Беларуская мова: прафесійная лексіка

Прадмет, метады и задачы курса "Беларуская мова". Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы. Службовыя часціны мовы. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 01.10.2012
Размер файла 279,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Цікавыя назіранні і вывады адносна адрозненняў у азначэннях тэрмінаў у залежнасці ад таго, дадзены яны спецыялістамі або неспецыялістамі, прыведзены ў даследаванні балгарскага моваведа М. Паповай (Попова, 1986, 2, 164--170). Прыняўшы тлумачальныя слоўнікі балгарскай мовы, прызначаныя для шырокага кола чытачоў, за неспецыяльныя крыніцы, а тэрміналагічныя слоўнікі і энцыклапедыі -- за спецыяльныя крыніцы, яна вылучыла 96 груп тэрмінаў з 200 па прымеце супадзення іх дэнататыўнага значэння і адрознення сігніфікатыўнага значэння ў першых і другіх крыніцах. Такім чынам, выяўляецца факт несупадзення дэфініцый тэрмінаў у спецыяльных і неспецыяльных слоўніках і ставіцца пытанне, ці трэба свядома ў тэрміналагічнай рабоце імкнуцца да розных азначэнняў тэрмінаў у спецыяльных і неспецыяльных выданнях з улікам таго, што тэрмінаўтварэнне не ёсць унутраная справа спецыялістаў, а род сацыяльнай дзейнасці (Попова, 164--170).

Даволі часта на старонках перыядычнага друку шырокай грамадскасцю абмяркоўваюцца пытанні шырокага пранікнення іншамоўных слоў у рускую і ў беларускую мовы, у прыватнасці тэрмінаў. У адносінах да запазычанняў у тэрміналогіі справа выглядае значна больш складана ў параўнанні з агульнамоўнымі запазычаннямі, што звязана з сусветнай тэндэнцыяй інтэрнацыяналізацыі навуковых даследаванняў. Паказальна, што выказванні спецыялістаў і неспецыялістаў аб запазычванні тэрмінаў таксама даволі часта аказваюцца прама процілеглымі, што ў значнай ступені абумоўлена некаторай «падпарадкаванасцю» першых названаму вышэй працэсу інтэрнацыяналізацыі навукі.

У беларускай тэрміналогіі адносіны да запазычанняў былі даволі выразна сфармуляваны ў 20-я гады XX ст. Навукова-тэрміналагічнай камісіяй і застаюцца ў прынцыпе такімі ж у сучаснай практыцы. У агульным выглядзе іх можна сфармуляваць наступным чынам: калі пэўны іншамоўны тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў сферы функцыянавання і ў блізкароднасных славянскіх мовах, то няма патрэбы ствараць беларускі адпаведнік.

Аднак у практыцы тэрмінаўтварэння пытанне аб запазычванні заўсёды павінна вырашацца з улікам усіх як унутрымоўных, так і экстралінгвістычных фактараў. Як паказвае матэрыял, прычынай выкарыстання спецыялістамі запазычаных тэрмінаў часам бываюць не ўнутрымоўныя фактары і не ўмовы развіцця пэўных даследаванняў. Пераважнае ўжыванне некаторых запазычаных тэрмінаў у рускай і беларускай мовах часта абумоўлена пеяратыўнай афарбоўкай адпаведных рускіх і беларускіх слоў, якая хоць і прысутнічае ў запазычаных эквівалентах, аднак менш відавочная. Так, для тэрмінацыі мікракамп'ютэраў, з стварэннем якіх пачалася па ўсеагульнаму прызнанню тэхналагічная рэвалюцыя, часцей за ўсё ў рускай, а пасля і ў беларускан мове выкарыстоўваецца тэрмін англійскай мовы чып (рус. чип), у перакладзе блыха. Рускі тэрмін блоха і адпаведны беларускі блыха ўжываюцца рэдка, што ў значнай меры абумоўлена семантыкай і стылістычнай афарбоўкай гэтых слоў, якія (семантыка і стылістычная афарбоўка) у адпаведным англійскім тэрміне для носьбітаў рускай мовы не такія відавочныя. Так званыя біялагічныя блохі, міні-блохі, стварэнне якіх зараз абмяркоўваюць вучоныя і якія будуць змяшчаць у адным кубічным сантыметры аб'ём патэнцыяльнай інфармацыі, які можна параўнаць з чалавечым мозгам, таксама часцей за ўсё абазначаюцца тэрмінамі з англійскім словам чып: біялагічныя чыпы, міні-чыпы.

Сярод праблем упарадкавання навуковай тэрміналогіі розных галін навукі асаблівае месца займае дакладнае вызначэнне мяжы паміж зместам блізкіх па значэнню тэрмінаў, аб'ектная і канцэптуальная аднесенасць якіх шмат у чым перакрыжоўваецца, але не супадае ў цэлым. Дыферэнцыяцыя значэння і ўжывання такіх тэрмінаў можа быць выяўлена ў выніку іх супастаўлення. 3 гэтай мэтай ніжэй супастаўляюцца найбольш важныя тэрміны словаўтварэння і марфемікі.

Вытворнасць -- матываванасць, матывацыя. У навуковай і вучэбнай літаратуры распаўсюджана сінанімічнае ўжыванне гэтых тэрмінаў. Аднак існуе слушная думка, што яны павінны ўжывацца дыферэнцыявана, з улікам адрозненняў у іх аб'ектнай і канцэптуальнай аднесенасці. Гэта думка найбольш выразна сфармулявана А.С. Кубраковай у адносінах да рускага словаўтварэння: «3 прычыны існавання выпадкаў такога роду, дзе вытворнасць па форме не супадае з вытворнасцю па сэнсу, уяўляецца мэтазгодным строга дыферэнцыяваць два гэтыя віды «вытворнасці»... і размежаваць іх таксама тэрміналагічна. Як вынікае з усяго выкладу, мы пакідаем назву «вытворнасць» для агульнай характарыстыкі фармальнай залежнасці паміж аднакарэннымі ўтварэннямі, прымяняючы для абазначэння вытворнасці па сэнсу тэрмін «матывацыя» або «матываванасць» (Земская, Кубрякова, 1978, 6, 17).

Названае адрозненне тэрмінаў вытворнасць і матываванасць, матывацыя трывала замацавалася ў беларускай лінгвістычнай літаратуры ў такіх другасных састаўных намінацыях, як віды словаўтваральнай матывацыі, непасрэдныя (апасродкаваныя) матывацыі, тыповыя (нетыповыя) матывацыі, зыходныя (незыходныя) матывацыі, адзінкавыя (неадзінкавыя) матывацыі, метафарычныя матывацыі і інш. Аднак адрозненне гэтых тэрмінаў далека не заўсёды ўлічваецца пры ўтварэнні састаўных тэрмінаў: утваральная аснова і матывавальная аснова, утваральная база і матывавальная база і інш.

У сувязі з дастатковай выразнасцю адрознення паміж тэрмінамі вытворнасць і матываванасць і трываласцю замацавання гэтых тэрмінаў у лінгвістычнай практыцы ўзнікае неабходнасць іх кадыфікацыі ў слоўніку лінгвістычных тэрмінаў. Тэрмін матывацыя, які часта ўжываецца як сінонім да матываванасць, таксама мэтазгодна адрозніваць і ўжываць для абазначэння агульнай з'явы сэнсавай залежнасці паміж двума словамі.

Вынікам упарадкавання тэрміналогіі канкрэтных галін ведаў і асобных раздзелаў навук з'яўляецца стварэнне тэрміналагічных сістэм.

Прызнаючы вялікую значнасць практычнай работы па ўпарадкаванню тэрміналогіі як у аспекце сістэматызацыі паняццяў, так і ў плане моўнага афармлення асобных тэрмінаў, нельга, аднак, не адзначыць, што ключавым звяном упарадкавання з'яўляецца вырашэнне шэрагу праблем, звязаных з агульнай метадалогіяй ажыццяўлення такой дзейнасці. Пад паняццем «метадалогія» мы разумеем сістэму прынцыпаў і спосабаў арганізацыі і пабудовы тэарэтычнай і практычнай дзейнасці (Спиркин, Юдин, Ярошевский, 1983, 365).

Цэнтральнай сярод метадалагічных праблем, якія адносяцца да галіны ўпарадкавання тэрміналогіі, з'яўляецца, на нашу думку, распрацоўка прынцыпаў пабудовы ўпарадкаваных тэрміналогій.

Распрацоўка такіх прынцыпаў заснавана на ўяўленні аб аптымальнай тэрміналагічнай сістэме. Стварэнне ж аптымальнай тэрмінасістэмы мае рад прынцыпова адметных уласцівасцей у параўнанні з даследаваннем існуючых, натуральна сфарміраваных тэрміналогій. Перш за ўсё гэтыя асаблівасці абумоўлены прыналежнасцю распрацоўкі прынцыпаў стварэння аптымальнай тэрмінасістэмы і даследавання існуючых тэрмінасістэм да прынцыпова розных сфер чалавечай дзейнасці і розных тыпаў навуковых даследаванняў. Распрацоўку аптымальнай тэрміналагічнай сістэмы і сродкаў яе стварэння мы адносім да той сферы дзейнасці, якая характарызуецца ў сучасным навуказнаўстве як праектыўная. У адрозненне ад пазнавальнай дзейнасці, якая «ў любым яе выглядзе, на любым узроўні накіравана на выяўленне, раскрыццё сутнаснага зместу сістэмы рэальных аб'ектаў, на рэканструяванне сутнасных адносін паміж рэальнымі аб'ектамі» (Лекторский, 1980, 203--204), праектыўная дзейнасць накіравана на ўяўнае стварэнне новых утварэнняў, якія адпавядаюць пэўным папярэдне сфармуляваным патрабаванням, забяспечваюць рашэнне пэўных задач (Антонюк, 1978, 55--56, 1986, 74). Зразумела, што ў працэсе распрацоўкі прынцыпаў стварэння ўпарадкаваных тэрміналогій павінны ўлічвацца заканамернасці існуючых тэрміналогій, такія, напрыклад, як выкарыстанне сродкаў нацыянальнай мовы, запазычванне тэрмінаў, дакладнасць у тэрміналагічнай сістэме, паўната і іншыя.

Кантрольныя пытанні

1. Што ўключае ў сябе упарадкаванне тэрміналогіі?

2. Чым абумоўлена актуальнасць лінгвістычнага ўнармавання тэрміналогіі?

3. Калі і кім былі выразна сфармуляваны у беларускай тэрміанлогіі адносіны да запазычанняў?

4. Як вырашаецца пытанне аб запазычванні ў практыцы тэрмінаўтварэння?

5. Якіх якасцей культуры навуковага тэксту патрабуе сучаснае развіццё тэрміналогіі?

6. Што з'яўляецца актуальнай задачай упарадкавання беларускай тэрміналогіі?

7. На што неабходна абапірацца пры ўпарадкаванні беларускай навуковай тэрміналогіі?

8. З улікам чаго павінна вырашацца пытанне аб запазычванні у практыцы тэрмінаўтварэння?

Лекцыя 14. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі

Акцэнтаваць увагу на паняццях:

міжнароднае супрацоўніцтва; абмен інфармацыяй; міжнароднае ўпарадкаванне тэрміналогіі; інтэрнацыяналізацыя тэрміналогіі; суадносіны інтэрнацыянальнага і нацыянальнага; міжнародная уніфікацыя тэрміналогіі.

У сучасных умовах актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва і абмену навуковай інфармацыяй асаблівую актуальнасць набывае не толькі праблема ўпарадкавання тэрміналогіі ў кожнай нацыянальнай мове, а і міжнародная каардынацыя тэрміналагічнай работы. Неабходнай асновай як унутрымоўнага, так і міжнароднага ўпарадкавання тэрміналогіі з'яўляецца сістэматызацыя і ўнармаванне існуючых тэрмінаў.

Ператварэнне практычнага тэрмінаўтварэння ў свядома скіраваны працэс і міжнародная каардынацыя тэрміналагічнай работы садзейнічаюць зносінам і міжнароднаму навуковаму супрацоўніцтву вучоных ва ўмовах масавага ўзнікнення новых тэрмінаў (так званы «тэрміналагічны выбух») у выніку бурнага развіцця навукі і тэхнікі. Дарэчы ўспомніць аб тым, што аб'ём навукова-тэхнічнай інфармацыі з пачатку XX ст. узрос у 8--10 разоў, а асобныя тэрмінасістэмы, у прыватнасці хіміі, налічваюць зараз па некалькі мільёнаў тэрмінаў.

Першаступеннае значэнне для міжнароднага супрацоўніцтва вучоных і абмену навуковай інфармацыяй мае напрамак інтэрнацыяналізацыі ў тэрміналагічнай рабоце і мэтанакіраванае фарміраванне інтэрнацыянальнага банка тэрміналагічнай лексікі.

Традыцыйныя сродкі пераадолення моўнага бар'ера -- вывучэнне моў і пераклад (як вядома, аб'ём перакладу ў наш час павялічваецца ў свеце на 15--20% штогод) не могуць цалкам задаволіць сферу міжнароднага навуковага супрацоўніцтва ва ўмовах расшырэння сумеснай і паралельнай распрацоўкі многіх навуковых праблем вучонымі розных краін, непасрэдных навуковых кантактаў вучоных.

Неабходнасць міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў павінна прымацца ў разлік пры ўпарадкаванні тэрмінасістэм нацыянальных моў. Пры ацэнцы таго ці іншага тэрміна неабходна ўлічваць не толькі ўнутрысістэмныя фактары, а і шырокі інтэрнацыянальны кантэкст мовы навукі. Заўважана, што некаторыя тэрміны, якія цалкам адпавядаюць унутрымоўным патрабаванням, з міжнароднага пункту погляду могуць аказацца неаптымальнымі, а тое, што з'яўляецца не зусім апраўданым у асобна ўзятай мове, можа апраўдаць сябе ў плане суадносін з іншымі мовамі (Акуленко, 1977, 74; Stoberski, 1982).

Пэўныя вынікі ў рабоце па мэтанакіаванаму фармаванню інтэрнацыянальнага слоя навуковых тэрмінаў дасягнуты Міжнароднай арганізацыяй па уніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў (МАУТН), каардынацыйны цэнтр якой створаны і працуе ў Варшаве пры падтрымцы ЮНЕСКА (заснавальнік і прэзідэнт МАУТН праф. 3. Стаберскі). У прыватнасці, эфектыўным сродкам міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў з'яўляецца пастаянная рубрыка «Інтэрнацыянальная навуковая тэрміналогія (неалагізмы ў напрамку уніфікацыі)», якая рыхтуецца членамі МАУТН і публікавалася ў часопісе «Ваbеl», афіцыйным органе Міжнароднай федэрацыі перакладчыкаў, у часопісе “Neoterm”.

Работа гэтай рубрыкі (аператыўная рассылка спісаў патэнцыяльна інтэрнацыянальных тэрмінаў пэўных галін ведаў членам МАУТН і атрыманне эквівалентаў гэтых тэрмінаў у адпаведных мовах) з'яўляецца не толькі станоўчым вопытам у гэтай галіне, але і аптымальным варыянтам збору і распаўсюджання інфармацыі такога роду. Аднак неабходная аператыўнасць абмену і апрацоўкі інфармацыі можа быць дасягнута пры шырокім выкарыстанні самых сучасных камп'ютэрных сістэм.

Удасканаленне работы па міжнароднай уніфікацыі новых тэрмінаў можа быць дасягнута шляхам выяўлення патэнцыяльных інтэрнацыяналізмаў у новых публікацыях (артыкулах, манаграфіях) адпаведных галін навукі (а не толькі выбаркай іх з існуючых слоўнікаў). Фіксацыя тэрмінаў у спецыяльных слоўніках часта значна адстае ад функцыянавання гэтых тэрмінаў у спецыяльнай літаратуры па чыста «тэхнічных» прычынах: спецыяльныя слоўнікі выдаюцца, як правіла, адзін раз у дзесяць, а то і ў дваццаць гадоў, а новыя публікацыі па адпаведных галінах навукі выходзяць бесперапынна.

У ідэале названая вышэй рубрыка «Інтэрнацыянальная навуковая тэрміналогія (неалагізмы ў напрамку уніфікацыі)» таксама павінна быць арыентавана на пераадоленне гэтага разрыву, г. зн. па магчымасці ўключаць тэрміны, якія трывала замацаваліся ў практыцы ўжывання ў навуковых тэкстах. Праўда, рэалізацыя такой прапановы для ўкладальнікаў рубрыкі звязана з вялікай работай па збору і аналізу тэрміналогіі навуковых тэкстаў. Аднак уніфікацыя менавіта такой тэрміналогіі ў першую чаргу неабходна перакладчыкам і вучоным.

Такім чынам, аператыўнае выяўленне новых інтэрнцыянальных або патэнцыяльна інтэрнацыянальных тэрмінаў, іх скаардынаваная апрацоўка і ўдакладненне тэрмінолагамі розных краін у напрамку міжнароднай уні-фікацыі з'яўляецца першапачатковай задачай міжнароднага ўпарадкавання і мэтанакіраванага стварэння шырокага слоя тэрмінаў-інтэрнацыяналізмаў.

Другой задачай у гэтым напрамку з'яўляецца аператыўная інфармацыя спецыялістаў аб новых інтэрнацыянальных тэрмінах. Вырашэнне гэтай задачы мае вялікае практычнае значэнне для перакладчыкаў, спецыялістаў, для паскарэння абмену навуковай і тэхнічнай інфармацыяй. Як ужо адзначалася, некаторы ўклад у вырашэнне гэтай задачы ўносіць публікацыя названай вышэй рубрыкі, якая рыхтуецца Міжнароднай арганізацыяй па уніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў і публікуецца ў часопісе «Babel». Аднак больш эфектыўнае дасягненне асноўнай мэты рубрыкі (дапамога перакладчыкам і спецыялістам), безумоўна, звязана з расшырэннем сферы яе функцыянавання. Іменна з гэтым звязана ў першую чаргу ступень уздзеяння міжнародных інфармацыйных выданняў на фарміраванне інтэрнацыянальнай навуковай тэрміналогіі і на працэс міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў. Расшырэнню сферы функцыявання названай рубрыкі ў значнай ступені магла б садзейнічаць яе публікацыя са спасылкай на крыніцу ў філалагічных і спецыяльных навуковых часопісах у розных краінах.

Асобнай праблемай міжнароднай уніфікацыі тэрміналогіі з'яўляецца даўно наспеўшая неабходнасць уніфікацыі вельмі вялікай колькасці тэрмінаў, якія не з'яўляюцца «чыстымі» інтэрнацыяналізмамі (г. зн. тэрмінамі, якія цалкам сталі інтэрнацыянальнымі), а маюць у складзе інтэрнацыянальныя марфемы, што дазваляе спецыялістам розных краін разумець іх сэнс без перакладу. Прыкладам могуць служыць шматлікія тэрміны са значэннем дзеяння, працэсу ў рускай і беларускай мовах, якія уключаюць запазычаныя каранёвыя марфемы, што належаць да інтэрнацыянальнага тэрміналагічнага фонду.

Гэта, у прыватнасці, дэрываты ад бяспрэфіксных дзеясловаў: дарнаванне (ад ням. Dorn -- металічны шып, дорн) -- працісканне з некаторым нацягам стальнога стрыжня (дорна) або шарыка праз папярэдне апрацаваную адтуліну з мэтай калібравання, умацавання і змяншэння шурпатасці паверхні адтулін дэталей; плакіраванне (ад фр. plaquer--пакрываць)--нанясенне на паверхню металічных лістоў тонкага слою іншага металу; ханінгаванне (англ, honing ад hone -- ханінгаваць)--аддзелка паверхні загатовак спецыяльным інструментам -- хонам; шабрэнне (ням. Shaben ад shaben -- скабліць) -- аддзелачная апрацоўка паверхні шляхам зняцця тонкай стружкі шаберам; шэвінгаванне (англ. shaving ад shave -- брыць, скабліць) -- аддзелачная апрацоўка бакавых паверхняў зубчатых калёс і г. д. (дэфініцыі тэрмінаў узяты з кнігі: Политехнический словарь, 1977). У рускай мове адпаведна дорнование, плакирование, хонингование, шабрение, шевингование.

Практычная работа ў галіне міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў, якія ўключаюць інтэрнацыянальныя тэрмінаэлементы, а таксама тэрмінаў-калек звязана з тэарэтычнай праблемай асэнсавання статусу і зместу гэтых тэрмінаў, заканамернасцей іх узнікнення і развіцця ў сучасную эпоху.

У вырашэнні практычных і тэарэтычных пытанняў міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў асаблівай увагі заслугоўвае асноўны напрамак развіцця тэрміналогіі ў кожнай нацыянальнай мове -- адбор лексічных сродкаў нацыянальнай мовы і іх фармалізацыя, ператварэнне ў тэрміны.

Гэты напрамак, здавалася б, менш за ўсё звязаны з працэсам міжнароднага збліжэння і уніфікацыі і, відаць, з гэтай прычыны не разглядаўся даследчыкамі ў прапанаваным аспекце. Аднак ён не павінен заставацца па-за ўвагай іменна з пазіцый міжнароднага збліжэння навуковых тэрмінаў, таму, па-першае, што тэрміналагізацыя агульналітаратурнай лексікі нацыянальнай мовы з'яўляецца асноўным спосабам тэрмінаўтварэння ў мовах свету, па-другое, што ў гэтым асноўным напрамку развіцця тэрміналогіі прасочваюцца пэўныя заканамернасці, якія ўласцівы ўсім мовам і могуць быць выкарыстаны як інструмент міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў.

Гэта ў першую чаргу структурная і семантычная матываванасць вытворных тэрмінаў, спецыялізацыя тэрмінаўтваральных марфем і інш., параўн.: рус. сверление, бел. свідраванне, англ. boring, ням. Bohren; рус. выжигание, бел. выпальванне, англ, burning, ням. Ausbrennen і інш. Гэта з'ява цалкам заканамерная, паколькі тэрміны назоўнікі аддзеяслоўнага тыпу, як правіла, рэалізуюць значэнні, катэгарыяльна ўласцівыя дзеяслову, у даным выпадку--значэнні дзеяння, спосабу вытворчасці. Такім чынам, паколькі большасць вытворных тэрмінаў структурна і семантычна матывавана зыходнымі адзінкамі, то супастаўляльнае даследаванне механізма іх стварэння на аснове карэляцыі адпаведных семантыка-сінтаксічных канструкцый у розных мовах з'яўляецца актуальнай задачай як сучаснай тэрміналогіі ўвогуле, так і міжнароднай каардынацыі сістэмы тэрмінаўтварэння ў прыватнасці.

На думку даследчыкаў, «у кожным аднаслоўным тэрміне, вытворным або складаным слове павінен прысутнічаць тэрмінаэлемент, які б паказаў, да якой катэгорыі паняццяў належыць тэрмінаванае паняцце» (Канделаки, 1967, 2, 38; Даниленко, 1977). Такі тэрмінаэлемент, інакш дыферэнцыруючы словаўтваральны фармант, у сукупнасці з матывуючай асновай утварае новы тэрмін.

У гэтых адносінах да мовы навукі, і ў прыватнасці да тэрміналогіі, цалкам падыходзіць шырока вядомы прыклад Л.У. Шчэрбы, у якім падабраны бяссэнсавыя па зместу «словы» з захаваннем, аднак, пэўных марфалагічных форм і граматычных сувязей слоў у сказе, у выніку чаго носьбіт рускай мовы з дастатковай дакладнасцю можа вызначыць агульны змест фразы. Аналагічна любы чалавек, які мае ўяўленне аб граматычнай сістэме рускай, беларускай, англійскай, нямецкай і іншых моў, зможа зразумець агульны змест навуковага выказвання (тым больш, калі ён спецыяліст у данай галіне ведаў, а пэўная частка тэрміналогіі з'яўляецца інтэрнацыянальнай). Іменна дзякуючы гэтаму нам неаднаразова даводзіцца чуць, што спецыяліст, які не у дастатковай ступені валодае пэўнай мовай, разумее агульны змест праслуханага навуковага даклада на гэтай мове.

З пункту погляду супастаўляльнага вывучэння тэрміналагічнага словаўтварэння ў напрамку уніфікацыі тэрмінаў у розных мовах безумоўную цікавасць уяўляе ў гэтым плане выяўленне агульных заканамернасцей суадносін такіх адметных фармантаў і іх упарадкаванне ў розных мовах. Так, пэўнай частцы тэрмінаў са значэннем дзеяння, спосабу вытворчасці ўласцівы наступныя адметныя словаўтваральныя фарманты: рус. -ни-е (сверлние, выжигание), бел. -нн-е (свідраванне, выпальванне), англ, -ing (boring, burning), ням. -еп (Bohren, Ausbrenпеп) i г. д. У гэтым выпадку адпаведныя тэрміны кожнай з пералічаных моў змяшчаюць эквівалентныя фарманты (ни-е, -нн-е, -ing, -еп).

Такім чынам, на марфемным узроўні таксама прасочваюцца агульныя тэндэнцыі ўтварэння тэрмінаў у мовах свету, якая абумоўлена ў даным выпадку заканамернасцю спецыялізацыі тэрмінаўтваральных суфіксаў са значэннем дзеяння, спосабу вытворчасці. Актуальнай задачай міжнароднай каардынацыі ў галіне тэрмінаўтварэння з'яўляецца вывучэнне гэтай тэндэнцыі і ператварэнне яе ў свядома скіраваны працэс, у прынцып тэрмінаўтварэння. Напрыклад, вывучэнне заканамернасцей суадносін дыферэнцыявальных фармантаў у групе тэрмінаў аддзеяслоўных назоўнікаў розных моў (валачэнне, тачэнне, дзяўбанне, рэзанне, згінанне, прабіванне, апырскванне, фрэзераванне, вальцаванне, азатаванне, навугляроджванне і пад.) магло б даць вялікі матэрыял для тыпалагічнага даследавання і міжнароднай уніфікацыі тэрмінаў.

Да ліку важнейшых праблем інтэрнацыяналізацыі навуковай тэрміналогіі адносіцца і мэтанакіраванае папаўненне фонду інтэрнацыянальных тэрмінаў у нацыянальных мовах. У межах гэтай агульнай праблемы шмат пытанняў, якія ў аднолькавай меры датычацца як працэсу стварэння новых тэрмінаў для абазначэння новаадкрытых паняццяў, рэалій, так і працэсу выбару варыянтаў або сінонімаў з ліку ўжо існуючых тэрмінаў, якія маглі б стаць інтэрнацыянальнымі. Гэтым пытанням удзяляецца вялікая ўвага ў сучасным тэрміназнаўстве.

Зусім правамерна да ліку важнейшых фактараў развіцця інтэрнацыянальнага фонду тэрмінаў некаторыя даследчыкі адносяць выкарыстанне тэрмінаў і тэрмінаэлементаў класічных моў, скарочаных тэрмінаў, прозвішчных намінацый і г. д.

Галоўная праблема, якая ўзнікае перад тэрмінолагамі пры стварэнні такіх тэрмінаў,-- праблема матываванасці, г. зн. іх унутранай семантычнай суаднесенасці з абазначанымі паняццямі і рэаліямі. Даволі часта адсутнасць матываванасці была падставай для поўнага адмаўлення гэтых тэрмінаў некаторымі лінгвістамі. Безумоўна, калі ў структуры тэрміна ёсць фармальныя і семантычныя элементы, якія адлюстроўваюць пэўныя прыметы тэрмінаванага паняцця, то такія тэрміны маюць пэўныя перавагі. Аднак пры ўсебаковым падыходзе да пытання матываванасці тэрміна нельга не адзначыць, што тут ёсць і іншыя аспекты. У прыватнасці, адным з гэтых аспектаў мы называем матываванасць тэрмінаў генетычным складам пэўнага рада тэрмінаў. Так, калі назвы некаторай групы мінералаў паходзяць з грэчаскай і лацінскай моў, то лексемы гэтых моў для абазначэння новаадкрытых мінералаў той жа групы былі б не толькі больш апраўданыя, чым створаныя так званыя ўнутрана празрыстыя, або ўнутрана матываваныя, тэрміны пэўнай нацыянальнай мовы, але і больш матываваныя, як бы гэта ні выглядала дзіўна на першы погляд. Тое, што лацінскія і грэчаскія назвы, а таксама скарочаныя або прозвішчныя назвы для абазначэння аднародных паняццяў у нацыянальнай мове ўжо выкарыстаны, з'яўляецца дастатковай умовай матывацыі тэрмінаў гэтага рада.

Матываваныя такім чынам тэрміны маюць адну бясспрэчную перавагу перад унутрана матываванымі тэрмінамі нацыянальных моў. Яны адназначныя і не маюць сінонімаў у адрозненне ад апошніх, якія часта маюць мноства сінонімаў па той прычыне, што кожны з іх абазначае розныя прыметы тэрмінаванага паняцця.

Асноватворным момантам пры выбары паміж нацыянальным і інтэрнацыянальным тэрмінам выступае, на наш погляд, прыняцце палажэння аб тым, што інтэрнацыянальнае ў сваёй аснове не супярэчыць нацыянальнаму як у развіцці слоўнікавага складу мовы наогул, так і ў развіцці тэрміналогіі ў прыватнасці.

Аналіз словаўтваральнай структуры тэрміналагічнай лексікі рускай і беларускай моў як гуманітарных, так і навукова-тэхнічных галін навукі пацвярджае і напаўняе канкрэтным зместам палажэнне аб адзінстве нацыянальнага і інтэрнацыянальнага.

Цікавы матэрыял для вывучэння ўзаемадзеяння нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў навукова-тэхнічнай тэрміналогіі дае, напрыклад, аналіз словаўтваральнай структуры нацыянальных і інтэрнацыянальных тэрмінаў. Спынімся коратка для ілюстрацыі на аддзеяслоўных субстантыўных дэрыватах з агульным значэннем 'прадмет (машына, прылада, рэчыва, установа), прызначаны для выканання дзеяння' ў рускай і беларускай мовах.

У рускай мове яны прадстаўлены сямю асноўнымі найбольш прадуктыўнымі тыпамі, тры з якіх з'яўляюцца нацыянальнымі тэрмінамі і чатыры -- інтэрнацыянальнымі, а таксама некалькімі малапрадуктыўнымі ў тэрміналогіі тыпамі. У беларускай мове гэтыя дэрываты прадстаўлены пяццю словаўтваральнымі тыпамі нацыянальных і тымі ж чатырма тыпамі інтэрнацыянальных тэрмінаў.

Словаўтваральны тып з суфіксамі -тель, -итель (бел. -льнік і -цель): испаритель, отражатель, предохранитель, распределитель, поглотитель, глушитель -- выпарнік, адбівальнік, засцерагальнік, размеркавальнік, паглынальнік, глушыцель і інш.

Большая частка тэрмінаў словаўтваральнага тыпу з суфіксамі -тель, -итель (бел. -льнік, -цель) адносяцца да галіны тэхнікі, некаторыя -- да галіны хіміі.

Словаўтваральны тып з суфіксам -ник (бел. -нік, -лк-, -нк-) менш прадуктыўны ў параўнанні з першым. Ён змяшчае пераважна сельскагаспадарчыя тэрміны са значэннем 'прылада, прыстасаванне', якія папаўняюцца новаўтварэннямі менш інтэнсіўна. Гэтаму словаўтваральнаму тыпу ў беларускай мове адпавядае тып з аналагічным суфіксам: запашник -- заворваннік, отборник -- адборнік.

Чатыры словаўтваральныя тыпы з суфіксамі -атор,-ор (-ёр, -ер), -ант, -ат (бел. -атар, -ар (-ёр, -ер), -ант, -ат) прадстаўлены у рускай і беларускай тэрміналогіі запазычанымі назоўнікамі рознай ступені інтэрнацыянальнасці ў розных моўных арэалах: аккумулятор, вибратор, стабилизатор; балластер, дезинсектор, инверсор; адсорбент, консервант, вулканизат, концентрат, фильтрат -- акумулятар, вібратар, стабілізатар; баластэр, дэзінсектар, інверсар; адсарбент, кансервант, вулканізат, канцэнтрат, фільтрат.

Словаўтваральная структура адпаведных беларускіх тэрмінаў аднатыпная са структурай рускіх тэрмінаў, паколькі яны змяшчаюць аднатыпныя словаўтваральныя элементы.

Наяўныя ў рускай і беларускай мовах нацыянальныя эквіваленты гэтых запазычанняў, як правіла, адносяцца да аднаго пэўнага словаўтваральнага тыпу. Так, усе рускія эквіваленты тэрмінаў, якія належаць да тыпу з суфіксам -атор, маюць у сваей словаўтваральнай структуры суфікс -тель, параўн.: аккумулятор -- накопитель, имитатор -- подражатель, конденсатор -- нагнетатель, фиксатор -- закрепитель. Беларускія эквіваленты гэтых тэрмінаў таксама характарызуюцца аднатыпнасцю словаўтваральнай структуры. Яны звычайна маюць суфікс -нік, часам ужываюцца з суфіксам -цель, параўн.: акумулятар -- накапляльнік (накапіцель), кандэнсатар -- нагнятальнік, фіксатар -- замацавальнік. У параўнанні з рускай тэрміналогіяй разгледжанай семантыкі 'прадмет (машына, прылада, рэчыва, установа), прызначаны для выканання дзеяння', беларуская тэрміналогія характарызуецца меншай колькасцю нацыянальных тэрмінаў, эквівалентных пэўным інтэрнацыянальным, г. зн. больш шырокім выкарыстаннем інтэрнацыянальных тэрмінаў. Так, у рускай тэрміналогіі замест інтэрнацыянальнага тэрміна імітатар часам ужываецца нацыянальны эквівалент подражатель, у беларускай жа тэрміналогіі адпаведны нацыянальны эквівалент не ужываецца.

Аднатыпнасць словаўтваральнай структуры нацыянальных тэрмінаў, адпаведных пэўным інтэрнацыянальным, захоўваецца ва ўсім словаўтварэнні пералічаных вышэй тэрмінаў. У прыватнасці, утвораныя ад гэтых тэрмінаў нацыянальныя дэрываты са значэннем працэсу, дзеяння таксама маюць аднатыпную словаўтваральную структуру. У рускай мове яны ўключаюць у свой склад фармант -ни-е, у беларускай -- -нн-е аккумуляция -- накопление (бел. накапленне, назапашванне), конденсация -- нагнетание (бел. нагнятанне), фиксация -- закрепление (бел. замацаванне).

Запазычаныя вытворныя назоўнікі з пэўнымі словаўтваральнымі фармантамі не аказваюць уплыву на словаўтваральныя мадэлі нацыянальных эквівалентаў і вытворных ад іх тэрмінаў.

Словаўтваральныя мадэлі запазычаных тэрмінаў не маюць прынцыповых адрозненняў ад нацыянальных, яны супадаюць са словаўтваральнымі мадэлямі адпаведных лексіка-марфалагічных разрадаў. Таксама як і для нацыянальных, для запазычаных тэрмінаў удзел у працэсе словаўтварэння з'яўляецца неабходнай умовай функцыянавання ў мове.

Словаўтваральныя тыпы з суфіксамі -ак, -ач, -ун, -ок, -лк-, -л-: резак, драч, тягач, колун, шатун, подпилок, подтопок, мялка, сушилка, сверло, точило (бел. разак, драч, цягач, калун, шатун, падпілак, падпалак, мялка, сушылка, свярдзёлак, тачыла) з'яўляюцца непрадуктыўнымі. Названыя суфіксы надаюць вытворным словам некаторую суб'ектыўна-эмацыянальную афарбоўку, якая не характэрна для прадуктыўных словаўтваральных тыпаў. Большасць гэтых тэрмінаў мае агульнаславянскае паходжанне, што абумоўлівае цесную блізкасць іх словаўтваральных фармантаў у рускай і беларускай мовах.

Унутры пералічаных словаўтваральных тыпаў ёсць пэўныя адрозненні паміж утварэннем рускіх і беларускіх тэрмінаў. Так, беларускі тэрмін свярдзёлак належыць да першага з пералічаных тыпаў (з суфіксам --ак), у той час як рускае сверло належыць да апошняга словаўтваральнага тыпу (з суфіксам -л-о).

Важнейшым пытаннем інтэрнацыяналізацыі тэрміналогіі з'яўляецца уніфікацыя сістэм паняццяў і адпаведных тэрмінаў у нацыянальных мовах. Сістэматызацыя тэрмінаў пэўных галін ведаў у нацыянальных мовах у значнай меры з'явілася б перадумовай прадухілення тых разыходжанняў (часам значных), якія існуюць зараз у азначэннях тэрмінаў на розных мовах. Пры гэтым трэба адзначыць, што хоць у апошні час тэрміналогіяй цікавяцца шматлікія спецыялісты адпаведных галін навукі, якія займаюцца ў асноўным пытаннямі адпаведнасці тэрмінаў пэўным паняццям, лінгвісты, якія даследуюць моўныя аспекты ўпарадкавання тэрмінаў, спецыялісты ў галіне логікі, якія цікавяцца пытаннямі лагічнай паслядоўнасці тэрмінаў і іх іерархізацыяй, усё больш відавочнай становіцца неабходнасць работы падрыхтаваных спецыялістаў па пытаннях навуковай тэрміналогіі -- тэрмінолагаў. Спалучаючы ўсе названыя вышэй і некаторыя іншыя аспекты ўпарадкавання навуковай тэрміналогіі ў нацыянальных мовах, тэрмінолагі павінны комплексна вырашаць тэарэтычныя і практычныя задачы тэрміналагічнай работы.

Вынікам міжнароднай работы па сістэматызацыі тэрмінаў пэўных галін ведаў у нацыянальных мовах з'яўляецца «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» сістэмнага тыпу, які ўключае сістэматызаваныя тэрміны лінгвістыкі 14 моў».

Несумненна актуальнай і своечасовай з'яўляецца пастаноўка пытання аб стварэнні міжнародных сістэм паняццяў (незалежна якімі -- нацыянальнымі або інтэрнацыянальнымі -- тэрмінамі яны абазначаюцца ў розных мовах). Стварэнне такіх сістэм шмат у чым садзейнічала б узаемаразуменню і супрацоўніцтву вучоных, перадачы навуковай інфармацыі, удасканаленню тэрміналогіі адпаведных галін навукі многіх краін і г. д.

Неабходнай у сувязі з гэтым уяўляецца дзейнасць спецыяльнай міжнароднай арганізацыі, якая б займалася распрацоўкай такіх сістэм паняццяў. Пэўныя цяжкасці ў ажыццяўленні гэтай дзейнасці, безумоўна, ёсць. Адным з важных з'яўляецца і пытанне аб тым, на якіх мовах будуць перадавацца расцрацаваныя міжнародныя сістэмы тэрмінаў. Відаць, аптымальным варыянтам было б выкарыстанне моў, якія адлюстроўваюць найбольш высокі ўзровень развіцця сусветнай навукі з улікам прад-стаўленасці ў іх найбольш шматлікіх груп моў, моўных арэалаў. Ёсць і іншыя складаныя метадалагічныя і арганізацыйныя праблемы такой работы, аднак яе неабходнасць і вялікая значнасць бясспрэчныя.

Для інтэрпрэтацыі сучаснага працэсу інтэрнацыяналізацыі навуковых тэрмінаў і распрацоўкі прынцыпаў свядомай мэтанакіраванай работы ў гэтым напрамку вялікае значэнне маюць не толькі разгледжаныя вышэй унутрымоўныя праблемы і заканамернасці развіцця тэрміналагічнай лексікі пэўных моў, а і ўлік так званых экстралінгвістычных сацыяльна-гістарычных умоў развіцця моў, і ў прыватнасці -- фарміравання тэрміналагічнай лексікі. Пад уплывам гістарычных умоў развіцця мовы, а таксама развіцця пэўных галін ведаў суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага фондаў розных тэрміналагічных сістэм у розных мовах маюць даволі істотныя адрозненні, якія нельга не ўлічваць пры распрацоўцы прынцыпаў свядомай, мэтанакіраванай інтэрнацыяналізацыі пэўнай часткі навуковых тэрмінаў.

У перыяд работы па распрацоўцы нацыянальнай тэрміналогіі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ўтварэння Беларускай ССР у сувязі з патрэбамі нацыянальнага перыядычнага друку, радыё, з выкарыстаннем беларускай мовы ва ўсіх сферах дзейнасці, стварэннем падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на роднай мове для беларускай сярэдняй і вышэйшай школы, у адносінах да запазычанняў і інтэрнацыяналізмаў праявіліся ў пэўнай ступені пурыстычныя тэндэнцыі, характэрныя для ўсіх народаў у перыяд актыўнага развіцця нацый. Аднак у працэсе далейшага развіцця беларускай тэрміналогіі выкарыстанне інтэрнацыяналізмаў станавілася ўсе больш шырокім, і параўнанне суадносін нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў сучаснай беларускай тэрміналогіі з адпаведнымі галінамі рускай паказвае некаторую перавагу інтэрнацыяналізмаў у беларускай тэрміналогіі. Апошняе ў значнай меры абумоўлена спецыфікай гістарычнага развіцця лексікі беларускай мовы.

Кантрольныя пытанні

1. Якая галоўная праблема ўзнікае перад тэрмінолагамі пры выкарыстанні тэрмінаў і тэрмінаэлементаў класічных моў?

2. Асаблівасці аналіза словаўтваральнай структуры тэрміналагічнай лексікі беларускай мовы?

3. Што выступае асноўным момантам пры выбары паміж нацыянальным і інтэрнацыянальным тэрмінам?

4. Якое важнейшае пытанне інтэрнацыяналізацыі тэрміналогіі?

5. Як выкарыстоўваўся інтэрнацыяналізм у працэсе развіцця беларускай тэрміналогіі?

6. Якую ролю адыгрываюць запазычаныя вытворныя назоўнікі з пэўнымі словаўтваральнымі фармантамі?

7. Што з'яўляецца вынікам упарадкавання тэрміналогіі канкрэтных галін ведаў і асобных раздзелаў навук?

Экзаменацыйныя пытанні

Моўныя сем'і і групы моў. Славянская, раманская, германская моўныя групы.

Першыя пісьмовыя звесткі пра славян. Усходнеславянскія, заходнеславянскія, паўднёваславянскія мовы. Характарыстыка славянскіх моў па колькасці носьбітаў. Месца беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў паводле гэтай характарыстыкі.

Генетычная роднасць славянскіх моў і яе схематычнае выражэнне.

Славянскіяплямёны, на аснове якіх узнікла беларуская этнаграфічная супольнасць. Старажытнаўсходнеславянская мова. Старабеларуская мова.

Развіццё асобных славянскіх моў XIII--XIX стагоддзях (балгарскай, чэшскай, польскай, сербахарвацкай, беларускай, рускай).

Асноўныя жанры пісьмовых помнікаў старабеларускай мовы.

Дзелавая літаратура старабеларускай мовы.

Летапісы як помнікі старабеларускага пісьменства.

Перакладная жыційная літаратура XY--XYI стагоддзяў.

Рэлігійная літаратура XYI--XYII стагоддзяў.

Мемуарная, мастацкая і палемічная, лінгвістычная літаратура XYI--XYII стагоддзяў.

Развіццё беларускай і іншых славянскіх літаратурных моў ўу XYII--XIX стагоддзях.

Новая беларуская літаратурная мова ў XIX--пачатку XX стст. Пісьмовыя помнікі гэтага перыяду. Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы.

Асноўныя беларускія дыялектныя масівы ў супастаўленні з дыялектнымі масівамі іншых славянскіх моў. Палескія гаворкі. “Дыялктны атлас беларускай мовы”.

Асноўныя стылі беларускай літаратурнай мовы. Гутарковае маўленне ў сучасных славянскіх краінах і беларускае гутарковае маўленне. Трасянка.

Агульнае і спецыфічнае ў лексіцы беларускай мовы ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі.

Віды адрозненняў у змесце беларускіх і іншых славянскіх знешне падобных ці эквівалентных слоў. Ілюстрацыі прыкладамі з беларускай і іншых славянскіх моў.

Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай мовы і іншых славянскіх моў.

Фанетычныя рысы падабенства і адрознення беларускай мовы і іншых славянскіх моў.

Граматычныя рысы падабенства і адрознення беларускай і іншых славянскіх моў.

Адметныя рысы беларускай мовы ў сферы фанетыкі ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі.

Падабенства беларускай, рускай і украінскай моў.

Асноўныя адрозненні паміж беларускай і рускай мовамі.

Агульныя рысы і адрозненні паміж беларускай і украінскай мовамі.

Адрозненні паміж беларускай і польскай мовамі.

Фанетычны лад сучаснай беларускай мовы. Асноўныя фанетычныя законы (закон недысіміляцыйнага акання, якання, асіміляцыйныя працэсы, дзеканне і цеканне).

Фанетычная транскрыпцыя. Пазіцыйная і этымалагічная мяккасць. Правапіс мяккага знака і апостраф.

Арфаэпія. Асноўныя правілы беларускага вымаўлення ў галіне галосных і зычных. Вымаўленне спалучэнняў зычных і іх правапіс.

Націск у беларускай мове. Агульная характарыстыка націску. Складападзел, правілы пераносу слоў.

Графіка і арфаграфія. З гісторыі развіцця графікі. Асноўныя прынцыпы арфаграфіі (марфалагічны, фанетычны, напісанні традыцыйныя і дыферэнцыяльныя). Рэформа правапісу 1933 г.

Марфалогія. Сістэма часцін мовы.Назоўнік і яго агульная характарыстыка.

Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Катэгорыі роду, ліку, склону.

Скланенне назоўнікаў. Асаблівасці скланення і правапісу назоўнікаў мужчынскага роду з нулявым канчаткам.

Асаблівасці скланення і правапісу некаторых груп імёнаў і прозвішчаў.

Прыметнік і яго агульная граматычная характарыстыка. Лексіка-граматычныя разрады.

Поўныя і кароткія формы прыметнікаў у афіцыйна-справаводчых тэкстах. Ступені параўнання прыметнікаў.

Лічэбнік. Яго агульная граматычная характарыстыка. Лексіка-граматычныя разрады.

Скланенне колькасных лічэбнікаў. Асаблівасці ўжывання і скланення дробавых і зборных лічэбнікаў.

Займеннік як сродак лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэсту.

Скланенне асобавых і зваротных займеннікаў. Тыповыя памылкі ў напісанні і ўжыванні займеннікаў. Акцэнтуацыйныя парушэнні ўжывання некаторых займеннікаў.

Семантыка - камунікатыўная і граматычная адметнасць дзеяслова як носьбіта працэсуальнай прыметы дзеяння. Дзеяслоўныя катэгорыі.

Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове. Сродкі замены неўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы.

Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў.

Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыслоўяў як слоў са значэннем прыметы дзеяння. Правапіс і утварэнне прыслоўяў.

Службовыя часціны мовы. Прыназоўнік і яго лексіка-граматычная характарыстыка. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове. Шматзначнасць прыназоўнікаў.

Злучнік і яго лексіка-граматычная характарыстыка. Спосабы адрознення злучнікаў ад іншых часцін мовы.

Часціца. Роля часціцы ў тэксце. Правапіс часціц.

Сінтаксіс як вучэнне пра тэкст. Структурныя адзінкі сінтаксісу: словазлучэнне, сказ, звышфразавае адзінства (складанае сінтаксічнае цэлае), перыяд, абзац.

Словазлучэнне. Тыпы падпарадкавальнай сувязі (дапасаванне, кіраванне, прымыканне). Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

Сказ і тэкст. Тыпы сказаў і ўмовы функцыянавання іх у тэксце. Стылістычныя рэсурсы аднасастаўных і няпоўных сказаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка” “тэрмін”,”тэрміналогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурная назва”.

Агульнасць асноўных моўных заканамернасцей утварэння і крыніц фарміравання спецыяльнай і агульнаўжывальнай лексікі.

Асновы станаўлення і развіцця спецыяльнай лексікі нацыянальнай мовы.

Паняцце дакумента. Рэквізіты дакумента, фармуляр. Віды дакументаў.

Неабходныя якасці мовы дакумента. Сродкі выражэння канстатацыі, сцвярджэння, прадпісальнасці.

Развіццё спецыяльнай лексікі ў XIY--XYII стагоддзях, ў XYIII--XIX стагоддзях.

Асаблівасці развіцця спецыяльнай лексікі на пачатку XX стагоддзя. Дзейнасць навукова-тэрміналагічнай камісіі. Прынцыпы стварэння новых тэрмінаў.

Роля народных пісьменнікаў (Якуба Коласа і Янкі Купалы) ў распрацоўцы беларускай спецыяльнай лексікі даваеннага перыяду.

Распрацоўка беларускай спецыяльнай лексікі ў пасляваенны перыяд. Дзейнасць сектара тэрміналогіі Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР, падрыхтоўка БелСЭ, дзейнасць тэрміналагічнай камісіі Акадэміі навук БССР (1979--1992).

Сучасны стан развіцця спецыяльнай лексікі беларускай мовы (асаблівасці і тэндэнцыі).

Генетычныя асабоівасці сучаснай беларускай спецыяльнай лексікі.

Лексічная и словаўтваральная сістэма беларускай мовы як галоўная крыніца стварэння

тэрмінаў і папаўнення спецыяльнай лексікі.

Граматычныя асаблівасці беларускіх спецыяльных назваў.

Аднаслоўныя і шматслоўныя спецыяльныя намінацыі.

Семантычныя асаблівасці спецыяльных назваў. Сінанімія, шматзначнасць, аманімія ў спецыяльнай лексіцы.

Характарыстыка сінаніміі, аманіміі, шматзначнасці тэрмінаў адносна сутнасці і функцыянальнага прызначэння.

Характарыстыка сінаніміі, аманіміі, шматзначнасці адносна развіцця асобных тэрмінаў і тэрмінасістэм.

Характарыстыка сінаніміі, аманіміі, шматзначнасці адносна ўпарадкавання тэрміналогіі.

Паняцце ўпарадкавання спецыяльнай лексікі.

Прычыны вялікай актуальнасці лінгвістычнага ўнармавання тэрміналогіі.

Актуальныя задачы ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі.

Агульныя прынцыпы і спецыфічныя аспекты і задачы ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі.

Асноўныя фактары стварэння новых тэрмінаў (тэрмінатворчасці).

Праблемы канструявання навуковай тэрміналогіі, спецыяльнай лексікі.

Паняцце аптымальнай тэрмінасістэмы. Прынцыпы ўпарадкавання, канструявання тэрмінасістэм і заканамернасці развіцця натуральна сфарміраваных тэрмінасістэм.

Функцыянаванне беларускай спецыяльнай лексікі.

Аб'ектыўна-моўныя і экстралінгвістычныя фактары выкарыстання беларускай мовы і спецыяльнай лексікі ў розных сферах дзейнасці.

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці і функцыянаванні сучасных літаратурных моў свету.

Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя тэрміналогіі, спецыяльнай лексікі.

Дзейнасць Міжнароднай арганізацыі па уніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў (МАУТН).

Мэтанакіраванае папаўненне фонду інтэрнацыянальных тэрмінаў у нацыянальных мовах.

Сродкі ўтварэння тэрмінаў і іх прадуктыўнасць у сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні.

ЛІТАРАТУРА

Адмони В.Г. Полевая природа частей речи: (на материале числительных) //Вопр. теории частей речи. Л., 1968.

Азимов П.А., Дешериев Ю.Д., Никольский Л.Б., Степанов Г.В., Швейцер А.Д. Современное общественное развитие, научно-тсхническая революция и язык // ВЯ, 1975. № 2. С. 5.

Акуленко В.В. Научно-техническая революция и проблема интернациональной терминологии // Научно-техническая революция и функционирование языков мира. М., 1977. С. 74.

Акуленко В.В. Лексические интернационализмы: Итоги, перспективы, методы исследования // Интернациональные элементы в лексике и терминологии. Харьков, 1980. С. 10.

Александрова З.Е. Словарь синонимов русского языка. М., Советская энциклопедия, 1968. 600 с.

Алексеев Л.В. Три пряслица с надписями из Белоруссии // Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях Ин-та истории материальной культуры. М., 1955. С. 129--132.

Аничков И.Е. Труды по языкознанию. Санкт-Петербург, Наука, 1997. 510 с.

Анічэнка У.В. Марфалогія ўсходнеславянскіх моў. Назоўнік. Дзеяслоў. Прыслоўе. Мінск, Вышэйшая школа, 1973. 127 с.

Анічэнка У.В. Гістарычная фанетыка ўсходнеславянскіх моў. Гомель, Гомельскі дзяржаўны універсітэт, 1982. 94 с.

Антанюк Л.А. Станавыя значэнні сумеснасці і узаемнасці ў беларускай мове. Мн., 1981. С. 85--123.

Антанюк Л.А., Бірыла М.В. Развіццё беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі і праблемы яе ўпарадкавання // Славянская лінгвістіческая термінологія. Кіев, Наукова думка, 1984. С. 5--15.

Антанюк Л.А., Люшцік У.В. Глебазнаўства, аграхімія, ме-ліярацыя // Тэрміналагічны зб. 83. Мн., 1985. С. 74.

Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыянаванне. Мн., Навука і тэхніка, 1987. 240 с.

Антанюк Л.А. Сучасная беларуская тэрміналогія. Мн., “Анонс”, 1995. 40 с.

Антонюк Г.А. Социальное проектирование: Некоторые методологические аспекты. Мн., 1978. С. 55 - 56.

Антонюк Г.А. Социальное проектирование и управление общественным развитием: Теоретико-методологический аспект. Мн., 1986. С.74.

Антонюк Л.А., Бирилло Н.В. Культура научного текста и задачи белорусской терминологии // Научно-техническая революция и проблемы культуры языка и терминологии. Вильнюс, 1983.

Антонюк Л.А., Михневич А.Е. История, современное состояние и задачи терминологической работы в СССР // Проблемы разработки и упорядочения терминологии в академиях наук союзных республик. М., Наука, 1983. С. 200--208.

Антонюк Л.А. Лингвистическое упорядочение белорусской научной терминологии и проблемы интернационализации терминологической лексики // Mokslo kalbos kultыros ir terminolojos problemos. Vilnius, Mokslas, 1985. С. 5--11.

Антонюк Л.А., Н.В. Бирилло. Белорусская терминология // Разхвитие терминологии на языках союзных республик. М., Наука, 1986. С. 232--261.

Апресян Ю.Д. Экспериментальное исследование семантики русского глагола. М., 1967. С. 18.

Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А. ., Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. Мн., Беларуская навука, 1999. 175 с.

Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн., Універсітэцкае, 1992, 255 с.

Auty R. Jazykov koncepce u Dobrovskho a Jungmanna // Slovnsk spisovn jazyky v dob obrozen. Praha, 1974. S. 122 - 124.

Ахманова О.С. Словарь лингвистических терминов. М., 1966. С. 244.

Балли Ш. Общая лингвистика и вопросы французского языка. М., Изд. иностранной литературы, 1955. 416 с.

Балли Ш. Французская стилистика. М., Изд. иностранной литературы, 1961. 394 с.

Беларусіка. Мінск, 1992. 404 с.

Беларуская граматыка. Марфалогія. Менск, Выд. Акадэміі навук БССР, 1936. 208 с.

Беларуская граматыка. Ч.1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мн., Навука і тэхніка, 1985. 431 с.

Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Мн., Вышэйшая школа, 1987. 429 с.

Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., БелСЭ, 1994. 654 с.

Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Вып 1--24. Мн., 19222--1930.

Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Грамадазнаўства. Мн.,1927. Вып. 11. С. 244.

Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі. Мн., 1927. Вып. 14. С. 5.

Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Мн.,1929. Вып.21. С. 2.

Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Мн., 1927. Вып.18. С.3.

Бенвенист Э. Общая лингвистика. М., Прогресс, 1974, 447 с.

Бернштейн С.Б. Очерк сравнительной грамматики славянских языков. М., Изд. Академии наук СССР, 1961. 350 с.

Бир С. Кибернетика и управление производством. М.,Наука,1965,391 с.

Birnbaum H. The Slavonic Language Community as a Genetic a Typological Class // The Formation of the Slavonic Literary Language. Columbus. 1985. P. 21 - 28.

Блох М.Я. Теоретические основы грамматики. М., Высшая школа, 1986, 160 с.

Блумфилд Л. Язык. М., Прогресс, 1968, 607 с.

Бондарко А.В. К проблематике функционально-семантических категорий // ВЯ. 1967. С. 18.

Бондарко А.В. Грамматическая категория и контекст. Л., Наука, 1971, 115 с.

Бондарко А.В. Грамматическое значение и смысл. Л., Наука, 1978, 175

Борковский В.И., Кузнецов П.С. Историческая грамматика русского языка. М., Изд. Академии наук СССР, 1963, 512 с.

Браим И. Культура делового общения. Мн., ИП Эко перспектива 1998, 174 с.

Brozovi D. eski sdandartni jazyk kao etalon u doba slavenskih narodnih preporoda // Slovnsk spisovn jazyky v dob obrozen . Praha. 1974. - S. 39 - 48.

Будилович А. Общеславянский язык, в ряду другихъ общихъ языковъ древней и новой Европы. Т. 2. Варшава, 1892. - 374 с.

Булахаў М.Г. Прыметнік у беларускай мове. Мінск, Навука і тэхніка, 1964, 199 с.

Булахаў М.Г. Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч.2. Сінтаксічны нарыс. Мінск, Выд. БДУ, 1971, 294 с.

Булаховский Л.А. Избранные труды в 5-и томах. Т.3. Славистика. Русский язык. Киев, Наукова думка, 1978, 591 с.

Булдык И.М. Языковая ситуация в сельской местности Белоруссии: Автореф. дис.... канд. филол. наук. Мн., 1984. С. 5.

Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мінск, Навука і тэхніка, 1979, 328 с.

Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. Мінск, Вышэйшая школа, 1985, 319 с.

Буслаев Ф.И. Преподавание отечественного языка. М., Просвещение., 1992, 512 с.

Буслаев Ф.И. Историческая грамматика русского языка. М., Госучпедгиз, 1959, 626 с.

Бюлер К. Теория языка. Репрезентативная функция языка. М., Универс, 1993, 502 с.

Васілеўскі М.С. Прадуктыўныя тыпы дзеясловаў у сучаснай беларускай мове. Мінск, Выд. БДУ, 1970, 110 с.

Введенская Л.А., Павлова Л.Г. Культура и искусство речи. Ростов-на-Дону, Феникс, 1998, 573 с.

Вечер Л.С. Секреты делового общения. Мн., Вышэйшая школа, 1996. 367 с.

Вилсон Г., Маклафлин К. Язык жестов. Путь к успеху. СПб., Питер, 2000, 224 с.

Виноградов В.В. Очерки по истории русского литературного языка 17 - 19 веков. М.: Высшая школа, 1982. - 529 с.

Виноградов В.В. Русский язык. Грамматическое учение о слове. М.: Высшая школа, 1972. - 614 с.

Винокур Г.О. Филологические исследования. Лингвистика и поэтика. М., Наука, 1990, 452 с.

Вопросы терминологии. М., 1961.

Вярхоў П.В. Лічэбнік у беларускай мове (параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі). Мінск, Выд. БДУ, 1961, 36 с.

Гвоздев А.Н. Избранные работы по орфографии и фонетике. М., Изд. Академии педагогических наук РСФСР, 1963. 284 с.

Георгиев Е. Основи на славистиката и българистиката. София: Наука и изскуство, 1979. 355 с.

Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., Навука і тэхніка, 1970. 340 с.

Глисон Г. Введение в дескриптивную лингвистику. М., Изд. иностранной литературы, 1959. 486 с.

Gіuszkowska J. Zaimki nieokreњlone we wspуіczesnym biaіoruskim jкzyku literackim. Warszawa, Ossolineum, 1985. 100 s.

Гнеўка В.Т. Складаныя прыметнікі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мн, Выд. Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, 1963. 75 с.

Golb Z. The Origins of the Slavs a Linguist's View. Columbus: Ohio, 1992. 454 p.

Головин Б.Н. Основы культуры речи. М., Высшая школа, 1980. 335 с.

Граматыка беларускай мовы. Т.1. Марфалогія. Мінск, Выд. Акадэміі навук БССР, 1962, 540 с.

Гуліцкі М.Ф. 3 назіранняў над тэрміналогіяй лексікаграфіі // Тэрміналагічны зб. 83. Мн., 1985. С. 19.

Гумбольдт В. Избранные труды по языкознанию. М., Прогресс, 1984, 398 с.

Гумбольдт В. Язык и философия культуры. М., Прогресс, 1985. 451 с.

Даниленко В.П. Русская терминология: Опыт лингвнстического описания. М, 1977. С. 3.

Даунене 3.П. Торговая лексика в белорусской деловой письменности XV -- начала XVII в.: Автореф. дис. . канд. филол. наук. Мн., 1971.

Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. 510 с.

Дроченина Н.Н., Рыбаков Б.А. Берестяная грамота из Витебска // Советская археологня. 1960. № 1.

Дубовик А.Е. Англо-русско-белорусский словарь менеджера. Мн., Вышэйшая школа, 1996. 320 с.

Дуличенко А.Д. Славянские литературные микроязыки. Таллин: Валгус, 1981. 323 с.

Einfhrung in die slavischen Sprachen. Darmstadt: WB, 1986. 192 S.

Есперсен О. Философия грамматики. М., Изд. иностранной литературы, 1958. 404 с.

Жельвис В.И. Эмотивный аспект речи. Ярославль, Ярославский пединститут им. К.Д. Ушинского, 1990. 81 с.


Подобные документы

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.

    реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.