Адмена прыгоннага права

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да адмены прыгоннага права. Эканамічныя погляды прадстаўнікоў навукі і мастацтва. Выкладанне асноў эканамічных ведаў да рэформы 1861 года. Асноўныя прычыны адмены прыгоннага права і яго вынікі.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 22.07.2012
Размер файла 31,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

1. Прычыны адмены прыгоннага права

2. Сялянская рэформа 1861 г.

3. Асаблівасці рэформы 1861 г. на Беларусі

4. Вынікі рэформы

Заключэнне

Спiс літаратурных крыніц

Уводзіны

Тэма кантрольнай работы - адмена прыгоннага права.

Наяўнасць феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расійскай імперыі абумовіла эканамічную і ваенна-тэхнічную адсталасць дзяржавы ў параўнанні з высокаразвітымі краінамі Заходняй Еўропы, у першую чаргу, Англіяй і Францыяй. Найбольш яскрава гэта праявілася ў Крымскай вайне (1853-1856), у якой Расія не магла супрацьстаяць тэхнічнай магутнасці вышэйадзначаных дзяржаваў і згубіла свае пазіцыі на Чорным моры. Разам з тым на рубяжы 50-60-х г. ХІХ ст. актывізаваўся сялянскі рух за адмену прыгоннага права і бязвыплатную перадачу ім надзелаў ва ўласнасць. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр ІІ (1855-1881) вырашыў адмяніць прыгоннае права «зверху» - шляхам рэформы, не чакаючы, калі сяляне адменяць яго «знізу» - шляхам рэвалюцыі.

20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І.Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II - першы афіцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна для выпрацоўкі праекта палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам урад рэкамендаваў памешчыкам даць сялянам невялікія надзелы зямлі - іх сядзібы за выкуп, бо ўрад разумеў небяспечнасць беззямельнага вызвалення сялян.

8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэфармавання. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў імперыі. Беларускія памешчыкі адзінадушна прапанавалі вызваліць сялян без зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп. У гэтых губернях глеба была нізкай якасці, а большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку.

Асноўныя дакументы рэформы былі рапрацаваныя ў Рэдакцыйных камісіях. 19 лютага 1861 г. яны былі падпісаныя Аляксандрам II.

Маніфест аб адмене прыгоннага права аб'яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы.

У дадзенай працы мы разгледзім шэраг канкрэтных пытанняў, якія раскрываюць змест праблемы адмены прыгоннага права:

1. Прычыны адмены прыгоннага права.

2. Сялянская рэформа 1861 г.

3. Асаблівасці рэформы 1861 г. на Беларусі.

4. Вынікі рэформы.

1. Прычыны адмены прыгоннага права

Зыходнай базай для развіцця эканомікі беларускіх зямель з'яўлялася сельская гаспадарка і веска. Менавіта там былі сканцэнтраваны эканамічная ініцыятыва, асноўныя фінансавыя, сыравінныя i працоўныя рэсурсы. Прыгонная сельская гаспадарка на працягу другой чвэрці XIX ст. паступова губляла спецыфічныя для яе рысы, усе болей падпадаючы пад уплыў рынку i набываючы таварны характар.

Асновай прыгонніцкай гаспадаркі з'яўлялася феадальная ўласнасць на зямлю. К сярэдзіне XIX ст. панскае землеўладанне было непадзельна пануючым. у 1859 г. у маёнтках буйных i сярэдніх памешчыкаў пяці губерняў налічвалася 66,8% усей прыдатнай зямлі. Па адносных памерах панскай зямельнай уласнасці Беларусь да канца другой трэці XIX ст займала першае месца ў Еўрапейскай Pacii [2, с. 103].

Большасць памешчыкаў лічыла прыгоннае права асновай сваёй гаспадаркі i не збіралася ад яго адступацца. Прыгоннікі імкнуліся павялічваць даходы са cвaix маёнткаў шляхам узмацнення эксплуатацыі сялян. Асноўнай формай сялянскіх павіннасцей заставалася паншчына. К сярэдзіне XIX ст. удзельная вага паншчыннага сялянства ў маёнтках памешчыкаў налічвала 97% [7, с. 199]. Прыгоннікі ўcтaнaўлiвaлi для сялян дзенныя заданні - урокі. Нормы ўрочнай работы былі настолькі высокімі, што сяляне не паспявалі ix выконваць i таму павінны былi або выстаўляць двайную рабочую ciлy, або працаваць у вольныя ад паншчыны дні. За карыстанне зямлёй сяляне нecлi яшчэ i дзяржаўныя грашовыя i натуральныя павіннасці. Надзвычай цяжкай формай прыгонніцкай эксплуатацыі была шырока распаўсюджаная на Бeлapyci аддача сялян падрадчыкам па кантрактах на сплаўныя, будаўнічыя i зямельныя работы, а таксама рэкруцкая павіннасць [7, с. 199].

У першай палове XIX ст. у Бeлapyci адзначалася ўзмацненне сялянскага руху. Гэта было выклікана павялічэннем феадальна-прыгонніцкага ўціску, а таксама ідэяй вызвалення ад прыгоннай залежнасці. Формы барацьбы сялян супраць прыгоннікаў былі самыя розныя: скаргі, адмовы ад выканання павіннасцей, yцeкi, супраціўленне вотчыннай паліцыі i войску, забойствы прыгоннікаў i ix служачых. У 1840-1860 гг. у 330 маёнтках, 380 паселішчах адбылося 350 хваляванняў сялян. У 32 выпадках для ix спынення выклікалася войска. Найбольшая колькасць сялянскіх выступленняў (90) налічвалася ў 1858-1860 гг. Абсалютная большасць хваляванняў (больш за 80 %) прыпадала на панскія маенткі [7, с. 199]. Такое становішча непакоіла царскі ўрад i вымушала яго рабіць канкрэтныя захады па ўрэгуляванні сітуацыі на сяле.

У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася падчас Крымскай вайны 1853-1856 гг.

Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу - трэба было адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі.

Дзве галоўныя прычыны абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі:

– існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы;

– узрастанне антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам [6, с. 302].

Нельга сказаць, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі зусім спыніла эканамічнае развіцце краіны. Яно працягвалася, і даволі хутка. Так, на тэрыторыі Беларусі з 1828 па 1860 г. колькасць прадпрыемстваў (без вінакурных) павялічылася з 449 да 942, колькасць рабочых - з 4674 да 9269. Калі ў 1845 г. было 9 прадпрыемстваў, дзе прымяняліся машыны, то ў 1860 г. - ужо 30. Узрастала інтэнсіфікацыя працы, кваліфікацыя працоўных, фарміравалася мясцовая буржуазія, расло гарадское насельніцтва (з 1825 па 1861 г. яно павялічылася з 261,4 тыс. да 330 тыс. чалавек) [5, с. 89].

Памешчыцкая гаспадарка таксама паступова развівалася. Беларускія памешчыкі, прыстасоўваючыся да запатрабаванняў рынку, пераводзілі сваю гаспадарку на вытворчасць тых тавараў, якія карысталіся найболыпым попытам. Галоўнай рыначнай культурай напярэдадні рэформы было жыта, а найболып выгаднай формай рэалізацыі таварнага жыта-вінакурэнне. Да прыбытковых таварных сельскагаспадарчых культур адносіліся таксама лён і бульба. Лён прызначаўся галоўным чынам на экспарт, а бульба ў асноўным ужывалася ў мясцовай вінакурнай вытворчасці. Таварнае значэнне набывала жывёлагадоўля, асабліва авечкагадоўля. Многія памешчыкі будавалі ў сваіх маёнтках вінакурныя, цукраварныя, лесапільныя і іншыя прадпрыемствы. Працавалі на іх прыгонныя сяляне.

У цэлым эканоміка развівалася невысокімі тэмпамі, пераважна экстэнсіўным шляхам. Экстэнсіўны шлях развіцця, па-першае, меў пэўныя межы, па-другое, ужо не адпавядаў запатрабаванням часу. Яскравым сведчаннем крызісу прыгонніцкай сістэмы стала Крымская вайна. Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне [5, с. 91].

Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна прайграе капіталістычнай з яе таварна-грашовымі адносінамі, рынкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія выклікаюць зацікаўленасць выканаўцаў у выніках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці і гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.

2. Сялянская рэформа 1861 г.

Яшчэ падчас каранацыі Аляксандра ІІ у 1856 г. прадстаўнікі памешчыкаў Заходняй Беларусі і Літвы далі згоду на прадастаўленне сялянам асабістай свабоды, але без зямлі. Іх гатоўнасць добраахвотна адмовіцца ад бясплатнай рабочай сілы прыгонных сялян тлумачыцца наступнымі фактарамі:

1) большай уцягнутасцю памешчыцкіх гаспадарак гэтага рэгіёну ў сферу таварна-грашовага абарачэння;

2) блізкасцю заходніх рынкаў;

3) наяўнасцю прадпрымальніцкіх гаспадарак;

4) больш актыўнымі выступленнямі сялян у губернях, якія межавалі з Польшчай, дзе ўжо было адменена прыгоннае права [5, с. 91].

На імя віленскага генерал-губернатара У.І. Назімава 20 лістапада 1857 г. быў накіраваны рэскрыпт, згодна з якім у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях прапаноўвалася стварыць дваранскія камітэты, а потым заснаваць агульную камісію ў Вільні з мэтай распрацоўкі праекта па адмене прыгоннага права. Наступным крокам было стварэнне ў сакавіку 1859 г. рэдакцыйных камісій для разгляду праектаў дваранскіх камітэтаў і выпрацоўкі агульных палажэнняў.

Афіцыйна рэформа распачалася 19 лютага 1861 г. з падпісання Аляксандрам ІІ Маніфеста аб адмене прыгоннага права і Палажэнняў аб сялянах, якія выходзілі з прыгоннай залежнасці. Палажэнняў было тры віды - Агульнае, некалькі мясцовых і дадатковыя правілы для асобных груп насельніцтва.

Асноўны змест рэформы:

сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і некаторыя грамадзянскія правы: самастойна распараджацца сваёй маёмасцю, звяртацца ў суд і іншыя дзяржаўныя ўстановы, набываць ва ўласнасць і прадаваць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць на службу, атрымліваць адукацыю і інш.;

уся зямля абвяшчалася ўласнасцю памешчыка, частку якой ён павінен быў адвесці для сялянскіх надзелаў, якія даваліся за выкуп;

адносіны паміж памешчыкам і сялянамі ў канкрэтнай вёсцы рэгуляваліся спецыяльнымі дакументамі, якія мелі назву «ўстаўныя граматы». Яны складаліся памешчыкамі, а зацвярджаліся і ўводзіліся ў дзеянне міравымі пасрэднікамі - урадавымі чыноўнікамі, прызначанымі губернатарам. Устаўныя граматы вызначалі памер сялянскага надзелу, павіннасці за карыстанне ім, тэрмін пераходу сялян з паншчыны на чынш і інш.;

быў вызначаны мінімум зямлі на рэвізскую душу, і калі дарэформенны надзел быў большы за ўстаноўлены мінімум, то памешчык меў права лішак яе адрэзаць. Такія землі атрымалі назву адрэзкаў. Памер мінімальнага надзелу на мужчынскую душу вагаўся ў залежнасці ад якасці зямлі і не быў аднолькавым для розных мясцовасцей. У адпаведнасці з гэтым на тэрыторыі Беларусі дзейнічала два «Мясцовыя палажэнні»: адно Ї для Віцебскай і Магілёўскай губерняў, дзе памеры сялянскіх надзелаў хісталіся ад 5,5 да 1 дзесяціны на душу; другое Ї для Віленскай, Гродзенскай і Мінскай, дзе за сялянамі замацоўваліся дарэформенныя надзелы, а адрэзкі дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 яго зямель. Увогуле адмовіцца ад надзела селянін не мог;

каб не пакінуць памешчыка адразу без працоўных рук, сяляне на працягу 9 гадоў лічыліся часоваабавязанымі, гэта значыць, што яны павінны былі выконваць усе павіннасці і плаціць падаткі, як у дарэформенны перыяд. Гэты тэрмін даваўся для пэўнай адаптацыі памешчыкаў да новых умоваў гаспадарання: за вызначаны час яны павінны былі або навучыцца весці гаспадарку з ужываннем наёмнай працоўнай сілы, выкарыстаннем тэхнікі, увядзеннем прагрэсіўных агранамічных мерапрыемстваў і г. д., або прадаць сваю зямлю больш удачлівым асобам ці дзяржаве;

зямля ва ўласнасць селяніну магла перайсці толькі шляхам выкупу. Выкупны плацёж за зямлю быў роўны 6 % капіталізацыі гадавога аброку з надзела. Калі, напрыклад, гадавы аброк з сялянскага надзела складаў 9 рублёў, то, правёўшы 6 %-ную капіталізацыю (9 руб. Ї 6 %, выкупны плацёж Ї 100 % = 9*100/6), атрымаецца агульная сума выкупу 150 рублёў. Паколькі сяляне такіх сродкаў не мелі, то абавязаны былі выплаціць памешчыку толькі 20 %. Астатнія 80 % за селяніна памешчыку выплочвала дзяржава, даючы такім чынам сялянам крэдыт на 49 гадоў пад 6 % гадавых. У выніку памешчыкі атрымалі сродкі для прыстасавання да новых умоваў жыцця;

у сувязі з тым, што памешчыкі страцілі ўладу над сялянамі, павялічылася роля сялянскай абшчыны. Уводзіліся выбарныя органы сялянскага самакіравання - сельскія старасты і валасныя праўленні. Яны адказвалі за збор падаткаў, кантралявалі выкананне сялянамі павіннасцяў, якія па-ранейшаму выконваліся на аснове прынцыпу кругавой парукі [5, с. 92-93].

Натуральна, што асноўныя палажэнні рэформы выклікалі незадаволенасць сялянства, паколькі ў выніку іх надзелы зменшыліся амаль на 1/3, а падаткі пры гэтым узраслі. У адказ на рэформу ў 1861 г. на тэрыторыі Беларусі было зафіксавана 441 сялянскае хваляванне. Многія з іх былі падаўлены пры дапамозе 100-тысячнага войска, якое царскі ўрад прадбачліва размясціў на землях Беларусі напярэдадні рэформы. Свой супраціў сяляне выказвалі таксама нежаданнем падпісваць устаўныя граматы (да 1863 г. каля 80 % беларускіх сялян не падпісалі ўстаўныя граматы) і адмаўляліся выконваць павіннасці.

3. Асаблівасці рэформы 1861 г. на Беларусі

Рэформа на тэрыторыі Беларусі мела свае асаблівасці. Здарылася так, што яе правядзенне супала па часу з актывізацыяй нацыянальна-вызваленчага руху і паўстаннем 1863-1864 г. Каб прадухіліць удзел сялян у паўстанні, расійскі ўрад вымушаны быў пайсці на пэўныя льготы:

царскім указам ад 1 сакавіка 1863 г. быў ліквідаваны часоваабавязаны стан і ўводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, а ў 1867 г. на абавязковы выкуп былі пераведзены і дзяржаўныя сяляне Беларусі;

у сярэднім на 20 % былі зменшаны выкупныя плацяжы;

за сялянамі захавалася сервітутнае права - права абмежаванага карыстання ўласнасцю памешчыка: пашамі, сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі, рыбнымі ловамі і інш. [4, с. 66]

Пералічаныя льготы былі ўрадавай саступкай толькі для сялян Беларусі і Літвы і не распаўсюджваліся на іншыя тэрыторыі Расійскай імперыі.

На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульнага і двух Мясцовых палажэнняў.

У “Агульным палажэнні” змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі былі ўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян, і яны адпрацоўвалі паншчыну ці выплачвалі аброк ў поўным дарэформеным памеры, ім была забаронена пакідаць зямлю; уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў; сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы - яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом.

Уласнікам зямлі селяніна рабіла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку - 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты за ссуду (выплаты цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Па сутнасці, сяляне выкупалі не зямлю, а кампенсавалі памешчыкам свае феадальныя павіннасці.

Утвараліся органы кіравання сялянамі - сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб'яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі ўведзены спецыяльныя пасады - міравыя пасрэднікі (прызначаліся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя міравыя з'езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах [6, с. 307-308].

«Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў» дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні дзе панавала абшчыннае землекарыстанне. У ім былі вызначаны межы сялянскага надзелу - “вышэйшы” ад 4 да 5,5 дзесяціны і “ніжэйшы” ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях у выніку “адрэзак” сяляне страцілі ад 25 да 40% зямлі.

За карыстанне надзелам вызначаліся павіннасці - паншчына ці аброк і інш. Захоўвалася сельская абшчына, пры выкананні павіннасцяў уводзілася кругавая парука - багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных.

«Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні» мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Але і сялянскі надзел нельга было паменшыць больш як на 1/6. Панскія лясы заставаліся выключна ў распараджэнні памешчыка, захоўвалася сервітутнае права. У выкананні павіннасцяў дзейнічала асабістая адказнасць селяніна.

Дадатковыя правілы - яшчэ адна група дакументаў, якая адносіліся да асобных груп прыгоннага насельніцтва.

Мясцовыя палажэнні, на падставе якіх ліквідавалася прыгоннае права ў Беларусі, былі падвергнуты асуджэнню сучаснікаў рэформы. Скалдзін у працы "У правінцыі і ў сталіцы" пісаў, што рэформа 1861 г. здзяйснялася ў заходніх губернях пры ўмовах, "вельмі неспрыяльных для сялян" [1, с. 9]. Ён крытыкуе мясцовае палажэнне, распаўсюджанае на Віленскую, Гарадзенскую і Мінскую губерні за тое, што сяляне надзяляліся зямлёй без уліку тых адрэзкаў, якія былі аднятыя ў іх напярэдадні рэформы інвентарнымі камітэтамі. У выніку ў гэтых губернях утварылася маса беззямельных сялян - парабкаў. Скалдзін лічыў, што 3-рублёвы чынш за I дзесяціну зямлі з'яўляўся для сялян надзвычай высокім. Падобны чынш быў нават непрымальны ў чарназёмнай паласе. Больш спрыяльны характар насіла адмена, прыгоннага права для сялян Віцебскай і Магілёўскай губерняў [1, с. 9].

Назіранні Скалдзіна мелі пад сабой рэальны змест, які асабліва высвяціўся пры складанні статутных грамат, У іх агаворвалася колькасць зямлі, якая адводзіцца сялянам, адрэзкі, павіннасці сялян. Статутныя граматы падпісваліся сялянамі сельскага грамадства, і ўладальнікам маёнтка. Меркавалася заверыць складанне статутных грамат да 19 лютага 1863 г. Але гэты працэс праходзіў у 5 заходніх губернях вельмі павольна, асабліва ў Мінскай, Гарадзенскай і Віленскай губернях. Калі ў 45 губернях Расіі на I студзеня 1863 г. 42% усіх сялян падпісала статутныя граматы, то ў 5 заходніх губернях - толькі 18,5 %, у тым ліку ў Мінскай губерні - 1,06%, Гарадзенскай - 3,81%, Віленскай - 9,67%, Віцебскай - 23,38%, Магілёўскай - 32,73%. З агульнай колькасці 3985 статутных грамат было падпісана толькі 858 (21,5%) [1, с. 10]. Такая з'ява тлумачылася неспрыяльнымі ўмовамі адмены прыгоннага права, масавым абеззямельваннем сялян, якое пачалося пасля апублікавання ў канцы 1857 г, рэскрыпта Назімову і працягвалася да адмены прыгоннага права.

Сяляне засталіся незадаволеныя такой свабодай. Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад, адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць павіннасці, адмаўляліся падпісваць устаўныя граматы [3, с. 94].

Усяго на Беларусі толькі ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў. У 1863 г. сялянскі рух пашырыўся і супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Апошняя акалічнасць вымусіла ўрад пайсці на значныя ўступкі. Так, з 1 мая 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. З 1 студзеня 1864 г. у астатніх паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў праводзілася такая ж працэдура. Значна змяншаліся выкупныя плацяжы, а 9 красавіка 1863 г. Былі створаны камісіі для праверкі памераў сялянскіх надзелаў. Зямлю атрымалі больш за 20 тыс. абеззямеленых двароў, іншым вярнулі адрэзкі. Хутка было завершана складанне выкупных актаў. Гэтыя палёгкі былі ініцыяваны Віленскім генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым, які кіраваў падаўленнем паўстання 1863 г. Але да паўстання Мураўёў быў прыхільнікам жорскай палітыкі ў адносінах да сялян, і толькі неабходнасць недапусціць злучэння нацыянальна-вызваленчага і сялянскага руха прымусіла яго пайсці на ўступкі сялянам [6, с. 312].

Пасля 1863 г. перагледзелі землеўпарадкаванне і дзяржаўных сялян (20% сельскага насельніцтва Беларусі). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп зямлі і станавіліся прыватнымі ўладальнікамі зямельных надзелаў.

Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне - у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшай зямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіца і абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

4. Вынікі рэформы

Ініцыіраваная «зверху» рэформа была праведзена ў інтарэсах пануючага саслоўя і захавала буйное памешчыцкае землеўладанне. Разам з тым рэформа не стымулявала памешчыкаў да хуткага пераходу на новыя формы гаспадарання. Выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі было ўскладнена наяўнасцю цераспалосіцы. Яна ўтварылася ў выніку таго, што памешчыкі пакідалі за сабой лепшыя землі ў розных месцах свайго ўладання, а таксама «адразалі» больш якасныя землі ад сялянскіх надзелаў, калі іх памер быў большы за ўстаноўлены рэформай мінімум. На тэрыторыі Беларусі цераспалосіца практыкавалася значна часцей, чым у цэнтральных раёнах Расіі. Так, у 1880-х г. яна існавала ў 42 % памешчыцкіх гаспадарак Гродзенскай і ў 51 % гаспадарак Віленскай губерняў [5, с. 95].

Нягледзячы на атрыманне сялянамі асабістай свабоды, яны па-ранейшаму эканамічна залежалі ад памешчыка, паколькі вызначанага мінімальнага надзела часта было недастаткова для простага ўзнаўлення гаспадаркі, улічваючы, што пры павелічэнні сям'і надзел заставаўся тым самым. Да таго ж, з асабістай залежнасці ад памешчыка сяляне трапілі ў фінансавую залежнасць ад дзяржавы, паколькі выплачаныя са скарбу грошы (80 % агульнай платы за зямлю) лічыліся сялянскім доўгам, які неабходна было пагасіць на працягу 49 гадоў пры 6 % гадавых. Па падліках гісторыкаў, у выніку сяляне павінны былі заплаціць у 3,3 разы больш, чым зямля каштавала на рынку.

Малазямелле сялян і іх павіннасны ўціск прывялі да шырокага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі сістэмы адпрацовак. Гэта была форма найму сялян са сваімі прыладамі працы і цяглай жывёлай памешчыкам або заможным селянінам за арандаваную зямлю, пазычаныя грошы, збожжа, будаўнічы лес і інш. Наяўнасць адпрацовак, аплата за якія была значна меншай, чым пры вольным найме, не стымулявала павышэння агратэхнікі, прымянення машын і ўвогуле не садзейнічала інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі.

Аднак, нягледзячы на захаванне пэўных феадальных перажыткаў, рэформа была значным крокам наперад у развіцці эканомікі Расійскай імперыі і Беларусі ў яе складзе. Пачыналася новая эпоха капіталістычных адносін.

Заключэнне

Сялянская рэформа 1861 г. была абумоўлена крызісам усёй феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узяцца за рэформу кіруючыя колы прымусіў сам ход эканамічнага развіцця, які ўсё больш і больш штурхаў краіну на капіталістычны шлях развіцця. Ва ўмовах нарастання рэвалюцыйнай сітуацыі ўрад вырашыў пайсці на скасаванне прыгоннага права "зверху" - шляхам рэформаў, не чакаючы, калі яно будзе адменена "знізу" - рэвалюцыйным шляхам.

Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў тайне ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт "для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян". 19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з "Маніфестам". Усе гэтыя дакументы можна падзяліць на тры групы: Агульныя палажэнні, Мясцовыя палажэнні, Дадатковыя правілы. У адпаведнасці з "Маніфестам" селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў: заключать грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адчыняць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульнага і двух Мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (4 - 5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1 - 2 дзесяціны) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна зямлі было больш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часова абавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк.

Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася шляхам капіталізацыі пераведзенага на грошы аброку з дзесяціны ў разліку 6 % гадавых. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзела складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 руб. (6 руб. - 6 %, 100 % - 100 руб.). 20 % гэтай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку, а астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаць ці закласці. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і на працягу 49 гадоў павінны былі выплачваць выкупныя плацяжы. Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі - у 3 - 4 разы). Атрымлівалася, што сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыку страту ўласнасці над асобай селяніна.

Сялянская рэформа 1861 г. паклала пачатак новаму, капіталістычнаму ладу. У выніку рэформы ў краіне склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця буржуазных формаў гаспадарання. Разам з тым рэформа мела і адмоўныя бакі. Яна была праведзена з максімальнымі выгодамі для памешчыкаў. Наяўнасць шматлікіх перажыткаў прыгонніцтва (выкупныя плацяжы, адрэзкі, цераспалосіца, палітычная нераўнапраўнасць і інш.) стрымлівалі развіццё капіталізму. прыгоннай права сялянскі рэформа

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Бейлькин Х.Ю. Реформа 1861 года в Белаурси и ее особенности. - Гомель: БелГУТ, 1995. - 17 с.

2. Гісторыя Бeлapyci: у 6 т. / рэдкал,: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. - Мн.: Экаперспектыва, 2000-2005. - Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII-пачатак XX ст.) / М. Біч [i інш.]. - 2005. - 519 с.

3. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. - Мн.: "Амалфея", 2000.

4. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мн.: "Беларусь", 1992.

5. Кітурка І.Ф. Гісторыя Беларусі: дапам. / І.Ф. Кітурка.- Ї Гродна: ГрДУ, 2006. - 194 с.

6. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1 / М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мн.: Беларусь, 1994. - 527 с.

7. Рацько А.Ф. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы адмены прыгоннага права // Лингвострановедческий аспект в преподавании иностранных языков. - Мн.: БГПУ, 2009. - 215 с.

8. Шарова Н. С. Гісторыя Беларусі. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997. - 124 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Галоўныя прычыны, якія абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі. Падрыхтоўка сялянскай рэформы, спрэчкі наконт умоў адмены прыгону. Тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў; асабістыя і маёмасныя правы сялян.

    реферат [16,6 K], добавлен 03.12.2009

  • Крымская вайна (1853- 856 гт.) - яскраве сведчанне крызісу дзяржавы. Беларусь сярэдзіны XIX ст. - аграрны рэгіён. Галоўныкамітэт па сялянскай справе. Землеўпарадкаванне беларускіх сялян. Правілы выкупу палявога надзелу. Умовы адмены прыгоннага права.

    реферат [13,0 K], добавлен 17.12.2010

  • Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.

    реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.

    реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Асоба імператара Аляксандра Мікалаевіча і яго валадаранне. Прыгоннае права, сялянскае незадаволенасць існуючым парадкам. Нарастанне крызісу помещичьего гаспадаркі. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы Аляксандра II. Жаніцьба на Марыі Аляксандраўне.

    реферат [26,7 K], добавлен 01.04.2012

  • Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

    реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.

    реферат [23,9 K], добавлен 03.12.2009

  • Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг. Радыкальная эканамічная рэформа. Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 1996–2000 гг.

    реферат [26,4 K], добавлен 21.01.2011

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.