Палітычныя змены на Беларусі 1917 года

Падзеі І Сусветнай вайны, яе ўплыў на палітычнае жыццё ў БССР. Лютаўская рэвалюцыя, улада органаў Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання. Змаганне за розныя шляхі грамадскага развіцця, канец двоеўладдзя. Кастрычніцкае паўстанне ў Петраградзе.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 01.03.2010
Размер файла 21,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

11

Змест

1. Падзеі І Сусветнай вайны ў 1917 г. і Расія

2. Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі . Двоеўладдзе

3. Змаганне за розныя шляхі грамадскага развіцця. Канец двоеўладдзя

4. Карнілаўшчына. Кастрычніцкае паўстанне ў Петраградзе

5. Кастрычніцкія падзеі на Беларусі. Стварэнне органаў кіравання

Спіс літаратуры

1. Падзеі І Сусветнай вайны ў 1917 г. і Расія

Першая сусветная вайна працягвалася з 1 жніўня 1914 года па 11 лістапада 1918 года.

Прычынай вайны з'явілася: барацьба дзвюх іперыялістычных груповак дзяржаў - Траістага Саюза і Антанты - за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.

Адразу ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку і беларускія губерні былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць вайны. Яны адмовіліся падтрымаць “свой” урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую і перамогу рэвалюцыі. Па сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета “Наша ніва” (за якой стаяла БСГ), рэдактарам якой у сакавіку 1914 стаў Я.Купала.

Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела вайна. З 7 па 17 красавіка 1917 года ў Мінску адбыўся І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і інш. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі.

Вельмі складаным было становішча на Заходнім фронце, дзе салдаты выказалі незадавальненне вайной. Сярод салдат расла рэвалюцыйная актыўнасць і свядомасць. Яны сталі ствараць свае салдацкія камітэты. Да верасня 1917 года ў арміях Заходняга фронту дзейнічалі 7284 такія камітэты ўсіх ступеняў - ротных, батальённых, палкавых, армейскіх, якія аб'ядноўвалі больш за 55 тысяч салдат. Першапачаткова ккамітэты складваліся ў асноўным з меншавікоў і эсэраў. Гэта абумоўлена тым, што рэвалюцыя выклікала да актыўнай палітычнай дзейнасці вялікую колькасць салдат, пераважна з сялян.

Для атрымання кантрыбуцыі з пераможаных краін і накіравання сродкаў у эканоміку Расіі, атрымання праліваў Басфор і Дарданэлы, а таксама для задушэння рэвалюцыйнага руху, Часовы ўрад вырашыў працягваць імперыялістычную вайну “да пераможнага канца”. Аб гэтым паведаміў міністр замежных спраў Расіі П.Мілюкоў урадам ваюючых краін.

18 чэрвеня 1917 года па ўсёй краіне прайшлі шматтысячныя дэманстрацыі пад бальшавіцкімі лозунгамі “Уся ўлада саветам!”, “Далоў дзесяць міністраў-капіталістаў!”, “Хлеба!”, “Міру!” “Свабоды!”.

Наступленне рускіх войск на Паўднёва-Заходнім фронце правалілася. На працягу 10 дзён было забіта і паранена каля 60 тысяч салдат і афіцэраў. Цяжкія страты панеслі і арміі Заходняга фронту. Толькі адна 10-я армія страціла дзесяткі тысяч чалавек.

2. Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі . Двоеўладдзе

Пачынаючы з 23 лютага 1917 года ў Петраградзе праходзілі дэманстрацыі пад лозунгамі “Далоў вайну”, “Далоў самадзяржаўе”. Так пачыналася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай ІІ адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Расія была абвешчана рэспублікай. Уводзіліся асноўныя грамадскія свабоды.

На Беларусі звесткі аб перамозе рэвалюцыі з'явіліся 1 сакавіка і былі сустрэты насельніцтвам з вялікім энтузіязмам. 2 сакавіка рабочыя Мінска занялі асноўныя прадпрыемствы горада, арыштавалі каменданта і камандуючага фронтам. Была раззброена паліцыя. 4 сакавіка сфарміраваліся атрады добраахвотнай міліцыі на чале з М.В.Фрунзе.

З першых дзён Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца новыя органы ўлады. У ноч з 3 на 4 сакавіка 1917 г. у Мінску адбылася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, губернскага і павятовага земстваў, а таксама іншых уплывовых дзеячаў, мэтай якой было стварэнне замест губернскага праўлення новага органа ўлады. На нарадзе быў створаны Камітэт грамадскага парадку і бяспекі як орган мясцовай улады, які падпарадкоўваўся Часоваму ураду ў Петраградзе. Часовы выканаўчы камітэт назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Часовы выканаўчы камітэт узначаліў меншавік Б.Позерн, а яго намеснікам стаў бальшавік І.Любімаў.

У гэты ж час быў створаны Савет рабочых дэпутатаў і выбраны яго выканаўчы камітэт. Канчаткова Мінскі савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцы. Пачалі стварацца рабочыя, сялянскія і салдацкія саветы і камітэты ў іншых гарадах, паветах, валасцях і воінскіх часцях. У Віцебску, Гомелі і іншых гарадах былі створаны аб'яднаныя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, але галоўную ролю ў Беларусі адыгрываў Мінскі Савет.

Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве - Стаўка Вярхоўнага камандавання. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраванная германскімі войскамі, была аб'яўлена на ваенным становішчы.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе - улада органаў Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання.

3. Змаганне за розныя шляхі грамадскага развіцця. Канец двоеўладдзя

У сакавіку-красавіку 1917 года пашыраецца сялянскі рух. 20-23 красавіка ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупаваных паветаў Віленскай губерняў. Ён падтрымаў эсэраўскую праграму па аграрным пытанні сацыялізацыі зямлі, падтрымаў і ўраўняльнае землекарыстанне. З'езд выказаўся за хутчэйшы мір.

25 сакавіка1917 года адбыўся І з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларускай краёвай радзе, выбары якой з'езд даручыў БНК. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтую ідэю. Беларускі нацыянальны камітэт павінен быў вырашыць пытанне аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Гэтую задачу БНК вырашыць не здолеў. На ІІ з'ездзе ён быў ператвораны ў цэнтральную раду. Але і яна не здолела канчаткова аб'яднаць нацыянальныя арганізацыі Беларусі.

ІІ з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый сабраўся ў ліпені 1917 года. Была абрана Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый на чале Я.Лёсікам. Яна таксама праводзіла палітыку аўтаноміі Беларусі ў Расіі.

У ліпені-жніўні 1917 года на Беларусі праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання - гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, а ў земствах - эсэры.

Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, якую выкарыстоўвалі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.

Часовы ўрад адмаўляўся вырашыць злабадзённыя праблемы грамадства да склікання Устаноўчага сходу - сяляне не атрымалі зямлю, не была скончана вайна, пагоршылася эканамічная сітуацыя

Пасля няўдалага наступлення расійскай арміі на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах 4 ліпеня 1917 года ў Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыянаваная дэманстрацыя. З дазволу выканкама ўсерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончылася.

Дэманстрацыя была скарыстана Часовым урадам у якасці зачэпкі для ліквідацыі стану двоеўладдзя ў краіне: пачаліся арышты бальшавікоў, кіраўніцтва ў савтах рабочых і салдацкіх дэпутатаў перайшло да меншавікоў і эсэраў, якія ў асноўным падтрымлівалі ўрадавую палітыку. Часовы ўрад узначаліў эсэр А.Керанскі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя скончылася.

Палітычны, эканамічны сацыяльны крызіс, які катастрафічна паглыбляўся, вельмі палохаў Керанскага і яго кабінет, гэтак жа, як і рэальная пагроза новага сацыяльнага выбуху. Аднак, пры паралічы дзяржаўнага кіравання, адсутнасці колькі-небудзь рэальнай праграмы рэформ і магчымасці іх хутка ажыццявіць урад Керанскага не мог ужо значна ўплываць на ход падзей. Нежыццяздольнасць урады была ўжа відавочнай для прамыслоўцаў, дзелаых людзей, прадстаўнікоў дваранства, афіцэраў. Выйсце з крызісу яны бачылі ў саюзе антысацыялістычных ліберальных і кансерватыўных сіл і ўсталяванні моцнай дыктатуры, здольнай навесці парадак у тыле і на фронце.

4. Карнілаўшчына. Кастрычніцкае паўстанне ў Петраградзе

Беларускія нацыянальныя партыі ў сваёй большасці прытрымліваліся сацыялістычнай арыентацыі, таму не маглі прапанаваць насельніцтву сацыяльныя і эканамічныя лозунгі, адрозныя ад іншых партый. У выніку вайны многія палітычныя дзеячы апынуліся ў Петраградзе, Маскве і Украіне. Яны вялі актыўную дзейнасць сярод беларускіх салдат і бежанцаў, але не маглі аказаць непасрэдны ўплыў на сітуацыю ў самой Беларусі. Спробы перагавораў з Часовым урадам скончыліся безвынікова. Некаторыя палітыкі спадзяваліся сфарміраваць беларускія часткі на Румынскім фронце і перакінуць іх у Беларусь, каб размаўляць з уладамі ўжо з пазіцыі сілы. Але ўвосень 1917 года сітуацыя рэзка змянілася.

Не атрымаўшы поспеху пасля ліпеньскіх падзей, буржуазія рыхтавалася развязаць буржуазную вайну, каб узброеным шляхам задушыць рэвалюцыю. У гэтай сувязі асаблівае значэнне контррэвалюцыя надавала дзяржаўнай нарадзе, якая адбылася ў жніўні 1917 года ў Маскве. Выступіўшы на нарадзе, вярхоўны галоўнакамандуючы Л.Карнілаў прапанаваў праграму дзеянняў контррэвалюцыі: падпарадкаванне яму войск, якія знаходзіліся ў тыле, распаўсюджанне смяротнага пакарання, увядзенне ваеннага становішча на ваенных заводах, чыгунцы. Большасць удзельнікаў нарады пагадзілася з гэтай праграмай. Лідэры меншавікоў і эсэраў не толькі падтрымалі Л.Карнілава, але і прынялі дэкларацыю, у якой надзялілі буржуазны ўрад надзвычайнымі паўнамоцтвамі, заклікалі яго да расправы з бальшавікамі і іх паплечнікамі.

Рыхтуючыся да мецяжу, Л.Карнілаў асаблівае месца адводзіў Беларусі. Ён імкнуўся параўтварыць яе тэрыторыю ў плацдарм для наступлення контррэвалюцыйных сіл на Петрагарад і Маскву. 21 жніўня 1917 года Л.Карнілаў здаў немцам Рыгу, адкрыўшы шлях на Петраград, а 26 жніўня ўльтыматыўна патрабаваў адстаўкі ўрада. А.Керанскі, які спачатку падтрымліваў карнілаўскую авантуру, зараз паспрабаваў адмежавацца. Ён аб'явіў выступленне Л.Карнілава мецяжом, а яго ўдзельнікаў - здраднікамі радзімы. А.Керанскі разумеў, што выступленне Л.Карнілава - гэта спроба не толькі задушыць рэвалюцыйны рух, але і захапіць уладу ў свае рукі і стаць на чале ўрада. Часовы ўрад і ЦВК, куды пераважна ўваходзілі меншавікі і эсэры, разгубіліся і не маглі аказаць эфктыўны адпор карнілаўшчыне.

Пэўны ўклад у разгром карнілаўскага мецяжу ўнеслі бальшавікі. 28 жніўня 1917 года на аб'яднальным пасяджэнні мінскага Савета і выканкома франтавога камітэта Заходняга фронту быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт, які ўзначаліў барацьбу з карнілаўшчынай на тэрыторыі Беларусі. Для аператыўнага кіраўніцтва барацьбой з мяцежнікамі ў Мінску і яго наваколлі быў створаны штаб штаб рэвалюцыйных сіл на чале з М.Фрунзе. Фарміраваліся ўзброеныя атрады, дружыны з рабочых, салдат і матросаў. Падманутыя Карнілавым і яго генераламі, салдацкія масы адмаўляліся выконваць загады сваіх камандзіраў

Такім чынам, у жніўні 1917 года вярхоўным галоўнакамандуючым Л.Карнілавым быў арганізаваны мяцеж з мэтай перадачы ўсёй улады ў краіне вышэйшым армейскім чынам (іх падтрымлівала буйная буржаузія і многія дваране). Бальшавікі прынялі актыўны ўдзел у аргані зацыі разгрому мецяжу, што істотна ўмацавала іх пазіцыі ў краіне. Яны шырока распаўсяджвалі лозунгі аб заканчэнні вайны, аб перадачы памешчыцкіх і дзяржаўных зямель сялянам. Гэтыя ідэі асабліва шчыра падтрымлівалі салдаты. Менавіта на іх рабілася асноўная стаўка пры падрыхтоўцы сацыялістычнай рэвалюцыі.

Разгром карнілаўскага мецяжу з'явіўся моцным штуршком у далейшым развіцці рэвалюцыі. У краіне вызначыліся новыя суадносіны класавых і палітычных сіл. З кожным днём узрастаў уплыў бальшавікоў на насельніцтва.

5. Кастрычніцкія падзеі на Беларусі. Стварэнне органаў кіравання

Восенню 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі. Усё гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс на ўзброенае паўстанне. Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі вайнай ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі.

25 кастрычніка 1917 года рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка ІІ Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтрах і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. З турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. З іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі. Улада да бальшавікоў перайшла амаль без супраціўлення. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія абапіраліся на салдацкія масы. На большай частцы тэрыторыі Расіі быў усталяваны рэпрэсіўны рэжым, тэрор якога ў адносінах да насельніцтва ў тысячы разоў пераўзыходзіў тэрор эпохі імперыі.

Пры дапамозе ВРК бальшавікі распусцілі Савты, ў якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары, і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй ўлады. У Магілёве знаходзілася стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый.

Савецкі ўрад аб'явіў генерала М.Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М.Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у Арміях Заходняга фронту.

Пасля Кастрычніку бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды арміі заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М.Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў пад старшынствам К.Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай. Яна ўключала ўстанаўленне рабочага кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў і іх нацыяналізацыю; зямельную рэформу (павелічэнне надзелаў сялян, у выніку чаго ў вёсках сталі пераважаць сераднякі). Значная колькасць былых маёнткаў была пераўтворана ў саўгасы, камуны. Прымаліся меры па паляпшэнні матэрыяльнага становішча рабочых: васьмігадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантаваная зарплата, адкрыццё біржаў працы, арганізацыя грамадскага харчавання, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва, жорсткую барацьбу супраць царквы.

Спіс літаратуры

1. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік. - Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 2000. - 319 с.

2. Гісторыя Беларусі [Тэкст]: вучэбна-метадычны комплекс/ С.Самахвалаў, В.М.Лянцэвіч. - Мн.: Выд-ва МІК, 2006. - 180 с.

3. Гісторыя Беларусі: Падручнік у 2 ч. Ч.2. Люты 1917 - 2002 год. /Я.К.Новік, Г.С.Марцуль. - Мн.: Выш.шк., - 2003, - 472 с.

4. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.5. Беларусь у 1917 - 1945 гадах. /А.Вабішчэвіч. - Мінск, - Экаперспектыва, 2007. - 613 с.

5. Нарысы гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.2. /М.П.Касцюк, І.М. Ігнаценка. - Мн.: Беларусь, 1995. - 560с.


Подобные документы

  • Характарыстыка Беларусі ва ўмовах сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі. Мадэрнізацыя расійскага грамадства і ўсталяванне новага ладу ў краіне. Дзейнасць органаў Часовага ўрада і палітычных сіл вясной - летам 1917 г. Нацыянальны рух і звяржэнне самаўлады.

    реферат [33,6 K], добавлен 22.12.2010

  • Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.

    реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Перадумовы рэвалюцыі: эканамічна, палітична, сацыальныя. Рэвалюцыйныя падзеі лютага 1917 года ў Петраградзе. Адрачэнне Мікалая II ад пасаду. Красавіцкі І Чэрвеньская Крызіс улады. Выступленьня генерал Карнілава. Версія "нямецкага фінансавання" ревалюцыі.

    курсовая работа [46,1 K], добавлен 27.04.2012

  • Падстава для развязвання вайны і разгул шавінізму. Паражэние расійскай арміі на франтах. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

    реферат [45,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Галоўная задача и сусветна-гістарычнэ значэння Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. Пачатак дэмакратычнага развіцця Беларусі, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.

    реферат [45,2 K], добавлен 21.02.2013

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.

    реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009

  • Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.

    контрольная работа [34,8 K], добавлен 02.12.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.