Гiсторыя беларускай дзяржаўнасц

Вытокi Беларускай дзяржаўнасцi. Важнае значэнне Полацка ў гісторыі Усходняй Еўропы. Дзяржаўны лад у ХІV - першай паловы XIX ст. Манархічны лад Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя органы ўлады. Сацыяльна-эканамічная структура грамадства на Беларусі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 11.06.2010
Размер файла 41,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Суддзі гэтых судоў вьгбіраліся толькі шляхтай, якая мела не менш як 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш як 20 сялян. Змяняўся, у параўнанні са Статутам, час пасяджэння земскіх судоў. Яны павінны былi разглядаць справы толькі ў чатыры зімовыя месяцы, г. зн. з 1 лістапада па 1 сакавіка. Указам сената ад 28 жніўня забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі, бо “белорусское шляхетство издавна не имело сего в обыкновении”.

Пасля першага раздзелу Рэчы Паспалітай дзейнасць рэфарматараў па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу ў значнай ступені стрымлівалася замежным умяшаннем. Кацярына II, жадаючы яшчэ больш падпарадкаваць свайму ўплыву Рэч Паспалітую, лічыла неабходным стварыць выканаўча-распараджальны орган, які б выконваў указанні царскага пасла.

Такім органам стаў створаны ў 1775 г. Пастаянны савет, які складаўся з 36 саветнікаў (18 сенатараў і 18 дэпутатаў), якія выбіраліся соймам. Аднак гэты Савет аказаўся няздольным кіраваць дзяржаўнымі справамі і фактычна Рэч Паспалітая працягвала заставацца дзяржавай без урада, а сам Савет быў ліквідаваны ў 1789 г.

Кароль Станіслаў Аўгуст і яго бліжэйшыя супрацоўнікі садзейнічалi развіццю асветы ў дзяржаве. У 1765 г. быў створаны кадэцкі корпус, у якім навучаліся будучыя афіцэры. У 1773 г. сойм утварыў Адукацыйную камісію, якой даручаўся нагляд за народнай адукацыяй, школьнымі праграмамІ і падручнікамі. Яна ведала выдзяленнем грашовых сродкаў на адукацыю. Гэта камісія 3'явілася першым правобразам міністэрства асветы. Развіццё асветы садзейнічала росту свабодамыснасці і актывізацыі дзейнасці прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу.

3 60-х гг. XVIII ст. пачалося эканамічнае ажыўленне, пашырыліся мануфактуры, актывізаваўся ўнутраны і міжнародны гандаль, значна ўзрасло эканамічнае значэнне гарадской буржуазіі. Узмацнялася агульнасць інтарэсаў буржуазіі і шляхты -- уласнікаў землеўладанняў.

Усё гэта выклікала неабходнасць выдання законаў, якімі пашыраліся б правы буржуазіі і абмяжоўваліся правы беззямельнай шляхты. У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяшчанам набываць феадальныя маёнткі, а шляхце займацца прадпрыемніцкай дзейнасцю і гандлем без страты сваіх шляхецкіх правоў.

Значнай колькасці багатых мяшчан было прысвоена званне шляхты. Мяшчане дробных гарадоў і мястэчкаў былі пазбаўлены часткі сваіх правоў. Законам 1776 г. магдэбургскае права было захавана толькі ў Берасце, Вільні, Ваўкавыску, Гародні, Коўні, Лідзе, Менску, Мазыры, Наваградку, Пінску і Троках. Ва ўсіх астатніх гарадах і мястэчках Беларусі і Літвы магдэбургскае права адмянялася, а судовыя справы паміж жыхарамі сталі вырашацца судом стараст. У гэтым жа законе ўсім мяшчанам гарантавалася недатыкальнасць іх уласнасці, забяспечвалася “свабода купецтва, гандлю і рамясла, куплі і продажу дамоў, участкаў і ўсякай маёмасці, права свабоднага пераезду і пакідання свайго месца жыхарства”.

3 мэтай навядзення парадку ў гандлі былі ўведзены адзіныя меры даўжыні, аб'ёму і вагі ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Тым самым была зроблена спроба зблізіць іх з адзінкамі вымярэння іншых дзяржаў, у тым ліку і Польшчы.

5. Дзяржаўны лад першай паловы XIX ст.

Расійская імперыя была цэнтралізаванай дзяржавай, вышэйшая ўлада ў якой належала цару-імператару. Усе яго распараджэнні павінны былі выконвацца адпаведнымі дзяржаўнымi ўстановамі, службовымі асобамІ і падданымі. ён паўнаўласна распараджаўся ўсімі грашовымі сродкамі і маёмасцю дзяржавы. Кацярына II, Павел I, Аляксандр 1 і Мікалай 1 раздавалі беларускія землі і ся лян сваім генералам, чыноўнікам і іншым фаварытам без усялякага абмежавання. Цару былі падпарадкаваны ўсе вайсковыя сілы дзяржавы. Сваю ўладу цар ажыццяўляў праз вялікую армію чыноўнікаў і разгалінаваны апарат дзяржаўнага кіравання. У першыя гады цараван-ня Аляксандра I быў утвораны т. зв. Інтымны камітэт, у склад якога ўваходзілі асабістыя прыяцелі цара: Качубей, Навасільцаў, Строганаў і Адам Юрый Чартарыскі. Для беларускага народа асабліва шкоднай была дзейнасць Чартарыскага, які праводзіў палітыку апалячвання Беларусі і дамагаўся яе далучэння да Польшчы. У 1802 г. царскім Маніфестам “Об учреждении министерств” былі ўтвораны восем міністэрстваў: ваенных сіл, марскіх сіл, замежных спраў, юстыцыі, унутраных спраў, фінансаў, камерцыі (гандлю), народнай асветы. Асаблівая ўвага надавалася міністэрству ўнутраных спраў, якое ажыццяўляла кіраўніцтва ўсімі мясцовымі органамі дзяржаўнай улады. У 1810 г. пачаў дзейнічаць Дзяржаўны савет як дарадчы орган пры цары. У сістэме вышэйшых органаў Расійскай імперыі асобае становішча займала царская канцылярыя, якая падраздзялялася на чатыры аддзяленні: першае выконвала асабістыя даручэнні цара, займалася асабістым складам чыноўнікаў; другое -- рыхтавала праекты законаў; трэцяе -- кіравала сакрэтнай паліцыяй і жандармерыяй, кіраўнік трэцяга аддзялення быў адначасова і шэфам корпуса жандармаў; чацвёртае - займалася дабрачыннымі ўстановамі. Дзейнасць трэцяга аддзялення была накіравана на падаўленне вызваленчага руху, у тым ліку на Беларусі, на забарону нават беларускай мовы. У 1837 г. было ўтворана Міністэрства дзяржаўнай маёмасці, якое павінна было займацца дзяржаўнымі сялянамі.

Самадзяржаўе, праводзячы ў адносінах да Беларусі палітыку прыгнечання і не лічачыся з інтарэсамі народа, уводзіла свой адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Пасля далучэння ўсходняй часткі Беларусі да Расіі гэта тэрыторыя была ўключана ў дзве новаўтвораныя губерні - Магілёўскую і Пскоўскую. У 1776 г. з Пскоўскай губерні былі вылучаны беларускія паветы і ўтворана Полацкая губерня з паветамі: Веліжскім, Вiцебскім, Гарадоцкім, Дрысенскім, Дынабургскім, Люцынскім, Невельскім, Полацкім, Рэчыцкім, Себежскім і Суражскім. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. да гэтай губерні быў далучаны Лепельскі павет. У Магілёўскую губерню ўваходзілі паветы Аршанскі, Бабінавіцкі, Беліцкі, Копыскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Рагачоўскі, Сенненскі, Старабыхаўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі. У 1840 г. быў скасаваны Бабінавіцкі павет, у 1852 г. - Беліцкі павет перайменаваны ў Гомельскі, у 1861 г. Копыскі павет перайменаваны ў Горацкі.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. была ўтворана Менская губерня ў складзе паветаў Бабруйскага, Барысаўскага, Вілейскага, Дзісенскага, Ігуменскага, Мазырскага, Менскага, Пінскага, Рэчыцкага і Слуцкага. У снежні 1842 г. Вілейскі і Дзісенскі паветы былі ўключаны ў склад Віленскай губерні, а Наваградскі павет далучаны да Менскай губерні.

Заходняя частка Беларусі ў 1795 г. была ўключана ў губерні Віленскую і Слонімскую. У Віленскую губерню ўваходзiлі паветы Ашмянскі, Новааляксандраўскі (Браслаўскі), Віленскі, Вілкамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Расіенскі, Трокскі, Упіцкі (Панявежскі), Цяльшэўскі і Шавельскі. У 1842 г. частка паветаў Віленскай губерні была выдзелена ў Ковенскую губерню, а ў Віленскую губерню дадаткова ўключаны паветы ЛідскІ, Дзісенскі і Вілейскі. У Слонімскую губерню ўваходзілі паветы Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Наваградскі, Пружанскі, Слонімскі.

Паводле ўказа Паўла 1 12 снежня 1796 г. Полацкая губерня была аб'яднана з Магілёўскай і ўтворана Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску. Затым 6 лютага 1797 г. Віленская і Слонімская губернІ ўтварылі адну Літоўскую губерню. Пасля смерці Паўла I указам Аляксандра I 27 лютага 1802 г. Беларуская губерня была падзелена на дзве губерні -- Віцебскую і Магілёўскую. Літоўская губерня 9 верасня 1801 г. раздзялілася на Віленскую і Гарадзенскую губерні. Па Тыльзіцкаму дагавору 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй у склад апошняй увайшла Беластоцкая акруга, якая была далучана да Гарадзенскай губерні. Такім чынам, на пачатку XIX ст. ўся тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады на Беларусі будаваліся амаль такія ж самыя, як і па ўсёй імперыі, але меліся і некаторыя асаблівасці. Так, на тэрыторыі Беларусі існавалі генерал-губернатарствы: Беларускае ў складзе Магілёўскай і Віцебскай губерняў, потым да яго была далучана Смаленская губерня і часова Менская, якая ў 1831 - 1834 гг. утварала асобнае Менскае генерал-губернатарства; Віленскае, у якое ўваходзілі Віленская і Гарадзенская губерні (з 1801 г.), у 1843 г. да яго бьіла далучана Ковенская, а з 1834 па 1856 і з 1862 па 1870 г. - Менская.

Генерал-губернатар, як намеснік цара, узначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. Яго прававое становішча акрэслівалася вельмі недакладна, бо закон “Учреждение для управления губер ний” 1775 г. толькі прадпісваў, што ён павінен “строгое и точное взыскание чинить со всех ему подчиненных мест”. Гэта давала ім магчымасць дзейнічаць па сваім разуменні і быць адказнымі толькі перад царом. Пры генерал-губернатары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя (уездныя) установы.

Галоўнай службовай асобай у губерні быў губернатар. Ён назначаўся вярхоўнай уладаю з ліку давераных асоб цара. Губернатары падпарадкоўваліся генерал-губернатарам і міністру ўнутраных спраў. У кожнай губерні мелася губернскае праўленне як дарадчы і выканаўчы орган. Яно складалася з “обіцего присутствня” і канцылярыі. У “общее присутствие” ўваходзілі генералгубернатар, губернатар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. Старшынстваваў на пасяджэннях генерал-губернатар, а калі яго не было, то губернатар або віцэ-губернатар.

Пасяджэнні “общего присутствия” праходзілі фармальна, бо ўсе найважнейшыя справы вырашаліся асабіста генерал-губернатарам або губернатарам праз губернскую канцылярыю, якая падзялялася на 4 аддзяленні. Першае аддзяленне канцылярыі распаўсюджвала законы, наглядала за выкананнем распараджэнняў генерал-губернатара, губернатара, губернскага праўлення. Праз другое аддзяленне губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе - здзяйсняўся нагляд за судамі, чацвёртае ажыццяўляла сувязь з фінансава-гаспадарчымі органамі.

Гаспадарчай і фінансавай дзейнасцю ў губерні кіравала казённая палата, якую ўзначальваў віцэ-губернатар, а з 1845 г. - старшыня казённай палаты. Галоўнай задачай палаты быў расклад і збор падаткаў, кіраванне і нагляд за казённай маёмасцю, кантраляванне выдаткаў казённых грошай.

У губернях меліся іншыя органы кіравання: рэкруцкія ўправы (присутствия), пераўтвораныя ў 1831 г. у рэкруцкія камітэты, кіравалІ рэкруцкім наборам у губерні, “Приказ общественного призрения” наглядаў і кіраваў сацыяльным забеспячэннем, бальніцамі, школамі. Былі таксама межавая кантора, губернскі пракурор і іншыя ўрадоўцы. У 1837 - 1838 гг. у губернях былі ўтвораны палаты дзяржаўнай маёмасці, якія павінны былі займацца дзяржаўнымі сялянамі.

Губернскае дзяржаўнае кіраванне праводзілася ў спалучэнні з дзейнасцю дваранскіх саслоўных устаноў - дваранскіх сходаў, губернскага прадвадзіцеля дваранства, якія на Беларусі працяглы час называліся па-старому маршалкамі. Яны, як правіла, уваходзілі ў склад розных “присутствий”, камісій і камітэтаў.

Галоўны орган павятовай улады -- ніжні земскі суд, які адначасова выконваў адміністрацыйна-паліцэйскія і судозыя функцыі. Узначальваў яго земскі іспраўнік. Ў адрозненне ад паветаў цэнтральнай Расіі ў беларускіх паветах ён не абіраўся, а прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два-тры засядацелі, якія прызначаліся ад дваран. Ніжні земскі суд павінен быў сачыць за падтрыманнем парадку ў павеце, забяспечваць своечасовую выплату жыхарамі падаткаў і выкананне розных павіннасцей.

3 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан назначаўся губернатарам з дваран, часцей за ўсё з адстаўных афіцэраў, станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму іспраўніку.

Апрача ніжняга земскага суда ў павеце меліся службовыя асобы галіновага кіравання: павятовы казначэй, павятовы лекар і інш.

Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 - 1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць адзін або некалькі паветаў. Акругі ў сваю чаргу дзяліліся на воласці. На чале акругІ стаяў акружны начальнік з двума памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі абіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне. Абіраўся таксама валасны пісар, але ён не ўваходзіў у праўленне.

Кіраўніцтва ў гарадах ажыццяўлялася органамі паліцыі, якія дзейнічалі на аснове закона “Устав благочиния” 1782 г. Згодна з гэтым законам у кожным горадзе дзейнічала “Управа благочиния”, у якой засядалі гараднічы, прыстаў крымінальньіх спраў, прыстаў цывільных спраў і два ратманы. Гараднічы назначаўся сенатам па прадстаўленню генерал-губернатара або губернатара. Саслоўныя выбарныя органы - гарадскія магістраты - былі пад кантролем і ўладаю губернатараў і іншых чыноўнікаў, а таму былі пазбаўлены самастойнасці ў вырашэнні гарадскіх спраў.

ЛІТАРАТУРА

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. - Мн.: БДПУ, 2004. - 207 c.

2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. - Мн.: Навука і тэхніка.- 1987. - 240 с.

3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор'евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк.,- 1998.

4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36.- Мн., 1989. - С. 3-10.

5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. - Мн.: Народная асвета,- 1993.

6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.

7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.

8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М.- 1987.

9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. - 6-е изд., стереотип. - Мн., ТетраСистемс, 2002, - 288 с.

10. Доклады Белорусского государсвтенного университета информатики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. - Мн., 2005. - № 4, - 100 с.

11. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. - Мн.: Беларусь, 1994. - 160 с.

12. Квасов Н.Т. Элементы квантовой механики и статистической физики: Учеб. пособие по курсу «Физика» для студ. всех спец. и форм обуч. БГУИР / Н.Т. Квасов. - Мн.: БГУИР, 2004. - 63 с.: ил.


Подобные документы

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.