна-бібліяграфічныя віды паслуг па краязнаўстве, якія звязаны са зборам, захаваннем і прадстаўленнем у грамадскае карыстанне краязнаўчых дакументаў. Таму першаснай задачай з'яўляецца фарміраванне краязнаўчых фондаў у поўным аб'ёме.

Выкарыстанне краязнаўчых фондаў залежыць ад узроўня раскрыцця іх складу і структуры, давядзення да абанентаў бібліяграфічнай інфармацыі.

Гэтаму садзейнічае:

створаны бібліятэкай краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат;

падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў краязнаўчай тэматыкі, баз даных;

даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальніў па краязнаўстве;

дыференцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне аб краязнаўчых дакументах;

Каталагізацыя краязнаўчых дакументаў, шматаспектнае раскрыццё іх зместу і месцазнаходжання ў сістэме краязнаўчых каталогаў і картатэк -- адна з асноўных паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

Адным з галоўных сродкаў інфармацыйнага забеспячэння па краязнаўстве з'яўляюцца бібліяграфічныя дапаможнікі краязнаўчай тэматыкі. Сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў дае магчымасць задаволіць асноўныя інфармацыйныя краязнаўчыя патрэбнасці насельніцтва края. Падрыхтаваныя універсальнымі абласнымі бібліятэкамі краязнаўчыя дапаможнікі можна распаўсюджваць па падпіске, або прадаваць усім жадаючым, што дазволіла б вярнуць бібліятэкам хаця б частку затрачаных на іх выданне асігнаванняў.

Прадастаўленне электронных краязнаўчых каталогаў і баз даных-- сёння адзін з асноўных кірункаў бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве.

Мясцовыя публічныя бібліятэкі ў працэсе абслугоўвання чытачоў:

выконваюць бібліяграфічныя і фактаграфічныя даведкі краязнаўчага зместа;

інфармуюць асобных абанентаў, сацыяльныя групы і калектывы аб новых паступленнях КД шляхам:

а) падрыхтоўкі бюлетеняў, спісаў, аглядаў;

б) арганізацыі выстаў, дзён спецыяліста-краязнаўцы і інш.

Бібліятэкі выкарыстоўваюць розныя формы і метады нагляднай, вуснай і пісьмовай папулярызацыі КД:

краязнаўчыя гутаркі, краязнаўчыя дні (чацверг, аўторак), тыдні, месячнікі папулярызацыі краязнаўчай літаратуры;

краязнаўчыя чытанні, клубы, аб'яднанні краязнаўцаў, прэзентацыі, дыспуты, віктарыны;

сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады, выдатнымі людзьмі края, пісьменнікамі - аўтарамі краязнаўчых твораў, навукоўцамі;

конкурсы на лепшага знатака края або краязнаўчай літаратуры;

гульні - вандраванні па родным краі;

удзел у арганізацыі і правядзенні масавых краязнаўчых мерапрыемстваў: дні горада, сяла, вуліцы, установы, мясцовыя радаводы.

Спецыфіка бібліятэчнага-бібліяграфічнага краязнаўства ў тым, што яно выходзіць за межы чыста бібліятэчных паслуг па краязнаўстве:

арганізацыя экскурсій па знакамітых мясцінах;

арганізацыя музея мясцовай кнігі;

пошукавая, даследчая, экспедыцыйная работа;

стварэнне летапісу края;

запісы ўспамінаў старажылаў, мясцовага фальклору, гаворак.

Усе гэтыя формы можна выкарыстоўваць, калі гэта трэба дакладнаму абаненту, групе, калектыву, або мясцоваму згутраванню цалкам.

Рэклама КДБ павінна ажыццяўляцца не толькі ў бібліятэках, але і за яе межамі: праз прэсу, радыё, тэлебачанне, на прыпынках транспарта, у мятро, магазінах і г.д.

Такім чынам, папулярызацыя краязнаўчых ведаў ажыццяўляецца:

1. праз выдачу КД, назапашаных бібліятэкай;

2. сродкамі раскрыцця КФ у сістэме каталогаў, бібліяграфічных дапаможнікаў, баз даных для забеспячэння свабоднага доступа;

3. сродкамі правядзення масавых мерапрыемстваў, лекцый, кансультацый, выкананне даведак краязнаўчага характара, ажыццяўлення інфарміравання насельніцтва края аб новых КД і тых, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі і за яе межамі;

4. сродкамі зносін карыстальнікаў і бібліятэкараў;

5. формамі павышэння інфармацыйнай культуры карыстальнікаў па краязнаўстве.

І зараз галоўнае -- эфектыўна выкарыстоўваць пералічаныя формы і метады інфармацыйнага забеспячэння і папулярызацыі ведаў у краязнаўчай рабоце бібліятэк розных тыпаў і відаў.

Вывады

1. Сістэма бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве мае сваю структуру і яе спецыфіка праяўляецца ў пэўным наборы арганізацыйных мерапрыемстваў і канкрэтных паслуг па краязнаўстве.

2. Існуюць пэўныя асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных бібліятэках, публічных масавых і спецыяльных бібліятэках.

3. Узровень бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання і яго эфектыўнасць па краязнаўстве залежыць ад шэрагу фактараў: размяшчэння бібліятэкі, бесплатнасці карыстання, становішча бібліятэчнага сервіса і інш.

4. Бібліятэкі выкарыстоўваюць розныя формы і метады нагляднай, вусна й і пісьмовай папулярызацыі краязнаўчых дакументаў, розныя сродкі інфармацыйнага забеспячэння.

Ключавыя паняцці: “бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве”, “сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве”, “эфектыўнасць краязнаўчай дзейнасці бібліятэк”, “формы і метады папулярызацыі краязнаўчых дакументаў”, “формы і метады інфармацыйнага забеспячэння па краязнаўстве”.

Заданне для СПС: пазнаёміцца з рэальнай практыкай арганізацыі абслугоўвання абанентаў па краязнаўству ў адной з публічных бібліятэк (па выбару студэнта) і выступіць з невялікім паведамленнем на семінарскім занятку.

Літаратура

бібліятэка краязнаўства інфармацыя абслугоўванне

1. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. - СПб., 1998. - 85 с.

2. Вольберг Г.М. Областная библиотека -- центр библиотечного краеведения в регионе / Г.М. Вольберг // Общие вопросы содержания и организации работы библиотек (отделов книжных фондов) историко-краеведческих музеев: материалы научн.-метод. семинар. - М., 1993. - С. 28 - 32.

3. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НБ Беларусі; склад. Р.М.Чыгірова, М.У.Сокал. - Мн., 1994. - С. 64-82.

4. Краеведческая работа современных библиотек: сб. науч. тр. / РНБ. - СПб., 1997. - 247 с.

5. Проблемы краеведческой деятельности библиотек: материалы Всерос. науч.- практ. семинара (Великий Новгород, сентябрь 2002г.). - СПб., 2003. - 258 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014

  • Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.

    контрольная работа [9,9 K], добавлен 14.06.2011

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Віды ўліку бібліяграфічнай работы, асаблівасці ўліку яе асобных кірункаў. Умовы якасці ўліку даведача-бібліяграфічнага абслугоўвання. Справаздача аб бібліяграфічнай дзейнасці, асноўныя праблемы ў рэалізаціі справаздачнасці. Ацэнка ўзроўню абслугоўвання.

    реферат [17,5 K], добавлен 21.08.2011

  • Навуковы выклад iнфармацыi. Навуковы тэкст. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых текстаў. Марфалагічныя асаблівасці. Складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю. Аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі.

    реферат [21,3 K], добавлен 24.01.2009

  • Маркетынгавая арыентацыя бібліяграфічнай дзейнасці: агульныя пытанні. Кірункі дзейнасці па маркетынгу бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі: змест і асаблівасці. Удасканаленне бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг, цэнаўтварэнне, прасоўванне.

    курсовая работа [30,1 K], добавлен 24.08.2011

  • Аналіз ўдасканалення метадычнай работы бібліятэк. Асаблівасці арганізацыйныя пытанні, распрацоўка і ўдасканаленне метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе. Павышэння кваліфікацыі маладога бібліёграфа.

    реферат [29,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Азначэнне паняцця менеджменту, яго мэты і значэнне для сучаснай бібліятэкі. Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб’ект кіравання: яе элементы, ўзроўні і функцыі. Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю і шляхі яго паляпшэння.

    реферат [25,5 K], добавлен 18.08.2011

  • Асаблівасці каланіяльнай палітыкі на заваяваных прасторах усходу Еўропы перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Наступствы экстрэмальнай палітыкі немцаў восенню 1941 года. Гісторыя аднаўлення і арганізацыі праваслаўнай царкоўнага жыцця ў Беларусі.

    курсовая работа [36,1 K], добавлен 23.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.