Станаўленне нормаў беларускай літаратурнай мовы ХІХ – пачатку ХХ ст. у галіне графікі, арфаграфіі, лексікі

Знешнія фактары, якія дэтэрмінавалі нармалізацыйныя працэсы ў беларускай літаратурнай мове ХІХ – пачатку ХХ ст. Характар сувязі старабеларускай і новай беларускай мовы на графіка-арфаграфічным і лексічным узроўнях. Спецыфічныя адзнакі моўнай нормы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 177,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Увогуле на працягу перыяду нарматыўныя прыярытэты паслядоўна змяняліся наступным чынам: ад прызнання ўзорнымі індывідуальна-аўтарскіх напісанняў і словаўжыванняў вядучых пісьменнікаў (ХІХ ст.) да развіцця ўяўленняў пра нарматыўнае як пра агульнапашыранае і агульнапрызнанае, калі перавагу пры набыцці статусу нарматыўных атрымалі формы, найбольш ужывальныя ў аўтарытэтных крыніцах (пачатак ХХ ст.) [1, 2, 26, 31, 63, 67, 71, 72].

3. У галіне графікі і арфаграфіі нармалізацыя вызначалася наступнымі асаблівасцямі.

А. У ХІХ - на пачатку ХХ ст. была цалкам сфарміравана беларуская графічная сістэма, як у кірылічнай, так і ў лацінскай шрыфтавых версіях. Дамінуючыя тагачасныя графічныя варыянты ў сучаснай мове выступаюць як нарматыўныя.

Б. У працэсе арфаграфічнай нармалізацыі дастаткова дакладна вылучаюцца дзве паслядоўныя стадыі.

Правапісная ўнармаванасць у беларускай літаратурнай мове ХІХ ст. фактычна не выяўляецца. У выніку стыхійнага моўнага адбору мінімальная арфаграфічная ўпарадкаванасць назіраецца толькі ў межах аўтарскіх тэкстаў асобных пісьменнікаў. У цэлым жа тагачаснае пісьмо ўяўляла сабой набор варыянтна адлюстраваных дыялектных рыс з пэўным дадаткам чужамоўных арфаграм. Але сфарміраваная ў гэты перыяд базавая ўстаноўка на перадачу асаблівасцей вуснага маўлення падрыхтавала аснову для пераходу на новы ўзровень арфаграфічнага ўнармавання.

У беларускамоўных тэкстах пачатку ХХ ст. арфаграфічная варыянтнасць паступова пачынае падлягаць свядомаму ўпарадкаванню пад уплывам аўтарскай, а ў найбольшай ступені рэдактарска-выдавецкай апрацоўкі. Характэрнай адзнакай пісьмовай мовы гэтага перыяду становіцца арфаграфічная пераемнасць і выразная правапісная дынаміка. У параўнанні з вузкай дыялектнай прывязкай арфаграфіі беларускамоўных тэкстаў ХІХ ст. у гэты час ужо выразна акрэсліваецца пераважаючая арыентацыя на інтэрдыялектныя сродкі.

Нягледзячы на тое, што на пачатку ХХ ст. яшчэ адзначаецца пэўны працэнт арфаграфічных запазычанняў, несумненным прыярытэтам як пры афармленні літарных, так і нялітарных арфаграм ужо валодаюць уласныя правапісныя прыёмы.

Хоць і не ўсе арфаграфічныя напрацоўкі пачатку ХХ ст. у далейшым замацаваліся як нарматыўныя, прадуктыўнасць гэтага перыяду ў гісторыі новай беларускай арфаграфіі не падлягае сумненню. Асабліва важным з'яўляецца тое, што стыхійна сфарміраваныя ў гэты час арфаграфічныя прынцыпы (прынцып напісання галосных паводле вымаўлення і спалучэнне фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў у правапісе зычных) затым былі пакладзены ў аснову першай беларускай граматыкі Б. Тарашкевіча і замацаваліся ў якасці вядучых у сучасным правапісе. Зыходзячы з гэтага, відавочна, што трывалы падмурак сучаснай беларускай арфаграфічнай сістэмы быў закладзены менавіта ў моўнай прыктыцы беларускіх выданняў пачатку ХХ ст.

В. У разглядаемы перыяд вылучаюцца дзве лексічныя групы, арфаграфічнае афармленне якіх патрабуе асобнай увагі - іншамоўі і онімы. Пісьмовае афармленне гэтых адзінак даволі выразна адрозніваецца ад правапісу ўласнамоўных агульных лексем.

Пры афармленні запазычанняў пашыраная ў тагачаснай беларускай мове ўстаноўка на фанетызацыю не была пераважаючай. Пры пісьмовай перадачы іншамоўных лексем найперш імкнуліся захаваць іх аўтэнтычную форму, і толькі ў рэдкіх выпадках прабівалася слабая, але храналагічна перспектыўная тэндэнцыя да фанетыка-арфаграфічнай адаптацыі іншамоўяў на беларускай моўнай глебе. Акрамя таго, паколькі запазычанні ў беларускую мову нярэдка прыходзілі праз пасярэдніцтва рускай або польскай моў, на іх правапісе ў істотнай большай ступені, чым на правапісе ўласнай лексікі, адбіваўся чужы арфаграфічны ўплыў.

Уласныя імёны ў правапісных адносінах таксама фактычна стваралі асобную самастойную групу. У адрозненне ад апелятыўнай лексікі і запазычаныя, і ўласнамоўныя онімы ў сваёй большасці не адлюстроўвалі рысы беларускай фанетыкі, а захоўвалі зыходную этымалагічную форму [1, 3, 5, 6, 8, 9, 19, 20, 23, 36, 37, 39, 40, 41, 42, 44, 51, 53, 72].

4. Важнай крыніцай лексічнага ўзбагачэння ў рэчышчы тагачаснага лексіка-семантычнага працэсу была лексіка дыялектнага паходжання. З улікам спецыфікі фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы на народнай аснове можна сцвярджаць, што ў сваёй большасці дыялектныя адзінкі былі нейтралізаваныя на літаратурнай глебе і служылі нават не сродкам папаўнення лексічнага складу, а фактычна складалі фундамент лексічнай сістэмы (у прыватнасці, лексемы, якія паходзяць з дыялектных крыніц, у беларускай літаратурнай мове пачатку ХХ ст. складаюць у агульным складзе тагачаснай лексікі як мінімум 61 %).

Выразную перавагу мела лексіка шырокага ўжывання. Так, адзінкі, агульныя для ўсіх беларускіх гаворак, складаюць прыкладна 43 % лексікі беларускай літаратурнай мовы пачатку ХХ ст., што сведчыць на карысць версіі аб інтэрдыялектнай аснове новай беларускай літаратурнай мовы.

Тыя ж лексемы, якія захоўвалі адзнакі свайго спецыфічнага рэгіянальнага паходжання, не засмечвалі і не збяднялі мову, а, развіваючы перасякальныя сістэмныя адносіны ў літаратурнай лексіцы, стымулявалі гнуткасць лексічнай сістэмы літаратурнай мовы, пашыралі яе сінанімічныя магчымасці, узмацнялі працэс сэнсавай дыферэнцыяцыі [2, 3, 29, 48, 61, 62, 65, 68, 73].

5. Выразнай асаблівасцю фарміравання лексікі ХІХ - пачатку ХХ cт. з'яўляўся актыўны прыток новых элементаў, у тым ліку запазычаных слоў. Асноўнымі донарамі пры гэтым выступалі суседнія польская і руская мовы, у меншай ступені - заходнееўрапейскія мовы. Наяўнасць пэўных кантактаў таксама можна канстатаваць у адносінах да ўкраінскай мовы і балтыйскіх моў. Па свайму прадметна-тэматычнаму складу іншамоўная лексіка ўяўляла сабой перш за ўсё грамадска-палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, агульнанавуковыя тэрміны, а таксама агульнаўжывальныя словы пераважна з адзнакамі кніжнасці. Некаторыя з запазычаных лексем трывала замацаваліся ў беларускай мове ўжо ў межах разглядаемага перыяду, іншыя ж засталіся выпадковымі элементамі. Як можна меркаваць, адбор іншамоўных адзінак не быў звязаны з пурыстычнай рэгламентацыяй, а рэгуляваўся практычнымі намінатыўнымі патрэбамі тагачаснай мовы [6, 7, 11, 13, 16, 24, 32, 34, 35, 42, 45, 54, 55, 60, 62, 73].

6. Лексіка беларускай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст. развівалася таксама за кошт разнастайных семантычных трансфармацый. Узнікненне новых значэнняў адзначаецца як у сферы ўласнабеларускай, так і запазычанай лексікі. Вядучым кірункам семантычных змен спрадвечных беларускіх слоў было паступовае пашырэнне і ўскладненне семантычнай структуры. Пры гэтым у адпаведнасці з патрэбамі беларускай літаратурнай мовы канкрэтна-рэчыўныя значэнні мелі выразную тэндэнцыю да спецыялізацыі (нават тэрміналагізацыі) і абстрактызацыі. Іншамоўныя лексемы на прымаючай моўнай глебе, з аднаго боку, у працэсе семантычнай адаптацыі маглі атрымліваць арыгінальныя асэнсаванні на базе зыходных значэнняў. З другога боку, увядзенне запазычаных элементаў у беларускамоўную структуру правакавала контрнамінацыйныя працэсы, а таксама працэсы семантыка-стылістычнай, функцыянальнай дыферэнцыяцыі сінонімаў, выклікала пэўныя зрухі ў лексіка-семантычных мікрагрупах, што прыводзіла да з'яўлення адметных лексічных выкарыстанняў, якія ўзбагачалі лексіка-семантычныя рэсурсы мовы [2, 4, 14, 17, 18, 21, 22, 29, 43, 48, 49, 52, 54, 56, 57, 58, 62, 66, 73].

7. У беларускай анамастычнай сістэме ХІХ - пачатку ХХ ст. назіраліся актыўныя працэсы, скіраваныя на развіццё і ўнармаванне гэтай сферы лексікі.

Для тых відаў онімаў, якія здаўна функцыянуюць у мове, а менавіта для тапонімаў і антрапонімаў, характэрным было адраджэнне традыцый, уласцівых старабеларускаму анамастыкону, актывізацыя народных онімных варыянтаў, паступовае пазбаўленне ад чужамоўных напластаванняў. Пад уздзеяннем гэтых працэсаў у названы час на старонках беларускамоўных выданняў пачаў фарміравацца неафіцыйны беларускі анамастыкон, супрацьпастаўлены афіцыйнаму анамастыкону, які заставаўся ў вялікай ступені паланізаваным, а ва ўмовах фактычнага і статуснага пераважання рускай мовы падлягаў яшчэ і рускамоўным скажэнням. У неафіцыйным тапаніміконе і антрапаніміконе перавага нацыянальна самабытных онімных тыпаў была відавочнай.

Адзінкі некаторых онімных класаў, такіх, як, напрыклад, харонімы і этнонімы, у разглядаемы перыяд актыўна апрацоўваліся ў плане структурнага і правапіснага афармлення і выступалі ў розных фармальных версіях, а таксама ў выглядзе анамастычных сінонімаў. У асобных выпадках ужо можна гаварыць пра наяўнасць прыярытэтных онімных ужыванняў. У цэлым жа працэс варыянтнага адбору ў гэтых анамастычных падраздзяленнях яшчэ не быў завершаны. Аднак можна канстатаваць, што яго асноўным матывам быў пошук формаў, найбольш адпаведных нацыянальнай спецыфіцы беларускай мовы.

Пэўныя віды онімаў (напрыклад, псеўданімы, эргонімы) у ХІХ - на пачатку ХХ ст. яшчэ толькі фарміраваліся: намячалiся асаблiвасцi iх утварэння i структурнай арганiзацыi, пачынала выпрацоўвацца матывуючая база. У залежнасці ад характару азначаемых аб'ектаў адны з іх (псеўданiмы) будавалiся ў асноўным па ўзору традыцыйных народных iменаслоўных мадэляў, а іх матывацыйную аснову складалi беларускія апелятывы i ўласныя iмёны. Другія (эргонімы) знаходзіліся пад моцным іншамоўным (у першую чаргу рускім) уплывам у плане структуры і семантыкі. Больш таго, беларуская эрганіміка ХІХ - пачатку ХХ ст. увогуле была насычана запазычанымі элементамі. Але ў тагачасных умовах паказальны сам факт з'яўлення назваў грамадска-палітычных рэалій па-беларуску. Імкненне да самастойнасці і ў гэтай анамастычнай сферы можна бачыць у сістэматычных перакладах рускіх эрганайменняў, а таксама ў з'яўленні групы найменняў з выразным нацыянальна-культурным кампанентам.

Развіццё беларускай анамастычнай сістэмы ХІХ - пачатку ХХ ст. у цэлым праходзіла ў тых самых кірунках, што і фарміраванне агульнай беларускай лексікі - адраджэнне даўніх лексічных здабыткаў, папаўненне складу, у тым ліку за кошт запазычаных элементаў, моўнае будаўніцтва, выпрацоўка адносін прыярытэтнасці ў варыянтных радах [2, 10, 12, 15, 25, 27, 28, 30, 33, 46, 47, 50, 59].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

1. Вынікі дысертацыйнага даследавання ўжо на стадыі яго падрыхтоўкі былі запатрабаваныя ў буйных калектыўных навуковых працах і фундаментальных навуковых праектах: а) у навуковым комплексе “Мова «Нашай Нівы»” (аддзел лексікалогіі і лексікаграфіі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”), у прыватнасці ў 4-х тамах (тт. 2-5) пяцітомнага “Слоўніка мовы «Нашай Нівы»” і дзвюх акадэмічных манаграфіях (“Мова «Нашай Нівы» (1906-1915). Варыянтнасць. Сінанімія” і “Мова «Нашай Нівы». Семантыка. Стылістыка”); б) у манаграфіі “Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе” (кафедра гісторыі беларускай мовы БДУ); в) у навуковых праектах БФФД “Гісторыя правапісу беларускай літаратурнай мовы новага перыяду” (дагавор № Г97М-002 ад 1 сакавіка 1998 г.) і “Сучасная сістэма беларускіх прозвішчаў: склад, асаблівасці правапісу, словаўтварэння, скланення і транслітарацыі” (дагавор № Г05-087 ад 1 красавіка 2005 г.).

2. Прапанаваныя ў дысертацыі падыходы да вырашэння такіх важных праблем, як устанаўленне характару пераемнасці паміж старабеларускай і новай беларускай мовай і вызначэнне дыялектнай асновы беларускай літаратурнай мовы, будуць садзейнічаць паглыбленню і развіццю тэарэтычных асноў беларускай мовазнаўчай навукі. Досвед нарматворчай дзейнасці адраджэнскага перыяду не застанецца па-за ўвагай даследчыкаў і пры распрацоўцы агульных пытанняў станаўлення літаратурнай нормы.

3. Выяўленне спецыфікі нацыянальнай моўнай нормы і яе традыцыйна-гістарычных характарыстык, а таксама веданне тэндэнцый пачатковага нармалізацыйнага этапу дазволіць даць аб'ектыўную ацэнку сучасным моўным фактам і з'явам. Гэта ў сваю чаргу адкрывае новыя магчымасці ў вырашэнні спрэчных пытанняў сённяшняй нармалізацыйнай практыкі. Даныя, атрыманыя ў дысертацыі, будуць карыснымі ў ходзе далейшай працы па ўдасканаленні беларускай арфаграфіі (у першую чаргу такіх яе раздзелаў, як правапіс іншамоўяў і ўласных імёнаў, якія ў дзеючым правапісным зводзе ўсё яшчэ застаюцца праблемнымі), а таксама могуць выкарыстоўвацца пры карэкціроўцы ненармалізаваных выпадкаў словаўжывання.

4. Апрацаваны і сістэматызаваны ў дысертацыі лексічны матэрыял знойдзе шырокае прымяненне ў сферы лексікаграфіі, у прыватнасці пры падрыхтоўцы новай рэдакцыі “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы”. Увядзенне яго ў лексікаграфічны зварот дазволіць не толькі колькасна пашырыць факталагічную базу слоўнікавых выданняў, але і вярнуць неапраўдана страчаныя нацыянальна адметныя лексіка-семантычныя элементы.

5. Дысертацыйныя напрацоўкі могуць быць выкарыстаны ў практыцы выкладання вучэбных курсаў па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, сучаснай беларускай арфаграфіі, беларускай дыялекталогіі, курса “Беларуская мова: прафесійная лексіка”, а таксама спецкурсаў і спецсемінараў па гістарычнай лексікалогіі і гісторыі беларускай арфаграфіі. Фактычны матэрыял дысертацыі дазволіць узбагаціць змест падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай мове для студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь.

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ САІСКАЛЬНІКА

Манаграфіі:

1. Мова «Нашай Нівы», 1906-1915: варыянтнасць, сінанімія / В.П. Лемцюгова, І.А. Гапоненка, А.М. Анісім, Т.М. Маракуліна, М.Н. Крыўко, І.Л. Капылоў, Г.К. Усціновіч ; НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства ; пад рэд. В.П. Лемцюговай. - Мінск : Беларус. навука, 2005. - 302 с.

2. Гапоненка, І.А. Лексіка беларускай літаратурнай мовы ХІХ-пачатку ХХ ст.: асаблівасці станаўлення і развіцця / І.А. Гапоненка. - Мінск : Беларус. дзярж. ун-т, 2012. - 307 с.

3. Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / І.А. Гапоненка, А.А. Грыгаровіч, С.М. Запрудскі, В.П. Красней, Г.І. Кулеш, М.Р. Прыгодзіч, М.І Свістунова, Г.К. Ціванова ; пад агул. рэд. М.Р. Прыгодзіча. - Мінск : Беларус. дзярж. ун-т, 2013. - 147 с.

4. Мова «Нашай Нівы»: семантыка, стылістыка / В.П. Лемцюгова, І.А. Гапоненка, Т.М. Маракуліна, Н.В. Гаўрош, І.Л. Капылоў, В.У. Міцкевіч, М.Н. Крыўко, А.М. Анісім, Г.К. Усціновіч ; пад рэд. В.П. Лемцюговай. - Мінск : Беларус. навука, 2014. - 363 с.

Артыкулы ў рэцэнзуемых перыядычных выданнях:

5. Гапоненка, І.А. З гiсторыi арфаграфii сучаснай беларускай мовы (спроба перыядызацыi) / І.А. Гапоненка // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філасофія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. - 1998. - № 3. - С. 24-27.

6. Гапоненка, І.А. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове пач. ХХ ст. i асаблiвасцi iх фармальнай адаптацыi / І.А. Гапоненка // Беларуская лiнгвiстыка / НАН Беларусi, Iн-т мовазнаўства. - Мінск, 1999. - Вып. 49. - С. 62-68.

7. Haponienko, Іrena. Польскi моўны ўплыў на мову беларускiх выданняў пачатку ХХ ст. / Іrena Haponienko // Bialostocki przeglad kresowy / Inst. Filologii Wschodnioslowianskiej. - Bialystok, 1999. - T. 7. - С. 43-48.

8. Гапоненка, І.А. Арфаграфiчная спецыфiка беларускiх выданняў ХIХ cт. / І.А. Гапоненка // Изв. Гомел. гос. ун-та. - 2000. - № 2. - С. 20-23.

9. Гапоненка, І.А. Правапіс вялікай літары ў беларускіх выданнях пач. ХХ ст. І.А. Гапоненка // Весн. БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2001. - № 1. - С. 72-76.

10. Гапоненка, Ірына. Беларускі іменаслоў перыяду першага беларускага Адраджэння: каталіцкія і праваслаўныя імёны / Ірына Гапоненка // Род. слова. - 2001. - № 10. - С. 42-45.

11. Гапоненка, Ірына. Паланізмы ў беларускіх выданнях пачатку ХХ стагоддзя, перакладных з польскай мовы / Ірына Гапоненка // Dziedzictwo przeczlosci zwiazkow jezykowych, literackich i kulturowych polsko-balto-wschodnioslowianskich / Uniw. w Bialymstoku. - Tom VI. - Badania humanistyczne. - Bialystok, 2001. - С. 10-15.

12. Гапоненка, Ірына. Беларускі іменаслоў перыяду першага беларускага Адраджэння: аўтарскія подпісы і псеўданімы / Ірына Гапоненка // Род. слова. 2002. - № 4. - С. 45-48.

13. Гапоненка, Ірына. Польскі ўплыў на фарміраванне беларускай сельскагаспадарчай наменклатуры / Ірына Гапоненка // Studia Wschodnioslowianskie / Uniw. w Bialymstoku ; kom. red.: Z. Abramowicz [et al.]. Bialystok, 2002. - T. 2. - С. 229-241.

14. Гапоненка, І.А. Уплыў неславянскіх моўных элементаў на лексіка-семантычную сістэму беларускай мовы пачатку ХХ ст. (на матэрыяле газеты «Наша Ніва») / І.А. Гапоненка // Весн. БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2005. - № 2. - С. 96-101.

15. Гапоненка, Ірына. Польскі ўплыў на тапанімію Беларусі пачатку ХХ ст. / Ірына Гапоненка // Jezyk i kultura mniejszosci narodowych w dobie globalizacji / Uniw. w Bialymstoku ; kom. red.: Z. Abramowicz [et al.]. - Bialystok, 2005. - С. 79-85. - (Studia slawistyczne ; 6).

16. Гапоненко, И.О. Украинские языковые элементы в белорусском языке начала ХХ века / И.О. Гапоненко // Мова і культура / Київ. нац. ун-т. - Київ, 2005. - Т. 4, вып. 8. - С. 91-98.

17. Гапоненка, І.А. Семантычныя працэсы ў беларускай мове пачатку ХХ ст.: рэакцыя на паланізмы і русізмы / І.А. Гапоненка // Беларуская лінгвістыка / НАН Беларусi, Iн-т мовазнаўства. - Мінск, 2006. - Вып. 58. - С. 79-86.

18. Гапоненка, Ірына. Роля Янкі Купалы ў фарміраванні сістэмы вобразна-пераносных значэнняў беларускай мовы / Ірына Гапоненка // Literatura, jezyk, kultura / Miedzynar. Asoc. Bialorutenistow ; red. nauk.: M. Timoszuk, M. Chaustowicz. - Warszawa, 2007. - С. 172-180. - (Acta Albaruthenica ; 7).

19. Гапоненка, Ірына. Пытанні гісторыі арфаграфіі пры вывучэнні сучаснага беларускага правапісу / Ірына Гапоненка // Род. слова. - 2008. - № 5. - С. 39-42.

20. Гапоненко, И.О. Особенности становления графико-орфографической системы белорусского и украинского языков в ХІХ-начале ХХ века / И.О. Гапоненко // Мова і культура / Київ. нац. ун-т. - Київ, 2008. - Т. 5, вып. 10. - С. 141-148.

21. Гапоненка, І.А. Пераносныя значэнні ў агульнаўжывальнай лексіцы беларускай мовы пачатку ХХ ст. (на матэрыяле газеты «Наша Ніва») / І.А. Гапоненка // Весн. БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2009. № 3. - С. 39-43.

22. Гапоненка, Ірына. Іншамоўныя элементы ў беларускай мове перыяду нацыянальнага адраджэння: семантычны аспект / Ірына Гапоненка // Studia bialorutenistyczne / Zakl. Bialorutenistyki Inst. Filologii Slowianskiej. - Lublin, 2009. - T. 3. - С. 299-320.

23. Гапоненка, Ірына. Перадача іншамоўных геаграфічных назваў па-беларуску / Ірына Гапоненка // Род. слова. - 2009. - № 2. - С. 30-32.

24. Гапоненка, Ірына. Польскiя і рускiя моўныя элементы як сродкi стварэння камiчнага эфекту ў беларускай мове ХIХ-пачатку ХХ стагоддзя / Ірына Гапоненка // Польска-беларускія моўныя літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зборнік / Гродзен. дзярж. ун-т, Саюз палякаў Беларусi. - Беласток, 2009. - Кн. 11 : Матэрыялы XVI Мiжнароднай навуковай канферэнцыi «Шлях да ўзаемнасцi», Беласток, 25-26 сент. 2009 г. / пад рэд. М. Кандрацюка, Б. Сегеня. - С. 79-87.

25. Гапоненка, Ірына. Этнонімы ў беларускай мове ХІХ-пачатку ХХ ст. / Ірына Гапоненка // Род. слова. - 2010. - № 9. - С. 42-46.

26. Гапоненка, І.А. Моўная палітыка і моўная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ-на пачатку ХХ ст. / І.А. Гапоненка // Весн. БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2011. - № 2. - С. 50-55.

27. Гапоненка, Ірына. Старабеларускія анамастычныя традыцыі ў беларускім анамастыконе ХІХ-пачатку ХХ ст. / Ірына Гапоненка // Studia bialorutenistyczne / Zakl. Bialorutenistyki Inst. Filologii Slowianskiej ; red. R. Radzik, M. Sajewicz - Lublin, 2011. - Т. 5. - С. 319-330.

28. Гапоненка, Ірына. Эргонімы ў беларускай мове пачатку ХХ ст. / Ірына Гапоненка // Род. слова. - 2011. - № 2. - С. 43-47.

29. Гапоненка, Ірына. Асаблівасці аўтарскага лексікону Янкі Купалы і Якуба Коласа: пазаслоўнікавая лексіка ў творах пачатку ХХ ст. / Ірына Гапоненка // Род. слова. - 2012. - № 2. - С. 36-39.

30. Гапоненка, Ірына. Варыянты харонімаў Расія, Польшча і этнонімаў рускі, паляк у беларускай мове ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя / Ірына Гапоненка // Studia bialorutenistyczne / Zakl. Bialorutenistyki Inst. Filologii Slowianskiej. - Lublin, 2012. - Т. 6. - С. 233-244.

31. Гапоненка, І.А. Спецыфіка нормы беларускай літаратурнай мовы ХІХ-пачатку ХХ ст. / І.А. Гапоненка // Весн. БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2013. - № 3. - С. 25-32.

Артыкулы ў зборніках навуковых прац:

32. Гапоненка, Ірына. Беларуская мова пачатку ХХ стагоддзя на польска-рускім моўна-культурным сумежжы / Ірына Гапоненка // Паланістыка : зб. навук. арт. : штогоднік / Беларус. дзярж. ун-т. - Мінск, 2002. - 2001 : Маладая паланістыка / рэд.: А.К. Кіклевіч, С.А. Важнік. - С. 73-95.

33. Гапоненка, І.А. Беларуская анамастычная сістэма пачатку ХХ ст.: польскі ўплыў / І.А. Гапоненка // Паланістыка : зб. навук. арт. : штогоднік / Беларус. дзярж. ун-т. - Мінск, 2005. - 2004-2005 / рэд.: А. Кіклевіч, С. Важнік. - С. 85-102.

34. Гапоненка, Ірына. Уплыў суседніх славянскіх і неславянскіх моў на беларускую мову пачатку ХХ ст. / Ірына Гапоненка // Gwary i onomastyka pogranicza polsko-wschodnioslowianskiego i slowiansko-baltyckiego : tom pr. ofiarowany prof. M. Kondratiukowi z okazji 45-lecia pr. nauk. / Uniw. w Bialymstoku ; red. nauk.: L. Citko, B. Siegien. - Bialystok, 2006. - С. 137-161.

35. Гапоненка, І.А. Лексічныя адзінкі балтыйскага паходжання ў мове газеты «Наша Ніва» (1906-1915) / І.А. Гапоненка // Язык и межкультурные коммуникации : сб. науч. ст. / Белорус. гос. пед. ун-т ; редкол.: В.Д. Стариченок (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2007. - С. 103-105.

36. Гапоненка, І.А. Выданні пецярбургскіх выдавецтваў пачатку ХХ стагоддзя ў гісторыі развіцця новай беларускай літаратурнай мовы / І.А. Гапоненка // Белорусский сборник : ст. и материалы по истории и культуре Белоруссии / Рос. нац. б-ка, С.-Петерб. ассоц. белорусистов ; отв. сост. Н.В. Николаев. - СПб., 2008. - Вып. 4. - С. 71-78.

37. Гапоненка, І.А. Роля рэдактараў беларускіх выданняў у працэсе правапіснай нармалізацыі ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя / І.А. Гапоненка // Слова ў кантэксце часу : да 80-годдзя А.І. Наркевіча : зб. навук. пр. / Беларус. дзярж. ун-т ; пад агул. рэд. В.І. Іўчанкава. - Мінск, 2009. - С. 110-120.

38. Гапоненка, І.А. Пытанні моўнай пераемнасці ў працах беларускіх і ўкраінскіх лінгвістаў / І.А. Гапоненка // Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць : зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысвеч. памяці праф. А.І. Жураўскага, Мінск, 27 кастр. 2009 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; пад агул. рэд. М.Р. Прыгодзіча. - Мінск, 2010. - С. 52-59.

Матэрыялы і тэзісы дакладаў навуковых кангрэсаў, канферэнцый і чытанняў:

39. Гапоненка, І. А. Правапісныя асаблівасці беларускiх выданняў кiрылiцай канца ХIХ-пач. ХХ ст. (у параўнаннi з тагачасным рускiм правапiсам) / І.А. Гапоненка // Единство восточнославянских народов: прошлое, настоящее, перспективы : материалы науч. конф., Гомель, 15-17 кастр. 1995 г. / Белорус. гос. ун-т трансп. ; редкол.: М.Е. Абраменко (отв. ред.) [и др.]. - Гомель, 1995. С. 134-136.

40. Гапоненка, І.А. Графiка-арфаграфiчныя запазычаннi (польскiя i рускiя) у беларускiх выданнях ХIХ-пач. ХХ ст. / І.А. Гапоненка // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства : матэрыялы IV мiжнар. навук. канф., Вiцебск, 22-24 крас. 1997 г. : у 3 ч. / Вiцеб. дзярж. ун-т ; рэдкал.: Г.М. Мезенка (адк. рэд.) [і інш.]. - Віцебск, 1997. - Ч. 1. - С. 113-117.

41. Haponienko, Іryna. Беларускія выданнi лацiнкай ХIХ-пачатку ХХ стагоддзя / Іryna Haponienko // Dziedzictwo przeszlosci zwiazkow jezykowych, literackich i kulturowych polsko-balto-wschodnioslowianskich : materialy z konf. nauk., Suprasl, 16-18 list. 1997 r. / Uniw. w Bialymstoku ; pod red. J.F. Nosowicza. - Bialystok, 1997. - С. 13-17.

42. Гапоненка, І.А. Асваенне запазычанняў на пачатковым этапе фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы (пач. ХХ ст.) / І.А. Гапоненка // Перспектывы развiцця i функцыянавання нарматыўнай лексiкi : арт. i матэрыялы Мiжнар. навук.-метад. канф., Гомель, 22-23 мая 1998 г. / Гомел. дзярж. ун-т ; адк. рэд. Д. Паўлавец. - Гомель, 1998. - С. 92-95.

43. Гапоненка, І.А. Эвалюцыя семантычнай структуры слова (пачатак-канец ХХ ст.) / І.А. Гапоненка // Беларуская мова ў другой палове ХХ ст. : матэрыялы мiжнар. навук. канф., Мінск, 22-24 кастр. 1997 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: М.Р. Прыгодзіч (адк. рэд.) [і інш]. - Мiнск, 1998. - С. 104-107.

44. Гапоненка, І.А. Арфаграфiчнае афармленне анамастычнай лексiкi ў беларускiх выданнях ХIХ-пачатку ХХ ст. / І.А. Гапоненка // Современная филология: сегодня и завтра : материалы науч. конф. молодых ученых, Минск, 30 апр. 1999 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: И.О. Гапоненко [и др.]. - Минск, 1999. - С. 33-37.

45. Гапоненка, І.А. Русiзмы ў беларускiх выданнях пач. ХХ ст. / І.А. Гапоненка // Мова - літаратура - культура : да 55-годдзя адкрыцця каф. беларус. мовы і літ. БДУ : матэрыялы міжнар. навук. канф., Мінск, 22-23 верас. 1998 г. : у 2 ч. / Беларус. дзярж. ун-т ; адк. рэд. Л.І. Сямешка. - Мінск, 1999. - Ч. 1. - С. 38-40.

46. Гапоненка, Iрынa. Каталiцкi i праваслаўны iменаслоў у кантэксце беларускага нацыянальнага адраджэння пач. ХХ ст. / Ірынa Гапоненкa // Nazewnictwo na pograniczach etniczno-jezykowych : materialy z Miedzynar. konf. onomastycznej, Bialystok-Suprasl, 26-27 pazdz. 1999 r. / Uniw. w Bialymstoku ; pod red. Z. Abramowicz, L. Dacewicz. - Bialystok, 1999. - С. 109-113. - (Studia slawistyczne ; 1).

47. Гапоненка, І.А. Аўтарскія псеўданімы на старонках «Нашай Нівы» / І.А. Гапоненка // Мова ў святле класічнай спадчыны і сучасных парадыгм : тэз. дакл. VІІІ міжнар. Карскіх чытанняў, Мінск-Гродна, 14-17 снеж. 2000 г. / Беларус. дзярж. ун-т, Гродзен. дзярж. ун-т ; адк. рэд. М.І. Канюшкевіч. - Гродна, 2000. - С. 143-147.

48. Гапоненка, І.А. Пазаслоўнікавая лексіка ў ранніх апавяданнях Я. Коласа / І.А. Гапоненка // Каласавіны : матэрыялы навук. канф. «Спадчына Якуба Коласа - мастака, вучонага, дзеяча культуры і яе сучаснае асэнсаванне», Мінск, 1999 г. / Дзярж. літ.-мемар. музей Я. Коласа ; працавалі: М.Н. Далідовіч [і інш.]. - Мінск, 2000. - С. 191-195.

49. Haponienka, Iryna. Семантычнае асваенне паланізмаў у беларускай мове пачатку ХХ ст. / Іryna Haponienka // Dziedzictwo przeszlosci zwiazkow jezykowych, literackich i kulturowych polsko-balto-wschodnioslowianskich / Zakl. bibliotekoznawstwa Uniw. w Bialymstoku ; red. nauk.: J.F. Nosowicz. - Bialystok, 2000. - T. 3 : Jezykoznawstwo. - С. 232-236.

50. Гапоненка, Ірына. Харонімы ў беларускамоўным кантэксце пачатку ХХ стагоддзя / Ірына Гапоненка // Nazwy wlasne na pograniczach kulturowych : materialy z Miezynar. konf. onomastycznej, Bialystok-Bialowieza, 12-13 czerw. 2000 r. / Uniw. w Bialymstoku ; pod red. Z. Abramоwicz, L. Dacewicz. - Bialystok, 2000. - С. 193-199. - (Studia slawistyczne ; 1).

51. Гапоненка, І.А. Графіка і арфаграфія рукапісаў Якуба Коласа і Янкі Купалы пачатку ХХ стагоддзя / І.А. Гапоненка // Каласавіны : матэрыялы навук. канф. «Творчасць Якуба Коласа як нацыянальна-культурны, мастацкі, філасофска-эстэтычны феномен», Мінск, 3-4 лістап. 2000 г. / Дзярж. літ.-мемар. музей Я. Коласа ; склад.: М.Н. Далідовіч [і інш.]. - Мінск, 2001. - С. 160-164.

52. Гапоненка, І.А. Семантычнае асваенне русізмаў у беларускай мове пачатку ХХ стагоддзя / І.А. Гапоненка // Язык и социум : материалы IV Междунар. науч. конф., Минск, 1-2 дек. 2000 г. : в 2 ч. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: Л.Н. Чумак (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2001. - Ч. 2. - С. 86-90.

53. Гапоненка, І.А. Сучасны беларускі правапіс: праблемы і перспектывы развіцця / І.А. Гапоненка // Філалагічныя навукі: маладыя вучоныя ў пошуку : матэрыялы навук. канф., прысвеч. 80-годдзю Беларус. дзярж. ун-та, Мінск, 20 крас. 2001 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; адк. рэд. С.А. Важнік. - Мінск, 2001. - С. 40-42.

54. Гапоненка, І.А. Ваенная лексіка ў мове газеты «Наша Ніва» (1906-1915) / І.А. Гапоненка, К.В. Пех // Пісьменнік - мова - стыль : матэрыялы ІІ Міжнар. канф., прысвеч. 75-годдзю з дня нараджэння праф. Л.М. Шакуна, Мінск, 15-16 лістап. 2001 г. : у 2 т. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: М.Р. Прыгодзіч [і інш.]. - Мінск, 2002. - Т. 1. - С. 160-162.

55. Гапоненка, І.А. Балтызмы ў беларускай мове пачатку ХХ стагоддзя / І.А. Гапоненка // Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования : материалы респ. науч.-метод. конф., Брест, 12-13 нояб. 2003 г. / Брест. гос. ун-т ; редкол.: С.А. Королевич [и др.]. - Брест, 2004. С. 28-31.

56. Гапоненка, І.А. Семантычнае асваенне запазычанняў у беларускай мове пачатку ХХ ст. / І.А. Гапоненка // Мовы Вялікага Княства Літоўскага : матэрыялы ІV Міжнар. навук. канф., Брэст, 18-19 мая 2004 г. / Брэсц. дзярж. ун-т ; пад агул. рэд. М.М. Аляхновіча. - Брэст, 2005. - С. 71-73.

57. Гапоненка, І.А. Семантычныя працэсы ў сістэме беларускай мовы пачатку ХХ ст.: тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя / І.А. Гапоненка // Е.Ф. Карский и современное языкознание : материалы Х междунар. Карских чтений, Гродно, 16-17 мая 2005 г. : в 2 ч. / Гродн. гос. ун-т ; редкол.: М.И. Конюшкевич (отв. ред.) [и др.]. - Гродно, 2005. - Ч. 2. - С. 44-50.

58. Гапоненка, Ірына. Уплыў паланізмаў на лексіка-семантычную сістэму беларускай мовы пачатку ХХ ст. / Ірына Гапоненка // Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зборнік / Гродзен. дзярж. ун-т, Саюз палякаў Беларусi. - Беласток, 2006. - Кн. 8 : Матэрыялы XIII Мiжнароднай навуковай канферэнцыi «Шлях да ўзаемнасцi», Беласток, 15-16 июля 2005 г. / пад рэд. М. Кандрацюка, Б. Сегеня. - С. 291-299.

59. Гапоненка, І.А. Дынаміка словазменнай антрапанімічнай нормы (пач. ХХ-пач. ХХІ стст.): прозвішчы на -ка, -енка, -энка, -анка / І.А. Гапоненка // Сучасны стан і дынаміка норм беларускай літаратурнай мовы : матэрыялы міжнар. навук. канф., Мінск, 24-25 кастр. 2006 г. / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства ; навук. рэд. А.А. Лукашанец. - Мінск, 2006. - С. 53-57.

60. Гапоненка, І.А. Запазычанні ў беларускай мове ХІХ ст. (на матэрыяле «Слоўніка беларускай мовы» І. Насовіча, 1870) / І.А. Гапоненка // Сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі : матэрыялы міжнар. навук. канф. / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства ; навук. рэд. А.А. Лукашанец. - Мінск, 2006. - С. 79-85.

61. Гапоненка, І.А. Лексіка тэрытарыяльна абмежаванага ўжывання ў мове газеты «Наша Ніва» (1906-1915) / І.А. Гапоненка // Беларускае слова на скрыжалях гісторыі : матэрыялы навук. чытанняў, прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння праф. М.А. Жыдовіч, Мінск, 19 кастр. 2006 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; пад агул. рэд. М.Р. Прыгодзіча. - Мінск, 2007. - С. 30-34.

62. Гапоненка, І.А. Шляхі папаўнення абстрактнай лексікі ў беларускай мове ХІХ стагоддзя / І.А. Гапоненка // Мова - літаратура - культура : матэрыялы V Міжнар. навук. канф. (да 80-годдзя праф. Л.М. Шакуна), Мінск, 16-17 лістап. 2006 г. / Беларус. дзярж. ун-т. - Мінск, 2007. - С. 289-291.

63. Гапоненко, И.О. Социолингвистическая обусловленность процесса становления орфографической системы белорусского и украинского языков в 19-начале 20 вв. / И.О. Гапоненко // Умение и нововведения - 2007 : материали за III Междунар. науч.-практ. конф., 16-31 октомври 2007 година Филологични науки. - Том 7. - София “Бял ГРАД-БГ” ООД. - 2007. - С. 86-91.

64. Гапоненка, І.А. Беларуская анамастычная сітуацыя ХІХ стагоддзя / І.А. Гапоненка // Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства : матэрыялы навук. чытанняў, прысвеч. 220-годдзю з дня нараджэння І. Насовіча, Мінск, 18 лют. 2008 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; пад агул. рэд. М.Р. Прыгодзіча. - Мінск, 2008. - С. 84-90.

65. Гапоненка, І.А. Суадносіны паняццяў літаратурнае/дыялектнае ў беларускай мове ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя / І.А. Гапоненка // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы : матэрыялы міжнар. навук. канф., Мінск, 15-16 крас. 2008 г. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. ; навук. рэд.: Л.П. Кунцэвіч, Н.В. Паляшчук. - Мінск, 2008. - С. 108-113.

66. Гапоненка, І.А. Гласіраванне іншамоўных лексем як разнавіднасць іх семантычнай адаптацыі / І.А. Гапоненка // Беларуская мова ў культурнай і моўнай прасторы Славіі : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 24-25 лістап. 2009 г. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. ; рэдкал.: М.П. Антропаў (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2009. - С. 84-89.

67. Гапоненка, І.А. Cтанаўленне нормаў новай беларускай літаратурнай мовы ў пачатку ХХ стагоддзя на агульнаславянскім фоне / І.А. Гапоненка // Мовазнаўства : матэрыялы IV міжнар. кангр. беларусістаў «Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін», Мінск, 6-9 чэрв. 2005 г. / Міжнар. асац. беларусістаў ; пад рэд. С. Запрудскага, Г. Цыхуна. - Мінск, 2010. - С. 65-70. - (Беларусіка = Albaruthenica ; кн. 30).

68. Гапоненка, І.А. Агульнапашыраная лексіка ў лексічнай сістэме беларускай літаратурнай мовы пачатку ХХ стагоддзя / І.А. Гапоненка // Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае : матэрыялы навук. чытанняў, прысвеч. памяці дацэнта Е.С. Мяцельскай, Мінск, 26-27 крас. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; пад агул. рэд. М.Р. Прыгодзіча. - Мінск, 2011. - С. 25-29.

69. Гапоненка, І.А. Моўная пераемнасць: ад старабеларускага да адраджэнскага перыяду ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя / І.А. Гапоненка // Мова - літаратура - культура : матэрыялы VI Міжнар. навук. канф., Мінск, 28-29 кастр. 2010 г. : у 2 ч. / Беларус. дзярж. ун-т. - Мінск, 2011. - Ч. 1. - С. 49-55.

70. Гапоненка, І.А. Словазменныя антрапанімічныя нормы ў беларускай мове пачатку ХХ ст. / І.А. Гапоненка // Новае слова ў беларусістыцы. Мовазнаўства : матэрыялы V Міжнар. кангр. беларусістаў, Мінск, 20-21 мая 2010 г. / Міжнар. асац. беларусістаў ; рэд. тома: С.М. Запрудскі, Г.А. Цыхун. Мінск, 2012. - С. 106-112. - (Беларусіка = Albaruthenica ; кн. 32).

71. Гапоненка, Ірына. Моўная палітыка і грамадская сітуацыя на Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. у асвятленні замежных даследчыкаў / Ірына Гапоненка Польска-беларускія моўныя літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі зборнік. - Беласток, 2014. - Том XIV. Матэрыялы XIХ Мiжнароднай навуковай канферэнцыi «Шлях да ўзаемнасцi», Беласток, 20-21 верасня 2013 г. / пад рэд. М. Кандрацюка, Б. Сегеня. - С. 49-65.

Вучэбна-метадычнае выданне:

72. Гапоненка, І.А. Графіка і арфаграфія беларускіх выданняў ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя : вучэб.-метад. дапам. / І.А. Гапоненка. - Мінск : Рэсп. ін-т выш. шк. Беларус. дзярж. ун-та, 2002. - 76 с.

Лексікаграфічнае выданне:

73. Слоўнік мовы «Нашай Нівы», 1906-1915 : у 5 т. / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства ; пад рэд. В.П. Лемцюговай. - Мінск : Тэхналогія, 2007. - Т. 2 / уклад.: І.А. Гапоненка, Т.П. Скрыпко, В.П. Лемцюгова, І.Л. Капылоў, Г.К. Усціновіч ; навук. рэд. тома В.П. Лемцюгова. - 623 с.

Размещено на Allbest.ur


Подобные документы

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.