Сучасная беларуская літаратура
Сучасная беларуская проза, беларуская паэзія, драматургія. Сучасныя беларускія пісьменнікі: Васіль Быкаў, Генрых Далідовіч, Уладзімір Арлоў, Васіль Зуёнак, Адам Глобус, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Раіса Баравікова, Алесь Жук, Анатоль Сыс.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 17.12.2011 |
Размер файла | 60,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У 1991-1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года -- намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года -- старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з'яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за "вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе") і інш. З'яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія». Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).
У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.
Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.
Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю.
2.8 РАІСА БАРАВІКОВА (нар. у 1947 г.)
Асоба Р. Баравіковай, чалавечы воблік пісьменніцы. Жыццёвы і творчы шлях. Вучоба ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (1971) і станаўленне творчай індывідуальнасці паэтэсы. Самабытнасць таленту. Творчыя дасягненні, уганараванне Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1994).
Гарманічнасць паэтычнага свету, створанага Р. Баравіковай. Энергія пачуцця. Лірызм і настраёвасць як аснова аўтарскага выяўлення. Рамантычны характар паэтычнага светаадчування. Свет летуценняў, спадзяванняў, надзей. “Сонечнасць” ранняй паэзіі. Прастора ў вершах паэтэсы. Топасы радзімы і іх вобразна-паэтычнае ўвасабленне (“Наша вёска”, “Прыводзяць шляхі-дарогі...”, інш.). Архетыповы вобраз саду (“Мне сёння прыснілася хата...”, “Мазурка”, “Восеньскі сад”, “Рамантычная дзяўчына шукае шчасце”, інш.). Каляровая гама твораў. Сузіральнасць пейзажнай лірыкі. Прырода як крыніца эстэтычных уражанняў і перажыванняў. Паэтыка пейзажу (адухаўленне, маляўнічасць эпітэтаў і метафар, яркасць параўнанняў, мастацкіх дэталяў, інш.).
Біяграфізм інтымнай лірыкі, яе псіхалагічная заглыбленасць. Шчырасць, даверлівасць, спавядальнасць інтанацый, эмацыянальная ўсхваляванасць твораў. Глыбіня інтуітыўна-пачуццёвага светаадчування і светапазнання.
Інтымная лірыка ў кнігах “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992), “Сад на капялюшыку каханай” (1998). Парадаксальнасць і адметнасць жаночага мыслення (“Да вобраза сучаснай жанчыны”, “Любіць жанчына слыхам...”, “А на душы і светла, і шчымліва...”, “Казаў мудрэц: яно -- і нараканне...”, інш.). Роздум пра прыроду кахання. Духоўная прыгажосць і годнасць лірычнай гераіні паэтэсы. Багацце пачуццёвага зместу ў вершах пра каханне (пяшчота, сум, туга, крыўда, шкадаванне, расчараванне, інш.). Складанасць і драматызм любоўных перажыванняў. Матывы душэўнай гаркоты і болю (“Адплывуць за пясчаную выспу...”, “Зачэпіцца сонца за снежную горку...”, “Заместа слоў пачаўся снегапад...”, “Шыпшына пры даліне”, інш.). Свет кахання і прырода. Лірыка Р. Баравіковай у нацыянальным і славянскім літаратурным кантэксце (К. Буйло, Е. Лось, Я. Янішчыц, Г. Ахматава, М. Цвятаева, Л. Кастэнка, В. Шымборская і інш.). Экспрэсіўнасць вобразна-выяўленчых сродкаў.
Музыка ў паэтычным свеце Р. Баравіковай (нізка вершаў “Музыка”, інш.). Рытміка-музычная інструментоўка радка, майстэрства гукапісу.
Філасофская рэфлексія, медытатыўны роздум ў лірыцы паэтэсы. Ускладненасць пачуццяў, спасціжэнне сутнасці жыцця, чалавечага шчасця, зямнога існавання (“Жыццё, жыццё,-- начэй і дзён паток!..”, “Пахілы клён убор зялёны скіне...”, “Здзіўляемся загадцы Баальбека...”, “Жыву, і, дзякуй, не ў прасторы голай...”, інш.). Раз'яднанасць мары і явы, прага суладдзя, красы і гармоніі.
Гісторыка-культуралагічная аснова паэтычнага мыслення Р. Баравіковай. Зварот да вобразаў мінулага ў творах “Партрэт жонкі Станіслава Ксаверыя Прушынскага ХVІІІ стагоддзя”, “Кастусь Каліноўскі”, “Саламея”, “Барбара Радзівіл”, інш. Драматургічнае майстэрства ў паэме “Барбара Радзівіл” (1992). Жанрава-стылёвая адметнасць твора, сюжэтны дынамізм. Рамантычная паэтызацыя і ўслаўленне кахання. Псіхалагічнае выяўленне характару гераіні, яе ўнутранага свету. Лёс і жыццёвыя калізіі Барбары Радзівіл ў трактоўцы Р. Баравіковай і А. Дударава (“Чорная панна Нясвіжа”). П'еса “Пятля часу” (1996): праблемная скіраванасць, жанравыя і сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці.
Проза Р. Баравіковай. Аповесць “Кватарантка” (1980): асэнсаванне праблем свайго часу, жаночых лёсаў. Наватарства кнігі “Вячэра манекенаў” (2002). Асаблівасці псіхалагічнай фантастыкі Р. Баравіковай.
Творы для дзяцей “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў” (1990), “Дзве аповесці пра Міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-квыш” (1996).
Перакладчыцкая дзейнасць.
2.9 АЛЕСЬ ЖУК (нар. у 1947 г.)
Беларускі пісьменнік, перакладчык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Літаратурнай прэміі Беларусі імя І. Мележа (1982) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992).
У 1965 паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва", сакратаром праўлення СП БССР, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Полымя", галоўным рэдактарам часопісаў "Нёман" і "Беларусь".
Выдаваецца з сяр. 1960-х, але пісаць пачаў у школьныя гады. Апавяданні "Сок манга", "Завулак", "Водсветы зорак", "Белы месяц", "Мужчыны", напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу "Асеннія халады" (1972). Гэта кніга вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў, пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. У 1970-1980-х з'явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі "Паляванне на старых азёрах" (1975), "Зоркі над палігонам" (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм "Палігон" 1983), "Не забывай мяне" (1978), "Па саннай дарозе" (1979), "Паўстанак вяртання" (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982). У 1982 пабачыла свет кніга прозы "Паляванне на Апошняга Жураўля", па аднаіменнай аповесці ў тэатры імя Я. Купалы быў пастаўлены спектакль, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка. У аповесці "Чорны павой" (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць "Праклятая любоў", што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні "Душа над чыстым полем" і "Партызан", а таксама "Сны пра маму".
А. Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з'яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.
2.10 АНАТОЛЬ СЫС (1959 - 2005гг.)
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Быў найменшым з чатырох дзяцей у сям'і Марыі і Ціхана Сысоў.
Падчас навучання ў школе Анатоль Сыс захапляўся літаратурай і гісторыяй, асабліва цікавіўся раскопкамі старажытнага гарадзішча ў Гарошкаве. У 1977 г. ён паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсытэта імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. Пасля двухгадовай службы ў войску сувязістам у Польшчы працаваў у Веткаўскай раённай газеце «За бальшавіцкія тэмпы». У 1985 годзе Сыс пераехаў у Мінск, дзе працаваў старэйшым спэцыялістам на Беларускім тэлебачанні. Пасля выхаду другой кнігі ў 1989 годзе -- «Пан лес» -- Сыс з-за хваробы на страўнік звольніўся з працы і жыў на пенсію.
Свой першы верш па-беларуску Анатоль Сыс напісаў падчас навучання ў Броненскай сярэдняй школе з расійскай мовай навучання. Туды ён паступіў у 1970 годзе, пасля таго, як Гарошкаўская пачатковая школа з беларускай мовай навучання, куды Анатоль пайшоў у 1 клас ў 1967 годзе, была зачынена. У 1974 годзе дэбютныя творы Сыса былі надрукаваныя ў рэчыцкай раённай газеце «Дняпровец».
У 1986 падборка вершаў Анатоля Сыса была надрукавана ў часопісе «Маладосць». У 1987 годзе Сыс быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых пісьменнікаў «Тутэйшыя». Пры жыцці паэта выйшлі тры зборнікі ягоных вершаў:
Агмень (1988)
Пан лес (1989)
Сыс (2002).
Пэрыяд найбольш плённай творчасці прыпаў на канец 1980-х -- пачатак 1990-х гадоў. Амаль увесь наклад першага зборніка «Агмень» быў раскуплены за некалькі тыдняў, а зборнік «Пан Лес» стаў самым вядомым зборнікам паэта. Ад сярэдзіны 1990-х гадоў і да сваёй смерці новыя творы Анатоль Сыс амаль не пісаў. Улюбёнымі вобразамі Анатоля Сыса былі сэрца, і агонь, агмень.
Паводле слоў Сыса, назва «Агмень» была мэтафарай Радзімы, часцінкай радзімы, якую паэт насіў пры сабе падчас службы ў войску. Гэтае слова Сыс знайшоў толькі ў «Расійска-Крыўскім (Беларускім) слоўніку» Вацлава Ластоўскага, і, мяркуючы, што адзін з абавязкаў пісьменніка -- вяртанне сябе праз вяртанне страчанага народам, вырашыў назваць першы зборнік менавіта такім чынам. Амаль увесь ён быў напісаны ў войску ў 1982--1984 гадах. Назва другога зборніка -- «Пан Лес» -- таксама была мэтафарай Радзімы, але больш глыбокай і духоўнай, чым «Агмень».
Напачатку 1990-х гадоў Кася Камоцкая запісала некалькі песень на вершы Анатоля Сыса, сярод якіх «Мая белая лебедзь», «Ластаўка», «Залатыя краты». Апошняя песня стала гітом і цяпер уваходзіць у класіку беларускай рок-музыкі.
Постаць Сыса лічыцца супярэчлівай: яго пры жыцці называлі геніем, але прага паэта да спантанных публічных пэрформансаў і любоў да шумных вечарын, дзе алькаголь ліецца ракою, многіх абурала.
У 2007 годзе, ужо пасля смерці паэта, выйшаў найбольш поўны збор твораў Анатоля Сыса «Лён», куды апроч вершаў з зборнікаў «Агмень», «Пан Лес» і «Сыс» увайшлі невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрвію, якія істотна дапаўняюць уяўленне пра паэта
Памёр 4 траўня 2005 году ў сваёй менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Гарошкаве. Сям'і ў паэта не было.
ВЫНIК
Леанід Дранько-Майсюк: Можна падрыхтаваць спартоўца, каб ён стаў алімпійскім чэмпіёнам. Але ў пісьменніка першапачаткова павінен быць талент. А далей ідзе праца над талентам. Кажуць, што немагчыма навучыць пісаць. Творчасць -- яна стыхійная ў сваёй аснове. Але талент можна лёгка згубіць, калі штодня не клапаціцца аб ім. Таму філалагічныя ўстановы спрыяюць таму, каб талент не згубіўся. Таленту спрыяе сумленная праца.
Я рады, што ў нас адкрываецца такая спецыяльнасць. Творцаў усё-такі трэба выхоўваць. І перш за ўсё выхоўваць маральна. Бо спачатку -- чалавек, а пасля -- пісьменнік. Так павінна быць, а не наадварот.
Літаратура
Багдановіч І. Э. Авангард і традыцыя: Бел. паэзія на хвалі нац. адраджэння. -- Мн., 2001.
Быкаў В. Праўдай адзінай: Літ. крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. -- Мн., 1984.
Васючэнка П. Сучасная беларуская драматургія. -- Мн., 2000.
Васючэнка П. В. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм. -- Мн., 2004.
Гніламёдаў У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларус. паэзію. -- Мн., 2001.
Да 80-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава: Зб. навук. арт. -- Мн., 2005.
Ул. Сіўчыкаў, М. Тычына. Сучасная беларуская проза: Традыцыі і наватарства.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014Сучасная беларуская драматургiя. Адлюстраванне заганаў сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава. Спробы драматурга выйсці за межы вузка побытавых рэалій. Драматызм і канфліктнасць "Парога". Цікавасць да адвечных маральных, духоўных каштоўнасцей.
курсовая работа [38,4 K], добавлен 27.01.2013Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага. Крыж Ефрасiннi Полацкай. Кірыла Тураўскі - пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Клімент Смаляціч.
реферат [40,8 K], добавлен 13.01.2011Апавяданні З. Бядулі як адны з першых у малой прозе 1920-х гг. Вобраз новага героя, рабочага-рэвалюцыянера, актывіста, камуніста малюецца ў апавяданнях. Сюжэтныя рамкі беларускага "сярэдняга" эпасу. Арганічнае зліццё мастацкасці і дакументальнасці.
реферат [34,3 K], добавлен 23.02.2011Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.
реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011Царкоўна-рэлігійная літаратура у ліку першых старабеларускіх перакладаў твораў. Апокрыф "Пра дванаццаць пакут", павучальныя гісторыі жыцця хрысціянскіх герояў, прызнаных царквою святымі за падзвіжніцтва ў імя хрысціянскай веры. Свецкая літаратура.
реферат [27,3 K], добавлен 25.02.2011Нацыянальная драматургія ў Беларусі у XIX-XX ст. Перыяд легалізацыі беларускай адраджэнскай справы. Прапагандысцкая нацыянальная тэндэнцыйнасць у п'есах беларускіх драматургаў пачатку XX ст. Светапоглядныя та грамадзянскія пазіцыі Ф. Аляхновіча.
реферат [33,1 K], добавлен 10.12.2011