Прафесійная лексіка беларускай мовы

Асноўнае месца мовы ў сістэме гуманітарных навук. Віды руска-беларускай інтэр-ферэнцыі. Стан беларускай гаворкі ў Рэчы Паспалітай. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў. Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю ў зносінах.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 03.02.2015
Размер файла 138,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

ліст-паведамленне:

- паведамляем, што …;

- даводзім да Вашага ведама, што …;

- напамінаем Вам аб тым, што …;

- яшчэ раз напамінаем Вам ….

ліст-суправаджэнне:

- накіроўваем Вам …;

- высылаем …;

- дасылаем ….

ліст-прапанова:

- прапануем Вам …;

- мы можам прапанаваць Вам …;

- просім разгледзець нашы прапановы …;

- спадзяёмся, што нашы прапановы будуць разгледжаны …;

- можам рэкамендаваць Вам (даць рэкамендацыі па) ….

ліст-гарантыя:

- аплату

- якасць вырабаў

- тэрміны выканання г а р а н т у е м

- адпаведнасць патрабаванням

- надзейнасць пры эксплуатацыі

- зварот каталогаў у вызначаны тэрмін

Заключныя словы пісьма вельмі важныя, бо з'яўляюцца сігналам для адпаведных дзеянняў другога боку (рэспандэнта).

Напрыклад:

- пераканаўча просім Вас не затрымліваць адказ;

- просім прабачэння за затрымку з адказам, за дапушчаныя памылкі (недакладнасці);

- спадзяёмся, што наша просьба будзе выканана;

- з цікавасцю чакаем Вашых новых прапаноў (заказаў);

- з надзеяй на спрыяльнае вырашэнне нашага пытання;

- мы ўпэўнены, што выкананне нашага заказу знаходзіцца пад Вашым асабістым кантролем і будзем удзячны, калі Вы знойдзеце магчымасці пачаць пастаўку ўжо з лютага г.г.;

- удзячны Вам за прапановы. Яны прыняты ўсе цалкам;

- выказваем Вам глыбокае прызнанне за паслугі, аказаныя нам і нашым партнёрам. Вашы заўвагі дастаткова слушныя, усе яны прыняты і будуць улічаны пры вытворчасці новай партыі пагрузчыкаў;

- мы гатовы выканаць усё, што залежыць ад нас, для таго, каб …;

- аб тэрмінах пастаўкі мы паведамім дадаткова.

ПРЫКЛАДАННЯ

Дадатак 1

Перадача інфарматыўнага зместу тэксту з аналізам яго структуры

Структура тэксту

Лексічныя сродкі

Тэма артыкула

Артыкул мае загаловак, называецца, названы...

Артыкул прысвечаны тэме, праблеме, пытанню...

Тэма артыкула; гэта артыкул на тэму; пра (аб)...

Аўтар артыкула расказвае нам пра (аб), распавядае, выкладае тэзы...

Артыкул з'яўляецца (чым) / уяўляе сабою (што) (абагульненне, пераказ, агляд, аналіз, апісанне і г.д.)

У артыкуле разглядаецца (што), гаворыцца (пра што); даецца ацэнка, аналіз; абагульняецца (што); прадстаўлены погляд (на што)

Кампазіцыя артыкула

Артыкул падзяляецца на..., пачынаецца з...; складаецца з...; заканчваецца (словамі)

Праблема

У артыкуле аўтар ставіць, закранае, асвятляе (наступныя праблемы), спыняецца на наступных праблемах; закранае наступныя пытанні, асабліва спыняецца (на чым)

Сутнасць праблемы зводзіцца (да чаго)

У артыкуле даецца абагульненне, навукова абгрунтаванае апісанне, закранаецца пытанне пра (аб)

Ілюстрацыя аўтарам сваіх пазіцый

Аўтар прыводзіць прыклад таго, як...

Аўтар прыводзіць цытату з..., факты, лічбы, звесткі, якія ілюструюць гэтае палажэнне / тэзу

Заключэнне

Вывады / высновы

Аўтар прыходзіць да вываду / высновы, заключэння

Аўтар падводзіць вынік

У выніку можна прыйсці да высновы

У заключэнне / на заканчэнне можна сказаць, што...

Сутнасць вышэйпададзенага зводзіцца да наступнага (да таго, што...)

Можна зрабіць заключэнне, што...

У цэлым (у асноўным) вынікае, што...

3 гэтых даных / звестак вынікае, што...

На падставе гэтага мы пераконваемся ў тым, што...

Абагульняючы выказанае...

3 гэтага вынікае, што...

Перадача інфарматыўнага зместу тэксту пры дапамозе яго апісання (з уключэннем ацэнкі)

Сэнсавыя адносіны

Лексічныя сродкі

Паказ наяўнасці інфармацыі ў аўтарскім тэксце

Аўтар аналізуе, дае характарыстыку (характарызуе), адзначае, даводзіць, даказвае, параўноўвае, супастаўляе, называе, апісвае, разбірае, падкрэслівае, спасылаецца на... (робіць спасылку на...), спыняецца на..., раскрывае змест, адзначае важнасць..., фармулюе, зыходзіць з таго..., пярэчыць (чаму), закранае, сцвярджае, крытычна ставіцца (да чаго), ставіць задачу, пацвярджае выснову фактамі

Тлумачыць гэта тым, што..., прычыну гэтага бачыць у тым, што..., лічыць, што

Апісанне аўтарскага тэксту

а) У артыкуле пададзены пункт погляду (гледжання) на..., змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні, супярэчлівыя сцвярджэнні, агульнавядомыя ісціны, каштоўныя звесткі, эксперыментальныя палажэнні; важныя неапублікаваныя звесткі, спробы даказаць, што / доказы (чаго), пераканаўчыя доказы / довады, вызначаюцца ... шляхі, адзначаецца важнасць..., выразна сфармулявана (што), даказана (што)

б) улічваць, браць на ўвагу (пад увагу, да ўвагі); лічыцца (з чым), звяртаць увагу на..., зважаць на..., з увагі на....; мець на ўвазе; наводзіць на думку...

в) важна адзначыць, што; сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага...

з тэарэтычнага пункту гледжання гэта...

з практычнага пункту гледжання гэта...

неабходна падкрэсліць, што...

Перадача ўпэўненасці

Упэўнены, перакананы; лічыць, што; мяркуе, што; прытрымлівацца пункту гледжання, згодна з якім...; пацвярджае: аўтар пераканаўча даказвае, што...; гэта даказвае, што...; даказана, што... зразумела, што; відавочна, што; няма сумнення ў тым, што...; у гэтай сувязі зразумела, што; аўтар адстойвае пункт гледжання...

Перадача згоды

Ухваляць, хваліць; захапляецца, згаджаецца, падзяляе пункт гледжання, пацвярджае, прызнае вартасць, прытрымліваецца (трымаецца) падобнага погляду (меркавання, думкі)

Перадача крытыкі (нязгоды)

а) Адзначаць недахопы, папракаць у неахайнасці (нядбайнасці, недакладнасці), выкрываць (выяўляць) недахопы, крытыкаваць, пярэчыць, аспрэчваць, разыходзіцца ў поглядах, абвяргаць, не звяртаць увагі, ігнараваць, выпусціць з-пад увагі

б) Аўтар не раскрывае зместу...; пярэчыць, выпускае з-пад увагі; неабгрунтавана (беспадстаўна) сцвярджае, крытычна ставіцца, ставіць нездзяйсняльную (невыка-нальную) задачу, не пацвярджае высновы фактамі, незразумела, што...; дыскусійным з'яўляецца...; спрэчна, што...; спрэчным з'яўляецца...; вылучыць, прывесці, мець пярэчанне; адмовіцца ад сваіх меркаванняў

Паказ меркавання

Дапусціць, зрабіць (выказаць) здагадку, меркаванне, выказаць гіпотэзу; дамовімся, што...

Сродкі арганізацыі звязнага тэксту

сэнсавыя

дачыненні

паміж часткамі

інфармацыі

Сродкі арганізацыі звязнага тэксту

Вызначэнне тоеснасці, блізкасці суб'екта дзеяння

ці месца дзеяння

Ён, гэты, той, такі, гэткі

Тут, там, туды, сюды, усюды, вышэй, ніжэй

Прычынна-выніковыя і ўмоўна-выніковыя дачыненні паміж часткамі інфармацыі

І, але, таму, вось чаму, адсюль, адтуль, тым самым, з прычыны гэтага, з гэтай прычыны, у выніку, дзеля гэтага, такім чынам, выходзіць, значыць, у выніку гэтага, у залежнасці ад..., дзякуючы таму, у сувязі з гэтым, у такім выпадку, у гэтым выпадку

Далучэнне і аб'яднанне частак інфармацыі

І, таксама, пры гэтым, разам з тым, акрамя таго, апрача таго, звыш (чаго), больш за тое, дарэчы, між іншым

Супастаўленне і супрацьпастаў-ленне частак інфармацыі

І (усё (ж) такі), жа; з аднаго боку, наадварот, але, аднак, нават, ды; не толькі, але і; затое, інакш, іначай, так, гэтак, якраз так (дакладна), як, менавіта гэтак, такім чынам, такім шляхам, аналагічна, наступным чынам, тады як, у адрозненне ад...

Абагульненне, вывад, высновы (з папярэдняй інфармацыі)

Такім чынам, дык вось, карацей (кажучы), наогул, (адным) словам; такім чынам, выходзіць, значыць; з гэтага

Парадак пералічэння інфармацыі

Па-першае, па-другое, па-трэцяе...; нарэшце, урэшце

Тлумачэнне - ілюстрацыя, удакладненне, вылучэнне асобнага выпадку

Напрыклад; так, напрыклад; менавіта, толькі, нават, ледзь (толькі), ж (жа), асабліва; іншымі словамі, інакш кажучы, больш дакладна. у прыватнасці, прычым

Ацэнка ступені верагоднасці інфармацыі

Зразумела, безумоўна, відавочна, сапраўды, насамрэч, папраўдзе, відаць

Пачатак разважання, будучае дзеянне

У (на) пачатку, спачатку, перадусім, перш за ўсё, у першую чаргу

Адначасовасць, паўтаральнасць дзеяння

Зараз, цяпер, папярэдне, адначасова, у той жа час, разам з, толькі што, ужо, раней, зноў, яшчэ раз, ізноў

Заканчэнне дзеяння

Затым, далей, пазней, пасля, надалей, у заклю-чэнне, на заканчэнне

Сувязь з папярэдняй і далейшай інфармацыяй

Як зазначалася, як было паказана, як было зазначана вышэй, як было адзначана, згодна з гэтым, адпаведна (чаму), падобна да, таксама як, нібы апошні, папярэдні, дадзены, шуканы, адпаведны, вышэйапісаны, вышэйпрыведзены, вышэйзгаданы, раней названы, уведзены, выведзены, даведзены, даказаны, (за)дадзены, за(с)кончаны, выкладзены, знойдзены, апісаны, вызначаны, адзначаны, пералічаны, пабудаваны, прыведзены, ужыты, скарыстаны, разгледжаны, сфармуляваны, зазнача-ны, памянёны, устаноўлены, наступны, ніжэйпада-дзены, далейшы, шуканы, падразглядны, разгляданы, патрэбны, аналізаваны

Увядзенне абагульняльнай інфармацыі

Разгледзім наступныя выпадкі..., прывядзём прыклад..., працягнем разгляд..., высветлім суадносіны (дачыненні)...

Дадатак 2

АФАРМЛЕННЕ СПІСА ЛІТАРАТУРЫ

а) Прыклады апісання самастойных выданняў

Характарыстыка крыніцы інф.

Прыклад афармлення

Адзін, два

або тры аўтары

Котаў, А.І. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / А.І. Котаў. - 2-е выд. - Мінск:

Энцыклапедыкс, 2003. - 168 с.

Шотт, А.В. Курс лекций по частной хирургии / А.В. Шотт, В.А. Шотт. - Минск: Асар, 2004. - 525 с.

Чикатуева, Л.А. Маркетинг: учеб. пособие / Л.А. Чикатуева, Н.В. Третьякова; под ред. В.П. Федько. - Ростов н/Д: Феникс, 2004. - 413 с.

Чатыры

і больш аўтары

Культурология: учеб. пособие для вузов / С.В. Ла-пина [и др.]; под общ. ред. С.В. Лапиной. - 2-е изд. - Минск: ТетраСистемс, 2004. - 495 с.

Комментарий к Трудовому кодексу Республики Беларусь / И.С. Андреев [и др.]; под общ. ред. Г.А. Василевича. - Минск: Амалфея, 2000. - 1071 с.

Основы геологии Беларуси / А.С. Махнач [и др.]; НАН Беларуси, Ин-т геол. наук; под общ. ред. А.С. Махнача. - Минск, 2004. - 391с.

Калектыўны аўтар

Сборник нормативно-технических материалов по энергосбережению / Ком. по энергоэф-фективности при Совете Министров Респ. Беларусь; сост. А.В. Филипович. - Минск: Лоранж-2, 2004. - 393 с.

Военный энциклопедический словарь / М-во обороны Рос. Федерации, Ин-т воен. истории; редкол.: А.П. Горкин [и др.]. - М.: Большая рос. энцикл.: РИПОЛ классик, 2002. - 1663 с.

Шматтомнае выданне

Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск:

Экаперспектыва, 2000-2005. - 6 т.

Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. - 2-е выд. - Мінск: Беларус.

навука, 2001. - 3 т.

Асобны том

у шматтомным

выданні

Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Ка-сцюк (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: Экаперспектыва, 2000-2005. - Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII-XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. - 2004. - 343 с.

Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. - 2-е выд. - Мінск: Беларус. навука, 2001. - Т. 1: Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. - 751 с.

Российский государственный архив древних актов: путеводитель: в 4 т. / сост.: М.В. Бабич, Ю.М. Эскин. - М.: Археогр. центр, 1997. - Т. 3, ч. 1. - 720 с.

Законы

і заканадаўчыя

матэрыялы

Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.). - Минск: Амалфея, 2005. - 48 с.

О нормативных правовых актах Республики Беларусь: Закон Респ. Беларусь от 10 янв. 2000 г. № 361-3: с изм. и доп.: текст по состоянию на 1 дек. 2004 г. - Минск: Дикта, 2004. - 59 с.

Инвестиционный кодекс Республики Беларусь: принят Палатой представителей 30 мая 2001г.: одобр. Советом Респ. 8 июня 2001 г.: текст Кодекса по состоянию на 10 февр. 2001 г. - Минск: Амалфея, 2005. - 83 с.

Зборнік артыкулаў, прац

Информационное обеспечение науки Беларуси: к 80-летию со дня основания ЦНБ им. Я.Коласа НАН Беларуси: сб. науч. ст. / НАН Беларуси, Центр. науч. б-ка; редкол.: Н.Ю. Березкина (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2004. - 174 с.

Современные аспекты изучения алкогольной и наркотической зависимости: сб. науч. ст. / НАН Беларуси, Ин-т биохимии; науч. ред. В.В. Лелевич. - Гродно, 2004. - 223 с.

Матэрыялы канферэнцый

Глобализация, новая экономика и окружающая среда: проблемы общества и бизнеса на пути к устойчивому развитию: материалы 7 Междунар. конф. Рос. об-ва экол. экономики, Санкт-Петербург, 23-25 июня 2005 г. / С.-Петерб. гос. ун-т; под ред. И.П. Бойко [и др.]. - СПб., 2005. - 395 с.

Правовая система Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы развития: материалы V межвуз. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Гродно, 21 апр. 2005 г. / Гродн. гос. ун-т; редкол.: О.Н. Толочко (отв. ред.) [и др.]. - Гродно, 2005. - 239 с.

Вучэбна-

метадычныя

матэрыялы

Горбаток, Н.А. Общая теория государства и права в вопросах и ответах: учеб. пособие / Н.А. Горбаток; М-во внутр. дел Респ. Беларуь, Акад. МВД. - Минск, 2005. - 183 с.

Корнеева, И.Л. Гражданское право: учеб. пособие: в 2 ч. / И.Л. Корнеева. - М.: РИОР, 2004. - Ч. 2. - 182 с.

Философия и методология науки: учеб.-метод. комплекс для магистратуры / А.И. Зеленков [и др.]; под ред. А.И. Зеленкова. - Минск: Изд-во БГУ, 2004. - 108 с.

Інфармацыйныя выданні

Реклама на рубеже тысячелетий: ретросп. библиогр. указ. (1998-2003) / М-во образования и науки Рос. Федерации, Гос. публич. науч.-техн. б-ка России; сост.: В.В. Климова, О.М. Мещеркина. - М., 2004. - 288 с.

Щадов, И.М. Технолого-экономическая оценка экологизации угледобывающего комплекса Восточной Сибири и Забайкалья / И.М. Щадов. - М.: ЦНИЭИуголь, 1992. - 48 с - (Обзорная информация / Центр. науч.-

исслед. ин-т экономики и науч.-техн. информ. угол. пром-сти).

Стандарт

Безопасность оборудования. Термины и определения: ГОСТ ЕН 1070-2003. - Введ. 01.09.04. - Минск: Межгос. совет по стандартизации, метрологии и сертификации: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. - 21 с.

Нарматыўна-тэхнічныя дакументы

Национальная система подтверждения соответствия Республики Беларусь. Порядок декларирования соответствия продукции. Основ-ные положения = Нацыянальная сiстэма пацвяр-джэння адпаведнасцi Рэспублiкi Беларусь. Парадак дэкларавання адпаведнасцi прадукцыi. Асноўныя палажэннi: ТКП 5.1.03-2004. - Введ. 01.10.04. - Минск: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. - 9 с.

Государственная система стандартизации Республики Беларусь. Порядок проведения экспертизы стандартов: РД РБ 03180.53-2000. - Введ. 01.09.00. - Минск: Госстан-дарт: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2000. - 6 с.

Справаздача аб НДП

Разработка и внедрение диагностикума аденовирусной инфекции птиц: отчет о НИР (заключ.) / Всесоюз. науч.-исслед. ветеринар. ин-т птицеводства; рук. темы А.Ф. Прохоров. - М., 1989. - 14 с. - № ГР 01870082247.

Комплексное (хирургическое) лечение после-операционных и рецидивных вентральных грыж больших и огромных размеров: отчет о НИР / Гродн. гос. мед. ин-т; рук. В.М. Колтонюк. - Гродно, 1994. - 42 с. - № ГР 1993310.

Аўтарэферат дысертацыі

Иволгина, Н.В. Оценка интеллектуальной собственности: на примере интеллектуальной промышленной собственности: автореф. дис. …канд. экон. наук: 08.00.10; 08.00.05 / Н.В. Иволгина; Рос. экон. акад. - М., 2005. - 26 с.

Шакун, Н.С. Кірыла-Мяфодзіеўская традыцыя на Тураўшчыне: (да праблемы лакальных тыпаў старажытнаславянскай мовы): аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук: 10.02.03 / Н.С. Шакун; Беларус. дзярж. ун-т. - Мінск, 2005. - 16 с.

Дысертацыя

Анисимов, П.В. Теоретические поблемы правового регулирования защиты прав человека: дис. … д-ра юрид. наук: 12.00.01 / П.В. Ани-симов. - Н.Новгород, 2005. - 370 л.

Лук'янюк, Ю.М. Сучасная беларуская філасоф-ская тэрміналогія: (семантычныя і структурныя аспекты): дыс. ... канд. філал. навук: 10.02.01 / Ю.М. Лук'янюк. - Мінск, 2003. - 129 л.

Архіўныя матэрыялы

Архив Гродненского областного суда за 1992 г. - Дело № 4/8117.2. Архив суда Центрального района г. Могилева за 2001 г. - Уголовное дело № 2/1577.

Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ).

1. Фонд 277. - Оп. 1. - Д. 1295-1734. Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Могилевской губернии (имеются планы имений) 1884-1918 гг.

2. Фонд 277. - Оп. 1. - Д. 802-1294, 4974-4978, 4980-4990, 4994-5000, 5002-5013, 5015-5016. Дела о выдаче ссуды под залог (имеются планы имений) 1884-1918 гг.

3. Фонд 277. - Оп. 2, 5, 6, 7, 8.

Электронныя рэсурсы

Театр [Электронный ресурс]: энциклопедия: по материалам изд-ва “Большая российская энцик-лопедия”: в 3 т. - Электрон. дан. (486 Мб). - М.: Кордис & Медиа, 2003. - Электрон. опт. диски (CD-ROM): зв., цв. - Т. 1: Балет. - 1 диск; Т. 2: Опера. - 1 диск; Т. 3: Драма. -1 диск.

Регистр СНГ - 2005: промышленность, полигра-фия, торговля, ремонт, транспорт, строитель-ство, сельское хозяйство [Электронный ресурс]. - Электрон. текстовые дан. и прогр. (14 Мб). - Минск: Комлев И.Н., 2005. - 1 электрон. опт. диск (CD-ROM).

Рэсурсы выдаленага доступу

Национальный Интернет-портал Республики Бе-ларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр пра-вовой информ. Респ. Беларусь. - Минск, 2005. - Режим доступа: http://www.pravo.by. - Дата доступа: 25.01.2006.

б) прыклады апісання састаўных частак выдання

Характарыстыка крыніцы інфармацыі

Прыклад афармлення

Састаўная частка кнігі

Михнюк, Т.Ф. Правовые и организационные вопросы охраны труда / Т.Ф. Михнюк // Безо-пасность жизнедеятельности: учеб. пособие / Т.Ф. Михнюк. - 2-е изд., испр. и доп. - Минск, 2004. - С. 90-101.

Пивоваров, Ю.П. Организация мер по профи-лактике последствий радиоактивного загрязнения среды в случае радиационной аварии / Ю.П. Пивоваров, В.П. Михалев // Радиационная экология: учеб. пособие / Ю.П. Пивоваров, В.П. Михалев. - М., 2004. - С. 117-122.

Глава з кнігі

Бунакова, В.А. Формирование русской духов-ной культуры / В.А. Бунакова // Отечес-твенная история: учеб. пособие / С.Н. Полто-рак [и др.]; под ред. Р.В. Дегтяревой, С.Н. Полторака. - М., 2004. - Гл. 6. - С. 112-125.

Николаевский, В.В. Проблемы функцио-нирования систем социальной защиты в 1970-1980 годах / В.В. Николаевский // Система социальной защиты: теория, методика, практика / В.В. Николаевский. - Минск, 2004. - Гл. 3. - С. 119-142.

Частка са збору сачыненняў выбраных твораў

Гілевіч, Н. Сон у бяссоніцу / Н. Гілевіч // Зб. тв.: у 23 т. - Мінск, 2003. - Т. 6. - С. 382-383.

Сачанка, Б.І. Родны кут / Б. Сачанка // Выбр. тв.: у 3 т. - Мінск, 1995. - Т. 3: Аповесці. - С. 361-470.

Пушкин, А.С. История Петра / А.С. Пушкин // Полн. собр. соч.: в 19 т. - М., 1995. - Т. 10. - С. 11-248.

Састаўная частка зборніка

Коморовская, О. Готовность учителя-музыканта к реализации личностно-ориентированных технологий начального музыкального образования / О. Коморовская // Музыкальная наука и современность: взгляд молодых исследователей: сб. ст. аспирантов и магистрантов БГАМ / Белорус. гос. акад. музыки; сост. и науч. ред. Е.М. Гороховик. - Минск, 2004. - С. 173-180.

Войтешенко, Б.С. Сущностные характерис-тики экономического роста / Б.С. Войтешенко, И.А. Соболенко // Беларусь и мировые экономические процессы: науч. тр. / Белорус. гос. ун-т; под ред. В.М. Руденкова. - Минск, 2003. - С. 132-144.

Якіменка, Т.С. Аб песенна-эпічнай традыцыі ў музычным фальклоры беларусаў / Т.С. Якіменка // Беларуская музыка: гісторыя і традыцыі: зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. акад. музыкі; склад. і навук. рэд. В.А. Антаневіч. - Мінск, 2003. - С. 47-74.

Артыкулы са зборнікаў тэзісаў дакладаў і матэры-ялаў канферэнцый

Пеньковская, Т.Н. Роль и место транспортного комплекса в экономике Республики Беларусь / Т.Н. Пеньковская // География в ХХІ веке: проблемы и перспективы: материалы Междунар. науч. конф., посвящ. 70-летию геогр. фак. БГУ, Минск, 4 - 8 окт. 2004 г. / Белорус. гос. ун-т, Белорус. геoгр. о-во; редкол.: И.И. Пирожник [и др.]. - Минск, 2004. - С. 163-164.

Ермакова, Л.Л. Полесский каравайный обряд в пространстве культуры / Л.Л. Ермакова // Тураўскія чытанні: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Гомель, 4 верас. 2004 г. / НАН Беларусі, Гомел. дзярж. ун-т; рэдкал.: У.І. Коваль [і інш.]. - Гомель, 2005. - С. 173-178.

Артыкул з выдання, якое працягваецца

Ипатьев, А.В. К вопросу о разработке средств защиты населения в случае возникновения глобальных природных пожаров / А.В. Ипа-тьев, А.В. Василевич // Сб. науч. тр. / Ин-т леса НАН Беларуси. - Гомель, 2004. - Вып. 60: Проблемы лесоведения и лесоводства на радиоактивно загрязненных землях. - С. 233-238.

Артыкул з часопіса

Бандаровіч, В.У. Дзеясловы і іх дэрываты ў старабеларускай музычнай лексіцы / В.У. Бандаровіч // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2004. - № 2. - С. 49-54.

Влияние органических компонентов на состо-яние радиоактивного стронция в почвах / Г.А. Соколик [и др.] // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. хім. навук. - 2005. - № 1. - С. 74-81.

Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі / І. Масляніцына, М. Багадзяж // Беларус. гіст. часоп. - 2005. - № 4. - С. 49-53.

Артыкул з газеты

Дубовик, В. Молодые леса зелены / В. Дубовик // Рэспубліка. - 2005. - 19 крас. - С. 8.

Ушкоў, Я. З гісторыі лімаўскай крытыкі / Я. Ушкоў // ЛіМ. - 2005. - 5 жн. - С. 7.

Артыкул з энцыклапедыі, слоўніка

Аляхновіч, М.М. Электронны мікраскоп / М.М. Аляхновіч // Беларус. энцыкл.: у 18 т. - Мінск, 2004. - Т. 18, кн. 1. - С. 100.

Витрувий // БСЭ. - 3-е изд. - М., 1971. - Т. 5. - С. 359-360.

Дарашэвіч, Э.К. Храптовіч І.І. / Э.К. Дарашэвіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X-XIX стагоддзі): энцыкл. давед. / склад. Г.А. Маслыка; гал. рэд. Б.І. Сачанка. - Мінск, 1995. - С. 326-328.

Законы і закана-даўчыя матэрыялы

О размерах государственных стипендий учащейся молодежи: постановление Совета Министров Респ. Беларусь, 23 апр. 2004 г., № 468 // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. - 2004. - № 69. - 5/14142.

О государственной пошлине: Закон Респ. Беларусь, 10 янв. 1992 г., № 1394-XII: в ред. Зако-на Респ. Беларусь от 19.07.2005 г. // Консультант Плюс: Беларусь. Технология 3000 [Электронный ресурс] / ООО «ЮрСпектр», Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. - Минск, 2006.

Архіўныя матэрыялы

Описание синагоги в г. Минске (план части здания синагоги 1896 г.) // Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). - Фонд 454. - Оп. 3. - Д. 21. - Л. 18-19.

Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Минской губернии (имеются планы имений) 1884-1918 гг. // Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). - Фонд 255. - Оп. 1. - Д. 802-1294, 4974-4978, 4980-4990, 4994-5000, 5015-5016.

Састаўная частка CD-ROMа

Введенский, Л.И. Судьбы философии в России / Л.И. Введенский // История философии [Электронный ресурс]: собрание трудов крупнейших философов по истории философии. - Электрон. дан. и прогр. (196 Мб). - М., 2002. - 1 электрон. опт. диск (CD-ROM): зв., цв.

Рэсурсы выдаленага доступу

Козулько, Г. Беловежская пуща должна стать мировым наследием / Г. Козулько // Беловежская пуща - XXI век [Электронный ресурс].- 2004. - Режим доступа: http://bp21.org.by/ru/art/a041031.html. - Дата до-ступа: 02.02.2006.

Лойша, Д. Республика Беларусь после расши-рения Европейского Союза: шенгенский про-цесс и концепция соседства / Д. Лойша // Бе-лорус. журн. междунар. права [Электронный ресурс]. - 2004. - № 2. - Режим доступа: http://www.cenunst.bsu.by/journal/2004.2/01.pdf. - Дата доступа: 16.07.2005.

Дадатак 3

МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ (каля 1110 - 1173)

На пачатку 12 ст. у сям'і полацкага князя Святаслава-Георгія і княгіні Сафіі нарадзілася дачка. Дзяўчынцы далі імя Прадслава. Унучка Усяслава Чарадзея па розуме, характары, паводзінах была падобнай да свайго дзеда - дзяржаўнага дзеяча, ваяра. Прадслава праявіла вялікія здольнасці да вучобы. Яна старанна вывучала грамату, арыфметыку, гісторыю, замежныя мовы. Прыгожай і адукаванай дзяўчынкай ганарыліся бацькі.

Ішоў час. На княжацкі двор зачасцілі сваты. Але для ўсіх у князя Святаслава быў адзін адказ: “Воля гасподня ды будзе!”

Калі Прадславе споўнілася 12 гадоў, у адпаведнасці з традыцыяй бацькі прымаюць рашэнне аддаць дачку замуж. Аднак дзяўчынка выбірае іншы лёс: служэнне богу і людзям. У “Жыціі Ефрасінні Полацкай”, якое захавалася да нашага часу ў многіх спісах, прыводзяцца разважанні Прадславы: “А што паспелі зрабіць продкі нашы? І жаніліся, і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна. Іх жыццё прайшло. Загінула слава іхняя, быццам прах і павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней, якія храбра, з богам у сэрцы праз пакуты паклалі галовы пад меч, альбо тыя, хто мячом духоўным адсек мірскія асалоды, хто аддаў сябе богу - тых памятаюць на зямлі”.

Прадслава звярнулася да ігуменні Полацкага манастыра, а ёю была ўдава князя Рамана Усяслававіча, з просьбай прыняць яе ў манастыр. Княгіня спрабавала адгаварыць дзяўчыну, у сувязі з яе маладосцю, цяжкасцямі манаскага жыцця, тым больш што бацькі Прадславы былі супраць гэтага рашэння дачкі. Але князёўна дабілася свайго. Яна прымае пастрыг пад імем Ефрасінні і пасяляецца ў манастыры. Манашка вывучае жыціі святых, гістарычныя хронікі, іншую тагачасную літаратуру. Яна, як пішацца ў “Жыціі”, - “собирающа бла-гыя мысли в сердци своем, яко пчела сот”.

Прайшло некалькі гадоў. Ефрасіння з дазволу епіскапа Ільі пераходзіць жыць у келлю Сафійскага сабора. Пачынаецца цяжкая праца перапісчыка кніг, якая патрабавала не толькі адукаванасці, мастацкіх здольнасцей, але і значных фізічных намаганняў. Дні, месяцы і гады напружанай працы на ніве асветы. Цяжка сказаць, аб чым пісала Ефрасіння. Можа, царкоўныя кнігі, летапісы, візантыйскія хронікі, а можа, рабіла пераклады філасофскіх трактатаў, зборнікаў афарызмаў. Вядома, што Ефрасіння ведала замежныя мовы, вяла перапіску з візантыйскім імператарскім дваром.

Праз некаторы час Ефрасіння заснавала жаночы, а потым мужчынскі манастыры, дзе былі створаны майстэрні па перапісванні кніг. Гэта быў значны крок у развіцці адукацыі на полацкай зямлі.

Пабудаваўшы манастыр у Сяльцы, Ефрасіння папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру Гардзіславу для навучання грамаце. Хутка Гардзіслава прымае пастрыг і ўжо як манашка Еўдакія актыўна дапамагае асветніцы. Потым да іх далучаецца княжна Звеніслава (Еўпраксія), якая даводзілася стрыечнай сястрой Ефрасінні.

Ефрасіння стварыла іканапісную майстэрню, садзейнічала адкрыц-цю школ. У “Жыціі” гаворыцца аб тым, чаму вучыла Ефрасіння: “Чысціні душэўнай і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хадзе рахманай, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму; пры старэйшых маўчаць, мудрэйшых слухаць; пакоры да старэйшых, любові некрывадушнай да роўных і меншых; мала гаварыць, а многа разумець”.

Вось яшчэ красамоўныя словы Ефрасінні Полацкай да вучняў: “…Я з лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, калі бачу плён вашай працы і дождж вучэння праліваю на вас. Але ж нівы вашы стаяць, не растуць угору. А год завяршаецца… Баюся, што будзеце пустазеллем вы і аддадуць вас агню непагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць усяго гэтага! Зрабіцеся пшаніцаю чыстай і змяліцеся ў жорнах пакорлівасцю, малітвамі і пастом, каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову”.

З імем Ефрасінні звязана развіццё полацкай архітэктурнай школы. Па яе заказу быў пабудаваны помнік сусветнай культуры - царква Святога Спаса. Спасаўская царква была ўзведзена дойлідам манахам Іаанам на беразе ракі Палаты ў рэкордна кароткі тэрмін - за трыццаць тыдняў. Будаўніцтва храма (а ён быў пабудаваны ў перыяд да 1161 года) з'явілася значнай падзеяй ва ўсходнеславянскім дойлідстве. Слава аб полацкіх майстрах пайшла па свеце.

Трэба адзначыць, што гэты храм - адзіны на Беларусі, дзе захаваліся фрэскі ХІІ стагоддзя. Ён быў перабудаваны ў ХІХ ст. Але і сёння храм уражвае сваім хараством.

З дзейнасцю ігуменні-князёўны звязана імя майстра Лазара Богшы. Па заказу Ефрасінні Лазар Богша ў 1161 г. зрабіў шасціканцовы крыж для захавання хрысціянскіх рэліквій: кавалачка крыжа, на якім быў распяты Хрыстос, кавалачка каменя ад даміны Багародзіцы, часткі мошчаў святых. Драўляны крыж памерам 52 см быў пакрыты залатымі і срэбнымі пласцінамі з каляровымі перагародкавымі эмалямі з выявамі святых. Крыж з'яўляўся не толькі цудоўным помнікам ювелірнага мастацтва. На ім былі зроблены надпісы, таму ён з'яўляецца таксама помнікам пісьменства. Гэта нацыянальная святыня прапала ў 1941 г.

Асветніца Ефрасіння мела ўплыў на тагачаснае неспакойнае палітычнае жыццё. Княжацкія міжусобіцы, барацьба за полацкі пасад вялі да значных матэрыяльных і людскіх страт. Ігумення імкнулася дапамагчы князям мірна вырашаць спрэчкі. “Жыціе” апавядае, што яна нікога не хацела бачыць ворагамі.

Ужо ў сталым узросце Ефрасіння вырашыла разам з сястрою Еўпраксіяй і братам Давыдам зрабіць паломніцтва ў Іерусалім. Гэта было цяжкае выпрабаванне. На доўгім шляху ў Святую Зямлю Ефрасіння наведала сталіцу Візантыйскай імперыі, сустрэлася са сваяком імператарам Мануілам Комнінам і ў канцы красавіка 1173 г. прыйшла ў Іерусалім. На працягу трох дзён прыходзіла Ефрасіння маліцца да труны Гасподняй. Праз 24 дні яна памерла і была пахавана ў Іерусалімскім манастыры. У 1187 г. астанкі Ефрасінні перазахаваны ў Кіева-Пячорскую лаўру. У 1910 г. мошчы Святой Ефрасінні з вялікай пашанай даставілі ў Полацк, у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Праз многія стагоддзі вярнулася князёўна-асветніца на родную зямлю.

Трэба пагадзіцца з гісторыкам і пісьменнікам У. Арловым, які піша ў сваёй кнізе “Таямніцы полацкай гісторыі”, што нельга знайсці ў Еўропе ХІІ ст. жанчыну, якую па адукаванасці і па зробленым дзеля асветы свайго народа можна паставіць побач з Ефрасінняй.

К1РЫЛА ТУРАЎСКІ(каля 1130 - пасля 1184)

У гісторыі нацыянальнай культуры Кірыла Тураўскі - адна з самых адметных постацей сярод тых, хто жыў і тварыў у часы сівой даўніны. Ён вядомы найперш як старажытнабеларускі пісьменнік-прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар красамоўства.

Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку XІІ стагоддзя ў Тураве - адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў старажытнай Беларусі. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» - кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, - гаворыцца ў ёй, - нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў, відаць, святога Міколы, і неўзабаве стаў яго парафіяльным святаром. Здольны да кніжнай справы, ён гэтым часам пачаў пісаць малітвы і творы пра манаства. Калі ў 1148 годзе кіеўскім мітрапалітам стаў Клім Смаляціч - ідэйны апанент Кірылы і прыхіль-нік самастойнасці Кіеўскай мітраполіі, - Кірыла вымушаны быў пакінуць манастыр; у гэты час ён замыкаецца ў манастырскай вежы, “стаўпе”, робячы подзвіг стаўпніцтва. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам». Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.

Пасля таго як Клім склаў абавязкі мітрапаліта, тураўскія месцічы і князь Юрый запрашаюць Кірылу на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд Кірыла напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, а таксама іншыя казанні на хрысціянска-этычныя тэмы, асуджаючы язычніцтва.

На схіле веку Кірыла пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў літаратурную дзейнасць. Там ён напісаў пасланні да кіева-пячорскага ігумена Васіля.

Хаця пра Тураўскага Златаслова, як называлі яго сучаснікі, нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара XIІ стагоддзя колькасць ягоных твораў - пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатай паэтычнай вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі - сімвал таленту нашага народа, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашае культуры.

Памёр ён пасля 1184 г. Творы Кірылы Тураўскага ўвайшлі ў залаты фонд старажытнарускай літаратуры. Да яго літаратурнай спадчыны належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага (кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля, ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці.

Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць не толькі сярод усходніх славян, але і сярод паўднёвых, у прыватнасці ў Балга-рыі, і распаўсюджваліся ў спісах 12 - 17 стст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І. Фёдарава і П. Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Eўe, 1615; Вільня, 1635) і інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап Мінскі і Тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны бела-рускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956 - 58 гг. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская, паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа. З пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць і ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле і прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

Кірыла Тураўскі быў кананізаваны рускай праваслаўнай царквой і сёння ўведзены ў Сабор беларускіх святых. Памяць яго штогод ушаноўваецца 28 красавіка.

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА

(каля 1490 - каля 1551)

Францыск Скарына - наш самы славуты зямляк. Скарына быў вучоным, пісьменнікам, выдатным асветнікам. Але самае галоўнае - ён першадрукар не толькі ў Беларусі, а наогул на ўсіх усходнеславянскіх землях.

На жаль, пра жыццё Скарыны захавалася вельмі мала звестак. Ён нарадзіўся прыблізна ў 1490 у сям'і купца ў старажытнай сталіцы беларускай зямлі - Полацку. У Полацку ён атрымаў першапачатковую адукацыю, вывучыў лацінскую мову. У той час гэта мова лічылася міжнароднай мовай навукі: на ёй чыталі лекцыі ва універсітэтах усіх краін. Веданне лацінскай мовы адкрывала шлях да адукацыі. Скарына паехаў у Кракаў, паступіў вучыцца ў Кракаўскі універсітэт. Ён скончыў яго з вучонай ступенню бакалаўра філасофіі. Але юнак прагнуў ведаў і праз некаторы час апынуўся ў Італіі. У Падуанскім універсітэце Скарына паспяхова абараніў дысертацыю і атрымаў дыплом доктара медыцыны.

Скарына лічыў, што Еўропа больш адукаваная, чым усходнія землі і яго радзіма. У Італіі, Германіі было шмат кніг, ён іх друкаваў у друкарнях, а не перапісваў ад рукі. Ён вырашыў надрукаваць Біблію на роднай мове. У Празе Скарына адкрыў сваю першую друкарню, дзе выдаў 23 кнігі Старога Запавету ў перакладзе на беларускую мову. А потым вярнуўся ў Вільню і заснаваў першую ў Вялікім Княстве Літоўскім друкарню, дзе выдаў “Апостал” і “Малую падарожную кнігу”.

Скарына пражыў складанае жыццё, падрабязнасці пра якое гісторыя да нас не данесла. Вядома толькі, што ў апошнія гады ён вымушаны быў паехаць у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам. У Празе, далёка ад радзімы, ад роднага Полацка, Скарына і памёр прыкладна ў 1551 годзе.

Нашчадкам засталася справа Скарыны. Пасля яго кнігадрукаванне распаўсюдзілася на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку і на Беларусі. Паслядоўнікі беларускага друкара Пётр Мсціславец і Іван Федараў заснавалі друкарню ў Маскве.

Але Скарына быў не толькі друкаром. З гравюр, змешчаных у кнігах, відаць, што ён выдатны мастак. А прадмовы, пасляслоўі, каментарыі сведчаць аб тым, што Скарына быў адным з найцікавейшых пісьменнікаў. У адной з прадмоў Скарына выказаўся як узнёслы патрыёт сваёй зямлі: “… звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае, птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, адчуваюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае. Гэтак жа і людзі - дзе нарадзіліся, да таго месца вялікую ласку маюць”.

ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ

(1530-я або пачатак 1540 - 1603)

Васіль Цяпінскі - беларускі гуманіст і радыкальна-рэфармацыйны дзеяч, кнігавыдавец, пісьменнік, прадаўжальнік гуманістычных, куль-турна-асветніцкіх і патрыятычных традыцый Ф. Скарыны і С. Буд-нага.

Нарадзіўся ён у вёсцы Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён). У 60-х гадах ХVІ cт. мужны шляхціц удзельнічаў у ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызванне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і культурнай дзейнасці.

Зблізіўшыся з высокаадукаванымі людзьмі таго часу - С. Будным, К. Астрожскім і іншымі, Васіль Цяпінскі апынуўся ў цэнтры пале-мічнай барацьбы, што вялася паміж прадстаўнікамі розных культурна-гістарычных і рэлігійных плыняў.

Паводле сваіх поглядаў В. Цяпінскі быў прыхільнікам арыянства, гэта значыць выступаў супраць вучэння аб Троіцы. Асветнік таксама не прымаў дактрыны анархістаў, што заклікалі да ліквідацыі ўсіх гаспадарскіх структураў. На вядомым Лоскім сінодзе 1578 г. ён востра палемізаваў з лідэрамі тагачасных “камуністаў” - Аляксандрам Вітрэ-лінам і Марцінам Чаховіцам, баронячы ўрад ад іхніх нападак і прапануючы памяркоўны шлях удасканалення грамадства.

Галоўная ж заслуга В. Цяпінскага перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклікаў пашыраць на ёй Слова Божае. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачынае пераклад Апостальскага пісьма.

У радавым маёнтку Цяпіна заснаваў друкарню, дзе каля 1580 г. выдаў перакладзенае на беларускую мову Евангелле з уласнай прадмовай, у якой ён выкладае свае погляды. Цяпінскі выкрываў разбэшчанасць каталіцкіх і праваслаўных святароў, выступаў за маральную чысціню чалавека. Ён горача абараняў родную мову, гісторыю, традыцыі, быў адданым прыхільнікам пашырэння адукацыі сярод простага люду, адкрыцця школ на беларускай мове, выхавання самаахвярнага служэння Айчыне. Па палітычных і рэлігійных погля-дах Цяпінскі быў блізкі Буднаму, хаця і належаў да больш памяркоўнага крыла рэфармацыйнага руху.

З творчай спадчыны В. Цяпінскага, на жаль, захавалася няшмат: няпоўны пераклад Новага Запавету з рукапіснай “Прадмоваю” і каментарыямі, а таксама адна старонка “Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак”.

СЫМОН БУДНЫ

(каля 1530 - 1583)

Сымон Будны - выдатны дзеяч беларускай Рэфармацыі, таленавіты пісьменнік, педагог і філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ ст. было шырока вядома ў Англіі, Германіі, Італіі і іншых краінах Заходняй Еўропы.

Паходзіў з сям'і дробнага шляхціца. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. Апрача роднай беларускай мовы, ён ведаў грэчаскую, лацінскую, польскую, валодаў іўрытам, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах.

На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра асветніка выйшлі кнігі “Катэхізіс”, “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562), “Аб галоўных артыкулах хрыс-ціянскай веры” (Лоск, 1576), пераклады Бібліі (1570), Апокрыфаў і інш.

Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў яго пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных еўра-пейскіх перакладчыкаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як Сымон Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычны ўзровень выдання Новага Запавету 1574 года быў, бадай, самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.

Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. Ён выказваў свае погляды па праблемах веры, аб “мірскім” прызначэнні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Ягоныя казанні з ахвотаю слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Заслаўя, Лоска, Полацка.

Таямніца такай папулярнасці твораў Сымона Буднага - найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзян паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, жыць паводле Божых запаведзяў.

Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі фізічнай расправы над іншадумцамі.

З'яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супраць досыць магутнага ў ХVІ ст. руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў. Сацыяльна-палітычныя і прававыя ідэі Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў - Астафея Валовіча і Льва Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы Сымону Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талерантнасці і вяршэнстве законаў. Імя Сымона Буднага ўключана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячаў славянскай культуры ЮНЕСКА.

СМЯОН ПОЛАЦК

(1629 - 1680)

Сімяон Полацкі нарадзіўся ў Полацку ў сям'і купца. Доўгі час ён вучыўся ў Кіеве, а потым у Віленскай акадэміі. Яго лічылі адным з самых адукаваных людзей таго часу. Сімяон Полацкі пастрыгся ў манахі і доўгі час працаваў у брацкай школе ў Полацку. Яго ведалі як славутага настаўніка, выкладчыка. Калі пачалася чарговая так званая руска-польская вайна, войскі расійскага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі Полацк. Сімяон быў праваслаўны, і ён вітаў гэта. Манах, паэт і настаўнік сустрэўся з царом. Цар запрасіў яго ў Маскву, бо спадзя-ваўся, што вучоны дапаможа наладзіць адукацыю ў Расіі.

Апынуўшыся ў 1664 годзе ў Маскве, Сімяон Полацкі па загадзе цара ўзначаліў школу, у якой вучыліся будучыя дыпламаты.

У царкоўных справах Сімяон падтрымаў патрыярха Нікана. Калі ў Маскве склікалі вялікі сабор, на якім вырашаліся галоўныя пытанні веры, ён быў там перакладчыкам, бо добра ведаў і грэчаскую, і лацінскую мовы. Неўзабаве цар даручыў Сімяону Полацкаму выха-ванне сваіх дзяцей. З 1667 года - настаўнік царскіх дзяцей, у тым ліку і будучага расійскага імператара Пятра І. Дзякуючы адукацыі і шырокаму кругагляду наследнікі цара заклалі асновы тых перабудоў і перамен, якія завяршыў Пётр І. Так просты полацкі манах паўплываў на лёс вялікай дзяржавы.

Але Сімяон Полацкі вядомы ў гісторыі не толькі як выхавальнік царскіх дзяцей. У 1679 годзе Сімяон надрукаваў “Буквар языка славен-скага”, а праз год - “Псалтыр рыфмаваная”. Пасля сябе Полацкі пакі-нуў вялікую літаратурную спадчыну. У канцы 70-х гадоў ХVІІ ст. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоўскім Крамлі, што была перавезена сюды з Куцейна. Сімяон быў таксама ініцыятарам стварэння і складання статута першай у Маскве вышэйшай адукацыйнай установы - Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Сімяон Полацкі быў вялікім патрыётам Беларусі, якую праслаўляў у сваіх творах. Зборнік яго вершаў “Рыфмалагіён, або Вершаслоў” і “Вертаград многакаляровы” паклалі пачатак новай пасля старажытнага перыяду рускай літаратуры.

СПІРЫДОН СОБАЛЬ

(? - каля 1645)

Беларускі друкар і асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і бургамістра. Відаць, там жа атрымаў пачатковую адукацыю. Актыўная самаадукацыя і творчая праца дазволілі яму стаць адным з самых адукаваных і культурных людзей свайго часу. Усё сваё творчае жыццё Собаль прысвяціў кнігавыдавецкай дзейнасці і асвеце. Паколькі ў тагачасным Магілёве не было ўмоў для выдавецкай дзейнасці, С. Со-баль быў вымушаны пачаць кнігадрукаванне ў Кіеве. Тут у 1628 г. ён адкрыў друкарню і выдаў некалькі кніг маральна-павучальнага і рэлігійнага зместу: «Ліманар, сірэч кветнік» (2 выданні), «Мінея агульная», «Актаіх» (2 выданні), «Апостал» (2 выданні, 1628 - 1639). Гэтыя кнігі прызначаліся пераважна для служак царквы, але іх нярэдка выкарыстоўвалі і настаўнікі свецкіх школ.

Вярнуўшыся на Беларусь, С. Собаль у 1630 годзе прыняў удзел у заснаванні друкарні ў Куцеінскім манастыры пад Оршай. Тут ён выдаў кірыліцай «Псалтыр», які называўся «Брашна духоўнае», «Буквар», «Малітвы паўсядзённыя» (1631), «Часоўнік» (1632). Усе гэтыя кнігі прызначаліся ў асноўным для навучальных мэт. Напісаны ім і выдадзены «Буквар» («Букварь сиречь начало учения детем, начинающим чтению извыкати») у 1636 г. быў перавыдадзены ў Магілёве, што пацвярджае яго асаблівае значэнне ў пашырэнні пісьменнасці сярод народа.

Дарэчы, С. Собаль упершыню ўжыў тэрмін «буквар», а да яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце называўся «Азбука». «Буквар» быў вынікам творчай дзейнасці беларускага асветніка. Ён быў вядомы не толькі беларусам, рускім, украінцам, але і замежным чытачам, пра што сведчаць запісы на яго тытульных лістах.

Дакладна невядома, дзе працаваў С. Собаль у 1633 - 1634 гг., але за гэтыя гады ім перавыдадзены ў Кіеве «Ліманар», «Апостал» і «Актаіх». С. Собаль працаваў таксама ў адкрытай ім друкарні ў Буйнічах пад Магілёвам, дзе ў 1635 быў выдадзены «Псалтыр». Пасля гэтага ён вярнуўся ў Магілёў і ў брацкай друкарні ў 1637 выдаў «Псалтыр» і «Тастамент цара Васілія».

С. Собаль быў вядомы не толькі на Беларусі і Украіне. Ён наладзіў дзелавыя сувязі з маскоўскім друкаром В.Ф. Бурцавым, абменьваўся з ім кнігамі, Бурцаў набыў у С. Собаля друкарскія прылады. У 1639 г. друкар наважыўся пераехаць у Маскву, каб адкрыць там друкарню і школу для навучання рускіх юнакоў «словолитному делу», грэчаскай, лацінскай, польскай мовам. Але, калі ён папрасіў дазволу ў Вяземскай прыказной ізбе, яму было адмоўлена: «Государь указал того могилевца Спиридона Соболя из Вязьмы отпустить назад в Литву, а в Москву его отпущать не велел, чтоб в его ученье и в книгах смуты не было...»

Пра апошнія гады жыцця С. Собаля звестак не захавалася. Відаць, ён пастрыгся ў манахі. Вядома, што сярод манахаў, якія ўступілі ў Магілёўскае брацтва, упамінаецца Сільвестр Собаль, кіеўскі друкар. Найбуйнейшы кнігадрукар свайго часу, С. Собаль надрукаваў 19 кніг, некаторыя з якіх выдаваліся 2 - 3 разы. Ён быў належным прадаўжаль-нікам асветніцкай і выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны і I. Фёдарава.

ІЛЬЯ ФЁДАРАВІЧ КАПІЕВІЧ (Капіеўскі)

(каля 1651 - 1714)

Пісьменнік, выдавец, асветнік, энцыклапедыст. Нарадзіўся на Беларусі (найбольш верагодна, на Брэстчыне ці Случчыне). У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй падлетка Капіевіча звёз з сабой «боярский сын з Бежыцкия пятины», гэта значыць з Ноўгарада. Праз 6 гадоў Капіевіч разам з мсціслаўскім ваяводам М. Цеханавецкім вярнуўся на Беларусь. Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе, якая ў той час была цэнтрам культуры, што мела вырашальнае значэнне для фарміравання і эвалюцыі поглядаў маладога Капіевіча. Верагодна, тут ён атрымаў добрыя веды і вывучыў замежныя мовы. Яшчэ ў час навучання ў школе Капіевіч, як здольны вучань, заняў тут у 1674 г. пасаду лектара (настаўніка малодшых класаў). Дакладна невядома, як Капіевіч трапіў у Галандыю (верагодна, па канфесійных матывах), але ўстаноўлена, што там ён займаўся выдавецкімі справамі. Захаваліся яго лісты да Лейбніца, які прапаноўваў Капіевічу супрацоўнічаць у справе выдання кніг. У 1697 г. у час прыбыцця ў Галандыю расійскага вялікага пасольства пад кіраўніцтвам Пятра I Капіевіч быў кандыдатам-пастарам пры Амстэрдамскім саборы. Як знаўца многіх моў, быў настаўнікам Пятра I i іншых удзельнікаў пасольства. З гэтага часу Капіевіч усё сваё жыццё прысвяціў асветніцкай справе на карысць усходнеславянскіх народаў. Ён складаў планы выдання падручнікаў, якія, відаць, абмяркоўваў з Пятром I, а потым выдаў іх у друкарні І.А. Тэсінга, а з 1700 г. - у сваёй. У 1699 - 1706 гг. Капіевіч падрыхтаваў, пераклаў і выдаў каля 20 кніг асветніцкага характару па гуманітарных, прыродазнаўчых, тэхнічных і вайсковых галінах ведаў. Найбольш вядомыя з іх: «Введение краткое во всякую исторію...» (1699), «Краткое и полезное руковедение во арифметику» (1699), «Уготование и толкование ясное и зело изрядное, краснообразного поверстания кругов небесных...» (1699), «Краткое собрание Льва Миротворца», «Номенклятор (лексикон) на русском, латинском и немецком языке», «Грамматика латинская» (усе 1700), «Морского плаванія книга» (1701), «Святцы, или Календарь» (1702), «Рукове-дение в грамматику славено-российскую» (1706) і інш. Капіевіч шмат вандраваў па Еўропе са сваёй друкарняй, а калі вырашыў перавесці яе ў Расію, то быў перахоплены піратамі. У 1708 годзе ён разам з расійскімі войскамі прыбыў у Варшаву. Некалькі гадоў служыў у Пасольскім прыказе перакладчыкам. Капіевіч - вучоны з шырокім кругаглядам, патрыёт і прыхільнік навучання народа паспалітага, прадаўжальнік справы Ф. Скарыны. Ён адзін з першых (калі не першы) распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў. Падрыхтаваныя і выдадзеныя ім падручнікі асабліва былі карысныя для юнацтва, якое прысвяціла сябе навуцы, тэхніцы, мараходству ці вайсковай справе. Значны час гэтымі падручнікамі карысталіся ў расійскіх школах.

Па сваіх поглядах Капіевіч быў актыўным прыхільнікам рэформ Пятра I, якія ламалі руцінныя формы грамадскага жыцця. Ён вітаў імкненне славянскіх народаў да аб'яднання, называў беларусаў, рускіх і ўкраінцаў «славяна-рускім народам». Капіевіч быў перакананы ў неабходнасці адукацыі, падкрэсліваў вялікае значэнне рознабаковага навучання. Ён лічыў, што матэматыка вельмі карысная ў марской справе, у падарожжах, у горназдабыўной справе («вникнувший в математические книги, помощь обретеш»), астраномія дапамагае ў навігацыі, гісторыя - у пазнанні грамадскага жыцця і чалавека («Введение краткое во всякую историю...»). Асаблівае значэнне надаваў ён граматыцы: «тщетный есть всяк труд без грамматики».

Капіевіч - аўтар «Рыторыкі» і «Паэтыкі» (не захаваліся). Значную ролю ў асветніцкай дзейнасці адыгралі яго творы па гісторыі: «Хроніка», «Часаапісанне», «Летапісы ці дзеянні», «Хроніка дня», «Уладаапісанне» (пра палітычнае жыццё), «Жыццеапісанне» (пра асобных людзей і здарэнні).

Паводле звестак самога Капіевіча, ён адправіў у Маскву наступныя кнігі: «Риторическое собрание вместе с красноречием кратчайшее», «Политик, ученый и ученоблагочестивый, переданный польскими стихами», «Хронология священнополитическая от создания мира до разрушения Иерусалима, по-русски и по-польски» (гэта і наступныя былі падрыхтаваныя Капіевічам да друку, лёс іх невядомы), «Квинт Курцый Руф о делах Александра Великого, по-русски», «Образцы склонений, спряжений по-латыни, немецки и русски», «Немецкая грамматика с русским толкованием», «Введение Коменского, по-латыни, немецки и русски», «Семейные беседы, разделенные на 40 глав, по-латыни, немецки и русски», «Словарь по-латински и русски», «Священная Библия на славянском языке, по порядку или стихами изданная», «Полная славянская грамматика».


Подобные документы

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.