Населеныя пункты як адны з пазнавальных гісторыка-культурных, краязнаўчых аб’ектаў Мазыршчыны

Археалагічныя помнікі і найстаражытныя паселішчы людзей сучаснай Мазыршчыны. Паходжанне геаграфічных назваў. Спецыфічныя рысы кваліфікацыі апелятивов, якімі матывуюцца назвы населеных пунктаў Мазыршчыны. Пояўленне новых паселішчаў пасля Айчыннай вайны.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид доклад
Язык белорусский
Дата добавления 23.03.2012
Размер файла 17,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

УА МДПУ імя І. П. Шамякіна (г. Мазыр)

Населеныя пункты як адны з пазнавальных гісторыка-культурных, краязнаўчых аб'ектаў Мазыршчыны

А.У. Сівак

На паўднёва-ўсходняй частцы беларускага Палесся, на правым узгорыстым беразе ракі Прыпяць, размешчаны горад Мазыр. Мазыр з'яўляецца цэнтрам раёна і горадам абласнога падпарадкавання. Мазырскі раён знаходзіцца на паўднёвым захадзе Гомельскай вобласці. Плошча яго складае 1,6 тысяч квадратных кіламетраў, насельніцтва - звыш 21 тысячы чалавек. Мяжуе з Ельскім, Нараўлянскім, Хойніцкім, Калінкавіцкім, Петрыкаўскім і Лельчыцкім раёнамі, налічвае адзін гарадскі і 10 сельскіх Саветаў [1, с.19].

На тэрыторыі сучаснай Мазыршчыны навукоўцамі за два апошнія стагоддзі выяўлена і часткова абследавана больш трыццаці археалагічных помнікаў, да 300 курганоў, выяўлены найстаражытнейшыя паселішчы людзей у наваколлях вёсак Лубня (8-5 тыс. да н. э.), Загорыны (2-3 тыс. да н. э.), Маісееўка (3-2 тыс. да н. э.), Ясянец (канец 7 - пачатак 6 ст. да н.э.)[1, с.21].

Большасць археалагічных помнікаў з'яўляюцца сведчаннем жыцця тут людзей у эпоху Кіеўскай Русі ў 7-12 стагоддзі. У гэты перыяд Мазыршчына ўваходзіла ў склад старажытнарускай дзяржавы з цэнтрам у горадзе Кіеве.

Яшчэ нядаўна ў Мазырскім раёне налічвалася звыш 100 населеных пунктаў. Непрадуманае ўмацаванне калгасаў і саўгасаў, канцэнтрацыя гаспадарчай дзейнасці ў іх цэнтрах, прызнанне неперспектыўнымі малых вёсак, ліквідацыя працоўных месц, школ, устаноў культуры дало масавае адсяленне насельніцтва, галоўным чынам моладзі. Зараз у 20 вёсках і мястэчках пражывае менш 25 чалавек у кожным, у пераважнай большасці гэта людзі пенсійнага ўзросту.

Шэсць вёсак Мазыршчыны былі ліквідаваны з-за прамысловага будаўніцтва нафтаперапрацоўчага заводу (Міхалкі, Кустаўніца) ці зліліся з Мазыром (Бабры, Баравікі, Майская, Целепуны). Былі створаны новыя пасяленні - Крынічны, "Дружба" і чыгуначная станцыя Міхалкі [2, с.85].

У Мазырскім раёне налічваецца 10 сельскіх Саветаў: Барбароўскі, Каменкаўскі, Козенскі, Крынічанскі, Махнавіцкі, Міхалкаўскі, Асавецкі, Прудкоўскі, Скрыгалаўскі, Слабадскі з насельніцтвам - 21100 чалавек [1, с.19].

Шматлікія вёскі Мазырскага раёна зваліся раней хутарамі, ваколіцамі, дварамі, засценкамі, мястэчкамі, былі нават чыгуначныя раз'езды (хутарамі лічыліся цяперашнія вёскі: Бярозаўка, Гостаў, Зялёнка, Млынок, Свірынаўка, Дразды, Козенкі, Раеўскія, Бабры, Лапці, Целепуны, Лубня, Падлядзічы, Зімовая Буда, Гіневічаў Груд, Ясянец і інш.; адносіліся да ваколіц: Нароўшчызна, Пянькі, Тварычаўка; да фальваркаў: Чырвоная Горка (да 1930 г. звалася Вараб'ёўка), Балажэвічы, Стрэльск, Ляхаўцы; чыгуначны прыпынак Зялёны Бор; мелі статус мястэчка вёскі Барбароў, Мялешкавічы (першапачаткова зваліся сялом), Скрыгалаў і інш., а вёска Міцькі першапачаткова называлася ваколіцай, засценкам, маёнткам. Зараз засталіся толькі такія назвы, як горад, вёска, сяло, мястэчка, станцыя і вельмі рэдка - хутар [2, с.86-122].

Мелі іншыя назвы ў мінулым вёскі: Барбароў - Бабічы; Горная -Петрапаўлаўская Слабада, Капліца; Вялікі Бокаў - Бокаўшчына; Васькаўка - Васількова; Каменка - Каменшчына; Лучажэвічы - Лычажэвічы; Раеўскія - Раенка; Барыскавічы - Барысаўшчына; Мерабель - Мерабеля, Мірабель - Мерабелі; Лешня - Лясная [2, с.86-122].

Па нацыянальным складзе жыхары гэтых вёсак складаліся пераважна з беларусаў, у некаторых населеных пунктах пераважалі прадстаўнікі польскага паходжання (Кустаўніца, Пянькі, Нароўшчызна, Крушнікі, Крынічная Града і інш.), сустракаліся яўрэі і часткова ўкраінцы і рускія, галоўным чынам перасяленцы [2, с.86-122].

Назвы населеных пунктаў Мазыршчыны матывуюцца адпаведнымі апелятывамі, якія кваліфікуюць спецыфічныя іх рысы. Гэтыя назвы можна падзяліць на некалькі груп:

тапонімы, якія называюць аб'екты, размешчаныя ў нізкіх месцах і матывуюцца апелятывамі: балота, роў, яма, канава, поле, ляда і інш.: Забалацце, Падлядзічы;

тапонімы, матываваныя назвамі мясцовага рэльефу: Горная, Загорыны, Каменка, Пянькі і інш.;

тапонімы, звязаныя з батанічнымі назвамі (ляснымі масівамі, зараснікамі, пародамі дрэў, раслін, штучнымі пасадкамі): Бярозаўка, Хваёвы, Чэрэмашня, Ясянец;

тапонімы, утвораныя ад гідралагічных назваў: Крынічны, Крынічная Града, Прудок.

тапонімы, суадносныя з уласнымі імёнамі, прозвішчамі ці мянушкамі, якія мелі першыя пасяленцы ці ўладальнікі такіх паселішчаў: Барбароў, Барыскавічы, Васькаўка, Міхалкі, Раеўскія, Хамічкі і інш.

Гістарычнае мінулае таксама накладвала свой пэўны адбітак на паходжанне геаграфічных назваў.

Вядома, што землямі ў пэўны гістарычны час валодалі буйныя паны-магнаты: Абуховічы, Бараноўскія, Франкоўскія, Абрамовічы, Аскеркі, Горваты, Шумскія, Кеневічы, Крукоўскія і інш [1, с.47]. У Слабадзе, Барбарове, Скрыгалаве, Балажэвічах меліся невялікія заводы, была пабудавана вузкакалейка ад Зялёнага Моху да Балажэвіч, названая конкай. Дзейнічала верф для будаўніцтва непаравых суднаў, шпулетакарны завод, які выпускаў прадукцыю сусветнага значэння, знаходзілася цагельня ў вёсцы Лешня.

У гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкія захопнікі на тэрыторыі раёна цалкам спалілі 36 населеных пунктаў. Тры вёскі - Казіміраўка, Касцюковічы, Буда-Казіміраўская былі знішчаны разам з жыхарамі.

У савецкі час з'явіліся новыя пасяленні: Перадавы, Прагрэс, Новая Ніва, Хваёвы.

На тэрыторыі сучаснага раёна 58 помнікаў, абеліскаў і мемарыяльных дошак па гісторыі і культуры раёна, больш за 30 помнікаў археалогіі, архітэктуры, прыроды і сядзібна-паркавага мастацтва [1, с.19].

Такім чынам, паселішчы Мазыршчыны з'яўляюцца значнымі тапанімічнымі аб'ектамі пазнання матэрыяльна-духоўнай культуры, багатага краязнаўчага матэрыялу, якія знаёмяць з унікальнай прыродай, народнымі традыцыямі, звычаямі, гістарычным мінулым і сучасным палескага краю і з'яляюцца прыярытэтнымі для развіцця розных відаў сучаснага мясцовага турызму.

краязнаўчый аб'ект мазыршчына населеный пункт

Літаратура

Копач, М. Деревни и люди Мозырщины: Историко-документальная хроника Мозырского района, всех Сельских Советов и населённых пунктов региона / М. Копач. - Мозырь: КПУП “Колор”, 2001. - 152 с.

Марцэлеў, С.В. Гарады і вёскі Беларусі / С.В. Марцэлеў // Гомельская вобласць: Энцыкл. У 2 т.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [гал. рэд. і інш]. - Мінск: БелЭн, 2005. - Т.2.- 520 с.

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мазыра і Мазырск. р-на/ Склад. М.А. Капач, В.Р. Феранц. - Мінск: Маст. літ., 1997. -574 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Гаворка як тэрытэрыяльна абмежаваная мова жыхароў з уласцівым ёй адзінствам фанетычных, граматычных, лексічных сродкаў. Назвы плеценага і палатняняга посуду (тары) ў гаворках Гомельшчыны: лексіка-семантычны та словаўтваральны аспект даследавання.

    курсовая работа [39,8 K], добавлен 06.01.2014

  • Апісанне лексіка-семантычнай групы, якая абазначае кухонны та сталовы посуд, яе ўнутраная структура і змест. Назвы сталовага і кухоннага посуду: словаўтварэнне. Галоўныя прынцыпы і этапы дадзенага працэсу, яго сучасны стан і ацэнка далейшых перспектыў.

    курсовая работа [33,6 K], добавлен 01.01.2014

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Древние населенные пункты на месте Ижевска. Основание Ижевска. Начало производства железа. Строительство завода на Иже, 1764 год. Удмуртия в конце ХIX-ХХвв. Реформа 1867 года и дальнейшее развитие завода. Довоенное развитие Ижевска. Послевоенный Ижевск.

    реферат [21,0 K], добавлен 21.07.2008

  • Период революционных преобразований и гражданской войны в Кузбассе. Развитие городов в 30-е годы. Коллективизация и развитие колхозного строя. Кузбасс в годы ВОВ, послевоенное развитие. Населенные пункты Кузбасса, получившие статус города после 1917 г.

    курсовая работа [55,4 K], добавлен 08.12.2010

  • Заселение Чесменского района и топонимика его населенных пунктов как составной части боевой истории России XIX в. Населенные пункты Чесменского района, связанные с боевой историей страны. Участие жителей Южного Урала в Отечественной войне 1812 года.

    творческая работа [890,8 K], добавлен 14.01.2013

  • История народностей и национальных культурных традиций в России. Глобальные демографические и экономические процессы - Россия и Кузбасс. Новые направления национальной политики. Необходимость учета национального фактора в службе деятельности милиции.

    контрольная работа [40,1 K], добавлен 10.04.2008

  • Общая характеристика и основные отличия понятий этнического самосознания и этничности или этнической идентичности. Взаимодействие признаков различных этносов. Анализ сходств и различий культурных ценностей на примере российского и болгарского народа.

    курсовая работа [24,5 K], добавлен 24.02.2010

  • Этническая история селькупов. Включение их в состав кулайской, тюркских, кетских, хантыйских, эвенкийских и северосамодийских культурных общностей. Создание селькупской письменности. Языковые отличия между северными и южными диалектными группами.

    презентация [3,6 M], добавлен 16.10.2014

  • Изучение исторических предков, численности и структуры расселения украинского народа. Описания внешнего вида, расовых признаков, ментальных и психологических особенностей украинцев. Анализ территориальных диалектов языка, обрядов и культурных традиций.

    доклад [789,6 K], добавлен 16.05.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.