Традыцыйнае і наватарскае ў сучаснай беларускай літаратуры: полісістэмны падыход

Філасофска-эстэтычные асноў тэорыі полісістэмы, удакладненню яе дамінантных прыкмет. Спецыфіка асэнсавання апазіцыі традыцыйнага і наватарскага ў святле полісістэмнага падыходу, што атрымаў развіццё ў працах ізраільскага гуманітарыста І. Эвен-Зохара.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 20.02.2022
Размер файла 56,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ТРАДЫЦЫЙНАЕ І НАВАТАРСКАЕ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ: ПОЛІСІСТЭМНЫ ПАДЫХОД

Л.М. Садко

кандидат філалагічных навук, дацэнт

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна

Артыкул прысвечаны выяўленню філасофска-эстэтычных асноў тэорыі полісістэмы, удакладненню яе дамінантных прыкмет. Аўтар вызначае спецыфіку асэнсавання апазіцыі традыцыйнага і наватарскага ў святле полісістэмнага падыходу, што атрымаў развіццё ў працах вядомага сучаснага ізраільскага гуманітарыста І. Эвен-Зохара. Менавіта тэорыя полісістэмы дазваляе звярнуць увагу на асаблівасці фарміравання і функцыянавання беларускай літаратуры ў абставінах цесных сацыякультурных кантактаў і ўзаемасувязей з сумежнымі нацыянальнымі літаратурна-эстэтычнымі сістэмамі і ўдакладніць спецыфіку апазіцыі традыцыйнага і наватарскага ў беларускім прыгожым пісьменстве.

Ключавыя словы: сістэмная метадалогія, тэорыя полісістэмы, Ю. Тынянаў, Р. Якабсон, І. Эвен-Зохар, традыцыйнае і наватарскае, кананізаваная і некананізаваная літаратура, цэнтр і перыферыя.

Уводзіны

Сучасны расійскі літаратуразнаўца В. Халізеў слушна адзначае, што “понятие традиции ныне является ареной серьезных расхождений и мировоззренческих противостояний” [1, с. 356]. І на самай справе праблема ўзаемадачыненняў традыцыйнага і наватарскага ў сучасным прыгожым пісьменстве выступае ў якасці адной з найбольш актуальных. Пашыранасць эксперыментальнай эстэтыкі і паэтыкі ў сучаснай літаратуры, актуалізацыя новых спосабаў апісання культурных феноменаў, выразная тэндэнцыя да праблематызацыі мовы ў мастацкім тэксце робяць наватарскі падыход прынцыпова запатрабаваным. Аднак у кожнай сучаснай літаратуры, у тым ліку і беларускай, нязменна прысутнічаюць і сродкі з арсенала нацыянальнай мастацкай традыцыі “адвечная” маральна-філасофская праблематыка, трывалыя мастацкія модусы, устойлівыя прыёмы пісьма, звязаныя з прынцыпамі адзінства формы і зместу. Беларускі літаратуразнаўца У Гніламёдаў, знаёмячы чытача з феноменамі “наватарства” і “эксперымент” у сучаснай беларускай літаратуры, вельмі дакладна адзначае, што “мастацкі эксперымент неабходны ў паэзіі. Ён падрыхтоўвае наватарства, ахоўваючы мастацтва паэзіі ад драбнення і дэгенерацыі” [2, с. 53].

Дынамізм сучасных сацыякультурных працэсаў, беспрэцэдэнтна высокі ўзровень камунікацыйных стасункаў, тэндэнцыі да перагляду і рэвізіі традыцыйных каштоўнасцей аксіялагічнай прасторы сведчаць пра фарміраванне новай літаратурнай сітуацыі, пра змену і карэкціроўку культурнай і літаратурнай парадыгмы, а праблема традыцый і наватарства набывае чарговую філасофска-эстэтычную актуальнасць. У беларускім літаратуразнаўстве назапашана значная колькасць даследаванняў, прысвечаных данаму пытанню. Гэта працы У Гніламёдава ("Традыцыі і наватарства”, С. Андраюка ("Традыцыі і сучаснасць”), В. Яраца (“Сінтэз традыцыйнага і наватарскага”), В. Жураўлёва (“Актуальнасць традыцый: Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку”), І. Багдановіч (“Авангард і традыцыя”) і многія іншыя.

У кантэксце асэнсавання парадыгматыкі шматслойнага, разнастайна-супярэчлівага беларускага літаратурнага працэсу апошніх гадоў цікавасць уяўляюць погляды сучасных філосафаў і навукоўцаў, прыхільнікаў сістэмна-метадалагічных падыходаў вывучэння сацыяльна-культурных з'яў. Несумненна, што літаратура як сацыякультурны феномен павінна стаць прадметам комплекснага і інтэгратыўнага кагнітыўна-сістэмнага даследавання. У беларускім літаратуразнаўстве такія падыходы яшчэ не ажыццяўляліся, магчымасці тэорыі полісістэмы не рэалізоўваліся ў тэарэтычнай ці эмпірычнай прасторы.

Апазіцыя традыцыйнага і наватарскага, статычнага і дынамічнага досыць складана ўпісваецца ў іерархічныя адносіны, што пашыраны ў сістэмнай метадалогіі. Мэта даследавання выявіць філасофска-эстэтычныя асновы тэорыі полісістэмы, удакладніць яе дамінантныя характарыстыкі, высветліць спецыфіку асэнсавання апазіцыі традыцыйнага і наватарскага ў сучасным літаратуразнаўстве ў святле полісістэмнага падыходу. Аб'ектам вывучэння сталі працы вядомага сучаснага ізраільскага гуманітарыста І. Эвен-Зохара, прысвечаныя тэорыі полісістэмы, а таксама даследаванні тэарэтыкаў і практыкаў сістэмнага падыходу (Л. фон Берталанфі, А. Рапапорта, Ю. Тынянава, Р. Якабсона, А. Яскевіча, М. Тычыны, Я. Гарадніцкага). Даследаванне грунтуецца на культурна-гістарычных принципах, метадах фармальнай школы, функцыянальных падыходах сістэмнай і полісістэмнай метадалогіі.

Асноўная частка

Яшчэ ў сярэдзіне XX ст. аўстрыйскі біёлаг Л. фон Берталанфі ўводзіць у навуковы ўжытак агульнатэарэтычныя паняцці “сістэмны падыход”, “сістэмнае даследаванне”, “сістэмны рух”. Гэты вучоны прапанаваў вызначэнне сістэмы як комплексу элементаў, якія знаходзяцца ва ўзаемадзеянні. Амерыканскі філосаф А. Рапапорт, развіваючы тэорыю сістэм, адзначае, што сістэму “можно рассматривать как попытку объединить механистический и организмический подходы с тем, чтобы воспользоваться преимуществами каждого из них. Система это не просто совокупность (totality) единиц (частиц, индивидов), когда каждая единица управляется законами причинной связи, действующей на нее, а совокупность отношений между этими единицами” [3, с. 88].

На сучасным этапе сіст эмны падыход арыентуе даследчыкаў на раскрыццё цэласнасці аб'екта, на выяўленне разнастайных сувязей і звядзенне іх у адзіную тэарэтычную карціну. Аб'екты сіст эмы ў якасці элементаў уваходзяць адначасова ў шматлікія сістэмы. Пры гэтым паміж усімі сістэмамі, якім належыць агульны элемент, існуюць супярэчнасці: кожная з гэтых сістэм імкнецца да ўласнай, асаблівай мэты, выкарыстоўваючы любы свой элемент у якасці сродку. Відавочна, што літаратурны працэс любой краіны адначасова складаецца з індывідуальных і агульных, элітарных і масавых, сусветных і рэгіянальных літаратурна-мастацкіх набыткаў. Да таго ж у літаратурным працэсе звычайна спалучаюцца розныя школы і напрамкі, сродкі і прыёмы розных мастацкіх сістэм.

Рэалізацыю падобнага падыходу дэманструе тынянаўская мадэль узаемадачыненняў традыцыйнага і наватарскага ў літаратурнай сістэме: “И вот, при анализе литературной эволюции мы наталкиваемся на следующие этапы:

1) по отношению к автоматизованному принципу конструкции диалектически намечается противоположный конструктивный принцип;

2) идет его приложение конструктивный принцип ищет легчайшего приложения; 3) он распространяется на наибольшую массу явлений; 4) он автоматизуется и вызывает противоположные принципы конструкции” [4, с. 177-178].

Вядомы гуманітарыст Р. Якабсон, працягваючы традыцыю фармальнай школы і развіваючы погляды Ю. Тынянава, у 1960-я гг прапанаваў уласную мадыфікацыю мадэлі камунікацыі, прынятай у тэорыі інфармацыі. Кожнаму кампаненту, неабходнаму для ажыццяўлення камунікацыі, адпавядае канкрэтная функцыя. Паводле гэтай канцэпцыі, у маўленча-камунікацыйным акце ўдзельнічаюць адпраўнік і атрымальнік, ад першага да другога накіроўваецца паведамленне, якое створана з дапамогай агульнага кода, зразумелага і адрасату, і адрасанту. Кантэкст звязаны са зместам паведамлення, якое павінна быць вербальным ці дапускаць вербалізацыю. Кантакт у дадзеным выпадку сродак фізічнай, псіхалагічнай ці нейкай іншай сувязі паміж бакамі камунікатыўна-маўленчага ўзаемадзеяння. У агульным выглядзе дадзеная мадэль Р. Якабсона можа быць прадстаўлена схематычна наступным чынам:

Вядомы ізраільскі літаратуразнаўца і культуролаг Ітамар Эвен-Зохар (н. 1939) у аснову сваёй арыгінальнай пабудовы полісістэмнай арганізацыі культуры, і літаратуры як яе часткі, паклаў гэтую вызначальную для сучаснай гуманітарыстыкі функцыянальную мадэль камунікацыі Р. Якабсона. І. Эвен-Зохар, гаворачы пра якабсонаўскую канцэпцыю, зазначае: “Яго знакамітая схема фактараў вербальных актаў камунікацыі можа быць адаптавана, я лічу, вельмі плённа да аналізу з'яў культуры” (“His celebrated scheme of factors for verbal acts of communication can therefore be adapted, I believe very fruitfully, to the analysis of culture events in general”) [5, р. 19].

З развіццём сучасных сродкаў камунікацыі і высокім узроўнем разнастайных стасункаў у грамадстве вялікае значэнне набываюць фактары, знешнія ў адносінах да “паведамлення”. Пад якабсонаўскім “кантэкстам” у такіх умовах, па словах І. Эвен-Зохара, “маюцца на ўвазе сувязі паміж вытворцам і спажыўцом з дапамогай рэпертуару і рынку” (“is implied by the relations between producer and consumer via repertoire and market”) [5, р. 19]. Таму ізраільскі даследчык прапаноўвае ўнесці ў мадэль важныя змены, што дыктуюцца сучаснымі культурна-гістарычнымі абставінамі.

Неабходна пагадзіцца з зохараўскай думкай, што полісістэмная тэорыя датычыцца не толькі мастацкага тэксту як найважнейшага элемента літаратурнага працэсу, а і цэлага шэрагу інтраі экстралітаратурных з'яў гетэрагеннага і дынамічнага характару. І. Эвен-Зохар падкрэслівае, што важна вывучэнне ўсёй літаратурнай сістэмы, якая з'яўляецца “сукупнасцю відаў дзейнасці або любога іх раздзела, для якіх можна вылучыць гіпотэзу аб сістэмных сувязях, каб абгрунтаваць магчымасць іх разгляду як літаратурных” (“The complex of activities, or any section thereof, for which systemic relations can be hypothesized to support the option of considering them literary”) [6, р. 28]. Таму значную ролю выконвае менавіта “рэпертуар” сукупнасць правіл і матэрыялаў, што абумоўліваюць і стварэнне, і выкарыстанне любога прадукту ў працэсе літаратурнай ці іншай культурнай дзейнасці. Схематична мадэль “сацыяльна-семіятычнай (культурнай) падзеі” (“socio-semiotic (cultural) event”) [5, р. 19] І. Эвен-Зохара выглядае насттнным чынам:

Тэрмін “рэпертуар” замяняе якабсонаўскі “код”, які апелюе да абагульненняў, а вось “рэпертуар” прадугледжвае працу з матэрыялам элементамі і нават рэчамі. Рэпертуар, згодна з полісістэмнай тэорыяй, гэта сукупнасць агульных і канкрэтных мадэляў (лексіка-сінтаксічных, жанравых, вобразна-матыўных і г. д.), што кіруюць вытворчасцю і спажываннем тэкстаў. Паняцце рэпертуар уключае ў сябе некалькі нраблемных палёў. Па-першае, рэпертуар звязаны з сацыяльнай дзейнасцю як сістэмай паводзін чалавека. Другая вобласць прадугледжвае аналіз такіх кампанентаў камунікацыі, як кадаванне і дэкадаванне. Па-трэцяе, пад рэпертуарам разумеецца дыяпазон механізмаў, формаў і сродкаў камунікацыйнага ўзаемадзеяння. Інакш кажучы, у той ці іншы перыяд літаратурна-культурнага развіцця фіксуецца цікавасць і аўтараў, і чытачоў да пэўных праблемна-тэматычных і жанрава-стылёвых генералізацый. У дадзеным выпадку і вытворцы, і спажыўцы інфармацыі (мастацкага твора) выконваюць функцыю не простага прыёму ці перадачы інфармацыі, але ствараюць своеасаблівую супольнасць, фарміруюць запатрабаванасць таго ці іншага мастацкага сродку, пэўнай літаратурнай “моды” цэлай эпохі. Такім чынам, літаратура той ці іншай эпохі ўяўляе сабой не просты збор, рэестр тэкстаў, а сукупнасць фактараў, што кіруюць і стварэннем, і распаўсюджаннем, і спажываннем мастацкага прадукту. Запатрабаванасць эстэтыкі і паэтыкі мадэрну ў канцы ХІХ пачатку XX ст., у тым ліку ў беларускай літаратуры і культуры, можа тлумачыцца тым, што мадэрнісцкія рэпертурэмы (складнікі рэпертуару) антытрадыцыяналізм, эстэтычны нігілізм, схільнасць да інтуітыўнага спасціжэння Ідэі, уяўленне аб элітарнасці мастацтва і г. д. былі абумоўлены і сацыяпалітычнымі абставінамі гэтай эпохі, і духоўна-культурнай атмасферай часу.

У межах культуры заўжды існуе адразу некалькі рэпертуараў, функцыянаванне якіх залежыць ад самых розных фактараў адукаванасці вытворцы і спажыўца, распаўсюджанасці рэпертурэм, “узросту” той ці іншай культуры, тыпу сацыяльных інстытуцый, што дамінуюць у грамадстве і г. д. Так, эпоха рубяжу ХІХ-ХХ стст. у айчыннай літаратуры гэта перакрыжаванне рэпертуараў мадэрнізму / рэалізму, наватарскага / традыцыйнага. беларускамоўнага / рускамоўнага, заходняга / усходняга. Такім чынам, інтэрференцыя рэпертуараў, іх барацьба за дамінуючае становішча ў межах полісістэмы робіцца асноўнай стратэгіяй развіцця культуры і літаратуры.

Пытанні рэпертуару ў гэтай сацыясеміятычнай сістэме выразна артыкулююць праблемы падзелу нацыянальнай літаратурнай полісістэмы на некалькі ўзаемазвязаных сфер кананізаваную і некананізаваную, цэнтр і перыферыю. Пад цэнтрам разумееца афіцыйная культура, агульнапрынятая ў грамадстве, сістэма каштоўнасцей большасці, стандартная нарматыўная мова, кананізаваная літаратура. Са сферай перыферыі звязаны ўяўленні аб непрынятасці, эксперыментальнасці, неканвенцыйнасці. І. Эвен-Зохар тлумачыць такі падзел наступным чынам: “Пад “кананізаванай” літаратурай мы разумеем прыкладна тое, што звычайна лічыцца “асноўнай” літаратурай: тыя віды літаратурных твораў, якія прымаюцца “літаратурным асяроддзем” і звычайна захоўваюцца супольнасцю як частка яго культурнай спадчыны. З іншага боку, “некананізаваная” літаратура азначае тыя віды літаратурных твораў, якія часцей за ўсё не прымаюцца літаратурным асяроддзем як тыя, што не маюць “эстэтычнай каштоўнасці” і адносна хутка забываюцца” (“By “canonized” literature we mean roughly what is usually considered “major” literature: those kinds of literary works accepted by the “literary milieu” and usually preserved by the community as part of its cultural heritage. On the other hand, “non-canonized” literature means those kinds of literary works more often than not rejected by the literary milieu as lacking “aesthetic value” and relatively quickly forgotten”) [7, р. 15].

Выразным прыкладам зняцця апазіцыі "традыцыйнага і наватарскага”, а гаворачы больш дакладнай зохараўскай тэрміналогіяй, “кананізаванага і некананізаванага”, у айчыннай літаратурна-мастацкай полісістэме ад даўніны да сучаснасці можа стаць цэлы шэраг літаратурна-культурных фактаў.

Напрыклад, вялікая колькасць перакладных “кананізаваных” багаслоўскіх тэкстаў у старажытнарускай і старажытнабеларускай літаратурах, праблемы іх адапдацыі прымушалі перакладчыкаў звяртацца да сродкаў трансляцыі іншамоўных тэкстаў з дапамогай рэпертурэм кампрэсіі, тэхнікі “made simple”. Для таго каб зрабіць тэкст зразумелым і блізкім для чытача, пры перакладзе з грэчаскай, лацінскай, іншых моў змяняўся парадак слоў, уводзіліся знаёмыя айчыннаму чытачу дэталі побыту, выключаліся незразумелыя эпізоды, замяняліся сродкі метафарызацыі і фразеалагічныя адзінкі. Гэта значным чынам трансфармавала кананічны рэпертуар, запазычаны з іншай культурнай і літаратурнай традыцыі. Так, напрыклад, Ф. Скарына ў прадмове да кнігі “Зыход” (1519) звяртаецца да перакладу дзесяці Майсеевых запаведзяў, адаптуючы іх для чытача-беларуса, адрасуючы іх “людем посполитым к доброму научению”:

Веруй в Бога единаго,

А не бери надармо имени Его,

Помни дни сьветые сьвятити,

Отца и матку чтити.

Не забивай ни едина

И не делай греху блудна.

Не вкради, что дружнего,

А не давай сьведецтва лживага.

Не пожедай жены ближнего,

Ни имения или речи его.

Лапідарнасць формы, безумоўна, зададзена ўжо біблейскім тэкстам-асновай, аднак Ф. Скарына ўдала перадае афарыстычнасць, ёмістасць і ўніверсальнасць выказвання сродкамі роднай мовы. Гэты тэкст варта лічыць адным з першых узораў, дзе вытрыманы этнаі сацыяспецыфічныя нормы, а таксама прадстаўлены варыянт рыфмоўкі на старабеларускай мове, зразумелай шырокаму колу чытачоў свайго часу. Яшчэ адно лірычнае выказванне Ф. Скарыны з прадмовы да кнігі “Эсфір” (1519) таксама будуецца на прынцыпах перадачы іншамоўных тэкстаў з дапамогай прыёмаў кампрэсіі і адаптацыі:

Не копай под другом своим ямы -

Сам въвалишся в ню.

Не став Амане Мардохею шибинице Сам повисьнеш на ней.

У дадзеным інфармацыйна ёмістым тэксце аўтару ўдалося змясціць і дыдактычнае павучанне, прадстаўленае ў афарыстычнай мастацка-эстэтычнай форме, і перадаць інфармацыю пра частку пурымскай гісторыі яўрэяў, пра складаныя ўзаемаадносіны Мардахея і Амана, які паплаціўся за свае інтрыгі ганебнай смерцю. Такім чынам, пераклады-адаптацыі Ф. Скарыны на пэўным этапе займаюць пазіцыю кананізаванага твора, упісанага ў полісістэму нацыянальнай літаратуры.

Праблема гетэрагеннасці, неаднароднасці з'яў літаратуры і культуры, сістэмы “кананізаванага і некананізаванага” рэпертуару становіцца асабліва выразнай у паваротныя перыяды існавання культуры. На пачатку XX ст. у беларускім і сусветным прыгожым пісьменстве фіксуецца небывалая актыўнасць фарміравання новых рэпертуараў, наватарскай сістэмы эстэтыкі і паэтыкі, адбываецца светапоглядная і структурная перабудова мастацтва. Кананізаваныя рэпертуары, што займалі вядучае становішча на працягу некалькіх стагоддзяў, аказваюцца на перыферыі функцыянавання сістэмы літаратуры. Як заўважыў Ю. Тынянаў, барацьба за дамінуючае становішча ў полісістэме прыводзіць да перамяшчэння феноменаў рознага парадку з цэнтра ў перыферыю і наадварот.

Так, у беларускім літаратурным працэсе пачатку XX ст. падвяргаецца сумненню агульнапрыняты пункт гледжання пра тое, што перакладная літаратура другасная з'ява ў параўнанні з уласна нацыянальнай. Але прыклад творчай перапрацоўкі заходнееўрапейскіх узораў сімвалісцкай, неарамантычнай, імпрэсіяністычнай лірыкі, адаптацыя класічных форм еўрапейскай і сусветнай паэзіі на глебе маладой беларускай літаратуры ў творчасці М. Багдановіча сведчыць пра асабліва важную ролю перыферыйнай літаратуры ў падтрыманні балансу нацыянальнай мастацкай сістэмы. Так, літаратурнае наватарства М. Багдановіча, віртуознае валоданне рэпертурэмамі-новаўвядзеннямі, запазычанымі з сутестыўнай. настраёвай, музычнай лірыкі П. Верлена, дазваляе гаварыць аб ізаморфнасці некалькіх літаратурных сістэм (французскай і беларускай), тоеснасці мастацкіх рэпертуараў у пэўны перыяд. У такіх абставінах узорныя пераклады М. Багдановіча (вершы “Асенняя песня”, “Раяль цалуе тонкая рука...”, “Плач сэрца майго...” і інш.) займаюць першаснае, кананізаванае становішча. Традыцыі М. Багдановіча потым плённа працягвалі творцы літаб'яднання “Узвышша” ў сярэдзіне і другой палове 20-х гг. ХХ ст (У Дубоўка, Язэп Пушча, У Жылка).

У 1950-70-я гг. на перыферыі рэпертуару афіцыйнай “савецкай” літаратуры і культуры з'яўляецца плеяда прадстаўнікоў беларускага “філалагічнага пакалення”. На фоне ідэалагічнага пафасу сацыялістычнага рэалізму творчасць А. Вярцінскіга, Р. Барадуліна, Я. Сіпакова, П. Макаля, Н. Гілевіча, Г Бураўкіна, В. Адамчика. Б. Сачанкі вяртае ў паэтычны ўжытак айчыннай літаратуры падкрэслены лірызм, багатую эмацыйна-стылёвую разнастайнасць, а таксама наватарскую інструментоўку тэксту, што фарміруе перадумовы для далейшага рэфармавання беларускага верша. У гэтых абставінах мы назіраем, як традыцыйныя рэпертурэмы набываюць статус наватарскіх, а “субкультура” неафіцыйнай літаратуры “філалагічнага пакалення” паступова выцясняе кананізаваны стандартны рэпертуар на перыферыю мастацкай сістэмы нацыянальнай літаратуры. Некананізаваныя тэкстаўтваральныя рэпертурэмы творчасці П. Макаля, А. Наўроцкага, Р. Барадуліна, іншых майстроў слова гэта гульнявыя прыёмы, эксперыменты з гукавой інструментоўкай паэтычнага тэксту, увага да рытмічных магчымасцей свабоднага і акцэнтнага верша, незвычайныя варыянты рыфмоўкі, абуджэнне ўнутраных сугуччаў слова. Дзякуючы гэтым сродкам нацыянальная літаратура перыяду 1950-70-х гг. пазбягае выцяснення на перыферыю культурнага жыцця грамадства, займае дамінуючае становішча і, галоўнае, знаходзіць свайго спажыўца-рэцыпіента Безумоўна, такая моцная “субкультура”, барацьба за цэнтральнае становішча ў мастацкай сістэме дазволілі беларускай літаратуры дадзенага перыяду пазбегнуць дэзынтэграцыі і стэрэатыпізацыі.

У сацыякультурных абставінах постіндустрыяльнага грамадства мяжы ХХ-ХХІ стст. фіксуецца высокі ўзровень інфармацыйнага цяжару, паніжэнне цікавасці да рэфлексіі і працэсаў напружанага асэнсавання праблем быцця, фарміраванне экраннага, ці кліпавага, мыслення, распаўсюджанне комплексу адчуванняў, што французскі філосаф і сацыёлаг Э. Дзюркгейм абазначыў тэрмінам анамія (дэструкцыя духоўна-маральнай сістэмы, распаўсюджанне апатыі, расчаравання, крызіснага ўспрымання жыцця).

Гэтыя феномены светаадчування ў якасці знешніх фактараў абумоўліваюць змены ў рэцэпцыі, эстэтыцы і паэтыцы сучаснага тэксту, тлумачаць тэндэнцыі да пошукаў новых сродкаў стварэння і ўспрыняцця мастацкага артэфакта. Фактары эвалюцыі літаратурнай і культурнай сістэмы ў дадзеных абставінах гэта актуалізацыя эстэтыкі і паэтыкі абсурдзізму праз семантыку, прагматыку, метафорыку, зварот да запасаў неканвенцыйнага вершаскладання праз асаблівую метрыку, арыгінальную акустычную арганізацыю, візуальную структуру тэксту, гульнявыя прыёмы, сродкі ўзмацнення матываванасці паэтычнага выказвання. Як піша беларускі літаратуразнаўца Я. Гарадніцкі ў сувязі з распаўсюджаннем графічных, фігуратыўных тэкстаў, што знаходзяцца на мяжы літаратуры і выяўленчых мастацтваў, “візуальнае ў сучаснай сацыякультурнай прасторы ў пэўным сэнсе замяшчае сабой вербальнае, выконваючы семантычныя, азначальныя функцыі. У такой сітуацыі літаратура вымушана шукаць сродкі для адаптацыі да новых умоў існавання” [8, с. 55].

Такія сімбіятычныя ўзаемадачыненні розных відаў мастацтваў, што склаліся на сучасным этапе, выразна дэманструюць адзінства і супярэчнасць розных (кананізаваных і некананізаваных найперш) мастацкіх сістэм у складзе адзінай нацыянальнай полісістэмы. Тыпы сучасных беларускіх візуальных, акустычных вершаў, вершаў, заснаваных на атракцыі, грунтуюцца на інкарпарацыі ў літаратурны рэпертуар знакаў-рэпертурэм іншых семіятычных сістэм (жывапісу, графікі, дызайну, музыкі, дэкламацыі і інш.). Слова ў такіх тэкстах перастае быць адзіным семантыка-інфармацыйным цэнтрам, што ўзмацняе матываванасць мастацкага твора, сумяшчае тэкстуальны ўзровень успрымання з адчувальна-вобразным, непасрэдна дадзеным, дэаўтаматызуе адчуванні спажыўца (чытача, гледача і г. д.).

Жыттця.здольнастть любой сусветнай ці нацыянальнай літаратурнай полісістэмы заснавана на напружанасці стасункаў кананізаванай і некананізаванай сфер, паміж якімі не можа быць роўнасці. Перманентныя дыяхронныя змены скасоўваюць любыя дамінуючыя мадэлі і нормы і пераводзяць іх у разрад перыферыйных, састарэлых нават у межах новага этапу літаратурнага і культурнага жыцця. На перыферыі выціснутыя з цэнтра з'явы страчваюць свае першасныя функцыі, адпраўляюцца ў запасныя сховішчы, каб на наступным этапе мець шанс на новае жыццё. “Гаворачы ў агудьных рысах, адзначае І. Эвен-Зохар, у сінхранізацыі кананізаваная і некананізаваная сістэмы праяўляюць дзве розныя дыяхронныя фазы” (“To put it in general terms: in synchrony, anonized and non-canonized systems manifest two various diachronic phases”) [7, р. 17]. Абнаўленне літаратуры, такім чынам, забяспечваецца пранікненнем у кананізаваны цэнтр з'яў з перыферыі, калі творцы мадэрнізуюць рэпертуар (арсенал ідэйна-эстэтычных, мастацка-выяўленчых сродкаў), які больш адпавядае новай сацыякультурнай сітуацыі.

Такім чынам, па вызначэнні І. Эвен-Зохара, “полісістэма, г. зн. “сістэма сістэм” разглядаецца як шматслойная цэласнасць, дзе адносіны паміж цэнтрам і перыферыяй уяўляюць сабой шэраг апазіцый. Гэта фактична дазваляе вылучыць гіпотэзу пра існаванне больш чым аднаго “цэнтра”, хоць у многіх гістарычных прыкладах цэнтры стратыфікаваны такім чынам, што ў канчатковым выніку адзін з іх дамінуе над усёй сукупнасцю” (“The polysystem, i.e., the “system of systems”, is viewed in polysystem theory as a multiply stratified whole where the relations between center and periphery are a series of oppositions. This actually allows for hypothesizing more than one “center”, although in many historical cases, centers are stratified in such a way that chiefly one eventually succeeds in dominating the whole”) [7, р. 88].

Заключэнне

Як бачым, ад вытокаў да сучаснасці канвергентнасць, сінтэтызм, полісістэмнасць, узаемадзеянне і ўзаемаўплыў розных мастацкіх сістэм, розных літаратурных рэпертуараў, арсенала ідэйна-эстэтычных, мастацка-выяўленчых сродкаў з'яўляюцца іманентнымі рысамі літаратурнага працэсу. Гэта выразна прасочваецца ў працэсе функцыянавання літаратуры Беларусі ў цэлым, і, перш за ўсё, у паэзіі як найбольш дынамічным, эстэтычна чуйным і гнуткім родзе літаратуры. Падобная полісістэмнасць эстэтыка-літаратурнага жыцця Беларусі арыгінальная з'ява ў славянскім і сусветным кантэксце, адметны літаратурна-эстэтычны феномен, які фармаваўся пад уплывам спецыфічных грамадска-палітычных, культурных і нацыясофскіх фактараў беларускай гісторыі. Дактрына І. Эвен-Зохара дазваляе асэнсаваць найважнейшую апазіцыю традыцыйнага і наватарскага, кананізаванага і некананізаванага ў сучасным беларускім мастацтве слова і гаварыць пра мэтазгоднасць тэорыі полісістэмы для даследавання ідэйна-эстэтычнай разнастайнасці (“рэпертуару”) беларускай паэзіі ХХ-ХХІ стст.

полісістэмны падыход ізраільскі гуманіст эвен захар

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Хализев, В. Е. Теория литературы / В. Е. Хализев. М. : Высшая школа, 1999. 398 с.

2. Гніламёдаў, У. В. Традыцыі і наватарства / У В. Гніламёдаў. Мінск : Маст. літ., 1972. 176 с.

3. Раппопорт, А Математические аспекты абстрактного анализа систем / А. Раппопорт // Исследования по общей теории систем : сборник переводов / общ. ред. и вст. ст. В. Н. Садовского и Э. Г. Юдина. М. : Прогресс, 1969. С. 84-106.

4. Тынянов, Ю. Н. Литературный факт / Ю. Н. Тынянов // Тынянов, Ю. Н. Литературная эволюция : Избранные труды. М. : Аграф, 2002. С. 167-188.

5. Even-Zohar, I. Factors and Dependencies in Culture: A Revised Outline for Polysystem Culture Research / I. Even-Zohar // Canadian Review Of Comparative Literature. 1997. № XXIV. Р 15-34.

6. Even-Zohar, I. The “Literary System” / I. EvenZohar // Poetics today. 1990. № 11. P. 27-45.

7. Even-Zohar, I. The Relations between Primary and Secondary Systems in the Literary Polysystem / I. Even-Zohar // Papers in Historical Poetics. Tel Aviv : Porter Institute, 1978. Р. 14-20.

8. Гарадніцкі, Я. А. Праблема візуальнага ў літаратуры / Я. А. Гарадніцкі // Наука и инновации. 2011. № 9(103). С. 55-57.

Sadko L.

TRADITIONAL AND INNOVATIVE TRENDS IN MODERN BELARUSIAN LITERATURE: POLYSYSTEM APPROACH

The article reveals the philosophical and aesthetic bases of the polysystem theory, clarifying its dominant traits. The author defines the specificity of understanding the traditional and innovative in the light of the polysystem approach developed in the works of the famous contemporary Israeli humanist I. Even-Zohar. It is the theory of polysystem that enables us to understand the features of formation and functioning of the Belarusian literature in the social and cultural circumstances, close contacts and relationships with related national literary and aesthetic systems and clarify the specifics of the opposition of the traditional and innovative in the Belarusian literature.

Keywords: systemic methodology, polysystem theory, Yu. Tynyanau, R. Jacabson, I. Even-Zohar, the traditional and innovative, canonized and noncanonized literature, center and periphery.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

    дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.

    реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Паэзія Зм. Вішнёва і В. Жыбуля. Апісанне навакольнай рэчаіснасці праз "тэхнізаваную" свядомасць. Спробы літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва. Пытанне пра постмадэрн.

    реферат [35,6 K], добавлен 06.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.