Ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры на прыкладзе цыкла М. Багдановіча "У зачарованым царстве"

Міфалогія як адна з найважнейшых крыніц мастацтва. Натурфіласофскі падыход і паганская рэлігія. Стыхія паветра, дэманалогія. Вобраз лясуна, русалак, вадзяніка і змяіныцар ў ранняй творчасці Максіма Багдановіча. Паводле старадаўніх павер’яў беларусаў.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 21.05.2009
Размер файла 24,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.


Подобные документы

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.

    презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

    курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014

  • Язэп Пушча як прадстаўнік рэпрэсіраванай літаратуры, тонкі лірык, эксперыментатар у галіне вобразнасці, рытмікі, мелодыкі, псіхолаг, які мог перадаць найтанчэйшыя псіхалагічныя зрухі чалавечай душы. Праблемна-тэматычны дыяпазон ранняй творчасці.

    курсовая работа [66,1 K], добавлен 16.06.2016

  • Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

    курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013

  • Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.

    курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

Уступ

Міфалогія з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц мастацтва. Вобразы міфалагічных істотаў служылі крыніцай натхнення для мастакоў і літаратараў сусветнай кулітуры. Паўстаюць яны і старонках твораў беларускіх пісьменнікаў. Багата міфалагічных вобразаў створана паэтамі 19га стагоддзя: Адам Міцкевічам, Янам Чачотам, пісьменнікам Янам Баршчэўскім ( “Шляхціц Завальня”). Сустракаем гэтыя ж вобразы і ў сучаснай беларускай літаратуры. Амаль у кожнага аўтара прысутнічае сумна-задуменны лясун, стары белабароды вадзянік, доўгавалосая русалка.

Міфы паходзяць з глыбокай старажытнасці, з таго часу, калі безабаронны перад прыроднымі стыхіямі першабытны чалавек імкнуўся даць сваё тлумачэнне надвышэйшым над ім сілам прыроды. І міфалогія - гэта светапогляд часоў паганства. Для першапачатковага чалавека неадушаўлённага свету проста не існавала. Пасля прыняцця хрысціянства міфалогія стала часткай фальклора, а адтуль пранікла ў сусветную літаратуру.

Міфалогія натхняла многіх паэтаў і празаікаў. У дадзенай працы разглядаецца ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры на прыкладзе ранняй творчасці Максіма Багдановіча - цыкла “У зачарованым царстве”.

Будучы асновай чалавечай культуры, міфалогія мае наступныя асаблівасці:

1) міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды.

2) міфы ў канкрэтна-вобразнай форме вытлумачвалі з'явы жыцця.

3) міф - з'ва сінтэтычная. У ім своеасабліва злучыліся элементы сапраўдных ведаў аб прыродзе, маральныя нормы і рэлігійныя ўяўленні. Міф - сінтэз філасофіі, рэлігіі ды мастацтва.

4) міф усё ў свеце імкнуўся растлумачыць, перадаць менш вядомае праз больш вядомае, зразумелае. Гэта абагульненне, але праз канкрэтнасць.

5) міфы спароджаны ўяўленнямі, але не з'яўляюцца чыстай фантазіяй.

Вобразы міфа - гэта форма, у якой усвядомлена ўражанне.

Старажытны чалавек ўяўляў, што ўсё вакол яго такое ж жывое, як і ён сам, што прырода таксама мае душу.Характэрна дзейснае ўспрыняцце наваколля. Апісанне падзей і іх тлумачэнне магло мысліцца толькі як дзеянне і па неабходнасці прымаць форму аповяду. Старажытныя людзі расказвалі міфы замест таго, каб рабыць аналіз падзей.

Паганства - гэта сістэма светапогляду нашых продкаў. Паганства заснавана на даволі нізкім узроўні вытворчых сіл насельніцтва з натуральным характарам гаспадаркі і абмена. Паганства не было вузка-лакальнай з'явай. Асновай яго з'яўляецца паняцце закона гармоніі грамадства і прыроды. Яно працягвае існаваць у сучасных рэлігійна-філасофскіх сзстэмах. Многія паганскія традыціі захаваліся пасля прыняцця хрысціянства. Паганскія святы перакрыліся хрысціянскімі. Дзень хрышчэння насельніцтва Кіева адбыўся ў дзень, на які выпаў у той час Новы год па паганскаму календару. Гістарычна і светапоглядна паганства і хрысціянства гарманічна дапаўняюць адно другое. Міф ляжыць у аснове абодвух. Паганства - чалавек і прырода. Хрысціянства - чалавек і грамадства. Паганства - цела, хрысціянства - душа.

Максім Багдановіч верыў у духоўны патэнцыял беларускай нацыі, у будучы росквіт культуры. У яго быў сфармаваны свой арыгінальны позірк на нацыянальную культуру як на гістарычную з'яву, якая мае свае асаблівыя адзнакі і задачы. Неабходнасць узаемадзеяння літаратуры з фальклорам паэт усвядоміў ужо на ранніх этапах сваёй творчасці. Пра гэта сведчыць наступнае выказванне М.Багдановіча: ”Пра казку думаюць так: казка складаецца з абломкаў міфаў. Перыяд міфатворчасці прайшоў.. значэнне іх забыта, самі міфы пераблытаны. Але народ карыстаецца імі як гатовым матэрыялам, у мэтах літаратурных для стварэння казак. Значыць, наколькі нацыянальны міф - нацыянальны і казкі”. У часы Багдановіча вобразы народнай дэманалогіі часта выкарыстоўваліся ў фальклоры як персанажы народнай мастацкай фантазіі. Адсюль яны праніклі ў паэзію Багдановіча. Міфалагічнымі істотамі лесуна, русалак, вадзяніка заселена яго “зачараванае царства“. Пад непасрэдным уплывам “Перажыткаў старажытнага светасузірання ў беларусаў“ (напісанай бацькам паэта, вядомым этнографам А.Я.Багдановічам) быў створаны цыкл вершаў “У зачарованым царстве“.

У гэтым цыкле М.Багдановіч звяртаўся да самых архаічных пластоў фальклору, звязаных са старажытным паганскім светаўспрыманнем, калі чалавек не вылучаў сябе з навакольнага свету. Паэт шырока выкарыстоўвае дэманалогію. Міфалагічныя вобразы ў яго зліваюцца з прыродаю, ствараюць непаўторныя, адухоўленыя краявіды.

Паганскі светапогляд і натурфіласофія

З глыбокай старажытнасці людзі імкнуліся зразумець свет, растлумачыць яго з'явы.

Арыстоцель лічыў асноўнымі пачаткамі свету чатыры стыхіі: зямлю, агонь, ваду і паветра. Да такой жа думкі схіляліся натурфілосафы Індыі, Кітая, Месапатаміі. Наш продак, разумеючы еднасць свету, таксама ўшаноўваў розныя стыхіі.

Натурфіласофскі падыход заснаваны на ідэі адзінства Космасу ва ўсіх яго элементах і праявах. Прырода выступае адухоўленай. Кожная з'ява разглядаецца ў сваіх сувязях з першаэлементамі Космасу. Космас уключае розныя структурныя ўзроўні: прыроду, грамадства, чалавека і сакральнае ( звышчалавечы пачатак Космасу, звышнатуральнае, боскае). Усе названыя элементы ўзаемадзейнічаюць і фармуюць адзіны Космас - “свет”, “светабудаўніцтва”, дзе адно выяўлена праз другое, дзе ўсё звязана паміж сабой. Якраз такім бачылі свет Сусвет класікі беларускай літаратуры - як адзінства прыроды, чалавека, матэрыяльнай і духоўнай культуры, таго асяроддзя, у якім жыве беларус, і таго бачання, у якім ён жыве.

Свет, дзе жылі нашы прашчуры, быў густа населены вялікімі і малымі багамі і бажкамі.

Паганская рэлігія ўзнікла як вынік поўнай залежнасці чалавека ад сіл прыроды. Адны прыродныя з'явы дапамагалі чалавеку ў яго вытворчай дзейнасці, іншыя - тармазілі яе. Кожнай з прыродных з'яў людзі імкнуліся надаць сваё тлумачэнне. Яны ўяўлялі, што ў прыродзе дзейнічаюць добрыя і злыя духі, пакланяліся ім, а таксама Духам памерлых продкаў, стварылі культы Маці-багіні. Нашыя продкі абагаўлялі навакольную прыроду - сонца і месяц, камяні і горы, рэкі і азёры, пакланяліся расліннаму і жывёльнаму свету. Іх “духам” прыносілі ахвяры. Паступова складалася ўяўленне аб бажаствах, якія ўвасаблялі сабой стыхійныя з'явы прыроды. Старажытныя паганскія абрады адбываліся ў тагачасных культавых збудаваннях - капішчах.

Духоўныя істоты ствараліся чалавечым ўяўленнем на прыкладзе яго першабытных панняццяў пра сваю чалавечую душу. Духі патрэбныя былі яму , каб растлумачыць з'явы прыроды. “Усё было зразумела для першых людзей, таямніцы прыроды не былі ад іх схаваныя так, як ад нас”, - сказаў Якаў Бёмэ. Сапраўды, першабытныя людзі маглі прыпісваць дружалюбным і варожым духам усё добрае і злое ў сваім асабістым жыцці і ўсе з'явы прыроды. Яны жылі ў цеснай сувязі з жывымі і ўладарнымі душамі продкаў, з духамі рэкаў і азёраў, раўнін і гор. Усе з'явы навакольнага свету адбываліся дзякуючы ўмяшальніцтву разнастайных духоўных істотаў.

Уяўленню прымітыўных людзей здавалася, што ўся прырода заселеная і запоўнена духамі.

Усюдыісны і наймагутнейшы бог славян-земляробаў, творца жыцця, бог неба і ўсяго сусвету Род ( Сварог, Стрыбог, Святавіт) апладняў зямлю і ўсё жывое, кіраваў вятрамі і нябеснымі з'явамі.

Роду падначальваліся ўсе астатнія багі нябеснай сферы зямлі і падземнага свету.

Усю суму ўяўленняў пра Космас і Зямлю нашы продкі абагульнялі ў выглядзе нейкай мадэлі. У большасці індаеўрапейскіх народаў цэнтрам свету было Прадрэва. У славянскіх казках па дрэве пралягаў шлях да неба. З вобразам Прадрэва звязаны розныя істоты: на вяршыні яго жылі чароўныя птушкі - Фенікс, Жар-Птушка, Сірын, Арол; пад карэннямі - змеі, рыбы, земнаводныя; на сярэднім узроўні - чалаве і жывёлы. Былі і багі-пасрэднікі паміж рознамі сферамі сусвету. Так, у міфалогіі грэкаў свабодна перамяшчаўся з неба ў падзем'е Гермес, у славянаў - Светавіт.

У шматлікім паганскім пантэоне можна размеркаваць багоў па чатырох стыхіях: агню, паветра, вады, зямлі.

Стыхія агню - Пярун, Жыжаль, Зніч, Дажбог, Ярыла, Каляда, Хорс.

Пярун валадарыў над громам і маланкамі і займаўся вайсковымі справамі. Дажбог, Ярыла, Каляда і Хорс былі багамі сонца. Яны даравалі цяпло, клапаціліся пра ўрадлівасць зямлі, дабрабыт людзей, апекаваліся над земляробамі і рамеснікамі. Ім дапамагаў таксама звязаны з сонцам бог ураджаю і дастатку Купала.

Стыхія зямлі - Дажбог, Тур, Вялес, Аўсень, Жыцень, Лада, Мокаш, Цёця.

Пасланіцамі Рода былі рожаніцы - багіня кахання і вясновага абуджэння Лада і маці ўраджаю Мокаш. Кожны стараўся жыць у згодзе з багіняю восеньскага ўраджаю Цёцяй. Жыжаль саграваў агнём. Ад бога Тура залежала жыццё дзікіх звяроў і поспех на паляванні. Вялесу належаў падземны свет, але былі ў яго і клопаты на зямлі - клопат пра свойскую жывёлу і дапамога пастухам.

Стыхія паветра - Стрыбог, бог вятроў

Яшчэ бліжэй да штодзённага жыцця продкаў стаялі драбнейшыя багі - берагіні, Жыцень, Аўсень, дамавікі, лесавікі, русалкі.

Да стыхіі вады аднясем вадзяніка і русалку.

Каб жыць з багамі ў згодзе, іх трэба было залагоджваць, маліцца за сябе і за сваіх блізкіх. Уранні продкі зазвычай прамаўлялі да ўсіх багоў адразу. Удзень маліліся Хорсу - сонцу. Увечары, пасля працы, прасілі Дажбога ацаніць пражыты дзень і даць кожнаму паводле заслуг яго. Паразумецца з нябеснымі і зямнымі валадарамі, не ўяўляючы іх саміх, было даволі цяжка, таму кожнага бога і бажка чалавечая фантазія надзяляла адметным абліччам.

Этногарафы, якія займаліся вывучэннем беларускага краю, заўважылі, што “чараўніцы, вадзянікі, русалкі напаўняюць прыроду беларуса і надаюць ёй своеасаблівае адценне ўмяшчальні таямнічых пантэістычных сіл. Прырода ў светасузіранні народа не толькі арэна яго зямнога жыцця, але і спадарожніца яго духу”.

Дэманалогія

Дэманалогія (або ніжэйшая міфалогія) - комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу (злыя духі, чорт і т.п.), уласцівай “не тутэйшаму” свету і якая ўзаемадзейнічае з чалавекам.

У дэманалогіі беларусаў пераплеценыя паганскія і хрысціянскія вераванні, кніжныя ўяўленні аб дуалізме боскага і д'ябальскага пачаткаў, аб стварэнні дэманаў самім Богам ці Д'яблам і народныя - пра паходжанне дэманаў ад самагубцаў і людзей, памерлых ненатуральнай смерцю, ад дзяцей, памерлых да хрышчэння, выкрадзеных лесавіком, вадзяніком ці русалкай.

Сістэма міфалагічных уяўленняў беларусаў уключае вялікую колькасць дэманаў, што адрозніваюцца адзін ад аднаго месцам і часам з'яхлення, знешнім выглядам, паводзінамі і сваімі “функцыямі” - характэрнымі дзеяннямі, скіраванымі на чалавека. Паводле народных павер'яў, дэманы жывуць у “нячыстых”і небяспечных месцах ( на пустках, у балотах, на ростанях, у пячорах, ямах, калодзежах, на “нячыстых” дрэвах - вярбе, арэшніку; на паддашку, у лазнях), з'яўляюцца ў сумежны час года ці дня ( купальская ноч, поўдзень, поўнач, на досвітку, пасля захаду сонца), некаторыя дэманы “сезонныя”: русалкі з'яўляюцца падчас русальнага тыдня. Дэманы шматаблічны і зменлівы ( лясун бывае вышэй за лес і ніжэй за траву), яны здольныя прымаць то антропаморфны (звычайна чэрці з рогамі, хвастом, капытом,шэрсцю), то зааморфны выгляд ( напрыклад, дробнай жывёлы - коткі, свінні, жабы), то ўвогуле форму неадушаўлённых прадметаў і прыродных з'яў ( кола, вогненнага ці вадзянога слупа і г.д.).

Многія рысы паводзінаў дэманаў сведчаць незямную прыроду: громкі, сіпаты голас, шум, гул, хуткасць перамяшчэння і т.п. Для асобных персанажаў характэрныя адметныя формы паводзінаў: чэрці піруюць і гуляюць ў карты, ладзяць вяселлі; русалкі таньчаць, спяваюць, калыхаюцца на дрэвах, расчэсваюць доўгія валасы; лясун пасвіць ваўкоў, пляце лапці. У адносінах да чалавека дэманы звычайна праяўляюць зламыснасць: лясун збівае з дарогі, дамавік пужае стукам, дотыкам, русалка казытае да смерці, вадзянік топіць. Некаторыя дэманы могуць быць нейтральнымі ў адносінах да чалавека і нават дапамагаць яму ( прыносяць багацце, вылечваюць, даглядаюць статак), аднак у большасці людзі баяцца нячыстай сілы, каб абараніцца ад яе выконваюць шматлікія забароны і носяць разнастайныя амулеты. Прамежкавае становішча паміж светам дэманаў і светам людзей займаюць вядзьмаркі і знахаркі. Дэманалагічныя вераванні пранізваюць усе сферы, узроўні і жанры народнай культуры, з'яўляюцца неад'емнай часткай сямейных, каляндарных і гаспадарчых абрадаў.

М.Багдановіч і міфалогія

На самым пачатку сваёй творчай дарогі паэт уяўляў Беларусь толькі па казках і легендах, паданнях ды павер'ях народных, што месціліся ў бацькавай бібліятэцы і так моцна ўразілі яго непаўторна-самабытнымі вобразамі старажытнай паэзіі. І сама яна, беларуская земля, здавалася яму дзівоснай казкай, поўнай незвычайнага хараства і таямніц.

Раннія вершы паэта аб роднай прыродзе, населеныя міфічнымі істотамі, прасякнуты духам паганскіх павер'яў, складаюць вельмі своеасаблівую старонку ў беларускай пейзажнай лірыцы. Багдановічу ўдалося захаваць у гэтых вершах непасрэднасць старажытнага светаўспрымання, тую першаснасць і свежасць паэтычнага бачання, якімі зачароўваюць нас міфалагічныя беларускія казкі і легенды, замовы і павер'і. У сваім цыкле «У зачарованым царстве » паэт намаляваў вобразы лясуна, вадзяніка, русалкі і змяінага цара. Разгледзім падрабязней кожнага з іх.

Вобраз лясуна ўразіў М.Багдановіча

Лясун ( лесавік, пушчавік) - вобраз у старадаўніх павер'яў беларусаў, гаспадар лесу і звяроў. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага ( у рост дрэва ) старога з белым, як бяроста, тварам, вялікімі вачамі, у звярынай скуры. Верылі, што лясун можа паказаць грыбныя і ягадныя мясціны, наганаць у бок паляўнічага звяроў і птушак, паказаць месца бортнікам для ўстаноўкі калод альбо прымусіць чалавека доіга блукаць на адным месцы. Каб задобрыць лясуна, на скрыжаванні лясных сцежак клалі хлеб з соллю.

Пры апісанні знешняга выгляду гэтай міфалагічнай істоты ён даволі дакладна прытрымліваецца этнаграфічных запісаў бацькі: “ Ён ростам роўны з дрэвамі таго лесу, у якім разгульвае… Галава яго пакрыта доўгімі кудрамі, так што напамінае вяршыню сасны: велізарнае тулавішча адзета ў звярыныя шкуры…”

Лясун “сумны”, “маркотны”, ціха, не парушаючы лясны пакой, гармонію ляснога жыцця грае на высокіх соснах.. Адзінокі, магутны гаспадар лесу выказвае свой сум.

На мой погляд, дадзены вобраз лесуна, створаны М.Багдановічам, вельмі падобны да лясуна Н.Арсенневай у вершы “Плач старога лясуна”. Адзіны лёс напаткаў цароў лясных прастораў: чалавек, каб задаволіць свае патрэбы, зніштожыў іх царства, іх дом.

У М.Багдановіча ёсць некалькі вершаў, прысвечаных лясному ўладару (вершы "Пугач“,”Лясун”, “Старасць”, “Хрэсьбіны лесуна”). У вершах “Лясун”, “Пугач” лясун выступае не часткаю прыроды, а самастойнай, велічнай і пагрозлівай сілай.

У вершы “ Лясун “ можна вылучыць тры пласты ўспрымання: прырода (пушча), міфалагічная істота (лясун), чалавек ( паэт, аўтар верша).

Цёмная пушча абуджае фантазію творцы, стварае настрой, з якога нараджаецца вобраз адзінокага лесуна, які ў сваю чаргу наводзіць на думку аб надасканаласці свету, хуткаплыннасці часу.

Але міфалагічныя істоты ў Багдановіча не з'яўляюцца персаніфікацыяй нейкіх змрочных сілаў, як гэта здаралася ў іншых паэтаў, напрыклад у А.Гаруна (“Ваўкалакі”) ці ў вершах Я.Купалы (“Хохлік”, “Чорны бог). У лесуне, створаным Багдановічам, увасобілася стыхійная жыццёвая сіла. Лясун - гаспадар бору, яго неад'емная частка, яго душа. Усё, што адбываецца ў бары, залежыць ад волі і жадання яго гаспадара.

У вершы “Старасць” старасць лясуна ўдала асцыіруецца з агульным выглядам асенняга лесу, надзвычай вобразна і ярка паказана адміранне прыроды. Вобраз лясуна цалкам захоўвае жыццёвыя, рэальныя абрысы. Яго знешні выгляд натуральна зліваецца з агульным фонам лесу, пейзажа.

Такім чынам, М.Багдановіч стварыў некалькі вобразаў лясуна: лясуна адзінокага, маркотнага, які ціха грае на соснах, разгубленага лясуна, які згубіў сваё царства, нарэшце лясуна раззлаванага, гатовага біцца і помсціць. У цыклы “ У зачарованым царстве” лясун сумны, спакойны, ён нікога не збіраецца крыўдзіць. Персанаж не сам жаліцца на сваё жыццё. Аповяд у вершах ідзе не ад імя першай асобы.

Русалка

У агульнаславянскай міфалогіі русалка - гэта фантастычная істота з дзявочай галавой і грудзямі, з рыбіным хвастом і целам, пакрытай лускай. У русалках нібыта ўвасабляюцца душы рана памерлых дзяцей жаночага полу, а такасама дзяўчатаў-тапельніцаў. Недзе каля Сёмухі яны быццам бы выбіраюцца з рэкаў і азёраў на сушу, пачынаюць блукаць па лясах і палях, гойдацца на вецці. Калі яны бачаць чалавека, то адразу імкнуцца прывабіць яго, клічуць да сябе, а потым заказытваюць яго аж да смерці.

Вось як абмаляваў русалак М.Багдановіч у сваім вершы “ Над возерам ” з цыкла “ У зачарованым царстве”.

Русалкі выпаўзаюць са дна ракі ноччу. І заўсёды іхнія спадарожнікі - месяц, зоркі на начным небе, што адлюстроўваюцца ў люстры возера. Русалкі спрабуюць разблытаць свае доўгія валасы ў вадзяной глыбіні, ім гэта не ўдаецца. Яны разгубленыя. Ноч спявае ім калыханку, суцішае сваім спакойным спевам і хоча, каб яны заснулі, але бедныя стварэнні не могуць знайсці спакой.

У іншым вершы М.Багдановіча “Русалка”, які не ўвайшоў у цыкл “У зачарованым царстве” аповяд пра сваё сумнае жыццё вядзе сама русалка.

Ёй халодна, сумна, адзінока на дне ракі і таму, каб неяк развеяць свой сум, яна выпаўзае на бераг ракі, дзе абуджаецца жыццё ў час вясновага квіцення, дзе чуюцца вясёлыя людскія галасы.. Жыхарка рачнога дна ўступае ў кантакт з чалавекам, хочучы ўспомніць час, калі сама была такім жа, як ён, але ажыць яна не можа.

Вобразы русалак уводзілі ў свае творы і паэты пасля М.Багдановіча

Канстанцыя Буйло намалявала начное жыццё - час, калі прачынаюцца дзяўчыны з вялікім хвастом і пачынаюць купацца ў святле месяца. Яе верш так і называецца -“Русалкі”.

Цікава абмаляваў русалак Я. Купала. У вершы “Русалка” ён вывеў адразу некалькі вобразаў народнай дэманалогіі: русалка выходзіць замуж за вадзяніка, на вяселлі дзвюх міфалагічных істотаў прысутнічае яшчэ адна - гаспадар ляснога царства, лясун.

Яго русалка вышла з вады ўжо на падчас ночы, а ўдзень. Яна не баіцца сонца. Сонечныя промні асвячаюць яе “некранутае” хараство.

Як бачым, у М.Багдановіча вобраз русалкі ў нечым падобны і адначасова адрозны ад вобразаў русалак, створанага іншымі паэтамі.

Вадзянік

Паводле старадаўніх павер'яў беларусаў вадзянік - уладар вадаёмаў, жывых істотаў у іх.

Вадзяніка звычайна ўяўлялі ў выглядзе старога з зялёнай барадой, доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў, на дне азёр, крыніц, глыбокіх кадлодзежаў. Яму прыпісвалі рух і памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, гібельлюдзей і жывёл у вадзе.

У цыкле “У зачарованым царстве” знаходзім адзін верш, прысвечаны воднаму ўладару (верш “Вадзянік ”).

Вадзянік - стары, сівы, згорблены, ляжыць на дне ракі, увесь аблытаны цінай і засыпаны пяскамі. Старасць на дазваляе яму падняцца, агледзіць свае ўладанні і ён прытаіўся на самым днішчы. Нямоглы, здаецца, ён баіцца ўсякага шуму ці з'явы, што могуць парушыць яго шматгадовы пакой. Ён нікога няздольны пакрыўдзіць.

Вельмі падобны вобраз вадзяніка малюе М.Багдановіч у вершы “Асенняй ночай”, што не ўвайшоў у нізку “ У зачарованым царстве”.

Вадзяніку ўтульна адпачываць пад вадой ля млына, што ўкалыхвае яго сваёй адвечнай песняй і стары кладзе галаву на мяккае дно і засынае. У яго няма клопатаў. Ён не здзяйсняе ні дрэнных, ні добрых учынкаў. Адзінае яго справа - спаць пад млынам.

Такім чынам, у вершах М.Багдановіча паўстае вобраз старога, нямоглага вадзяніка, няздольнага кіраваць сваім царствам.

Змяіныцар

Вужы - стварэнні земнаводныя. Іх любімае месца жыхарства - вадаёмы, забалочаныя мясціны, падземныя норы. Маскіраваная афарбоўка надае ім знешняе падабенства з парыжэлай на сонцы балотнай купінай, каменем ці проста расколінай у засохлай глебе. Патрыярхальны чалавек, якому ўся прырода ўяўлялася адушаўлённай, бачыў у гэтым таямнічы магічны сэнс.

Асноўная уласцівасць зямлі, якая мела у вачах старажытнага чалавека першаснае значэнне, - гэта урадлівасць, пладароддзе. Нязведаная цудадзейная сіла штогод давала жыццё раслінам і збажыне, людзям - хлеб надзённы, а жывёлам - корм. З'яўленне з мёртвай глебы жывых парасткаў было шматвяковай загадкай. Паралельна з абагаўленнем шчодрай глебы паступова фарміраваўся і культ жывёл, якія, у сваю чаргу, лічыліся яе адлюстраваннем і сімваламі. Таму ўсе якасці зямлі прыпісваліся ў роўнай ступені і ім.

У сілу вышэйназваных прычын вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі. У іх бачылі пасланцоў добрых багоў і звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а часам і аб простым чалавечым шчасці.

Старажытныя славяне лічылі, што вужы - гэта не што іншае, як дажджавыя патокі, што льюцца з неба на зямлю і застаюцца тут назаўсёды.

Часам у фальклорных творах вуж выступае уладаром воднай стыхіі, якая з'яўляецца яго родным домам. І там, пад водай, вуж пераувасабляецца у прыгажуна-малайца, уладара усяго: палацаў, багатых угоддзяў, нарэшце - грошаў і каштоўнасцей. Але яго самога ператварыла у такую пачварную істоту зайздрослівая ведзьма ці нейкая іншая нячыстая сіла.

Згодна са старажытнымі павер'ямі, змяіны цар па велічыні больш за ўсіх астатніх вужоў, луска яго пераліваецца срэбрам і золатам, на галаве карона з маленькіх залатых ражкоў.

Захапляльныя легенды пра вужынага цара і пра вужоў увогуле знайшлі адлюстраванне і ў мастацкіх творах беларускай літаратуры.

Максім Багдановіч у сваім вершы “Змяіны цар” малюе начное шэсце вужоў на зімовую спячку на чале са змяіным царом.

У дадзеным выпадку перад намі паўстае сапраўдны змяіны цар: велічны, горды, магутны, нішто у гэтым свеце яму не страшна, бо у яго уладзе знаходзяцца усе цуды і ён можа зрабіць з любым непакорным чалавекам, жывёлінай усё, што пажадае.

У другім вершы гэтага ж паэта, які і назву носіць аналягічную - “Змяіны цар”, вуж ужо стары, слабы і настрой яго далёка не вясновы, нягледзячы на тое, што ён усё яшчэ змяіны цар, але не усемагутны, а канаючы, якому марыцца пражыць хоць адзін лішні дзянёк, успомніць маладосць і летнюю пару, але жыццё няўмольна патрабуе свайго.

Класік нашай літаратуры Янка Купала ў адным сасваіх вершаў падкрэсліваў цудадзейныя магчымасці вужоў, іх цягу да варажбы, чорнай магіі.

У паэта Анатоля Сыса таксама ёсць верш пад назвай “Змяіны цар”. У ім аўтар падкрэслівае магутнасць, таямнічась міфалагічнага вобраза.

Ул. Марук, наадварот, у сваім вершы “Вужы” паказаў вужынага цара, якога ужо ніхто не баіцца, якому ніхто не пакланяецца, і нават самі вужы яго не лічаць за ўсемагутнага былога валадара, які яшчэ колькі часу таму назад мог здзяйсняць цуды - караць і ўзнагароджваць, забіваць і пакідаць сярод жывых.

Такім чынам, шмат паэтаў прысвячалі свае вершы змяінаму цару, і, канешне, усе, намалявалі яго па-рознаму. У цыкле М.Багдановіча “У зачараваным царстве” намаляваны вобраз змяінага цара велічнага, гордага, магутнага, якому нішто у гэтым свеце яму не страшна. Супрацьлеглы вобраз стварыў паэт у сваім другім вершы - вобраз старога і слабога цара.

Заключэнне

Вялікае значэнне надаваў М.Багдановіч дагістарычным часам, вытокам нашай гісторыі. Бо менавіта адтуль ідуць многія нашыя загадкі і таямніцы. Невыпадкова таму “Вянок” ёе пачынае з пранікнення ў зачараванае царства, у царства паганства, населенае вобразамі, што прыйшлі ад нашых далёкіх продкаў. Там няма яшчэ ні дат, ні імёнаў - адно вядома: ёсць там волаты, русалкі, змяіны цар… Гісторыя прыкрыла тыя часы крылом вечнасці. І толькі водгукі іх даходзяць да нас. Водгук у выглядзе вадзяніка, што спіць на дне ракі. Водгук ад загінуўшага лясуна, які пакінуў сваё люстэрка. Водгук ад русалак, што заблыталі свае косы ў начным возеры.

У дазденай працы мы разгледзілі ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры на прыкладзе цыкла М.Багдановіча “У зачарованым царстве”.

Літаратура

1. Арсеннева Н. " Пад сінім небам".Вільня, 1927

2. Багдановіч Максім. Выбраныя творы. Мн., 1996

3. Багдановіч Максім. Збор твораў у трох тамах. Том 1.Мн.,1992

4. Барадулін Р. Евангелле ад мамы.Мн.,1995

5. Бацькаўшчына. Зборнік гістарычнай літаратуры.Мн., 1992

6. Буйло К. "..Коціцца рэха".Мн.,1993

7. Вейман Р. "История литературы и мифология".М., 1975

8. Волошина Т.А., Астапов С.Н. " Языческая мифология славян". М., 1996

9. Грушко Е.А., Медведев Ю.М. "Словарь славянской мифологии".М., 1995

10. Грынчык М.М. "Народная паэзія ў ранняй творчасці Максіма Багдановіча"// Беларуская літаратура.Даследаванні і публікацыі.Т.2. 1959 с.61-62

11. Грынчык Мікола "Максім Багдановіч і народная паэзія" Мн. 1963

12. "З гісторыяй на "Вы"" Вып.2 Мн.,1994

14. Купала Я. Вершы.Мн.,1988

15. Майсейчык А.А."Максім Багдановіч і беларускі казачны эпас"// "Беларуская літаратура" 1990 вып.18 с.49-57

16. Ненадавец А.М."Святло таямнічага вогнішча".Мн., 1993

17. "Роднае слова" 1994 № 1,2,3,4,9,10

18. Рыбаков Б.А. "Язычество древних славян".М., 1981

19. Сагараў Л. "Максім Багдановіч і фальклор"//"Беларусь" 1946 № 10 с.47-49

20. Чмыхов Е. Г. " Истоки язычества Руси".М., 1990

21. Шамякіна Т. "Натурфіласофскія стыхіі ў нацыянальным космасе"// Беларусіка. Кн.1 Мн.1993 с.180-188

22. Яскевич А.С. "Становление белорусской художественной традиции". Мн., 1987

Работа, которую точно примут
Сколько стоит?

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.